radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Піца, мядзьведзі і плацёжныя карткі. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 ліпеня

https://smarturl.click/3QXdV

1 ліпеня для беларусаў зьменяцца розныя ўмовы крэдытаў, пэнсій, абслугоўваньня ў крамах і на пошце, а таксама шмат іншага. Свабода прадстаўляе адмысловую падборку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 чэрвеня на Радыё Свабода❤️

📌Ад канфармізму да «мяккае сілы». Як беларусам вызваліцца ад «русского мира»

📌«Бывае, што падае непрытомная». У палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай пагаршаецца стан здароўя

📌Пры рэгістрацыі юрыдычных асобаў іх уласьнікаў будуць правяраць на пагрозу нацыянальнай бясьпецы

📌Сілавікі затрымалі лідэра гурту «Палац» Алега Хаменку

📌Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасьці, а былога вярнуў на «Амкадор»

📌Што пагражае Ціханоўскаму? Фейгін — пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні

📌Дамаўляцца альбо ціснуць? Аб чым сьведчыць спрэчка Кавалеўскага зь Ціханоўскай пра стаўленьне Захаду да Лукашэнкі

📌Простая ратацыя ці выкрыцьцё змовы: чаму памянялі старшыню «Белай Русі»?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Паўночнай Карэі паказалі разьвітаньне Кім Чэн Ына з загінулымі на вайне супраць Украіны жаўнерамі

Цэнтральная тэлевізія КНДР паказала кіраўніка дзяржавы каля трунаў, накрытых дзяржаўным сьцягам, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

Здымкі зробленыя ў час сумеснага культурнага мерапрыемства, арганізаванага Паўночнай Карэяй і Расеяй у Пхэньяне ў нядзелю. Гэта была вечарына, прысьвечаная першай гадавіне падпісаньня дамовы аб «ўсеаб’ёмным стратэгічным партнэрстве». Таксама ў матэрыяле паказалі нататнік з плямамі крыві, які, як мяркуецца, належыць паўночнакарэйскаму жаўнеру. Нататнік нібыта знайшлі на месцы бітвы ў Курскай вобласьці Расеі.

Дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі таксама неаднаразова трансьлявалі выступ міністра культуры Расеі Вольгі Любімавай, якая была сярод прысутных на мерапрыемстве і выцірала сьлёзы, як і некалькі іншых гледачоў.

Рэпартаж на паўночнакарэйскай тэлевізіі паказалі пасьля таго, як Расея і КНДР назвалі апэрацыю ў Курскай вобласьці «пасьпяховай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Савет Рэспублікі ўхваліў зьмены, якія тычацца заробку індывідуальных прадпрымальнікаў

Савет Рэспублікі 30 чэрвеня зацьвердзіў законапраект са зьменамі ў сацыяльным страхаваньні і пэнсіях. У ім прапісаныя новаўвядзеньні для індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто працуе на падатку на прафэсійны даход.

Калі гадавы даход прадпрымальніка складае менш за 12 мінімальных заробкаў (на пачатак чэрвеня гэта было да 8712 рублёў), ён зможа плаціць 35% ад фактычнага даходу, а не ад устаноўленага мінімуму.

Цяпер жа незалежна ад даходу ІП абавязаны плаціць унёскі мінімум з 12 мінімальных заработных платаў (МЗП) у год (726 рублёў у месяц). Такім чынам, гэта паслабленьне для тых, хто зарабляе няшмат.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У новым навучальным годзе грамадзянам Расеі дадуць тысячу бюджэтных месцаў у ВНУ Беларусі

Паводле слоў міністра адукацыі Беларусі Андрэя Іванца, для прыёму на навучаньне расейцаў «вызначаны досыць вялікі спэктар унівэрсытэтаў — больш чым 30». Пры гэтым абітурыенты з РФ могуць паступаць у ВНУ і па адзіным конкурсе зь беларусамі — праз здачу цэнтралізаванага тэставаньня, дадаў міністар.

Прыедуць і расейскія прафэсары. Як сказаў Іванец, «абмен каля 50 прафэсараў з Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь для таго, каб чытаць лекцыі, праходзіць стажыроўкі ў вядучых унівэрсытэтах нашых дзьвюх краін».

