Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ужо сёньня: 125-годзьдзе Кузьмы Чорнага, 100-годзьдзе Беларускай сялянска-работніцкай грамады
🔸 24 чэрвеня 1900 году нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Кузьма Чорны (Мікалай Раманоўскі). Аўтар раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.
🔸 У гэта ж дзень у 1925-м годзе — 100 гадоў таму — заснаваная Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных у Заходняй Беларусі ў 1925–1927 гг. 21 сакавіка 1927 г. БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд. Паплечнікі БСРГ з КПЗБ (Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі) зазналі рэпрэсій у Савецкім Саюзе.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6WvGe
Трамп нагадаў Мядзьведзеву пра атамныя падводныя лодкі ў адказ на словы аб падтрымцы Ірану
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пахваліў амэрыканскія атамныя падводныя лодкі ў адказ на публікацыю былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Той заявіў, што іншыя краіны могуць перадаць Ірану свой ядзерны арсэнал.
«Я праўда пачуў, што Мядзьведзеў паабяцаў пастаўляць ядзерныя боегалоўкі Ірану? — удакладніў Трамп. — Ён сапраўды гэта сказаў ці гэта проста плён майго ўяўленьня? Калі ён гэта сказаў, і калі гэта пацьвердзіцца, то, калі ласка, дайце мне знаць НЕАДКЛАДНА».
Канцлер Нямеччыны Мэрц вітаў выхад на свабоду Ціханоўскага і паабяцаў «рашуча змагацца» за іншых палітвязьняў
«Добрай навіной» назваў вызваленьне Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 беларускіх палітвяьзняў канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц. «Сёньня я думаю пра многіх невінаватых людзей, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюцца рэжымам у Беларусі. Мы працягнем рашуча змагацца за іх вызваленьне», — напісаў Мэрц на сваёй старонцы ў сацсетцы Х.
Прэс-служба дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай апублікавала на яе сайце яшчэ шэраг рэакцый вядучых эўрапейскіх палітыкаў на вызваленьне ў Беларусі 14 палітвязьняў. Усяго прыводзіцца больш за 60 рэакцый. Вызваленьне Ціханоўскага і яшчэ 13 палітвязьняў віталі кіраўніцтва ЭЗ і Эўрапарлямэнту, прэзыдэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс, кіраўнік ураду Вялікай Брытаніі Кір Стармэр, прэм’ер-міністар Швэцыі Ульф Крыстэрсан, кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Ісьляндыі, Гішпаніі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвэгіі, Польшчы, Эстоніі.
Таксама апублікаваныя пасланьні дэпутатаў Эўрапарлямэнту, прадстаўнікоў Эўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэту, Сэнату ЗША, дыпляматаў, уплывовых палітыкаў, журналістаў і іншых. З заявамі таксама выступілі Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы, Парлямэнцкая асамблея NATO, праваабарончыя і іншыя міжнародныя арганізацыі.
Іран ударыў па амэрыканскіх вайсковых базах у Іраку і Катары
Гэта адказ Тэгерану на бамбардаваньні амэрыканскімі войскамі іранскіх ядзерных аб’ектаў. Улады Ірану абвясьцілі па дзяржаўнай тэлевізіі, што атакавалі амэрыканскія войскі, разьмешчаныя на катарскай авіябазе Аль-Удэйд. У подпісе на экране гучала ваенная музыка, якая называла гэта «магутным і пасьпяховым адказам» на «агрэсію Амэрыкі», перадае Associated Press.
Атака адбылася ўжо пасьля таго, як Катар закрыў сваю паветраную прастору.
Непасрэдна перад выбухамі прэзыдэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян напісаў у сацыяльнай сетцы X:
«Мы не пачыналі вайны і не шукалі яе. Але мы не пакінем уварваньне ў вялікі Іран без адказу».
