radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Тэракт у праваслаўнай царкве ў Сырыі. Загінулі 20 чалавек

У Дамаску, у царкве пры грэка-каталіцкім манастыры сьвятога Ільлі, сьмяротнік адкрыў агонь па прыхаджанах падчас службы, а затым узарваў сябе.

Загінулі 20 чалавек, дзясяткі атрымалі раненьні.

Улады Сырыі абвінавацілі ў гэтай атацы групоўку «Ісламская дзяржава».

Гэтае нападзеньне стала першай атакай сьмяротніка ў Дамаску з моманту зьвяржэньня рэжыму Башара Асада ў сьнежні 2024 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 5 гадоў адбыўся масавы „хапун“ у чарзе да крамы Symbal.by

23 чэрвеня 2020 году ў Менску адбыўся масавы „хапун“ у чарзе да крамы Symbal.by. Крама была папулярным месцам продажу беларускай патрыятычнай атрыбутыкі. Пазьней улады асудзілі кіраўніка крамы Паўла Белавуса, якога асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/OLevo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя падзеі 22 чэрвеня

🎤 Прэс-канфэрэнцыя палітвязьняў. Заявы і аналітыка

«Дзякуй вам, прэзыдэнт Трамп!» Прэзыдэнт ЗША апублікаваў навіну пра вызваленьне Ціханоўскага.

«Назаву здраднікам кожнага, хто лукашызму не супраціўляецца». Прэс-канфэрэнцыя вызваленых палітвязьняў з удзелам Ціханоўскіх

«Наш агульны вораг — пуцінская ўлада». Ціханоўскі адказаў, ці зьяўляецца прарасейскім палітыкам

Чаму Лукашэнка вызваліў Сяргея Ціханоўскага? Інтэрвію з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.

«Вызваліўшы Ціханоўскага, улады разьлічваюць нэўтралізаваць нацыянальную лідэрку». Аналіз Валера Карбалевіча.

Навошта Трампу Лукашэнка? Тлумачыць Юры Дракахруст.

💣 Апэрацыя ЗША ў Іране

ЗША ўступілі ў ірана-ізраільскі канфлікт.

У апэрацыі «Паўночны молат» супраць Ірану ўпершыню выкарысталі супрацьбункерныя бомбы.

🕯Страты

У Беларусі на 97-м годзе жыцьця памёр легендарны акадэмік Радзім Гарэцкі

Стала вядома аб сьмерці Алега Гнедчыка, палітычнага вязьня пасьля выбараў 2010 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі сёлета за шпіянаж і дзяржаўную здраду затрымалі 14 чалавек

Гэта беларусы і замежнікі з Заходняй Эўропы і іншых краін, перадае БелТА. Яны, паводле старшыні КДБ Івана Тэртэля, вялі

🔍 разьведку праз агентаў у Беларусі

🔍 разьведку абʼектаў вайсковай інфраструктуры,

🔍 разьведку чыгунак,

🔍 спрабавалі праз агентаў пранікнуць на прадпрыемствы абароннага комплексу,

🔍 цікавіліся інфармацыяй пра органы ўлады і кіраваньня, носьбітамі сакрэтнай інфармацыі, уразьлівымі месцамі ў эканоміцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Пэнтагоне расказалі дэталі і вынікі апэрацыі «Паўночны молат». Для ўдару па Іране выкарысталі 75 ракет

І ўпершыню выкарысталі супрацьбункерныя бомбы.

Міністар абароны ЗША Піт Гэґсэт заявіў, што ўдар амэрыканскіх вайскоўцаў па Іране ў ноч на 22 чэрвеня ня меў на мэце зьмену рэжыму ў краіне. Як паведаміў на брыфінгу Піт Гэґсэт, перад ударам у Тэгеран адправілі паведамленьні з заклікам да перамоў.

Паводле яго, ракеты былі нацэленыя не на іранскія ўзброеныя сілы ці цывільнае насельніцтва, а на ядзерныя аб’екты, каб выключыць зьяўленьне ядзернай зброі ў Іране. Міністар абароны ЗША паведаміў, што што апэрацыя пад кодавай назвай «Паўночны молат» была складанай і засакрэчанай. Пра яе ведала амбежаваная колькасьць асобаў.

Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, для атакі амэрыканскія вайскоўцы выкарысталі 75 высокадакладных кіраваных боепрыпасаў, у тым ліку 14 супрацьбункерных бомбаў GBU-57 – гэта было іх першае выкарыстаньне.

