Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У нядзелю і панядзелак у Беларусі моцны вецер
Шквалісты паўночна-заходні вецер прагназуецца ў многіх раёнах Беларусі днём 29 чэрвеня, паведамляе Белгідрамэт. Яго парывы могуць дасягаць 15–20 мэтраў за сэкунду.
Сыноптыкі працягнулі аранжавы ўзровень небясьпекі на панядзелак. Раніцай і днём 30 чэрвеня ў многіх раёнах Беларусі чакаецца ўзмацненьне заходняга, паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 мэтраў за сэкунду. https://smarturl.click/vd2jw
Расея ўначы атакавала ўкраінскія гарады больш чым 500 дронамі і ракетамі. Загінуў пілёт F-16
У ноч на 29 чэрвеня расейскія войскі выпусьцілі па Ўкраіне 537 бесьпілётнікаў і ракет, паведамляюць Паветраныя сілы ўкраінскага войска. 475 сродкаў паветранага нападзеньня былі абясшкоджаны.
Па дадзеных Узброеных сіл Украіны, зафіксавана трапленьне сродкаў паветранага нападу ў шасьці лякацыях, падзеньне абломкаў зьбітых дронов — у васьмі. Выбухі былі ў Крэменчугу, Мікалаеве, Львове, Запарожжы і іншых гарадах. Нанесены ўрон ацэньваецца.
Падчас адбіцьця начнога нападу загінуў лётчык Максім Усьціменка, які пілятаваў самалёт F-16. https://smarturl.click/Y3x1a
Ці добра вы ведаеце гісторыю найбольшай палітычнай партыі ў гісторыі Беларусі?
24 чэрвеня 2025 году споўнілася роўна 100 гадоў з дня заснаваньня найбольшай у гісторыі Беларусі палітычнай партыі — Беларускай сялянска-работніцкай грамады, якая дзейнічала ў Заходняй Беларусі.
Праверце, ці добра вы ведаеце гістарычныя факты, зьвязаныя зь дзейнасьцю БСРГ, адкажыце на пытаньні тэсту.https://smarturl.click/dw5n0
Галоўнае за 28 чэрвеня
📌 Ціханоўскія ў Вільні. Беларусы, літоўцы і расейцы прыйшлі падтрымаць
📌 Пятрас Аўштравічус: для паляпшэньня адносін з рэжымам Лукашэнкі ёсьць тры ўмовы
📌 «Пуцін паказаў, хто ў хаце гаспадар». Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
📌 Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэньне мыта на азотныя ўгнаеньні зь Беларусі
📌 МЗС Польшчы патлумачыла сытуацыю з чэргамі па візы
📌 Асудзілі Максіма Ўрбановіча, брата байца палку Каліноўскага Дзяніса Ўрбановіча. Хроніка перасьледу
📌 Каты і пеўнікі замест ваўкоў. Чым беларускія калыханкі адрозьніваюцца ад калыханак суседзяў
Расейскія дроны атакавалі Адэсу. Загінулі два чалавекі, 17 пацярпелі
https://smarturl.click/7v37G
Расейскія вайскоўцы ў ноч на 28 чэрвеня атакавалі Адэсу бесьпілётнікамі. У выніку ўдару загінула сямейная пара. На гэты момант вядома аб 17 пацярпелых. Сярод іх трое хлопчыкаў — 3, 7 і 14 гадоў.
Па дадзеных адэскай пракуратуры, Расея ўжыла ня менш за 20 бесьпілётнікаў. Адзін з дронаў патрапіў у 21-павярховы дом, у выніку чаго ўспыхнуў пажар на паверхах зь сёмага па дзевяты. Жыхары аказаліся заблякаваныя ў сваіх кватэрах.
МЗС Польшчы патлумачыла сытуацыю з чэргамі па візы
https://smarturl.click/vd2W5
Дэпартамэнт інфармацыі МЗС у сваім адказе адзначыў, што польскія консулы пастаянна сочаць за сытуацыяй зь візамі і прыкладаюць намаганьні для паляпшэньня сыстэмы прыёму заявак зьнешнім пастаўшчыком паслуг (візавы цэнтар VFS Global).
