radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі палітоляг Марозаў: Лукашэнка працягвае адчуваць сябе даволі ўпэўнена

У перадачы «Падзеі тыдня» на канале «Свабода Premium» Аляксандар Марозаў выказаўся наконт вызваленьня Сяргея Ціханоўскага:

«Сам факт вызваленьня мае вялікае значэньне. Прагназаваць нешта ў палітычным разьвіцьці вельмі складана ў такой сытуацыі. Але можна дакладна сказаць адно — Лукашэнка працягвае адчуваць сябе даволі ўпэўнена.

Лукашэнка перажыў цяжкую траўму ў 2020 годзе, гэта бясспрэчна. Але пры гэтым застаўся пры ўладзе і за гэтыя 5 гадоў выбудаваў унутры Беларусі шматлікія інструмэнты абмежаваньня грамадзтва, правёў рэформу палітычнай сыстэмы на карысьць захаваньня ўласнага рэжыму. Таму, безумоўна, барацьба з гэтым або спроба перабудаваць гэта і прывесьці сытуацыю да дэмакратычнага разьвіцьця Беларусі — няпростая задача».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналісты высьветлілі асобы амаль 116 тысяч расейскіх жаўнераў, якія загінулі ва Ўкраіне

З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі ня менш як 115 857 расейскіх жаўнераў, падлічыла Расейская служба «Бі-бі-сі», «Мэдыязона» і каманда валянтэраў на паставе адкрытых крыніц.

Больш за ўсё стратаў — сярод добраахвотнікаў. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца з восені мінулага году, бо набор добраахвотнікаў застаецца асноўным спосабам папаўненьня шэрагаў расейскіх вайскоўцаў, якія адправіліся на вайну супраць Украіны. Згодна з падлікамі журналістаў, сама меней 240 расейцаў падпісалі кантракт і загінулі ва ўзросьце 18 гадоў.

У 2023 годзе ў Расеі прынялі закон, які дазволіў паўналетнім выпускнікам школаў падпісваць дамову аб кантрактнай службе ў войску. Да ўступленьня ў сілу гэтага закону адным з патрабаваньняў для паступленьня на вайсковую службу па кантракце была наяўнасьць вышэйшай або сярэдняй прафэсійнай адукацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Карней пра прымус трымаць руку на сэрцы ў час афіцыйнага гімну і пра іншыя парадкі ў шклоўскай калёніі

📹 Вялікае інтэрвію з Ігарам і Іннай Карнеямі тут: https://www.youtube.com/watch?v=JsweLogaEa8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін у Менску пра Захад: «Яны нас увесь час хаваюць. Самі хутка здохнуць»

Прэзыдэнта Расеі, які знаходзіцца ў Менску з двухдзённым візытам для ўдзелу ў пасяджэньні найвышэйшага Савету Эўраазійскай эканамічнай супольнасьці, зрабіў шэраг заяў падчас прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася ў Палацы Незалежнасьці.

Пуцін заявіў, што NATO вырашае ўзбройвацца дарэмна, маўляў, агрэсіўная не Расея, а сам Захад.

Мы трацім свае грошы, — сказаў Пуцін, на закупку сваёй зброі. А свае 5% яны (сябры NATO) будуць траціць куды? На закупку амэрыканскай зброі. Будуць падтрымліваць ЗША.


Пра эканамічныя дачыненьні з Захадам:
«Яны нас увесь час хаваюць. Самі хутка здохнуць», — сказаў Пуцін.


