Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Эўрапейская рада падоўжыла санкцыі супраць Расеі і Беларусі да канца студзеня 2026 году
Эўрапейская рада падоўжыла абмежавальныя захады Эўразьвязу у адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны яшчэ на 6 месяцаў да 31 студзеня 2026 году.
У афіцыйным паведамленьні згадваецца толькі Расея, але рашэньне датычыць і Беларусі. Як патлумачыў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, працяг усіх санкцыяў прымаецца агульным пакетам, таму нават, калі Беларусь ня згадваюць у паведамленьні ЭЗ, гэта ўсё адно значыць, што і санкцыі супраць Беларусі працягнулі.
Падрабязьней: https://smarturl.click/gg6xy
Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасьці і памяняў яшчэ дзясяткі кадраў
🏭Новым міністрам прамысловасьці стаў Андрэй Кузьняцоў, як год да гэтага прапрацаваў намесьнікам.
🔄 Экс-міністра Аляксандра Яфімава Лукашэнка перавёў дырэктарам на «Амкадор». Яфімаў працаваў на «Амкадоры» з 2007 году, а з 2020-га ўжо быў там генэральным дырэктарам. У 2022 годзе Лукашэнка прызначыў яго намесьнікам міністра прамысловасьці, а год таму — міністрам.
🔸Інспэктарам па Берасьцейскай вобласьці стаў Аляксандар Ломскі. Ягоны папярэднік — Валеры Вакульчык — ад траўня ўзначальвае Апарат Савету Міністраў.
🔸Памяняліся старшыні райвыканкамаў у Буда-Кашалёве, Ганцавічах, Горках, Дзяржынску, Крупках, Менскім раёне, Пухавічах, Рагачове, Стоўбцах, Хойніках, Чачэрску, а таксама ў Савецкім і Цэнтральным раёнах Гомля.
Новыя паслы паедуць у
🇧🇭Бахрэйн (Ігар Белы, па сумяшчальніцтве)
🇻🇪Вэнэсуэлу (Дзьмітры Дзеравінскі),
🇰🇪Кенію (Дзьмітры Красоўскі),
🇪🇬Эгіпет (Яўген Сабалеўскі, ён жа будзе па сумяшчальніцтве паслом у 🇩🇿Альжыры),
🇹🇷а таксама ў консульства ў турэцкім Стамбуле (Яўгенія Барткевіч).
Таксама Лукашэнка ўзгадніў намесьнікаў у міністэрствах і іншыя прызначэньні.
🇦🇿 У Баку сілавікі прыйшлі з ператрусам у офіс пракрамлёўскага «Sputnik Азербайджан».
https://smarturl.click/vd208
Мясцовыя СМІ пішуць, што агенцтва працягвала працаваць, хоць МЗС Азербайджана яшчэ ў лютым абвясьціў пра яго ліквідацыю. Афіцыйна дазволілі пакінуць аднаго карэспандэнта, але на практыцы офіс працягваў працу зь дзясяткамі супрацоўнікаў.
29 чэрвеня стала вядома, што Міністэрства культуры Азэрбайджану скасавала ўсе сумесныя культурныя імпрэзы, заплянаваныя ў Азэрбайджане расейскімі дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі.
Адносіны паміж Азэрбайджанам і Расеяй абвастрыліся пасьля таго, як 27 чэрвеня ў Екацерынбурзе затрымалі больш як 50 чалавек азэрбайджанскага паходжаньня. Загінулі два чалавекі.
У Беларусі пры рэгістрацыі юрыдычных асобаў іх уласьнікаў будуць правяраць на пагрозу для нацбясьпекі
Калі дзяржорганы знойдуць «дэструктыўную дзейнасьць» або замежнае фінансаваньне — у рэгістрацыі адмовяць.
Таксама цяпер неабходна дэкляраваць email і паведамляць пра яго зьмену.
Такі закон сёньня ўхваліла Палата прадстаўнікоў.
