radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

«А кажуць жа, што кожны чалавек — гэта цэлы сьвет». Цытаты Кузьмы Чорнага, актуальныя і цяпер

https://smarturl.click/lA2kq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іранская дзяржаўная тэлевізія ў аўторак раніцай паведаміла пра пачатак рэжыму перамір’я ў ваенным канфлікце з Ізраілем.

Міністар замежных спраў Ірану Абас Аракчы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X абвясьціў, што баявыя дзеяньні іранскага войска былі спынены а 4-й гадзіне па мясцовым часе (3:30 па беларускім).

Ён таксама зазначыў, што ваенныя дзеяньні супраць Ізраілю працягваліся да апошняй хвіліны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 125-годзьдзе Кузьмы Чорнага, 100-годзьдзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады

🔸 24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі). Аўтар раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.

🔸 У гэта ж дзень у 1925-м годзе — 100 гадоў таму — заснаваная Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925–1927 гг. 21 сакавіка 1927 г. БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд. Паплечнікі БСРГ з КПЗБ (Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі) зазналі рэпрэсій у Савецкім Саюзе.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6WvGe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп нагадаў Мядзьведзеву пра атамныя падводныя лодкі ў адказ на словы аб падтрымцы Ірану

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пахваліў амэрыканскія атамныя падводныя лодкі ў адказ на публікацыю былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Той заявіў, што іншыя краіны могуць перадаць Ірану свой ядзерны арсэнал.

«Я праўда пачуў, што Мядзьведзеў паабяцаў пастаўляць ядзерныя боегалоўкі Ірану? — удакладніў Трамп. — Ён сапраўды гэта сказаў ці гэта проста плён майго ўяўленьня? Калі ён гэта сказаў, і калі гэта пацьвердзіцца, то, калі ласка, дайце мне знаць НЕАДКЛАДНА».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канцлер Нямеччыны Мэрц вітаў выхад на свабоду Ціханоўскага і паабяцаў «рашуча змагацца» за іншых палітвязьняў

«Добрай навіной» назваў вызваленьне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 беларускіх палітвяьзняў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц. «Сёньня я думаю пра многіх невінаватых людзей, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца рэжымам у Беларусі. Мы працягнем рашуча змагацца за іх вызваленьне», — напісаў Мэрц на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.

Прэс-служба дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай апублікавала на яе сайце яшчэ шэраг рэакцый вядучых эўрапейскіх палітыкаў на вызваленьне ў Беларусі 14 палітвязьняў. Усяго прыводзіцца больш за 60 рэакцый. Вызваленьне Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязьняў віталі кіраўніцтва ЭЗ і Эўрапарлямэнту, прэзыдэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс, кіраўнік ураду Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, прэм’ер-міністар Швэцыі Ульф Крыстэрсан, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Ісьляндыі, Гішпаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвэгіі, Польшчы, Эстоніі.

Таксама апублікаваныя пасланьні дэпутатаў Эўрапарлямэнту, прадстаўнікоў Эўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэту, Сэнату ЗША, дыпляматаў, уплывовых палітыкаў, журналістаў і іншых. З заявамі таксама выступілі Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы, Парлямэнцкая асамблея NATO, праваабарончыя і іншыя міжнародныя арганізацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іран ударыў па амэрыканскіх вайсковых базах у Іраку і Катары

Гэта адказ Тэгерану на бамбардаваньні амэрыканскімі войскамі іранскіх ядзерных аб’ектаў. Улады Ірану абвясьцілі па дзяржаўнай тэлевізіі, што атакавалі амэрыканскія войскі, разьмешчаныя на катарскай авіябазе Аль-Удэйд. У подпісе на экране гучала ваенная музыка, якая называла гэта «магутным і пасьпяховым адказам» на «агрэсію Амэрыкі», перадае Associated Press.

Атака адбылася ўжо пасьля таго, як Катар закрыў сваю паветраную прастору.

