radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇸 Тысячы пратэстоўцаў 30 чэрвеня заблякавалі вуліцы ў Бялградзе і іншых гарадах Сэрбіі

Асноўнае патрабаваньне — вызваленьне ўсіх затрыманых дэманстрантаў.

28 чэрвеня ў Бялградзе адбылася шматтысячная акцыя пратэсту супраць дзейных уладаў. Дэманстранты спрабавалі перакрываць вуліцы, ставілі барыкады. Паліцыя затрымала 77 чалавек, 38 зь якіх заставаліся пад вартай на 29 чэрвеня.

Пратэсты працягваюцца восем месяцаў і пачаліся пасьля абвалу навеса на чыгуначнай станцыі ў Нові-Садзе, у выніку якога загінулі 16 чалавек. Пратэстоўцы абвінавачваюць урад у карупцыі і некампэтэнтнасьці.

Прэзыдэнт Вучыч абвінавачваньні адмаўляе, кажа, што за пратэстамі стаяць «замежныя сілы» і абяцае новыя арышты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 4 гады таму арыштавалі паліталягіню Валерыю Касьцюгову

30 чэрвеня 2021 году арыштавалі паліталягіню Валерыю Касьцюгову. Разам з супрацоўніцай ЭГУ Тацянай Кузінай іх асудзяць на 10 гадоў турмы ў сакавіку 2023 году.

Судзьдзя менскага гарадзкога суду Дзіна Кучук прызнала Валерыю Касьцюгову вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у пасобніцтве дзеяньням з мэтай захопу ўлады, у закліку да дзеяньняў, скіраваных на нанясеньне шкоды нацыянальнай бясьпецы і ў распальваньні сацыяльнай варожасьці і звады.

Валерыю Касьцюгову трымаюць у гомельскай жаночай калёніі № 4.

Болей пра падзеі і даты 30 чэрвеня чытайце тут https://smarturl.click/E1ARJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы моцнага ветру ў Менску і на Меншчыне

МНС зафіксавала пяць выпадкаў падзеньня дрэваў у трох раёнах вобласьці: Дзяржынскім, Менскім і Салігорскім.

У Менску ратавальнікі выяжджалі на 5 выпадкаў расьпілоўваць дрэвы, якія ўпалі ў розных раёнах горада. У аграгарадку Ждановічы дрэва ўпала на легкавы аўтамабіль і пашкодзіла яго./channel/mchs112by/9646

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля шасьцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасьць мігрантаў на мяжы з Беларусьсю

28 чэрвеня, паводле зьвестак Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у краіну спрабавала прабрацца 18 мігрантаў, піша інфармацыйнае агенства Позірк.

З пачатку месяца зафіксавана 90 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта ў 2,4 раза менш, чым за 28 дзён траўня 2025 года, і ў 2,5 разы больш, чым за 28 дзён чэрвеня 2024 года.

Сёлета з пачатку года літоўскія службы перадухілілі 890 спробаў парушэньня мяжы з боку Беларусі — у 3,5 разы больш, чым за той жа пэрыяд 2024-га. https://smarturl.click/nVkQp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У вырабленых у Івацэвічах спэцыях знайшлі кішэчную палачку, колькасьць цьвілі перавышала дапушчальны ўзровень у 10 разоў

Спэцыялісты Дзяржстандарту выявілі бактэрыі групы кішэчнай палачкі і сульфітрэдуцыруючыя кластрыдыі ў спэцыях вытворчасьці Івацэвіцкага райспажыўтаварыства.

Як паведамляецца пра выяўленыя парушэньні на сайце Дзяржстандарту, прадукцыя не адпавядае стандартам па мікрабіялягічным паказчыках бясьпекі. Колькасьць паказчыкаў цьвілі перавысіла дапушчальны ўзровень у 10 разоў.

Таксама былі выяўлены бактэрыі групы кішэчнай палачкі (каліформы) у 0,01 г прадукту і сульфітрэдуцыруючыя кластрыдыі ў 0,01 г прадукту, што не дапускаецца стандартамі. https://smarturl.click/E1Ad1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьсьледаваньне: Беларусь пастаўляе М’янме сыстэмы СПА і навучае пэрсанал за гатоўку

Афіцыйны Менск і М'янма працягваюць разьвіваць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, уключаючы пастаўкі сыстэмаў СПА, навучаньне мʼянманскіх ваенных і рэалізацыю сумесных праектаў у сфэры абаронных тэхналёгій. Пра гэта сьведчаць зьвесткі зь перапіскі і дакумэнтаў, атрыманых праваабарончай ініцыятывай Justice For Myanmar, паведаміў партал reform.news.

