Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Вярхоўны суд ЗША ухваліў дэпартацыю мігрантаў
У ЗША Вярхоўны суд адмяніў папярэдняе рашэньне суду ў Бостане аб прыпыненьні дэпартацыі мігрантаў у трэція краіны, піша DW.
«Запускайце самалёты для дэпартацыі», — адрэагавала міністэрства ўнутранай бясьпекі (МУБ) краіны.
«Калі б гэтыя актывісты-судзьдзі дамагліся свайго, замежнікі, якія настолькі па-барбарску сябе паводзяць, што іх уласныя краіны не хочуць прымаць іх назад, уключаючы асуджаных забойцаў, гвалтаўнікоў дзяцей і наркагандляроў, свабодна шпацыравалі б па амэрыканскіх вуліцах», — патлумачыла сваю сваю пазыцыю МУБ.
У заяве міністэрства таксама зазначаецца, што цяпер супрацоўнікі МУБ могуць «ажыцьцяўляць свае законныя паўнамоцтвы» і дэпартаваць імігрантаў без сапраўдных дакумэнтаў «у краіну, якая гатовая іх прыняць». «Запускайце самалёты для дэпартацыі», — абвяшчае апошняя фраза ў гэтым паведамленьні.
Пра праграму «добраахвотнай самадэпартацыі» і пратэсты супраць рашэньня Трампа можна прачытаць на сайце Свабоды.
Эўразійскі банк разьвіцьця спрагназаваў істотны рост цэнаў і курсу даляра ў Беларусі
Паводле прадстаўніка ЭАБР Антона Даўгавечнага пасьля істотнага росту беларускай эканомікі за два мінулыя гады, каля 4 %, сёлета захоўваюцца «павышаныя тэмпы разьвіцьця».
Аднак экспэрт адзначыў, што раней беларускую эканоміку «выцягвала» прамысловасьць, але цяпер яна становіцца гірай на нагах. Паводле яго Расея перастала купляць беларускія тавары ў ранейшых аб’ёмах.
Падрабязьней пра аналіз тут: https://smarturl.click/B4eY0
У Менску абмяжуюць рух у час саміту і форуму ЭАЭС
У сувязі з правядзеньнем мерапрыемства ў пэрыяд з 25 па 27 чэрвеня ў цэнтральнай частцы беларускай сталіцы на асобных участках праспэкту Незалежнасьці, праспэкту Пераможцаў і МКАД будуць уводзіць часовыя абмежаваньні руху ўсіх відаў транспартных сродкаў, у тым ліку грамадзкага. Пра гэта апавясьціла сталічная ДАІ.
Беларусь у 2025 годзе старшынюе ў Эўразійскім эканамічным саюзе і 26–27 чэрвеня будзе прымаць саміт кіраўнікоў дзяржаваў і Эўразійскі эканамічны форум.
Колішні прэм’ер Беларусі і экс-старшыня калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясьніковіч напярэдадні форуму ў Менску заявіў, што «ніхто ня ставіў задачу, як абыходзіць санкцыі».
Калі інтарэсы Беларусі і Лукашэнкі супадаюць?
Якія гарантыі атрымаў Лукашэнка ад прадстаўнікоў прэзыдэнта ЗША? Ці вызваленьне часткі палітвязьняў азначае спыненьне рэпрэсій? Што зьменіцца, калі вызваляць іншых знакавых палітвязьняў і ўсіх палітвязьняў? Наколькі вялікая дапамога ім усім спатрэбіцца?
Наступствы візыту прадстаўнікоў прэзыдэнта Трампа і вызваленьне палітвязьняў абмяркоўваем а 16-й гадзіне паводле менскага часу ў жывым эфіры з прадстаўніцай правааабарончай ініцыятывы dissidentby Марынай Касінеравай і прадстаўніком руху «Вольная Беларусь», палітолягам Паўлам Вусавым.
ВІДЭА 📹 https://www.youtube.com/watch?v=WaL42Sfg5zQ
Ашурку пагражалі пераводам у «нізкі статус», а на відэа, паказаным на БТ, магчыма, быў ня ён
У сумеснай працы Міжнароднага камітэту па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі і ПЦ «Вясна» прыводзяцца сьведчаньні пра сьмерць Вітольда Ашурка.
• Адразу пасьля «карантыну» Ашурка перавялі ў штрафны ізалятар.
