radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

На 89 годзе жыцьця памёр паэт Уладзімер Карызна

https://smarturl.click/DYzAE

Уладзімер Карызна — аўтар мадыфікаванага тэксту гімну БССР аўтарства Міхася Клімковіча, які Аляксандар Лукашэнка ў 2002 годзе сваім указам зацьвердзіў у якасьці фактычнага дзяржаўнага гімну.

Карызна перапрацаваў тэкст Клімковіча, прыбраўшы адтуль спасылкі на Леніна і камуністычную партыю.

У 2024 годзе Лукашэнка прысвоіў Карызну ганаровае званьне «Народны паэт Беларусі». Гэта быў першы выпадак, калі нязьменны кіраўнік Беларусі прысвойвае камусьці такое званьне. Апошнім «Народным паэтам Беларусі» да яго быў Рыгор Барадулін (1992).

Днямі ў сеціве стала вірусным відэа, на якім блогерка зь Беларусі не змагла прачытаць верш па-беларуску з падручніка сваёй дачкі за 2 клясу. Гэта быў якраз верш Уладзімера Карызны «Самая лепшая».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 5 сакавіка

Лукашэнка памілаваў 18 зьняволеных, у тым ліку 15 асуджаных паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў

«Ніякай палітыкі ў праграмах Хаменкі не было». За што лідэру «Палацу» далі тры гады турмы

• Беларусам, якія сядзяць на «хатняй хіміі» за палітыку, прапаноўваюць замяніць пакараньне на папраўчыя работы

• Чаму ў Беларусі некалькі гадоў запар масава гінуць каровы

• Сын кіраўніка дзяржаўнага канцэрну і дачка каваля і швачкі. Новая арыстакратыя Лукашэнкі

Бабарыка ў Эўрапарлямэнце прэзэнтаваў партыю «Разам»

• «Будзем адбудоўваць. Калі не зжывуць нас зусім». Рэпартаж з прыфрантавой украінскай вёскі

• У Польшчы перапыняць трансьляцыю адкрыцьця Паралімпіяды ў часе выхаду расейскіх і беларускіх атлетаў

Улады Беларусі абурыліся, што спартоўцаў ЗША і Ізраілю не адхіляюць ад спаборніцтваў

• Бесьпілётнікі з Ірану ўпалі ў Азэрбайджане, у тым ліку на аэрапорт

• Трамп: У нас усё добра на фронце, мякка кажучы.

• Расея і Ўкраіна правялі абмен палоннымі ў фармаце 200 на 200

• Беларускія турысты, якія набылі туры зь Менску зь пералётам FlyDubai, ня могуць вярнуцца дадому

• У Беларусі ўвялі ліміт на запазычанасьць перад мабільнымі апэратарамі

• Орбан прыгразіў прарваць нафтавую блякаду Ўкраіны сілай. Зяленскі — даць тэлефон «адной асобы ў Эўразьвязе» ўкраінскім вайскоўцам

• Літоўскаму блогеру, «экспэрту» прапаганды ў Беларусі, абмежавалі свабоду і забаранілі карыстацца інтэрнэтам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, як будзе выглядаць праектаваны беларускі могільнік радыеактыўных адкідаўhttps://smarturl.click/WR4EX

Могільнік Беларускай АЭС можа зьявіцца ў вёсцы Навасёлкі пад Хвойнікамі, або ў Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, або ў Астравецкім раёне Горадзенскай вобласьці. Цяпер ідзе выбар пляцоўкі.

Тым часам Беларуская арганізацыя абыходжаньня з радыеактыўнымі адкідамі ўжо апублікавала макеты будынкаў, якія ўзьвядуць на пляцоўцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўвялі ліміт на запазычанасьць перад мабільнымі апэратараміhttps://smarturl.click/oV6LB

Апэратарам электрасувязі забаранілі дапускаць на рахунку абанэнта запазычанасьць, большую за 5 базавых велічыняў (цяпер гэта 225 рублёў).

У карыстальнікаў таксама будуць у абавязковым парадку пытацца пра якасьць паслуг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія турысты, якія набылі туры зь Менску зь пералётам FlyDubai, ня могуць вярнуцца дадомуhttps://smarturl.click/8p8Z2

Пералётаў чакаюць людзі, якія зарэзэрвавалі туры зь пералётам бюджэтным перавозьнікам ААЭ — FlyDubai. Пра гэта паведамляюць беларускія турыстычныя кампаніі і іхныя кліенты, што завязьлі на курортах у сувязі з сытуацыяй на Блізкім Усходзе.

