Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Галоўнае за 2 ліпеня на Радыё Свабода❤️
📌ЗША прыпынілі пастаўкі некаторых узбраеньняў Кіеву
📌Лукашэнка памілаваў 16 чалавек, у тым ліку асуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасьці»
📌«Бацькі не паверылі, што мяне вызвалілі». Вялікая размова з Акіхірам Гаеўскім-Ханадам
📌Перамовы з ЗША, ядзерная зброя, палітвязьні. Чаму Лукашэнка так шмат апраўдваецца?
📌Улады зацьвердзілі праект зонаў аховы музэя Быкава ў Бычках
📌У Віцебску пачаў працу новы візавы цэнтар
📌Улады вырашылі браць падатак з тых, хто прадае прадукты са свайго агароду
У Беларусі з 2020 года ліквідавана ня менш за 1944 некамэрцыйныя арганізацыі, у 2025-м зарэгістравана 15 новых — Lawtrend
За няпоўныя пяць гадоў — пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і па чэрвень 2025-га — у Беларусі ліквідавана ня менш за 1944 некамэрцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый.
Пра гэта гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
На канец траўня было ліквідавана ня менш як 1936 НКА, красавіка — 1926, сакавіка — 1917, лютага — 1905, студзеня — 1896, на канец 2024 году — 1891, усяго за мінулы год — мінімум 382.
Улады вырашылі браць падатак з тых, хто прадае прадукты са свайго агароду
Савет міністраў падрыхтаваў зьмены ў падатках для тых, хто атрымлівае даход з асабістай падсобнай гаспадаркі. Праект закону апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер у Беларусі тыя, хто атрымлівае прыбытак з асабістай падсобнай гаспадаркі, ня плацяць падатак з продажу такой прадукцыі. Па ўсёй краіне людзі проста прадаюць садавіну і гародніну са сваіх гародаў проста пры дарогах ці на рынках.
Паводле ж новай вэрсіі закону, калі падчас праверкі падатковымі органамі высьветліцца, што даход чалавека з уласнага агароду за год перавышае 200 базавых велічыняў (або 8400 рублёў), то ўладальніку прысядзібнай гаспадаркі трэба будзе заплаціць падатак у памеры 10%.
У Віцебску пачаў працу новы візавы цэнтар
2 ліпеня візавы цэнтр VFS Global у Віцебску, што на вул. Янкі Купалы 2/1, пачаў прыём заяваў на шэнгенскія і нацыянальныя візы ў Рэспубліку Польшча, паведаміла сама кампанія на сваім афіцыйным сайце.
Візавы цэнтр у Віцебску адносіцца да Менскай консульскай юрысдыкцыі і будзе прымаць заяўнікаў, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласьцях.
Кіеў запытаў перамовы з ЗША пасьля паведамленьняў аб скарачэньні паставак узбраеньняў
Ведамства падкрэсьліла, што Кіеў не атрымліваў афіцыйных паведамленьняў «аб прыпыненьні або пераглядзе графікаў паставак узгодненай абароннай дапамогі.
Акрамя таго, МЗС Украіны выклікала часовага паверанага ў справах ЗША ў Кіеве Джона Гінкеля. Галоўнай тэмай абмеркаваньня была вайсковая дапамога Вашынгтона на фоне расейскай ваеннай агрэсіі, якая працягваецца.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/E1AEz
У Горадні трэці раз судзяць палітвязьня, які хаваўся ад прысуду 4 гады
https://smarturl.click/Y3x2l
У сьнежні 2020 году Мікіта Самарын быў засуджаны на 4 гады «хіміі» за тое, што ў жніўні падчас пратэстаў нібыта распыліў у твар амапаўца газ з балёнчыку. Тады паведамлялася, што ён адбіваў чалавека пры затрыманьні і распыліў газ на невядомага ў цывільным, ня ведаючы, што гэта пераапрануты міліцыянт. Той заявіў, што атрымаў апёк рагавіцы.
Праз тры месяцы палітвязьню завочна зрабілі пакараньне больш жорсткім, прысудзіўшы 2,5 гады зьняволеньня. Мікіта Самарын на той суд не зьявіўся: паводле адной інфармацыі, ён зьехаў з краіны, паводле другой - ад таго часу хаваўся ў Беларусі.
