Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
«Штучны інтэлект за тры хвіліны напісаў код, які я пісаў бы тры месяцы». Як ШІ зьмяняе рынак працы ў Беларусі
За год колькасьць вакансіяў для адмыслоўцаў у штучным інтэлекце расьце ўдвая. Як нэўронныя сеткі зьмяняюць рынак працы, ці заменяць яны чалавека і якія спэцыялісты ўжо бязь іх ня могуць? Разьбіраемся. https://smarturl.click/7v7Mv
Галоўнае за 11 ліпеня на Радыё Свабода❤️
🔖 Ад буры на Магілёўшчыне пацярпела 1800 га лясоў, частку іх будуць высякаць
🔖 На МТЗ прынялі на працу амаль 150 замежных грамадзян. Хто яны і колькі яшчэ вакансіяў на заводзе
🔖 «Нашая задача — ня даць Лукашэнку нас падмануць», — старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка
🔖 У Наваградку падпісалі дамову аб стварэньні Беларускага музэя Галакосту і супраціву
🔖 Грузінскі апэляцыйны суд адмовіў беларускаму праваабаронцу Кісьляку ў прытулку. Яму пагражае дэпартацыя
🔖 Як прапаганда тлумачыць вызваленьне Ціханоўскага — аналіз мэдыя-экспэрта Быкоўскага
🔖 Фрыдман: Сустрэчу Пазьняка і Лукашэнкі я магу ўявіць, а сустрэчу Ціханоўскай і Лукашэнкі — вельмі цяжка
🔖 Чалавек, які 30 гадоў таму перажыў расстрэл у Срэбраніцы: «Я зразумеў, што мне канец»
Ціханоўскі вярнуўся: што пайшло ня так? Тлумачыць Валер Карбалевіч
Сяргей Ціханоўскі вяртаецца з амбіцыямі і старымі мэтадамі — але ці гатовая новая палітычная рэальнасьць да яго плянаў? Тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
https://youtu.be/zNV9lHAzBks
Праваабаронцы: Законапраект аб «прапагандзе гомасэксуальнасьці, бязьдзетнасьці і зьмены полу» супярэчыць Канстытуцыі
Намеры ўлады ўвесьці адказнасьць за распаўсюджваньне «інфармацыі ў мэтах фарміраваньня ў грамадзян уяўленьняў аб прывабнасьці гомасэксуальных адносін, зьмены полу, бязьдзетнасьці», супярэчаць Канстытуцыі Беларусі і міжнародным абавязаньням дзяржавы. Пра гаворыцца ў сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасьці, апублікаванай 11 ліпеня.
Асуджаючы праект закону «Аб зьмене кодэксаў па пытаньнях адміністрацыйнай адказнасьці», які ўводзіць артыкул 19.16 «Прапаганда гомасэксуальных адносін, зьмены полу, бязьдзетнасьці, пэдафіліі», праваабаронцы разглядаюць дзеяньні ўладаў як «адкрыты напад на правы чалавека і асабістыя свабоды, уключаючы свабоду выказваньня меркаваньняў.
На думку аўтараў заявы, забарона на «фармаваньне ўяўленьняў аб прывабнасьці» пэўных аспэктаў асабістага жыцьця (сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасьці, рэпрадуктыўнага выбару) «ўскосна канстатуе іх няправільнасьць, і фактычна незаконнасьць».
Праект FactCheck: папулярнасьць ТыкТок у Беларусі — прыкмета інфармацыйнай дэградацыі
З восені 2023 году TikTok стаў дамінаваць сярод інтэрнэт-плятформаў, якія фармуюць парадак дня для беларускай аўдыторыі. Пра гэта піша экспэрт FactCheck.by Міхаіл Дарашэвіч у артыкуле «YouTube-трафік у Беларусі як „баромэтар інфармацыйнай дэмакратыі“».
