radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 25 чэрвеня на Радыё Свабода❤️

📌Журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік ужо пяць гадоў за кратамі

📌«Апошні з магіканаў». Якім быў Радзім Гарэцкі

📌Замах на забойства. Беларусу, які кінуў дзіця на падлогу ў аэрапорце «Шарамецьева», выставілі абвінавачаньне

📌Чаго чакаць ад другога прышэсьця Ціханоўскага?

📌Стрыжак: Калі прагноз Ціханоўскага спраўдзіцца, спатрэбіцца як найменей 1 мільён эўра на разавыя выплаты палітвязьням

📌На саміце NATO ухвалілі павелічэньне выдаткаў на абарону да 5% цягам 10 гадоў

📌Трамп і Зяленскі сустрэліся ў Гаазе. Зяленскі выказаў задаволенасьць вынікамі размовы

📌«Бяз права на інтымнасьць». У Вільні абмеркавалі становішча беларускіх жанчын у няволі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Армэніі затрымалі 14 чалавек у справе аб спробе захопу ўлады

Сярод іх — вядомы крытыкай урадцу арцыбіскуп Армянскай апостальскай царквы Баграт (Галстанян). Праведзена больш за 90 ператрусаў.

Прэм’ер-міністар Нікол Пашыньян заявіў, што сілавыя структуры сарвалі пераварот, арганізаваны «крымінальным алігархічным духавенствам». З самай раніцы сілавыя структуры праводзілі ператрусы ў дамах членаў і прыхільнікаў руху «Сьвяшчэнная барацьба».

Акрамя лідэра арганізацыі, арцыбіскупа Баграта (на фота), у Сьледчы камітэт дастаўлены дэпутат ад апазыцыйнага блёку «Армэнія» Артур Саркісьян, член Вярхоўнага органу найстарэйшай у краіне партыі «Дашнакцуцюн» Ігар Саркісьян, былы дэпутат парлямэнту непрызнанага Нагорнага Карабаху Давід Галсцьян. Каля будынку СК сабраліся прыхільнікі затрыманых, туды былі сьцягнутыя ўнутраныя войскі.

Дэпутат парлямэнту ад блёку «Армэнія» Элінар Варданьян заявіла, што лічыць ператрусы і затрыманьні палітычным перасьледам пад надуманай падставай, перадае RFI.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Іране прызналі сур’ёзныя пашкоджаньні ядзерных аб’ектаў пасьля атак Ізраілю і ЗША

Пра гэта заявіў прадстаўнік міністэрства ўнутраных спраў Ірану Эсмаіл Багаі ў камэнтары тэлеканалу «Аль-Джазіра». Ён сказаў, што сур’ёзныя пашкоджаньні аб’екты атрымалі таму, што зазналі шэрагу ўдараў ад ізраільскай і амэрыканскай авіяцыі.

Раней Ізраільская камісія ў атамнай энэргетыцы прызнала, што ўдары па іранскіх аб’ектах «на доўгія гады адкінулі здольнасьць Ірану распрацоўваць ядзерную зброю».

Аднак, паводле зьвестак The New York Times, амэрыканская выведка прыйшла да высновы, што ўдары ЗША па трох іранскіх ядзерных аб’ектах адкінулі прагрэс Ірану ў распрацоўцы ядзернай зброі не на гады, а толькі на некалькі месяцаў, і зьнішчылі толькі невялікую частку ядзерных матэрыялаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада прагаласавала за стварэньне беларускіх падразьдзелаў у войсках замежных краін

Прапанову ініцыявала камісія КР у нацыянальнай і рэгіянальнай бясьпецы.

У падтрымку прапановы выказаліся 36 сяброў КР, супраць — 5, устрымаліся — 3. Яшчэ 33 ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.

28 траўня Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) паведамляў аб правядзеньні праз плятформу «Свае» апытаньня, ініцыяванага шэрагам парамілітарных структураў і прадстаўніцтвам кабінэту ў абароне і нацыянальнай бясьпецы. Мэтай апытаньня было ацаніць гатоўнасьць беларусаў да кантрактнай службы ў краінах НАТО ў складзе беларускіх фармаваньняў.

