radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Шмат залежыць ад таго, ці будуць здольныя эўрапейцы перагледзець сваю палітыку, — Кавалеўскі пра вызваленьне палітвязьняў

Кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі разважае, чаму стала магчымым вызваленьне 14 палітвязьняў, выказвае меркаваньне, на якія саступкі Менску мог пайсьці Вашынгтон, і тлумачыць, чаму Лукашэнку найбольш турбуюць пытаньні бясьпекі. https://smarturl.click/DYeE3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале напісала: «Сяргей на волі. Побач са мной і дзецьмі. Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі, з моманту яго затрыманьня. Вызваленьне Сяргея - гэта крок да вызвалення ўсіх палітвязьняў і ўсёй Беларусі. Дзякуем усім за калясальную падтрымку»./channel/tsikhanouskaya/7044

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першае фота Сяргея Ціханоўскага і іншых палітвязьняў на волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская напісала ў сетцы X: «Мой муж Сяргей на волі! Цяжка апісаць радасьць у маім сэрцы... Мы не скончылі. 1150 палітычных зьняволеных застаюцца за кратамі. Усе павінны быць вызваленыя». Яна падзякавала амэрыканскай дзяржаве і ўсім чальцам дэлегацыі на чале са спэцпасланьнікам Кітам Келагам. https://x.com/Tsihanouskaya/status/1936421693074841923

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, што сярод вызваленых палітвязень Сяргей Ціханоўскі, муж лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай. А таксама экс-дацэнтка МДЛУ Натальля Дуліна. /channel/tsikhanouskaya/7038

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Папа Рымскі Леў XIV прыняў даверчыя граматы ад беларускага амбасадара і абмеркаваў з ім супрацоўніцтва Ватыкана і Беларусі

Амбасадар Беларусі пры Сьвятым Пасадзе Юрый Амбразевіч 21 чэрвеня ўручыў даверчыя граматы папе рымскаму Льву XIV, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі. Пасьля цырымоніі беларускі дыплямат і пантыфік абмеркавалі «актуальныя тэмы міждзяржаўнага парадку дня, уключаючы сытуацыю ў рэгіёне», а таксама «пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковай супрацы Ватыкана і Беларусі на розных узроўнях, гуманітарныя ініцыятывы, праекты ў сфэры адукацыі і культуры».

У сьнежні 2024 года Савет міністраў пастанавіў адкрыць амбасаду Беларусі пры Сьвятым Пасадзе да 1 верасьня 2025-га. https://smarturl.click/WR6Z9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На відэа першых хвілінаў сустрэчы, якое распаўсюдзіў «Пул первого» Аляксандар Лукашэнка зьвяртаецца "Якія людзі!" да спэцпасланьніка намесьніка Кіта Келага Джона Коўла, на што той адказвае яму па-ангельску «My friend, my friend!».

Раней Джон Коўл наведваў Беларусь, вынікам чаго стала вызваленьне амэрыканскага грамадзяніна, палітвязьня Юрася Зяньковіча.

Таксама на відэа бачна сярод чальцоў амэрыканскай дэлегацыі намесьніка памочніка дзяржсакратара па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Крыстафэра Сміта. Пасьля яго візыту быў вызвалены журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык і яшчэ некалькі палітвязьняў, у тым ліку амэрыканскі грамадзянін.

Абнаўляецца 👉 https://smarturl.click/e06xR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома пра трагічную гібель у Варшаве актывіста Зьмітра Касьпяровіча

Трагічную гібель у Варшаве вечарам 20 чэрвеня грамадзкага актывіста Зьмітра Касьпяровіча пацьвердзіў Свабодзе кіраўнік BySOL Андрэй Стрыжак.

Паводле яго, «Зьміцер зьнік з радараў і не адказваў на званкі. Знайшлі ў калюжыне ўласнай крыві. Нібыта, няўдала ўпаў». Абставіны сьмерці будуць вядомыя пасьля ўскрыцьця і заключэньня польскай паліцыі.