«Таму была ўведзеная дадатковая працэдура праверкі асобы, каб пазьбегнуць удзелу мясцовых пасярэднікаў у працэсе падачы заявак на візу. З назіраньняў пасьля ўвядзеньня паслугі вынікае, што незаконныя пасярэднікі перасталі быць эфэктыўнымі», — гаворыцца ў лісьце з МЗС.
Днямі стала вядома пра новаўвядзеньні для тых, хто плянуе атрымаць польскую візу. З 26 чэрвеня пры рэгістрацыі на сайце VFS неабходна загружаць ня толькі фатаграфію асобы і разварот дакумэнта, але і здымак яго вокладкі. Акрамя таго, сыстэма будзе фіксаваць колькасьць уваходаў у асабісты кабінэт. Пасьля пяці заходаў заяўнік будзе блякавацца на некалькі гадзін. Гэта ўскладняе атрыманьне тэрмінаў падачы на візу.
Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэньне мыта на азотныя ўгнаеньні зь Беларусі
https://smarturl.click/qB4Ow
Вялікая Брытанія ўводзіць паэтапнае падвышэнне мыта на азотныя ўгнаеньні, у тым ліку карбамід (мачавіну), якія паходзяць зь Беларусі і Расеі. Гэта вынікае з інструкцыі па імпарце з гэтых краін, падрыхтаванай брытанскім Міністэрствам бізнэсу і гандлю.
На сустрэчы зь беларусамі Вільні Сяргей Ціханоўскі прадставіў новую песьню на свае словы, напісаную ў турме, пад якую ён зьбіраецца заўсёды выступаць у будучыні.
Читать полностью…У Вільні адбываецца сустрэча беларусаў зь Сяргеем Ціханоўскім.
Читать полностью…Асудзілі Максіма Ўрбановіча, брата байца палку Каліноўскага Дзяніса Ўрбановіча. Хроніка перасьледу
Суд Заводзкага раёну Менску 27 чэрвеня за адзін дзень разгледзеў крымінальную справу палітвязьня Максіма Урбановіча — малодшага брата байца палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніса Урбановіча.
Прысуд Максіму — 1,5 года пазбаўленьня волі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яму таксама прызначылі прымусовае лячэньне ад алькагалізму.
Пра іншыя прысуды апошніх дзён чытайце па спасылцы:
https://smarturl.click/kZ8JO
«Пуцін паказаў, хто ў хаце гаспадар». Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
Пасьля завершаньня саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску Ўладзімір Пуцін правёў асобную прэсавую канфэрэнцыю без удзелу Аляксандра Лукашэнкі і не сустрэўся зь ім нават асабіста. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, што гэта ўсё значыць.
Глядзіце відэа 👉 https://youtu.be/bu0EuArhFSk?si=ExDyPqzgPZKBBJXe
Галоўнае за 27 чэрвеня на Радыё Свабода❤️
📌Вялікае інтэрвію зь Ігарам і Інай Карнеямі пасьля двух гадоў турмы
📌Невядомыя палітвязьні? Як крымінальнікі дапамагаюць у калёніях «палітычным» і што ім за гэта пагражае
📌Беларуская адукацыя за апошнія пяць год істотна калянізаваная Расеяй — экспэрты
📌Беларусь — Куба: сяброўства засталося, а грошай няма
📌Падзеі тыдня: Трамп і палітвязьні. Вяртаньне Ціханоўскага. Пуцін у Менску
📌«Мы елі мышэй, туалетную паперу, чарвякоў». Марпех з вострава Зьмяіны пра катаваньні і голад у палоне за фразу аб «расейскім караблі»
📌У Беларусь прыбыў новы нунцый Ватыкану
📌Гульня бяз правілаў. Куды рухаецца Эўразійскі саюз?