Піт Гэґсэт назваў апэрацыю неймаверным і ашаламляльным посьпехам, і дадаў, што кожны ўдзельнік апэрацыі дзейнічаў бездакорна. Міністар абароны ЗША папярэдзіў, што ў выпадку адказу з боку Ірану будзе больш магутны ўдар, а ЗША гатовыя дзейнічаць хутка і рашуча для абароны сваіх інтарэсаў і партнэраў.

Старшыня Аб’яднага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Дэн Кэйн паведаміў, што разбурэньні на трох атакаваных іранскіх аб’ектах надзвычай сур’ёзныя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў расказаў, як праходзяць сустрэчы і кансультацыі з прадстаўнікамі і дыпляматамі ЗША і што на іх абмяркоўваюць

Паводле яго, рашэньне аб павышэньні ўзроўню кансультацый было ўхвалена таму, што «Адміністрацыя ЗША ўсьведамляе месца і роля Рэспублікі Беларусь у рэгіянальнай сытуацыі, і цалкам разумее, якую палітычную вагу і досьвед мае» Аляксандар Лукашэнка.

«Асабліва на першым этапе гучалі абвінавачаньні на адрас Беларусі ў тым, што мы суагрэсары, амаль што прамыя ўдзельнікі і гэтак далей. Я магу сьмела, абсалютна, сказаць, што ў Вашынгтоне ёсьць поўнае разуменьне сапраўднай ролі Рэспублікі Беларусь і прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у тым, што адбываецца ў нас у рэгіёне», — сказаў Рыбакоў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

Дыплямат запэўніў, што кантакты беларускага і амэрыканскага бакоў адбываюцца працяглы час.

«Рэгулярныя кансультацыі праводзяцца з кіраўніцтвам Дзярждэпартамэнту ЗША, зь некаторых часоў з кіраўнікамі Адміністрацыі, рэгулярна, вось ужо цягам чатырох гадоў. Гэтыя сустрэчы праводзяцца ў Вашынгтоне. Мы абмяркоўваем павестку візытаў, якія маюць адбыцца, перад такімі візытамі. Паміж візытамі мы абмяркоўваем нашу двухбаковую павестку, рэгіянальныя пытаньні».

Паводле Рыбакова, прадметам абмеркаваньня на такіх сустрэчах зьяўляецца «канфлікт ва Ўкраіне, і Блізкі Ўсход цяпер». Прадстаўнік Беларусі ў ААН заявіў, што бакі абмяркоўваюць аднаўленьне дзейнасьці дыпляматычных місій, абмен візытамі. «Адным з прыярытэтных пытаньняў для нас, натуральна, зьяўляецца санкцыйная тэматыка. Санкцыі, мы падкрэсьліваем, абсалютна незаконныя, аднабаковыя, ухваленыя ў парушэньне міжнароднага права. І мы спрабуем знайсьці разьвязаньне, нейкае рашэньне».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі на 97-м годзе жыцьця памёр легендарны акадэмік Радзім Гарэцкі

Акадэмік Радзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску. Доктар геоляга-мінэралягічных навук. Сын аднаго з заснавальнікаў Акадэміі навук Беларусі Гаўрылы Гарэцкага і пляменьнік клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, расстралянага бальшавікамі. Ягонага бацьку камуністы двойчы асуджалі да сьмерці, але замянілі прысуд на лягеры і ссылкі.

«Ня стала Радзіма Гарэцкага… Калі казаць пра найсьветлага чалавека, зь якім пашчасьціла сустрэцца ў жыцьці і нават, нягледзячы на розьніцу ва ўзросьце, пасябраваць, дык гэта пра Яго… Бывай, дарагі мой Радзім Гаўрылавіч», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Уладзімер Някляеў.

Толькі ў 1969 годзе Радзім Гарэцкі зь сям’ёй вярнуўся ў Менск. Усё жыцьцё займаўся навуковай дзейнасьцю, быў віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі навук.

Разам з Рыгорам Барадуліным і Генадзем Бураўкіным стаў суарганізатарам Усебеларускага зьезду за незалежнасьць. Узначальваў Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое ўлады Беларусі зьліквідавалі ў 2021 годзе.

