Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ядзерная зброя — не гарантыя бясьпекі. Падзеі тыдня з Карбалевічам
Саюзьнікі Расеі адзін за адным церпяць паразу. Для Беларусі гэта важны ўрок, каб задумацца. А валоданьне ядзернай зброяй, якую так прагне мець Лукашэнка, можа стаць фактарам небясьпекі. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч пра галоўныя падзеі тыдня.
ВІДЭА: https://youtu.be/sQOkP3NAEZ8
ВЫНІКІ ТЫДНЯ З ГАННАЙ СОЎСЬ, АНТОНАМ ПЯНЬКОЎСКІМ, ПАЎЛАМ ЛАТУШКАМ, СЬВЯТЛАНАЙ ЦІХАНОЎСКАЙ
Якая сапраўдная мэта меркаванага візыту спэцпрадстаўніка прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіта Келага ў Беларусь? Ці запрашаў Лукашэнка Трампа ў Менск? Якой можа быць роля ЗША ў канфлікце Ізраіля і Ірана? Ці лічыць Сьвятлана Ціханоўская, што трэба перастаць жыць 2020 годам?
Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з дарадцам Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антонам Пянькоўскім. У нашым эфіры таксама размова з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінэту Паўлам Латушкам, і інтэрвію зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
🎥 https://youtu.be/eiECX8AO708
Прэм’ер-міністар Армэніі Пашыньян — з гістарычным візытам у Турэччыне
Кіраўнік армянскага ўраду Нікол Пашыньян прыляцеў у Стамбул на запрашэньне турэцкага прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана. Гэта першы ў гісторыі візыт такога ўзроўню ў дачыненьнях паміж краінамі. Турэччына была адной зь першых дзяржаваў сьвету, якая прызнала незалежнасьць Армэніі ад СССР у 1991-м, але праз вайну у Нагорным Карабаху, у якой Турэччына заўсёды падтрымлівала Азэрбайджан, краіны зачынілі мяжу. Міждзяржаўныя дачыненьні Стамбулу і Ерэвану ўжо больш за тры дзесяцігодзьдзі лічацца варожымі.
Спробы нармалізацыі былі ў 2009 годзе, калі краіны падпісалі пратакол аб нармалізацыі дачыненьняў, аднак ні турэцкі, ні армянскі парлямэнты не зацьвердзілі гэты дакумэнт. У 2021 годзе прадстаўнікі краінаў сустракаліся ў Маскве і Вене для ўрэгуляваньня канфлікту. Армэнія скасавала эмбарга на турэцкія тавары ў 2022 годзе, а Турэччына абвясьціла пра намер аднавіць прамыя рэйсы паміж сталіцамі. Але ў 2023 годзе паміж Армэніяй і Азэрбайджанам зноў адбыўся ўзброены канфлікт, у выніку якога азэрбайджанскія войскі занялі Нагорны Карабах, адкуль уцяклі каля 100 тысяч армянаў. Эрдаган адкрыта падтрымаў у вайне Баку, а армянаў абвінаваціў у эскаляцыі канфлікту.
Наземная мяжа паміж дзяржавамі застаецца закрытай. Яе закрыў турэцкі бок на салідарнасьць з азэрбайджанцамі ў Першую карабаскую вайну. Але глябальнай падставай для канфлікту зьяўляецца рознае стаўленьне да падзеяў 1915 году, калі ў Асманскай імпэрыі загінулі каля 1,5 млн армянаў. Армэнія называе гэта «генацыдам» і патрабуе ад Турэччыны прызнаць масавыя наўмысныя забойствы армянскага насельніцтва. У Стамбуле кажуць, што тады была «разаніна з абодвух бакоў» і адмаўляюцца называць крывавыя падзеі турэцкім генацыдам армянаў.
За дзень да візыту Пашыньяна ў Стамбул турэцкую сталіцу наведаў кіраўнік Азэрбаджйну Ільхам Аліеў, які правёў перамовы з Эрдаганам. Турэцкі кіраўнік спрабуе быць мэдыятарам ва ўрэгуляваньні армяна-азэрбайджанскага канфлікту.