Беларуская адукацыя за апошнія пяць год істотна калянізаваная Расеяй — экспэрт
Тэндэнцыя ізаляцыі і самаізаляцыі адукацыі Беларусі ад заходніх краін была пасьпяхова падхопленая Расеяй. Такім назіраньнем падзяліўся акадэмічны дырэктар Інстытуту разьвіцьця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Ўсходняй Эўропы (IDSMBEE) Андрэй Лаўрухін. Ён выступаў падчас онлайн-дыскусіі «У пастцы „русского мира“: як захаваць беларускасьць і эўрапейскасьць у адукацыі», якая адбылася ў межах сэрыі абмеркаваньняў «Пяць год супрацьстаяньня: Quo vadis, Беларусь?»
Гэтая ізаляцыя закранула ўсе ўзроўні беларускай адукацыі, ад сярэдніх школ да вышэйшых навучальных устаноў, якія фактычна спынілі удзел у любых міжнародных адукацыйных працэсах. Акрамя таго, адзначыў Андрэй Лаўрухін, былі прыпыненыя міжнародныя праграмы фінансавай падтрымкі рэформ адукацыі.
Прафэсар, кандыдат гістарычных навук Павал Церашковіч адзначыў на дыскусіі, што, нягледзячы на зьнешняе нібы суцэльнае панаваньне «рускага сьвету» і эўразійскай ідэалёгіі ў беларускай пэдагагічнай і прапагандысцкай прасторах, яно не відавочнае і «нават у лягеры прыхільнікаў Лукашэнкі ёсьць людзі, якія разумеюць, што гэтая ідэалёгія небясьпечная для існаваньня і Беларусі, і самога рэжыму». Улада ігнаруе і сабатуе шмат якія з ідэй, якія намагаецца прасоўваць РФ у Беларусі, дадаў Павал Церашковіч.
УЭФА вырашыла правесьці чэмпіянат Эўропы ў міні-футболе яшчэ і ў Славеніі, каб на турніры згуляла Беларусь
Эўрапейскі зьвяз футбольных асацыяцый знайшоў выйсьце з складанага становішча, у якім апынуўся турнір пасьля таго, як у яго фінальную частку кваліфікавалася зборная Беларусі. Паводле заканадаўства Латвіі і Літвы, дзе меўся прайсьці турнір, прымаць на сваіх пляцоўках беларускіх спартоўцаў нельга. 27 чэрвеня выканаўчы камітэт УЭФА абвясьціў, што выйсьце знойдзена — турнір прымуць ня дзьве, а тры краіны. Трэцяй стане Славенія.
Такім чынам, упершыню ў гісторыі першынство Эўропы прымуць адразу тры дзяржавы 🇱🇻🇱🇹🇸🇮
Балканская дзяржава прыме 18 сустрэчаў, а Беларусь пры лёсаваньні фінальнага турніру будзе аўтаматычна ў групе D, каб гарантаваць яе гульні менавіта ў Славеніі.
Адначасна з гэтым, з балтыйскіх дзяржаў у Славенію перанесьлі ўсе вырашальныя гульні турніру. Таму ў Коўне і Рызе, апрача гульняў групавога этапе, адбудуцца толькі два паядынкі ¼ фіналу. Два іншыя паядынкі ¼ фіналу, паўфіналы, гульня за 3-е месца і фінал пройдуць на «Тывалі Арэне» і «Арэне Стожыцы» ў Любляне.
Ніякіх прыкмет паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі — спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека
Няма ніякіх прыкмет паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, улады ігнаруюць прапановы аб супрацоўніцтве. Такую заяву зрабіў падчас свайго першага выступу ў Радзе па правах чалавека ААН 26 чэрвеня Нілс Муйжніекс, нядаўна прызначаны Спэцыяльным дакладчыкам у пытаньні аб правах чалавека ў Беларусі.
Ён выказаў шкадаваньне аб тым, што ўлады Беларусі адмаўляюцца супрацоўнічаць зь яго мандатам, ігнаруючы яго просьбы аб наведваньні краіны і падаючы фармальныя і неінфарматыўныя адказы на паведамленьні, якія ён накіроўвае сумесна з тэматычнымі спэцыяльнымі працэдурамі.