У 2020 годзе, у часе масавых акцыяў пратэсту, Радзім Гарэцкі ў інтэрвію «Народнай волі» заявіў, што ўлады неадэкватна рэагуюць на мірныя акцыі.

«Мне вельмі балюча на ўсё гэта глядзець. Па мірным Менску езьдзяць бронетранспартэры, аўтазакі. Музэй гісторыі вялікай айчыннай вайны аплецены калючым дротам, як у вайну! Улада неяк неадэкватна ўспрымае сытуацыю. Па вуліцах жа мірны народ ідзе. Людзі так і гавораць: мы вышлі на мірнае шэсьце. За што іх дубасіць», — казаў ён.

Напярэдадні 102-х угодкаў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, у сакавіку 2020-га, Радзім Гарэцкі разам з шэрагам палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў запатрабавалі ад уладаў усталяваць у Менску мэмарыяльную шыльду, вырабленую два гады да таго.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі ў час кадказу на апошняе пытаньне прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што ніколі ні аб чым не пашкадаваў. Ён усьцешыўся, пабачыўшы, што ў беларускім грамадзтве ня зьнікла цікавасьць, хоць за кратамі яго і іншых палітьвязьняў рэгулярна турэмнікі пераконвалі ў тым, што ўсе актыўныя людзі пакінулі Беларусь і цікавасьць да палітыкі зьнікла, а пра вязьняў за кратамі ўсе забылі.

«Будзем разам будаваць краіну для жыцьця!» — заявіў Ціханоўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі расказаў падрабязнасьці пра сустрэчу з 12 палітвязьнямі. Побач селі тыя, хто «ўжо здрадзіў», у тым ліку Васкрасенскі. Акрамя трох камэраў сустрэчу здымаў яшчэ й апэратар самога Лукашэнкі. Ціханоўскі на пытаньне Лукашэнкі, чаму той не падаў яму рукі, адказаў «цяпер жа каранавірус». — «Дык я ўжо перахварэў!», — сказаў Лукашэнка. Ціханоўскі заявіў, што гэта сьведчыць пра адно: Лукашэнка думае толькі пра сябе.

Лукашэнку Ціханоўскі некалькі разоў у час прэс-канфэрэнцыі назваў «адсахістам». Адзначыў ягоныя агромністыя кулакі. Некалькі разоў Ціханоўскі пытаў Лукашэнку, навошта яму за канапу падкінулі грошы. Штораз Лукашэнка адказваў, што нічога не падкідваў, але ў канцы сустрэчы на паўтарэньне пытаньня адказаў: «А як ты хацеў?! Палітыка — брудная справа» — перадаў Ціханоўскі словы Лукашэнкі.

Усю нашумелую сустрэчу з палітвязьнямі ён назваў спробай піяру Лукашэнкі і ягонай прэс-службы. Амаль усе пяць гадзін сустрэчы Лукашэнка расказваў пра Ўсебеларускі народны сход і рэформы Канстытуцыі. «Нам гэта наогул ня трэба было» — заявіў Ціханоўскі.

Таксама Сяргей Ціханоўскі на сустрэчы сказаў Мікалаю Лукашэнку: глядзі, твой бацька цяпер прызнаецца. Словы ж Аляксандра Лукашэнкі пра пагрозы ягонаму сыну Мікалаю Ціханоўскі зьняпраўдзіў, заявіўшы, што яны былі выразаныя зь незаконна падслуханай размовы з адвакатам і склееныя ў прапагандысцкі матэрыял.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі пра першую сустрэчу зь дзецьмі пасьля вызваленьня. ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выкладчыца Натальля Дуліна расказала пра тое, як яе кідалі ў ШЫЗА. У сьнежні ў яе забралі легінсы, і яна была вымушаная быць у камэры ў адной саколцы без рукавоў, шкарпэткаў і тэпцях, якія выдаюць перад пасадкаў у ШЫЗА.

«Парушаюцца базавыя патрэбы чалавека. Холад, парушэньне сну. Кармілі там добра, тут няма чаго сказаць. Фізычны дыскамфоррт, вядома, уплывае на маральны стан. Былі камэры болей цёплыя, былі меней цёплыя. Мы ж дзелімся паміж сабою інфармацыяй. Калі я назвала свой нумар камэры, мне сказалі, што гэта меней цёплая».