«Удзел у апытаньні ўзялі 590 чалавек, зь якіх больш за 500 выказалі зацікаўленасьць, а палова — адназначную гатоўнасьць да службы», — паведамілі ў АПК.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэмакратычныя перамены ў Беларусі непазьбежныя — генэральны сакратар Рады Эўропы

Паседжаньне кантактнай групы беларускіх дэмакратычных сіл і Рады Эўропы прайшло 24 чэрвеня ў Страсбуры (Францыя), паведамляе прэсавая служба Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК).

Прадстаўнік АПК у міжнародным і эўрапейскім супрацоўніцтве Ўладзімер Астапенка (на здымку) па выніках паседжаньня падкрэсьліў:

«Абодва бакі адзначылі, што мерапрыемствы ў сфэры абароны правоў чалавека, свабоды СМІ і моладзевай палітыкі спрыяюць прасоўваньню стандартаў Рады Эўропы і стварэньню ўмоў для пабудовы дэмакратычнай Беларусі».


Паводле слоў Астапенкі, генэральны сакратар Рады Эўропы Ален Бэрсэ назваў фармат кантактнай групы «сыгналам беларусам і сьвету аб тым, што перамены непазьбежныя нават там, дзе адмаўляецца дэмакратыя і прыгнятаюцца правы чалавека».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго чакаць ад другога прышэсьця Ціханоўскага?

Які ўплыў на дэмакратычныя сілы і шырэй — на беларускае грамадзтва — зробіць вызваленьне Сяргея Ціханоўскага? Пэўнага адказу на гэтае пытаньне пакуль няма, але некаторыя папярэднія высновы можна зрабіць, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст: https://smarturl.click/VRvWb

Некаторыя высновы артыкулу:

🖍Сяргей Ціханоўскі складанейшы за свой вобраз просталінейнага праўдаруба.

🖍Першымі заявамі ён ня спраўдзіў спадзевы ўладаў на тое, што стане чыньнікам паглыбленьня расколу ў дэмакратычных сілах.

🖍Ціханоўскі вырашыў паўтарыць шлях у палітыку праз блогерства, якім ён прыйшоў у яе ў 2019-2020 гадах.

🖍У найноўшай беларускай гісторыі няма прэцэдэнтаў трыюмфальнага вяртаньня ў палітыку пасьля вызваленьня з-за кратаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чыноўнікі прыдумалі чарговае абмежаваньне для насельніцтва. На гэты раз бяруцца за рынкі

Урад мае намер увесьці зьмены ў працу рынкаў. Прапануецца больш строга кантраляваць выкананьне заканадаўства па цэнах. Праект пастановы вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне.

Новым дакумэнтам улады плянуюць узмацніць адказнасьць адміністрацый рынкаў і прадаўцоў за парушэньне патрабаваньняў заканадаўства і парадку працы гэтых гандлёвых пляцовак.

Прадаўцы павінны будуць мець дакумэнт, які «абгрунтоўвае разьлік розьнічных цэн на тавары, кошт якіх рэгулюецца шляхам устанаўленьня гранічных гандлёвых надбавак».

Днямі Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прыняла законапраект, які уводзіць адміністрацыйную адказнасьць за перабоі ў пастаўках плодаагародніннай прадукцыі ў крамы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі грошай трэба экс-палітвязьню, каб пачаць жыцьцё з нуля ў новай краіне

❓Якая дапамога патрэбная 14 вызваленым палітвязьням і іх сем’ям? Які час патрэбны былому палітвязьню на рэабілітацыю? Ці магчыма цалкам акрыяць пасьля такой траўмы? Ці зьменшыліся рэпрэсіі ў Беларусі пасьля візыту прадстаўніка Трампа да Лукашэнкі?

Пра гэта ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» Ганна Соўсь гутарыць з сузаснавальнікам фонду салідарнасьці BYSOL Андрэем Стрыжаком. Пачатак а 16-й гадзіне менскага часу.

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=4UDJuQuRw4M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚀 Палякі, індыйцы, вугорцы ўпершыню ў космасе як астранаўты, а не касманаўты

Упершыню за дзесяцігоддзі грамадзяне Вугоршчыны, Польшчы і Індыі выправіліся на арбіту.

🇵🇱 Славаш Узнаньскі-Вішнеўскі — другі паляк у космасе (пасля 1978 году).