Паводле яго, заробкі і ў Расеі і краінах СНД растуць, а ў Эўропе падаюць.
«У нас рост эканомікі каля 4%, а ў эўразоне 0,9%», — сказаў ён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мы елі мышэй, туалетную паперу, чарвякоў». Марпех з вострава Зьмяіны пра катаваньні і голад ў палоне за фразу аб «расейскім караблі»

Украінскі марскі пяхотнік Уладзіслаў Задорын служыў у гарнізоне на востраве Зьмяіны, дзе адзін з вайскоўцаў у першыя дні вайны вымавіў у этэры знакамітую фразу пра «расейскі вайсковы карабель». У расейскім палоне ён правёў 679 дзён, з пастаяннымі катаваньнямі, зьдзекамі, русыфікацыяй. У расейскім палоне на ўкраінцаў узьдзейнічалі фізычна і маральна. А яшчэ там быў голад.

Пра ўсё гэта Задорын расказаў на канфэрэнцыі ў Празе і ў размове з журналістамі.

https://smarturl.click/20b1X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇲🇳Манголія і 🇦🇪ААЭ сталі партнэрамі ЭАЭС

https://smarturl.click/zdG6J

Аляксандар Лукашэнка назваў гэта «пацьвярджэньнем правільнага курсу» ЭАЭС.

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян у Менск не прыехаў, а далучыўся да сустрэчы па відэасувязі.

ЭАЭС цяпер мае партнэрскія дамовы зь Віетнамам, Іранам, Кітаем, Сынгапурам, Сэрбіяй. На чарзе — Эгіпет, Індыя, Інданэзія, Ізраіль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Магілёве ў «справе Гаюна» асудзілі дырэктара рэклямнай фірмы

У канцы траўня ў Магілёве асудзілі мясцовага прадпрымальніка — дырэктара адной з рэклямных фірмаў Віталя Чавусава.

Мужчыну прызналі вінаватым у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу).

Суд пакараў яго чатырма гадамі пазбаўленьня волі.

Справа была зьвязаная з узломам «Беларускага Гаюна», паведаміў Mayday. Іншыя падрабязнасьці невядомыя.

У пачатку лютага 2025 году чат-бот «Беларускі Гаюн» быў узламаны сілавікамі. З таго часу ва ўсёй Беларусі рэгулярна адбываюцца затрыманьні людзей, якія паведамлялі пра вайсковую актыўнасьць.

Праваабаронцам «Вясны» вядома пра як мінімум 26 пацьверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых можа быць значна большай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўскі: Нават у СІЗА КДБ я сьпяваў «Муры рухнуць»

https://smarturl.click/qB4bp

26 чэрвеня 2025 году Сяргей Ціханоўскі, вядомы відэаблогер, аўтар праекту «Краіна для жыцьця» і былы палітвязень сустрэўся зь беларусамі ў Варшаве.

📢 Сабралі асноўныя цытаты Сяргея, а таксама палітыкаў і ўдзельнікаў мітынгу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Невядомыя палітвязьні? Як крымінальнікі дапамагаюць у калёніях «палітычным» і што ім за гэта пагражае

https://smarturl.click/GgWGg

Многім зьняволеным, асуджаным паводле крымінальных артыкулаў, статус «экстрэмістаў» надалі ўжо за кратамі.

Іх таксама трэба «выцягваць» з турмаў, кажа Сяргей Ціханоўскі.

Пагаварылі з былымі палітвязьнямі і праваабаронцам пра тое, як дапамагчы такім людзям.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп: ЗША і Кітай падпісалі пагадненьне аб гандлі

https://smarturl.click/w41wy

ЗША і Кітай падпісалі пагадненьне аб гандлі і плянуе падпісаць аналягічны дакумэнт зь Індыяй, паведаміла агенцтва AP з спасылкай на заяву амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа.

Раней міністар гандлю ЗША Говард Лутнік заяўляў на Bloomberg TV, што пагадненьне падпісалі раней на гэтым тыдні, але ніякіх дэталяў аб дакумэнце не паведамлялі.

27 чэрвеня ў Міністэрстве гандлю Кітаю паведамілі, што абодва бакі «дадаткова пацьвердзілі падрабязнасьці рамачнай дамовы». Але ў заяве ведамства не згадваецца пра доступ ЗША да рэдказямельных мінэралаў, што выкарыстоўваюцца ў высокатэхналягічных галінах, якія былі ў цэнтры перамоваў.