Каспяровіч быў актывістам апазыцыі з юнацтва, быў у «Маладым фронце», узначальваў гарадзкую арганізацыю ліквідаванай цяпер уладай Партыі БНФ. Быў абаронцам Курапатаў цягам кругласутачнай вахты памяці 2001-2002 гадоў. У 2006 годзе быў з зьняволеньні паўгоду за спробу вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг над Менгарвыканкамам. Пазьней займаўся бізнэсам. Эміграваў зь Беларусі, але ў 2022 годзе прыехаў у Менск і быў затрыманы. Пазьней ён змог выехаць зь Беларусі, аднак, як прызнаўся некалькі гадоў таму, быў вымушаны пайсьці на супрацоўніцтва з беларускімі спэцслужбамі. https://smarturl.click/OLe3A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская – Пуціну: Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расейскім салдатам быць на нашай зямлі і весьці вайну супраць Украіны, ніколі ня зробіць Беларусь вашай

Апошнія заявы Уладзіміра Пуціна паказваюць, наколькі небясьпечны расейскі імпэрыялізм і якую пагрозу ён уяўляе – ня толькі для Беларусі, але і для Ўкраіны, Малдовы, Грузіі ці Армэніі, заявіла «Позірку»  лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
«Расея не паважае сувэрэнітэт іншых краінаў і гатовая мяняць межы сілай», – сказала беларуская лідэрка.

Яна зьвярнулася да кіраўніка Расеі: «Тое, што рэжым Лукашэнкі дазваляе расейскім салдатам быць на нашай зямлі і весьці вайну супраць Украіны, ніколі ня зробіць Беларусь вашай. Мы самастойны народ і краіна і будзем адстойваць сваю незалежнасьць». https://smarturl.click/B4eWM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня сьпявачкі Нэлі Багуслаўскай

21 чэрвеня 1935 году ва ўкраінскім Крывым Розе нарадзілася беларуская артыстка эстрады Нэлі Багуслаўская, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь. З 1962 па 1987 гг. працавала салісткай Беларускай філярмоніі. Выконвала песьні на вершы Юрыя Семянякі, Міколы Яцкова, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка і іншых беларускіх кампазытараў. Памерла ў 2018 годзе, пахаваная на Ўсходніх могілках у Менску побач з мужам Ізмаілам Капланавым.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/dwJvJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чэхія прыпыніла разгляд 2250 заяў ад расейцаў аб наданьні чэскага грамадзянства

Прыпыненьне разгляду адбылося пасьля пачатку дзеяньня закону Lex Ukrajina. Пра гэта выданьню Novinky паведаміла прадстаўніца МУС Чэхіі Гана Мала.

Закон Lex Ukrajinа не распаўсюджваецца толькі на невялікую колькасьць расейцаў, якія прэтэндуюць на атрыманьне грамадзянства. Сярод іх людзі з статусам уцекача, дзеці малодшыя за 15 гадоў, а таксама тыя, хто зрабіў унёсак у разьвіцьцё Чэхіі ў галіне навукі і культуры.

Да разгляду заяў ад расейцаў чэскія ўлады вернуцца пасьля таго, як перастане дзейнічаць другі разьдзел закону, які прадугледжвае часовую абарону для ўкраінскіх уцекачоў. Норма распаўсюджваецца і на заявы, пададзеныя да ўступленьня закону ў сілу — 11 лютага 2025 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Турэччына на першым месцы сярод краін, дзе сёлета адпачываюць беларусы

Рэспубліканскі саюз турыстычнай індустрыі прааналізаваў, у якія месцы найчасьцей едуць адпачываць беларусы гэтым летам. Тыднёвыя продажы пуцёвак у Турэччыну на 15% вышэйшыя за аналягічны леташні пэрыяд.