Памёр заснавальнік маркі бялізны Serge Сяргей Атрошчанка
Беларускі бізнэсовец памёр 19 чэрвеня ад цяжкага анкалягічнага захворваньня.
Больш за ўсё Атрошчанка вядомы як заснавальнік маркі ніжняй бялізны Serge і газэты «Обозреватель», піша Smartpress.
Сяргей Атрошчанка нарадзіўся ў 1970 годзе ў Менску. У 21 год (адразу пасьля развалу СССР) зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і пачаў бізнэс з вырабу трусіных скурак, пашыву і гандлю на Старажоўскім рынку ў Менску футравымі шапкамі і футрамі.
У 1996 годзе запусьціў вытворчасьць бялізны. Кампанія Serge хутка разьвівалася: пачаўшы з 15 швейных машынак і такой самай колькасьці швачак, вырасла да штату ў 700 чалавек. У фірмы зьявіліся па ўсёй Беларусі, потым у СНД і ў некалькіх краінах Эўропы.
Таксама Атрошчанка заснаваў газэту «Свободные новости», а затым выданьне «Обозреватель».
Адбыўся яшчэ адзін этап вялікага абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай. Беларусаў зноў не было
Ва Ўкраіну вярнуліся цяжкахворыя і цяжкапараненыя вайскоўцы, некаторыя зь іх знаходзіліся ў палоне больш за тры гады, паведамілі ў Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі.
Паводле інфармацыі Радыё Свабода, сярод перададзеных Расеі палонных беларускіх грамадзян сёньня не было.
Згодна з паведамленьнем Міністэрства абароны Расеі, расейскія вайскоўцы цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе атрымліваюць неабходную мэдычную дапамогу.
Парлямэнт Літвы ўхваліў законапраект пра магчымасьць уводу нацыянальных эканамічных санкцыяў супраць Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/6WvJD
Вільня хоча пакінуць за сабой магчымасьць прымаць самастойныя рашэньні аб санкцыях у выпадку, калі працяг санкцыяў Эўразьвязу ўлетку 2025 году заблякуе Вугоршчына. Канчатковае галасаваньне мае адбыцца на наступным тыдні
Санкцыі змогуць закранаць экспарт тавараў, тэхналёгіі, паслуг і праграмнага забесьпячэньня, якія могуць выкарыстоўвацца для разьвіцьця ваеннага, абароннага або прамысловага патэнцыялу Расеі і Беларусі.
Пад санкцыі могуць трапіць асобы, якія
❌ падтрымліваюць вайну РФ супраць Украіны,
❌ падтрымліваюць дзеньні, якія пагражаюць бясьпецы Ўкраіны.
❌ проста або ўскосна шкодзяць бяспецы Літвы праз гібрыдную дзейнасць.
❌ падтрымліваюць парушэньне правоў чалавека і рэпрэсіі ў Беларусі і Расеі або вядуць дзейнасьць, якая пагражае дэмакратыі.
«Ніхто ня ставіў задачу, як абыходзіць санкцыі». Мясьніковіч пра схемы супрацы ў ЭАЭС
Колішні прэм’ер Беларусі і экс-старшыня калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што пасьля ўвядзеньня санкцый супраць банкаў Расеі і Беларусі існавала пагроза «паралізаваць» адпрацаваную супрацу ў рамках Эўразійскага эканамічнага саюзу.
«Што датычыць санкцыйных спраў, была прапанова прэзыдэнта Казахстану аб неабходнасьці стварэньня адпаведнай працоўнай групы, якая магла б арганізаваць працу па ўзаемным прасоўваньні нашых тавараў на ўнутраных рынках і вырашэньні пытаньняў з разьлікамі, паколькі ўводзіліся санкцыі таксама датычна банкаў Расеі і Беларусі. І каб агульную прастору не паралізавала, ухвальваліся важнейшыя рашэньні па стварэньні ўзаемадачыненьняў з трэцімі краінамі ў рамках санкцыйных падыходаў. Ніхто ня ставіў задачу, як абыходзіць санкцыі. Было вырашана працаваць ва ўмовах, якія склаліся – мы спрацавалі пасьпяхова і, што важна, разам, як і павінна быць у рамках саюзу. Гэта і дазваляе пераадолець усе нягоды», – сказаў Мясьніковіч у інтэрвію дзяржаўнаму выданьню sb.by.
