Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
МЗС Польшчы паведаміла пра пашкоджаньне польскага консульства ў Кіеве ў выніку расейскага абстрэлу
🇵🇱 Сікорскі паразмаўляў з паслом Польшчы ва Ўкраіне Пятром Лукасевічам, той паведаміў кіраўніку МЗС, што пацярпелых супрацоўнікаў консульства няма.
🚀 Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падкрэсьліў, што Ўкраіне тэрмінова патрэбныя сродкі супрацьпаветранай абароны, паведамляе Польскае радыё.
Радаслаў Сікорскі таксама зьвярнуўся да прэзідэнта ЗША.
🗣 «Прэзыдэнт Трамп, Пуцін зьдзекуецца з вашых намаганьняў па дасягненьні міру. Калі ласка, аднавіце пастаўкі зэнітных боепрыпасаў ва Ўкраіну і ўвядзіце новыя, жорсткія санкцыі супраць агрэсара», — напісаў польскі дыплямат.
🇺🇸 Пэнтагон днямі прыпыніў пастаўку ў Кіеў тысячаў ракет супрацьпаветранай абароны Patriot, 155-мм ракет, ракет Hellfire, ракет HIMARS і ракет клясы «зямля-паветра» Stinger. Частка боепрыпасаў ужо была ў дарозе з Польшчы ва Ўкраіну.
📷 Вынікі расейскага абстрэлу Кіева ў ноч на 4 ліпеня 2025 году
Спэцдакладчык ААН па Беларусі заклікаў да далейшага вызваленьня палітвязьняў
«Працяг і паскарэньне працэсу вызваленьня вязьняў стаў бы прыдатным фонам для будучага агляду сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — заявіў спэцыяльны дакладчык ААН Нілс Муйжніекс з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.
Ён адзначыў, што ў лістападзе 2025 году Беларусь пройдзе чарговы цыкль Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду Рады правоў чалавека ААН.
Муйжніекс нагадаў, што агульная колькасьць палітвязьняў у краіне застаецца значнай: больш за 1100 чалавек знаходзяцца ў месцах зьняволеньня за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў, многія зь іх пакутуюць ад пагаршэньня фізычнага і псыхічнага здароўя праз жорсткае абыходжаньне і дрэнныя ўмовы ўтрыманьня, што выяўляецца ў недастатковым харчаваньні, неадэкватным мэдычным абслугоўваньні, забароне на атрыманьне замежнай гуманітарнай дапамогі.
Кангрэс ЗША ўхваліў закон аб падатках і дзяржаўных выдатках
Кангрэс ЗША зацьвердзіў прапанаваны прэзыдэнтам Дональдам Трампам законапраект аб падатках і дзяржаўных выдатках. Палата прадстаўнікоў у чацьвер ухваліла закон з мінімальнай перавагай галасоў у падтрымку: 218 — 214.
Закон прадугледжвае пашырэньне абаронных выдаткаў, фінансаваньне масавых дэпартацый мігрантаў і падаўжэньне падатковых ільгот на суму $4,5 трлн, а таксама рэзкія скарачэньні сацыяльных праграм, уключаючы фэдэральную харчовую дапамогу і Medicaid — дзяржаўную праграму мэдычнага страхаваньня для малазабясьпечаных.
Па некаторых ацэнках, да 12 мільёнаў амэрыканцаў могуць страціць страхоўку. Фінансаваньне расходаў часткова забясьпечваецца за кошт адмены субсыдый на экалягічна чыстую энэргетыку і электрамабілі.
Гэта выклікала публічны канфлікт паміж Трампам і Іланам Маскам, раней саюзьнікам прэзыдэнта. Маск назваў адмену субсыдый «ударам па будучыні» і рэзка раскрытыкаваў Белы дом у сацсетках.
У Беларусі правялі сёмы этап абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай. Беларусаў сярод вызваленых не было
https://smarturl.click/aRDn0
Як можна меркаваць па апублікаваных здымках, абмен праходзіў на тэрыторыі Беларусі.
З расейскага палону вярнулася група параненых і цяжкахворых вайскоўцаў, а таксама палонныя, малодшыя за 25 гадоў. Большая частка палонных знаходзілася ў расейскім палоне больш за тры гады.