«Кітай ухваліць заяўкі на экспарт кантраляваных тавараў, якія адпавядаюць умовам у адпаведнасьці з заканадаўствам. Злучаныя Штаты адпаведна скасуюць шэраг абмежавальных захадаў, прынятых супраць Кітая», — адзначаецца ў паведамленьні ведамства.


На фота: Дональд Трамп, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇰🇬 Кіргізстан: Парлямэнт узмацніў пазыцыі кіргіскай мовы

Новыя папраўкі ў закон аб дзяржаўнай мове робяць яе веданьне абавязковай для дзяржслужбоўцаў — судзьдзяў, пракурораў, дэпутатаў і іншых.

📍Ня менш за 60% тэле- і радыёкантэнту павінна быць на кіргіскай мове.

📍Назвы населеных пунктаў будуць толькі на кіргіскай.

📍Шрыфт у рэклямных абвестках на кіргіскай мове павінен быць буйнейшы, чым на расейскай.

«Калі мы будзем так абыякавыя да кіргіскай мовы, то ў найбліжэйшыя гады перастанем быць нацыяй», — заявіў сьпікер парлямэнту.


Расейская мова па-ранейшаму мае статус афіцыйнай у Кіргізстане і шырока выкарыстоўваецца насельніцтвам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇪🇺 Эўразьвяз у 2025 годзе вылучыць Украіне больш за 30 мільярдаў эўра

У тым ліку 3,5 мільярда ўжо выплачаны з спэцыяльнага фонду Ukraine Facility, яшчэ 7 мільярдаў — з прыбыткаў ад замарожаных расейскіх актываў .

Ад пачатку расейскай агрэсіі да канца 2024 году ЭЗ разам зь дзяржавамі-ўдзельніцамі вылучыў больш як 130  мільярдаў эўра для падтрымкі Ўкраіны, зь якіх:

📌 €64 млрд — фінансавая, эканамічная і гуманітарная дапамога,

📌€47 млрд — ваенная падтрымка,

📌€17 млрд — падтрымка ўцекачоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 36-я гадавіна ўтварэньня Таварыства беларускай мовы; сто гадоў зь дня нараджэньня Лідзіі Арабей

🔸27 чэрвеня 1925 году нарадзілася Лідзія Арабей (на здымку), пісьменьніца і літаратуразнаўца, дасьледніца творчасьці Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

🔸У гэты ж дзень у 1989 годзе адбыўся ўстаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч.

Што яшчэ адбывалася ў гэты дзень у беларускай і сусьветнай гісторыі, чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/DY4Yz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі адказаў на пытаньне, што будзе рабіць далей

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першая сустрэча Сяргея Ціханоўскага зь беларусамі пасьля турэмнага зьняволеньня. Відэа

У Варшаве 26 чэрвеня Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся зь беларусамі. Пасьля шэрагу сустрэчаў з польскімі палітыкамі, у тым ліку прэзыдэнтам Анджэем Дудам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім, яны адправіліся выступіць перад суайчыньнікамі, якія жывуць у польскай сталіцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ніякіх прыкмет паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі — спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека

Няма ніякіх прыкмет паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, улады ігнаруюць прапановы аб супрацоўніцтве. Такую заяву зрабіў падчас свайго першага выступу ў Радзе па правах чалавека ААН 26 чэрвеня Нілс Муйжніекс, нядаўна прызначаны Спэцыяльным дакладчыкам у пытаньні аб правах чалавека ў Беларусі.

