Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Расея нанесла ракетны ўдар па Дніпры. Пашкоджаныя інфраструктура, гімназія, цягнік з пасажырамі. Ёсьць загінулыя
Улады Днепрапятроўскай вобласьці паведамілі аб сэрыі пацэльваньняў па аб’ектаў у абласным цэнтры.
«У Дніпры праз варожую атаку пачаўся пажар. Пашкоджана цывільная інфраструктура, у тым ліку, інтэрнат, гімназія, адміністрацыйнае памяшканьне. Пашкоджаны цягнік. Траўмы атрымалі яго пасажыры», — паведаміў у сваім Telegram-канале кіраўнік Днепрапятроўскай вобласьці Сяргей Лысак.
Паводле яго, адна з ракет пацэлілі і па горадзе Самар. «Паўсюль, на жаль, ёсьць загінулыя і пацярпелыя», — адзначыў ён.
Фота — @suspilnednipro, @dnipropetrovskaODA
Расьследаваньне «Бюро»: Беларускія сілавікі гадамі пакрывалі наркагандляроў
https://smarturl.click/w45oA
Журналісты расьсьледніцкага праекту @buroBY знайшлі сьведчаньні, што сьледзтва па гучнай справе аб опіюмных наркотыках праігнаравала паказаньні на сілавікоў, у тым ліку пра магчымыя сувязі зь Мікалаем Карпянковым, цяперашнім намесьнікам міністра ўнутраных спраў Беларусі.
У 2019 годзе ў Менску асудзілі 29 чалавек у справе аб 14 тонах маку і макавай саломкі, якую нелегальна завезьлі ў Беларусь.
Паводле «Бюро», у справе ёсьць сьведчаньні таго, што гандаль наркотыкамі гадамі пакрывалі супрацоўнікі сілавых ведамстваў.
На допытах гучалі імёны «апекуноў» і былі названыя расцэнкі за «спрыяньне». Аднак гэтую інфармацыю сьледзтва праігнаравала.
Ізраіль заявіў пра абстрэл Іранам і прыгразіў жорсткім адказам
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што выявілі запускі ракет з тэрыторыі Ірану ў бок Ізраілю. Міністар абароны Ізраіля Ізраіль Кац загадаў правесьці высокаінтэнсіўныя апэрацыі супраць цэляў у Тэгеране ў адказ на парушэньне Іранам перамірʼя, перадае Reuters.
Менш як за тры гадзіны да гэтага прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўступіла ў сілу перамірʼе паміж Ізраілем і Іранам. Бакі, кожны з сваімі агаворкамі, раней пагадзіліся на спыненьне агню.
Ва Ўкраіне расказалі пра задачы сваёй выведкі перад вучэньнямі «Захад-2025»
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны не выключаюць расейскіх правакацый з тэрыторыі Беларусі падчас вучэньняў «Захад-2025».
«Цяпер задача падразьдзелаў выведкі адсачыць поўную інфармацыю пра тое, якія сілы Расея выкарыстае на тэрыторыі Беларусі ў часе гэтых вучэньняў, і, уласна, дзе яны будуць праходзіць», — сказаў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Ізраіль пацьвердзіў спыненьне агню з Іранам
Адпаведная заява зьявілася на сайце ўраду. Пра што ў ёй гаворыцца:
📍Мэта апэрацыі была дасягнута — Ізраіль пазбавіўся ад пагрозы свайму існаваньню, зьнішчыўшы ядзерны і балістычны патэнцыял Ірану.
📍Армія абароны Ізраілю дасягнула поўнага кантролю над небам Тэгерану, нанесла сур’ёзныя страты вышэйшаму ваеннаму кіраўніцтву Ірану і зьнішчыла дзясяткі ключавых урадавых аб’ектаў.
📍 Удары па Іране вяліся і ў апошнія содні перад перамір’ем. Былі атакаваныя ўрадавыя абʼекты ў Тэгеране, забітыя сотні ўдзельнікаў іранскага апалчэньня і адзін навуковец-ядзершчык, сьцьвярджае ўрад Ізраілю.
