radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Канец «мутнай схемы». Што зараз будзе з польскімі працоўнымі візамі для беларусаў

https://smarturl.click/3Q1ZV

🛠 Цяпер беларусаў будуць прымаць на працу толькі з працоўнымі візамі або візамі на падставе Карты паляка.

🔎 За працадаўцамі ўзмацняць кантроль, каб яны кантралявалі працаўнікоў і паведамлялі пра парушэньні ўладам.

🛑 Запісацца на атрыманьне працоўнай візы вельмі складана, і ў ёй часта адмаўляюць. 

🔀Няма магчымасці мяняць ДНЖ іншай краіны Эўразьвязу на польскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАГАТЭ: з пачатку абстрэлаў у Іране пашкоджаныя сама меней чатыры ядзерныя аб’екты

У Міжнародным агенцтве атамнай энэргіі (МАГАТЭ) паведамілі дэталі пашкоджаных у выніку абстрэлаў Ізраіля ядзерных аб’ектаў.

У прыватнасьці, як адзначаецца ў справаздачы МАГАТЭ, пашкоджаньні атрымалі аб’екты, разьмешчаныя ў Араку, Ісфахане, Натанзе (на фота) і Тэгеране.

Згодна з інфармацыяй МАГАТЭ, узровень радыяцыі за межамі аб’ектаў застаецца нязьменным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇧🇬 Эўракамісія рэкамэндавала Баўгарыю да далучэньня да эўразоны.

«Гэта вырашальны крок на шляху Баўгарыі да таго, каб стаць 21-м сябрам эўразоны ў 2026 годзе», — сказаў кіраўнік Эўрагрупы Паскаль Данах'ю.

Чакаецца, што эўра заменіць баўгарскі леў ужо 1 студзеня.

Баўгарыя далучылася да Эўрапейскага Зьвязу ў 2007 годзе, а да Шэнгенскай зоны — сёлета.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад узяў пад кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы

Пастанова пра гэта пачне дзейнічаць ужо 20 чэрвеня.

Вытворцам, каб павысіць цэны больш як на 0,3% у месяц, трэба будзе падаць аргумэнты ў спэцыяльную камісію пры Савеце міністраў і дачакацца яе рашэньня.

Пад кантроль бяруцца цэны па ўсім ланцужку — ад сыравіны да тавараў у крамах.

Крамы ў сваю чаргу па-ранейшаму ня могуць дадаваць нацэнку вышэй, чым дазваляе ўрад.

Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 7% пры заплянаваных уладамі 5%.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп мае прыняць рашэньне наконт Ірану цягам двух тыдняў

https://smarturl.click/134JY

Паводле Дональда Трампа, «ёсьць значная верагоднасьць правядзеньня перамоваў».

Заяву прэзыдэнта ЗША агучыла прэс-сакратар Кэралайн Левіт. Яна адзначыла, што Трамп зацікаўлены ў дыпляматычным вырашэньні, але «не баіцца ўжываць сілу».

Раней Reuters паведаміў, што спэцыяльны пасланьнік ЗША Стыў Уіткаф і міністар замежных спраў Ірану Абас Аракчы вялі тэлефонныя перамовы пасьля ізраільскіх удараў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы змогуць купляць арэнднае жыльлё

19 чэрвеня адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. У грамадзянам «найбольш запатрабаваных прафэсій» будзе права набываць ва ўласнасьць арэнднае жыльлё ў населеных пунктах з колькасьцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек пры пэўных умовах. Выняткам будзе Менскі раён, дзе набыць жыльлё будзе нельга.

Умоваў, пры гэтым, цэлы шэраг:
🏡 юрыдычныя падставы для прызнаньня грамадзянамі, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў;
🏡 стаж працы ў арганізацыі, якая прадаставіла жыльлё, і тэрмін пражываньня ў такім жыльлі ня менш як 10 гадоў;
🏡 невыкарыстаньне такімі грамадзянамі і членамі іх сем’яў дзяржаўнай падтрымкі пры пабудове, рэканструкцыі або набыцьці жыльля;
🏡 адсутнасьць ў іхнай уласнасьці іншага жыльля па месцы арэнднага;
🏡 адсутнасьць фактаў адчужэньня такога жыльля на працягу трох гадоў.