Дэталі: https://smarturl.click/WRvmk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дамаўляцца альбо ціснуць? Аб чым сьведчыць спрэчка Кавалеўскага зь Ціханоўскай пра стаўленьне Захаду да Лукашэнкі

Днямі адбылася завочная дыскусія паміж дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай і былым чальцом Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім пра інструмэнты ўплыву краінаў Захаду на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Дамаўляцца альбо ціснуць — у аналізе палітычнага аглядальніка Свабоды Юрыя Дракахруста: https://smarturl.click/qB43O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Азэрбайджану назвалі двух супрацоўнікаў расейскага агенцтва Sputnik у Баку расейскімі шпіёнамі і затрымалі іх

Выданьне Vesti.az паведаміла, што спэцслужбы Азэрбайджану затрымалі двух чалавек пры пераструсах у рэдакцыі агенцтва Sputnik. Паводле вэрсіі азэрбайджанскага боку, затрыманыя працавалі пад прыкрыцьцём у навінавым агенцтве, якое кантралюе расейская дзяржаўная мэдыягрупа «Russia Today».

Яшчэ ў лютым афіцыйны Баку заявіў, што распускае рэдакцыю «Sputnik. Азербайджан» і пакідае ў сталіцы толькі аднаго супрацоўніка расейскага СМІ. Гэта быў адказ на рашэньне Масквы пакінуць у Расеі аднаго карэспандэнта агенцтва АЗЕРТАДЖ. Зь невядомых прычынаў, аднак, расейская рэдакцыя працягвала працаваць у Баку ў ранейшым рэжыме.

29 чэрвеня стала вядома, што Міністэрства культуры Азэрбайджану скасавала ўсе сумесныя культурныя імпрэзы, заплянаваныя ў Азэрбайджане расейскімі дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі. Ведамства паінфармавала, што прычынай рашэньня сталі «мэтанакіраваныя дзеяньні расейскіх праваахоўнікаў супраць азэрбайджанцаў паводле этнічнай прыкметы» ў Екацерынбурзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейская рада падоўжыла санкцыі супраць Расеі і Беларусі да канца студзеня 2026 году

Эўрапейская рада падоўжыла абмежавальныя захады Эўразьвязу у адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны яшчэ на 6 месяцаў да 31 студзеня 2026 году.

У афіцыйным паведамленьні згадваецца толькі Расея, але рашэньне датычыць і Беларусі. Як патлумачыў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, працяг усіх санкцыяў прымаецца агульным пакетам, таму нават, калі Беларусь ня згадваюць у паведамленьні ЭЗ, гэта ўсё адно значыць, што і санкцыі супраць Беларусі працягнулі.

Падрабязьней: https://smarturl.click/gg6xy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасьці і памяняў яшчэ дзясяткі кадраў

🏭Новым міністрам прамысловасьці стаў Андрэй Кузьняцоў, як год да гэтага прапрацаваў намесьнікам.

🔄 Экс-міністра Аляксандра Яфімава Лукашэнка перавёў дырэктарам на «Амкадор». Яфімаў працаваў на «Амкадоры» з 2007 году, а з 2020-га ўжо быў там генэральным дырэктарам. У 2022 годзе Лукашэнка прызначыў яго намесьнікам міністра прамысловасьці, а год таму — міністрам.

🔸Інспэктарам па Берасьцейскай вобласьці стаў Аляксандар Ломскі. Ягоны папярэднік — Валеры Вакульчык — ад траўня ўзначальвае Апарат Савету Міністраў.

🔸Памяняліся старшыні райвыканкамаў у Буда-Кашалёве, Ганцавічах, Горках, Дзяржынску, Крупках, Менскім раёне, Пухавічах, Рагачове, Стоўбцах, Хойніках, Чачэрску, а таксама ў Савецкім і Цэнтральным раёнах Гомля.

Новыя паслы паедуць у

🇧🇭Бахрэйн (Ігар Белы, па сумяшчальніцтве)

🇻🇪Вэнэсуэлу (Дзьмітры Дзеравінскі),

🇰🇪Кенію (Дзьмітры Красоўскі),

🇪🇬Эгіпет (Яўген Сабалеўскі, ён жа будзе па сумяшчальніцтве паслом у 🇩🇿Альжыры), 

🇹🇷а таксама ў консульства ў турэцкім Стамбуле (Яўгенія Барткевіч). 

Таксама Лукашэнка ўзгадніў намесьнікаў у міністэрствах і іншыя прызначэньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇦🇿 У Баку сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс пракрамлёўскага «Sputnik Азербайджан».

https://smarturl.click/vd208

Мясцовыя СМІ пішуць, што агенцтва працягвала працаваць, хоць МЗС Азербайджана яшчэ ў лютым абвясьціў пра яго ліквідацыю. Афіцыйна дазволілі пакінуць аднаго карэспандэнта, але на практыцы офіс працягваў працу зь дзясяткамі супрацоўнікаў.

