radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі правёў усе 5 гадоў за кратамі ў адзіночнай камэры. Зьмяняліся толькі памеры камэры — ад вельмі цеснай, да 18-мэтровай. Заставалася нязьменным адно — палітвязень заставаўся ў поўнай ізаляцыі.

На відэа — першы публічны выступ Ціханоўскага пасьля вызваленьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўскі заявіў, што свабода і дэмакратыя ў Беларусі не наступяць, пакуль у Расеі ёсьць пуцінскі рэжым. Адказваючы на пытаньне журналіста, Ціханоўскі сказаў, што калі б ня дзеяньні кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, у Беларусі яшчэ ў 2020 годзе адбыліся б зьмены.

Сяргей адзначыў, што думаў, што яго вызваляць з турмы раней, напрыклад у студзені. Але выйшаў на волю цяпер. Таксама Ціханоўскі заявіў, што за кратамі актыўна пісаў вершы, сярод іх санэты і зачытаў адзін зь іх.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У канцы свайго слова Сяргей Ціханоўскі выгукнуў «Жыве Беларусь» і анансаваў этэры на Ютубе, у час якіх пакажа доказы ў сваёй справе, каб беларусы разабраліся ў ёй і зразумелі, вінаваты ён ці не.

На здымку Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская заклікала Лукашэнку працягнуць выпускаць палітвязьняў. Яна заявіла, што ўчорашняе вызваленьне не апошняе.

«Учорашняе вызваленьне — гэта першы крок да нацыянальнага прымірэньня, якое нам патрэбнае».


Пачаўшы выступаць па-беларуску, Ціханоўская затым перайшла на ангельскую мову, каб падзякаваць Дональду Трампу, Уршулі фон дэр Ляен, Борысу Джонсану і іншым палітыкам за ўдзел і дапамогу ў вызваленьні партыі палітвязьняў зь беларускіх турмаў. А таксама прэзыдэнту Радыё Свабода Стыву Капусу, які «зрабіў вялікую працу па вызваленьні Андрэя Кузьнечыка і Ігара Карнея».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іран атакаваў Ізраіль, ёсьць параненыя і разбурэньні

🇮🇷 Раніцай у нядзелю 22 чэрвеня Іран правёў ракетную атаку на Ізраіль. Армія абароны Ізраілю паведамляе, што іранцы выкарысталі больш за 20 ракет. Больш за 20 чалавек параненыя.

Ракеты ўпалі ў жылых раёнах Тэль-Авіву, Нэс-Цыёны і Хайфы. Іранскія вайскоўцы заявілі, што атакавалі аэрапорт Бэн-Гурыён, лягістычныя базы, навуковыя і вайсковыя цэнтры.

🇮🇱 У ЦАХАЛ заявілі, што ў адказ абстралялі ракетныя пускавыя ўстаноўкі на захадзе Ірану. Агулам ізраільскія вайскоўцы сказалі, што абстралялі 8 пускавых установак. А на лётнішчы ў Дэзфуле ізраільская авіяцыя разьбіла два іранскія самалёты-зьнішчальнікі F-5.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Трампу Лукашэнка? Тлумачыць Юры Дракахруст

https://smarturl.click/WR6o9

Адказ на гэтае пытаньне — хіба самы цікавы момант візыту Кіта Келага ў Менск. І самы загадкавы. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень памяці Васіля Быкава

22 чэрвеня 2003 году памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Труну ўсталявалі ў Доме літаратара, і калі ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна адмовілася прыбраць бел-чырвона-белы сьцяг, прадстаўнікі ўладаў пакінулі цырымонію. Быкава хаваў народ: тысячы беларусаў прайшлі пешшу ад плошчы Перамогі да Ўсходніх могілак пад нацыянальнымі сьцягамі.

Болей пра падзеі і даты 22 чэрвеня чытайце ў рубрыцы Ужо сёньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў аб «вельмі пасьпяховых» ударах па іранскіх ядзерных аб'ектах, уключаючы Форда

У суботу ўвечары прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў са зваротам да краіны зь Белага дому, паведаміўшы аб паветраных ударах бамбавікамі ЗША па трох ядзерных абʼектах Ірану.