Непасрэдна перад выбухамі прэзыдэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян напісаў у сацыяльнай сетцы X:

«Мы не пачыналі вайны і не шукалі яе. Але мы не пакінем уварваньне ў вялікі Іран без адказу».


Катар і Іран падзяляе Пэрсыдзкая затока. Катар падтрымлівае дыпляматычныя адносіны з Іранам і мае сумеснае з Тэгеранам велізарнае марское радовішча прыроднага газу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўхвалілі законапраект, які ўводзіць штрафы за адсутнасьць бульбы ў крамах

Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прыняла законапраект, які уводзіць адміністрацыйную адказнасьць за перабоі ў пастаўках плодаагародніннай прадукцыі ў крамы. У Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях дадалі пункт, згодна зь якім пратаколы аб падобных парушэньнях змогуць складаць службовыя асобы мясцовых выканаўчых органаў, Камітэта дзяржкантролю і Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

Справы будуць разглядаць адміністрацыйныя камісіі выканкамаў, раённыя адміністрацыі гарадоў, органы Камітэта дзяржаўнага кантролю і эканамічныя суды вобласьцяў і сталіцы.

Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у заканадаўстве Марына Лянчэўская, за непастаўку або адсутнасьць тавару ў продажы прадугледжаны штрафы для фізычных асобаў у памеры ад 5 да 12 базавых велічынь (ад 210 да 504 рублёў) і для юрыдычных асобаў — ад 20 да 200 базавых велічыняў (ад 840 да 8400 рублёў).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія вайскоўцы нанесьлі ўдар па ліцэі ў Белгарадзе-Днястроўскім. Ёсьць ахвяры

Расейскія вайскоўцы ў панядзелак нанесьлі ўдар, як паведамляецца, балістычнай ракетай па будынку ліцэю ў горадзе Белгарад-Днястроўскі Адэскай вобласьці.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў відэа зь месца здарэньня. У ліцэі ўзьнік пажар, будынак моцна разбураны.

Па словах Зяленскага, дзяцей у ліцэі не было, аднак у будынку былі супрацоўнікі навучальнай установы. Вядома аб гібелі двух чалавек, а таксама аб 12 параненых. Людзі могуць заставацца пад заваламі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Біл Гейтс і Лінус Торвальдс сустрэліся ўпершыню пасьля многіх гадоў завочнага процістаяньня

Стваральнік апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Біл Гейтс і стваральнік іншай АС — Linux Лінус Торвальдс сустрэліся ўпершыню ў жыцьці. Здымкам падзяліліся даўно зьвязаныя з карпарацыяй Microsoft Марк Русіновіч і Дэйв Катлер. Сустрэча была простай сумеснай вячэрай, важных рашэньняў на ёй не прымалі.

Microsoft доўга панаваў на кампутарным рынку, кампанія мела пераважна камэрцыйныя мэты. У той жа момант запушчаны ў 1991-м Linux сьпярша ставіў задачу стаць агульнадаступнай апэрацыйнай сыстэмай. Дзьве кампаніі маюць за плячыма ўжо тры дзесяцігодзьдзі змаганьня на міжнародным рынку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі вызваляць Бяляцкага, Бабарыку, Калесьнікаву, Статкевіча?

У эфіры «ПіКу Свабоды» размаўляем з былой палітзьняволенай, выкладчыцай Натальляй Дулінай пра тое, чаму адбылася фактычна яе дэпартацыя зь Беларусі, а таксама пра адзін дзень палітзьняволенай у Гомельскай калёніі. А з дырэктаркай Цэнтру новых ідэяў Лесяй Руднік гаворым пра тое, чаму стала магчымым вызваленьне палітвязьняў і ці будзе працяг.