Традыцыйна папулярным кірункам для адпачынку ў беларусаў застаецца Эгіпет. Папулярныя таксама Грузія і Катар, расейскі курорт Сочы і самаабвешчаная Абхазія. Акрамя таго, многія беларусы вылятаюць на адпачынак ня зь Менску, а з Масквы, адкуль стандартна купляюць туры на Мальдывы, Шры-Ланку, у Віетнам, Кітай і Тайланд.

Праз скасаваньня рэйсаў Flydubai у Аб’яднаныя арабскія эміраты зьменшыліся продажы тураў у гэтую краіну, аднак цяпер турыстам ужо знайшлі альтэрнатыўныя варыянты падарожжа ў ААЭ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікая Брытанія вывозіць сваіх дыпляматаў з Ірану

Прычынай вываду штату з амбасады ў Тэгеране ў Лёндане назвалі недахоп гарантый бясьпекі праз рэгулярныя абстрэлы паміж Іранам і Ізраілем. Пра гэта замежнапалітычнае ведамства Вялікай Брытаніі заявіла ў афіцыйным паведамленьні, адзначаючы, што гэта часовыя захады.

Таксама брытанцы адзначылі, што амбасада працягне працаваць дыстанцыйна.

Раней брытанскіх дыпляматаў вывезьлі з Ізраілю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мытні ў Латвіі затрымалі восем матацыклаў, якія везьлі ў Беларусь

Матацыклы трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, бо іх палічылі прадметамі раскошы. Затрыманьне адбылося яшчэ 10 чэрвеня, мытня паведаміла пра гэта толькі сёньня. На мытны пункт пропуску Патэрніекі (зь беларускага боку — Грыгараўшчына) прыехаў грузавік зь літоўскімі нумарамі на цягачы і казаскімі на прычэпе рэгістрацыйнымі нумарамі. Сярод грузу былі і восем матацыклаў.

Партыю матацыклаў таго ж адпраўніка затрымлівалі на мытні за месяц да гэтага. Паводле дакумэнтаў, тавар накіроўвалі ва Ўзбэкістан.

Пасьля звароту ў мытную службу краіны-атрымальніка ў латвійскіх мытнікаў зьявіліся сумневы наконт таго, куды ж насамрэч адпраўляюцца матацыклы. Яны западозрылі, што тавар трапіць у Беларусь ці Расею у абыход санкцый і таму забаранілі правоз матацыклаў, кошт кожнага зь якіх перавышаў 5 тысяч эўра, а значыць, трапляў пад «прадметы раскошы» паводле санкцыйнага заканадаўства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Журналіст азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Фарыд Мэхралізадэ асуджаны на 9 гадоў зьняволеньня

Вырак вынес Бакінскі суд у цяжкіх злачынствах. Ні Мэхралізадэ, ні іншыя шасьцёра журналістаў, якія апынуліся на лаве падсудных, не прызналі сваёй віны. У сваім апошнім слове журналіст і эканаміст заявіў, што прысуд ня будзе рашэньнем судзьдзяў, а будзе толькі колькасьцю гадоў, патрэбнай тым, хто загадаў пасадзіць журналістаў.

Фарыда Мэхралізадэ затрымалі 30 траўня 2024 году, калі прадстаўнікі спэцслужбаў Азэрбайджану схапілі яго і сказалі «ты зашмат гаворыш». А ўжо 1 чэрвеня таго году суд у Баку зьмясьціў журналіста пад варту за «змову з мэтай кантрабанды замежнай валюты». Ягоны эпізод аднесьлі да справы, пачатай азэрбайджанскімі ўладамі супраць Abzas Media, хоць само выданьне цалкам адмаўляла датычнасьць Мэхралізадэ да сваёй дзейнасьці. Пазьней улады выставілі яму дадатковыя абвінавачаньні, у тым ліку ў незаконным прадпрымальніцтве, ухіленьні ад выплаты падаткаў і падробцы дакумэнтаў.