Бакі не называюць колькасьць узаемна перададзеных палонных. Крыніца Свабоды ў Каардынацыйным штабе Ўкраіны сьцьвярджае, што сёньня сярод перададзеных расейскіх вайскоўцаў грамадзян Беларусі не было.
🇨🇿 У Чэхіі здарыўся маштабны блэкаўт 🔌
🕛 4 ліпеня каля каля 12-й гадзіны дня Прага, а таксама цэнтральныя, паўночныя і ўсходнія рэгіёны краіны засталася без электрычнасьці.
🚇 У Празе спыніліся ўсе лініі мэтро і трамваі.
🚦 Не працуюць банкаматы, сьвятлафоры, аплата карткамі.
🛗 Пажарнікі вызваляюць людзей, заблякаваных у ліфтах.
🛫 Праскі ж аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме.
🔗 Крыніца — novinky.cz
У Расеі заклікалі абменьваць ня толькі ваеннапалонных, але і грамадзянскіх «закладнікаў»
11 расейскіх палітвязьняў напісалі адкрыты ліст з заклікам абменьваць ня толькі ваеннапалонных, але і грамадзянскіх закладнікаў.
🗣 «Нас ня менш за 10 тысяч — расейскіх палітвязьняў і ўкраінскіх грамадзянскіх закладнікаў. Усе мы пакараныя за адно — за грамадзянскую пазыцыю».
Раней нобэлеўскі ляўрэат Дзьмітры Муратаў заклікаў урады Расеі і Ўкраіны правесьці абмен грамадзянскімі зьняволенымі, «пакуль яны жывыя».
🗣 «Калі ласка, аддайце адзін аднаму грамадзянскіх асобаў. Тых прыхільнікаў „расейскага сьвету“, што сядзяць ва Ўкраіне, у абмен на праціўнікаў вайны, што сядзяць у расейскіх турмах і лягерах», — заявіў Муратаў.
🔗 Крыніца — Reuters
🙋♀️ 🙋♂️Што вы ведаеце пра Дзень незалежнасьці ЗША? ТЭСТ
4 ліпеня Злучаныя Штаты сьвяткуюць Дзень незалежнасьці.
Ці шмат вы ведаеце пра гэтае сьвята і падзеі, якія прывялі да яго?
Праверце сябе
➡️ https://smarturl.click/mB7gz
🇪🇺 Суд ЭЗ пацьвердзіў санкцыі супраць «Гродна Азот» і «Хімвалакно»
https://smarturl.click/4O73D
Горадзенскія прадпрыемствы «Гродна Азот» і «Хімвалакно» прайгралі апэляцыю ў Судзе Эўразьвязу па абскарджаньні санкцый. Суд пацьвердзіў законнасьць уведзеных абмежаваньняў.
Суд адзначыў, што прадпрыемствы зьяўляюцца «крыніцай істотнага даходу» для рэжыму Лукашэнкі.
«Гродна Азот» і «Хімвалакно» павінны аплаціць усе судовыя выдаткі.
🗣 «Гэта дакладны і недвухсэнсоўны сыгнал: фінансавая падтрымка рэпрэсій будзе мець наступствы». «Рэжым Лукашэнкі ўсё глыбей заганяе сябе ў фінансавую ізаляцыю», — заявіў Павал Латушка.
ℹ️ Санкцыі былі ўведзеныя з 2021 году.
Ціханоўская павіншавала Трампа з Днём незалежнасьці
🗣 «4 ліпеня мы сьвяткуем нязломную сілу свабоды і веру ў тое, што людзі могуць вызначаць свой лёс. Беларусы падзяляюць адную і тую ж мару: жыць у свабоднай і сувэрэннай краіне. Вось за што мы змагаемся», напісала Ціханоўская ў 📱.
Напярэдадні ў інтэрвію аналітычнаму цэнтру Hudson Institute яна сказала, што мае дзьве просьбы да прэзыдэнта ЗША.
1️⃣ — «дапамагчы вызваліць усіх палітвязьняў у Беларусі. Я б сказала, што для ЗША гэта даволі лёгка зрабіць, але нам патрэбная пасьлядоўнасьць і прынцыповая пазыцыя».