💵 Аплату кошту арэнднага жыльля можна будзе зрабіць у растэрміноўку на 15 гадоў, а таксама выкарыстоўваць на гэтыя мэты імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыльлё» і сродкі сямейнага капіталу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Від лішайніка з Антарктыды назвалі імем беларускага навукоўца

Новы для навукі від лішайнікаў названы ў гонар вядомага беларускага палярнага дасьледчыка Юрыя Гігіняка, паведамілі ў НПЦ біярэсурсаў.

Austroplaca giginyakii Halıcı, Yiğit & Güllü sp. nov. — такую ​​назву новаму віду лішайніка даў вядомы турэцкі навукоўца, прафэсар Мэхмэт Гёкхан Халічы, кіраўнік міжнароднага праекту «Штрых-кадаваньне ДНК лішайнікаў Усходняй Антарктыды». Дасьледаваньні адбываліся на антарктычнай станцыі «Гара Вячэрняя».

Падрабязнае апісаньне новага віду і вынікі дасьледаваньняў паказалі на паседжаньні батаніка-фізыялягічнага сэмінару на базе Інстытуту экспэрымэнтальнай батанікі НАН Беларусі.

Тое, што ў назьве ёсьць прозьвішча беларускага навукоўца — гэта ня толькі даніна павагі яго навуковай спадчыне, але і сымбалічнае прызнаньне яго ўнёску ў разьвіцьцё дасьледаваньняў у галіне біяразнастайнасьці Антарктыкі і ролі Беларусі ў палярным рэгіёне, адзначылі ў НПЦ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пастаўкі заходняй зброі Кіеву «аддаляюць магчымасьць мірнага ўрэгуляваньня» канфлікту ва Ўкраіне. З гэтым сьцьвярджэньнем пагадзіўся пасол Славаччыны ў Менску Ёзэф Мігаш у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1», перадае «Позірк».

https://smarturl.click/zd6n6

«Ведаеце, якая самая лепшая вайна? Якая ніколі не пачыналася. І калі шарахаюць зьнішчальнікам і танкам, гэта ня выхад з вайны, не. Таму я ўвогуле згодны з пазыцыяй вашага прэзыдэнта, як ён кажа: „А для маёй краіны самае важнае — мір і дабрабыт народу“. Правільна, абсалютна правільна», — заявіў Мігаш.


Ён таксама лічыць, што «перамовы дапамогуць» ва ўрэгуляваньні ўкраінскага крызісу, і выказаў салідарнасьць з Аляксандрам Лукашэнкам у тым, што «ня трэба шарахаць шашкамі, трэба, нарэшце, сесьці і гаварыць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін ня мае пляну Б для Беларусі. Аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/GgGnE

📍Пасьля нападу Расеі на Ўкраіну Пецярбурскі міжнародны эканамічны форум ператварыўся больш у прапагандысцкае шоў.

📍Пуцін заявіў, што Расея не пагражае NATO. Але перад нападам на Ўкраіну Крэмль таксама абвяргаў свае агрэсіўныя намеры.

📍Кіраўніцтва Беларусі моцна хвалююць заходнія санкцыі, яно спадзяецца на падтрымку Расеі.

19 чэрвеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на палях Пецярбурскага міжнароднага эканамічнага форуму правёў сустрэчу з кіраўнікамі сусьветных інфармацыйных агенцтваў. Ён абяцаў, што Расея не зьбіраецца нападаць на Эўропу, а ў адносінах зь Беларусьсю ня будзе нічога мяняць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падчас выступу Ціханоўскай у Брусэлі прадстаўнік Латвіі ўзьняў бел-чырвона-белы сьцяг. ФАТАФАКТ

Сьвятлана Ціханоўская выступіла 18 чэрвеня на пленарнай сэсіі ў Эўрапейскім эканамічным і сацыяльным камітэце (EESC) ў Брусэлі, дзе падпісала Мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж Камітэтам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Падчас выступу Ціханоўская падкрэсьліла, што беларусы – не дадатак да Расеі, а эўрапейская нацыя, гатовая рабіць унёсак у агульную будучыню.

Падчас выступу Ціханоўскай прэзыдэнт Эўрапейскага руху Латвіі Андрыс Гобіньш узьняў бел-чырвона-белы сьцяг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дасьледчыкі расказалі, праз што ў Беларусь прасоўваецца «русский мир», і як гэтаму процідзейнічаць

https://smarturl.click/w450m

Беларускія дасьледчыкі правялі онлайн-дыскусію пра маштаб і інструмэнты культурна-гуманітарнай экспансіі Расеі ў Беларусі і магчымасьці ад яе абараніцца. Пагроза беларускай ідэнтычнасьці вызначаная як велізарная, а цяперашняе становішча — блізкім да катастрофы.