🇺🇸 Ізраіль падзякаваў «прэзыдэнту Трампу і Злучаным Штатам за іх падтрымку ў абароне і за іх удзел у ліквідацыі іранскай ядзернай пагрозы».
📍«У сьвятле дасягненьня мэтаў апэрацыі, і ў поўнай каардынацыі з прэзыдэнтам Трампам Ізраіль пагадзіўся на прапанову прэзыдэнта аб двухбаковым спыненьні агню».
📍Таксама Ізраіль папярэдзіў, што жорстка адкажа на любое парушэньне спыненьня агню.
Чаго Лукашэнка хоча ад Трампа?
Сустрэча з высокапастаўленым прадстаўніком адміністрацыі ЗША Кітам Келагам і вызваленьне знакавых палітвязьняў сьведчаць аб тым, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсьць пажаданьні да Дональда Трампа. Якія — аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Сьцісла:
👉 Афіцыйны Менск хацеў бы ад ЗША аслабленьня санкцыяў (у тым ліку і эўрапейскіх), прызнаньня ў розных формах, а таксама балянсаваньня ўплыву Расеі.
👉Пры гэтым Лукашэнка павінен дзейнічаць асьцярожна, каб ня выклікаць у Масквы адчуваньня «здрады» саюзьніка.
👉Санкцыі могуць прывесьці адно да вызваленьня палітвязьняў, аднак не да істотнай зьмены характару рэжыму.
Чытаць падрабязна 👉 https://smarturl.click/b5oVL
Дональд Трамп заявіў пра тое, што ўступіла ў сілу перамір’е паміж Іранам і Ізраілем
«Перамір’е цяпер уступіла ў сілу. Калі ласка, не парушайце яго!», — realDonaldTrump/posts/114736609585800487">напісаў ён на сваёй плятформе Truth.
«Мы ня здолелі б заключыць сёньняшнюю „ўгоду“ бяз таленту і мужнасьці нашых выдатных пілётаў B-2 і ўсіх, хто быў зьвязаны з той апэрацыяй. Пэўным і вельмі іранічным чынам, той ідэальны „ўдар“, нанесены позна ўвечары, аб’яднаў усіх, і ўгода была заключана!!!», — realDonaldTrump/posts/114736289471368584">напісаў Трамп.Читать полностью…
Іранская атака на авіябазу ЗША ў Катары вельмі сымбалічная — аналіз «Свабоды»
https://smarturl.click/0BplW
Іранскі ракетны ўдар па авіябазе Аль-Удэйд у Катары быў вельмі сымбалічным актам, старанна вывераным, каб паслаць сыгнал рашучасьці, пазьбегнуўшы пры гэтым больш маштабнага і разбуральнага канфлікту, піша аналітык Радыё Свабода Кіан Шарыф.
Галоўнае за 23 чэрвеня на Радыё Свабода❤️
📌 Руднік: Варта чакаць новых вызваленьняў; Дуліна: Ніводнага ліста паперы не пакінулі
📌 Кіт Келаг заявіў, што на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўваў спыненьне вайны ва Ўкраіне
📌 Беларускія азотныя ўгнаеньні трапляюць у ЭЗ празь фірмы-«пракладкі», нягледзячы на санкцыі, — расьсьледаваньне БРЦ
📌 «Рызыкаваў, але рабіў сваю працу». Крымскі журналіст Радыё Свабода Ўладзіслаў Есіпенка — на волі
📌 Сталі вядомыя імёны грамадзян Латвіі і Эстоніі, якіх вызвалілі з турмаў Беларусі
📌 У Менску праз тры гады пасьля закрыцьця Чырвонага касьцёлу пачалі яго рамонт
📌 Подпіс супраць высяканьня дрэваў як экстрэмізм. Гісторыя закрыцьця праекту Petitions.bу
📌 «Свабода не каштуе таго, каб яе давалі гвалтам». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра вызваленьне палітвязьняў
📌 Улады Малдовы не пусьцілі ў краіну 195 спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, у турніры ў кікбоксінгу выявілі прыкметы палітычнай акцыі
🇶🇦 Міністэрства абароны Катара падрыхтавала заяву ў адказ на атаку балістычнымі ракетамі з боку Ірана:
«Міністэрства абароны абвясьціла, што катарскія сродкі супрацьпаветранай абароны пасьпяхова перахапілі ракетны ўдар, накіраваны на авіябазу Аль-Удэйд. Дзякуючы Богу, пільнасьці Ўзброеных сіл і прынятым мерам засьцярогі, у выніку інцыдэнту ніхто не загінуў і не пацярпеў».