Расьсьледаваньне: Беларусь пастаўляе М’янме сыстэмы СПА і навучае пэрсанал за гатоўку
Афіцыйны Менск і М'янма працягваюць разьвіваць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, уключаючы пастаўкі сыстэмаў СПА, навучаньне мʼянманскіх ваенных і рэалізацыю сумесных праектаў у сфэры абаронных тэхналёгій. Пра гэта сьведчаць зьвесткі зь перапіскі і дакумэнтаў, атрыманых праваабарончай ініцыятывай Justice For Myanmar, паведаміў партал reform.news.
У студзені 2022 года беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Белспэцзьнештэхніка» накіравала запыт у адрас мʼяманскага Мінабароны з напамінам аб аплаце замоўленых тавараў. У лісьце замяшчаецца прапанова зрабіць разьлікі гатоўкай і накіраваць беларускі самалёт у Найпʼіда для атрыманьня сродкаў. https://smarturl.click/WRv8Z
На фота: міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін на ваенным парадзе ў М'янме, 27 сакавіка 2025 г.
У «сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 чалавекі
Для чарговай групы фігурантаў гэтага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў завялі новы файл з пазнакай «частка 4» у назве. Як адзначае інфармацыйнае агенцтва «Позірк», у гэтай частцы не пранумараваныя пазыцыі. З улікам папярэдняга абнаўленьня сьпісу (20 чэрвеня) цяпер у ім мае быць 5.467 пазыцый.
Усе асобы, унесеныя ў пералік 27 чэрвеня, асуджаныя паводле артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага перасьледу. Разам з тым у актуальным сьпісе палітвязьняў толькі адзін з іх — Андрэй Шабуня, асуджаны да 2 гадоў пазбаўленьня волі. https://smarturl.click/qB4Dw
Ужо сёньня: 100-годзьдзе Юрыя Астроўскага, 85 гадоў таму тысячы жыхароў Заходняй Беларусі дэпартавалі ў Сібір
29 чэрвеня 1440 году вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім быў абраны Казімер Ягелёнчык.
29 чэрвеня 1925 году нарадзіўся Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Горадзенскай біяхімічнай школы.
29 чэрвеня 1940 году адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняй Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень савецкія ўлады вывезьлі 23 тысячы чалавек.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі і Сьвеце чытайце тут:
https://smarturl.click/B4d3w
Літва і Эстонія паведамілі ААН пра выхад з дамовы аб забароне супрацьпяхотных мін
https://smarturl.click/E1AgJ
«Літва ня мае ніякіх ілюзій: пуцінская Расія — самая вялікая доўгатэрміновая экзістэнцыйная пагроза Эўропе [...] Перад абліччам такіх пагроз Літва прыме ўсе неабходныя меры для абароны сваёй дзяржавы, насельніцтва і кожнай цалі тэрыторыі NATO усімі эфэктыўнымі вайсковымі сродкамі», — напісаў міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.
«Урокі вайны Расеі супраць Украіны, якая працягваецца, паказваюць, што для лепшай абароны нашай краіны мы не павінны ўводзіць аднабаковыя абмежаваньні на ўзбраеньні, якія праціўнік не выконвае», — заявіў кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна.
Раней аб намеры выйсьці з дамовы паведамілі ўсе краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя.
Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія сустрэліся зь беларусамі, якія цяпер жывуць у Вільні. Сьвятлана прыйшла з тэчкай, на якой быў партрэт палітвязьня і нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага. Падтрымаць Сяргея Ціханоўскага прыйшлі ня толькі беларусы, але і расейцы і літоўцы. Свабода паразмаўляла з удзельнікамі сустрэчы.