На вывазныя рэйсы «Белавія» пакуль трапіць нерэальна, пішуць у зьвязе турыстычных арганізацыяў.

Пакуль беларускія турапэратары сваім коштам падаўжаюць пражываньне турыстам, якія паляцелі з FlyDubai.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея і Ўкраіна правялі абмен палоннымі ў фармаце 200 на 200https://smarturl.click/nVm96

Гэта другі абмен сёлета.

Расейскія вайскоўцы цяпер атрымліваюць мэдычную і псыхалягічную дапамогу ў Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ніякай палітыкі ў праграмах Хаменкі не было». За што лідэру «Палацу» далі тры гады турмыhttps://smarturl.click/E1aL4

Лідэра гурту «Палац», музыку, пэдагога, радыёвядоўцу Алега Хаменку асудзілі на 3 гады зьняволеньня за супрацу з «Радыё Рацыя».

«Алег вёў некалькі чыста музычных праграмаў. — расказаў Свабодзе праграмны дырэктар «Радыё Рацыя» Юрка Ляшчынскі. — Ніякай палітыкі ў праграмах Алега не было. Што было зьвязана зь Беларусьсю, — гэта мова: усе праграмы ішлі па-беларуску».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Будзем адбудоўваць. Калі не зжывуць нас зусім». Рэпартаж з прыфрантавой украінскай вёскі. ВІДЭА: https://smarturl.click/WR41X

«Тое, што будавалася гадамі — разьбіваюць, за адну хвіліну, сэкунду наогул. Гэта ўсё проста каб запалохаць, каб адсюль выгнаць людзей»


Як жывуць людзі ў вёсцы Беленькае Запароскай вобласьці — усяго ў 18 кілямэтрах ад расейскіх пазыцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Здарыўся цуд!» Дасьледнік пра знаходку ў Нямеччыне невядомага асобніка «Псалтыра» Скарыны: https://smarturl.click/E1akL

Невядомы дагэтуль асобнік «Псалтыра», выдадзенага Францішкам Скарынам, знайшлі ў бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў нямецкім Ваймары. Кніга хавалася ў фондах пад памылковым апісаньнем.

Большасьць такіх віленскіх «Псалтыроў» Скарыны знаходзяцца у расейскіх сховішчах. «Псалтыр» 1522 году ўваходзіць у «Малую падарожную кніжку». Дзякуючы Віктару Бабарыку гэтае выданьне ёсьць і ў Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп: У нас усё добра на фронце, мякка кажучы. Хтосьці спытаў: як бы вы гэта ацанілі па 10-бальнай шкале? Я адказаў — каля 15 балаў: https://smarturl.click/Ax6qO

Амэрыканскія і ізраільскія войскі працягваюць наносіць удары па Іране, у той час жа большасьць у Сэнаце ЗША заблякавала спробу абмежаваць ваенныя паўнамоцтвы Трампа.

Трамп заявіў, што арсэнал балістычных ракет Тэгерану «хутка зьнішчаецца»
#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бесьпілётнікі з Ірану ўпалі ў Азэрбайджане, у тым ліку на аэрапорт. ВІДЭА: https://smarturl.click/E1av4

Пачаўся пажар.

Яшчэ некалькі бесьпілётнікаў упалі ў іншых месцах. Афіцыйнай інфармацыі пакуль не апублікавана.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бабарыка ў Эўрапарлямэнце прэзэнтаваў партыю «Разам»: https://smarturl.click/MG3p2

«Беларусы не падтрымліваюць гэты рэжым. І калі я быў у турме, шмат людзей, палітычных і не толькі палітычных зьняволеных, казалі, што яны не падтрымліваюць гэтую вайну.