Фарыд назваў усе артыкулы супраць сябе сфабрыкаванымі і палічыў іх дадатковым доказам палітычнай матываванасьці справы. У сваіх эканамічных публікацыях Мэхралізадэ крытыкаваў залежнасьць Азэрбайджану ад нафты і газу і ставіў пад сумнеў афіцыйную статыстыку беспрацоўя і беднасьці.

Заснавальнік выдання Abzas Media Ульві Гасанлі і яго галоўная рэдактарка ​​Сэвіндж Абасава (Вагіфкізі) таксама былі асуджаныя 20 чэрвеня на 9 гадоў пазбаўленьня волі. Іншыя журналісты выданьня атрымалі ад 7,5 да 9 гадоў зьняволеньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першыя відэа на волі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызвалены відэаблогер Сяргей Ціханоўскі – муж беларускай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай, а таксама шэраг іншых палітвязьняў. Агулам вызвалілі 14 чалавек. Сярод іх экс-супрацоўнік «Радыё Свабода» Ігар Карней, выкладчыца Натальля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і шведзкага грамадзянства Галіна Краснянская, фігурант справы "Саюза беларускага нацыянальнага шчыта" Кірыл Балахонаў і бізнэсовец Сяргей Шэлег. Усе яны таксама вывезеныя з Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першыя фота на волі. Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стыў Капус, былы журналіст Свабоды Ігар Карней і намесьнік памочніка дзяржсакратара па пытаньнях Эўропы і Эўразіі Крыстафэр Сміт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

21 чэрвеня 2025 году пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня быў вызвалены журналіст і палітзьняволены Ігар Карней.

«Мы глыбока ўдзячныя Прэзыдэнту Трампу за забеспячэньне вызваленьня гэтага адважнага журналіста, які пацярпеў ад дзеяньняў беларускіх уладаў. Мы дзякуем дзяржаўнаму сакратару Рубіё і яго камандзе, ураду Літвы і міжнароднай супольнасьці за падтрымку нашых зьняволеных журналістаў», - заявіў прэзыдэнт і генэральны дырэктар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стыў Капус.
https://smarturl.click/zd68n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

"Дзякуючы моцнаму лідарству прэзыдэнта Трампа сёньня былі вызвалены 14 зьняволеных зь Беларусі. Дзякуй ураду Літвы за супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным сябрам і саюзнікам, - напісаў у сетцы X Джон Коўл, намесьнік спэцпасланьніка прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне Кіта Келага. Заява зьявілася праз некалькі гадзінаў пасьля сустрэчы Келага з Лукашэнкам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль паведаміў аб забойстве кіраўніка палестынскага падразьдзяленьня КСІР і камандзіра, адказнага за запуск дронаў

Міністар абароны Ізраілю Ісраэль Кац сьцьвярджае, што кіраўнік палестынскага падразьдзяленьня Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КСІР) Саід Ізадзі быў забіты ў выніку ўдару па кватэры ў іранскім горадзе Кум. Ён дадаў,што Ізадзі «фінансаваў і ўзброіў ХАМАС (прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША і ЭЗ) напярэдадні разьні 7 кастрычніка».

Армія абароны Ізраіля паведаміла аб забойстве 20 чэрвеня камандзіра другой брыгады бесьпілётнікаў КСІР Амінпура Джудакі. Як сьцьвярджае ЦАХАЛ, Джудакі ўзяў на сябе кіраўніцтва атакамі дронаў пасьля сьмерці камандуючага бесьпілётнікамі авіяцыі КСІР Тахера Пура. https://smarturl.click/6WvkZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Кіт Келаг сустрэўся з Лукашэнкам у Менску

Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны 21 чэрвеня сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА. Паводле БелТА, «у парадку дня перамоў Лукашэнкі і Келага былі міжнародная праблематыка і ў цэлым сытуацыя ў сьвеце, рэгіянальная тэматыка і беларуска-амэрыканскія адносіны».