https://www.youtube.com/watch?v=ad0TdzJAUek
Пятрас Аўштравічус: для паляпшэньня адносін з рэжымам Лукашэнкі ёсьць тры ўмовы
https://smarturl.click/lABOY
На сустрэчы Сяргея Ціханоўскага зь беларусамі ў Вільні 28 красавіка прысутнічаў дэпутат Эўрапарлямэнту ад Літвы Пятрас Аўштравічус. На пытаньне Свабоды, ці магчыма аслабленьне ці адмена санкцыі адносна беларускіх калійных угнаеньняў і аднаўленьне іх транзыту празь Літву, Пятрас Аштравічус адказаў:
«Я асабіста ня бачу ніякіх для гэтага прычын. Павінны быць выкананыя тры ўмовы. Па-першае, рэжым Лукашэнкі павінен адмовіцца ад любых плянаў вайны супраць Украіны, у тым ліку, і ад прысутнасьці расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі. Па-другое, вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў, усіх без выключэньня. І па-трэцяе, што важна для Літвы, гэта адмова ад спробаў выкарыстаць міграцыйны ціск, нелегальную іміграцыю. Тады можна пра нешта размаўляць. Цяпер жа, робячы такія маленькія крокі, і думаючы, што нешта зьменіцца і пусьцяць калій... Я сам стану на дарогу і не пушчу той калій».
Для запісу на польскія візы зьявіліся новыя патрабаваньні, якія ўскладняюць працэс
Зьявіліся новаўвядзеньні для тых, хто плянуе атрымаць польскую візу. Пры рэгістрацыі на сайце візавага цэнтру ўвялі абноўленую сыстэму вэрыфікацыі, піша партал «Зеркало».
Партал спасылаецца на паведамленьне TikTok-акаўнту "Нашы ў Польшчы". Журналісты таксама пагутарылі з экспэрткай Анастасіяй Лысакоўскай, якая інфармацыю пра зьмены пацьвердзіла. Па словах Анастасіі, з 26 чэрвеня пры рэгістрацыі на сайце VFS стала неабходна загружаць ня толькі фатаграфію асобы і разварот дакумэнту, але і здымак яго вокладкі. Акрамя таго, сыстэма будзе фіксаваць колькасьць уваходаў у асабісты кабінэт. Калі за непрацяглы час чалавек зробіць запар пяць спроб аўтарызацыі, яго профіль заблякуюць на некалькі гадзін. Гэта, паводле візавай экспэрткі, можа стаць адной зь перашкод, каб злавіць "акенца".
Каты і пеўнікі замест ваўкоў. Чым беларускія калыханкі адрозьніваюцца ад калыханак суседзяў
https://smarturl.click/GgWQZ
Музыка Сяржук Доўгушаў выпусьціў кнігу «Беларускія калыханкі». Разам з кнігай выйшаў студыйны альбом «Калыханкі», які запісала Воля Дземка з гуртам VOLYA. Усе аўтэнтычныя запісы можна паслухаць пад QR-кодамі ў кнізе.
Сяржук Доўгушаў прызнаецца, што на стварэньне выданьня яго натхніла дачка Эвэліна, якой цяпер 2 гады. Бо вельмі важна зь першых дзён жыцьця даносіць дзецям беларускую мову, родныя словы празь пяшчотныя вобразы. Калыханкі Доўгушаў зьбіраў і раней, калі езьдзіў у фальклёрныя экспэдыцыі па Беларусі.
У Вільні адбываецца сустрэча беларусаў зь Сяргеем Ціханоўскім.
Читать полностью…Суд у Ерэване арыштаваў на два месяцы архібіскупа Мікаэля Аджапах'яна
Суд у Ерэване арыштаваў на два месяцы кіраўніка Шырацкай япархіі Армянскай апостальскай царквы архібіскупа Мікаэля Аджапах'яна, якога абвінавачваюць у публічных закліках да захопу ўлады.
Прэм'ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян паведаміў, што праваахоўныя органы прадухілілі маштабны плян "крымінальнага алігархічнага духавенства" па дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне.
Раней быў арыштаваны яшчэ адзін архіяпіскап Армянскай апостальскай царквы Баграт Галстаньян.
Ужо сёньня: Дзень памяці Янкі Купалы, гадавіна Люблінскай уніі, 65-годзьдзе Юрыя Зісера
28 чэрвеня 1942 году ў Маскве загінуў Янка Купала (на фота), клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя. Паэт сарваўся ў лесьвічны пралёт гатэлю «Масква» паміж 9-м і 10-м паверхамі.