🇮🇳 Шубханшу Шукла — першы індыец на МКС (Ракеш Шарма быў на савецкай станцыі «Салют-7» у 1984-м).

🇭🇺 Тыбар Капу — вугорац, другі пасьля Бэрталана Фаркаша ў 1980-м.

Ва ўсіх трох краінах зь цікавасьцю сачылі за пачаткам палёту сваіх касьмічных падарожнікаў.

🇺🇸 Разам зь імі паляцела астранаўтка з ЗША Пэгі Ўітсан, для яе гэта ўжо пяты палёт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

CNN і NYT: удары ЗША ня зьнішчылі ядзерную праграму Ірана. У адміністрацыі назвалі выцек сакрэтных зьвестак здрадай

https://smarturl.click/E1GLV

Удары ЗША па ядзерных аб’ектах Ірану ня знішчылі ядзерную праграму краіны, а толькі затрымалі яе на некалькі месяцаў, паводле ацэнкі выведкі. CNN і NYT паведамляюць, што запасы ўзбагачанага ўрану і цэнтрыфугі амаль не пашкоджаныя, нягледзячы на выкарыстанне 75 высокадакладных боепрыпасаў, уключаючы супрацьбункерныя бомбы GBU-57.

Трамп назваў гэтыя звесткі «фэйкам», а ягоная адміністрацыя лічыць выцек сакрэтнай інфармацыі «здрадай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸 ЗША абяцаюць пяць мільёнаў даляраў за інфармацыю пра свайго грамадзяніна, зьніклага ў Афганістане

https://smarturl.click/b5oZ7

Махмуд Шаг Хабібі быў кіраўніком Управы цывільнай авіяцыі ва ўрадзе Афганістану. Пасьля прыходу Талібану да ўлады ён працягваў працаваць у Кабуле ў амэрыканскай кампаніі.

10 жніўня 2022 году ён зьнік у Кабуле. Сямʼя і ўрад ЗША лічаць, што яго ўтрымлівае Талібан, але Талібан гэта адмаўляе.

Паводле сваякоў, перасьлед Хабібі зьвязаны зь яго амэрыканскім грамадзянствам і працай на папярэднія ўлады.

Брат Хабібі зьняпраўдзіў паведамленьні ў сацыяльных сетках пра тое, дзе што ягонае затрыманьне мае сувязь зь ліквідацыяй Штатамі лідэра «Аль-Каіды» Аймана аз-Завагіры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Армэніі заявілі пра спробу перавароту апазыцыяй 🇦🇲

Сьледчы камітэт Армэніі паведаміў пра спробу дзяржаўнага перавароту і захопу ўлады лідарамі апазыцыйнага руху «Сьвятая барацьба», перадае Армянскае бюро Радыё Свабода.

Сярод іх — архіяпіскап Баграт Галстанян (у дакумэнтах пазначаны як В. Г., сьвецкае імя Вазген), які ўзначальвае адну з 10 эпархій у Армэніі.

Сілавікі заявілі, што Галстанян зь іншымі падазраванымі набываў сродкі для тэрарызму і захопу ўлады.

У прадстаўнікоў апазыцыі вядуцца ператрусы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуса, які кінуў дзіця ў аэрапорце «Шарамецьева», абвінавацілі ў замаху на забойства

https://smarturl.click/j745k

🔹 24 чэрвеня 31-гадовы беларус кінуў 2-гадовага хлопчыка на падлогу ў аэрапорце Масквы.

🔹 Хлопчык у цяжкім стане, у штучнай коме.

🔹 Мужчына чакаў у аэрапорце перасадкі. Ён ня здолеў растлумачыць свае дзеяньні. Раней паведамлялася, што ён быў пад наркотыкамі.

🔹 Яму пагражае да 20 гадоў турмы, пажыцьцёвае зьняволеньне або сьмяротнае пакараньне.

Крыніца: Сьледчы камітэт РФ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Наступствы ўчорашняй атакі на Ўкраіну: у Дніпры загінулі 18 чалавек і яшчэ 2 — у горадзе Самар

https://smarturl.click/mBlWo

«У жалобе ўся Днепрапятроўшчына. Гэта боль, які адгукаецца ў кожным сэрцы. Ён ніколі не зьнікне», — напісаў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Сяргей Лысак у Telegram.