Ён выказаў шкадаваньне аб тым, што ўлады Беларусі адмаўляюцца супрацоўнічаць зь яго мандатам, ігнаруючы яго просьбы аб наведваньні краіны і падаючы фармальныя і неінфарматыўныя адказы на паведамленьні, якія ён накіроўвае сумесна з тэматычнымі спэцыяльнымі працэдурамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дмітрыйс Міхайлаўс пасьля вызваленьня: «Я быў першым грамадзянінам Латвіі ў калёніі. Цягам паўгода зьявіліся яшчэ дзесяць»

Бізнэсовец з Латвіі адзедзеў тры гады і тры месяцы за камэнтары ў закрытым чаце. Асудзілі ж яго на чатыры гады. Па вызваленьні Міхайлаўс прыехаў у Рыгу і пагадзіўся на інтэрвію з тэлежурналістамі. Асаблівую падзяку ў размове Міхайлаўс выказаў консулу Латвіі ў Віцебску Сінціі Паўры. Ён адзначыў, што яна езьдзіла зь Віцебску ў Менск на судовыя паседжаньні і спрабавала дамагчыся вызваленьня яго і іншых грамадзянаў Латвіі з турмаў. Пры гэтым на першае паседжаньне яе не пусьцілі.

У Міхайлаўса ў Беларусі быў бізнэс. Асудзілі яго за камэнтары ў закрытым чаце, у якім ён быў адзіным замежнікам — усе іншыя былі беларусамі. Прычым у Беларусь ён уехаў праз паўтара года пасьля таго, як пісаў камэнтары, і тады яго арыштавалі.

Падрабязьней: https://smarturl.click/OL66a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь прыбыў новы нунцый Ватыкану

Першая сустрэча каталіцкіх біскупаў з апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Іньяца Чафаляй прайшла ў Мінску 26 чэрвеня. Пра гэта на сваёй старонцы ў Інстаграме паведаміў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска.

Як паведамляе партал katolik.life, «вернікі спадзяюцца, што прыбыцьцё ў Беларусь новага нунцыя паспрыяе хутчэйшаму вызваленьню» затрыманых у Беларусі сьвятароў.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году адносіны дзяржавы і каталіцкай царквы ў Беларусі ўскладніліся ў сувязі з тым, што многія каталіцкія герархі і вернікі адкрыта выступілі супраць хвалі гвалту і рэпрэсій, якія рушылі за масавымі пратэстамі супраць фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня на карысьць Лукашэнкі.

Паводле даных ініцыятывы «Хрысьціянская візія», на 25 чэрвеня з рэпрэсіямі ў той ці іншай форме сутыкнулася ня менш за 38 сьвятароў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Максіма Ўрбановіча адправілі ў турму на 1,5 года

Суд Заводзкага раёну Менску пагадзіўся з абвінавачаньнем і пакараў Максіма Ўрбановіча зьняволеньнем у папраўчай калёніі агульнага рэжыму, паведамляюць крыніцы @belsat

Урбановіча таксама будуць прымусова лячыць ад алькагалізму ў закрытай клініцы. У час сьледзтва Максіма абсьледавалі мэдыкі і выявілі ў яго крыві рэчывы, якія нібыта даюць падставы меркаваць, што ён хварэў на алькагалізм.

Максім адмовіўся ад адваката і самастойна абараняў сябе на працэсе. Апроч таго, што яго абвінавацілі ў парушэньні грамадзкага парадку, яму яшчэ прыпісалі суму матэрыяльнай шкоды каля 10 000 даляраў, якую ён нібыта спрычыніў, калі спыняўся дарожны рух у час народных пратэстаў у 2020-м.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падзеі тыдня: Трамп і палітвязьні. Вяртаньне Ціханоўскага. Пуцін у Менску

Ці патэлефануе Трамп Лукашэнку з просьбай вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага? Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Якая сапраўдная мэта саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску? Што зьменіць для Беларусі павелічэньне ўсімі краінамі NATO выдаткаў на абарону да 5%?

Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня ў жывым эфіры а 16-й гадзіне паводле менскага часу з расейскім палітолягам Аляксандрам Марозавым і публіцыстам, былым журналістам Радыё Свабода Сяргеем Навумчыкам.