🇱🇹 Літоўскія СМІ: кампанію прэм‘ер-міністра крэдытавала прадпрыемства, уласьнік якой меў сувязі з набліжаным да Лукашэнкі алігархам
https://smarturl.click/MGmXp
Прэмʼер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас трапіў пад удар пасьля расьсьледаваньня LRT, Laisvės TV і Siena.
Паводле літоўскіх СМІ, ягоную стратную кампанію ў 2013–2017 гадах крэдытавала фірма, уласьнік якой быў зьвязаны зь беларускім алігархам Алексіем Алексіным — адным з «гаманцоў» Лукашэнкі.
Апазыцыя патрабуе публічных тлумачэньняў з-за недэкляраваных крэдытаў — падазраюць магчымы адмыў грошай.
Палуцкас усё адмаўляе
☢️ МАГАТЭ: Іран можа хутка аднавіць узбагачэньне ўрану
Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі Рафаэль Гросі (на фота) заявіў на CBS, што Іран захаваў тэхнічныя магчымасьці для аднаўленьня вытворчасьці ўзбагачанага ўрану.
Паводле яго слоў, Іран можа аднавіць працу цэнтрыфуг і пачаць узбагачэньне ўрану на працягу некалькіх месяцаў, або нават раней.
Гросі адзначыў, што ўдары Ізраіля і ЗША нанесьлі іранскім ядзерным абʼектам сурʼёзны, але не фатальны ўрон.
Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што іранскія абʼекты былі цалкам зьнішчаны. Перад гэтым CNN і The New York Times паведамілі з спасылкай не свае крыніцы, што атакі толькі часова прыпынілі праграму. Паводле Financial Times, значная частка запасаў высокаўзбагачанага ўрану засталася некранутай.
🇷🇸 Тысячы пратэстоўцаў 30 чэрвеня заблякавалі вуліцы ў Бялградзе і іншых гарадах Сэрбіі
Асноўнае патрабаваньне — вызваленьне ўсіх затрыманых дэманстрантаў.
28 чэрвеня ў Бялградзе адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць дзейных уладаў. Дэманстранты спрабавалі перакрываць вуліцы, ставілі барыкады. Паліцыя затрымала 77 чалавек, 38 зь якіх заставаліся пад вартай на 29 чэрвеня.
Пратэсты працягваюцца восем месяцаў і пачаліся пасьля абвалу навеса на чыгуначнай станцыі ў Нові-Садзе, у выніку якога загінулі 16 чалавек. Пратэстоўцы абвінавачваюць урад у карупцыі і некампэтэнтнасьці.
Прэзыдэнт Вучыч абвінавачваньні адмаўляе, кажа, што за пратэстамі стаяць «замежныя сілы» і абяцае новыя арышты.
Ужо сёньня: 4 гады таму арыштавалі паліталягіню Валерыю Касьцюгову
30 чэрвеня 2021 году арыштавалі паліталягіню Валерыю Касьцюгову. Разам з супрацоўніцай ЭГУ Тацянай Кузінай іх асудзяць на 10 гадоў турмы ў сакавіку 2023 году.
Судзьдзя менскага гарадзкога суду Дзіна Кучук прызнала Валерыю Касьцюгову вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у пасобніцтве дзеяньням з мэтай захопу ўлады, у закліку да дзеяньняў, скіраваных на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы і ў распальваньні сацыяльнай варожасьці і звады.
Валерыю Касьцюгову трымаюць у гомельскай жаночай калёніі № 4.
Болей пра падзеі і даты 30 чэрвеня чытайце тут https://smarturl.click/E1ARJ
Ратавальнікі ліквідуюць наступствы моцнага ветру ў Менску і на Меншчыне
МНС зафіксавала пяць выпадкаў падзеньня дрэваў у трох раёнах вобласьці: Дзяржынскім, Менскім і Салігорскім.
У Менску ратавальнікі выяжджалі на 5 выпадкаў расьпілоўваць дрэвы, якія ўпалі ў розных раёнах горада. У аграгарадку Ждановічы дрэва ўпала на легкавы аўтамабіль і пашкодзіла яго./channel/mchs112by/9646
Пасьля шасьцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасьць мігрантаў на мяжы з Беларусьсю
28 чэрвеня, паводле зьвестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у краіну спрабавала прабрацца 18 мігрантаў, піша інфармацыйнае агенства Позірк.