Гэтае дамінаваньне, на думку экспэрта, кажа ня гэтулькі аб тэхналягічнай модзе, колькі аб глыбокай трансфармацыі інфармацыйных паводзінаў у краіне. Сацыяльная сетка, першапачаткова задуманая як плятформа для кароткіх забаўляльных ролікаў, сёньня стала галоўнай крыніцай інфармацыі для значнай часткі беларусаў. Цяпер аўдыторыя імкнецца да максымальна «аблегчанага» зьмесьціва, пазьбягаючы аналітыкі навінаў, забаўляльны фокус замест адукацыйнага, кароткія фарматы замест глыбокага аналізу, лякальныя трэнды замест міжнародных. Як вынік, кліпавае мысьленьне выцясьняе ўдумлівае спажываньне інфармацыі.
Эскапізм стаў для шмат каго формай псыхалягічнай абароны ад сталага ціску трывожнай рэальнасьці, лічыць Дарашэвіч. Карыстальнікі сьвядома адгароджваюцца ад складаных тэмаў, аддаючы перавагу кароткім, лёгкім і эмацыйна нэўтральным відэа.
Для мэдыяпрафэсіяналаў і правяральнікаў фактаў гэта сапраўдная зьмена эпохі. Раней асноўная аўдыторыя навінаў складалася зь людзей, якія актыўна і крытычна ўзаемадзейнічаюць з інфармацыяй. Сёньня іх месца занялі тыя, хто ня хоча ведаць. Інфармацыйнае поле больш не стымулюе да разважаньняў — яно служыць фонам, на якім лягчэй не заўважаць непрыемнае. І ў гэтым — галоўная пагроза: дэградацыя ня толькі фарматаў, але і самой патрэбы ў асэнсаваным веданьні.
Як прапаганда тлумачыць вызваленьне Ціханоўскага — аналіз мэдыя-эскпэрта Быкоўскага
https://smarturl.click/AxjvM
Мэдыя-экспэрт Паўлюк Быкоўскі распавядае, якія асноўныя наратывы прапануе прапаганда, чаму яны спадзяваліся, што ў апазыцыі «усё разваліцца» і як цяпер выглядае стаўленьне да ЗША і Трампа.
Чалавек, які 30 гадоў таму перажыў расстрэл у Срэбраніцы: «Я зразумеў, што мне канец»
https://smarturl.click/5Z3wp
Трыццаць гадоў таму, 11 ліпеня 1995 году, падчас вайны на Балканах, басьнійскія сэрбы пад камандаваньнем генэрала Ратка Младзіча расстралялі ў горадзе Срэбраніца на тэрыторыі цяперашняй Босьніі і Герцагавіны больш за 8 тысяч басьнійскіх мусульман.
Афіцыйна загінулымі лічацца 8372 чалавекі — менавіта гэтая лічба выгравіравана на помніку ахвярам.
У «справе Гаюна» адбылося ўжо як мінімум шэсьць судовых працэсаў
Апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманьні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну». Як паведамлялі былыя вязьні Акрэсьціна, затрыманьні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Большасьць затрыманых — мужчыны.
Паводле інфармацыі «Вясны», ужо адбылося як мінімум шэсьць судовых працэсаў у гэтай справе.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацьверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Яны ў СІЗА. Агульная ж лічба затрыманых значна большая, падкрэсьліваюць праваабаронцы.
У Наваградку падпісалі дамову аб стварэньні Беларускага музэя Галакосту і супраціву
https://smarturl.click/8pOZb
Музэйная ўстанова ў Наваградку ўшануе памяць 11 000 габрэяў — ахвяраў нацысцкіх расправаў і 250 вязьняў гета, якія пракапалі сабе шлях да свабоды.
Падпісана пагадненьне аб стварэньні першага музэю Галакосту ў Беларусі. Беларускі музэй Галакосту і супраціву будзе разьмешчаны ў Наваградку, дзе падчас нацысцкай акупацыі былі забітыя 11 000 габрэяў, піша выданьне Jewishnews.
Пагадненьне 10 ліпеня 2025 году падпісалі Юдэйскае рэлігійнае аб’яднаньне ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускі фонд міру і Наваградзкі раённы выканаўчы камітэт.