А сёлета ў сакавіку праваабаронцам стала вядома, што Мікіту Самарына зноў затрымалі ў Горадні.
Перамовы з ЗША, ядзерная зброя, палітвязьні. Чаму Лукашэнка так шмат апраўдваецца?
https://smarturl.click/ZXzej
Аляксандар Лукашэнка падчас выступу на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасьці выглядаў вельмі нэрвовым. Ён шмат апраўдваўся за разьмяшчэньне ядзернай зброі, за перамовы з дэлегацыяй ЗША, за вызваленьне Сяргея Ціханоўскага. І гэта служыць прыкметай ягонай вялікай няўпэўненасьці.
📌 Часам намаляваная Лукашэнкам карціна сьвету выглядала фантасмагарычнай, як плынь дзіўнай сьвядомасьці.
📌 Лукашэнка фактычна прызнае, што ідэя разьмяшчэньня ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі ня вельмі папулярная.
📌 Лукашэнка апраўдваўся за перамовы з амэрыканскай дэлегацыяй, спрабаваў патлумачыць іх сэнс.
📌 Ніколі раней ён не надаваў так шмат увагі пытаньню вызваленьня палітвязьняў.
Кіеў рэагуе на паведамленьні аб скарачэньні паставак зброі з ЗША
Паводле Міністэрства абароны Ўкраіны, Кіеў не атрымліваў афіцыйных паведамленьняў «аб прыпыненьні або пераглядзе графікаў паставак узгодненай абароннай дапамогі». Кіеў запытаў тэлефонныя перамовы з ЗША.
«Крытычна важна забясьпечваць устойлівасьць, бесьперапыннасьць і прадказальнасьць у прадстаўленьні ўзгодненай абароннай дапамогі — асабліва ў сфэры ўмацаваньня супрацьпаветранай абароны», — гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны.
☀️ Паўднёвая Эўропа пакутуе ад моцнай сьпёкі. У Беларусі 3 ліпеня — да +35
https://smarturl.click/e01zY
☀️ У Партугаліі, Гішпаніі, Францыі і Італіі паветра прагрэлася вышэй за 40 градусаў. У Гішпаніі месцамі было да +44°C.
🔥 У Грэцыі, Францыі і Турэччыне ўжо былі лясныя пажары.
👩⚕️ У Італіі мэдыкі адзначаюць рост выпадкаў цеплавых удараў і абязводжваньня, асабліва сярод пажылых і хворых.
⚠️ У Беларусі амаль штодня абвяшчаўся аранжавы ўзровень небясьпекі праз моцны вецер і дажджы. І чарговы — на 3 ліпеня, калі чакаецца да +35°.
Лукашэнка перакруціў словы адмысловага пасланца прэзыдэнта ЗША
Адмысловы пасланец ЗША Дональда Трампа па Украіне Кіт Келаг пракамэнтаваў заявы Лукашэнкі аб нядаўняй сустрэчы. Ён падкрэсьліў, што ягоныя словы былі вырваныя з кантэксту.
«Гэтая цытата вырваная з кантэксту. У маёй размове з Лукашэнкам мы абмяркоўвалі поўнае і безумоўнае спыненьне агню. Любое абмежаваньне паводзін Кіева залежала ад дзеяньняў Масквы ў адказ. Я ні разу не рабіў камэнтароў адносна вядзеньня Украінай вайны па-за межамі поўнага спыненьня агню», – напісаў Келаг у сацсетцы X, прыклаўшы спасылку на артыкул з загалоўкам «Келаг паабяцаў Лукашэнку «папрацаваць» над тым, каб ВСУ ня білі па РФ».
Лукашэнка памілаваў 16 чалавек
Памілаваньне прымеркаванае да Дня Незалежнасьці.
Сярод памілаваных ёсьць і палітвязьні, вынікае з паведамленьня.
▪️Яшчэ пра іх вядома, што гэта 8 жанчын і 8 мужчын.
▪️Трое зь іх — старэйшыя за 50 гадоў.
▪️Двое маюць хранічныя захворваньні, адзін — інвалід.
▪️Дзевяць асуджаных маюць непаўналетніх дзяцей.