• Яму пагражалі пераводам у атрад для зьняволеных зь «нізкім статусам». Гэта зрабіла б яго ізгоем паводле «зонаўскіх законаў» і ў спалучэньні з палітычным перасьледам зрабіла б умовы яго існаваньня невыноснымі.
• Былыя зьняволеныя мяркуюць, што Ашурак не хацеў выходзіць з ШІЗА праз гэтыя пагрозы.
• Яны кажуць, што Вітольда Ашурка білі, прычым, магчыма, у штабе калёніі, дзе няма камэр відэаназіраньня.
• На апублікаваным сьледчымі органамі відэа (дзе мужчына падае і б'ецца галавой), паводле сьведак, насамрэч быў не Вітольд Ашурак, а іншы зьняволены, які нібыта сам прызнаваўся ў гэтым.
📹 У 2021 годзе Свабода зьняла фільм пра жыцьцё і сьмерць Вітольда Ашурка
Вугоршчына блякуе пашырэньне Эўразьвязу. Што будзе з Украінай, Малдовай і санкцыямі
https://smarturl.click/dwJ3l
Пасьля саміту NATO ў Гаазе, лідэры ЭЗ зьбяруцца ў Брусэлі 26 чэрвеня на Эўрапейскую раду.
Польшча, якая з студзеня старшынюе ў Эўразьвязе, спадзявалася, што афіцыйныя перамовы пра далучэньне Ўкраіны і Малдовы пачнуцца ў першым паўгодзьдзі. Аднак гэтыя пляны ня спраўдзіліся.
Вугоршчына пасьлядоўна блякуе пачатак перамоў, а для кожнага кроку на гэтым шляху патрэбнае адзінагалоснае рашэньне ўсіх краін ЭЗ.
#rfe_rl
У Расеі паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі, які напаў на хлопчыка. Двухгадовае дзіця ў коме
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Расеі Ірына Волк паведаміла аб затрыманьні транспартнай паліцыяй у аэрапорце «Шарамецьева» мужчыны, які напаў на малалетняе дзіця.
Перад гэтым расейкі Telegram-канал Baza з спасылкай на свае крыніцы паведаміў аб інцыдэнце з удзелам 31-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падышоў да чужога двухгадовага хлопчыка, узяў яго на рукі, а потым моцна кінуў яго на падлогу.
Хлопчык ударыўся галавой і страціў прытомнасьць. Яго шпіталізавалі ў дзіцячы клінічны цэнтар у Краснагорску, дзе лекары дыягнаставалі пашкоджаньні галаўнога мозгу. Хлопчык знаходзіцца ў коме.
Паводле відавочцаў, зламысьнік быў у неадэкватным стане.
🪙 У Беларусі апублікавалі статыстыку сярэдніх заробкаў. Яны павялічыліся менш, чым на 40 рублёў
https://smarturl.click/j74wj
ℹ️ У траўні намінальны сярэдні заробак склаў 2652,3 рубля. Гэта на 38,8 рубля больш (+1,5%), чым было ў красавіку.
📈 У Менску самы высокі намінальны заробак — 3504 рублі,
📉 на Віцебшчыне самы нізкі — 2229,8.
🧑💻 Найбольш зарабляюць у сфэры інфармацыі і сувязі — 5711,6.
👨🎨 Найменш — у галіне творчасьці, спорту і адпачынку — 1988,4.
Крыніцы: Белстат, «Позірк».
🇬🇪 У Грузіі чатырох лідэраў апазыцыйных партый асудзілі на пазбаўленьне волі
https://smarturl.click/zd6Lw
Палітыкаў пакаралі за тое, што яны не зьявіліся на пасяджэньне парлямэнцкай камісіі, якая расьсьледавала дзеяньні папярэдняга ўраду.
Заснавальнікі партыі «Лело – Моцная Грузія» Мамука Хазарадзэ (на фота) і Бадры Джапарыдзэ правядуць у зьняволеньні па 8 месяцаў, а заснавальнік партыі «Гірчы» Зураб Джапарыдзэ і лідэр партыі «Стратэгія Агмашэнэбэлі» Георгі Вашадзэ – 7 месяцаў. Ім таксама забаранілі 2 гады займаць дзяржаўныя пасады.
Вашынгтон гатовы спрыяць выхаду Менску з палітычнай ізаляцыі, — Казакевіч
https://smarturl.click/E1Gk5
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе, як улада і прапаганда тлумачаць вызваленьне палітвязьняў, адказвае на пытаньне, наколькі далёка ў дыялёгу з Менскам могуць пайсьці амэрыканцы і што ім можа прапанаваць Лукашэнка
📺 Прапаганда дае 2 лініі тлумачэньня апошніх падзеяў — «гуманітарную» і «шпіёнскую»
🧊 Няма пасылу, што адбываецца зьмена палітыкі.