У студзені 2022 года беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Белспэцзьнештэхніка» накіравала запыт у адрас мʼяманскага Мінабароны з напамінам аб аплаце замоўленых тавараў. У лісьце замяшчаецца прапанова зрабіць разьлікі гатоўкай і накіраваць беларускі самалёт у Найпʼіда для атрыманьня сродкаў. https://smarturl.click/WRv8Z
На фота: міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін на ваенным парадзе ў М'янме, 27 сакавіка 2025 г.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 чалавекі

Для чарговай групы фігурантаў гэтага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў завялі новы файл з пазнакай «частка 4» у назве. Як адзначае інфармацыйнае агенцтва «Позірк», у гэтай частцы не пранумараваныя пазыцыі. З улікам папярэдняга абнаўленьня сьпісу (20 чэрвеня) цяпер у ім мае быць 5.467 пазыцый.

Усе асобы, унесеныя ў пералік 27 чэрвеня, асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага перасьледу. Разам з тым у актуальным сьпісе палітвязьняў толькі адзін з іх — Андрэй Шабуня, асуджаны да 2 гадоў пазбаўленьня волі. https://smarturl.click/qB4Dw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 100-годзьдзе Юрыя Астроўскага, 85 гадоў таму тысячы жыхароў Заходняй Беларусі дэпартавалі ў Сібір

29 чэрвеня 1440 году вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў абраны Казімер Ягелёнчык.

29 чэрвеня 1925 году нарадзіўся Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Горадзенскай біяхімічнай школы.

29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезьлі 23 тысячы чалавек.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі і Сьвеце чытайце тут:
https://smarturl.click/B4d3w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва і Эстонія паведамілі ААН пра выхад з дамовы аб забароне супрацьпяхотных мін

https://smarturl.click/E1AgJ

«Літва ня мае ніякіх ілюзій: пуцінская Расія — самая вялікая доўгатэрміновая экзістэнцыйная пагроза Эўропе [...] Перад абліччам такіх пагроз Літва прыме ўсе неабходныя меры для абароны сваёй дзяржавы, насельніцтва і кожнай цалі тэрыторыі NATO усімі эфэктыўнымі вайсковымі сродкамі», — напісаў міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.

«Урокі вайны Расеі супраць Украіны, якая працягваецца, паказваюць, што для лепшай абароны нашай краіны мы не павінны ўводзіць аднабаковыя абмежаваньні на ўзбраеньні, якія праціўнік не выконвае», — заявіў кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна.

Раней аб намеры выйсьці з дамовы паведамілі ўсе краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія сустрэліся зь беларусамі, якія цяпер жывуць у Вільні. Сьвятлана прыйшла з тэчкай, на якой быў партрэт палітвязьня і нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага. Падтрымаць Сяргея Ціханоўскага прыйшлі ня толькі беларусы, але і расейцы і літоўцы. Свабода паразмаўляла з удзельнікамі сустрэчы.

https://www.youtube.com/watch?v=ad0TdzJAUek

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пятрас Аўштравічус: для паляпшэньня адносін з рэжымам Лукашэнкі ёсьць тры ўмовы

https://smarturl.click/lABOY

На сустрэчы Сяргея Ціханоўскага зь беларусамі ў Вільні 28 красавіка прысутнічаў дэпутат Эўрапарлямэнту ад Літвы Пятрас Аўштравічус. На пытаньне Свабоды, ці магчыма аслабленьне ці адмена санкцыі адносна беларускіх калійных угнаеньняў і аднаўленьне іх транзыту празь Літву, Пятрас Аштравічус адказаў:

«Я асабіста ня бачу ніякіх для гэтага прычын. Павінны быць выкананыя тры ўмовы. Па-першае, рэжым Лукашэнкі павінен адмовіцца ад любых плянаў вайны супраць Украіны, у тым ліку, і ад прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі. Па-другое, вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, усіх без выключэньня. І па-трэцяе, што важна для Літвы, гэта адмова ад спробаў выкарыстаць міграцыйны ціск, нелегальную іміграцыю. Тады можна пра нешта размаўляць. Цяпер жа, робячы такія маленькія крокі, і думаючы, што нешта зьменіцца і пусьцяць калій... Я сам стану на дарогу і не пушчу той калій».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для запісу на польскія візы зьявіліся новыя патрабаваньні, якія ўскладняюць працэс

Зьявіліся новаўвядзеньні для тых, хто плянуе атрымаць польскую візу. Пры рэгістрацыі на сайце візавага цэнтру ўвялі абноўленую сыстэму вэрыфікацыі, піша партал «Зеркало».