У Беларусі ўхвалілі законапраект, які ўводзіць штрафы за адсутнасьць бульбы ў крамах
Палата прадстаўнікоў у двух чытаньнях прыняла законапраект, які уводзіць адміністрацыйную адказнасьць за перабоі ў пастаўках плодаагародніннай прадукцыі ў крамы. У Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях дадалі пункт, згодна зь якім пратаколы аб падобных парушэньнях змогуць складаць службовыя асобы мясцовых выканаўчых органаў, Камітэта дзяржкантролю і Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Справы будуць разглядаць адміністрацыйныя камісіі выканкамаў, раённыя адміністрацыі гарадоў, органы Камітэта дзяржаўнага кантролю і эканамічныя суды вобласьцяў і сталіцы.
Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у заканадаўстве Марына Лянчэўская, за непастаўку або адсутнасьць тавару ў продажы прадугледжаны штрафы для фізычных асобаў у памеры ад 5 да 12 базавых велічынь (ад 210 да 504 рублёў) і для юрыдычных асобаў — ад 20 да 200 базавых велічыняў (ад 840 да 8400 рублёў).
Расейскія вайскоўцы нанесьлі ўдар па ліцэі ў Белгарадзе-Днястроўскім. Ёсьць ахвяры
Расейскія вайскоўцы ў панядзелак нанесьлі ўдар, як паведамляецца, балістычнай ракетай па будынку ліцэю ў горадзе Белгарад-Днястроўскі Адэскай вобласьці.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі апублікаваў відэа зь месца здарэньня. У ліцэі ўзьнік пажар, будынак моцна разбураны.
Па словах Зяленскага, дзяцей у ліцэі не было, аднак у будынку былі супрацоўнікі навучальнай установы. Вядома аб гібелі двух чалавек, а таксама аб 12 параненых. Людзі могуць заставацца пад заваламі.
Біл Гейтс і Лінус Торвальдс сустрэліся ўпершыню пасьля многіх гадоў завочнага процістаяньня
Стваральнік апэрацыйнай сыстэмы Microsoft Біл Гейтс і стваральнік іншай АС — Linux Лінус Торвальдс сустрэліся ўпершыню ў жыцьці. Здымкам падзяліліся даўно зьвязаныя з карпарацыяй Microsoft Марк Русіновіч і Дэйв Катлер. Сустрэча была простай сумеснай вячэрай, важных рашэньняў на ёй не прымалі.
Microsoft доўга панаваў на кампутарным рынку, кампанія мела пераважна камэрцыйныя мэты. У той жа момант запушчаны ў 1991-м Linux сьпярша ставіў задачу стаць агульнадаступнай апэрацыйнай сыстэмай. Дзьве кампаніі маюць за плячыма ўжо тры дзесяцігодзьдзі змаганьня на міжнародным рынку.
Калі вызваляць Бяляцкага, Бабарыку, Калесьнікаву, Статкевіча?
У эфіры «ПіКу Свабоды» размаўляем з былой палітзьняволенай, выкладчыцай Натальляй Дулінай пра тое, чаму адбылася фактычна яе дэпартацыя зь Беларусі, а таксама пра адзін дзень палітзьняволенай у Гомельскай калёніі. А з дырэктаркай Цэнтру новых ідэяў Лесяй Руднік гаворым пра тое, чаму стала магчымым вызваленьне палітвязьняў і ці будзе працяг.
📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=VWr28xYXxMQ
У Малдову не пусьцілі 195 спартоўцаў, сярод якіх былі беларусы
Пераважная большасьць тых, каго не пусьцілі ў краіну — расейцы. Міністэрства ўнутраных спраў Малдовы лічыць, што яны маюць дачыненьне да мілітарных і крымінальных груповак Расеі. Яны, як і беларусы, прыляцелі на спаборніцтвы, названыя чэмпіянатам Эўропы ў кікбоксінгу.
Аднак Міністэрства адукацыі заявіла, што ні яно, ні іншыя ведамствы правядзеньня турніру не ўхвалялі. Прымарыя Кішынёву заявіла, што адказвае толькі за арганізацыйную частку спаборніцтваў, а пра небясьпеку ад запрошаных асобаў нічога ня ведала.