🇺🇸 Калі Менск і надалей будзе імкнуцца да нармалізацыі стасункаў з ЗША, то гэта запатрабуе вызваленьня значнай часткі палітвязьняў.
⛔️ Чакаць хуткай адмены санкцыяў вельмі складана.
💣 Спадзявацца на істотнае паляпшэньне беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў да заканчэньня вайны нэрэалістычна.
😶 Цяжка ўбачыць нейкую самастойную ролю Беларусі ў перамовах па замірэньні
«А кажуць жа, што кожны чалавек — гэта цэлы сьвет». Цытаты Кузьмы Чорнага, актуальныя і цяпер
https://smarturl.click/lA2kq
Іранская дзяржаўная тэлевізія ў аўторак раніцай паведаміла пра пачатак рэжыму перамір’я ў ваенным канфлікце з Ізраілем.
Міністар замежных спраў Ірану Абас Аракчы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X абвясьціў, што баявыя дзеяньні іранскага войска былі спынены а 4-й гадзіне па мясцовым часе (3:30 па беларускім).
Ён таксама зазначыў, што ваенныя дзеяньні супраць Ізраілю працягваліся да апошняй хвіліны.
Ужо сёньня: 125-годзьдзе Кузьмы Чорнага, 100-годзьдзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады
🔸 24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі). Аўтар раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.
🔸 У гэта ж дзень у 1925-м годзе — 100 гадоў таму — заснаваная Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925–1927 гг. 21 сакавіка 1927 г. БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд. Паплечнікі БСРГ з КПЗБ (Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі) зазналі рэпрэсій у Савецкім Саюзе.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6WvGe
Трамп нагадаў Мядзьведзеву пра атамныя падводныя лодкі ў адказ на словы аб падтрымцы Ірану
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пахваліў амэрыканскія атамныя падводныя лодкі ў адказ на публікацыю былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Той заявіў, што іншыя краіны могуць перадаць Ірану свой ядзерны арсэнал.
«Я праўда пачуў, што Мядзьведзеў паабяцаў пастаўляць ядзерныя боегалоўкі Ірану? — удакладніў Трамп. — Ён сапраўды гэта сказаў ці гэта проста плён майго ўяўленьня? Калі ён гэта сказаў, і калі гэта пацьвердзіцца, то, калі ласка, дайце мне знаць НЕАДКЛАДНА».
Канцлер Нямеччыны Мэрц вітаў выхад на свабоду Ціханоўскага і паабяцаў «рашуча змагацца» за іншых палітвязьняў
«Добрай навіной» назваў вызваленьне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 беларускіх палітвяьзняў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц. «Сёньня я думаю пра многіх невінаватых людзей, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца рэжымам у Беларусі. Мы працягнем рашуча змагацца за іх вызваленьне», — напісаў Мэрц на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Прэс-служба дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай апублікавала на яе сайце яшчэ шэраг рэакцый вядучых эўрапейскіх палітыкаў на вызваленьне ў Беларусі 14 палітвязьняў. Усяго прыводзіцца больш за 60 рэакцый. Вызваленьне Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязьняў віталі кіраўніцтва ЭЗ і Эўрапарлямэнту, прэзыдэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс, кіраўнік ураду Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, прэм’ер-міністар Швэцыі Ульф Крыстэрсан, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Ісьляндыі, Гішпаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвэгіі, Польшчы, Эстоніі.
Таксама апублікаваныя пасланьні дэпутатаў Эўрапарлямэнту, прадстаўнікоў Эўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэту, Сэнату ЗША, дыпляматаў, уплывовых палітыкаў, журналістаў і іншых. З заявамі таксама выступілі Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы, Парлямэнцкая асамблея NATO, праваабарончыя і іншыя міжнародныя арганізацыі.
Кіраўнік Днепрапятроўскай вобласьці Ўкраіны Сяргей Лысак паведаміў пра тое, што павялічылася колькасьць ахвяр расейскага ўдару па гораду Дніпро. 15 чалавек загінулі, звыш 200 параненыя, зь іх як мінімум 12 у шпіталях у цяжкім стане.
Ёсьць сярод параненых і немаўля, якому меней за паўгода.