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=5dxCDolBCXE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея нанесла новы ўдар па ўкраінскім горадзе Самар: 5 чалавек загінулі, яшчэ 20 параненыя

Расейскія войскі нанесьлі новы ракетны ўдар па горадзе Самар Днепрапятроўскай вобласьці.

Як паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай вобласьці Сяргей Лысак, цяпер у выніку расейскага ракетнага абстрэлу загінулі 5 мірных жыхароў і 23 атрымалі раненьні, чатыры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.

У часе папярэдняй атакі расейскіх войскаў на гэты горад, якая адбылася 24 чэрвеня, загінулі 2 чалавекі і 14 атрымалі раненьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пракамэнтаваў амэрыканскі ўдар па ядзерных аб’ектах Ірану

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўдар амэрыканскіх сіл па ядзерных аб’ектах Ірану пярэчыць міжнароднаму праву.

«Нядаўнія ўдары па ядзерных аб’ектах Ірану, якія знаходзяцца пад кантролем МАГАТЭ, самым небясьпечным чынам парушаюць палажэньні міжнароднага права, уключаючы Дагавор аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі і Жэнэўскія канвэнцыі 1949 году», — сказаў Лукашэнка на саміце Эўразійскага эканамічнага саюзу.


«Ня буду нават казаць аб адчуваньнях, якія такія дзеяньні выклікаюць у Беларусі — краіне, якая найбольш пацярпела ад аварыі на Чарнобылськай АЭС. Тады радыеактыўныя ападкі зафіксавалі нават у Вялікай Брытаніі, Нямеччыне і Швэцыі. Мяркуюць, напэўна, што цяпер не накрые. Асабліва краіну, якая ўчыніла падобныя дзеяньні», — заявіў Лукашэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі ўдасканалілі дроны Shahed пры дапамозе тэхналёгій з Кітаю. Акцэнт — на супрацьдзеяньні РЭБ і разбурэньнях

https://smarturl.click/JnxBD

Экспэрты Кіеўскага навукова-дасьледчага інстытуту судовых экспэртыз, якія вывучаюць аскепкі дронаў-камікадзэ пасьля расейскіх атак на Кіеў і Кіеўшчыну, прадэманстравалі журналістам праекту Радыё Свабода «Схемы» (Украінская служба), як расейцы змаглі ўдасканаліць іранскія дроны-камкадзэ Shahed.

На фота: цяпер БПЛА маюць абароненую 16-канальную антэну, якая ўскладняе працу ўкраінскіх сіл радыёэлектроннай барацьбы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь – Куба: сяброўства засталося, а грошай няма

https://smarturl.click/ZXzL2

Беларуска-кубінскія адносіны грунтаваліся на палітыка-ідэалягічнай плятформе супрацьстаяньня Захаду, найперш ЗША. Сяброўства супраць ворагаў – гэта добра, але да кіраўніцтва Беларусі прыйшло разуменьне, што ў эканамічным сэнсе там няма чаго лавіць. Куба – бедная, ізаляваная краіна. Ёй няма чым плаціць за беларускі экспарт.

Валер Карбалевіч аналізуе актывізацыю беларуска-кубінскіх кантактаў

На фота: Аляксандар Лукашэнка і Рауль Кастра (у цэнтры) у Гаване, 25 чэрвеня 2012

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇪🇺 Беларусь згадалі тройчы ў выніковых дакумэнтах саміту Эўразьвязу

1️⃣ Лідэры ЕС падкрэсьлілі, што Расея і Беларусь — пагроза ўсходняй мяжы Эўропы, таму ўмацаваньне межаў — прыярытэт.

2️⃣ ЭЗ асудзіў ваенную падтрымку, якую Беларусь працягвае аказваць Расеі, і заклікаў спыніць любыя формы дапамогі агрэсіі супраць Украіны.