Падрабязьней: https://smarturl.click/ZXpqO
«Свабода не каштуе таго, каб яе давалі гвалтам». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра вызваленьне палітвязьняў
https://smarturl.click/7vE4v
«Мы кажам «выпусьціць усіх палітвязьняў», маючы на ўвазе — выпусьціць з турмы дадому, рэабілітаваць, адчапіцца ад чалавека. А выкінуць у мяшку за мяжу — гэта зусім іншае. Ніхто ня ведае, калі зноў прыедзе ўмоўны Келаг, але наступныя вызваленьні, як я разумею, уяўляюцца такімі самымі прымусовымі дэпартацыямі».
Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі пацьвердзіў падземнае пашкоджаньне ядзернага аб’екта ў Фардо.
https://smarturl.click/oVlkM
МАГАТЭ патрабуе тэрміновага доступу да іранскіх ядзерных аб’ектаў для праверкі і заклікае спыніць абстрэлы.
Перамяшчэньне ядзерных матэрыялаў павінна ўзгадняцца з МАГАТЭ, а гэтага не было зроблена, адзначыў Гросі.
Паводле Ірана, павышэньня радыяцыі за межамі пашкоджаных зон не зафіксавана.
Рафаэль Гросі гатовы асабіста прыехаць у Іран і заклікае бакі да перамоваў.
У Беларусі асуджаным за «экстрэмізм» забароняць займацца пэдагагічнай дзейнасьцю
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліла зьмены ў законах аб правах дзяцей.
📌Бацькоў абавяжуць абараняць дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю і разьвіцьцю і распаўсюджваецца ў інтэрнэце.
📌Цацкі паводле герояў кампутарных гульняў ці фільмаў можна будзе распаўсюджваць толькі з прысваеньнем ім знаку ўзроставай катэгорыі.
📌Людзям, «якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці» або зьвязаныя з распаўсюджваньнем наркотыкаў, забароняць займацца пэдагагічнай дзейнасьцю.
У Менску праз тры гады пасьля закрыцьця Чырвонага касьцёлу пачалі яго рамонт
Тры гады таму каталіцкі храм сьвятых Сымона і Алены закрылі пасьля «невялікага дзіўнага пажару».
Як паведаміў Telegram-канал «Katolik.life. Неафіцыйнае», рамонт будзе працягвацца 20 месяцаў.
«Адкрыцьця храму можна чакаць пасьля студзеня 2027 году», — адзначаецца ў паведамленьні.
Рэканструкцыя, якой папярэднічаў адпаведны тэндэр, пачалася ў канцы чэрвеня. Цяпер каля храму ўжо стаіць тэхніка, а вакол яго ўсталявалі агароджу.
У Беларусі на выезд у краіны Эўропы чарга аўтамабіляў павялічылася да рэкорднай колькасьці
https://smarturl.click/VRvoR
На мяжы Беларусі і краіны Эўразьвязу ў чарзе стаяць 3597 грузавых і легкавых аўтамабіляў, а таксама аўтобусаў.
Паводле памежнага камітэту, а 10.00 23 чэрвеня ўезду ў польскі пункт пропуску Тарэспаль зь Берасьця чакалі 2000 легкавых аўтамабіляў і 57 аўтобусаў. У пункце пропуску Казловічы (з польскага боку — Кукурыкі) уезду ў Польшчу чакаюць 57 грузавікоў.
Найбольш загружаным памежным пераходам для грузавікоў у Літве застаюцца Меднікі — 540 аўтамабіляў у чарзе. На выезд у кірунку Салечнікаў чакаюць 530 грузавых аўтамабіляў.
Выезду ў Латвію праз пункт пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына зь беларускага боку) чакаюць 420 грузавікоў.
МЗС Польшчы: Пачобут быў у пачатку нашага сьпісу на вызваленьне
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Павал Уроньскі паведаміў, што сьпіс польскіх грамадзян, аб вызваленьні якіх вялі перамовы, ачольваў Анджэй Пачобут.
«ЗША заяўляюць, што гэта пачатак перамоў. Мы спадзяемся, што ў сьпісе будзе больш грамадзян Польшчы і палякаў зь беларускім пашпартам», — падкрэсьліў Павал Уроньскі, паведаміла выданьне Fakt.