2️⃣ — «быць міратворцам ня толькі для Ўкраіны, але і для Беларусі. Нам патрэбны моцны пасярэднік паміж беларускім народам і рэжымам. Мы хочам мірнай зьмены ўлады. Нам патрэбныя свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Беларусі», — сказала яна.
❤️«Дух свабоды»: 75 год Радыё Свабодная Эўропа
Ад лініі фронту Халоднай вайны да акопаў Украіны архіўныя фатаграфіі расказваюць гісторыю Радыё Свабодная Эўропа, якое пачало вяшчаньне ў Дзень незалежнасьці ЗША 75 гадоў таму.
Фотагалерэю падрыхтаваў Амас Чапл — новазэляндзкі фотажурналіст, які праяўляе асаблівую цікавасьць да былога СССР.
Болей фота — тут 🔸https://smarturl.click/xVqgn
Пасьля размовы з Трампам Расея ўчыніла адну з найбуйнейшых начных атак на Кіеў і ваколіцы
🚨Трывога пачалася 3 ліпеня ў 19:00 і доўжылася да раніцы 4 ліпеня.
🔸Пацярпелі больш за дваццаць чалавек
📍Удары зафіксавалі ў пяці зь дзесяці раёнаў Кіева.
🚒Гарэлі будынкі, гаражы, склады, аўтамабілі, мэдычная ўстанова.
🔸Пашкоджаны 16 і 8-павярховыя жылыя дамы, а таксама дамы ў прыватным сэктары.
🔸Пашкоджаная чыгунка.
📍11 удараў было нанесена па ваколіцах Кіева. Сярод іншага пашкоджаныя два шматпавярховікі.
🔗 Крыніцы — radiosvoboda.org і ДСНС України
Ужо сёньня: 75 гадоў ад старту вяшчаньня Радыё Свабода
Роўна 75 гадоў таму, 4 ліпеня 1950 году першай перадачай на чэскай мове пачало вяшчаньне Радыё Свабодная Эўропа. На здымку стары мікрафон, які выкарыстоўваўся ў 1950-60-яя на радыёстанцыі.
Таксама сёньня Дзень незалежнасьці ЗША і 415 гадоў Бітве пры Клушыне на Смаленшчыне, калі, разьбіўшы войскі Дзьмітрыя Шуйскага, гетман польны каронны Станіслаў Жалкеўскі падступіўся да Масквы, дзе тым часам цар Васіль Шуйскі быў зрынуты з пасаду і было праведзена абраньне каралевіча Уладзіслава, у выніку Жалкеўскі быў упушчаны ў Маскву з каронным войскам.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/gg642
🇬🇪 У Грузіі адправілі ў турму яшчэ аднаго пратэстоўца. У залі адбылася сутычка
https://smarturl.click/aRD4b
У Тбіліскім гарадзкім судзе вынесьлі вырак 21-гадоваму студэнту-мэдыку Георгію Міндадзэ.
Яго асудзілі да пяці гадоў пазбаўленьня волі.
Студэнта абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка паліцыі ў час праэўрапейскага мітынгу ў Тбілісі, паведамляе праект «Эхо Кавказа».
Паседжаньне ў апошні момант перанесьлі ў невялікую залю, разьлічаную прыкладна на 25 чалавек. Гэта і выклікала абурэньне прысутных.
🇧🇾 Генконсульства Беларусі ў Пецярбургу пераехала ў будынак, дзе раней было генконсульства Чэхіі
🇨🇿 Будынак на Цьвярской, 5 раней займала генконсульства Чэхіі, якое спыніла дзейнасьць пасьля пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. Гэта трохпавярховы асабняк пачатку ХХ ст (фота 2007 году).
Пасьля гэтага ўлады Пецярбургу заявілі, што перададуць памяшканьні заходніх прадстаўніцтваў дружалюбным краінам.
ℹ️ Консульства Беларусі адкрылася ў Пецярбургу 30 чэрвеня 2023 году непадалёк ад цяперашняга адрасу — на вуліцы Бонч-Бруевіча, 3. Пераезд быў анансаваны яшчэ год таму.
Падчас цырымоніі консульства падарыла гораду мікрааўтобус МАЗ-365022.
🔗Крыніцы — ТАСС, «Деловой Петербург».
🇫🇮 Некалькі чалавек пацярпелі ад нападніка з нажом у фінскім Та́мпэрэ
https://smarturl.click/WRv4e
Здарэньне адбылося каля гандлёвага цэнтру Ratina і аўтавакзалу.