Ігар Карней дадаў, што фізычнага гвалту не было, але псыхалягічны ціск адчуваўся. Месяц-паўгода ў адзіночнай камэры вельмі моцна могуць паўплываць на чалавека. Таксама ўплывае забарона атаварвацца, розныя іншыя абмежаваньні.

На фота зьлева направа Кірыл Балахонаў, Сяргей Шэлег, Натальля Дуліна і Ігар Карней

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі расказаў пра сустрэчу з Раманам Пратасевічам за кратамі. Перад гэтым Ціханоўскага завялі ў лазьню, пасьля чаго скралі ў яго турэмную робу з жоўтай біркай, якой пры рэжыме Лукашэнкі пазначаюць «экстрэмістаў». Пратасевіч заклікаў падпісаць дакумэнты на памілаваньне, затым прасіў сумесны здымак. Ціханоўскі адмовіўся гэта рабіць.

Паводле Ціханоўскага, Пратасевіч езьдзіў з падобнымі прапановамі і да Калесьнікавай, але тая накінулася на яго і пабіла. Сам жа Ціханоўскі назваў Пратасевіча «палітычнай шпаной», цытуючы Салжаніцына. Пры гэтым ён заклікаў не цкаваць Пратасевіча, адзначыўшы, што ўлады запалохалі Рамана.

Акрамя таго, Ціханоўскі расказаў пра размову з супрацоўнікамі КДБ пасьля той размовы. Пачалося ўсё з пагрозаў, але затым спэцслужбісты сталі пытаць пра тое, што бы Ціханоўскі зрабіў па вызваленьні. Той расказаў ім пра жаданьне завесьці свой гарод і займацца гаспадаркай.

Апошні месяц у турме Ціханоўскага ўзмоцнена адкармлівалі. За мяжу ў Літву яго і іншых вызваленых палітвязьняў везьлі зь мяшкамі на галовах, усё адбывалася хутка. «Я ня веру, што гэта адбылося», — дадаў Сяргей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эмоцыі Сяргея Ціханоўскага пасьля пытаньня пра дзяцей. Дачка за пяць гадоў знаходжаньня таты за кратамі пасьпела забыць тату.

Што тычыцца вяртаньня ў Беларусь, Сяргей Ціханоўскі адзначыў, што абавязкова вернецца, але яму пакуль яму не вядома, калі наступіць гэты момант.

Таксама ён адзначыў, што лідэрам апазыцыі застаецца ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская, ён на гэтую ролю не прэтэндуе і ў дзейнасьць Офісу ўмешвацца не плянуе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода паставіла Сяргею Ціханоўскаму пытаньне пра сустрэчу зь дзецьмі пасьля вызваленьня. Ціханоўскі пачаў гаварыць, але празь некалькі імгненьняў заплакаў. Мікрафон пераняла Сьвятлана Ціханоўская, заявіўшы, што адно дзіця не пазнала бацьку, і цяпер давядзецца прывыкаць наноў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі падзякаваў усім, хто набліжаў дзень яго вызваленьня. На самым пачатку свайго выступу ён адзначыў, што па вызваленьні важыць толькі 79 кг.

Ён заявіў, што Дональд Трамп цяпер мае такую сілу, што адным словам можа вызваліць усіх беларускіх палітвязьняў. І папрасіў амэрыканскага прэзыдэнта сказаць гэтае слова.

Ён выказаў падзяку прэзыдэнтаў Літвы і Польшчы Гітанаса Наўседы і Анджэя Дуду, а таксама ўспомніў прапанову польскага прэм'ера Дональда Туска, які прапаноўваў кандыдатуры сужэнцаў Ціханоўскіх на Нобэлеўскую прэмію. Падзякаваў ён і міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму за шэфства над ім, калі Ціханоўскі сядзеў у турме.

«Калі беларусы чакалі знак, дык вось ён» — сказаў Ціханоўскі і паказаў публіцы ўзьняты кулак.

«Яны там называюць здраднікамі тых, хто ім супраціўляецца. А я назаву здраднікам кожнага, хто ім не супраціўляецца. Мы павінны змагацца супраць лукашызму. Калі мы ня будзем біцца, яны спустошаць нашу краіну. Беларусь сёньня — гэта царства самай бессаромнай маны. Пастаяннае злоўжываньне надзеяй, суцэльная пагарда да праўды. Людзі там часта прымаюць ілюзію за рэчаіснасьць, грэбуючы тым, што насамрэч ёсьць важным».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўначы зноў атакавала ўкраінскія гарады. Ёсьць загінулыя

У Кіеве абрынуўся пад'езд дому (на фота). Як мінімум пяць чалавек загінулі.