Іранская атака на авіябазу ЗША ў Катары вельмі сымбалічная — аналіз «Свабоды»
https://smarturl.click/0BplW
Іранскі ракетны ўдар па авіябазе Аль-Удэйд у Катары быў вельмі сымбалічным актам, старанна вывераным, каб паслаць сыгнал рашучасьці, пазьбегнуўшы пры гэтым больш маштабнага і разбуральнага канфлікту, піша аналітык Радыё Свабода Кіан Шарыф.
Галоўнае за 23 чэрвеня на Радыё Свабода❤️
📌 Руднік: Варта чакаць новых вызваленьняў; Дуліна: Ніводнага ліста паперы не пакінулі
📌 Кіт Келаг заявіў, што на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўваў спыненьне вайны ва Ўкраіне
📌 Беларускія азотныя ўгнаеньні трапляюць у ЭЗ празь фірмы-«пракладкі», нягледзячы на санкцыі, — расьсьледаваньне БРЦ
📌 «Рызыкаваў, але рабіў сваю працу». Крымскі журналіст Радыё Свабода Ўладзіслаў Есіпенка — на волі
📌 Сталі вядомыя імёны грамадзян Латвіі і Эстоніі, якіх вызвалілі з турмаў Беларусі
📌 У Менску праз тры гады пасьля закрыцьця Чырвонага касьцёлу пачалі яго рамонт
📌 Подпіс супраць высяканьня дрэваў як экстрэмізм. Гісторыя закрыцьця праекту Petitions.bу
📌 «Свабода не каштуе таго, каб яе давалі гвалтам». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра вызваленьне палітвязьняў
📌 Улады Малдовы не пусьцілі ў краіну 195 спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, у турніры ў кікбоксінгу выявілі прыкметы палітычнай акцыі
🇶🇦 Міністэрства абароны Катара падрыхтавала заяву ў адказ на атаку балістычнымі ракетамі з боку Ірана:
«Міністэрства абароны абвясьціла, што катарскія сродкі супрацьпаветранай абароны пасьпяхова перахапілі ракетны ўдар, накіраваны на авіябазу Аль-Удэйд. Дзякуючы Богу, пільнасьці Ўзброеных сіл і прынятым мерам засьцярогі, у выніку інцыдэнту ніхто не загінуў і не пацярпеў».
Чаму адпусьцілі Сяргея Ціханоўскага? Відэа
Улады ў Беларусі сьцьвярджаюць, што адпусьцілі вядомага палітвязьня выключна з гуманітарных прычынаў, каб той узьяднаўся зь сям'ёй. Пры гэтым кіраўнік КДБ Тэртэль зноў адмаўляе, што ў краіне ёсьць палітычныя зьняволеныя.
Разьвітаньне з Радзімам Гарэцкім адбудзецца 24 чэрвеня ў Менску
Разьвітаньне з навукоўцам і грамадзкім дзеячам будзе адбывацца ў аўторак 24 чэрвеня ў будынку Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук (пр. Незалежнасьці, 66) з 11.00.
Акадэміку, доктару геоляга-мінэралягічных навук Радзіму Гарэцкаму было 96 гадоў. Ён пайшоў з жыцьця 22 чэрвеня.
Нацбанк Беларусі ўпершыню за два гады зьмяніў стаўку рэфінансаваньня. У чым прычына?
Стаўка рэфінансаваньня 25 чэрвеня будзе павышаная з 9,5 да 9,75% гадавых. Такое рашэньне прынятае 23 чэрвеня па выніках пасяджэньня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі, прысьвечанага разьвіцьцю сытуацыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сфэры.
Прычынамі прэс-служба рэгулятара называе «рызыкі, зьвязаныя з павышанай траекторыяй інфляцыі», якая складваецца, а таксама «стымуляваньне інвэстыцыйнай актыўнасьці».
Некаторыя аналітыкі зьвязваюць гэта з паніжэньнем стаўкі ў Расеі і патэнцыйнай пагрозай аслабленьня рубля да даляра.