Я думаю, што для нас вельмі важна стварыць новую сувязь паміж Украінай і Беларусьсю... Мы павінны разарваць прывязку Беларусі да Расеі. І абсалютна ўпэўнены, што мы можам гэта зрабіць. І мы спрабуем зрабіць усё неабходнае, каб гэта адбылося»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 сакавіка 1953 году на сваім лецішчы пад Масквой памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР і адзін з самых крывавых дыктатараў у гісторыі чалавецтва. Неўзабаве пасьля ягонай сьмерці прыпыніліся масавыя рэпрэсіі, якія працягваліся некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Нават савецкая камісія, якая працавала пасьля яго смерці, ацаніла лічбу ахвяраў «Вялікага тэрору» ў 1 млн 548 тыс. 366 арыштаваных і 681 692 расстраляных. 25 мільёнаў чалавек, паводле камісіі, зазналі рэпрэсіяў за сталінскім часам .

У дзень сьмерці Сталіна мы ўзгадваем не памерлага 62 гады таму савецкага тырана, а ягоных шматлікіх ахвяраў. У нас на сайце сабраныя больш за 60 тысяч лёсаў нашых рэпрэсаваных землякоў. Пашукайце сваіх: https://smarturl.click/OLXOb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 130 гадоў з дня нараджэньня Кандрата Крапівыhttps://smarturl.click/mBaZB

🗓 5 сакавіка
1279 — крыжакі Лівонскага ордэна атрымалі вялікую паразу ад войска ВКЛ пад камандай князя Трайдзеня.
1940 — палітбюро ЦК ВКП(б) прыняло рашэньне аб расстрэле ваеннапалонных польскіх афіцэраў у Катынскім лесе.
1946 — Ўінстан Чэрчыль выступіў з прамовай пра стратэгію Захаду ў стасунках з СССР.
1948 — у Празе арыштавалі Янку і Ларысу Геніюшаў.
1953 — на лецішчы пад Масквой памёр Сталін.
1970 — уступіла ў сілу «Дамова аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі».

🌱 Нарадзіліся: Юзаф Маралёўскі, Роза Люксэмбург, Казімір Машынскі, Аляксандар Каваленя, Кандрат Крапіва, Аўген Калубовіч, Павал Сьцяцко, Галіна Гарэлава, Віктар Сырыца.

🕯 У памяці: Аляксандар Сержпутоўскі, Пятро Рунец, Мікола Ермаловіч, Валянцін Грыцкевіч, Уга Чавэс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 4 сакавіка

• Музыку Алега Хаменку асудзілі на 3 гады зьняволеньня

• Лукашэнка назваў апэрацыю Ізраілю і ЗША супраць Ірану «вераломным нападам»

• Жанчыны найбольш данацяць і трапляюць пад рэпрэсіі. Галаўнёва і Стрыжак пра салідарнасьць і перасьлед

• «Ад Зянона Пазьняка да Сяргея Ціханоўскага». Старшыня аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі Павал Севярынец склікае дыяспару

• Беларускі ПЭН прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем»

• Марыя Калесьнікава вяртаецца на музычную сцэну

• У Беларусі на ўсіх запраўках «Беларуснафты» збоі ў працы. Што адбылося

• У Беларусі зьліквідавалі ўжо больш за 2000 грамадзкіх арганізацыяў

• Урад Беларусі ініцыяваў уключэньне дранікаў у сьпіс культурнай спадчыны UNESCO

• «Белавія» вярнула з Дубаю на двух эвакуацыйных рэйсах 472 чалавек

• Чаму 10 гадоў таму дыялёг з Лукашэнкам спрацаваў, а цяпер — не працуе. Шрайбман тлумачыць розьніцу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З ААЭ вывезьлі яшчэ 281 беларуса, міністры замежных спраў краін правялі перамовыhttps://smarturl.click/VR5W7

Новыя эвакуацыйныя рэйсы з Дубаю заплянаваныя на гэтым і наступным тыдні.

Сёньня ж міністар замежных спраў Беларусі па тэлефоне паразмаўляў зь міністрам замежных спраў ААЭ. Беларускі міністар выказаў ААЭ спачуваньні ў зьвязу з разбурэньнямі ад іранскіх абстрэлаў і падзякаваў за клопат пра беларускіх турыстаў.

Улады Беларусі, маючы добрыя зносіны з ААЭ, шчыльна сябруюць і з Іранам, які абстраляў Дубай і Абу-Дабі за супрацу са Злучанымі Штатамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Орбан прыгразіў прарваць нафтавую блякаду Ўкраіны сілай. Зяленскі — даць тэлефон «адной асобы ў Эўразьвязе» ўкраінскім вайскоўцамhttps://smarturl.click/Ax6vO

Канфлікт Украіны і Вугоршчыны вакол перарванага транзыту расейскай нафты выйшаў на новы віток.