2 чалавекі загінулі ў Самары, 14 параненыя.
Што тычыцца будынкаў Дніпра, дык расейскім ударам зьнявечаныя навучальныя і мэдыцынскія ўстановы, адміністрацыйныя будынкі і будынкі Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый, пасажырскі цягнік.
Пашкоджаныя 46 шматпавярховых будынкаў, 41 прыватны дом, некалькі інтэрнатаў, больш за сто аўтамабіляў. А таксама запраўка, станцыя тэхнічнага абслугоўваньня, гаспадарчыя пабудовы, гандлёвыя павільёны, крамы.
Сталі вядомыя падрабязнасьці пра беларуса, які кінуў на падлогу двухгадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце
Расейская паліцыя ў аэрапорце Шарамецьева выявіла, што 31-гадовы беларус, які кінуў дзіця на падлогу, пасьля чаго тое знаходзіцца ў коме, быў у стане наркатычнага ап’яненьня.
Гэта адбылося ўначы. Мужчына прыляцеў у Маскву рэйсам з Каіру і быў у зоне выдачы багажу.
Матывы злачынства застаюцца нявысьветленымі, невядома, ці беларус 1994 году нараджэньня быў у гэты момант прытомны. Пазьней расейскія паліцыянты вызначаць ступень цяжкасьці шкоды, нанесенай здароўю дзіцяці. Ад гэтага залежыць кваліфікацыя дзеяньняў мужчыны.
«Навічка вядуць у штаб зь мехам на галаве». Новае пра забойства Вітольда Ашурка і парадкі ў шклоўскай калёніі
У межах кампаніі «Тыдзень супраць катаваньняў» актывісты «Прававой ініцыятывы» прэзэнтавалі грамадзкае расьсьледаваньне «Катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў папраўчай калёніі № 17 горада Шклова».
Што, на думку праваабаронцаў, сьведчыла пра асаблівы ціск на Вітольда Ашурка, які прывёў да трагедыі? Дэталі тут: https://smarturl.click/Axew9
У Менску працягваюць павялічваць колькасьць камэр відэаназіраньня
Намесьнік начальніка ўпраўленьня дзяржаўнай аўтаінспэкцыі Менску Дзяніс Лівановіч паведаміў, што ў Менску да канца году павялічыцца колькасьць «разумных» відэакамэр.
Як паведамілі ў ДАІ, новыя камэры змогуць вызначаць праезд на чырвонае сьвятло, няпропуск пешаходаў, непрышпілены рамень, няправільную паркоўку і іншыя правапарушэньні. Цяпер гэтыя камэры праходзяць тэставаньне на магчымасьць выкарыстаньня гэтых функцый. Сёлета ў сакавіку мініствр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заяўляў, што ў краіне ўжо працуюць прыблізна 60 тысяч «разумных» камэр відэаназіраньня.
У 2023 годзе ў Менску былі ўсталяваныя больш за 6 тысяч камэраў відэаназіраньня, і але плянавалі стварыць умовы для разьвіцьця сеткі да 30 тысяч. Тады ж зьявілася інфармацыя, што Дэпартамэнт фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі закупляе сыстэмы відэаназіраньня, відэакамэры і іншае абсталяваньне на суму 912 200 беларускіх рублёў.
Пасьля выбараў 2020 году сілавікі ў Беларусі актыўна выкарыстоўваюць плятформу для распазнаваньня асобаў KIPOD, каб шукаць удзельнікаў пратэстаў. Камэры адыгралі важную ролю ў арыштах сотняў пратэстоўцаў і апанэнтаў улады.
Што каманда Ціханоўскай прапануе краінам NATO ў кантэксьце эўрапейскай бясьпекі
https://smarturl.click/b5oRL
Сёньня Сьвятлана Ціханоўская на Адкрытым форуме NATO ў Гаазе прадставіла дакумэнт Red Paper. У ім акрэсьлены рызыкі, якія рэжым Лукашэнкі стварае для бясьпекі Эўропы, і прапанаваны шляхі іх вырашэньня.
📌 Рэжым Лукашэнкі, узмацняючы залежнасьць ад Крамля, ператварае Беларусь у пляцоўку для расейскай агрэсіі і пагражае ўсходняй мяжы ЭЗ.
📌 Неабходна спалучаць ціск на рэжым Лукашэнкі з доўгатэрміновым узаемадзеяньнем і падтрымкай беларускага грамадзтва (незалежныя СМІ, грамадзянская супольнасьць, культурны і адукацыйны абмен).