Паводле яго, траўмы і раненьні атрымалі 279 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей.

24 чэрвеня расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Дніпры і Днепрапятроўскай вобласьці. Сярод цэляў — цывільныя інфраструктура і мірнае насельніцтва. У выніку ўдару пашкоджаньні атрымалі 10 дзіцячых садкоў, 19 школ, адна вучэльня, музычная школа, 8 мэдычных устаноў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 чэрвеня — пяць гадоў з моманту затрыманьня журналіста Свабоды Ігара Лосіка

https://smarturl.click/qBbz0

Ад восені 2024 году Ігара трымаюць ў СІЗА КДБ у Менску. Інфармацыі аб яго стане вобмаль.

Дачцэ Ігара Лосіка Паўліне сёлета споўнілася 6 гадоў.

Вызваленьня Ігара Лосіка дамагаюцца міжнародныя арганізацыі, урады і палітыкі дэмакратычных краін: Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, Рабочая група ААН, Эўрапарлямэнт, Хэльсынская камісія і Камісія правоў чалавека імя Тома Лантаса Кангрэсу ЗША і інш.

У траўні сусьветная кааліцыя мэдыяарганізацыяў One Free Press Coalition уключыла Ігара ў сусьветны топ-10 зьняволеных журналістаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сейм Літвы прыняў папраўкі аб нацыянальных санкцыях супраць Беларусі і РФ

Сейм Літвы прыняў папраўкі аб нацыянальных санкцыях супраць Беларусі і Расеі, паведамляе партал навін Delfi. За зьмены прагаласавалі 93 дэпутаты, два ўстрымаліся.

16 чэрвеня літоўскія парлямэнтары ўхвалілі ў першым чытаньні папраўкі да закону, прапанаваныя ў якасьці свайго кшталту страхоўкі на выпадак непадаўжэньня санкцый на ўзроўні Эўразьвязу.

Паведамлялася, што папраўкі, прапанаваныя Міністэрствам замежных спраў Літвы, прадугледжваюць магчымасьць для ўраду складаць сьпісы асоб і кампаній, якія падпадаюць пад санкцыі, замарожваць іх актывы або прымяняць сэктаральныя абмежаваньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ўстанавіў адзіныя тарыфы на рэгістрацыю нерухомасьці. Што яшчэ зьмянілася?

Адзіныя тарыфы на паслугі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасьці ўстанавіў 25 чэрвеня ўказам № 245 Аляксандар Лукашэнка, паведамляе яго прэсавая служба. Адзіныя тарыфы ўстанаўліваюцца «незалежна ад таго, аказваюцца паслугі грамадзянам у агенцтвах па дзяржаўнай рэгістрацыі альбо натарыюсамі», адзначаецца ў паведамленьні.

Беларусы, што жывуць за мяжой і ня могуць вярнуцца на радзіму, баючыся палітычных рэпрэсій, фактычна пазбаўленыя правоў на зьдзелкі зь нерухомай маёмасьцю. Згодна з указам Лукашэнкі № 278 ад 4 верасьня 2023 году, для іх уведзеныя абмежаваньні на ажыцьцяўленьне зьдзелак зь нерухомасьцю і транспартнымі сродкамі (купля-продаж, заклад ды інш.).

🗃 Даверанасьць на такія зьдзелкі можна аформіць толькі на тэрыторыі Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бяз права на інтымнасьць». У Вільні абмеркавалі становішча беларускіх жанчын у няволі

25 чэрвеня ў Вільні прайшла канфэрэнцыя «Жанчыны ў зьняволеньні. Нябачны боль пэнітэнцыярнай сыстэмы Беларусі». Чарговую дыскусію аб крызісным становішчы зьняволеных жанчын у беларускіх вязьніцах зладзіла ўстанова «Лекары за праўду і справядлівасьць» у межах праграмы «У турмы не жаночае аблічча».

Ініцыятыва аб’ядноўвае адмыслоўцаў, што мусілі зьехаць зь Беларусі паводле палітычных прычын. Некаторыя аўтары артыкулаў, якія сабраныя ў асобным зборніку да канфэрэнцыі, працягваюць знаходзіцца і нават працуюць у Беларусі, але хаваюць свае прозьвішчы.