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=VWr28xYXxMQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Малдову не пусьцілі 195 спартоўцаў, сярод якіх былі беларусы

Пераважная большасьць тых, каго не пусьцілі ў краіну — расейцы. Міністэрства ўнутраных спраў Малдовы лічыць, што яны маюць дачыненьне да мілітарных і крымінальных груповак Расеі. Яны, як і беларусы, прыляцелі на спаборніцтвы, названыя чэмпіянатам Эўропы ў кікбоксінгу.

Аднак Міністэрства адукацыі заявіла, што ні яно, ні іншыя ведамствы правядзеньня турніру не ўхвалялі. Прымарыя Кішынёву заявіла, што адказвае толькі за арганізацыйную частку спаборніцтваў, а пра небясьпеку ад запрошаных асобаў нічога ня ведала.

Падрабязьней: https://smarturl.click/ZXpqO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Свабода не каштуе таго, каб яе давалі гвалтам». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра вызваленьне палітвязьняў

https://smarturl.click/7vE4v

«Мы кажам «выпусьціць усіх палітвязьняў», маючы на ўвазе — выпусьціць з турмы дадому, рэабілітаваць, адчапіцца ад чалавека. А выкінуць у мяшку за мяжу — гэта зусім іншае. Ніхто ня ведае, калі зноў прыедзе ўмоўны Келаг, але наступныя вызваленьні, як я разумею, уяўляюцца такімі самымі прымусовымі дэпартацыямі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі пацьвердзіў падземнае пашкоджаньне ядзернага аб’екта ў Фардо.

https://smarturl.click/oVlkM

МАГАТЭ патрабуе тэрміновага доступу да іранскіх ядзерных аб’ектаў для праверкі і заклікае спыніць абстрэлы.

Перамяшчэньне ядзерных матэрыялаў павінна ўзгадняцца з МАГАТЭ, а гэтага не было зроблена, адзначыў Гросі.

Паводле Ірана, павышэньня радыяцыі за межамі пашкоджаных зон не зафіксавана.

Рафаэль Гросі гатовы асабіста прыехаць у Іран і заклікае бакі да перамоваў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі асуджаным за «экстрэмізм» забароняць займацца пэдагагічнай дзейнасьцю

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліла зьмены ў законах аб правах дзяцей.

📌Бацькоў абавяжуць абараняць дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю і разьвіцьцю і распаўсюджваецца ў інтэрнэце.

📌Цацкі паводле герояў кампутарных гульняў ці фільмаў можна будзе распаўсюджваць толькі з прысваеньнем ім знаку ўзроставай катэгорыі.

📌Людзям, «якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці» або зьвязаныя з распаўсюджваньнем наркотыкаў, забароняць займацца пэдагагічнай дзейнасьцю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску праз тры гады пасьля закрыцьця Чырвонага касьцёлу пачалі яго рамонт

Тры гады таму каталіцкі храм сьвятых Сымона і Алены закрылі пасьля «невялікага дзіўнага пажару».

Як паведаміў Telegram-канал «Katolik.life. Неафіцыйнае», рамонт будзе працягвацца 20 месяцаў.

«Адкрыцьця храму можна чакаць пасьля студзеня 2027 году», — адзначаецца ў паведамленьні.

Рэканструкцыя, якой папярэднічаў адпаведны тэндэр, пачалася ў канцы чэрвеня. Цяпер каля храму ўжо стаіць тэхніка, а вакол яго ўсталявалі агароджу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго Лукашэнка хоча ад Трампа?

Сустрэча з высокапастаўленым прадстаўніком адміністрацыі ЗША Кітам Келагам і вызваленьне знакавых палітвязьняў сьведчаць аб тым, што ў Аляксандра Лукашэнкі ёсьць пажаданьні да Дональда Трампа. Якія — аналізуе палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

Сьцісла:

👉 Афіцыйны Менск хацеў бы ад ЗША аслабленьня санкцыяў (у тым ліку і эўрапейскіх), прызнаньня ў розных формах, а таксама балянсаваньня ўплыву Расеі.