Чаму адпусьцілі Сяргея Ціханоўскага? Відэа
Улады ў Беларусі сьцьвярджаюць, што адпусьцілі вядомага палітвязьня выключна з гуманітарных прычынаў, каб той узьяднаўся зь сям'ёй. Пры гэтым кіраўнік КДБ Тэртэль зноў адмаўляе, што ў краіне ёсьць палітычныя зьняволеныя.
Разьвітаньне з Радзімам Гарэцкім адбудзецца 24 чэрвеня ў Менску
Разьвітаньне з навукоўцам і грамадзкім дзеячам будзе адбывацца ў аўторак 24 чэрвеня ў будынку Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук (пр. Незалежнасьці, 66) з 11.00.
Акадэміку, доктару геоляга-мінэралягічных навук Радзіму Гарэцкаму было 96 гадоў. Ён пайшоў з жыцьця 22 чэрвеня.
Нацбанк Беларусі ўпершыню за два гады зьмяніў стаўку рэфінансаваньня. У чым прычына?
Стаўка рэфінансаваньня 25 чэрвеня будзе павышаная з 9,5 да 9,75% гадавых. Такое рашэньне прынятае 23 чэрвеня па выніках пасяджэньня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі, прысьвечанага разьвіцьцю сытуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры.
Прычынамі прэс-служба рэгулятара называе «рызыкі, зьвязаныя з павышанай траекторыяй інфляцыі», якая складваецца, а таксама «стымуляваньне інвэстыцыйнай актыўнасьці».
Некаторыя аналітыкі зьвязваюць гэта з паніжэньнем стаўкі ў Расеі і патэнцыйнай пагрозай аслабленьня рубля да даляра.
Выданьне Știri раней пісала, што сярод тых беларусаў, каго не пусьцілі ў Малдову, быў Дзьмітры Шакута, падазраваны ў забойстве пратэстоўца Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе.
Ад 2021 году Шакута знаходзіцца пад санкцыямі Эстоніі, Латвіі, Літвы і ЗША.
Кіт Келаг заявіў, што на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўваў спыненьне вайны ва Ўкраіне
21 чэрвеня спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы стала вядома пра вызваленьне 14 палітвязьняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.
Сёньня Кіт Келаг напісаў у сацыяльнай сетцы Х пра тое, што на сустрэчы з Лукашэнкам ня толькі абмяркоўваў двухбаковыя дачыненьні паміж ЗША і Беларусьсю, але і вайну ва Ўкраіне.
«У цэлым, выдатная камандная праца. Наша дэлегацыя сустрэлася зь лідэрам Беларусі, Лукашэнкам, і яго камандай. Джон Коўл вёў дыскусіі па двухбаковых адносінах паміж ЗША і Беларусьсю, у выніку якіх былі вызвалены 14 палітычных зьняволеных з шасьці краін, у тым ліку Японіі і Польшчы. Я абмеркаваў вайну паміж Расіяй і Ўкраінай і тое, як прэзыдэнт ЗША актыўна імкнецца спыніць вайну і спыніць забойствы. Прэзыдэнт Трамп працягвае ўмацоўваць мір празь сілу».Читать полностью…
У Расеі паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі, які напаў на хлопчыка. Двухгадовае дзіця ў коме
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных спраў Расеі Ірына Волк паведаміла аб затрыманьні транспартнай паліцыяй у аэрапорце «Шарамецьева» мужчыны, які напаў на малалетняе дзіця.