Кіраўнік кампаніі Белавія расказаў пра прыбыткі, санкцыі, палёты ў небясьпечную зону і новыя самалёты
https://smarturl.click/E1GpZ
✈️ «Белавія» працягвае выкарыстоўваць арыгінальныя запасныя часткі для абслугоўваньня самалётаў Boeing і абслугоўвае ня толькі свой авіяпарк.
✈️ Неўзабаве «Белавія» атрымае яшчэ два самалёты Airbus. Адзін з іх ужо праходзіць тэхнічную падрыхтоўку і будзе лятаць у на кітайскі востраў Хайнань.
✈️ Кампанія працягвае лятаць у Дубай, нягледзячы на абвастрэньне сытуацыі на Блізкім Усходзе. Адлегласьць праз аблёт павялічылася, час у дарозе — амаль 10 гадзін, рэйс стратны, і трэба дазапраўка ў Ташкенце.
✈️ Пасьля 2020 году кампанія зноў пачала атрымліваць прыбытак без дапамогі ад дзяржавы, заявіў Чаргінец.
Уначы Расея атакавала Харкаў і Адэсу. Гарэлі жылыя дамы
У Харкаве пацярпелі тры чалавекі, сярод іх двое дзяўчынак 12 і 17 гадоў. Загарэўся дах шматпавярховіка.
У Адэсе (на фота) ад нападаў пацярпелі 13 чалавек, у тым ліку тры ратавальнікі. У цэнтры гораду ад удару дрона загарэўся чатырохпавярховы жылы дом.
Ратавальнікі эвакуавалі 600 чалавек з 23-павярховіка, у якім агонь ахапіў тры паверхі з 18 да 20-га.
Сёньня 100 гадоў Янку Сурвілу; 25 гадоў інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat
📄 20 чэрвеня 1925 году нарадзіўся Янка Сурвіла (на здымку), беларускі грамадзкі дзяяч на эміграцыі, у 1958–1965 арганізатар і вядоўца беларускіх радыёпраграмаў Гішпанскага радыё.
📄 У 2000-м годзе ў гэты дзень заснавалі інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org.
Больш падзей 20 чэрвеня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6Wv52
Галоўнае за 19 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️
📌 Беларусам, якія захочуць атрымаць украінскі пашпарт, трэба будзе дэкляраваць адмову ад грамадзянства Беларусі
📌 Ізраіль атакаваў неактыўны ядзерны рэактар; Іран ударыў па ізраільскім шпіталі
📌 У Міністэрстве адукацыі патлумачылі, ці павінны бацькі пацьвярджаць, што дзеці вучацца за мяжой
📌 Нецікавыя дзеці. Чаму ў Беларусі за дзесяць гадоў удвая зьнізілася нараджальнасьць
📌 Пуцін ня мае пляну Б для Беларусі. Аналіз Валера Карбалевіча
📌 Petitions.by прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем». Ці пагражае крымінальная адказнасьць карыстальнікам?
📌 16 мільярдаў пароляў апынуліся ў адкрытым доступе. Што рабіць?
📌 Від лішайніка з Антарктыды назвалі імем беларускага навукоўца
📌 Беларусы змогуць купляць арэнднае жыльлё
Пасьля зрынаньня рэжыму Асада ў Сырыю вярнуліся звыш 2 млн чалавек
Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Філіпа Грандзі напярэдадні Міжнароднага дня ўцекача апублікаваў у сацыяльнай сетцы Х статыстыку наконт сырыйцаў, якія вярнуліся на сваю радзіму пасьля зрынаньня дыктатарскага рэжыму Башара Асада 8 сьнежня 2024 году. Грандзі адзначыў, што ў Сырыю вярнуліся звыш 2 мільёнаў чалавек.
«Гэта знак і надзея на тле росту напружанасьці ў рэгіёне. Гэта даказвае, што нам патрэбныя палітычныя рашэньні, а не чарговая хваля нестабільнасьці і перасяленьняў».