Праблемы абмеркавалі гісторык Павал Церашковіч, кандыдат філязофскіх навук Павал Баркоўскі, сацыёляг і дасьледчых гістарычнай памяці Аляксей Ластоўскі і мэнэджэр у сфэры сацыяльна-культурніцкіх ініцыятыў Надзея Гарэцкая — усе чацьвёра працуюць за межамі краіны, але працягваюць, як выказаўся вядомы беларускі філёзаф Уладзімер Фурс, «думаць Беларусь». Размова адбылася на пляцоўцы, створанай Інстытутам разьвіцьця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Эўропе. Гэта ўжо трэцяя дыскусія ў межах сэрыі «Пяць год супрацьстаяньня: Quo vadis, Беларусь? (Куды ідзеш, Беларусь? — РС)».

На ілюстрацыйным фота: афішы ў Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект Petitions.bу

Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што 18 чэрвеня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» праект Petitions.bу.

У МУС лічаць датычным да гэтага праекту Ўладзіміра Кавалкіна.

Апроч таго, у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» дадалі праект «Adu.plасе». Паводле КДБ, паведаміла «Вясна», да яго маюць дачыненьне Дар'я Рублеўская, Кацярына Буніна, Ганна Комлач і Вера Моніна.

КДБ таксама абнавіў датычных да «экстрэмісцкага фармаваньня» «Честные люди» – у сьпіс дадалі Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну (Жываглод), Цімафея Малахоўскага, Алега Давыдчыка.

На фота: Будынак КДБ Беларусі, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нецікавыя дзеці. Чаму ў Беларусі за дзесяць гадоў удвая зьнізілася нараджальнасьць

https://smarturl.click/0Bpav

Беларускія ўлады ўпершыню за чатыры гады апублікавалі новую статыстыку нараджальнасьці. Пагаварылі аб прычынах яе рэзкага зьніжэньня з псыхолягам і замужняй беларускай, якая сьвядома хоча жыць у сям’і безь дзяцей.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Міністэрстве адукацыі патлумачылі, ці павінны бацькі пацьвярджаць, што іх дзеці вучацца за мяжой

У ведамстве ўдакладнілі, што бацькі непаўналетніх дзяцей, якія зарэгістраваныя ў Беларусі, але жывуць за межамі краіны, не павінны падаваць у школы Беларусі дакумэнты, якія пацьвярджаюць іхнае навучаньне на месцы жыхарства за мяжой.

«Гэта ж датычыць і выпадкаў прыезду на канікулы непаўналетніх дзяцей, грамадзян Беларусі, якія жывуць і вучацца за мяжой», — адзначылі ў Міністэрстве.


Так у ведамстве адрэагавалі на пытаньні, якія пачалі абмяркоўваць беларусы замежжа праз зьмены ў Кодэксе аб адукацыі, што пачынаюць дзейнічаць з 1 верасьня.

На фота: 9-я магілёўская школа, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На прадпрыемствах МАЗу больш за тры тысячы вакансій і больш за 200 – у менскай лякарні

Камітэт па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менскага гарвыканкама апублікаваў 3975 вакансій на прадпрыемствах беларускай сталіцы, найбольш супрацоўнікаў – 3413 – патрабуюцца на прадпрыемствах ААТ «МАЗ».

Як вынікае зь інфармацыі, разьмешчанай на электроннай ярмарцы вакансій 19 чэрвеня, на прадпрыемствы холдынгу патрабуюцца ня толькі рабочыя, а і кіраўнікі падразьдзелаў.

У 10-й гарадзкой клінічнай лякарні шукаюць 217 працаўнікоў – пераважна малодшы мэдычны пэрсанал, а таксама працоўных для абслугоўваньня і рамонту памяшканьняў установы.

На фота: МАЗ, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік кампаніі Белавія расказаў пра прыбыткі, санкцыі, палёты ў небясьпечную зону і новыя самалёты

https://smarturl.click/E1GpZ

✈️ «Белавія» працягвае выкарыстоўваць арыгінальныя запасныя часткі для абслугоўваньня самалётаў Boeing і абслугоўвае ня толькі свой авіяпарк.

✈️ Неўзабаве «Белавія» атрымае яшчэ два самалёты Airbus. Адзін з іх ужо праходзіць тэхнічную падрыхтоўку і будзе лятаць у на кітайскі востраў Хайнань.