29 чэрвеня стала вядома, што Міністэрства культуры Азэрбайджану скасавала ўсе сумесныя культурныя імпрэзы, заплянаваныя ў Азэрбайджане расейскімі дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі.

Адносіны паміж Азэрбайджанам і Расеяй абвастрыліся пасьля таго, як 27 чэрвеня ў Екацерынбурзе затрымалі больш як 50 чалавек азэрбайджанскага паходжаньня. Загінулі два чалавекі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пры рэгістрацыі юрыдычных асобаў іх уласьнікаў будуць правяраць на пагрозу для нацбясьпекі

Калі дзяржорганы знойдуць «дэструктыўную дзейнасьць» або замежнае фінансаваньне — у рэгістрацыі адмовяць.

Таксама цяпер неабходна дэкляраваць email і паведамляць пра яго зьмену.

Такі закон сёньня ўхваліла Палата прадстаўнікоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Літоўскія СМІ: кампанію прэм‘ер-міністра крэдытавала прадпрыемства, уласьнік якой меў сувязі з набліжаным да Лукашэнкі алігархам

https://smarturl.click/MGmXp

Прэмʼер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас трапіў пад удар пасьля расьсьледаваньня LRT, Laisvės TV і Siena.

Паводле літоўскіх СМІ, ягоную стратную кампанію ў 2013–2017 гадах крэдытавала фірма, уласьнік якой быў зьвязаны зь беларускім алігархам Алексіем Алексіным — адным з «гаманцоў» Лукашэнкі.

Апазыцыя патрабуе публічных тлумачэньняў з-за недэкляраваных крэдытаў — падазраюць магчымы адмыў грошай.

Палуцкас усё адмаўляе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

☢️ МАГАТЭ: Іран можа хутка аднавіць узбагачэньне ўрану

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі Рафаэль Гросі (на фота) заявіў на CBS, што Іран захаваў тэхнічныя магчымасьці для аднаўленьня вытворчасьці ўзбагачанага ўрану.

Паводле яго слоў, Іран можа аднавіць працу цэнтрыфуг і пачаць узбагачэньне ўрану на працягу некалькіх месяцаў, або нават раней.

Гросі адзначыў, што ўдары Ізраіля і ЗША нанесьлі іранскім ядзерным абʼектам сурʼёзны, але не фатальны ўрон.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што іранскія абʼекты былі цалкам зьнішчаны. Перад гэтым CNN і The New York Times паведамілі з спасылкай не свае крыніцы, што атакі толькі часова прыпынілі праграму. Паводле Financial Times, значная частка запасаў высокаўзбагачанага ўрану засталася некранутай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇸 Тысячы пратэстоўцаў 30 чэрвеня заблякавалі вуліцы ў Бялградзе і іншых гарадах Сэрбіі

Асноўнае патрабаваньне — вызваленьне ўсіх затрыманых дэманстрантаў.

28 чэрвеня ў Бялградзе адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць дзейных уладаў. Дэманстранты спрабавалі перакрываць вуліцы, ставілі барыкады. Паліцыя затрымала 77 чалавек, 38 зь якіх заставаліся пад вартай на 29 чэрвеня.

Пратэсты працягваюцца восем месяцаў і пачаліся пасьля абвалу навеса на чыгуначнай станцыі ў Нові-Садзе, у выніку якога загінулі 16 чалавек. Пратэстоўцы абвінавачваюць урад у карупцыі і некампэтэнтнасьці.

Прэзыдэнт Вучыч абвінавачваньні адмаўляе, кажа, што за пратэстамі стаяць «замежныя сілы» і абяцае новыя арышты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 4 гады таму арыштавалі паліталягіню Валерыю Касьцюгову

30 чэрвеня 2021 году арыштавалі паліталягіню Валерыю Касьцюгову. Разам з супрацоўніцай ЭГУ Тацянай Кузінай іх асудзяць на 10 гадоў турмы ў сакавіку 2023 году.

Судзьдзя менскага гарадзкога суду Дзіна Кучук прызнала Валерыю Касьцюгову вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у пасобніцтве дзеяньням з мэтай захопу ўлады, у закліку да дзеяньняў, скіраваных на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы і ў распальваньні сацыяльнай варожасьці і звады.