Партал спасылаецца на паведамленьне TikTok-акаўнту "Нашы ў Польшчы". Журналісты таксама пагутарылі з экспэрткай Анастасіяй Лысакоўскай, якая інфармацыю пра зьмены пацьвердзіла. Па словах Анастасіі, з 26 чэрвеня пры рэгістрацыі на сайце VFS стала неабходна загружаць ня толькі фатаграфію асобы і разварот дакумэнту, але і здымак яго вокладкі. Акрамя таго, сыстэма будзе фіксаваць колькасьць уваходаў у асабісты кабінэт. Калі за непрацяглы час чалавек зробіць запар пяць спроб аўтарызацыі, яго профіль заблякуюць на некалькі гадзін. Гэта, паводле візавай экспэрткі, можа стаць адной зь перашкод, каб злавіць "акенца".

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каты і пеўнікі замест ваўкоў. Чым беларускія калыханкі адрозьніваюцца ад калыханак суседзяў

https://smarturl.click/GgWQZ

Музыка Сяржук Доўгушаў выпусьціў кнігу «Беларускія калыханкі». Разам з кнігай выйшаў студыйны альбом «Калыханкі», які запісала Воля Дземка з гуртам VOLYA. Усе аўтэнтычныя запісы можна паслухаць пад QR-кодамі ў кнізе.

Сяржук Доўгушаў прызнаецца, што на стварэньне выданьня яго натхніла дачка Эвэліна, якой цяпер 2 гады. Бо вельмі важна зь першых дзён жыцьця даносіць дзецям беларускую мову, родныя словы празь пяшчотныя вобразы. Калыханкі Доўгушаў зьбіраў і раней, калі езьдзіў у фальклёрныя экспэдыцыі па Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні адбываецца сустрэча беларусаў зь Сяргеем Ціханоўскім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Ерэване арыштаваў на два месяцы архібіскупа Мікаэля Аджапах'яна

Суд у Ерэване арыштаваў на два месяцы кіраўніка Шырацкай япархіі Армянскай апостальскай царквы архібіскупа Мікаэля Аджапах'яна, якога абвінавачваюць у публічных закліках да захопу ўлады.

Прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян паведаміў, што праваахоўныя органы прадухілілі маштабны плян "крымінальнага алігархічнага духавенства" па дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне.

Раней быў арыштаваны яшчэ адзін архіяпіскап Армянскай апостальскай царквы Баграт Галстаньян.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп падтрымаў больш жорсткія санкцыі супраць Расіі

Пра гэта на канале ABC апавёў сэнатар Ліндсі Грэм, аўтар адпаведнага законапраекту.

Паводле ягоных слоў, калі ён гуляў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у гольф, той сказаў яму, што "прыйшоў час прасоўваць законапраект".

Калі закон прымуць, то з краін, якія купляюць расійскія энэргарэсурсы і не дапамагаюць Украіне, будуць спаганяць экспартнае мыта ў 500%. Пад гэты крытэр трапляюць, напрыклад, Індыя і Кітай.

Гэтак амэрыканскія заканадаўцы мяркуюць заканадаўцы схіліць расейскія ўлады да перамоваў пра мір з Украінай.