👉Пры гэтым Лукашэнка павінен дзейнічаць асьцярожна, каб ня выклікаць у Масквы адчуваньня «здрады» саюзьніка.

👉Санкцыі могуць прывесьці адно да вызваленьня палітвязьняў, аднак не да істотнай зьмены характару рэжыму.

Чытаць падрабязна 👉 https://smarturl.click/b5oVL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп заявіў пра тое, што ўступіла ў сілу перамір’е паміж Іранам і Ізраілем

«Перамір’е цяпер уступіла ў сілу. Калі ласка, не парушайце яго!», — realDonaldTrump/posts/114736609585800487">напісаў ён на сваёй плятформе Truth.


Ён таксама падзякаваў амэрыканскім пілётам, якія бамбавалі іранскія ядзерныя аб’екты.

«Мы ня здолелі б заключыць сёньняшнюю „ўгоду“ бяз таленту і мужнасьці нашых выдатных пілётаў B-2 і ўсіх, хто быў зьвязаны з той апэрацыяй. Пэўным і вельмі іранічным чынам, той ідэальны „ўдар“, нанесены позна ўвечары, аб’яднаў усіх, і ўгода была заключана!!!», — realDonaldTrump/posts/114736289471368584">напісаў Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іранская атака на авіябазу ЗША ў Катары вельмі сымбалічная — аналіз «Свабоды»

https://smarturl.click/0BplW

Іранскі ракетны ўдар па авіябазе Аль-Удэйд у Катары быў вельмі сымбалічным актам, старанна вывераным, каб паслаць сыгнал рашучасьці, пазьбегнуўшы пры гэтым больш маштабнага і разбуральнага канфлікту, піша аналітык Радыё Свабода Кіан Шарыф.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 чэрвеня на Радыё Свабода❤️

📌 Руднік: Варта чакаць новых вызваленьняў; Дуліна: Ніводнага ліста паперы не пакінулі

📌 Кіт Келаг заявіў, што на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўваў спыненьне вайны ва Ўкраіне

📌 Беларускія азотныя ўгнаеньні трапляюць у ЭЗ празь фірмы-«пракладкі», нягледзячы на санкцыі, — расьсьледаваньне БРЦ

📌 «Рызыкаваў, але рабіў сваю працу». Крымскі журналіст Радыё Свабода Ўладзіслаў Есіпенка — на волі

📌 Сталі вядомыя імёны грамадзян Латвіі і Эстоніі, якіх вызвалілі з турмаў Беларусі

📌 У Менску праз тры гады пасьля закрыцьця Чырвонага касьцёлу пачалі яго рамонт

📌 Подпіс супраць высяканьня дрэваў як экстрэмізм. Гісторыя закрыцьця праекту Petitions.bу

📌 «Свабода не каштуе таго, каб яе давалі гвалтам». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра вызваленьне палітвязьняў

📌 Улады Малдовы не пусьцілі ў краіну 195 спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, у турніры ў кікбоксінгу выявілі прыкметы палітычнай акцыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇶🇦 Міністэрства абароны Катара падрыхтавала заяву ў адказ на атаку балістычнымі ракетамі з боку Ірана:

«Міністэрства абароны абвясьціла, што катарскія сродкі супрацьпаветранай абароны пасьпяхова перахапілі ракетны ўдар, накіраваны на авіябазу Аль-Удэйд. Дзякуючы Богу, пільнасьці Ўзброеных сіл і прынятым мерам засьцярогі, у выніку інцыдэнту ніхто не загінуў і не пацярпеў».

Міністэрства пацьвердзіла, што паветраная прастора і тэрыторыя Дзяржавы Катар «бясьпечныя», і што Ўзброеныя сілы Катара заўсёды цалкам гатовыя супрацьстаяць любой пагрозе. Міністэрства абароны таксама раіць грамадзянам і жыхарам сачыць за афіцыйнымі крыніцамі дырэктыў і апошнімі падзеямі.