Латушка пра заявы Лукашэнкі: «Паталягічны хлус перасягнуў сам сябе»
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка пракамэнтаваў апошнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, назваўшы яго «паталягічным хлусам, які перасягнуў самога сябе».
Аляксандар Лукашэнка 1 ліпеня заявіў, што ў 2020 годзе «спыніў правакацыю», падчас якой лідэраў апазыцыі (у тым ліку Сьвятлану Ціханоўскую) хацелі сабраць у адным доме ў цэнтры Менску і «спаліць».
Паводле Лукашэнкі, гэтую «правакацыю» арганізаваў Павал Латушка, каб стаць адзіным лідэрам апазыцыі.
Паводле Лукашэнкі, ён загадаў узяць дом пад ахову.
Павал Латушка, які ў 2020 годзе быў гендырэктарам Купалаўскага тэатру, у адказ заявіў, што адзіным будынкам, які тады ахоўваў КДБ, была адна з «рэзыдэнцый» Лукашэнкі, дзе ён «схаваўся і дрыжэў ад страху».
«Страх не адпускае дыктатара дагэтуль. Хоць мне ўяўляецца, тут не камэнтар гэтаму маналёгу дыктатара варта даваць, а дыягназ ставіць трэба», — напісаў Латушка.Читать полностью…
ЗША прыпынілі пастаўкі некаторых тыпаў узбраеньняў Кіеву — CBS
Паводле Белага дому, прычына — скарачэньне ўласных арсэналаў і клопат пра нацыянальныя інтарэсы.
Паводле крыніц NBC News, гаворка ідзе пра ракеты для Patriot, снарады для гаўбіц, ракеты Hellfire і «паветра-паветра».
⏳ Паўза працягнецца да завяршэньня ацэнкі запасаў. Арсэналы ЗША зьменшыліся праз дапамогу Ўкраіне і апэрацыю супраць хусітаў і Ірану.
🚛 Кіеў настойліва просіць больш сыстэм супрацьпаветранай абароны ад расейскіх авіяўдараў. Трамп нядаўна паабяцаў разгледзець перадачу дадатковых Patriot, але адзначыў, што іх мала і яны патрэбныя самім ЗША і Ізраілю.
↘️ Паводле AP, доля дронаў, што прарываюцца праз СПА Ўкраіны, вырасла з 6% (лістапад 2024) да 16% (чэрвень 2025). Часам гэты паказьнік даходзіць да 50%.
Прычына — эвалюцыя расейскіх дронаў і вычарпанасьць рэсурсаў СПА.
Ужо сёньня: дзень памяці Сержука Вітушкі
2 ліпеня 2012 году ў Вільні памёр Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле пад спасылкай: https://smarturl.click/qB4pW
У Расеі затрымалі кіраўніка арганізацыі «Азэрбайджан-Урал» Шахіна Шыхлінскага
Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, яго затрымалі разам з сынам Мутвалы, якога пазьней адпусьцілі. У чым падазраюць кіраўніка азэрбайджанскай дыяспары ў Екацерынбургу — невядома.
Адначасна ў Варонежы паліцыянты прыйшлі да ўраджэнца Азэрбайджану, бізнэсоўца Юсіфа Халілава, які валодае рэстаранам «Ярды Superbar» і імаверна зьяўляецца саўласьнікам мясцовага рынка.
«Рэпрэсіі больш не абмяжоўваюцца тэрыторыяй нашай краіны», — у Радзе правоў чалавека ААН абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі
2 ліпеня ў Жэнэве адбылася сустрэча, прысьвечаная сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сустрэчу зладзілі Літва і Латвія, далучыўся дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях Леанід Марозаў (на здымку), паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.
Паводле паведамленьня, фокус увагі ўдзельнікі скіравалі на перасьлед палітвязьняў, журналістаў і актывістаў, а таксама транснацыянальныя рэпрэсіі. Высновы абмеркаваньня ў паведамленьні пададзеныя наступным чынам:
🔸 у Беларусі рэжым Лукашэнкі трымае за кратамі больш за 1200 палітвязьняў;
🔸 як мінімум 10 зь іх — у поўнай ізаляцыі;
🔸 рэжым усё больш актыўна выкарыстоўвае завочныя суды і міжнародныя ордэры, каб запалохваць беларусаў і беларусак за мяжой;
🔸 незалежныя СМІ і НДА зьнішчаюцца: рэжым ліквідаваў ня менш за 1186 арганізацыяў, дзясяткі журналістаў асуджаныя або абвешчаныя ў вышук.