Удары былі нанесеныя па абʼектах у Форда, Натанзе і Ісфахане.

«Наша мэта заключалася ў зьнішчэньні іранскага патэнцыялу па ўзбагачэньні ўрану і нэйтралізацыі ядзернай пагрозы, якую ўяўляе сабой дзяржава-галоўны спонсар тэрарызму ў сьвеце. Сёньня я магу даць справаздачу перад сьветам аб тым, што ўдары былі выключна пасьпяховымі. Іранскія ключавыя абʼекты па ўзбагачэньні ўрану былі цалкам у зьнішчаныя».


Ён заклікаў іранскія ўлады да правядзеньня мірных перамоваў.

Паводле дадзеных амэрыканскай прэсы, якая цытуе крыніцы ў адміністрацыі Дональда Трампа, удары былі нанесеныя амэрыканскімі стратэгічнымі бамбавікамі B-2, якія падняліся ў паветра з ваенна-паветранай базы ў Місуры і з субмарын. Іранскія афіцыйныя асобы пацьвердзілі факт удараў па трох ядзерных абʼектах. Незалежнага пацьверджаньня маштабаў разбурэньняў, прычыненых ударамі, раніцай у нядзелю не было.

B-2 могуць быць абсталяваныя адмысловымі супрацьбункернымі бомбамі, здольнымі ўразіць умацаваныя падземныя абʼекты, уключаючы іранскі ядзерны комплекс у Форда — цэль, недаступную для ўдараў авіяцыі Ізраілю. Іранскія СМІ пішуць, што Форда знаходзіцца на глыбіні 90 мэтраў пад зямлёй і ўстойлівы да нападаў амэрыканскай авіяцыі.

Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаніягу вітаў рашэньне прэзыдэнта Трамп». Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што ён «сур'ёзна ўстрывожаны» эскаляцыяй канфлікту.

«Расьце рызыка таго, што гэты канфлікт можа хутка выйсьці з-пад кантролю, што будзе мець катастрафічныя наступствы для мірнага насельніцтва, рэгіёну і сьвету».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эйсмант: Ціханоўскага і яшчэ 13 вязьняў вызвалілі на просьбу прэзыдэнта ЗША

Дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА працытавала прэсавую сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант: «Прэзыдэнтам прынята рашэньне аб памілаваньні 14-ці асуджаных. Гэта была просьба прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. У асноўным гэта замежнікі: 2 грамадзяніна Японіі, 3 грамадзяніна Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швэцыі і ЗША. У сьпісе і некалькі беларусаў. Гэта асобы, асуджаныя за экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасьць. Сяргей Ціханоўскі ў тым ліку. Рашэньне аб вызваленьні Ціханоўскага было прынята Прэзыдэнтам выключна з гуманных меркаваньняў, з мэтай узьяднаньня сям’і».

Пра вызваленьне палітвязьняў стала вядома 21 чэрвеня празь некалькі гадзін пасьля таго як спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. https://smarturl.click/e06xR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Карней пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першыя відэа на волі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызвалены відэаблогер Сяргей Ціханоўскі – муж беларускай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай, а таксама шэраг іншых палітвязьняў. Агулам вызвалілі 14 чалавек. Сярод іх экс-супрацоўнік «Радыё Свабода» Ігар Карней, выкладчыца Натальля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведзкага грамадзянства Галіна Краснянская, фігурант справы "Саюза беларускага нацыянальнага шчыта" Кірыл Балахонаў і бізнэсовец Сяргей Шэлег. Усе яны таксама вывезеныя з Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першыя фота на волі. Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стыў Капус, былы журналіст Свабоды Ігар Карней і намесьнік памочніка дзяржсакратара па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Крыстафэр Сміт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21 чэрвеня 2025 году пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня быў вызвалены журналіст і палітзьняволены Ігар Карней.