🇰🇼 🇧🇭 Таксама стала вядома, што паветраную прастору закрылі суседнія дзяржавы Кувэйт і Бахрэйн.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму адпусьцілі Сяргея Ціханоўскага? Відэа

Улады ў Беларусі сьцьвярджаюць, што адпусьцілі вядомага палітвязьня выключна з гуманітарных прычынаў, каб той узьяднаўся зь сям'ёй. Пры гэтым кіраўнік КДБ Тэртэль зноў адмаўляе, што ў краіне ёсьць палітычныя зьняволеныя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разьвітаньне з Радзімам Гарэцкім адбудзецца 24 чэрвеня ў Менску

Разьвітаньне з навукоўцам і грамадзкім дзеячам будзе адбывацца ў аўторак 24 чэрвеня ў будынку Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук (пр. Незалежнасьці, 66) з 11.00.

Акадэміку, доктару геоляга-мінэралягічных навук Радзіму Гарэцкаму было 96 гадоў. Ён пайшоў з жыцьця 22 чэрвеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нацбанк Беларусі ўпершыню за два гады зьмяніў стаўку рэфінансаваньня. У чым прычына?

Стаўка рэфінансаваньня 25 чэрвеня будзе павышаная з 9,5 да 9,75% гадавых. Такое рашэньне прынятае 23 чэрвеня па выніках пасяджэньня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі, прысьвечанага разьвіцьцю сытуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры.

Прычынамі прэс-служба рэгулятара называе «рызыкі, зьвязаныя з павышанай траекторыяй інфляцыі», якая складваецца, а таксама «стымуляваньне інвэстыцыйнай актыўнасьці».

Некаторыя аналітыкі зьвязваюць гэта з паніжэньнем стаўкі ў Расеі і патэнцыйнай пагрозай аслабленьня рубля да даляра.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выданьне Știri раней пісала, што сярод тых беларусаў, каго не пусьцілі ў Малдову, быў Дзьмітры Шакута, падазраваны ў забойстве пратэстоўца Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе.

Ад 2021 году Шакута знаходзіцца пад санкцыямі Эстоніі, Латвіі, Літвы і ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіт Келаг заявіў, што на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўваў спыненьне вайны ва Ўкраіне

21 чэрвеня спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы стала вядома пра вызваленьне 14 палітвязьняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.

Сёньня Кіт Келаг напісаў у сацыяльнай сетцы Х пра тое, што на сустрэчы з Лукашэнкам ня толькі абмяркоўваў двухбаковыя дачыненьні паміж ЗША і Беларусьсю, але і вайну ва Ўкраіне.

«У цэлым, выдатная камандная праца. Наша дэлегацыя сустрэлася зь лідэрам Беларусі, Лукашэнкам, і яго камандай. Джон Коўл вёў дыскусіі па двухбаковых адносінах паміж ЗША і Беларусьсю, у выніку якіх былі вызвалены 14 палітычных зьняволеных з шасьці краін, у тым ліку Японіі і Польшчы. Я абмеркаваў вайну паміж Расіяй і Ўкраінай і тое, як прэзыдэнт ЗША актыўна імкнецца спыніць вайну і спыніць забойствы. Прэзыдэнт Трамп працягвае ўмацоўваць мір празь сілу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугоршчына і Славаччына заблякавалі прыняцьце новых санкцый супраць Расеі

Вугоршчына і Славаччына на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу ў Брусэлі не падтрымалі прыняцьце 18-га пакету санкцый адносна Расеі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. Паводле яго слоў, краіны заблаяавалі рашэньне ў адказ на пляны Эўракамісіі па паэтапнай адмове ад імпарту расейскіх энэрганосьбітаў.