📑 Падрабязьней пра канфэрэнцыю, абмеркаваньні і вынікі — у нашым тэксьце: https://smarturl.click/5ZWkD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стрыжак: Калі прагноз Ціханоўскага спраўдзіцца, спатрэбіцца як найменей 1 мільён эўра на разавыя выплаты палітвязьням

Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак адказаў на пытаньне, ці ўяўляе ён памер дапамогі, якая спатрэбіцца палітвязьням, калі спраўдзіцца прагноз былога палітвязьня Сяргея Ціханоўскага пра хуткае вызваленьне ўсіх палітвязьняў, і калі ўсе яны будуць такім жа чынам выкінутыя з краіны.

Калі выкарыстаць простую матэматыку, то 1000 чалавек памножыць на 1000 — гэта мільён эўра. І гэта той рэсурс, які трэба будзе проста знайсьці. Гэта будзе дастаткова вялікім выклікам для нас. Тут у чым сытуацыя? Чым больш яскравае і аднамомантнае вялікае здарэньне, тым больш увагі яно да сябе працягвае…

Я думаю, што калі адбудзецца вось такое разавае вызваленьне, і людзей дэпартуюць прымусова, і яны будуць знаходзіцца на тэрыторыях сумежных краінаў, то тады гэта будзе ня толькі нашая задача, гэта будзе задача яшчэ і сумежных краінаў, як зрабіць так, каб гэтыя людзі захавалі сваю стабільнасьць і маглі неяк адаптавацца да жыцьця. Бо гэтыя людзі больш нікуды не паедуць, іх жа назад у Беларусь не вышлюць, яны застануцца ў гэтых краінах і будуць якімсьці чынам адаптавацца і будаваць сваё новае жыцьцё.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачалі будаваць тры новыя станцыі мэтрапалітэну

Гаворка ідзе пра Зялёналускую галіну мэтро, што ідзе ад плошчы Бангалор да Юбілейнай плошчы. На падрыхтаванай пляцоўцы пачне рабіць тунэлі мэханізаваны комплекс «Алеся». Трэцюю лінію мэтро падоўжаць на 6 км, паведаміла дзяржаўнае агенцтва «Менск-Навіны».

У выніку зьявяцца тры новыя станцыі — «Парк Дружбы народаў», «Камароўская» і «Пярэспа». Будаўнікі плянуюць наладзіць працу ў тры зьмены. Зараз ідуць перамовы з будаўнічымі трэстамі наконт паэтапнага будаўніцтва ўсіх станцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Скончылася сустрэча Ўладзіміра Зяленскага з Дональдам Трампам

Сустрэча прэзыдэнтаў Украіны і Злучаных Штатаў працягвалася каля 50 хвілінаў. Падрабязнасьцяў пакуль няма, але ўкраінскі бок абяцае іх неўзабаве. Пакуль жа Зяленскі напісаў у сваім тэлеграм-канале:

«Доўгая і зьмястоўная сустрэча з прэзыдэнтам Трампам. Мы абмеркавалі ўсе сапраўды важныя пытаньні. Дзякую спадару прэзыдэнту, дзякую Злучаным Штатам. Мы казалі пра тое, як дасягнуць спыненьня агню і сапраўднага міру. Мы казалі пра тое, як абараніць наш народ. Мы ўдзячныя за ўвагу і гатоўнасьць дапамагчы наблізіць мір. Падрабязнасьці пазьней».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На саміце NATO ухвалілі павелічэньне цягам 10 гадоў выдаткаў на абарону да 5 %

Удзельнікі саміту NATO ўхвалілі дэклярацыю, у якой пацьвердзілі прыхільнасьць калектыўнай абароне, прадугледжаную артыкула 5 дагавору аб тым, што напад на аднаго з чальцоў альянсу зьяўляецца нападам на ўсіх.

У дакумэнце адзначаецца, што Расея застаецца крыніцай «доўгатэрміновай пагрозы эўраатлянтычнай бясьпецы». З улікам гэтага аспэкту, а таксама захаваньня пагроз тэрарызму, краіны NATO абавязаліся да 2035 году дасягнуць выдаткаў на асноўныя абаронныя патрэбы, а таксама зьвязаныя з абаронай і бясьпекай выдаткі, на ўзроўні 5 % ВУП штогод з мэтай гарантаваньня выкананьня індывідуальных і калектыўных абавязкаў, згодна з артыкулам 3 Вашынгтонскага дагавору.