З пачатку месяца зафіксавана 90 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта ў 2,4 раза менш, чым за 28 дзён траўня 2025 года, і ў 2,5 разы больш, чым за 28 дзён чэрвеня 2024 года.
Сёлета з пачатку года літоўскія службы перадухілілі 890 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі — у 3,5 разы больш, чым за той жа пэрыяд 2024-га. https://smarturl.click/nVkQp
У вырабленых у Івацэвічах спэцыях знайшлі кішэчную палачку, колькасьць цьвілі перавышала дапушчальны ўзровень у 10 разоў
Спэцыялісты Дзяржстандарту выявілі бактэрыі групы кішэчнай палачкі і сульфітрэдуцыруючыя кластрыдыі ў спэцыях вытворчасьці Івацэвіцкага райспажыўтаварыства.
Як паведамляецца пра выяўленыя парушэньні на сайце Дзяржстандарту, прадукцыя не адпавядае стандартам па мікрабіялягічным паказчыках бясьпекі. Колькасьць паказчыкаў цьвілі перавысіла дапушчальны ўзровень у 10 разоў.
Таксама былі выяўлены бактэрыі групы кішэчнай палачкі (каліформы) у 0,01 г прадукту і сульфітрэдуцыруючыя кластрыдыі ў 0,01 г прадукту, што не дапускаецца стандартамі. https://smarturl.click/E1Ad1
Расьсьледаваньне: Беларусь пастаўляе М’янме сыстэмы СПА і навучае пэрсанал за гатоўку
Афіцыйны Менск і М'янма працягваюць разьвіваць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, уключаючы пастаўкі сыстэмаў СПА, навучаньне мʼянманскіх ваенных і рэалізацыю сумесных праектаў у сфэры абаронных тэхналёгій. Пра гэта сьведчаць зьвесткі зь перапіскі і дакумэнтаў, атрыманых праваабарончай ініцыятывай Justice For Myanmar, паведаміў партал reform.news.
У студзені 2022 года беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Белспэцзьнештэхніка» накіравала запыт у адрас мʼяманскага Мінабароны з напамінам аб аплаце замоўленых тавараў. У лісьце замяшчаецца прапанова зрабіць разьлікі гатоўкай і накіраваць беларускі самалёт у Найпʼіда для атрыманьня сродкаў. https://smarturl.click/WRv8Z
На фота: міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін на ваенным парадзе ў М'янме, 27 сакавіка 2025 г.
У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 чалавекі
Для чарговай групы фігурантаў гэтага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў завялі новы файл з пазнакай «частка 4» у назве. Як адзначае інфармацыйнае агенцтва «Позірк», у гэтай частцы не пранумараваныя пазыцыі. З улікам папярэдняга абнаўленьня сьпісу (20 чэрвеня) цяпер у ім мае быць 5.467 пазыцый.
Усе асобы, унесеныя ў пералік 27 чэрвеня, асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага перасьледу. Разам з тым у актуальным сьпісе палітвязьняў толькі адзін з іх — Андрэй Шабуня, асуджаны да 2 гадоў пазбаўленьня волі. https://smarturl.click/qB4Dw
Ужо сёньня: 100-годзьдзе Юрыя Астроўскага, 85 гадоў таму тысячы жыхароў Заходняй Беларусі дэпартавалі ў Сібір
29 чэрвеня 1440 году вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў абраны Казімер Ягелёнчык.
29 чэрвеня 1925 году нарадзіўся Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Горадзенскай біяхімічнай школы.
29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезьлі 23 тысячы чалавек.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі і Сьвеце чытайце тут:
https://smarturl.click/B4d3w
Літва і Эстонія паведамілі ААН пра выхад з дамовы аб забароне супрацьпяхотных мін
https://smarturl.click/E1AgJ
«Літва ня мае ніякіх ілюзій: пуцінская Расія — самая вялікая доўгатэрміновая экзістэнцыйная пагроза Эўропе [...] Перад абліччам такіх пагроз Літва прыме ўсе неабходныя меры для абароны сваёй дзяржавы, насельніцтва і кожнай цалі тэрыторыі NATO усімі эфэктыўнымі вайсковымі сродкамі», — напісаў міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.