📌 Галоўная мэта — інтэграцыя Беларусі ў агульнаеўрапейскія мэханізмы бясьпекі, эканомікі і культуры, што аслабіць Расію і ўмацуе ўсходні фланг ЕС.
Расея нанесла ракетны ўдар па Дніпры. Пашкоджаныя інфраструктура, гімназія, цягнік з пасажырамі. Ёсьць загінулыя
Улады Днепрапятроўскай вобласьці паведамілі аб сэрыі пацэльваньняў па аб’ектаў у абласным цэнтры.
«У Дніпры праз варожую атаку пачаўся пажар. Пашкоджана цывільная інфраструктура, у тым ліку, інтэрнат, гімназія, адміністрацыйнае памяшканьне. Пашкоджаны цягнік. Траўмы атрымалі яго пасажыры», — паведаміў у сваім Telegram-канале кіраўнік Днепрапятроўскай вобласьці Сяргей Лысак.
Паводле яго, адна з ракет пацэлілі і па горадзе Самар. «Паўсюль, на жаль, ёсьць загінулыя і пацярпелыя», — адзначыў ён.
Фота — @suspilnednipro, @dnipropetrovskaODA
Расьследаваньне «Бюро»: Беларускія сілавікі гадамі пакрывалі наркагандляроў
https://smarturl.click/w45oA
Журналісты расьсьледніцкага праекту @buroBY знайшлі сьведчаньні, што сьледзтва па гучнай справе аб опіюмных наркотыках праігнаравала паказаньні на сілавікоў, у тым ліку пра магчымыя сувязі зь Мікалаем Карпянковым, цяперашнім намесьнікам міністра ўнутраных спраў Беларусі.
У 2019 годзе ў Менску асудзілі 29 чалавек у справе аб 14 тонах маку і макавай саломкі, якую нелегальна завезьлі ў Беларусь.
Паводле «Бюро», у справе ёсьць сьведчаньні таго, што гандаль наркотыкамі гадамі пакрывалі супрацоўнікі сілавых ведамстваў.
На допытах гучалі імёны «апекуноў» і былі названыя расцэнкі за «спрыяньне». Аднак гэтую інфармацыю сьледзтва праігнаравала.
Ізраіль заявіў пра абстрэл Іранам і прыгразіў жорсткім адказам
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што выявілі запускі ракет з тэрыторыі Ірану ў бок Ізраілю. Міністар абароны Ізраіля Ізраіль Кац загадаў правесьці высокаінтэнсіўныя апэрацыі супраць цэляў у Тэгеране ў адказ на парушэньне Іранам перамірʼя, перадае Reuters.
Менш як за тры гадзіны да гэтага прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўступіла ў сілу перамірʼе паміж Ізраілем і Іранам. Бакі, кожны з сваімі агаворкамі, раней пагадзіліся на спыненьне агню.
Ва Ўкраіне расказалі пра задачы сваёй выведкі перад вучэньнямі «Захад-2025»
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны не выключаюць расейскіх правакацый з тэрыторыі Беларусі падчас вучэньняў «Захад-2025».
«Цяпер задача падразьдзелаў выведкі адсачыць поўную інфармацыю пра тое, якія сілы Расея выкарыстае на тэрыторыі Беларусі ў часе гэтых вучэньняў, і, уласна, дзе яны будуць праходзіць», — сказаў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Ізраіль пацьвердзіў спыненьне агню з Іранам
Адпаведная заява зьявілася на сайце ўраду. Пра што ў ёй гаворыцца:
📍Мэта апэрацыі была дасягнута — Ізраіль пазбавіўся ад пагрозы свайму існаваньню, зьнішчыўшы ядзерны і балістычны патэнцыял Ірану.
📍Армія абароны Ізраілю дасягнула поўнага кантролю над небам Тэгерану, нанесла сур’ёзныя страты вышэйшаму ваеннаму кіраўніцтву Ірану і зьнішчыла дзясяткі ключавых урадавых аб’ектаў.
📍 Удары па Іране вяліся і ў апошнія содні перад перамір’ем. Былі атакаваныя ўрадавыя абʼекты ў Тэгеране, забітыя сотні ўдзельнікаў іранскага апалчэньня і адзін навуковец-ядзершчык, сьцьвярджае ўрад Ізраілю.
🇺🇸 Ізраіль падзякаваў «прэзыдэнту Трампу і Злучаным Штатам за іх падтрымку ў абароне і за іх удзел у ліквідацыі іранскай ядзернай пагрозы».