Спэцыяльны дакладчык Нілс Муйжніекс у час абмеркаваньня адзначыў, што паляпшэньня ў сфэры грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі няма.
У Смалянах пад Воршай зьнесьлі ацалелую раней частку былога маёнтку
У вёсцы Смаляны, што ў Аршанскім раёне, рыхтуюцца прыняць раённыя Дажынкі. Вёска мае некалькі значных архітэктурных помнікаў і вялізную колькасьць старых будынкаў, якія хоць і не зьяўляюцца прызнанымі помнікамі, але каштоўныя сваёй гісторыяй, архітэктурай. Нават на кансэрвацыю помнікаў рэсурсаў бракуе, ня кажучы ўжо пра рэстаўрацыю.
Сьпярша зьнесьлі будынак мясцовага гатэлю, якому было больш за 100 гадоў. Першапачаткова ён будаваўся мясцовым абшарнікам як жылы дом для працаўнікоў маёнтку. А проста да жылога будынку прымыкаў будынак стайняў. У часы бальшавікоў ён выкарыстоўваўся як жылыя кватэры. Калі гатэль зьнесьлі, то будынак стайняў застаўся без адной сьцяны. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня ўлады дабраліся і да стайняў. Раніцай мясцовыя жыхары ўбачылі на месцы будынка, якому больш за стагодзьдзе, толькі абломкі, піша @orshaeu
Выданьне адзначае, што гэта чарговы акт барбарства ўладаў на Аршаншчыне. Цягам апошняга дзесяцігодзьдзя ўжо спрабавалі разбурыць былы манастыр дамініканаў, але тады разбурэньне спынілі з дапамогай Акадэміі навук. Летась зруйнавалі мясцовы ўнікальны млын, які быў каштоўны сваім абсталяваньнем, а таксама зьнішчылі стары будынак мясцовага тэхнікуму.
Уладзімір Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства кіраўніка УПЦ (МП) мітрапаліта Ануфрыя
У паведамленьні СБУ гаворыцца, што «Беразоўскі (Ануфрый) добраахвотна атрымаў грамадзянства Расеі ў 2002 годзе. Пра гэта ён не паведаміў упаўнаважаным органам улады Украіны».
«Па наяўнай у Службы бясьпекі Ўкраіны інфармацыі Беразоўскі (Ануфрый) падтрымлівае сувязь з маскоўскай патрыярхіяй і сьвядома супрацьдзейнічаў атрыманьню кананічнай незалежнасьці ўкраінскай царквой ад маскоўскай патрыярхіі, прадстаўнікі якой адкрыта падтрымліваюць расейскую агрэсію супраць Украіны.Читать полностью…
Нягледзячы на поўнамаштабнае ўварваньне, Беразоўскі (Ануфрый) фактычна працягвае падтрымліваць палітыку РПЦ і яе кіраўніцтва, у прыватнасьці, патрыярха Кірыла (Гундзяева)», — паведамляе СБУ.
Украіна выдварае 47-гадовага беларуса
Пра выдварэньне з Украіны 47-гадовага грамадзяніна Беларусі паведаміла Дзяржаўная міграцыйная служба (ДМС) Валынскай вобласьці.
У паведамленьні адзначаецца, што мужчына быў затрыманы за «парушэньне ўстаноўленых правілаў знаходжаньня» ў краіне, ён на працягу васьмі гадоў нелегальна знаходзіўся на ўкраінскай тэрыторыі.
Цяпер беларус зьмешчаны ў абласны пункт часовага знаходжаньня замежнікаў і асоб без грамадзянства.
Улады зацьвердзілі праект зонаў аховы музэя Быкава ў Бычках
У агульных палажэньнях адзначаецца, што «Музэй-сядзіба сям'і В. У. Быкава» зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 3-й катэгорыі.
На схеме, прадстаўленай у праекце, пазначаныя межы ахоўнай зоны і падаецца пералік дзеяньняў, якія не дазваляюцца ў гэтым раёне. У прыватнасьці, гэта пабудова новых дамоў, высечка дрэў, будаўніцтва дадатковых транзытных транспартных камунікацый, зьмяненьне прыродных ляндшафту і рэльефу і іншае.
Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасьці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастку дзеля абслугоўваньня музэю-сядзібы Васіля Быкава.
🪖 Стала вядома пра яшчэ аднаго загінулага беларуса, які ваяваў на баку Расеі. Ён служыў у адным з самых жорсткіх падразьдзелаў войска РФ
https://smarturl.click/20b7D
Васіль Тужыкаў нарадзіўся ў 1998 годзе на Магілёўшчыне.
Кантракт з расейскім войскам ён падпісаў не раней за вясну 2023 году. Служыў у 9-й мотастралковай брыгадзе сухапутных войскаў Расеі, быў камандзірам аднаго зь яе аддзяленьня.
9 жніўня 2024 году ён загінуў.
Ва Ўкраіне назвалі імёны больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі: каля ста зь іх загінулі, 9 — у палоне.
Праект Радыё Свабода — сярод намінантаў прэміі Алеся Адамовіча
Беларускі ПЭН апублікаваў поўны сьпіс намінантаў на сёлетнюю прэмію імя Алеся Адамовіча.
У ім 14 кніг і 8 мэдыйных прадуктаў, сярод якіх — «Архіпэляг БЕЛАГ».
❤️ Гэта падкаст журналісткі Радыё Свабода Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.
«Прэмія імя Алеся Адамовіча — ня проста адзнака за твор. Гэта жэст падтрымкі і веры ў сілу творчага выказваньня, якое не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. Гэта прастора, дзе слова, вобраз, гук або кадар робяцца дзеяньнем», — тлумачыць Беларускі ПЭН.
🇵🇱 Пракуратура ў Любліне абскардзіла вырак беларусу, асуджанаму за шпіянаж
https://smarturl.click/mB7DO
Яна патрабуе павялічыць тэрмін зьняволеньня да 5 гадоў.
Грамадзяніна Беларусі Мікалая М. у траўні асудзілі на 2 гады і 2 месяцы зьняволеньня за шпіёнскую дзейнасьць.
У тэрмін залічылі зьняволеньне падчас сьледзтва, і 29 траўня Мікалай М. выйшаў на волю.
🔗 Крыніцы: Rradio Lublin і РАР.
«Бацькі не паверылі, што мяне вызвалілі». Вялікая размова з Акіхірам Гаеўскім-Ханадам
https://smarturl.click/9ojqy
Анархіста зь беларускім і японскім пашпартамі арыштавалі ў жніўні 2020 году, абвінавацілі паводле больш чым 10 крымінальных артыкулаў і асудзілі на 16 гадоў пазбаўленьня волі.
У зьняволеньні ён правёў пяць гадоў.
У размове з Свабодай Акіхіра расказаў, што зь ім адбылося за гэты час.
🇱🇹 Міністар замежных справаў Літвы сустрэўся са Сьвятланай і Сяргеем Ціханоўскімі і заклікаў вызваліць усіх палітвязьняў
Кіраўнік літоўскага МЗС Кястуціс Будрыс пацьвердзіў нязьменную падтрымку Літвы ў змаганьні Беларусі за свабоду.
«Літва застаецца бясьпечным месцам для ўсіх, хто імкнецца да дэмакратыі.Читать полностью…
У беларускіх турмах застаюцца больш за 1000 закладнікаў — усе яны мусяць быць вызваленыя без усялякіх умоваў», — напісаў ён у сацсетцы 📱.
Украіна зьвярнулася ў ААН з-за жорсткага пакараньня сьмерцю палоннага
https://smarturl.click/nVk3b
На відэазапісе, які распаўсюджваецца ў сацсетках, расейскія вайскоўцы прывязалі ўкраінца да матацыкла і цягнулі па дарозе.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец назваў гэта «грубым парушэньнем міжнароднага гуманітарнага права і Жэнеўскіх канвэнцыяў» і «чарговым ваенным злачынствам РФ».
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека раней пацьвердзіла, што за апошнія шэсьць месяцаў расіяне пакаралі сьмерцю 35 палонных украінскіх вайскоўцаў.