Краіны Альянсу павінны да 2035 году забясьпечыць прынамсі 3,5 % ВУП штогод на фінансаваньне асноўных абаронных патрэб і выкананьне мэтаў NATO. Апроч таго, дзяржавы будуць накіроўваць 1,5 % ВУП штогод на такія мэты, як абарона крытычнай інфраструктуры, сетак, гарантаваньне гатоўнасьці і стабільнасьці грамадзянскай супольнасьці, на інавацыю і разбудову абаронна-прамысловай базы.

У 2029 годзе траекторыю і балянс выдаткаў паводле гэтага пляну будуць перагледжаны з улікам зьмены сытуацыі. Апроч таго, краіны Альянсу пацьвердзілі, што прадоўжаць наданьне дапамогі Ўкраіне, бясьпека якой спрыяе бясьпецы NATO. У 2026 годзе саміт NATO будзе прымаць Турэччына.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стыў Капус зрабіў заяву ў пятую гадавіну зьняволеньня журналіста Свабоды Ігара Лосіка

«Ігар Лосік страціў пяць гадоў жыцьця празь несправядлівае, жорсткае зьняволеньне пад вартай беларускіх уладаў. Ягоная сям’я была разбураная проста таму, што ён хацеў забясьпечыць беларусам доступ да праўдзівай, незалежнай інфармацыі.

На мінулым тыдні прэзыдэнт Трамп прадэманстраваў сапраўднае лідэрства, дамогшыся вызваленьня 14 бязьвінных людзей зь беларускіх турмаў, дзе большасьць зь іх трымалі ў ізаляцыі і безь ніякіх кантактаў з вонкавым сьветам. Жахлівая жорсткасьць, ад якой пакутуе Ігар Лосік, павінна спыніцца сёньня ж, і ён павінен быць неадкладна вызвалены без аніякіх умоваў».


25 чэрвеня 2025 году споўнілася пяць гадоў з моманту затрыманьня Ігара Лосіка. Ад восені 2024 году Ігара трымаюць ў СІЗА КДБ у Менску. Інфармацыі аб яго стане вобмаль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇮🇷🇧🇾Улады Беларусі дамовіліся надалей пашыраць вайсковую супрацу з Іранам

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін абмеркаваў зь міністрам абароны і падтрымкі Ўзброеных сіл Ірану Азізам Насірзадэ «далейшае расшырэньне супрацы і гатоўнасьць да шчырага дыялёгу» па ўсіх пытаньнях.

Як паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства абароны Беларусі, гэтая сустрэча адбылася ў Кітаі на палях Нарады міністраў абароны краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У ведамстве адзначылі, што на сустрэчы бакі абмяняліся думкамі «па актуальных пытаньнях міжнароднай павесткі дня».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇮🇷 Іран абмежаваў супрацу з МАГАТЭ

https://smarturl.click/Y3pDV

Парлямэнт Ірану прыняў закон, які абмяжоўвае інспекцыі МАГАТЭ — цяпер доступ да ядзерных аб’ектаў будзе магчымы толькі з дазволу Вышэйшай рады нацыянальнай бяспекі, паведаміў Reuters.

☢️ У той жа час генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі зноў заявіў аб неабходнасьці вяртаньня інспэктараў арганізацыі на ядзерныя аб'екты Ірана для ацэнкі наступстваў удараў ЗША і Ізраіля і праверкі запасаў узбагачанага ўрану. (Перад гэтым была інфармацыя аб тым, што Іран перад атакай перамясьціў 400 кіляграмаў узбагачанага ўрану ў іншае месца. — РС).

«Гэта прыярытэт нумар адзін», — працытавала агенцтва Reuters Рафаэля Гросі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп пра адданасьць пятаму артыкулу Паўночнаатлянтычнай дамовы: «Мы зь імі да канца»

https://smarturl.click/9oe2O

💪 Адказваючы на пытаньне аб стаўленьні да Артыкулу 5 дамовы NATO (узаемная абарона), Трамп заявіў: «Мы зь імі да канца», паведаміла The Guardian. Гэта кантрастуе зь ягонымі ранейшымі выказваньнямі пра «мноства азначэньняў» 5-га артыкула і намёкамі, што ЗША ня будуць абараняць краіны, якія ня плацяць.