Законапраект ужо падтрымалі 84 са 100 сэнатараў. Яго разгляд плянуецца пасьля 7 ліпеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі 29 чэрвеня

У вырабленых у Івацэвічах спэцыях знайшлі кішэчную палачку, колькасьць цьвілі перавышала дапушчальны ўзровень у 10 разоў 

Пасьля шасьцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасьць мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю 

У нядзелю і панядзелак у Беларусі моцны вецер 

Расьсьледаваньне: Беларусь пастаўляе М’янме сыстэмы СПА і навучае пэрсанал за гатоўку  

Расея ўначы атакавала ўкраінскія гарады больш чым 500 дронамі і ракетамі. Загінуў пілёт F-16 

Ці добра вы ведаеце гісторыю найбольшай палітычнай партыі ў гісторыі Беларусі? ТЭСТ 

У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 чалавекі  https://smarturl.click/qB4Dw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Азэрбайджан адмяніў мерапрыемствы, зьвязаныя з Расеяй

Усе сумесныя культурныя мерапрыемствы, заплянаваныя ў Азэрбайджане расейскімі дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі, адменены, заявіла міністэрства культуры Азэрбайджану. Паводле ведамства, што прычынай рашэньня сталі «мэтанакіраваныя дзеяньні расейскіх праваахоўнікаў супраць азэрбайджанцаў па этнічнай прыкмеце» у Екацярынбурзе.

Адмене падлягаюць канцэрты, фэстывалі, выставы, спэктаклі і іншыя праграмы. Парлямэнцкая дэлегацыя Азэрбайджана вырашыла не ўдзельнічаць у пасяджэньні камісіі Мілі мэджліса рэспублікі і Фэдэральнага сходу Расеі па міжпарлямэнцкім супрацоўніцтве.

Адносіны паміж Азэрбайджанам і Расеяй абвастрыліся пасьля таго, як 27 чэрвеня ў Екацярынбурзе былі затрыманы больш як 50 чалавек азэрбайджанскага паходжаньня. Загінулі два чалавекі. Яшчэ двое атрымалі падчас рэйду сур’ёзныя раненьні. Баку запатрабаваў прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. https://smarturl.click/j78Jy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі падпісаў указ аб выхадзе Ўкраіны з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ, які ўводзіць у дзеяньне рашэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны адносна выхаду Ўкраіны з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін.

Раней на гэтым тыдні Літва і Эстонія апавясьцілі ААН аб выхадзе з дамовы. Краіны афіцыйна перастануць быць членамі канвэнцыі праз шэсьць месяцаў пасьля апавяшчэньня ААН. https://smarturl.click/aRDLD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У нядзелю і панядзелак у Беларусі моцны вецер

Шквалісты паўночна-заходні вецер прагназуецца ў многіх раёнах Беларусі днём 29 чэрвеня, паведамляе Белгідрамэт. Яго парывы ​​могуць дасягаць 15–20 мэтраў за сэкунду.

Сыноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небясьпекі на панядзелак. Раніцай і днём 30 чэрвеня ў многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненьне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 мэтраў за сэкунду. https://smarturl.click/vd2jw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўначы атакавала ўкраінскія гарады больш чым 500 дронамі і ракетамі. Загінуў пілёт F-16

У ноч на 29 чэрвеня расейскія войскі выпусьцілі па Ўкраіне 537 бесьпілётнікаў і ракет, паведамляюць Паветраныя сілы ўкраінскага войска. 475 сродкаў паветранага нападзеньня былі абясшкоджаны.

Па дадзеных Узброеных сіл Украіны, зафіксавана трапленьне сродкаў паветранага нападу ў шасьці лякацыях, падзеньне абломкаў зьбітых дронов — у васьмі. Выбухі былі ў Крэменчугу, Мікалаеве, Львове, Запарожжы і іншых гарадах. Нанесены ўрон ацэньваецца.

Падчас адбіцьця начнога нападу загінуў лётчык Максім Усьціменка, які пілятаваў самалёт F-16. https://smarturl.click/Y3x1a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю найбольшай палітычнай партыі ў гісторыі Беларусі?

24 чэрвеня 2025 году споўнілася роўна 100 гадоў з дня заснаваньня найбольшай у гісторыі Беларусі палітычнай партыі — Беларускай сялянска-работніцкай грамады, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі.