«Мы глыбока ўдзячныя Прэзыдэнту Трампу за забеспячэньне вызваленьня гэтага адважнага журналіста, які пацярпеў ад дзеяньняў беларускіх уладаў. Мы дзякуем дзяржаўнаму сакратару Рубіё і яго камандзе, ураду Літвы і міжнароднай супольнасьці за падтрымку нашых зьняволеных журналістаў», - заявіў прэзыдэнт і генэральны дырэктар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стыў Капус.
https://smarturl.click/zd68n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

"Дзякуючы моцнаму лідарству прэзыдэнта Трампа сёньня былі вызвалены 14 зьняволеных зь Беларусі. Дзякуй ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным сябрам і саюзнікам, - напісаў у сетцы X Джон Коўл, намесьнік спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне Кіта Келага. Заява зьявілася праз некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы Келага з Лукашэнкам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эмоцыі Сяргея Ціханоўскага пасьля пытаньня пра дзяцей. Дачка за пяць гадоў знаходжаньня таты за кратамі пасьпела забыць тату.

Што тычыцца вяртаньня ў Беларусь, Сяргей Ціханоўскі адзначыў, што абавязкова вернецца, але яму пакуль яму не вядома, калі наступіць гэты момант.

Таксама ён адзначыў, што лідэрам апазыцыі застаецца ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская, ён на гэтую ролю не прэтэндуе і ў дзейнасьць Офісу ўмешвацца не плянуе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода паставіла Сяргею Ціханоўскаму пытаньне пра сустрэчу зь дзецьмі пасьля вызваленьня. Ціханоўскі пачаў гаварыць, але празь некалькі імгненьняў заплакаў. Мікрафон пераняла Сьвятлана Ціханоўская, заявіўшы, што адно дзіця не пазнала бацьку, і цяпер давядзецца прывыкаць наноў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі падзякаваў усім, хто набліжаў дзень яго вызваленьня. На самым пачатку свайго выступу ён адзначыў, што па вызваленьні важыць толькі 79 кг.

Ён заявіў, што Дональд Трамп цяпер мае такую сілу, што адным словам можа вызваліць усіх беларускіх палітвязьняў. І папрасіў амэрыканскага прэзыдэнта сказаць гэтае слова.

Ён выказаў падзяку прэзыдэнтаў Літвы і Польшчы Гітанаса Наўседы і Анджэя Дуду, а таксама ўспомніў прапанову польскага прэм'ера Дональда Туска, які прапаноўваў кандыдатуры сужэнцаў Ціханоўскіх на Нобэлеўскую прэмію. Падзякаваў ён і міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму за шэфства над ім, калі Ціханоўскі сядзеў у турме.

«Калі беларусы чакалі знак, дык вось ён» — сказаў Ціханоўскі і паказаў публіцы ўзьняты кулак.

«Яны там называюць здраднікамі тых, хто ім супраціўляецца. А я назаву здраднікам кожнага, хто ім не супраціўляецца. Мы павінны змагацца супраць лукашызму. Калі мы ня будзем біцца, яны спустошаць нашу краіну. Беларусь сёньня — гэта царства самай бессаромнай маны. Пастаяннае злоўжываньне надзеяй, суцэльная пагарда да праўды. Людзі там часта прымаюць ілюзію за рэчаіснасьць, грэбуючы тым, што насамрэч ёсьць важным».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэс-канфэрэнцыія вызваленых беларускіх палітвязьняў з удзелам Ціханоўскіх

У Вільні адбываецца прэс-канфэрэнцыя вызваленых 21 чэрвеня беларускіх палітвязьняў. У ёй бяруць удзел лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская і яе муж, колішні прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Сяргей Ціханоўскі.

Жывая трансьляцыя: https://youtu.be/cN99Dal-xww

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАГАТЭ прызначыла экстраннае паседжаньне пасьля ўдараў ЗША па Іране

Пільная патрэба ў скліканьні паседжаньня кіроўнай рады Агенцтва ядзернай энэргетыкі зьявілася ў выніку амэрыканскай атакі на іранскія ядзерныя аб’екты. Паседжаньне пройдзе 23 чэрвеня, напісаў у сацыяльнай сетцы Х кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросьсі.

Пасьля амэрыканскага ўдару па ядзерным комплексе Фардо ў МАГАТЭ заявілі, што не зафіксавалі павышэньня ўзроўню радыяцыі ў рэгіёне. Арганізацыя абяцала сачыць за становішчам далей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзякуючы прэзыдэнту Трампу!»