Латвія забараніла грамадзянам і юрыдычным асобам Беларусі і Расеі набываць нерухомасьць
Выключэньне зроблена толькі для тых, хто мае статус пастаяннага жыхара Эўразьвязу або дазвол на сталае пражываньне ў Латвіі.
Латвійскім жа банкам цяпер нельга абслугоўваць кліентаў на расейскай мове, дазваляецца толькі латыская ці мовы Эўразьвязу, перадае «Настоящее время».
Міжнародны экспэрт у лічбавай бясьпецы Нікалай Квантыліяні ў размове са Свабодай даў наступныя парады:
https://smarturl.click/xVdDY
💻 Двухфактарная ідэнтыфікацыя — найлепшая абарона для вашых акаўнтаў і ў сувязі зь цяперашнім выцекам інфармацыі, і агулам. Калі вы яе ня маеце, трэба яе ўключыць, пакуль вы яшчэ маеце доступ да сваіх акаўнтаў, і памяняць паролі.
💻 Варта падумаць і пра тыя акаўнты, якімі вы не карыстаецеся рэгулярна.
💻 Ёсьць сэнс таксама праверыць, якія ў вашых акаўнтах дадатковыя наладкі для аднаўленьня. Магчыма, напрыклад, што вашая пошта ў Google абароненая надзейным паролем і двухфактарнай аўтэнтыфікацыяй, але калі вы яе стваралі, вы далі для магчымага аднаўленьня акаўнту адрас электроннай пошты на нейкім менш бясьпечным сэрвісе, пра які вы ўжо і забыліся.
18 чэрвеня 2025 году Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала праект Petitions.by «экстрэмісцкім фармаваньнем». Праз гэты праект з 2015 году беларусы падавалі звароты ў органы ўлады рознага ўзроўню і падпісваліся пад імі. Ці яны цяпер у небясьпецы?
https://smarturl.click/lA28M
Паводле юрысткі праваабарончага цэнтру «Вясна» Вікторыі Рудзянковай, у Беларусі існуе рэальная рызыка, што падпісанты пэтыцый на Petitions.by могуць апынуцца пад пагрозай перасьледу паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні).
«Пры наяўнасьці палітычнай волі, улады могуць палічыць, што подпіс зьяўляецца „формай удзелу“ ў дзейнасьці фармаваньня. Ужо хапае выпадкаў, калі людзей прыцягвалі да адказнасьці за дзеяньні, якія адбыліся да прызнаньня ініцыятывы экстрэмісцкай — напрыклад, за падпіску, камэнтар або лайк», — цытуе яе «Вясна».Читать полностью…
Вялікая Брытанія вывозіць сваіх дыпляматаў з Ірану
Прычынай вываду штату з амбасады ў Тэгеране ў Лёндане назвалі недахоп гарантый бясьпекі праз рэгулярныя абстрэлы паміж Іранам і Ізраілем. Пра гэта замежнапалітычнае ведамства Вялікай Брытаніі заявіла ў афіцыйным паведамленьні, адзначаючы, што гэта часовыя захады.
Таксама брытанцы адзначылі, што амбасада працягне працаваць дыстанцыйна.
Раней брытанскіх дыпляматаў вывезьлі з Ізраілю.
На мытні ў Латвіі затрымалі восем матацыклаў, якія везьлі ў Беларусь
Матацыклы трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, бо іх палічылі прадметамі раскошы. Затрыманьне адбылося яшчэ 10 чэрвеня, мытня паведаміла пра гэта толькі сёньня. На мытны пункт пропуску Патэрніекі (зь беларускага боку — Грыгараўшчына) прыехаў грузавік зь літоўскімі нумарамі на цягачы і казаскімі на прычэпе рэгістрацыйнымі нумарамі. Сярод грузу былі і восем матацыклаў.
Партыю матацыклаў таго ж адпраўніка затрымлівалі на мытні за месяц да гэтага. Паводле дакумэнтаў, тавар накіроўвалі ва Ўзбэкістан.