Параненым аказалі першую дапамогу. Нападніка затрымалі.
🌆 Та́мпэрэ — трэці па велічыні горад Фінляндыі, у якім жыве больш як 200 тысяч чалавек.
ℹ️ Фінляндыя лічыцца бясьпечнай краінай, але нажавыя напады там здараюцца рэгулярна.
▪️22 траўня непаўналетні напаў з нажом на дэпутата муніцыпальнай рады.
▪️20 траўня ў школе 16-гадовы хлопчык параніў нажом трох 15-гадовых дзяўчат.
▪️У чэрвені 2024 году былі два нажавыя напады паводле расавай нецярпімасьці.
▪️У 2020 і 2019 гадах у выніку нажавых нападаў былі ахвяры.
🟥 А напад 22-гадовага філіпінца на людзей 18 жніўня 2017 году ў цэнтры Турку лічыцца першым тэрактам у Фінляндыі. Тады загінулі 2 чалавекі і атрымалі раненьні 8.
Абмеркавалі магчымасьці СПА і дамовіліся, што будзем працаваць над узмацненьнем абароны неба». Зяленскі пра размову з Трампам
Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША Ўладзімір Зяленскі і Дональд Трамп правялі тэлефонныя перамовы.
🗣 «Прэзыдэнт Трамп вельмі добра інфармаваны, дзякуй за гэтую ўвагу да Ўкраіны. Абмеркавалі магчымасьці СПА і дамовіліся, што будзем працаваць над павелічэньнем абароны неба. Дамовіліся пра сустрэчу ў адказ нашых каманд», — напісаў Зяленскі ў тэлеграме, адзначыўшы, што размова была вельмі важнай і карыснай.
Па словах Зяленскага, ён таксама абмеркаваў з Трампам магчымасьці сумеснай з ЗША вытворчасьці ў абароннай сфэры, а таксама гандаль і інвэстыцыі.
На здымку: Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп на сустрэчы ў Гаазе 25 чэрвеня 2025 году
Праверка фонду ByHelp выявіла выцек даных з базы арганізацыі. Аляксей Лявончык ня згодны
Нарвэскі Хэльсынскі камітэт (NHC) падаў партнэрам вынікі праверкі ў дачыненьні фонду ByHelp, які ўзначальвае Аляксей Лявончык. У выніку ByHelp пакінуў Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі (IHFRB). У высновах згадвалася, што фонд прызнаў факт выцеку зьвестак.
Кіраўнік фонду Аляксей Лявончык катэгарычна ня згодны — ён адзначае, што ягоная арганізацыя падобнага прызнаць не магла, бо такога не было. Не пагаджаецца ён і яшчэ зь некалькімі высновамі праверкі свайго фонду, у тым ліку пра нямэтавае выкарыстаньне фондам сродкаў. Апошняе ён лічыць ключавым.
Што яшчэ гаворыцца ў высновах справаздачы па выніках праверкі і што яшчэ аспрэчвае Лявончык? Падрабязнасьці: https://smarturl.click/GgW9w
⚠️ У сеціве зьявіўся сайт фальшывы сайт Сяргея Ціханоўскага
Гэта заўважыў тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга». На сайце ёсьць форма для запісу ў каманду Ціханоўскага. Аўтары допісу мяркуюць, што зьвесткі з гэтай формы трапяць да спэцслужбаў Беларусі ці Расеі.
Паведамленьне пра фэйкавы сайт перадрукаваў і тэлеграм-канал «Краіна для жыцьця», зьвязаны зь Сяргеем Ціханоўскім.
🕵️♂️ 3 ліпеня пра фальшывыя заклікі ў каманду Ціханоўскага ад карыстальніка «Тэлеграму» паведаміла «Люстэрка» з спасылкай на Офіс Сьвятланы Ціханоўскай. Невядомы прадстаўляўся журналістам і заклікаў уступаць у каманду Ціханоўскага і перадаваць інсайдэрскую інфармацыю.
✍️ 1 ліпеня пра набор людзей у сваю каманду заявіў сам Сяргей Ціханоўскі. Ахвотным таксама прапануецца запоўніць форму ў інтэрнэце.