Орбан: «Мы сілай прарвём украінскую нафтавую блякаду. Вугорская энэргія неўзабаве зноў пацячэ праз трубаправод „Дружба“»


Зяленскі: «Я не аднаўляў бы». «Бо гэта расейская нафта. Яны нас забіваюць, а мы павінны даць нафту Орбану, бо ён бяз гэтай нафты ня можа выйграць выбары».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сын кіраўніка дзяржаўнага канцэрну і дачка каваля і швачкі. Новая арыстакратыя Лукашэнкіhttps://smarturl.click/Y34mj

У кіроўнай беларускай эліце доля людзей, якія паходзяць зь яе ж, у Беларусі вышэйшая, чым у сярэднім у Эўропе. Прычым доля прадстаўнікоў простага люду ў кіроўнай эліце Беларусі зьнізілася за Лукашэнкам з 49 да 29%, — расказаў у інтэрвію Свабодзе сацыёляг Кастусь Несьцяровіч.

«Калі наўпрост пытаюцца пра няроўнасьць паміж вышэйшай клясай і простымі людзьмі, то людзі кажуць, што яны гэтым незадаволеныя. Лукашэнка гэтым, дарэчы, карыстаецца».

«Вось ён нядаўна дэманстратыўна віламі сена варочаў. Навошта? Каб паказаць, што ён не арыстакрат, што ён такі ж, як і просты народ. Хаця насамрэч менавіта ён стваральнік новай арыстакратыі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Авіяўдар па Тэгеране разбурыў знакаміты спартовы комплекс, збудаваны яшчэ да Ісламскай рэвалюцыіhttps://smarturl.click/Rewb8

Сёньня раніцай у Тэгеране выбух зьнішчыў крыты стадыён на 12 тысяч месцаў — самую вялікую спартовую залю ў Іране, пабудаваную яшчэ ў 1974 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сярэдняя цана квадратнага мэтру ў Менску ўзьляцела да 2 тысяч даляраў. Як так сталася — расказваем у кароткім відэа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка памілаваў 18 зьняволеных, у тым ліку 15 асуджаных паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаўhttps://smarturl.click/Ax6pO

Сярод памілаваных 11 жанчын, 6 зь іх маюць дзяцей, у тым ліку такіх, якія маюць інваліднасьць і патрэбу ў няспыннай мэдычнай рэабілітацыі, паведаміў набліжаны да Лукашэнкі тэлеграм-канал pul_1.

Памілаваныя таксама дзьве сямейныя пары, жанчына на апошніх днях цяжарнасьці, а таксама дзяўчына, якую асудзілі за ўчыненае ў 16 гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча заявіла аб посьпеху ў барацьбе зь нелегальнай міграцыяй зь Беларусі, але дзеяньне буфэрнай зоны падоўжылаhttps://smarturl.click/WR4VX

Улады Польшчы яшчэ на 90 дзён працягнулі дзеяньне буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю.

Рашэньне тлумачыцца «пастаянным міграцыйным ціскам» на польска-беларускай мяжы і павелічэньнем інцыдэнтаў з кантрабадысцкімі балёнамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусам, якія сядзяць на «хатняй хіміі» за палітыку, прапаноўваюць замяніць пакараньне на папраўчыя работы, аддаючы чвэрць заробку дзяржаве: https://smarturl.click/gg4bD

«Шчыра кажучы, аддаваць чвэрць заробку – для мяне гэта вельмі адчувальна, бо ў мяне цяпер і так «голы» аклад. Але пастаяннымі праверкамі (і ўначы таксама) – проста абрыдлі. Пакуль я ў роспачы, баюся падкопу»


З 2020 году «хатнюю хімію» ў якасьці пакараньня прызначылі як мінімум 2250 беларусам, якіх перасьледавалі з палітычных прычынаў. Літаральна кожны дзень суды ў Беларусі выносяць новыя выракі, караючы «хатняй хіміяй»: у «справе Гаюна», за дапамогу іншым асуджаным, за камэнтары ў сацыяльных сетках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму ў Беларусі некалькі гадоў запар масава гінуць каровы: https://smarturl.click/w4XV8

«Усё гэта, як вынікае з дакумэнтаў, ад таго, што ў гаспадарак бракуе грошай купіць адпаведныя якасныя лекі ці кармы. Проста не стае грошай, таму гэта адбываецца.