На фота: Сяргей Чаркоўскі, старшыня Наваградзкага райвыканкама, Артур Ліўшыц, старшыня Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі, Максім Місько, старшыня Беларускага фонд міру пасьля падпісаньня дамовы аб музэі Галакоста. Наваградак, 10 ліпеня 2025
«Нашая задача — ня даць Лукашэнку нас падмануць», — старшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка
https://smarturl.click/DY49v
Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Дзякуючы чаму выйшаў на волю Сяргей Ціханоўскі? Якія аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі?
На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказаў старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
У Міністэрстве адукацыі расказалі, чаму ў Беларусі забаранілі дыстанцыйнае навучаньне школьнікаў
https://smarturl.click/xVqv4
У Беларусі онлайн (дыстанцыйнае) навучаньне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі не прадугледжанае, дзеці павінны навучацца ў школах на тэрыторыі краіны, кажуць чыноўнікі Мінадукацыі са спасылкай на новы Кодэкс аб адукацыі.
Галоўная спэцыялістка ўпраўленьня па адукацыі Менскага аблвыканкама Натальля Дудкіна сказала, што ўзьнікала шмат спрэчных пытаньняў у гэтым пытаньні, асабліва калі ідзе размова аб законных прадстаўніках.
«Ёсьць такія законныя прадстаўнікі, якія кажуць: маё дзіця навучаецца дома дыстанцыйна, яно ў школу не ходзіць. А потым мы прыходзім да здачы экзамэнаў за 9-ы ці 11-ы кляс, а ў дзіцяці не можам нават паглядзець праграму, якую яно вывучала. Гэта значыць, тая школа ня можа прадставіць у поўным аб’ёме дакумэнты ў адпаведнасьці з заканадаўствам», — прывяла прыклад яна.
Гэтыя пытаньні датычацца тых бацькоў, дзеці якіх жывуць у Беларусі, але школу не наведваюць.
Ад буры на Магілёўшчыне пацярпела 1800 га лясоў, частку зь іх будуць высякаць
У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі, што праз шквалістыя ветры ўначы найбольш пацярпеў Клімавіцкі лясгас, дзе пацярпела каля 300 гэктараў лесу. Цяпер там патрэбна правесьці суцэльныя санітарныя высечкі.
Усяго ў Магілёўскай вобласьці ад непагадзі пацярпелі ня менш за 1800 га лясоў.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што ад моцнага ветру падалі дрэвы (усяго зафіксавалі 318 такіх выпадкаў у Віцебскай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях, а таксама ў Менску), пашкоджаныя 13 аўтамабіляў. У Менску адбылося затапленьне 15 участкаў дарог і падвалаў у двух будынках, быў ускладнены рух аўтамабіляў і грамадзкага транспарту.
Фота зьнішчанага бурай лесу, Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі
У экс-міністра Ўкраіны праходзіць ператрус, яго падазраюць у датычнасьці да махінацый зь беларускімі ўгнаеньнямі
https://smarturl.click/MGmQR
Супрацоўнікі Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны (ДБР) праводзяць ператрус у колішняга міністра інфраструктуры Ўкраіны Аляксандра Кубракова.
Сьледчыя дзеяньні адбываюцца ў межах справы аб імаверных махлярскіх дзеяньнях народнага дэпутата Яўгена Шаўчэнкі, які раней езьдзіў у Беларусь, а цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе.
Як паведаміла выданьне «Українська правда» з спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах, Яўген Шаўчэнка махлярскім чынам вымагаў у прадпрымальнікаў 14,5 мільёнаў грыўняў (прыблізна 346 тысяч даляраў у эквіваленце), нібыта, на набыцьцё ўгнаеньняў у Беларусі. Спрыяць яму ў рэалізацыі гэтых намераў мог колішні міністар інфраструктуры.
У ДБР гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць.
Дэталі крымінальнай справы супраць дэпутата Яўгена Шаўчэнкі можна даведацца тут.