💰 Галоўная тэма саміту — павелічэньне да 2035 году выдаткаў эўрапейскіх саюзьнікаў на абарону да 5% ВУП. Чакаецца, што 3,5% пойдзе на ўзбраеньне, а 1,5% — на «ўстойлівасьць» (у т.л. кібэрбясьпеку і дапамогу Ўкраіне).

🇺🇦 Кіраўніца замежнай палітыкі Эўразьвязу Кая Калас падкрэсьліла, што рост выдаткаў дазволіць павялічыць і падтрымку Ўкраіны, але ЭЗ «ня можа запоўніць пустку, якую пакідаюць ЗША».

⌛️ Саміт скарочаны. Чакаецца сустрэча Трампа зь Зяленскім для абмеркаваньня ў тым ліку продажу зброі Ўкраіне.

0️⃣ Пры Байдэну ЗША вылучылі на дапамогу Ўкраіне $175 млрд, пры Трампу — пакуль анічога.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Апошні з магіканаў». Якім быў Радзім Гарэцкі

https://smarturl.click/y6kEd

🔹 Акадэмік, геоляг, грамадзкі дзеяч, пляменьнік пісьменьніка Максіма Гарэцкага. Пражыў 96 гадоў.

🔹 Быў высланы зь сямʼёй у расейскую глыбінку, але стаў адным з самых вядомых беларускіх вучоных.

🔹 Аўтар больш за 500 навуковых працаў, 46 манаграфій і 41 геалягічнай карты.

🔹 У 1990-х далучыўся да нацыянальнага Адраджэньня.

🔖 «На такіх асобах, як Гарэцкі, і трымаецца

🔖 «Ён заўсёды паўтараў, што ў яго адказнасьць перад тымі, хто быў да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасьля нас».

🔖«Ён быў магутным чалавекам, „апошнім з магіканаў“, з тых людзей, якія большую частку жыцьця пражылі ў Савецкім Саюзе, але змагаліся за Беларусь, якую мы і зараз будуем».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

The Kyiv Independent: беларускія прадпрыемствы перапраўлялі ў Расею імпартныя станкі, на якіх робяць ракеты

https://smarturl.click/ReYn9

Гомельскі завод станкоў і вузлоў, «Беларускія станкі» (афіцыйны дылер станкабудаўнічых заводаў Беларусі, зарэгістраваны ў Смаленску) і «Гефэст» — пастаўлялі абсталяваньне на расейскі Воткінскі завод, які вырабляе ракеты «Іскандэр» і міжкантынэнтальныя ракеты.

Воткінскі завод — ключавы элемэнт ядзернага патэнцыялу Расеі. Прадпрыемства вырабляе ракеты «Іскандэр-М», «Ярс», «Булава» і, імаверна, «Арэшнік» — усе яны здольныя несьці ядзерныя боегалоўкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ПАРЭ прызнала Лукашэнку датычным да вывазу ўкраінскіх дзяцей

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) унесла дапаўненьне ў прынятую рэзалюцыю, у якім гаворыцца, што Аляксандар Лукашэнка нясе адказнасьць за прымусовае перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей з тэрыторый, акупаваных Расеяй.

Рэзалюцыя «Прававыя аспэкты агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны» была прынята 24 чэрвеня, перадае «Позірк».

Папраўку ў яе ўключылі з ініцыятывы Паўла Латушкі — кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) і сябра дэлегацыі Каардынацыйнай рады, напісаў ён у «Тэлеграме».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 120 гадоў зь дня нараджэньня Пятруся Броўкі; пяць гадоў таму затрымалі Ігара Лосіка

🔸25 чэрвеня 2025 году спаўняецца чатыры гады, як блогер і журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік за кратамі.

🔸У гэты ж дзень у 1905 годзе нарадзіўся Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. У 1967–1980 гадах Броўка быў галоўным рэдактарам Беларускай савецкай энцыкляпэдыі, пераемніцай якое стала Беларуская энцыкляпэдыя.

Больш падзей 25 чэрвеня ў гісторыі чытайце ў нашай падборцы: https://smarturl.click/xVd9Z

Читать полностью…
Подписаться на канал