3️⃣ Асобна адзначана патрэба вярнуць украінскіх дзяцей, незаконна вывезеных у Расею і ў Беларусь, а таксама важнасьць абмену палоннымі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📹 Сяргей Ціханоўскі сустрэўся ў Варшаве зь беларусамі. Відэарэпартаж

https://www.youtube.com/watch?v=xzxLWFMW_40

На мітынг у цэнтры польскай сталіцы Сяргей Ціханоўскі прыйшоў са сваёй жонкай Сьвятланай Ціханоўскай, якая таксама выступіла перад прысутнымі.

Гэта была ягоная першая сустрэча зь беларусамі пасьля пяці год зьняволеньня.

Свабода пагаварыла з удзельнікамі сустрэчы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸 Адміністрацыя Трампа хоча скараціць фінансаваньне расьсьледаваньняў ваенных злачынстваў

Пад пагрозай амаль два дзясяткі праграмаў, якія працуюць у розных краінах, у тым ліку ў Беларусі і Ўкраіне, піша Reuters.

У выпадку Ўкраіны гаворка ідзе пра збор доказаў ваенных злачынстваў расейскіх войскаў — катаваньні, згвалтаваньні, забойствы мірных жыхароў. Украіна адкрыла ўжо больш за 140  тысяч спраў па ваенных злачынствах з 2022 году.

Пакуль гэта толькі рэкамэндацыя Белага дому, але крыніцы агенцтва лічаць, што Дзярждэпартамэнт ня здолее адстаяць усе гэтыя праграмы.

ЗША гістарычна былі адным з ключавых донараў для такіх ініцыятыў. Калі фінансаваньне спыніцца, гэта ўдарыць па працы мясцовых праваабаронцаў і міжнародных юрыстаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае на Радыё Свабода за 26 чэрвеня❤️

📌Кавалеўскі: Лукашэнка будзе асьцярожным у размове з Пуціным, каб не паказаць, што ён паверыў амэрыканцам

📌Лукашэнка: ВУП ЭАЭС складае ўсяго 4% у структуры сусьветнага, трэба падвоіць

📌«Стабільна кепска». Беларускі Хэльсынскі камітэт зрабіў справаздачу пра катаваньні ў Беларусі

📌Ядзерная зброя — гарантыя ці пагроза? Іранскі ўрок для Беларусі

📌Швед расказаў, колькі зваротаў атрымала «камісія па вяртаньні». Правабаронцы злавілі яго на хлусьні

📌«За веру, цара і трыадзіную Русь!» Слонімская брыгада выкарыстоўвае імпэрскія сьцягі, у тым ліку для навучаньня дзяцей

📌«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расейскім нашэсьцем праз TikTok і Telegram

📌«Кібэрпартызаны» абнародавалі новыя дэталі зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай

📌Памёр вядомы беларускі рэжысэр і сцэнарыст Валер Рыбараў

📌Украіна і Рада Эўропы падпісалі дамову аб стварэньні спэцыяльнага трыбуналу. Што гэта азначае для Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першыя здымкі з сустрэчы Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх зь беларусамі ў Варшаве

Многія заўважылі, што партрэт мужа на тэчцы Сьвятланы Ціханоўскай зьмяніўся на іншага вядомага палітвязьня — журналіста Анджэя Пачобута. На сустрэчы Ціханоўскі заявіў, што ягонае прозьвішча сярод іншых ва ўмовах на вызваленьне назваў амэрыканскі прэзыдэнт Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віктар Орбан: Вугорцы выказаліся супраць эўраінтэграцыі Ўкраіны

Па словах прэм’ера Вугоршчыны, 95% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся супраць падтрымкі краінай уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз. У рэфэрэндуме ўдзельнічалі каля 2,3 млн чалавек, гэта значыць менш за траціну з амаль 8 млн выбаршчыкаў.

Апазыцыя крытыкуе вынікі апытаньня і называе іх непразрыстымі. Дэталі: https://smarturl.click/ReRe8

Читать полностью…
Подписаться на канал