Выданьне Știri раней пісала, што сярод тых беларусаў, каго не пусьцілі ў Малдову, быў Дзьмітры Шакута, падазраваны ў забойстве пратэстоўца Рамана Бандарэнкі ў 2020 годзе.
Ад 2021 году Шакута знаходзіцца пад санкцыямі Эстоніі, Латвіі, Літвы і ЗША.
Кіт Келаг заявіў, што на сустрэчы з Лукашэнкам абмяркоўваў спыненьне вайны ва Ўкраіне
21 чэрвеня спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. Празь некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы стала вядома пра вызваленьне 14 палітвязьняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага.
Сёньня Кіт Келаг напісаў у сацыяльнай сетцы Х пра тое, што на сустрэчы з Лукашэнкам ня толькі абмяркоўваў двухбаковыя дачыненьні паміж ЗША і Беларусьсю, але і вайну ва Ўкраіне.
«У цэлым, выдатная камандная праца. Наша дэлегацыя сустрэлася зь лідэрам Беларусі, Лукашэнкам, і яго камандай. Джон Коўл вёў дыскусіі па двухбаковых адносінах паміж ЗША і Беларусьсю, у выніку якіх былі вызвалены 14 палітычных зьняволеных з шасьці краін, у тым ліку Японіі і Польшчы. Я абмеркаваў вайну паміж Расіяй і Ўкраінай і тое, як прэзыдэнт ЗША актыўна імкнецца спыніць вайну і спыніць забойствы. Прэзыдэнт Трамп працягвае ўмацоўваць мір празь сілу».Читать полностью…
Вугоршчына і Славаччына заблякавалі прыняцьце новых санкцый супраць Расеі
Вугоршчына і Славаччына на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу ў Брусэлі не падтрымалі прыняцьце 18-га пакету санкцый адносна Расеі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. Паводле яго слоў, краіны заблаяавалі рашэньне ў адказ на пляны Эўракамісіі па паэтапнай адмове ад імпарту расейскіх энэрганосьбітаў.
«Сёньня мы са Славаччынай прадухілілі прыняцьце 18-га пакету санкцый, — сказаў Сіярта журналістам. — Мы зрабілі гэта таму, што ў гэтым выпадку дзяржавам ЭЗ, уключаючы Вугоршчыну і Славаччыну, было б забаронена купляць расейскі прыродны газ і танную расейскую сырую нафту».
Расейскія салдаты расказваюць, чаму ўцяклі з вайны, у тым ліку празь Беларусь
https://smarturl.click/9oeE5
У Расеі салдат тэрміновай службы ўсё часьцей прымушаюць падпісваць кантракты, пасьля чаго адпраўляюць на фронт. Асабліва гэтыя выпадкі пачасьціліся падчас прызыву вясной 2025 году, самага масавага ў расейскай гісторыі. Што кажуць тыя, хто вырашыў уцячы ад вайны.
🪖 «Я казаў бацькам, што не хачу ў войска, але яны паклікалі ўчастковага паліцэйскага, каб той са мной пагутарыў. Пераконваў мяне. У нас была такая традыцыя — усёй сям’ёй у войска адпраўляць».
🪖 «Гэта не мая вайна, я ніколі не хацеў забіваць украінцаў, не хацеў ваяваць ні ў якім выглядзе».
🪖 «Тэрміновіка маглі ў сушылцы для абутку, дзе тэмпэратура — ад 40 да 100 градусаў, заперці, каб падпісаў кантракт. І там два амбалы яго зьбівалі — як самі палічаць патрэбным, так і лупцавалі».
🪖 «На палігоне адзін афіцэр пастаянна страляў з траўмату па тэрміновіках, пастаянна мучыў іх маральна і фізычна».
🪖 «Я ўжо думаў сябе і калечыць, і на міне падарвацца. Думкі былі такія, што нагу ня страшна страціць, абы толькі ня быць там. Проста я раптам зразумеў, што ў любым выпадку не змагу дадому вярнуцца — калі хачу жывым застацца».