Пасьля звароту ў мытную службу краіны-атрымальніка ў латвійскіх мытнікаў зьявіліся сумневы наконт таго, куды ж насамрэч адпраўляюцца матацыклы. Яны западозрылі, што тавар трапіць у Беларусь ці Расею у абыход санкцый і таму забаранілі правоз матацыклаў, кошт кожнага зь якіх перавышаў 5 тысяч эўра, а значыць, трапляў пад «прадметы раскошы» паводле санкцыйнага заканадаўства.
Журналіст азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Фарыд Мэхралізадэ асуджаны на 9 гадоў зьняволеньня
Вырак вынес Бакінскі суд у цяжкіх злачынствах. Ні Мэхралізадэ, ні іншыя шасьцёра журналістаў, якія апынуліся на лаве падсудных, не прызналі сваёй віны. У сваім апошнім слове журналіст і эканаміст заявіў, што прысуд ня будзе рашэньнем судзьдзяў, а будзе толькі колькасьцю гадоў, патрэбнай тым, хто загадаў пасадзіць журналістаў.
Фарыда Мэхралізадэ затрымалі 30 траўня 2024 году, калі прадстаўнікі спэцслужбаў Азэрбайджану схапілі яго і сказалі «ты зашмат гаворыш». А ўжо 1 чэрвеня таго году суд у Баку зьмясьціў журналіста пад варту за «змову з мэтай кантрабанды замежнай валюты». Ягоны эпізод аднесьлі да справы, пачатай азэрбайджанскімі ўладамі супраць Abzas Media, хоць само выданьне цалкам адмаўляла датычнасьць Мэхралізадэ да сваёй дзейнасьці. Пазьней улады выставілі яму дадатковыя абвінавачаньні, у тым ліку ў незаконным прадпрымальніцтве, ухіленьні ад выплаты падаткаў і падробцы дакумэнтаў.
Фарыд назваў усе артыкулы супраць сябе сфабрыкаванымі і палічыў іх дадатковым доказам палітычнай матываванасьці справы. У сваіх эканамічных публікацыях Мэхралізадэ крытыкаваў залежнасьць Азэрбайджану ад нафты і газу і ставіў пад сумнеў афіцыйную статыстыку беспрацоўя і беднасьці.
Заснавальнік выдання Abzas Media Ульві Гасанлі і яго галоўная рэдактарка Сэвіндж Абасава (Вагіфкізі) таксама былі асуджаныя 20 чэрвеня на 9 гадоў пазбаўленьня волі. Іншыя журналісты выданьня атрымалі ад 7,5 да 9 гадоў зьняволеньня.
«Сьпіс экстрэмістаў» МУС папоўніўся 27 прозьвішчамі
20 чэрвеня 2025 году МУС Беларусі абнавіла «Сьпіс экстрэмістаў», дадаўшы туды 27 чалавек. Цяпер у ім 5434 прозьвішчы, піша «Вясна».
Сярод іх:
Васіль Арэшка, затрыманы летась 15 студзеня пасьля вяртаньня з Польшчы за «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
Ігар Неміровіч, які пасьля першага палітычнага тэрміну прабыў на волі ўсяго пару месяцаў і цяпер адбывае 3 гады ўзмоцненага рэжыму за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»
Ці не стаіць за ізраільскімі ўдарамі па ядзернай інфраструктуры больш амбітная мэта — зьмена ўлады ў краіне? І ці не памылковыя такія чаканьні?
https://smarturl.click/vdY98
Гэтае пытаньне апошнімі днямі не сыходзіць з увагі іранскіх аналітыкаў.
👍🏼Прыхільнікі сьцьвярджаюць, што цяперашні іранскі рэжым слабейшы, чым калі-небудзь, з-за пастаянных публічных пратэстаў і міжнароднай ізаляцыі. І вонкавы ціск можа стаць вырашальным чыньнікам для дасягненьня доўгачаканых зьменаў.
👎🏼 Праціўнікі кажуць, што эфэкт можа быць адваротным: эскаляцыя і яшчэ больш жорсткі рэжым, які ўжо даказваў, што для захаваньня ўлады ня спыніцца перад масавымі арыштамі і ахвярамі.