«Урокі вайны Расеі супраць Украіны, якая працягваецца, паказваюць, што для лепшай абароны нашай краіны мы не павінны ўводзіць аднабаковыя абмежаваньні на ўзбраеньні, якія праціўнік не выконвае», — заявіў кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна.
Раней аб намеры выйсьці з дамовы паведамілі ўсе краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя.
Ва Ўкраіне загінулі чатыры грамадзяніны Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі. Яшчэ адзін здаўся ва ўкраінскі палон
Ва ўкраінскім дзяржаўным праекце «Хачу жыць» паведамілі пра гібель яшчэ чатырох грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі супраць Украіны. Ня ўсе яны мелі беларускі пашпарт паводле нараджэньня і паходжаньня.
https://smarturl.click/3QXvV
▪️Іван Кірдзяшкін — 61 год
▪️Сяргей Краўчанка — 48 гадоў
▪️Сяргей Старынскі — 54 гады
▪️Дзьмітры Татарынчык — 50 гадоў
Паводле праекту «Хачу жыць», 114 мотастралковая брыгада — адзін з найбольш «крывавых» падразьдзелаў расейскай арміі.
Расея скасавала выкладаньне ўкраінскай мовы на акупаваных тэрыторыях Украіны
Рашэньне абгрунтавана «зьменай геапалітычнай сытуацыі ў сьвеце».
Расея цісьне на ўкраінскіх настаўнікаў, прымушаючы іх да супрацоўніцтва. Непакорных затрымліваюць і дэпартуюць.
Наўзамен прывозяць пэдагогаў з Расеі і перавучваюць мясцовых.
МЗС Украіны расцэньвае гэта як праяву генацыднай палітыкі Масквы, а ўпаўнаважаны па абароне ўкраінскай мовы назваў гэта «лінгвацыдам».
Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што для вывучэньня ўкраінскай мовы застануцца «факультатыўныя магчымасьці», але адзначыла, што попыту на гэта няма.
🔗 Крыніцы: «Настоящее время», Украінская служба Радыё Свабода.
Ад канфармізму да «мяккае сілы». Як беларусам вызваліцца ад «русского мира»
https://smarturl.click/WRvjD
Пра гэта ў сваім блогу разважае Сяргей Дубавец.
🔸«Усё пачынаецца з уласнае мовы. Беларуская мова, на добры лад, гэта ўласна беларуская «мяккая сіла», найважнейшая зброя, пачатак твайго быцьця».
🔸«Вобразна кажучы, савецкая беларушчына — гэта птушка з падрэзанымі крыламі».
🔸«Тарашкевіца — яшчэ і люстэрка беларускае лацінкі. І калі б у нас надумаліся перайсьці на лацінку (зрабіць два крокі ад «русского мира»), гэта быў бы цалкам арганічны ўчынак».
🔸«Пазыцыя беларускай мовы ў цэлым зьмянілася — з «калхознай», непрэстыжнай і беспэрспэктыўнай яна стала прэстыжнай, апазыцыйнай і... таксама беспэрспэктыўнай».Читать полностью…
Сілавікі затрымалі лідэра гурту «Палац» Алега Хаменку
Пра гэта 30 чэрвеня паведаміў журналіст Канстанцін Каверын у этэры шоў «Звычайная раніца».
Пазьней затрыманьне пацьвердзіла крыніца «Люстэрка».
Іншай інфармацыі пакуль няма.
Алег Хаменка — адзін з самых вядомых беларускіх музыкаў.
🚧 Рэкордныя чэргі ўтварыліся пасьля выходных на выезд зь Беларусі ў ЭЗ
🐌 На мяжы Беларусі і Эўразьвязу ў чарзе стаяць ужо больш за 4000 аўтамабіляў і аўтобусаў.