✈️ Кампанія працягвае лятаць у Дубай, нягледзячы на абвастрэньне сытуацыі на Блізкім Усходзе. Адлегласьць праз аблёт павялічылася, час у дарозе — амаль 10 гадзін, рэйс стратны, і трэба дазапраўка ў Ташкенце.

✈️ Пасьля 2020 году кампанія зноў пачала атрымліваць прыбытак без дапамогі ад дзяржавы, заявіў Чаргінец.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уначы Расея атакавала Харкаў і Адэсу. Гарэлі жылыя дамы

У Харкаве пацярпелі тры чалавекі, сярод іх двое дзяўчынак 12 і 17 гадоў. Загарэўся дах шматпавярховіка.

У Адэсе (на фота) ад нападаў пацярпелі 13 чалавек, у тым ліку тры ратавальнікі. У цэнтры гораду ад удару дрона загарэўся чатырохпавярховы жылы дом.

Ратавальнікі эвакуавалі 600 чалавек з 23-павярховіка, у якім агонь ахапіў тры паверхі з 18 да 20-га.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 100 гадоў Янку Сурвілу; 25 гадоў інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat

📄 20 чэрвеня 1925 году нарадзіўся Янка Сурвіла (на здымку), беларускі грамадзкі дзяяч на эміграцыі, у 1958–1965 арганізатар і вядоўца беларускіх радыёпраграмаў Гішпанскага радыё.

📄 У 2000-м годзе ў гэты дзень заснавалі інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org.

Больш падзей 20 чэрвеня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6Wv52

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️

📌 Беларусам, якія захочуць атрымаць украінскі пашпарт, трэба будзе дэкляраваць адмову ад грамадзянства Беларусі

📌 Ізраіль атакаваў неактыўны ядзерны рэактар; Іран ударыў па ізраільскім шпіталі

📌 У Міністэрстве адукацыі патлумачылі, ці павінны бацькі пацьвярджаць, што дзеці вучацца за мяжой

📌 Нецікавыя дзеці. Чаму ў Беларусі за дзесяць гадоў удвая зьнізілася нараджальнасьць

📌 Пуцін ня мае пляну Б для Беларусі. Аналіз Валера Карбалевіча

📌 Petitions.by прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем». Ці пагражае крымінальная адказнасьць карыстальнікам?

📌 16 мільярдаў пароляў апынуліся ў адкрытым доступе. Што рабіць?

📌 Від лішайніка з Антарктыды назвалі імем беларускага навукоўца

📌 Беларусы змогуць купляць арэнднае жыльлё

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля зрынаньня рэжыму Асада ў Сырыю вярнуліся звыш 2 млн чалавек

Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Філіпа Грандзі напярэдадні Міжнароднага дня ўцекача апублікаваў у сацыяльнай сетцы Х статыстыку наконт сырыйцаў, якія вярнуліся на сваю радзіму пасьля зрынаньня дыктатарскага рэжыму Башара Асада 8 сьнежня 2024 году. Грандзі адзначыў, што ў Сырыю вярнуліся звыш 2 мільёнаў чалавек.

«Гэта знак і надзея на тле росту напружанасьці ў рэгіёне. Гэта даказвае, што нам патрэбныя палітычныя рашэньні, а не чарговая хваля нестабільнасьці і перасяленьняў».


🇩🇪 Як адзначае Deutsche Welle, урад у Бэрліне ўжо абмяркоўваў аднаўленьне дэпартацый у Сырыю. Аднак пакуль што ў Нямеччыне лічаць, што становішча зь бясьпекай у гэтай азіяцкай краіне нестабільнае.

🇱🇧 Урад Лібану, дзе жыве 1,5 млн сырыйскіх уцекачоў, распрацаваны плян іх паэтапнага вяртаньня на радзіму. Ужо да верасьня ў Сырыю плянуюць вярнуць каля 300 тысяч чалавек.

🇺🇳 У красавіку агенцтва ААН у справах уцекачоў ацэньвала колькасьць сырыйцаў, якія вярнуліся на радзіму, у 1,4 млн чалавек і прагназавала далейшы працэс вяртаньня.

🇸🇾 Унутры самой Сырыі 7,4 млн чалавек праз войны і рэпрэсіі сталі перамешчанымі асобамі. За гады дыктатуры сям'і Асадаў мільёны сырыйцаў вымушана пакінулі краіну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія забараніла грамадзянам і юрыдычным асобам Беларусі і Расеі набываць нерухомасьць

Выключэньне зроблена толькі для тых, хто мае статус пастаяннага жыхара Эўразьвязу або дазвол на сталае пражываньне ў Латвіі.