Валерыю Касьцюгову трымаюць у гомельскай жаночай калёніі № 4.

Болей пра падзеі і даты 30 чэрвеня чытайце тут https://smarturl.click/E1ARJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па АНТ паказалі прапагандысцкі фільм пра Паўла Бялюціна «Спэцапэрацыя «Гарпун»

Пасьля вечаровага выпуску навінаў на канале АНТ выйшаў фільм «Спэцапэрацыя «Гарпун», прысьвечаны затрыманаму і ўвезенаму ў пачатку траўня 2025 году ў Беларусь Паўлу Бялюціну. Аўтары сьцьвярджаюць, што замежныя ўрады плянуюць зьнішчэньне Беларусі як дзяржавы.

Пра Бялюціна расказваюць як пра пасьлядоўніка «тэрарыстычнай дзейнасьці» Мікалая Аўтуховіча. Сьцьвярджаюць, што пасьля затрыманьня Аўтуховіча ў 2020 годзе Бялюцін і Артур Папок зьбеглі за мяжу. Сьцьвярджаецца, што «беглыя», у тым ліку Павел Бялюцін, рыхтавалі дронавыя атакі на Астравецкую АЭС.

КДБ сьцьвярджае, што ў базу даносаў, здабытую «Кібэрпартызанамі», у жніўні 2023 году ўкаранілі фальшывы данос Паўла Бялюціна на Мікалая Аўтуховіча ад 2017 году. База нібыта асобным рэсурсам была наўмысна выстаўленая ў інтэрнэт. КДБ нібыта такім чынам «падсунула» яе «Кібэрпартызанам». І апэрацыя нібыта аказалася вельмі пасьпяховай, бо Бялюцін быў скампрамэтаваны як даносчык і агент, яму адмовілі ў статусе ўцекача ў Літве.

Пра дэталі яго перапраўкі ў Беларусь было сказана, што КДБ пакідае іх за дужкамі. Сьцьвярджалася, што апэрацыя КДБ адносна Бялюціна працягвалася 732 дні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бывае, што падае непрытомная». У палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай пагаршаецца стан здароўя

https://smarturl.click/ReRvx

Чатыры гады таму КДБ затрымала вядомую журналістку, паліталягіню Валерыю Касьцюгову.

Ужо амаль 3 гады Валерыю Касьцюгову ўтрымліваюць у жаночай калёніі №4 у Гомлі. Крыніца, дасьведчаная ў справах Валерыі Касьцюговай, паведамляе пра яе найперш тое, што ў яе пагаршаецца здароўе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Простая ратацыя ці выкрыцьцё змовы: чаму памянялі старшыню «Белай Русі»?

https://smarturl.click/xVqmL

Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Пярцоў заявіў пра змову ў дзяржаўных інстытуцыях на зьезьдзе «Белай Русі». Галоўным пунктам парадку дня была адстаўка старшыні партыі Алега Раманава і абраньне новай старшыні. Ці зьвязаныя гэтыя падзеі адна з другой?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы п’яны беларус зьбіў на машыне дзьвюх жанчын і ўцёк зь месца ДТЗ

29 чэрвеня ў Любускім ваяводзтве на захадзе Польшчы каля вёскі Ярнатаў. 31-гадовы мужчына зьбіў дзьвюх жанчын — 59 і 24 гадоў. Жанчыны — маці і дачка. Маці загінула на месцы, а дачку на верталёце даставілі ў больніцу, піша Most з спасылкай на паліцыю рэгіёну.

Кіроўцу аўтамабіля Mazda, які ўцёк зь месца здарэньня, знайшлі дзякуючы сьведкам, якія заўважылі аўтамабіль з пабітым шклом на дарозе. Высьветлілася, што ён у стане моцнага алькагольнага ап’яненьня — 1,5 праміле ў крыві. Кіроўца зьехаў на левы бок дарогі, зьнёс дарожны знак і зьбіў дзьвюх жанчын каля іх дома. Пазьней, зразумеўшы, што яго шукаюць, спрабаваў адправіцца прэч пешшу. Аднак яго затрымалі.

Пагрозы жыцьцю 24-гадовай жанчыны няма. У яе пералом і некалькі ранаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Злучаныя Штаты анулявалі візы брытанскаму гурту за антыізраільскія скандаваньні

У панядзелак Злучаныя Штаты заявілі аб ануляваньні візаў удзельнікам брытанскага панк-рэп-гурта Bob Vylan, які на фэстывалі ў Гластанбэры скандаваў на сцэне заклікі да забойства ізраільскіх вайскоўцаў.