Перад гэтым расейкі Telegram-канал Baza з спасылкай на свае крыніцы паведаміў аб інцыдэнце з удзелам 31-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падышоў да чужога двухгадовага хлопчыка, узяў яго на рукі, а потым моцна кінуў яго на падлогу.
Хлопчык ударыўся галавой і страціў прытомнасьць. Яго шпіталізавалі ў дзіцячы клінічны цэнтар у Краснагорску, дзе лекары дыягнаставалі пашкоджаньні галаўнога мозгу. Хлопчык знаходзіцца ў коме.
Паводле відавочцаў, зламысьнік быў у неадэкватным стане.
🪙 У Беларусі апублікавалі статыстыку сярэдніх заробкаў. Яны павялічыліся менш, чым на 40 рублёў
https://smarturl.click/j74wj
ℹ️ У траўні намінальны сярэдні заробак склаў 2652,3 рубля. Гэта на 38,8 рубля больш (+1,5%), чым было ў красавіку.
📈 У Менску самы высокі намінальны заробак — 3504 рублі,
📉 на Віцебшчыне самы нізкі — 2229,8.
🧑💻 Найбольш зарабляюць у сфэры інфармацыі і сувязі — 5711,6.
👨🎨 Найменш — у галіне творчасьці, спорту і адпачынку — 1988,4.
Крыніцы: Белстат, «Позірк».
🇬🇪 У Грузіі чатырох лідэраў апазыцыйных партый асудзілі на пазбаўленьне волі
https://smarturl.click/zd6Lw
Палітыкаў пакаралі за тое, што яны не зьявіліся на пасяджэньне парлямэнцкай камісіі, якая расьсьледавала дзеяньні папярэдняга ўраду.
Заснавальнікі партыі «Лело – Моцная Грузія» Мамука Хазарадзэ (на фота) і Бадры Джапарыдзэ правядуць у зьняволеньні па 8 месяцаў, а заснавальнік партыі «Гірчы» Зураб Джапарыдзэ і лідэр партыі «Стратэгія Агмашэнэбэлі» Георгі Вашадзэ – 7 месяцаў. Ім таксама забаранілі 2 гады займаць дзяржаўныя пасады.
Вашынгтон гатовы спрыяць выхаду Менску з палітычнай ізаляцыі, — Казакевіч
https://smarturl.click/E1Gk5
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч аналізуе, як улада і прапаганда тлумачаць вызваленьне палітвязьняў, адказвае на пытаньне, наколькі далёка ў дыялёгу з Менскам могуць пайсьці амэрыканцы і што ім можа прапанаваць Лукашэнка
📺 Прапаганда дае 2 лініі тлумачэньня апошніх падзеяў — «гуманітарную» і «шпіёнскую»
🧊 Няма пасылу, што адбываецца зьмена палітыкі.
🇺🇸 Калі Менск і надалей будзе імкнуцца да нармалізацыі стасункаў з ЗША, то гэта запатрабуе вызваленьня значнай часткі палітвязьняў.
⛔️ Чакаць хуткай адмены санкцыяў вельмі складана.
💣 Спадзявацца на істотнае паляпшэньне беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў да заканчэньня вайны нэрэалістычна.
😶 Цяжка ўбачыць нейкую самастойную ролю Беларусі ў перамовах па замірэньні
«А кажуць жа, што кожны чалавек — гэта цэлы сьвет». Цытаты Кузьмы Чорнага, актуальныя і цяпер
https://smarturl.click/lA2kq
Іранская дзяржаўная тэлевізія ў аўторак раніцай паведаміла пра пачатак рэжыму перамір’я ў ваенным канфлікце з Ізраілем.