Раней пра плянаваны візыт паведамляла агенцтва Reuters з спасылкай на чатыры інфармаваныя крыніцы. Паводле іх, візыт выкліканы тым, што перамовы аб спыненьні агню паміж Украінай і Расеяй застаюцца безвыніковымі.  https://smarturl.click/e06xR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адмовілася здымацца ў прапагандысцкіх відэа». За што чацьвёрты раз асудзілі за кратамі палітзьняволеную Кульшу

Свабодзе стала вядома, на якой падставе 43-гадовай палітзьняволенай Вікторыі Кульшы чацьвёрты раз прысудзілі дадатковы год у калёніі.

Гэтымі зьвесткамі са спасылкай на дасьведчаную крыніцу ў папраўчай калёніі №24 (Зарэчча, Рэчыцкі раён) падзялілася з намі былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. https://smarturl.click/kZ2Q6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская пра тое, ці трэба перастаць жыць 2020 годам, ці назвала б яна сябе фэміністкай і чаму лічыць дзіўнаю заяву Навальнай

Ці трэба перастаць жыць 2020 годам? Ці Сьвятлана Ціханоўская можа назваць сябе фэміністкай? Якія выклікі стаяць перад жанчынамі ў 2025 годзе? Пра гэта ды іншае Свабода пагаварыла зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі падчас форуму «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі – 2025», які прайшоў 16–17 чэрвеня ў Стакгольме. https://smarturl.click/1346D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае на Радыё Свабода за 20 чэрвеня ❤️

📌Журналіст азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Фарыд Мэхралізадэ асуджаны на 9 гадоў зьняволеньня

📌Падзеі тыдня: Ці запрашаў Лукашэнка Трампа? Роля ЗША ў канфлікце Ізраілю і Ірану. Ціханоўская і 2020 год

📌Кіраўнік кампаніі «Белавія» расказаў пра санкцыі, прыбыткі, палёты ў небясьпечную зону і новыя самалёты

📌У Беларусі памёр публіцыст і пісьменьнік Сямён Букчын

📌Ці можа атака Ізраілю на Іран прывесьці да зьмены ўлады?

📌Памёр заснавальнік маркі бялізны Serge Сяргей Атрошчанка

📌Ядзерная зброя — не гарантыя бясьпекі. Падзеі тыдня з Карбалевічам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пад Слуцкам упаў аўтакран. Загінуў рабочы

Трагедыя адбылася на будоўлі каля аграгарадка Вежы Слуцкага раёну, паведамляе дзяржаўнае выданьне «Мінская праўда».

Няшчасны выпадак здарыўся 19 чэрвеня. Аўтакран КАМАЗ перакуліўся, а яго страла, падаючы, ударыла цесьляра, які быў побач.

Сьледчы камітэт праводзіць праверку. Сілавікі апыталі відавочцаў трагедыі і прызначылі неабходныя для такіх выпадкаў экспэртызы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ядзерная зброя — не гарантыя бясьпекі. Падзеі тыдня з Карбалевічам

Саюзьнікі Расеі адзін за адным церпяць паразу. Для Беларусі гэта важны ўрок, каб задумацца. А валоданьне ядзернай зброяй, якую так прагне мець Лукашэнка, можа стаць фактарам небясьпекі. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч пра галоўныя падзеі тыдня.

ВІДЭА: https://youtu.be/sQOkP3NAEZ8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ВЫНІКІ ТЫДНЯ З ГАННАЙ СОЎСЬ, АНТОНАМ ПЯНЬКОЎСКІМ, ПАЎЛАМ ЛАТУШКАМ, СЬВЯТЛАНАЙ ЦІХАНОЎСКАЙ

Якая сапраўдная мэта меркаванага візыту спэцпрадстаўніка прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіта Келага ў Беларусь? Ці запрашаў Лукашэнка Трампа ў Менск? Якой можа быць роля ЗША ў канфлікце Ізраіля і Ірана? Ці лічыць Сьвятлана Ціханоўская, што трэба перастаць жыць 2020 годам?

Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з дарадцам Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антонам Пянькоўскім. У нашым эфіры таксама размова з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам, і інтэрвію зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.