117 са 119 украінцаў, якія вярнуліся з палону, паведамілі пра катаваньні: зьбіцьцё, электраток, нацкоўваньне сабак, сэксуальны гвалт і іншае.
📞 Макрон патэлефанаваў Зяленскаму пасьля размовы з Пуціным
🇫🇷 Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон увечары 1 ліпеня ўпершыню з 2022 году пагутарыў па тэлефоне з Уладзімерам Пуціным, а пасьля гэтага — патэлефанаваў Уладзімеру Зяленскаму, каб расказаць падрабязнасьці размовы, піша шэраг украінскіх СМІ.
Афіцыйна Парыж і Кіеў гэты кантакт не пацьвердзілі.
🇺🇦 У размове з Пуціным Макрон заклікаў як мага хутчэй спыніць агонь і засьведчыў падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.
🇷🇺 Крэмль заявіў, што канфлікт ва Ўкраіне — «вынік палітыкі Захаду» і што трэба «прызнаць новыя тэрытарыяльныя рэаліі».
Аналітыкі Амэрыканскага інстытуту вывучэньня вайны адзначаюць, што Масква спрабуе зацягнуць мірныя перамовы і настойвае на ўмовах, раўнасільных капітуляцыі Ўкраіны.
🔗Крыніца — «Крым.Реалии»❤️
🇺🇸 Трамп заклікаў ХАМАС пагадзіцца на 60-дзённае перамірʼе
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў ХАМАС прыняць «апошнюю прапанову» пра 60-дзённае спыненьне агню з Ізраілем у Газе.
Ізраіль ужо пагадзіўся на ўмовы. Катар і Эгіпет перададуць прапанову ХАМАСу.
Перамірʼе прадугледжвае вызваленьне паловы закладнікаў у абмен на палестынскіх зьняволеных і целы загінулых.
Трамп спадзяецца дамовіцца пра перамірʼе ўжо на наступным тыдні. 7 ліпеня ён сустрэнецца зь Нэтаньягу ў Белым доме.
«Гэта прапанова ня стане лепшай — яна стане толькі горшай», — realDonaldTrump/posts/114780321031653396">заявіў Трамп.Читать полностью…
Новая хваля мігранцкага крызісу: Польшча аднаўляе памежны кантроль на мяжы зь Літвой і Нямеччынай
Апазыцыя абвінаваціла ўрад Туска ў тым, што ён прыняў у краіну мноства нелегальных мігрантаў, дэпартаваных зь Нямеччыны. Польскі прэм’ер называе абвінавачваньні хлусьлівымі, але існаваньне праблемы прызнае. Цяпер Польшча з 7 ліпеня аднаўляе кантроль на межах зь Нямеччынай і Літвой.
Таксама Туск адзначыў, што Польшча выдаткавала велізарныя грошы на ўмацаваньне мяжы зь Беларусьсю, але ўсе гэтыя захады не настолькі эфэктыўныя, бо ў Латвіі і Літве межы зь Беларусьсю пільнуюць ня так эфэктыўна. Афіцыйная Вільня на словы польскага боку ўжо адрэагавала і назвала апошнія лічбы нелегальнай міграцыі. У Рызе афіцыйнай рэакцыі на словы пакуль няма.
Падрабязьней пра выказваньні польскага прэм’ера і ўмацаваньне межаў чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/b5Dzv
Галоўнае за 1 ліпеня на Радыё Свабода❤️
📌Кампанія, зьвязаная з кумам Пуціна, пастаўляе тавары з акупаваных тэрыторый Украіны на беларускія заводы — журналісты-расьсьледнікі
📌«Я рыхтаваўся проста перажыць гэтыя 3000 дзён». Размова з былым палітвязьнем Сяргеем Шэлегам
📌Азэрбайджан заяўляе пра «зьверскае забойства» двух сваіх грамадзянаў у Расеі і рэзка крытыкуе асабіста Пуціна
📌Украінскія дроны атакавалі расейскі завод за 1200 км ад мяжы, ёсьць ахвяры і разбурэньні
📌«Голыя шмоны»: былыя зьняволеныя пра прыніжэньне жанчын у няволі
📌«Справа Бялюціна» — правакацыя КДБ, а ён сам працаваў на рэжым, — былы супрацоўнік ГУБАЗіКа