🇵🇱 У Польшчу: Берасьце — 2300 легкавых, 55 аўтобусаў.
🇱🇹 У Літву: Каменны Лог — 600 грузавікоў, 20 легкавых; Беняконі — 450 грузавікоў, 30 легкавых.
🇱🇻 У Латвію: Грыгораўшчына — 570 грузавікоў.
Крыніца: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
🇬🇪🇪🇺 Эўразьвяз пагражае Грузіі санкцыямі і пераглядам візавага рэжыму
Прычыны —
📍«адыход ад дэмакратыі»,
📍арышты апазыцыі,
📍закон аб «замежных агентах»,
📍забарона на замежнае фінансаваньне для СМІ.
Эўразьвяз ужо ўвёў візавыя патрабаваньні для грузінскіх дыпляматаў і скасаваў сустрэчы высокага ўзроўню.
📌 Разглядаюцца санкцыі супраць кіраўніцтва кіроўнай партыі «Грузінская мара» і судзьдзяў, якія выносяць палітычна матываваныя прысуды.
📌 Прыпыненьне фінансавай дапамогі Эўразьвязу, у тым ліку на буйныя інфраструктурныя праекты.
📌 Прыпыненьне бязьвізавага рэжыму для грузінскіх грамадзян або яго абмежаваньне.
Трамп падтрымаў больш жорсткія санкцыі супраць Расіі
Пра гэта на канале ABC апавёў сэнатар Ліндсі Грэм, аўтар адпаведнага законапраекту.
Паводле ягоных слоў, калі ён гуляў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у гольф, той сказаў яму, што "прыйшоў час прасоўваць законапраект".
Калі закон прымуць, то з краін, якія купляюць расійскія энэргарэсурсы і не дапамагаюць Украіне, будуць спаганяць экспартнае мыта ў 500%. Пад гэты крытэр трапляюць, напрыклад, Індыя і Кітай.
Гэтак амэрыканскія заканадаўцы мяркуюць заканадаўцы схіліць расейскія ўлады да перамоваў пра мір з Украінай.
Законапраект ужо падтрымалі 84 са 100 сэнатараў. Яго разгляд плянуецца пасьля 7 ліпеня.
Асноўныя падзеі 29 чэрвеня
У вырабленых у Івацэвічах спэцыях знайшлі кішэчную палачку, колькасьць цьвілі перавышала дапушчальны ўзровень у 10 разоў
Пасьля шасьцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасьць мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю
У нядзелю і панядзелак у Беларусі моцны вецер
Расьсьледаваньне: Беларусь пастаўляе М’янме сыстэмы СПА і навучае пэрсанал за гатоўку
Расея ўначы атакавала ўкраінскія гарады больш чым 500 дронамі і ракетамі. Загінуў пілёт F-16
Ці добра вы ведаеце гісторыю найбольшай палітычнай партыі ў гісторыі Беларусі? ТЭСТ
У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 чалавекі https://smarturl.click/qB4Dw
Азэрбайджан адмяніў мерапрыемствы, зьвязаныя з Расеяй
Усе сумесныя культурныя мерапрыемствы, заплянаваныя ў Азэрбайджане расейскімі дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі, адменены, заявіла міністэрства культуры Азэрбайджану. Паводле ведамства, што прычынай рашэньня сталі «мэтанакіраваныя дзеяньні расейскіх праваахоўнікаў супраць азэрбайджанцаў па этнічнай прыкмеце» у Екацярынбурзе.
Адмене падлягаюць канцэрты, фэстывалі, выставы, спэктаклі і іншыя праграмы. Парлямэнцкая дэлегацыя Азэрбайджана вырашыла не ўдзельнічаць у пасяджэньні камісіі Мілі мэджліса рэспублікі і Фэдэральнага сходу Расеі па міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве.
Адносіны паміж Азэрбайджанам і Расеяй абвастрыліся пасьля таго, як 27 чэрвеня ў Екацярынбурзе былі затрыманы больш як 50 чалавек азэрбайджанскага паходжаньня. Загінулі два чалавекі. Яшчэ двое атрымалі падчас рэйду сур’ёзныя раненьні. Баку запатрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. https://smarturl.click/j78Jy
Зяленскі падпісаў указ аб выхадзе Ўкраіны з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ, які ўводзіць у дзеяньне рашэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны адносна выхаду Ўкраіны з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін.