Трамп упершыню накіруе Ўкраіне пакет вайсковай дапамогі, выкарыстоўваючы свае паўнамоцтвы,— Reuters
https://smarturl.click/8pO5a
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп упершыню з моманту прыходу да ўлады адправіць зброю Ўкраіне на $300 млн, выкарыстоўваючы надзвычайныя прэзыдэнцкія паўнамоцтвы, піша Reuters са спасылкай на дзьве дасьведчаныя крыніцы.
Размова ідзе аб выдзяленьні дапамогі ў рамках Presidential Drawdown Authority, якая дазваляе прэзыдэнту прымаць рашэньні без адабрэньня Кангрэса. Да гэтага часу Ўкраіна атрымлівала дапамогу, ухваленую яшчэ пры адміністрацыі Джо Байдэна.
«Я выйшаў, а вы ўжо не такія». Вялікая размова Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім
https://smarturl.click/Axjwv
Ціханоўскага вызвалілі зь беларускай турмы 21 чэрвеня. За першыя тыдні на свабодзе былы палітвязень і адзін зь лідэраў пратэстаў 2020 году пасьпеў зрабіць шэраг гучных заяваў, чым выклікаў дыскусіі на розных пляцоўках. У размове з Свабодай ён расказаў, якімі пабачыў беларусаў празь пяць гадоў пасьля свайго арышту і што будзе рабіць далей.
Першыя тыдні пасьля вызваленьня ў Ціханоўскага расьпісаныя па гадзінах. Ён прызнаецца, што ня можа даць інтэрвію ўсім ахвотным, не пасьпявае сустрэцца з тымі, хто да яго зьвяртаецца. Ціханоўскі папярэджвае, што ня будзе больш гаварыць пра сям’ю і ня можа расказваць, якім чынам зараз арганізаваная яго бясьпека.
Ужо сёньня: 120-годзьдзе Ядвігі Раманоўскай, 55 гадоў палітзьняволенай Ірыне Слаўнікавай, дзень памяці Ігната Даніловіча
🔸 12 ліпеня 1920 годзе нарадзілася Ядвіга Раманоўская, беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы.
🔸 12 ліпеня спаўняецца 55 гадоў Ірыне Слаўнікавай (на фота), журналістцы, былой супрацоўніцы «Белсату». У жніўні 2022 году яна была асуджаная на 5 гадоў калёніі. Судзьдзя Мікалай Доля прызнаў Ірыну Слаўнікаву вінаватай у «арганізацыі пратэстаў» і «кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем» і пакараў яе на год даўжэйшым зьняволеньнем, чым прасіў пракурор.
Закрыты працэс над журналісткай TVP пачаўся 23 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе і ішоў з перапынкамі. Дэталі разгляду справы журналісткі малавядомыя. 26 ліпеня 2022 году пракурор запрасіў для Слаўнікавай 4 гады зьняволеньня.
🔸 У гэты дзень у 1843 годзе памёр Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ, гісторык права, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/7v38v
Расея закрывае консульства Польшчы ў Калінінградзе
Расея аб’явіла аб адкліканьні згоды на працу Консульства Польшчы ў Калінінградзе.
Пра гэта гаворыцца ў ноце расейскага МЗС, перададзенай у чацьвер часоваму паверанаму ў справах Польшчы ў Расеі. Консульства спыніць працу 29 жніўня.
🗣 «Гэты крок выкліканы неабгрунтаванымі і варожымі дзеяньнямі польскага боку, якія выявіліся ў скарачэньні з надуманых прычын расейскай консульскай прысутнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Польшча», — гаворыцца ў заяве МЗС РФ.
Улады Польшчы ў траўні вырашылі закрыць консульства РФ у Кракаве пасьля таго, як сьледчыя ўстанавілі, што да падпалу гандлёвага цэнтру Marywilska 44 у Варшаве ў траўні 2024 году маюць дачыненьне расейскія спэцслужбы.
МЗС Польшчы заявіла ў пятніцу, што «адэкватна адкажа» на рашэньне Расеі закрыць польскае консульства ў Калінінградзе.