Грошай, каб іх карміць нармальна, лячыць, аглядаць, ужо няма. Жывёлу кормяць абы-чым, лечаць абы-як»


Падзеж буйной рагатай жывёлы на некаторых фермах павялічыўся ў 4 разы! Пагалоўе буйной рагатай жывёлы у Беларусі з 2020 па 2025 год зьменшылася на 190 тысяч галоваў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Параненыя два мясцовыя жыхары.

Пасла Ірана ў Баку выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Азэрбайджана.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі абурыліся, што спартоўцаў ЗША і Ізраілю не адхіляюць ад спаборніцтваў: https://smarturl.click/RewnD

«У МАК заявілі, што нельга ўводзіць санкцыі супраць спартоўцаў з Ізраілю і ЗША, таму што «спорт павінен заставацца маяком надзеі ў сьвеце канфліктаў»


У Міністэрстве інфармацыі Беларусі назвалі гэта «крывадушшам і падвойнымі стандартамі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы перапыняць трансьляцыю адкрыцьця Паралімпіяды ў часе выхаду расейскіх і беларускіх атлетаў: https://smarturl.click/b54Rl

Ужо 14 дзяржаваў заявілі намер байкатаваць цырымонію адкрыцьця. Сярод іх Польшча, Латвія, Літва, Нямеччына, Румынія, Вялікая Брытанія, Аўстрыя і іншыя.

Раней чатыры эўрапейскія краіны — Латвія, Літва, Эстонія і Фінляндыя — цалкам адмовіліся ад трансьляцыі цырымоніі адкрыцьця гульняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскаму блогеру, «экспэрту» прапаганды ў Беларусі, абмежавалі свабоду і забаранілі карыстацца інтэрнэтам: https://smarturl.click/5Z9mD

Яго прызналі вінаватым у распальваньні нянавісьці да беларусаў і габрэяў, а таксама ў апаганьваньні месца грамадзкага шанаваньня — у кастрычніку 2020 году ён спрабаваў зьнішчыць каля амбасады Беларусі ў Літве мэмарыял памяці загінулых пасьля 2020 году беларусаў.

Таксама яго абавязалі сплаціць штраф у памеры 12,5 тысяч эўра. Ён уваходзіў у так званы «пул» літоўскіх экспэртаў, якія камэнтавалі для прапагандысцкіх СМІ Беларусі падзеі ў Літве і палітыку літоўскіх уладаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканская субмарына тарпэдавала іранскі карабельhttps://smarturl.click/mBa2B

Міністар абароны ЗША Піт Гэґсэт пацьвердзіў, што амэрыканская падводная лодка затапіла іранскі вайсковы карабель каля ўзьбярэжжа Шры-Ланкі.

Гэґсэт дадаў, што цягам тыдня кааліцыйныя сілы разьлічваюць атрымаць поўны кантроль над паветранай прасторай Ірану.

У адказ Іран запусьціў ракеты па дзяржавах Пэрсыдзкай затокі. Турэччына заявіла, што зьбіла балістычную ракету, запушчаную ў яе кірунку.

Разам з тым на брыфінгу было заяўлена, што інтэнсіўнасьць абстрэлаў з боку Ірану зьнізілася больш як на 80%.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне знайшлі невядомы асобнік «Псалтыра» Скарыныhttps://smarturl.click/E1akL

Апошні раз неапісаны асобнік Скарынавых выданьняў быў знойдзены аж у 2003 годзе ў нямецкім Гёрліцы, расказаў Свабодзе беларускі дасьледнік, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе Аляксандар Паршанкоў.

«А вось віленскія невядомыя выданьні, неапісаныя — такога даўно ўжо не здаралася, і таму гэта, безумоўна, вельмі значная знаходка.

250 гадоў мы, скарыназнаўцы, займаемся апісаньнем спадчыны Скарыны. І здавалася, што немагчыма знайсьці ў Эўропе, у Нямеччыне, дзе столькі славістаў, нешта новае, невядомае. Але знайшлося».

Фота — з фэйсбуку Аляксандра Паршанкова

Читать полностью…
Subscribe to a channel