Раней на гэтым тыдні Літва і Эстонія апавясьцілі ААН аб выхадзе з дамовы. Краіны афіцыйна перастануць быць членамі канвэнцыі праз шэсьць месяцаў пасьля апавяшчэньня ААН. https://smarturl.click/aRDLD
У нядзелю і панядзелак у Беларусі моцны вецер
Шквалісты паўночна-заходні вецер прагназуецца ў многіх раёнах Беларусі днём 29 чэрвеня, паведамляе Белгідрамэт. Яго парывы могуць дасягаць 15–20 мэтраў за сэкунду.
Сыноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небясьпекі на панядзелак. Раніцай і днём 30 чэрвеня ў многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненьне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 мэтраў за сэкунду. https://smarturl.click/vd2jw
Расея ўначы атакавала ўкраінскія гарады больш чым 500 дронамі і ракетамі. Загінуў пілёт F-16
У ноч на 29 чэрвеня расейскія войскі выпусьцілі па Ўкраіне 537 бесьпілётнікаў і ракет, паведамляюць Паветраныя сілы ўкраінскага войска. 475 сродкаў паветранага нападзеньня былі абясшкоджаны.
Па дадзеных Узброеных сіл Украіны, зафіксавана трапленьне сродкаў паветранага нападу ў шасьці лякацыях, падзеньне абломкаў зьбітых дронов — у васьмі. Выбухі былі ў Крэменчугу, Мікалаеве, Львове, Запарожжы і іншых гарадах. Нанесены ўрон ацэньваецца.
Падчас адбіцьця начнога нападу загінуў лётчык Максім Усьціменка, які пілятаваў самалёт F-16. https://smarturl.click/Y3x1a
Ці добра вы ведаеце гісторыю найбольшай палітычнай партыі ў гісторыі Беларусі?
24 чэрвеня 2025 году споўнілася роўна 100 гадоў з дня заснаваньня найбольшай у гісторыі Беларусі палітычнай партыі — Беларускай сялянска-работніцкай грамады, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі.
Праверце, ці добра вы ведаеце гістарычныя факты, зьвязаныя зь дзейнасьцю БСРГ, адкажыце на пытаньні тэсту.https://smarturl.click/dw5n0
Галоўнае за 28 чэрвеня
📌 Ціханоўскія ў Вільні. Беларусы, літоўцы і расейцы прыйшлі падтрымаць
📌 Пятрас Аўштравічус: для паляпшэньня адносін з рэжымам Лукашэнкі ёсьць тры ўмовы
📌 «Пуцін паказаў, хто ў хаце гаспадар». Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
📌 Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэньне мыта на азотныя ўгнаеньні зь Беларусі
📌 МЗС Польшчы патлумачыла сытуацыю з чэргамі па візы
📌 Асудзілі Максіма Ўрбановіча, брата байца палку Каліноўскага Дзяніса Ўрбановіча. Хроніка перасьледу
📌 Каты і пеўнікі замест ваўкоў. Чым беларускія калыханкі адрозьніваюцца ад калыханак суседзяў
Расейскія дроны атакавалі Адэсу. Загінулі два чалавекі, 17 пацярпелі
https://smarturl.click/7v37G
Расейскія вайскоўцы ў ноч на 28 чэрвеня атакавалі Адэсу бесьпілётнікамі. У выніку ўдару загінула сямейная пара. На гэты момант вядома аб 17 пацярпелых. Сярод іх трое хлопчыкаў — 3, 7 і 14 гадоў.
Па дадзеных адэскай пракуратуры, Расея ўжыла ня менш за 20 бесьпілётнікаў. Адзін з дронаў патрапіў у 21-павярховы дом, у выніку чаго ўспыхнуў пажар на паверхах зь сёмага па дзевяты. Жыхары аказаліся заблякаваныя ў сваіх кватэрах.