Беларускія экстраныя службы працягваюць аднаўляць электрычнасьць
Электрычнасьць адключылася ў шэрагу пунктаў у Беларусі пасьля шторму. У некалькіх рэгіёнах Беларусі напярэдадні прайшоў град, быў моцны вецер, пасьля якога падалі дрэвы. На 18:00 пятніцы электрычнасьць яшчэ не ўдалося аднавіць у 22 населеных пунктах. Брыгады энэргетыкаў працуюць у кругласуткавым рэжыме.
Найбольшая колькасьць пашкоджаньняў — у Магілёўскай вобласьці.
🧰🪜 Бесьперапынна працуюць над аднаўленьнем падачы электрычнасьці 187 брыгадаў і 311 адзінак тэхнікі. У працы задзейнічаныя 11 перасоўных дызэль-генэратарных установак. Адмыслоўцы працуюць над аднаўленьнем участкаў паветраных ліній электраперадачы напружаньнем 110 кВ, 35 кВ і 10 кВ, а таксама выконваюцца работы па больш як 350 заяўках спажыўцоў па сетцы 0,4 кВ.
⚠️ Ратавальныя службы папярэджваюць, што ў выпадку выяўленьня абарваных дротаў лініяў электраперадачы ня варта падыходзіць да іх бліжэй 8 мэтраў і неадкладна паведамляйце аб дадзеных фактах. Кароткі нумар аварыйных службаў — 115 і 144.
Былога дырэктара школы ў Лёзьненскім раёне судзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму» — праваабаронцы
Праваабаронцы зь «Віцебскай Вясны» заўважылі ў абноўленым сьпісе экстрэмістаў імя Аляксандра Рыбчанкі, якое супадае зь імем былога дырэктара сярэдняй школы імя Міхася Лынькова ў аграгарадку Крынкі Лёзьненскага раёну. Паводле інфармацыі МУС, жыхара Дабрамысьляў Аляксандра Рыбчанку судзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму».
Яго імя зьявілася ў абноўленым «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», які складае Міністэрства ўнутраных спраў. У сьпісе пазначана, што ён «адбывае пакараньне».
Аўтары тэлеграм-каналу «Віцебск, я гуляю!» зьвязаліся з жыхарамі Дабрамысьляў і атрымалі ад іх пацьверджаньне інфармацыі.
«Мы зьвязаліся з жыхарамі Дабрамысляў, і яны пацьвердзілі: сапраўды гаворка ідзе пра мясцовага інтэлігента і былога дырэктара школы ў Крынках. Ён узначальваў установу прыкладна да 2018 году — мяркуючы па публікацыях у раённай газэце, Рыбчанка часта згадваўся як актыўны ўдзельнік інтэлектуальных гульняў».Читать полностью…
Пайшла з жыцьця былая лідэрка віцебскага прадпрымальніцкага руху Ірына Яскевіч
Ірына Яскевіч паходзіла з Старых Дарогаў. Свой бізнэс яна зрабіла на пашыве касьцюмаў, паліто і сукенак. У 2014–2018 гг. Ірына Яскевіч была лідэркай прадпрымальніцкага руху ў Віцебску, адстойвала правы індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто гандляваў на віцебскіх кірмашах. Яна стала ініцыятаркай стварэньня незалежнага прафсаюзу «Разам», актывісты якога патрабавалі зьменаў у заканадаўстве, што абмяжоўвала правы занятых прыватным прадпрымальніцтвам, піша «Віцебская Вясна».
Таксама Яскевіч была сяброўкай Нацыянальнага камітэту Аб’яднанай грамадзянскай партыі, актыўна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях рознага ўзроўню — як у якасьці кандыдаткі, так і ў складзе ініцыятыўных груп іншых кандыдатаў.
ВВС: на вайне з Украінай загінулі найменш 118 тысяч расейскіх вайскоўцаў
Найбольшая колькасьць загінулых іншаземцаў прыпадае на грамадзян Таджыкістану (72) і Ўзбэкістану (66). Больш за палову зь іх трапілі на фронт з расейскіх калёній, падпісаўшы кантракты, часьцей за ўсё з ПВК «Вагнер».