🇱🇻 Латвія ня бачыць падстаў для перагляду санкцый супраць Беларусі
Вызваленьне некалькіх палітвязьняў ня ёсьць дастатковым доказам сурʼёзных зьменаў у палітыцы беларускіх уладаў, — сказала ў інтэрвію Радыё Свабода міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ.
🗣 «Мы чакаем, што беларускі рэжым вызваліць больш за тысячу вязьняў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца там, і гэта толькі палітычныя вязьні, а ёсьць яшчэ і іншыя, зьняволеныя паводле іншых перадумоваў»
🔸Яна таксама адзначыла, што «Беларусь дазваляе Расеі весьці вайну ва Ўкраіне», церазь яе «маршыруюць расейскія войскі», і «Расея цалкам уключыла Беларусь у падрыхтоўку вучэньняў „Захад“»
🛤 У адказ на пытаньне, ці пачала б Латвія транзыт беларускіх калійных угнаеньняў, калі б пра гэта папрасілі ЗША, Байба Бражэ адказала, што такога запыту ад ЗША не было, а беларускія ўгнаеньні знаходзяцца пад цэлым спэктрам санкцый.
🎯 У Кіеве заявілі аб пацэльваньні па прадпрыемстве, што вырабляе баявыя часткі для дронаў
https://smarturl.click/MGmyo
Генштаб УСУ паведаміў пра пасьпяховы ўдар бесьпілётнікамі па Навукова-дасьледчым інстытуце прыкладной хіміі» ў Сергіевым Пасадзе (Маскоўская вобласьць), дзе, паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, вырабляюцца баявыя часткі для дронаў Shahed.
Зафіксаваны пажар і моцнае задымленьне на абʼекце.
Губэрнатар Маскоўскай вобласьці пацьвердзіў падзеньне 4 дронаў у Сергіева-Пасадзкай акрузе, але не назваў месца, дзе яны ўпалі. Ён паведаміў пра 2 пацярпелых і пашкоджаньні электраліній.
Мінабароны РФ не згадала Маскоўскай вобласьці ў зводках пра зьбітыя дроны.
Полацкі япіскап РПЦ ініцыяваў і дабраславіў канцэрт праваеннага расейскага руху ў Полацку
https://smarturl.click/9ojwO
У Полацку ў рамках сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі адбыўся канцэрт «Песьні перамогі. Галасы пакаленьняў», які правёў расейскі праваенны патрыятычны рух «Газманов-Родники».
Як паведаміла выданьне «Полацкі веснік», правядзеньне канцэрту ініцыяваў і дабраславіў япіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Ідэоляг і мастацкі кіраўнік руху — расейскі сьпявак Алег Газманаў. Канцэрт вёў ягоны сын Радзівон.
🔗 Крыніца — «Полацкі веснік»
🪟Загінуў віцэ-прэзыдэнт расейскай «Транснафты»
62-гадовы Андрэй Бадалаў выпаў з акна 17 паверха, хоць жыў на 10-м. Папярэдняя вэрсія сьледзтва — суіцыд.
❕Гэта ня першая падобная сьмерць сярод высокапастаўленых расейскіх бізнэсоўцаў. Асабліва шмат такіх выпадкаў было ў 2022 годзе
▪️Леанід Шульман, кіраўнік транспартнай службы «Газпром інвэст» — студзень 2022.
▪️Аляксандар Цюлякоў, топ-мэнэджэр «Газпрома» — люты 2022.
▪️Уладзіслаў Аваеў, былы віцэ-прэзыдэнт «Газпромбанка», да таго ж забіў жонку і дачку — красавік 2022.
▪️Сяргей Пратасеня, былы намесьнік прэзыдэнта «Наватэка», таксама забіў жонку і дачку — красавік 2022.
▪️Юры Воранаў, кіраўнік кампаніі-падрадчыка «Газпрома» — ліпень 2022.
▪️Яўген Лабачоў, генэрал-маёр ФСБ у адстаўцы — ліпень 2022.
▪️Равіль Маганаў, старшыня савета дырэктараў «Лукойла», загінуў, упаўшы з акна бальніцы ў Маскве — верасень 2022.
▪️Міхаіл Рагачоў, экс-віцэ-прэзыдэнт ЮКОС — кастрычнік 2024.