Таксама на раніцу вядома пра 19 пацярпелых.

У Кіеўскай вобласьці загінула жанчына 1957 году нараджэньня ў Белацаркоўскім раёне. Некалькі чалавек шпіталізавалі. У тым жа раёне быў разбураны гатэль, дзе месьцілася мэдыцынская ўстанова.

Пашкоджаныя прыватныя дамы, аўтамабілі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША ў нядзелю бамбавалі Іран. Што варта ведаць пра (патэнцыйна) пераломную падзею

https://smarturl.click/Qbm51

Калі асядзе пыл над Фордаў і двума іншымі аб’ектамі, атакаванымі амэрыканскімі снарадамі, стане зразумела, што менавіта гэта значыць.

📌 Ці выбухне поўнамаштабная вайна?

📌 Ці адпомсьціць Ірану ударамі па амэрыканскіх базах у рэгіёне?

📌 Ці перакрые Тэгеран пастаўкі нафты ва ўсім сьвеце праз Армускі праліў?

📌 Ці працягне Ізраіль беспрэцэдэнтны абстрэл іранскіх абʼектаў?

📌 Ці ўцягнуцца Злучаныя Штаты ў чарговую поўнамаштабную вайну на Блізкім Усходзе?

Пра гэта ў вялікім аглядзе піша карэспандэнт #rfe_rl Майк Экель.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскі журналіст RFE/RL Уладзіслаў Есіпенка выйшаў на волю ў акупаваным Крыме

https://smarturl.click/mBloO

Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) вітае вызваленьне Ўладзіслава і дзякуе ўрадам ЗША і Ўкраіны за намаганьні па яго вяртаньні дадому.

Украінскі журналіст Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE/RL) Уладзіслаў Есіпенка вызвалены з расейскага палону ў акупаваным Крыме.

Прэзыдэнт і генэральны дырэктар RFE/RL Стывэн Капус сказаў:

«Больш за чатыры гады Ўлад быў адвольна пакараны за злачынства, якога не зьдзяйсьняў. Ён заплаціў занадта высокую цану за тое, што паведамляў праўду пра тое, што адбывалася ў акупаваным Расіяй Крыме. За гэта яго катавалі, фізычна і псыхалягічна. Пакуль мы сьвяткуем яго радаснае ўзьяднаньне з жонкай Кацярынай і іх маленькай дачкой Стэфаніяй, мы ня можам ігнараваць боль гэтай сямʼі, прычынены расейскімі ўладамі.

RFE/RL выказвае глыбокую падзяку ўрадам ЗША і Ўкраіны за супрацоўніцтва з намі, каб несправядлівае затрыманьне Ўлада не было працягнута. Мы таксама дзякуем сусьветнай супольнасьці па свабодзе прэсы за іх нястомную працу ў абарону адданых журналістаў RFE/RL».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызвалены журналіст Ігар Карней сустрэўся з жонкай. ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр Алег Гнедчык, які быў палітычным вязьнем пасьля выбараў 2010 году

Пра сьмерць Гнедчыка паведаміў кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Алегу Гнедчыку было 39 гадоў.

Гнедчык нарадзіўся і жыў у Менску. Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. 14 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Чацьвярткова прыгаварыла яго да 3,5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

У падзеях 2020 году Гнедчык, меркавана, удзелу ня браў, заставаўся жыць у Менску. Падрабязнасьці ягонай сьмерці невядомыя.

На здымку Алег Гнедчык у 2011 году па вызваленьні з турмы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускага заводу, які вырабляе дэталі снарадаў для расейскіх «Градаў»

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зацьвердзіў сваім указам рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны санкцыі супраць фізычных і юрыдычных асобаў Расеі, Беларусі і Кітаю за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны. Як адзначаецца ў апублікаваным тэксьце ўказу, Украіна ўвяла санкцыі супраць рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод дакладнай электрамэханікі», які знаходзіцца ў Станькаве Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці.

Гэты завод, паводле расьсьледаваньня арганізацыі былых сілавікоў BelPol, адзін з 16 беларускіх прадпрыемстваў, якія ў у той ці іншай ступені задзейнічаныя ў вытворчасьці дэталяў снарадаў для расейскіх сыстэм залпавага агню БМ-21 «Град».