📍«У сьвятле дасягненьня мэтаў апэрацыі, і ў поўнай каардынацыі з прэзыдэнтам Трампам Ізраіль пагадзіўся на прапанову прэзыдэнта аб двухбаковым спыненьні агню».
📍Таксама Ізраіль папярэдзіў, што жорстка адкажа на любое парушэньне спыненьня агню.
Чаго Лукашэнка хоча ад Трампа?
Сустрэча з высокапастаўленым прадстаўніком адміністрацыі ЗША Кітам Келагам і вызваленьне знакавых палітвязьняў сьведчаць аб тым, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсьць пажаданьні да Дональда Трампа. Якія — аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Сьцісла:
👉 Афіцыйны Менск хацеў бы ад ЗША аслабленьня санкцыяў (у тым ліку і эўрапейскіх), прызнаньня ў розных формах, а таксама балянсаваньня ўплыву Расеі.
👉Пры гэтым Лукашэнка павінен дзейнічаць асьцярожна, каб ня выклікаць у Масквы адчуваньня «здрады» саюзьніка.
👉Санкцыі могуць прывесьці адно да вызваленьня палітвязьняў, аднак не да істотнай зьмены характару рэжыму.
Чытаць падрабязна 👉 https://smarturl.click/b5oVL
Дональд Трамп заявіў пра тое, што ўступіла ў сілу перамір’е паміж Іранам і Ізраілем
«Перамір’е цяпер уступіла ў сілу. Калі ласка, не парушайце яго!», — realDonaldTrump/posts/114736609585800487">напісаў ён на сваёй плятформе Truth.
«Мы ня здолелі б заключыць сёньняшнюю „ўгоду“ бяз таленту і мужнасьці нашых выдатных пілётаў B-2 і ўсіх, хто быў зьвязаны з той апэрацыяй. Пэўным і вельмі іранічным чынам, той ідэальны „ўдар“, нанесены позна ўвечары, аб’яднаў усіх, і ўгода была заключана!!!», — realDonaldTrump/posts/114736289471368584">напісаў Трамп.Читать полностью…
Іранская атака на авіябазу ЗША ў Катары вельмі сымбалічная — аналіз «Свабоды»
https://smarturl.click/0BplW
Іранскі ракетны ўдар па авіябазе Аль-Удэйд у Катары быў вельмі сымбалічным актам, старанна вывераным, каб паслаць сыгнал рашучасьці, пазьбегнуўшы пры гэтым больш маштабнага і разбуральнага канфлікту, піша аналітык Радыё Свабода Кіан Шарыф.
Галоўнае за 23 чэрвеня на Радыё Свабода❤️
📌 Руднік: Варта чакаць новых вызваленьняў; Дуліна: Ніводнага ліста паперы не пакінулі
📌 Кіт Келаг заявіў, што на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўваў спыненьне вайны ва Ўкраіне
📌 Беларускія азотныя ўгнаеньні трапляюць у ЭЗ празь фірмы-«пракладкі», нягледзячы на санкцыі, — расьсьледаваньне БРЦ
📌 «Рызыкаваў, але рабіў сваю працу». Крымскі журналіст Радыё Свабода Ўладзіслаў Есіпенка — на волі
📌 Сталі вядомыя імёны грамадзян Латвіі і Эстоніі, якіх вызвалілі з турмаў Беларусі
📌 У Менску праз тры гады пасьля закрыцьця Чырвонага касьцёлу пачалі яго рамонт
📌 Подпіс супраць высяканьня дрэваў як экстрэмізм. Гісторыя закрыцьця праекту Petitions.bу
📌 «Свабода не каштуе таго, каб яе давалі гвалтам». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра вызваленьне палітвязьняў
📌 Улады Малдовы не пусьцілі ў краіну 195 спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, у турніры ў кікбоксінгу выявілі прыкметы палітычнай акцыі
🇶🇦 Міністэрства абароны Катара падрыхтавала заяву ў адказ на атаку балістычнымі ракетамі з боку Ірана:
«Міністэрства абароны абвясьціла, што катарскія сродкі супрацьпаветранай абароны пасьпяхова перахапілі ракетны ўдар, накіраваны на авіябазу Аль-Удэйд. Дзякуючы Богу, пільнасьці Ўзброеных сіл і прынятым мерам засьцярогі, у выніку інцыдэнту ніхто не загінуў і не пацярпеў».