Сярод загінулых таксама 70 грамадзян Нэпалу, больш за 60 выхадцаў з Грузіі — пераважна ўраджэнцаў самаабвешчаных Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі; 54 грамадзяніны Ўкраіны — пераважна зьняволеных, якія жылі на тэрыторыях падкантрольных Кіеву да лютага 2022 году.
Падрабязьней: https://smarturl.click/xVqJ4
Падзеі тыдня: Расчараваньні Ціханоўскага. Вячорка за працяг ціску на Лукашэнку. Для лягеры ў апазыцыі
Чаму расчараваны Ціханоўскі? Пра што сьведчыць яго завочная перапалка з Пазьняком. Ці адбыўся падзел дэмакратычных сілаў на два лягеры, калі адныя за перамовы, другія за працяг ціску? Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі?
А 16-й гадзіне паводле менскага часу Ганна Соўсь абмяркоўвае найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам. Таксама ў нашым эфіры старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка выкладзе свае аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі.
📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=2sNNcL8wfA0
Грузінскі апэляцыйны суд адмовіў беларускаму праваабаронцу Кісьляку ў прытулку. Яму пагражае дэпартацыя
https://smarturl.click/JnxYL
Рашэньне Дэпартамэнту міграцыі адносна Кісьляка пацьверджанае, яму пагражае дэпартацыя.
Разгляд скаргі Рамана Кісьляка ў апэляцыйным судзе Тбілісі завяршыўся 11 ліпеня. Беларускаму праваабаронцу належыць цягам 30 дзён зьехаць з Грузіі, інакш яму пагражае прымусовая дэпартацыя з краіны.
«Успрымаю гэтае рашэньне як адмову мне ў правасудзьдзі. Мяркую, ёсьць палітычна матываваны загад адносна ўсіх беларусаў, якія просяць прытулку ў Грузіі з палітычных прычын. Буду гэтае рашэньне абскарджваць у міжнародных інстанцыях», — сказаў Свабодзе праваабаронца Раман Кісьляк.Читать полностью…
МУС дапоўніла «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 45 прозьвішчамі
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дадала яшчэ 45 прозьвішчаў у пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці.
Як паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна», цяпер у ім 5511 чалавек.
Сярод іншых у сьпіс дадалі гомельскага праграміста Дзьмітрыя Хамянкова, а таксама ажно 29 чалавек, асуджаных паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу.
Фота ілюстрацыйнае
Інфляцыя ў Беларусі за 5 месяцаў склала 5,4 працэнта, гэта ўжо больш за прагноз уладаў на цэлы год
https://smarturl.click/WRvV6
Спажывецкія цэны ў траўні 2025 году вырасьлі на 0,9%, а з пачатку году — на 5,4%. Гэта больш за леташні паказьнік і прагноз уладаў на 2025 год. Летась інфляцыя за год складала 5,16%.
Як паведамляе «Позірк» з спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, больш за ўсе ў траўні падаражэлі харчовыя тавары — на 1,7%, нехарчовыя — на 0,04%, паслугі — на 0,5%.
У параўнаньні зь сьнежнем 2024 году харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 7,2%, нехарчовыя — на 2,4%, паслугі — на 5,9%.
У гадавым вымярэньні (чэрвень 2024 да чэрвеня 2025 году) цэны вырасьлі на 7,3%. Харчы сталі даражэйшымі на 10,5%, нехарчовыя тавары — на 3,2%, паслугі — на 7,1%.
На фота: крама ў Менску, архіў
Беларусь і Расея хочуць стварыць штучны інтэлект, заснаваны «традыцыйных каштоўнасьцях»
https://smarturl.click/E1ALg
«Цяпер наша моладзь карыстаецца ў асноўным замежнымі чатамі ШІ — амэрыканскімі, кітайскімі. Яны адрозьніваюцца. Ня ўсе разумеюць, што давяраючыся ШІ, мы ў шмат чым падвяргаем сваю сьвядомасьць маніпуляцыі. Я ведаю людзей, якія проста жывуць з штучным інтэлектам, ствараюць свае артыкулы, манаграфіі, абапіраючыся цалкам на дапамогу ШІ. Адна апошнія прыклады глыбокага тэставаньня ШІ заходняга тыпу паказалі, што адзін з вядомых чатаў упаў у расізм, нацызм і праслаўленьне фашызму. Так што варта вельмі асьцярожна ставіцца да таго, якія каштоўнасьці закладваюцца ўнутр ШІ, гэта не адразу бачна», — сказаў дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, якога працытавала дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.