«Замежнікі, якія ўслаўляюць гвалт і нянавісьць, не зьяўляюцца жаданымі гасьцямі ў нашай краіне», — напісаў намесьнік дзяржаўнага сакратара Крыстафэр Ландау ў X.

Здымак з старонкі гурта ў Facebook

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы сканфіскавалі тысячы прэпаратаў зь Беларусі, у апэрацыі ўдзельнічаў Інтэрпол

Зь лістапада 2024 году па травень 2025-га супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы (НПА) сканфіскавалі каля 60 тысяч адзінак фармацэўтычнай і іншай мэдыцынскай прадукцыі, нелегальна ўвезенай на тэрыторыю краіны. Пра гэта піша агенцтва Позірк з спасылкай на польскіх падаткавікоў.

У паведамленьні НПА адзначаецца, што больш за ўсё такой прадукцыі даставілі ў Польшчу з Індыі і Ўкраіны, далей ідуць Злучаныя Штаты, Паўднёвая Карэя, Расея і Беларусь.

Найбольшая група сканфіскаваных тавараў — «стрававальныя сродкі, сродкі для нэрвовай сыстэмы, уключаючы псыхастымулятары, антытрывожныя прэпараты, дыетычныя дабаўкі, расьлінныя прадукты і псыхатэрапэўтычныя сродкі».

Іншыя тавары гэта «анабалічныя стэроіды, болепатольныя і прэпараты для лячэньня іншых разладаў, адсмоктвальнікі для ачысткі дыхальных шляхоў, хірургічныя прасьціны, інгалятары, сагравальныя плястыры, голкі і шпрыцы». Значную групу сярод канфіскату складаюць вэтэрынарныя тавары.

Кошт сканфіскаванай прадукцыі перавысіў 220 тысяч даляраў. Прэпараты канфіскоўвалі ў тым ліку ў пунктах сартаваньня пасылак, аэрапортах, лягістычных цэнтрах, на памежных пераходах і дарогах. Прадукцыю прызналі небясьпечнай для здароўя і жыцьця.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што пагражае Ціханоўскаму? Фейгін пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні

Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Ці адбудуцца новыя вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку знакавых? Чаго трэба асьцерагацца Ціханоўскаму, ведаючы мэтады спэцслужбаў Беларусі і Расеі?

Пра гэта Ганна Соўсь гутарыць у жывым эфіры а 16 гадзіне паводле менскага часу з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным. Задавайце пытаньні, камэнтуйце.

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/live/cUfCzTWpl7w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне загінулі чатыры грамадзяніны Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі. Яшчэ адзін здаўся ва ўкраінскі палон

Ва ўкраінскім дзяржаўным праекце «Хачу жыць» паведамілі пра гібель яшчэ чатырох грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі супраць Украіны. Ня ўсе яны мелі беларускі пашпарт паводле нараджэньня і паходжаньня.

https://smarturl.click/3QXvV

▪️Іван Кірдзяшкін — 61 год

▪️Сяргей Краўчанка — 48 гадоў

▪️Сяргей Старынскі — 54 гады

▪️Дзьмітры Татарынчык — 50 гадоў

Паводле праекту «Хачу жыць», 114 мотастралковая брыгада — адзін з найбольш «крывавых» падразьдзелаў расейскай арміі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея скасавала выкладаньне ўкраінскай мовы на акупаваных тэрыторыях Украіны

Рашэньне абгрунтавана «зьменай геапалітычнай сытуацыі ў сьвеце».

Расея цісьне на ўкраінскіх настаўнікаў, прымушаючы іх да супрацоўніцтва. Непакорных затрымліваюць і дэпартуюць.

Наўзамен прывозяць пэдагогаў з Расеі і перавучваюць мясцовых.

МЗС Украіны расцэньвае гэта як праяву генацыднай палітыкі Масквы, а ўпаўнаважаны па абароне ўкраінскай мовы назваў гэта «лінгвацыдам».

Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што для вывучэньня ўкраінскай мовы застануцца «факультатыўныя магчымасьці», але адзначыла, што попыту на гэта няма.

🔗 Крыніцы: «Настоящее время», Украінская служба Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад канфармізму да «мяккае сілы». Як беларусам вызваліцца ад «русского мира»

https://smarturl.click/WRvjD

Пра гэта ў сваім блогу разважае Сяргей Дубавец.