🎥 https://youtu.be/eiECX8AO708

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Армэніі Пашыньян — з гістарычным візытам у Турэччыне

Кіраўнік армянскага ўраду Нікол Пашыньян прыляцеў у Стамбул на запрашэньне турэцкага прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана. Гэта першы ў гісторыі візыт такога ўзроўню ў дачыненьнях паміж краінамі. Турэччына была адной зь першых дзяржаваў сьвету, якая прызнала незалежнасьць Армэніі ад СССР у 1991-м, але праз вайну у Нагорным Карабаху, у якой Турэччына заўсёды падтрымлівала Азэрбайджан, краіны зачынілі мяжу. Міждзяржаўныя дачыненьні Стамбулу і Ерэвану ўжо больш за тры дзесяцігодзьдзі лічацца варожымі.

Спробы нармалізацыі былі ў 2009 годзе, калі краіны падпісалі пратакол аб нармалізацыі дачыненьняў, аднак ні турэцкі, ні армянскі парлямэнты не зацьвердзілі гэты дакумэнт. У 2021 годзе прадстаўнікі краінаў сустракаліся ў Маскве і Вене для ўрэгуляваньня канфлікту. Армэнія скасавала эмбарга на турэцкія тавары ў 2022 годзе, а Турэччына абвясьціла пра намер аднавіць прамыя рэйсы паміж сталіцамі. Але ў 2023 годзе паміж Армэніяй і Азэрбайджанам зноў адбыўся ўзброены канфлікт, у выніку якога азэрбайджанскія войскі занялі Нагорны Карабах, адкуль уцяклі каля 100 тысяч армянаў. Эрдаган адкрыта падтрымаў у вайне Баку, а армянаў абвінаваціў у эскаляцыі канфлікту.

Наземная мяжа паміж дзяржавамі застаецца закрытай. Яе закрыў турэцкі бок на салідарнасьць з азэрбайджанцамі ў Першую карабаскую вайну. Але глябальнай падставай для канфлікту зьяўляецца рознае стаўленьне да падзеяў 1915 году, калі ў Асманскай імпэрыі загінулі каля 1,5 млн армянаў. Армэнія называе гэта «генацыдам» і патрабуе ад Турэччыны прызнаць масавыя наўмысныя забойствы армянскага насельніцтва. У Стамбуле кажуць, што тады была «разаніна з абодвух бакоў» і адмаўляюцца называць крывавыя падзеі турэцкім генацыдам армянаў.

За дзень да візыту Пашыньяна ў Стамбул турэцкую сталіцу наведаў кіраўнік Азэрбаджйну Ільхам Аліеў, які правёў перамовы з Эрдаганам. Турэцкі кіраўнік спрабуе быць мэдыятарам ва ўрэгуляваньні армяна-азэрбайджанскага канфлікту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр заснавальнік маркі бялізны Serge Сяргей Атрошчанка

Беларускі бізнэсовец памёр 19 чэрвеня ад цяжкага анкалягічнага захворваньня.

Больш за ўсё Атрошчанка вядомы як заснавальнік маркі ніжняй бялізны Serge і газэты «Обозреватель», піша Smartpress.

Сяргей Атрошчанка нарадзіўся ў 1970 годзе ў Менску. У 21 год (адразу пасьля развалу СССР) зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і пачаў бізнэс з вырабу трусіных скурак, пашыву і гандлю на Старажоўскім рынку ў Менску футравымі шапкамі і футрамі.

У 1996 годзе запусьціў вытворчасьць бялізны. Кампанія Serge хутка разьвівалася: пачаўшы з 15 швейных машынак і такой самай колькасьці швачак, вырасла да штату ў 700 чалавек. У фірмы зьявіліся па ўсёй Беларусі, потым у СНД і ў некалькіх краінах Эўропы.

Таксама Атрошчанка заснаваў газэту «Свободные новости», а затым выданьне «Обозреватель».

Читать полностью…
Подписаться на канал