Латвійскім жа банкам цяпер нельга абслугоўваць кліентаў на расейскай мове, дазваляецца толькі латыская ці мовы Эўразьвязу, перадае «Настоящее время».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міжнародны экспэрт у лічбавай бясьпецы Нікалай Квантыліяні ў размове са Свабодай даў наступныя парады:

https://smarturl.click/xVdDY

💻 Двухфактарная ідэнтыфікацыя — найлепшая абарона для вашых акаўнтаў і ў сувязі зь цяперашнім выцекам інфармацыі, і агулам. Калі вы яе ня маеце, трэба яе ўключыць, пакуль вы яшчэ маеце доступ да сваіх акаўнтаў, і памяняць паролі.

💻 Варта падумаць і пра тыя акаўнты, якімі вы не карыстаецеся рэгулярна.

💻 Ёсьць сэнс таксама праверыць, якія ў вашых акаўнтах дадатковыя наладкі для аднаўленьня. Магчыма, напрыклад, што вашая пошта ў Google абароненая надзейным паролем і двухфактарнай аўтэнтыфікацыяй, але калі вы яе стваралі, вы далі для магчымага аднаўленьня акаўнту адрас электроннай пошты на нейкім менш бясьпечным сэрвісе, пра які вы ўжо і забыліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

18 чэрвеня 2025 году Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала праект Petitions.by «экстрэмісцкім фармаваньнем». Праз гэты праект з 2015 году беларусы падавалі звароты ў органы ўлады рознага ўзроўню і падпісваліся пад імі. Ці яны цяпер у небясьпецы?

https://smarturl.click/lA28M

Паводле юрысткі праваабарончага цэнтру «Вясна» Вікторыі Рудзянковай, у Беларусі існуе рэальная рызыка, што падпісанты пэтыцый на Petitions.by могуць апынуцца пад пагрозай перасьледу паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу (удзел у экстрэмісцкім фармаваньні).

«Пры наяўнасьці палітычнай волі, улады могуць палічыць, што подпіс зьяўляецца „формай удзелу“ ў дзейнасьці фармаваньня. Ужо хапае выпадкаў, калі людзей прыцягвалі да адказнасьці за дзеяньні, якія адбыліся да прызнаньня ініцыятывы экстрэмісцкай — напрыклад, за падпіску, камэнтар або лайк», — цытуе яе «Вясна».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьці перабудуюць мост цераз Мухавец

Мясцовыя ўлады заявілі, што цалкам перакрываць мост, накіроўваючы аўтамабілі ў аб’езд, ня будуць. Аднак мост даўно заслугоўвае рэканструкцыі. Работы пачнуцца ўжо ў канцы чэрвеня. Пра гэта піша БелТА з спасылкай на дырэктара Ўпраўленьня капітальнага будаўніцтва Берасьця Ігара Касянкова.

Мост злучае бульвар Шаўчэнкі і Варшаўскую шашу. На таргах генэральным падрадчыкам выбралі «Мостаатрад нумар 58» — філіял ААТ «Мостабуд». Ужо 20 чэрвеня з кампаніяй падпішуць пагадненьне, а на наступным тыдні пачнуцца работы. Цалкам рух па мосьце перакрываць ня будуць, — толькі ў тых яго частках, дзе будуць праводзіць работы.

Рэканструкцыя будзе паэтапнай. На мосьце да канца наступнага году збудуюць новае адгалінаваньне, а ў 2027 годзе дэмантуюць цяперашнюю лінію, каб пабудаваць новую на ранейшым месцы. Фінансаваньне праекту будзе весьціся за кошт крэдыту Банку разьвіцьця. На бягучы год выдзелена каля Br8,8 млн. На выкананьне работаў адведзена 43 месяцы.

На фота рака Мухавец, архіўны здымак

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі на тэрыторыі Беларусі. Беларусаў сярод іх не было

Міністэрства абароны Расеі і Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамілі аб чарговым этапе абмену палоннымі паводле стамбульскіх дамоўленасьцяў.

Сярод вызваленых палонных – цяжкахворыя і параненыя.

Бакі не ўдакладняць колькасьць перададзеных ваеннапалонных.

У вайсковай выведцы Ўкраіны паведамілі, што большасьць вызваленых украінцаў знаходзіліся ў расейскім палоне больш за тры гады. Значная іх частка трапіла ў палон у часе абароны Марыюпаля.