У 1569-м — заключаная Люблінская унія: Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.
У гэты дзень у 1960-м нарадзіўся Юры Зісер, заснавальнік інфармацыйнай кампаніі Tut.by.
Больш падзей 28 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — у падборцы: https://smarturl.click/e011k
Мурал Алеся Пушкіна і вуліца Вітольда Ашурка. Прэзэнтавалі кліп «Сяджу не за сябе»
У Вільні адбылася прэзэнтацыя кліпа «Сяджу не за сябе». Гэта відэа і музычная рэфлексія праваабаронцаў на становішча ў Беларусі, дзе ў вязьніцах утрымліваюць як мінімум 1168 палітвязьняў.
Прэзэнтацыя кліпа прайшла ў межах «Тыдня супраць катаваньняў», які ладзяць арганізацыя «Прававая ініцыятыва» і Міжнародны камітэт расьсьледаваньняў катаваньняў у Беларусі. Мерапрыемствы тыдня праходзяць ня толькі ў Вільні і Варшаве, але і на онлайн-пляцоўках партнэрскіх арганізацый.
https://youtu.be/dkRCE5f-nk8
Гульня бяз правілаў. Куды рухаецца Эўразійскі саюз?
Лягічна было б, каб да журналістаў выйшлі прэзыдэнты ўсіх краін-чальцоў Эўразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС), дзеля падвядзеньня вынікаў саміту. А калі ўжо эканомілі час, то, паводле пратаколу і палітэсу, падвесьці высновы павінен быў бы гаспадар саміту, які цяпер старшынюе ў саюзе. То бок Лукашэнка. Але не. Пуцін усіх адхіліў, і правёў сваю асобную прэсавую канфэрэнцыю. У беларускім Палацы незалежнасьці ён павёў сябе як паўнаўладны гаспадар.
Піша Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/lABB6
Расейскі палітоляг Марозаў: Лукашэнка працягвае адчуваць сябе даволі ўпэўнена
У перадачы «Падзеі тыдня» на канале «Свабода Premium» Аляксандар Марозаў выказаўся наконт вызваленьня Сяргея Ціханоўскага:
«Сам факт вызваленьня мае вялікае значэньне. Прагназаваць нешта ў палітычным разьвіцьці вельмі складана ў такой сытуацыі. Але можна дакладна сказаць адно — Лукашэнка працягвае адчуваць сябе даволі ўпэўнена.Читать полностью…
Лукашэнка перажыў цяжкую траўму ў 2020 годзе, гэта бясспрэчна. Але пры гэтым застаўся пры ўладзе і за гэтыя 5 гадоў выбудаваў унутры Беларусі шматлікія інструмэнты абмежаваньня грамадзтва, правёў рэформу палітычнай сыстэмы на карысьць захаваньня ўласнага рэжыму. Таму, безумоўна, барацьба з гэтым або спроба перабудаваць гэта і прывесьці сытуацыю да дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі — няпростая задача».
Журналісты высьветлілі асобы амаль 116 тысяч расейскіх жаўнераў, якія загінулі ва Ўкраіне
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі ня менш як 115 857 расейскіх жаўнераў, падлічыла Расейская служба «Бі-бі-сі», «Мэдыязона» і каманда валянтэраў на паставе адкрытых крыніц.
Больш за ўсё стратаў — сярод добраахвотнікаў. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца з восені мінулага году, бо набор добраахвотнікаў застаецца асноўным спосабам папаўненьня шэрагаў расейскіх вайскоўцаў, якія адправіліся на вайну супраць Украіны. Згодна з падлікамі журналістаў, сама меней 240 расейцаў падпісалі кантракт і загінулі ва ўзросьце 18 гадоў.
У 2023 годзе ў Расеі прынялі закон, які дазволіў паўналетнім выпускнікам школаў падпісваць дамову аб кантрактнай службе ў войску. Да ўступленьня ў сілу гэтага закону адным з патрабаваньняў для паступленьня на вайсковую службу па кантракце была наяўнасьць вышэйшай або сярэдняй прафэсійнай адукацыі.