У Беларусі памёр знакаміты публіцыст і пісьменьнік Сямён Букчын
https://smarturl.click/5ZWBG
Сямён Букчын памёр у 4-й клінічнай лякарні Менску на 84-м годзе жыцьця.
Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў ягоны сын Аляксандар.
Сямён Букчын вядомы публіцыст, пісьменьнік і дасьледчык літаратуры, аўтар больш як 20 кніг, у тым ліку пра Льва Талстога, Фёдара Дастаеўскага, Антона Чэхава, пра іх сувязі зь Беларусьсю.
У 2021 годзе выйшла ягоная кніга «Одушевить пережитое в слове», у якой можна прачытаць пра тое, якімі бачылі беларусаў і Беларусь Іван Бунін, Мікалай Ляскоў, пра адносіны паміж Максімам Горкім і Адамам Багдановічам.
Сямён Букчын падпісаў у 2021 годзе зварот да ўладных структур і дзяржаўных СМІ з патрабаваньнем спыніць перасьлед журналістаў.
Канец «мутнай схемы». Што зараз будзе з польскімі працоўнымі візамі для беларусаў
https://smarturl.click/3Q1ZV
🛠 Цяпер беларусаў будуць прымаць на працу толькі з працоўнымі візамі або візамі на падставе Карты паляка.
🔎 За працадаўцамі ўзмацняць кантроль, каб яны кантралявалі працаўнікоў і паведамлялі пра парушэньні ўладам.
🛑 Запісацца на атрыманьне працоўнай візы вельмі складана, і ў ёй часта адмаўляюць.
🔀Няма магчымасці мяняць ДНЖ іншай краіны Эўразьвязу на польскі.
МАГАТЭ: з пачатку абстрэлаў у Іране пашкоджаныя сама меней чатыры ядзерныя аб’екты
У Міжнародным агенцтве атамнай энэргіі (МАГАТЭ) паведамілі дэталі пашкоджаных у выніку абстрэлаў Ізраіля ядзерных аб’ектаў.
У прыватнасьці, як адзначаецца ў справаздачы МАГАТЭ, пашкоджаньні атрымалі аб’екты, разьмешчаныя ў Араку, Ісфахане, Натанзе (на фота) і Тэгеране.
Згодна з інфармацыяй МАГАТЭ, узровень радыяцыі за межамі аб’ектаў застаецца нязьменным.
🇧🇬 Эўракамісія рэкамэндавала Баўгарыю да далучэньня да эўразоны.
«Гэта вырашальны крок на шляху Баўгарыі да таго, каб стаць 21-м сябрам эўразоны ў 2026 годзе», — сказаў кіраўнік Эўрагрупы Паскаль Данах'ю.
Чакаецца, што эўра заменіць баўгарскі леў ужо 1 студзеня.
Баўгарыя далучылася да Эўрапейскага Зьвязу ў 2007 годзе, а да Шэнгенскай зоны — сёлета.
Урад узяў пад кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы
Пастанова пра гэта пачне дзейнічаць ужо 20 чэрвеня.
Вытворцам, каб павысіць цэны больш як на 0,3% у месяц, трэба будзе падаць аргумэнты ў спэцыяльную камісію пры Савеце міністраў і дачакацца яе рашэньня.
Пад кантроль бяруцца цэны па ўсім ланцужку — ад сыравіны да тавараў у крамах.
Крамы ў сваю чаргу па-ранейшаму ня могуць дадаваць нацэнку вышэй, чым дазваляе ўрад.
Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 7% пры заплянаваных уладамі 5%.
Трамп мае прыняць рашэньне наконт Ірану цягам двух тыдняў
https://smarturl.click/134JY
Паводле Дональда Трампа, «ёсьць значная верагоднасьць правядзеньня перамоваў».
Заяву прэзыдэнта ЗША агучыла прэс-сакратар Кэралайн Левіт. Яна адзначыла, што Трамп зацікаўлены ў дыпляматычным вырашэньні, але «не баіцца ўжываць сілу».
Раней Reuters паведаміў, што спэцыяльны пасланьнік ЗША Стыў Уіткаф і міністар замежных спраў Ірану Абас Аракчы вялі тэлефонныя перамовы пасьля ізраільскіх удараў.