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп realDonaldTrump/posts/114723536228494118">напісаў у сацыяльнай сетцы Truth пра вызваленьне Сяргея Ціханоўскага.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вызваліўшы Ціханоўскага, улады разьлічваюць нэўтралізаваць нацыянальную лідэрку»

Чаму рэжым Лукашэнкі вызваліў менавіта Сяргея Ціханоўскага і якія козыры мае Менск у перамовах з Вашынгтонам?

Глядзіце аналіз палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча 👉 https://youtu.be/WPvXCfhIBa0?si=AmTq9hXDPriaJsJT

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

‼️ Палітвязьні расказалі пра вызваленьне з турмы

Вызваленыя 21 чэрвеня былая выкладчыца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна, журналіст Ігар Карней, бізнэсовец Сяргей Шэлег і фігурант справы «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыл Балахонаў распавялі Свабодзе падрабязнасьці свайго вызваленьня.

Глядзіце відэа 👉 https://youtu.be/6NIsyYlO_K8?si=J_GiP1VXbmLLMsAH

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя падзеі 21 чэрвеня 

У выніку сустрэчы пасланьніка прэзыдэнта ЗША з Лукашэнкам вызвалілі 14 палітвязьняў. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі 

Ціханоўская: Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі

Выйшаў на свабоду палітвязень, былы журналіст Радыё Свабода Ігар Карней 

На волю выйшла найлепшая адмыслоўца па італьянскай мове ў Беларусі. Расказваем пра Натальлю Дуліну 

Шмат залежыць ад таго, ці будуць здольныя эўрапейцы перагледзець сваю палітыку, — Кавалеўскі пра вызваленьне палітвязьняў  

«Адмовілася здымацца ў прапагандысцкіх відэа». За што чацьвёрты раз асудзілі за кратамі палітзьняволеную Кульшу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шмат залежыць ад таго, ці будуць здольныя эўрапейцы перагледзець сваю палітыку, — Кавалеўскі пра вызваленьне палітвязьняў

Кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі разважае, чаму стала магчымым вызваленьне 14 палітвязьняў, выказвае меркаваньне, на якія саступкі Менску мог пайсьці Вашынгтон, і тлумачыць, чаму Лукашэнку найбольш турбуюць пытаньні бясьпекі. https://smarturl.click/DYeE3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале напісала: «Сяргей на волі. Побач са мной і дзецьмі. Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі, з моманту яго затрыманьня. Вызваленьне Сяргея - гэта крок да вызвалення ўсіх палітвязьняў і ўсёй Беларусі. Дзякуем усім за калясальную падтрымку»./channel/tsikhanouskaya/7044

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першае фота Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязьняў на волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская напісала ў сетцы X: «Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасьць у маім сэрцы... Мы не скончылі. 1150 палітычных зьняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя». Яна падзякавала амэрыканскай дзяржаве і ўсім чальцам дэлегацыі на чале са спэцпасланьнікам Кітам Келагам. https://x.com/Tsihanouskaya/status/1936421693074841923

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, што сярод вызваленых палітвязень Сяргей Ціханоўскі, муж лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай. А таксама экс-дацэнтка МДЛУ Натальля Дуліна. /channel/tsikhanouskaya/7038

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папа Рымскі Леў XIV прыняў даверчыя граматы ад беларускага амбасадара і абмеркаваў з ім супрацоўніцтва Ватыкана і Беларусі

Амбасадар Беларусі пры Сьвятым Пасадзе Юрый Амбразевіч 21 чэрвеня ўручыў даверчыя граматы папе рымскаму Льву XIV, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі. Пасьля цырымоніі беларускі дыплямат і пантыфік абмеркавалі «актуальныя тэмы міждзяржаўнага парадку дня, уключаючы сытуацыю ў рэгіёне», а таксама «пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковай супрацы Ватыкана і Беларусі на розных узроўнях, гуманітарныя ініцыятывы, праекты ў сфэры адукацыі і культуры».

У сьнежні 2024 года Савет міністраў пастанавіў адкрыць амбасаду Беларусі пры Сьвятым Пасадзе да 1 верасьня 2025-га. https://smarturl.click/WR6Z9

Читать полностью…
Подписаться на канал