Згодна з рашэньнем, санкцыі ўводзяцца на 10 гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Лукашэнка вызваліў Ціханоўскага. Жывы эфір з Аляксандрам Класкоўскім

https://www.youtube.com/watch?v=hgW-pWS9YgM

Чаму Лукашэнка вызваліў Сяргея Ціханоўскага? Ці пасьля вызваленьня 14 палітвязьняў адбудуцца новыя вызваленьні? Хто цяпер лідэр беларускай апазыцыі?
Пра гэта ў жывым эфіры «ПіК Свабоды» мы гаворым з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі пра катаваньні за кратамі. ВІДЭА

Палітвязень плакаў, калі расказваў некаторыя рэчы з турэмнага быту. Ён успомніў таксама пра Ігара Аліневіча і Ўладзімера Кнігу, якія ў вельмі цяжкіх умовах і якім не даюць зьвязвацца з роднымі. Такія самыя праблемы і ў мноства іншых вязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Карней адзначыў вялікую заслугу карпарацыі RFE/RL у сваім вызваленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Працягваючы размову пра катаваньні, Ціханоўскі заявіў, што зьдзекуюцца таксама з Ігара Аліневіча і Ўладзімера Кнігі, якім не даюць лістоў, не даюць напісаць ці патэлефанаваць родным. У падобных умовах Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава. Каб нешта напісаць, палітзьняволеныя перадаюць адзін аднаму стрыжань. І нават ён здабываецца за кратамі зь вялікімі цяжкасьцямі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адказваючы на пытаньне літоўскага журналіста, Ціханоўскі сказаў, што ніколі ня быў прарасейскім палітыкам, а заўсёды быў прабеларускім.

«Наш агульны вораг — пуцінская ўлада. Пакуль яна ня рухне, ніякай перамогі ў Беларусі ня будзе».

Ціханоўскі сказаў, што наведваў анэксаваны Расеяй Крым на адзін дзень, каб наведаць праваслаўны храм, у той час, калі яшчэ не цікавіўся палітыкай.

«Крым — гэта тэрыторыя Ўкраіны», — сказаў ён і падкрэсьліў, што цалкам падтрымлівае Ўкраіну і лічыць прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага героем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі правёў усе 5 гадоў за кратамі ў адзіночнай камэры. Зьмяняліся толькі памеры камэры — ад вельмі цеснай, да 18-мэтровай. Заставалася нязьменным адно — палітвязень заставаўся ў поўнай ізаляцыі.

На відэа — першы публічны выступ Ціханоўскага пасьля вызваленьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўскі заявіў, што свабода і дэмакратыя ў Беларусі не наступяць, пакуль у Расеі ёсьць пуцінскі рэжым. Адказваючы на пытаньне журналіста, Ціханоўскі сказаў, што калі б ня дзеяньні кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, у Беларусі яшчэ ў 2020 годзе адбыліся б зьмены.

Сяргей адзначыў, што думаў, што яго вызваляць з турмы раней, напрыклад у студзені. Але выйшаў на волю цяпер. Таксама Ціханоўскі заявіў, што за кратамі актыўна пісаў вершы, сярод іх санэты і зачытаў адзін зь іх.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У канцы свайго слова Сяргей Ціханоўскі выгукнуў «Жыве Беларусь» і анансаваў этэры на Ютубе, у час якіх пакажа доказы ў сваёй справе, каб беларусы разабраліся ў ёй і зразумелі, вінаваты ён ці не.

На здымку Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская заклікала Лукашэнку працягнуць выпускаць палітвязьняў. Яна заявіла, што ўчорашняе вызваленьне не апошняе.

«Учорашняе вызваленьне — гэта першы крок да нацыянальнага прымірэньня, якое нам патрэбнае».


Пачаўшы выступаць па-беларуску, Ціханоўская затым перайшла на ангельскую мову, каб падзякаваць Дональду Трампу, Уршулі фон дэр Ляен, Борысу Джонсану і іншым палітыкам за ўдзел і дапамогу ў вызваленьні партыі палітвязьняў зь беларускіх турмаў. А таксама прэзыдэнту Радыё Свабода Стыву Капусу, які «зрабіў вялікую працу па вызваленьні Андрэя Кузьнечыка і Ігара Карнея».

Читать полностью…
Подписаться на канал