▪️Артур Прахін, кіраўнік Фэдэральнай антыманапольнай службы ў Карэліі — люты 2025.
🪦 Памерці, каб вярнуцца. Гісторыі беларусаў, якім можна прыехаць на радзіму толькі пасьля сьмерці
https://smarturl.click/w41n4
Праз маштабныя рэпрэсіі многія беларускія палітычныя эмігранты могуць вярнуцца дадому, толькі калі памруць.
▪️Родныя часта баяцца нават адкрыта гаварыць пра пахаваньне — каб не пашкодзіць тым, хто застаўся ў Беларусі.
▪️Некаторыя эмігранты загадзя дамаўляюцца пра крэмацыю і пахаваньне на радзіме.
▪️Беларускія добраахвотнікі, якія загінулі ва Ўкраіне, часам ня могуць быць пахаваныя ў Беларусі праз пагрозу перасьледу для сямʼі.
▪️Некаторыя родныя трымаюць урны з прахам дома, чакаючы, калі змогуць перавезьці на радзіму.
🇺🇦 Украінскія спартоўцы заклікалі не пускаць расейцаў і беларусаў на Алімпіяду-2026
https://smarturl.click/3QXm8
🥇 Чэмпіён сьвету Ігар Труноў і шэраг украінскіх атлетаў зьвярнуліся да МОК і арганізатараў зімовых Гульняў у Італіі з патрабаваньнем не дапусьціць спартоўцаў з краін-агрэсараў.
✊ Прэзыдэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт падтрымаў ініцыятыву: «Пакуль ідзе вайна, ім ня месца на міжнароднай арэне».
🏒 🇧🇾 Беларусь рыхтуе 13 атлетаў да Гульняў-2026 у шорт-трэку, фігурным і канькабежным спорце.
🇮🇹 Алімпіяда ў Картына д’Ампэца пройдзе з 6 да 22 лютага 2026 году.
Лукашэнка ўпершыню за апошнія гады павіншаваў з Днём незалежнасьці ЗША прэзыдэнта Трампа, а ня толькі народ
🗣 «У пэрыяд Вашага першага прэзыдэнцтва Менск і Вашынгтон сталі на шлях нармалізацыі адносін. На жаль, у пэўны момант беларуска-амэрыканскае ўзаемадзеяньне адышло ад той пазытыўнай лініі, — напісаў Лукашэнка. — Перакананы, што такі стан не адпавядае нацыянальным інтарэсам ні нашых краінаў, ні народаў. Прыйшоў час яго зьмяніць».
Ён адзначыў, што Беларусь заўсёды выступала за пабудову канструктыўнага і паважлівага дыялёгу з ЗША.
🗣 «Спадзяюся на аднаўленьне станоўчай дынамікі міждзяржаўных кантактаў і рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаваньні.
Аляксандар Лукашэнка пажадаў Дональду Трампу і народу ЗША міру, дабрабыту і росквіту.
А што было ў ягоных віншаваньнях раней?
📅 2024 — Падзякаваў простым амэрыканцам за дапамогу ў барацьбе з нацызмам і Чарнобылем. Запрасіў «паглядзець за гарызонт» і наведаць Беларусь. Пажадаў мірнага неба.
📅 2023 — Пажадаў амэрыканцам міру і заклікаў абіраць «здольных і адказных палітыкаў», каб прадухіліць глябальную катастрофу.
📅 2022 — Заклікаў забыць разыходжаньні і разам шукаць выйсьце зь небясьпечнай сытуацыі. Пажадаў здароўя, міру і веры ў лепшае будучыню.
📅 2021 — Нагадаў пра агульную барацьбу за сувэрэнітэт у мінулым і падкрэсьліў, што сувязі паміж народамі і бізнэсам мацнейшыя за палітыку.
📸(На фота — Лукашэнка падчас свайго першага візыту ў ЗША, 1995 год)
📞 Трамп: размова з Пуціным «не прынесла ніякага прагрэсу»
🗣 «Гэта была даволі доўгая размова, мы гаварылі пра многія рэчы, уключаючы Іран, а таксама, як вы ведаеце, пра вайну з Украінай. І я не ў захапленьні», — заявіў прэзыдэнт ЗША.
🗣 «Я не дасягнуў зь ім ніякага прагрэсу», — дадаў Дональд Трамп.