«Сёньня мы са Славаччынай прадухілілі прыняцьце 18-га пакету санкцый, — сказаў Сіярта журналістам. — Мы зрабілі гэта таму, што ў гэтым выпадку дзяржавам ЭЗ, уключаючы Вугоршчыну і Славаччыну, было б забаронена купляць расейскі прыродны газ і танную расейскую сырую нафту».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія салдаты расказваюць, чаму ўцяклі з вайны, у тым ліку празь Беларусь

https://smarturl.click/9oeE5

У Расеі салдат тэрміновай службы ўсё часьцей прымушаюць падпісваць кантракты, пасьля чаго адпраўляюць на фронт. Асабліва гэтыя выпадкі пачасьціліся падчас прызыву вясной 2025 году, самага масавага ў расейскай гісторыі. Што кажуць тыя, хто вырашыў уцячы ад вайны.

🪖 «Я казаў бацькам, што не хачу ў войска, але яны паклікалі ўчастковага паліцэйскага, каб той са мной пагутарыў. Пераконваў мяне. У нас была такая традыцыя — усёй сям’ёй у войска адпраўляць».

🪖 «Гэта не мая вайна, я ніколі не хацеў забіваць украінцаў, не хацеў ваяваць ні ў якім выглядзе».

🪖 «Тэрміновіка маглі ў сушылцы для абутку, дзе тэмпэратура — ад 40 да 100 градусаў, заперці, каб падпісаў кантракт. І там два амбалы яго зьбівалі — як самі палічаць патрэбным, так і лупцавалі».

🪖 «На палігоне адзін афіцэр пастаянна страляў з траўмату па тэрміновіках, пастаянна мучыў іх маральна і фізычна».

🪖 «Я ўжо думаў сябе і калечыць, і на міне падарвацца. Думкі былі такія, што нагу ня страшна страціць, абы толькі ня быць там. Проста я раптам зразумеў, што ў любым выпадку не змагу дадому вярнуцца — калі хачу жывым застацца».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску затрымалі кіраўнікоў страхавых кампаній

У сталіцы затрымалі двух дзейных генэральных дырэктараў страхавых кампаній і аднаго былога. Гэта мужчыны 57, 62 і 65 гадоў, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле падазрэньняў сілавікоў, яны атрымалі хабар у дзясяткі тысяч эўра і даляраў ад камэрцыйных структур за «працягненьне дзелавога супрацоўніцтва».

Супраць затрыманых усчалі крымінальныя справы за атрыманьне хабару ў буйным памеры. За гэта пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Подпіс супраць высяканьня дрэваў як экстрэмізм. Гісторыя закрыцьця праекту Petitions.bу

https://smarturl.click/QbmGw

18 чэрвеня 2025 году Міністэрства ўнутраных справаў прызнала праект Petitions.bу «экстрэмісцкім фармаваньнем».

За 10 гадоў існаваньня сайту на ім было апублікавана больш за 6 тысяч пэтыцыяў, якія падпісалі сотні тысяч чалавек.

Ці пагражае ім крымінальная адказнасьць за подпіс?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выдаткі на абарону, Украіна і Трамп. Што чакаць ад саміту NATO ў Гаазе

https://smarturl.click/mBlwQ

24–25 чэрвеня 2025 году кіраўнікі краін NATO зьбяруцца ў Гаазе. Галоўным пытаньнем будзе павышэньне плянкі выдаткаў на абарону да 5% ВУП.

Плянка ў 5% выдаткаў на абарону, прапанаваная генэральным сакратаром NATO Маркам Рутэ, уключае 3,5% на ўзбраеньне і 1,5% на «ўстойлівасьць». Гэтыя 1,5% могуць уключаць выдаткі на інфраструктуру і падтрымку Ўкраіны.

Пытаньне сяброўства Ўкраіны ў NATO адышло на другі плян пасьля таго, як Трамп назваў далучэньне Ўкраіны да альянсу нерэальным.

Читать полностью…
Подписаться на канал