Праверце, ці добра вы ведаеце гістарычныя факты, зьвязаныя зь дзейнасьцю БСРГ, адкажыце на пытаньні тэсту.https://smarturl.click/dw5n0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 28 чэрвеня

📌 Ціханоўскія ў Вільні. Беларусы, літоўцы і расейцы прыйшлі падтрымаць

📌 Пятрас Аўштравічус: для паляпшэньня адносін з рэжымам Лукашэнкі ёсьць тры ўмовы

📌 «Пуцін паказаў, хто ў хаце гаспадар». Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам

📌 Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэньне мыта на азотныя ўгнаеньні зь Беларусі

📌 МЗС Польшчы патлумачыла сытуацыю з чэргамі па візы

📌 Асудзілі Максіма Ўрбановіча, брата байца палку Каліноўскага Дзяніса Ўрбановіча. Хроніка перасьледу

📌 Каты і пеўнікі замест ваўкоў. Чым беларускія калыханкі адрозьніваюцца ад калыханак суседзяў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія дроны атакавалі Адэсу. Загінулі два чалавекі, 17 пацярпелі

https://smarturl.click/7v37G

Расейскія вайскоўцы ў ноч на 28 чэрвеня атакавалі Адэсу бесьпілётнікамі. У выніку ўдару загінула сямейная пара. На гэты момант вядома аб 17 пацярпелых. Сярод іх трое хлопчыкаў — 3, 7 і 14 гадоў.

Па дадзеных адэскай пракуратуры, Расея ўжыла ня менш за 20 бесьпілётнікаў. Адзін з дронаў патрапіў у 21-павярховы дом, у выніку чаго ўспыхнуў пажар на паверхах зь сёмага па дзевяты. Жыхары аказаліся заблякаваныя ў сваіх кватэрах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Польшчы патлумачыла сытуацыю з чэргамі па візы

https://smarturl.click/vd2W5

Дэпартамэнт інфармацыі МЗС у сваім адказе адзначыў, што польскія консулы пастаянна сочаць за сытуацыяй зь візамі і прыкладаюць намаганьні для паляпшэньня сыстэмы прыёму заявак зьнешнім пастаўшчыком паслуг (візавы цэнтар VFS Global).

«Таму была ўведзеная дадатковая працэдура праверкі асобы, каб пазьбегнуць удзелу мясцовых пасярэднікаў у працэсе падачы заявак на візу. З назіраньняў пасьля ўвядзеньня паслугі вынікае, што незаконныя пасярэднікі перасталі быць эфэктыўнымі», — гаворыцца ў лісьце з МЗС.

Днямі стала вядома пра новаўвядзеньні для тых, хто плянуе атрымаць польскую візу. З 26 чэрвеня пры рэгістрацыі на сайце VFS неабходна загружаць ня толькі фатаграфію асобы і разварот дакумэнта, але і здымак яго вокладкі. Акрамя таго, сыстэма будзе фіксаваць колькасьць уваходаў у асабісты кабінэт. Пасьля пяці заходаў заяўнік будзе блякавацца на некалькі гадзін. Гэта ўскладняе атрыманьне тэрмінаў падачы на візу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэньне мыта на азотныя ўгнаеньні зь Беларусі

https://smarturl.click/qB4Ow

Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэнне мыта на азотныя ўгнаеньні, у тым ліку карбамід (мачавіну), якія паходзяць зь Беларусі і Расеі. Гэта вынікае з інструкцыі па імпарце з гэтых краін, падрыхтаванай брытанскім Міністэрствам бізнэсу і гандлю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На сустрэчы зь беларусамі Вільні Сяргей Ціханоўскі прадставіў новую песьню на свае словы, напісаную ў турме, пад якую ён зьбіраецца заўсёды выступаць у будучыні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні адбываецца сустрэча беларусаў зь Сяргеем Ціханоўскім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асудзілі Максіма Ўрбановіча, брата байца палку Каліноўскага Дзяніса Ўрбановіча. Хроніка перасьледу

Суд Заводзкага раёну Менску 27 чэрвеня за адзін дзень разгледзеў крымінальную справу палітвязьня Максіма Урбановіча — малодшага брата байца палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніса Урбановіча.

Прысуд Максіму — 1,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яму таксама прызначылі прымусовае лячэньне ад алькагалізму.

Пра іншыя прысуды апошніх дзён чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/kZ8JO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пуцін паказаў, хто ў хаце гаспадар». Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам

Пасьля завершаньня саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску Ўладзімір Пуцін правёў асобную прэсавую канфэрэнцыю без удзелу Аляксандра Лукашэнкі і не сустрэўся зь ім нават асабіста. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, што гэта ўсё значыць.

Глядзіце відэа 👉 https://youtu.be/bu0EuArhFSk?si=ExDyPqzgPZKBBJXe

Читать полностью…
Подписаться на канал