Беларусы змогуць купляць арэнднае жыльлё
19 чэрвеня адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. У грамадзянам «найбольш запатрабаваных прафэсій» будзе права набываць ва ўласнасьць арэнднае жыльлё ў населеных пунктах з колькасьцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек пры пэўных умовах. Выняткам будзе Менскі раён, дзе набыць жыльлё будзе нельга.
Умоваў, пры гэтым, цэлы шэраг:
🏡 юрыдычныя падставы для прызнаньня грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў;
🏡 стаж працы ў арганізацыі, якая прадаставіла жыльлё, і тэрмін пражываньня ў такім жыльлі ня менш як 10 гадоў;
🏡 невыкарыстаньне такімі грамадзянамі і членамі іх сем’яў дзяржаўнай падтрымкі пры пабудове, рэканструкцыі або набыцьці жыльля;
🏡 адсутнасьць ў іхнай уласнасьці іншага жыльля па месцы арэнднага;
🏡 адсутнасьць фактаў адчужэньня такога жыльля на працягу трох гадоў.
💵 Аплату кошту арэнднага жыльля можна будзе зрабіць у растэрміноўку на 15 гадоў, а таксама выкарыстоўваць на гэтыя мэты імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыльлё» і сродкі сямейнага капіталу.
Від лішайніка з Антарктыды назвалі імем беларускага навукоўца
Новы для навукі від лішайнікаў названы ў гонар вядомага беларускага палярнага дасьледчыка Юрыя Гігіняка, паведамілі ў НПЦ біярэсурсаў.
Austroplaca giginyakii Halıcı, Yiğit & Güllü sp. nov. — такую назву новаму віду лішайніка даў вядомы турэцкі навукоўца, прафэсар Мэхмэт Гёкхан Халічы, кіраўнік міжнароднага праекту «Штрых-кадаваньне ДНК лішайнікаў Усходняй Антарктыды». Дасьледаваньні адбываліся на антарктычнай станцыі «Гара Вячэрняя».
Падрабязнае апісаньне новага віду і вынікі дасьледаваньняў паказалі на паседжаньні батаніка-фізыялягічнага сэмінару на базе Інстытуту экспэрымэнтальнай батанікі НАН Беларусі.
Тое, што ў назьве ёсьць прозьвішча беларускага навукоўца — гэта ня толькі даніна павагі яго навуковай спадчыне, але і сымбалічнае прызнаньне яго ўнёску ў разьвіцьцё дасьледаваньняў у галіне біяразнастайнасьці Антарктыкі і ролі Беларусі ў палярным рэгіёне, адзначылі ў НПЦ.
Пастаўкі заходняй зброі Кіеву «аддаляюць магчымасьць мірнага ўрэгуляваньня» канфлікту ва Ўкраіне. З гэтым сьцьвярджэньнем пагадзіўся пасол Славаччыны ў Менску Ёзэф Мігаш у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1», перадае «Позірк».
https://smarturl.click/zd6n6
«Ведаеце, якая самая лепшая вайна? Якая ніколі не пачыналася. І калі шарахаюць зьнішчальнікам і танкам, гэта ня выхад з вайны, не. Таму я ўвогуле згодны з пазыцыяй вашага прэзыдэнта, як ён кажа: „А для маёй краіны самае важнае — мір і дабрабыт народу“. Правільна, абсалютна правільна», — заявіў Мігаш.
Пуцін ня мае пляну Б для Беларусі. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/GgGnE
📍Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну Пецярбурскі міжнародны эканамічны форум ператварыўся больш у прапагандысцкае шоў.
📍Пуцін заявіў, што Расея не пагражае NATO. Але перад нападам на Ўкраіну Крэмль таксама абвяргаў свае агрэсіўныя намеры.
📍Кіраўніцтва Беларусі моцна хвалююць заходнія санкцыі, яно спадзяецца на падтрымку Расеі.
19 чэрвеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на палях Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму правёў сустрэчу з кіраўнікамі сусьветных інфармацыйных агенцтваў. Ён абяцаў, што Расея не зьбіраецца нападаць на Эўропу, а ў адносінах зь Беларусьсю ня будзе нічога мяняць.