Міністар замежных спраў Ірану Абас Аракчы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X абвясьціў, што баявыя дзеяньні іранскага войска былі спынены а 4-й гадзіне па мясцовым часе (3:30 па беларускім).
Ён таксама зазначыў, што ваенныя дзеяньні супраць Ізраілю працягваліся да апошняй хвіліны.
Ужо сёньня: 125-годзьдзе Кузьмы Чорнага, 100-годзьдзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады
🔸 24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі). Аўтар раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.
🔸 У гэта ж дзень у 1925-м годзе — 100 гадоў таму — заснаваная Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925–1927 гг. 21 сакавіка 1927 г. БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд. Паплечнікі БСРГ з КПЗБ (Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі) зазналі рэпрэсій у Савецкім Саюзе.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6WvGe
Трамп нагадаў Мядзьведзеву пра атамныя падводныя лодкі ў адказ на словы аб падтрымцы Ірану
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пахваліў амэрыканскія атамныя падводныя лодкі ў адказ на публікацыю былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Той заявіў, што іншыя краіны могуць перадаць Ірану свой ядзерны арсэнал.
«Я праўда пачуў, што Мядзьведзеў паабяцаў пастаўляць ядзерныя боегалоўкі Ірану? — удакладніў Трамп. — Ён сапраўды гэта сказаў ці гэта проста плён майго ўяўленьня? Калі ён гэта сказаў, і калі гэта пацьвердзіцца, то, калі ласка, дайце мне знаць НЕАДКЛАДНА».
Канцлер Нямеччыны Мэрц вітаў выхад на свабоду Ціханоўскага і паабяцаў «рашуча змагацца» за іншых палітвязьняў
«Добрай навіной» назваў вызваленьне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 беларускіх палітвяьзняў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц. «Сёньня я думаю пра многіх невінаватых людзей, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца рэжымам у Беларусі. Мы працягнем рашуча змагацца за іх вызваленьне», — напісаў Мэрц на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Прэс-служба дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай апублікавала на яе сайце яшчэ шэраг рэакцый вядучых эўрапейскіх палітыкаў на вызваленьне ў Беларусі 14 палітвязьняў. Усяго прыводзіцца больш за 60 рэакцый. Вызваленьне Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязьняў віталі кіраўніцтва ЭЗ і Эўрапарлямэнту, прэзыдэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс, кіраўнік ураду Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, прэм’ер-міністар Швэцыі Ульф Крыстэрсан, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Ісьляндыі, Гішпаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвэгіі, Польшчы, Эстоніі.
Таксама апублікаваныя пасланьні дэпутатаў Эўрапарлямэнту, прадстаўнікоў Эўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэту, Сэнату ЗША, дыпляматаў, уплывовых палітыкаў, журналістаў і іншых. З заявамі таксама выступілі Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы, Парлямэнцкая асамблея NATO, праваабарончыя і іншыя міжнародныя арганізацыі.
Іран ударыў па амэрыканскіх вайсковых базах у Іраку і Катары
Гэта адказ Тэгерану на бамбардаваньні амэрыканскімі войскамі іранскіх ядзерных аб’ектаў. Улады Ірану абвясьцілі па дзяржаўнай тэлевізіі, што атакавалі амэрыканскія войскі, разьмешчаныя на катарскай авіябазе Аль-Удэйд. У подпісе на экране гучала ваенная музыка, якая называла гэта «магутным і пасьпяховым адказам» на «агрэсію Амэрыкі», перадае Associated Press.
Атака адбылася ўжо пасьля таго, як Катар закрыў сваю паветраную прастору.
Непасрэдна перад выбухамі прэзыдэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян напісаў у сацыяльнай сетцы X:
«Мы не пачыналі вайны і не шукалі яе. Але мы не пакінем уварваньне ў вялікі Іран без адказу».