🚛 Таксама ён заявіў, што ЗША працягваюць пастаўкі ўзбраеньняў Кіеву.
🗣 «Мы даем зброю, мы працуем зь імі і спрабуем ім дапамагчы», — сказаў ён.
🗣 «Ведаеце, Байдэн спустошыў усю нашу краіну, даючы ім зброю, а мы павінны быць упэўненыя, што ў нас саміх яе дастаткова», — дадаў Трамп.
Галоўнае за 3 ліпеня на Радыё Свабода❤️
🎆 Для ўлады ў Беларусі 3 ліпеня — гэта дзень вызваленьня ад «калектыўнага Захаду», — філёзаф Баркоўскі пра сутнасьць сьвяткаваньня
🔉 Ціханоўская і Лукашэнка 3 ліпеня зьвярнуліся да беларусаў. Што сказалі
👮♂️ Бондарава ў пагонах? Расказваем пра Вольгу Чамаданаву, якая ўзначаліла партыю «Белая Русь»
📍 У Менску зьявіўся сквэр імя Акрэсьціна недалёка ад вядомага ізалятара
▪️ У Расеі пацьвердзілі гібель аднаго з камандуючых расейскага ВМФ
👍 На волю выйшаў былы піяршчык кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў і яшчэ каля 20 палітвязьняў
📱 З Арцёмам Шрайбанам пра незалежнасьць, Трампа і Ціханоўскага гутарыць Юры Дракахруст
▪️ Ад выбуху загінуў былы кіраўнік акупаванага Луганску
🌞 Як даць рады летняй сьпёцы. 7 парадаў
Былога дырэктара Аршанскага інструмэнтальнага заводу падазраюць у карупцыі
https://smarturl.click/mB7az
Сьледзтва мяркуе, што дырэктар арганізаваў фіктыўную ўгоду коштам больш за 2,4 млн рублёў.
Пры гэтым сам ён узначальваў камісію па барацьбе з карупцыяй на заводзе.
Скандал стаў вядомы дзякуючы «Кібэрпартызанам» і дакумэнтам ад супрацоўнікаў райвыканкаму.
🛫 Крыніца — orshaeu
🇺🇸🇷🇺Трамп і Пуцін размаўлялі каля гадзіны
Прэзыдэнты Расеі і ЗША Уладзімер Пуцін і Дональд Трамп правялі тэлефонную размову, якая доўжылася каля гадзіны. Гэта шостая іх размова пасьля таго, як Трамп зноў заняў пасаду ў студзені.
🇺🇦 Пуцін заявіў, што ва Ўкраіне «Расея будзе дамагацца пастаўленых мэтаў, гэта значыць ліквідацыі ўсім вядомых першапрычын, якія прывялі да цяперашняга становішча, цяперашняй вострай канфрантацыі». «Ад гэтых мэтаў Расея не адступіцца».
Пуцін заявіў пра гатоўнасьць Расеі працягнуць перамовы з Украінай. Трамп «зноў паставіў пытаньне пра хутчэйшае завяршэньне ваенных дзеяньняў».
Таксама абмяркоўвалася сытуацыя вакол Ірану, Сырыі і Блізкага Ўсходу.
Пуцін павіншаваў Трампа з Днём Незалежнасьці ЗША (4 ліпеня) і сказаў, што «Расея адыграла не апошнюю ролю ў станаўленьні амэрыканскай дзяржаўнасьці».
🔗 Крыніца — памочнік прэзыдэнта РФ Юры Ўшакоў
Пасьля ператрусаў і арыштаў у Баку закрываецца агенцтва «Sputnik Азербайджан»
https://smarturl.click/Y3x40
Пра гэта гаворыцца ў заяве агенцтва Sputnik, якое ўзначальвае Дзьмітры Кісялёў (на фота).
30 чэрвеня ў рэдакцыі «Sputnik Азербайджан» прайшлі ператрусы, у выніку пад вартай засталіся дырэктар і шэф-рэдактар агенцтва.
Іх абвінавацілі ў махлярстве, незаконным прадпрымальніцтве і легалізацыі маёмасьці, атрыманай злачынным шляхам.
А СМІ Азэрбайджану назвалі іх «агентамі ФСБ, якія працавалі пад прыкрыцьцём».