У Менску затрымалі кіраўнікоў страхавых кампаній
У сталіцы затрымалі двух дзейных генэральных дырэктараў страхавых кампаній і аднаго былога. Гэта мужчыны 57, 62 і 65 гадоў, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле падазрэньняў сілавікоў, яны атрымалі хабар у дзясяткі тысяч эўра і даляраў ад камэрцыйных структур за «працягненьне дзелавога супрацоўніцтва».
Супраць затрыманых усчалі крымінальныя справы за атрыманьне хабару ў буйным памеры. За гэта пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Подпіс супраць высяканьня дрэваў як экстрэмізм. Гісторыя закрыцьця праекту Petitions.bу
https://smarturl.click/QbmGw
18 чэрвеня 2025 году Міністэрства ўнутраных справаў прызнала праект Petitions.bу «экстрэмісцкім фармаваньнем».
За 10 гадоў існаваньня сайту на ім было апублікавана больш за 6 тысяч пэтыцыяў, якія падпісалі сотні тысяч чалавек.
Ці пагражае ім крымінальная адказнасьць за подпіс?
Выдаткі на абарону, Украіна і Трамп. Што чакаць ад саміту NATO ў Гаазе
https://smarturl.click/mBlwQ
24–25 чэрвеня 2025 году кіраўнікі краін NATO зьбяруцца ў Гаазе. Галоўным пытаньнем будзе павышэньне плянкі выдаткаў на абарону да 5% ВУП.
Плянка ў 5% выдаткаў на абарону, прапанаваная генэральным сакратаром NATO Маркам Рутэ, уключае 3,5% на ўзбраеньне і 1,5% на «ўстойлівасьць». Гэтыя 1,5% могуць уключаць выдаткі на інфраструктуру і падтрымку Ўкраіны.
Пытаньне сяброўства Ўкраіны ў NATO адышло на другі плян пасьля таго, як Трамп назваў далучэньне Ўкраіны да альянсу нерэальным.
Трамп дапусьціў магчымую «зьмену рэжыму» ў Іране пасьля авіяўдараў ЗША
https://smarturl.click/0Bp5M
Гэта адбылося празь некалькі гадзін пасьля таго, як прадстаўнікі ягонай адміністрацыі заявілі, што атакі на Іран ня мелі мэтай зьмену ўлады.
«Непаліткарэктна ўжываць тэрмін „зьмена рэжыму“, але калі цяперашні іранскі рэжым ня здольны ЗРАБІЦЬ ІРАН ЗНОЎ ВЯЛІКІМ, чаму б не адбыцца зьмене рэжыму???» — realDonaldTrump/posts/114729009239087163">напісаў на сваёй плятформе Truth Social Трамп.Читать полностью…
Сталі вядомыя імёны грамадзян Латвіі і Эстоніі, якія вызвалілі з турам Беларусі
https://smarturl.click/vdYMy
У шэрагу 14 вызваленых з турмаў Беларусі быў адзін грамадзянін Эстоніі і два — Латвіі.
Як паведаміла эстонскае выданьне ERR, у Эстонію зь беларускага зьняволеньня вярнуўся Алан Роё (на фота), які ў 2020 годзе зарэгістраваў у Эстоніі некамэрцыйную арганізацыю «Фонд сяброў Беларусі», мэтай якога быў збор ахвяраваньняў для падтрымкі шматдзетных беларусаў, вымушаных уцякаць зь Беларусі праз палітычны перасьлед. Аднак фонд так і не запрацаваў і быў зьліквідаваны.
Міністэрства замежных спраў Латвіі паведаміла аб вызваленьні Юрыя Ганіна і Дзмітрыя Міхайлава. Як удакладніла выданьне Delfi.lv, Ганіна затрымалі ў 2024 годзе і асудзілі 19 лютага 2025 году.
Дзьмітрыя Міхайлава асудзілі на 4 гады калёніі агульнага рэжыму паводле абвінавачаньня ў «распальваньні нянавісьці» і «закліках да санкцый супраць Беларусі».