У Беларусі ўхвалілі законапраект, які ўводзіць штрафы за адсутнасьць бульбы ў крамах
Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прыняла законапраект, які уводзіць адміністрацыйную адказнасьць за перабоі ў пастаўках плодаагародніннай прадукцыі ў крамы. У Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях дадалі пункт, згодна зь якім пратаколы аб падобных парушэньнях змогуць складаць службовыя асобы мясцовых выканаўчых органаў, Камітэта дзяржкантролю і Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Справы будуць разглядаць адміністрацыйныя камісіі выканкамаў, раённыя адміністрацыі гарадоў, органы Камітэта дзяржаўнага кантролю і эканамічныя суды вобласьцяў і сталіцы.
Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у заканадаўстве Марына Лянчэўская, за непастаўку або адсутнасьць тавару ў продажы прадугледжаны штрафы для фізычных асобаў у памеры ад 5 да 12 базавых велічынь (ад 210 да 504 рублёў) і для юрыдычных асобаў — ад 20 да 200 базавых велічыняў (ад 840 да 8400 рублёў).
Расейскія вайскоўцы нанесьлі ўдар па ліцэі ў Белгарадзе-Днястроўскім. Ёсьць ахвяры
Расейскія вайскоўцы ў панядзелак нанесьлі ўдар, як паведамляецца, балістычнай ракетай па будынку ліцэю ў горадзе Белгарад-Днястроўскі Адэскай вобласьці.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў відэа зь месца здарэньня. У ліцэі ўзьнік пажар, будынак моцна разбураны.
Па словах Зяленскага, дзяцей у ліцэі не было, аднак у будынку былі супрацоўнікі навучальнай установы. Вядома аб гібелі двух чалавек, а таксама аб 12 параненых. Людзі могуць заставацца пад заваламі.
Біл Гейтс і Лінус Торвальдс сустрэліся ўпершыню пасьля многіх гадоў завочнага процістаяньня
Стваральнік апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Біл Гейтс і стваральнік іншай АС — Linux Лінус Торвальдс сустрэліся ўпершыню ў жыцьці. Здымкам падзяліліся даўно зьвязаныя з карпарацыяй Microsoft Марк Русіновіч і Дэйв Катлер. Сустрэча была простай сумеснай вячэрай, важных рашэньняў на ёй не прымалі.
Microsoft доўга панаваў на кампутарным рынку, кампанія мела пераважна камэрцыйныя мэты. У той жа момант запушчаны ў 1991-м Linux сьпярша ставіў задачу стаць агульнадаступнай апэрацыйнай сыстэмай. Дзьве кампаніі маюць за плячыма ўжо тры дзесяцігодзьдзі змаганьня на міжнародным рынку.
Калі вызваляць Бяляцкага, Бабарыку, Калесьнікаву, Статкевіча?
У эфіры «ПіКу Свабоды» размаўляем з былой палітзьняволенай, выкладчыцай Натальляй Дулінай пра тое, чаму адбылася фактычна яе дэпартацыя зь Беларусі, а таксама пра адзін дзень палітзьняволенай у Гомельскай калёніі. А з дырэктаркай Цэнтру новых ідэяў Лесяй Руднік гаворым пра тое, чаму стала магчымым вызваленьне палітвязьняў і ці будзе працяг.
📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=VWr28xYXxMQ
У Малдову не пусьцілі 195 спартоўцаў, сярод якіх былі беларусы
Пераважная большасьць тых, каго не пусьцілі ў краіну — расейцы. Міністэрства ўнутраных спраў Малдовы лічыць, што яны маюць дачыненьне да мілітарных і крымінальных груповак Расеі. Яны, як і беларусы, прыляцелі на спаборніцтвы, названыя чэмпіянатам Эўропы ў кікбоксінгу.
Аднак Міністэрства адукацыі заявіла, што ні яно, ні іншыя ведамствы правядзеньня турніру не ўхвалялі. Прымарыя Кішынёву заявіла, што адказвае толькі за арганізацыйную частку спаборніцтваў, а пра небясьпеку ад запрошаных асобаў нічога ня ведала.
Падрабязьней: https://smarturl.click/ZXpqO