Перададзеныя Ўкраінай расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе атрымліваюць неабходную мэдычную дапамогу

На фота: вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адбыўся найбольшы ў гісторыі выцек інфармацыі: 16 мільярдаў пароляў апынуліся ў адкрытым доступе

Дасьледчыкі пацьвердзілі выцек 30 масіваў зьвестак, у кожным зь якіх ад дзясяткаў мільёнаў да больш за 3,5 мільярдаў запісаў, які адбыўся сёлета.

Як паведаміла выданьне Forbes, агулам лік скампрамэтаваных пароляў дасягнуў 16 мільярдаў – гэта найбольшы ў гісторыі крадзеж зьвестак.

Паводле спэцыялістаў, фармат большай часткі выкрадзеных пароляў адкрывае доступ «амаль да любога онлайн-сэрвісу, які можна ўявіць – ад Apple, Facebook і Google да GitHub, Telegram і нават дзяржаўных паслуг».

«Гэта ня проста звычайны выцек. Гэта плян для зламыснага выкарыстаньня», – падкрэсьлілі экспэрты. Адмыслоўцы рэкамэндуюць кампаніям узмацніць абарону карыстальнікаў, а звычайным людзям – тэрмінова зьмяніць свае паролі і ўключыць двухфактарную ідэнтыфікацыю.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд Заводзкага раёну Менску 27 чэрвеня пачне разглядаць справу Максіма Урбановіча

Справу супраць Максіма Урбановіча, брата Дзяніса Урбановіча, які абараняе Украіну, суд Заводзкага раёну Менску пачне разглядаць 27 чэрвеня.

Як паведаміў «Белсат», Максіма, брата лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, які ваюе ва Украіне ад самага пачатку поўнамаштабнага ўварваньня расейскіх войскаў пад пазыўным Ваўкалак, абвінавачваюць паводле «народнага» артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаваньне дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

У справе яшчэ некалькі артыкулаў, але якія менавіта, пакуль не вядома.

Сваякі не маюць канкрэтнай інфармацыі, а Дзяніс Урбановіч больш за два гады не падтрымлівае з сваім братам кантактаў.

2 красавіка ў кватэру, што арандаваў Максім Урбановіч, уварваліся сілавікі. Пасьля ператрусу яго адвезьлі на допыт у КДБ. Спачатку Максіма трымалі ў СІЗА КДБ, а потым перавезьлі ў СІЗА № 1, што ў Калядзічах.

На фота: Максім Урбановіч, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МНС паказалі, як ратавалі барсукоў з калодзежу

Здарэньне адбылося ўвечары 18 чэрвеня ў Карэлічах.

У Міністэрстве ў надзвычайных сытуацыях паведамілі, што да іх зьвярнуліся грамадзяне, якія пабачылі, што тры барсукі трапілі ў калодзеж і ня могуць адтуль выбрацца.

Працаўнікі міністэрства дасталі жывёл з пасткі глыбінёй 2 мэтры і выпусьцілі іх на прыроду.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы – другая па колькасьці група замежных студэнтаў у Польшчы

Як паведаміла Беларуская служба Польскага радыё з спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы, у 2024/2025 навучальным годзе ва ўнівэрсытэтах Польшчы навучалася 1 мільён 280 тысяч чалавек, што на 34,9 тысячы больш, чым годам раней.

Большасьць замежных грамадзян прыехалі з эўрапейскіх краін, прычым самую вялікую групу складалі грамадзяне Украіны (47,5 тысячы чалавек або 43,8% ад усіх замежных грамадзян), Беларусі (12,2 тыс. – 11,3%) і Турэччыны (5,2 тыс. – 4,7%).

На фота: Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве (Польшча)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ракета-носьбіт SpaceX Starship 36 выбухнула падчас выпрабаваньняў на стартавай пляцоўцы ў Тэхасе, – NASA

Касьмічны карабель праходзіў перадпалётную працэдуру – статычнае агнявое выпрабаваньне, і па заявах SpaceX, сутыкнуўся з «сур'ёзнай анамаліяй», што і прывяло да выбуху.

Пацярпелых няма.

Папярэдні, дзявяты тэставы палёт самай вялікай касьмічнай ракеты ў сьвеце таксама ня быў пасьпяховым. Прыкладна праз паўгадзіны пасьля запуску кантроль над другой ступеньню Starship быў страчаны.

Відэа NASASpaceflight

Читать полностью…
Подписаться на канал