🔸«Усё пачынаецца з уласнае мовы. Беларуская мова, на добры лад, гэта ўласна беларуская «мяккая сіла», найважнейшая зброя, пачатак твайго быцьця».


🔸«Вобразна кажучы, савецкая беларушчына — гэта птушка з падрэзанымі крыламі».


🔸«Тарашкевіца — яшчэ і люстэрка беларускае лацінкі. І калі б у нас надумаліся перайсьці на лацінку (зрабіць два крокі ад «русского мира»), гэта быў бы цалкам арганічны ўчынак».


🔸«Пазыцыя беларускай мовы ў цэлым зьмянілася — з «калхознай», непрэстыжнай і беспэрспэктыўнай яна стала прэстыжнай, апазыцыйнай і... таксама беспэрспэктыўнай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сілавікі затрымалі лідэра гурту «Палац» Алега Хаменку

Пра гэта 30 чэрвеня паведаміў журналіст Канстанцін Каверын у этэры шоў «Звычайная раніца».

Пазьней затрыманьне пацьвердзіла крыніца «Люстэрка».

Іншай інфармацыі пакуль няма. 

Алег Хаменка — адзін з самых вядомых беларускіх музыкаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚧 Рэкордныя чэргі ўтварыліся пасьля выходных на выезд зь Беларусі ў ЭЗ

🐌 На мяжы Беларусі і Эўразьвязу ў чарзе стаяць ужо больш за 4000 аўтамабіляў і аўтобусаў.

🇵🇱 У Польшчу: Берасьце — 2300 легкавых, 55 аўтобусаў.

🇱🇹 У Літву: Каменны Лог — 600 грузавікоў, 20 легкавых; Беняконі — 450 грузавікоў, 30 легкавых.

🇱🇻 У Латвію: Грыгораўшчына — 570 грузавікоў.

Крыніца: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇬🇪🇪🇺 Эўразьвяз пагражае Грузіі санкцыямі і пераглядам візавага рэжыму

Прычыны —

📍«адыход ад дэмакратыі»,

📍арышты апазыцыі,

📍закон аб «замежных агентах»,

📍забарона на замежнае фінансаваньне для СМІ.

Эўразьвяз ужо ўвёў візавыя патрабаваньні для грузінскіх дыпляматаў і скасаваў сустрэчы высокага ўзроўню.

📌 Разглядаюцца санкцыі супраць кіраўніцтва кіроўнай партыі «Грузінская мара» і судзьдзяў, якія выносяць палітычна матываваныя прысуды.

📌 Прыпыненьне фінансавай дапамогі Эўразьвязу, у тым ліку на буйныя інфраструктурныя праекты.

📌 Прыпыненьне бязьвізавага рэжыму для грузінскіх грамадзян або яго абмежаваньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп падтрымаў больш жорсткія санкцыі супраць Расіі

Пра гэта на канале ABC апавёў сэнатар Ліндсі Грэм, аўтар адпаведнага законапраекту.

Паводле ягоных слоў, калі ён гуляў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у гольф, той сказаў яму, што "прыйшоў час прасоўваць законапраект".

Калі закон прымуць, то з краін, якія купляюць расійскія энэргарэсурсы і не дапамагаюць Украіне, будуць спаганяць экспартнае мыта ў 500%. Пад гэты крытэр трапляюць, напрыклад, Індыя і Кітай.

Гэтак амэрыканскія заканадаўцы мяркуюць заканадаўцы схіліць расейскія ўлады да перамоваў пра мір з Украінай.

Законапраект ужо падтрымалі 84 са 100 сэнатараў. Яго разгляд плянуецца пасьля 7 ліпеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі 29 чэрвеня

У вырабленых у Івацэвічах спэцыях знайшлі кішэчную палачку, колькасьць цьвілі перавышала дапушчальны ўзровень у 10 разоў 

Пасьля шасьцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасьць мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю 

У нядзелю і панядзелак у Беларусі моцны вецер 

Расьсьледаваньне: Беларусь пастаўляе М’янме сыстэмы СПА і навучае пэрсанал за гатоўку  

Расея ўначы атакавала ўкраінскія гарады больш чым 500 дронамі і ракетамі. Загінуў пілёт F-16 

Ці добра вы ведаеце гісторыю найбольшай палітычнай партыі ў гісторыі Беларусі? ТЭСТ 

У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 чалавекі  https://smarturl.click/qB4Dw

Читать полностью…
Подписаться на канал