На фота: Сяргей Глазьеў, архіў
У Мікашэвічах арыштавалі прадпрымальніка; у Горадні асудзілі супрацоўніка вайсковага камісарыяту
https://smarturl.click/WRv1O
У паселішчы Мікашэвічы (Берасьцейская вобласьць) 18 чэрвеня арыштавалі прадпрымальніка Андрэя Арла, паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праваабаронцы мяркуюць, што прадпрымальніка затрымалі паводле «палітычнага артыкулу» і спасылаюцца на вядомыя ім зьвесткі з афіцыйных крыніц, якія не называюць.
У Горадзенскім абласным судзе адбыўся разгляд справы Яўгена Шляхцёнка, супрацоўніка Мастоўскага вайсковага камісарыяту, піша «Наша ніва». 37-гадовага жыхара вёскі Вялікія Сьцяпанішкі судзілі паводле трох палітычных артыкулаў. Яму пагражаў тэрмін да 12 гадоў калёніі, але дакладны вырак невядомы.
Фота ілюстрацыйнае
На Харкаўшчыне ад расейскіх абстрэлаў пацярпелі радзільны дом, стаматалёгія і гарадзкая лякарня. Ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/oV4Ee
«У радзільным доме пашкоджаныя больш за 40 вокнаў, плянуецца эвакуацыя пацыентаў у іншыя ўстановы», — паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Ўкраіны.
Адзначаецца, што сярод жанчын і мэдыкаў ніхто не пацярпеў.
Стаматалягічную клініку цяпер немагчыма аднавіць — баявы дрон пацэліў у памяшканьне паміж першым і другім паверхамі. Пацярпелых няма.
Значныя пашкоджаньні атрымала гарадзкая лякарня ў Чугуеве — там выбіта больш як 200 вокнаў і 100 дзьвярэй, раненьні атрымалі два мэдыкі і два пацыенты.
Паводле абласных уладаў, у выніку начных і ранішніх расейскіх абстрэлаў адзін чалавек загінуў і 14 атрымалі раненьні.
На фота: наступствы аднаго з ранейшых расейскіх абстрэлаў Харкава
На МТЗ прынялі на працу амаль 200 замежных грамадзян. Хто яны і колькі яшчэ вакансій на заводзе
https://smarturl.click/kZ8YR
На Менскім трактарным заводзе ўжо працуюць 142 замежныя грамадзяне. Як паведамляецца ў публікацыі дзяржаўнага выданьня «Беларусь сегодня», гэта грамадзяне «геаграфічна блізкіх для дзяржаў і краін далёкай дугі».
Свабода паглядзела, колькі працаўнікоў цяпер патрабуе прадпрыемства пасьля 2021 году.
На фота: МТЗ, архіў
У Беларусі праз навальніцы прадоўжылі рэжым аранжавага ўзроўню небясьпекі
У Белгідрамэце папярэдзілі, што 11 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць навальніцы, месцамі адбудуцца моцныя залевы і выпадзе град, а вецер у асобных раёнах будзе дасягаць 21-24 м/с.
Напярэдадні ў Магілёве ў выніку падзеньня дрэва загінула жанчына, яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку 15-гадовы падлетак, шпіталізаваныя з траўмамі.
На Магілёўскай ТЭЦ-2 у выніку непагадзі адключыліся чатыры лініі электраперадач і адбылося аварыйнае спыненьне катлоў і турбагенэратараў.
На тэрыторыі ААТ «Магілёўхімвалакно» упала мэталічная труба абсталяваньня для спальваньня адыходаў, пашкоджана сьцяна корпусу водападрыхтоўкі.
Фота прэсавай службы Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі