radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 27 лютага

• Больш за тысячу затрыманых, сотні асуджаных у першыя дні вайны. Як у Беларусі ў 2022-м пратэставалі супраць нападу Расеі на Ўкраіну

• Дваіх былых кіраўнікоў баранавіцкага Intex-Press асудзілі на вялікія тэрміны

Расея троліць Лукашэнку, Шахеды над Гомлем і жарсьці вакол «пашпарта Новай Беларусі»

Што за аўтаматы плянуюць запускаць у сэрыйную вытворчасьць у Беларусі і як іх зьбіралі

• Як улады Беларусі змагаюцца зь беларускімі кнігамі, якія выходзяць за мяжой

• Як залежнасьць ад Расеі вызначае становішча Беларусі — вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам

• Сьвятлана Курс: Існасьць беларускага народу немагчыма скалечыць ніякімі расейскімі штучкамі-дручкамі

• Эўразьвяз яшчэ на год падоўжыў санкцыі супраць Беларусі

• Міністар абароны Ўкраіны заявіў пра зьнішчэньне сеткі сувязі, якую выкарыстоўвалі расейскія дроны, што ляцелі з боку Беларусі

• Ва Ўкраіне за парушэньне правілаў знаходжаньня іншаземцаў затрымалі беларуса

• У Менску судзяць журналіста Дабравольскага

Статкевіч напісаў артыкул, у якім разглядае магчымасьць ядзернага ўдару Расеі з тэрыторыі Беларусі

• У Польшчы арыштавалі групу з 13 тэлефонных махляроў, у тым ліку беларусаў

• Якія зьмены чакаюць беларусаў з 1 сакавіка

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўдарыла па прадпрыемстве на Сумшчыне — ёсьць ахвярыhttps://smarturl.click/Rew3x

Расейскія войскі атакавалі сельскагаспадарчае прадпрыемства ў Сумскай вобласьці Ўкраіны — двое супрацоўніц загінулі, яшчэ адзін чалавек цяжкія раненьні. Пра гэта паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Грыгараў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як залежнасьць ад Расеі вызначае становішча Беларусі — вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам

Вайна ва Украіне доўжыцца ўжо чацьвёрты год і працягвае зьмяняць палітыку ўсяго рэгіёну. Беларусь фармальна не ваюе, але аказалася ўцягнутай у гэты канфлікт як саюзьнік і суагрэсар Расеі. Пра гэта сьведчыць і галасаваньне ў ААН, і новая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным.

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разьбірае, як вайна, міжнародная ізаляцыя і адносіны з Расеяй вызначаюць сёньняшняе становішча Беларусі.

https://youtu.be/yOUOb-DvtSs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар абароны Ўкраіны заявіў пра зьнішчэньне сеткі сувязі, якую выкарыстоўвалі расейскія дроны, што ляцелі з боку Беларусіhttps://smarturl.click/mBad0

У такой сетцы, дзе шмат дронаў адначасова, усе ўдзельнікі выступаюць як рэтрансьлятары адзін для аднаго. Але каб апэратары дронаў маглі весьці атаку, патрэбныя адмысловыя пункты.

«І такія пункты кіраваньня ёсьць на тэрыторыі Расеі і былі на тэрыторыі Беларусі. Як гэта выглядае? Гэта звычайная вежа мабільнага апэратара ці нейкая іншая, вышынёй 70-80 мэтраў, на якой стаяць магутныя антэны, накіраваныя ў бок Украіны», — патлумачыў дарадца міністра абароны Сяргей Бяскрэснаў «Ўкраінскай праўдзе».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея троліць Лукашэнку, Шахеды над Гомлем і жарсьці вакол «пашпарта Новай Беларусі»

У новым выпуску «ПіКа Свабоды»:

🔻палітоляг і гісторык Аляксандр Фрыдман — пра сэнс і наступствы візыту Лукашэнкі ў Маскву
🔻над Гомлем ляталі «Шахеды», а «Кібэрпартызаны» заявілі пра атаку на «Хімвалакно», якое працуе на расейскую армію
🔻каля Крычава — новыя доказы магчымага размяшчэння «Арэшніка». Журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга і ўкраінскі экспэрт тлумачаць, што гэта значыць для бясьпекі Беларусі
🔻 гарачыя спрэчкі вакол «пашпарта Новай Беларусі» — дыскусія з Андрэем Саньнікавым і Франакам Вячоркам

Ужо зараз! https://www.youtube.com/live/57V5Ji2bVsY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за тысячу затрыманых, сотні асуджаных у першыя дні вайны.

Як у Беларусі ў 2022-м пратэставалі супраць нападу Расеі на Ўкраіну

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве асудзілі прарасейскую актывістку за адмаўленьне злачынстваў СССР: https://smarturl.click/qBQZV

Яна назвала трагедыю 1991 году ў Медніках, калі на памежным пасту загінулі сем супрацоўнікаў літоўскіх мытні, паліцыі і памежнай службы, «вынікам дзейнасьці спэцслужбаў Літвы». Яе абавязалі сплаціць штраф у памеры 3 750 эўра.

Яна шмат езьдзіла ў Беларусь і давала камэнтары прапагандысцкім СМІ Беларусі аб «няправільнай» палітыцы Літвы датычна Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта проста саматужна перароблены „Калашнікаў“, палепшаны за кошт аптычных прыладаў і дробных дэталяў»

МЗС Беларусі праз амбасаду ў Аўстрыі спрабавала дамовіцца на пастаўку машыны, якая робіць рулю — асноўны элемэнт аўтамату. Пасьля таго як яны не змаглі гэта набыць у Аўстрыі, яны зьвярнуліся ў канцэрн „Калашнікаў“.

Там таксама ў бліжэйшы час не змаглі паставіць абсталяваньне. Пасьля гэтага ўлады актывізавалі кантакты з Іранам і дамовіліся пра абсталяваньне зь імі

Што за аўтаматы плянуюць запускаць у сэрыйную вытворчасьць у Беларусі і як іх зьбіралі: https://smarturl.click/oV61D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Статкевіч напісаў артыкул, у якім разглядае магчымасьць ядзернага ўдару Расеі з тэрыторыі Беларусі: https://smarturl.click/3Qqb7

На яго думу, асноўныя ўдары расейскія войскі могуць нанесьці па Латвіі з раёна Полацка, па Коўне і Клайпедзе з раёна Горадні і па Вільні з раёна Ашмянаў.

На яго думку, удар магчымы з тэрыторыі Беларусі, каб на тэрыторыю Беларусі быў скіраваны і адказ — Расея, каб пазьбегнуць удару па сваёй тэрыторыі, вырашыла падставіць пад гэты ўдар іншую, фармальна яшчэ незалежную краіну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пакістан атакаваў вялікія гарады Афганістану. У абедзьвюх краінах паведамілі аб вялікіх стратах: https://smarturl.click/4Oe1d

Міністар абароны Пакістану: «Чаша цярплівасьці ў нас перапоўнілася. Цяпер паміж намі і Афганістанам адкрытая вайна»

Паводле пакістанскага боку, у выніку ўдару 133 байцы талібаў загінулі, больш за 200 атрымалі раненьні, 27 пастоў зьнішчылі, дзевяць захапілі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Курс: Існасьць беларускага народу немагчыма скалечыць ніякімі расейскімі штучкамі-дручкамі: https://smarturl.click/nVmep

На Віленскім кніжным кірмашы прэзэнтавалі перакладзеную на літоўскую мову аповесьць Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?». Поўная заля чытачоў вітала беларуску авацыяй.

Летась стала вядома, што ў Сьвятланы Курс дактары знайшлі рак. Пісьменьніца не хавае, што змаганьне з хваробай замінае, але не падае выгляду, наколькі ёй складана.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Чацьвёртая гадавіна пратэстаў супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраінуhttps://smarturl.click/VR5JQ

🗓 27 лютага
1612 — пачала працу друкарня ў Любчы, дзе выдаваў свае творы Салямон Рысінскі — першы чалавек, які назваў сябе беларусам.
1792 — Шарашоў і Прывалка атрымалі пацьверджаньне магдэбурскага права і гербы.
1901 — у Маскве беларускі студэнт Пётра Карповіч застрэліў міністра асьветы Расеі.
1919 — утвораная Літоўска-Беларуская ССР.
1933 — гарэў Райхстаг.
1991 — скончылася вайна за Кувэйт.
2015 — у Маскве забілі Барыса Нямцова.
2022 — у Беларусі адбыліся акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Затрымалі ня менш за 800 чалавек.

🌱 Нарадзіліся: Людвіка Караліна Радзівіл, Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», Яўхім Бялевіч, Васіль Шчарбакоў, Джон Стэйнбэк, Міхась Явар, Міхась Сеўрук, Рыта Млодак, Фёдар Клімчук, Міхал Шарамет, Вольга Бабкова.

🕯 У памяці: Іван Паўлаў, Віктар Жаўняровіч, Аляксей Дудараў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 26 лютага

• Магчымую базу «Арэшніку» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны. Спадарожнікавыя здымкі

Цень непаразуменьня над Саюзнай дзяржавай. Пра чарговую сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі — аналіз Карбалевіча

«Сяброўства гадзюкі з чарапахай»: Вадзім Дубноў пра тое, што хавалася за руцінным пасяджэньнем Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы

• Гомельцы паведамілі аб палёце дрона і верталёта над горадам. Вайсковы камісар супакойвае людзей

• Хакеры суполкі «Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі кампутарную сетку горадзенскага «Хімвалакна»

• Канадзкі гісторык: Беларусь у маскоўскай сетцы, але з уласнай будучыняй

«Я купалася ў татавай любові». Блізкія пра тое, якім быў беларускі відэаапэратар Дзяніс Сакалоўскі, які раптоўна памёр у Нямеччыне

• Што стала вядома пра справу Анжалікі Мельнікавай за год пасьля яе зьнікненьня

Хроніка перасьледу 26 лютага: мэнэджара IT-кампаніі асудзілі за ўдзел у пратэстах

• Праваабаронцы фіксуюць новыя факты перасьледу тых, хто вяртаецца ў Беларусь з-за мяжы

• У «чорны сьпіс» Міністэрства інфармацыі трапілі творы Віктара Пялевіна, ляўрэаткі жаночай прэміі і яшчэ 14 кніг

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сяброўства гадзюкі з чарапахай»: Вадзім Дубноў пра тое, што хавалася за руцінным пасяджэньнем Вышэйшага савету саюзнай дзяржавыhttps://smarturl.click/MG3yb

Вынікі пасяджэньня Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі пракамэнтаваў для Свабоды расейскі палітычны аналітык, аглядальнік праграмы «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.

💬 Узаемадзеяньне Беларусі і Расеі нагадвае гадзюку і чарапаху зь вядомай прыпавесьці, гэта сымбіёз без асаблівых сымпатыяў, але пры ўзаемнай залежнасьці.

💬 Лукашэнка ня толькі сёньня ў Крамлі, але і раней ніяк не адрэагаваў на новую палітыку Ўкраіны адносна Беларусі. Магчыма, сваёй стрыманасьцю ён хоча зрабіць добрае ўражаньне на Трампа.

💬 Калі б Беларусь стала новым фронтам вайны, гэта было б поўным кашмарам для Лукашэнкі, асабліва з улікам уразьлівасьці тэрыторыі Беларусі для патэнцыйцных удараў украінскіх дронаў у адказ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гомель, што гэта ў нас ужо трэці раз ляціць такое і гудзіць моцна?»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Летась праз Клайпедскі порт было перавезена 769 тысяч тонаў беларускіх грузаўhttps://smarturl.click/8p83v

Праз забарону транзыту беларускіх калійных угнаеньняў порт штогод не атрымлівае каля 14 млн эўра даходаў. Тым ня менш, транзыт беларускіх грузаў цалкам не спыніўся, перадае LRT.

Кіраўнік Клайпедзкага порту заўважыў, што праз Клайпеду ўсё яшчэ транспартуюцца непадсанкцыйныя расейскія і беларускія грузы. Іх доля летась склала амаль 2%.

Гэта тлушчы жывёльнага і расьліннага паходжаньня, алей, харчовыя прадукты, напоі, тытунь і расьлінныя прадукты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія зьмены чакаюць беларусаў з 1 сакавікаhttps://smarturl.click/qBQeV

📈 Падаражэньне вады, ліфтаў і цыгарэт,

🍼 адкрыцьцё груп для немаўлят у садках,

🎰 забарона на гульні ў замежных онлайн-казіно.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі выпрабуюць электронныя бальнічныя па цяжарнасьці і родахhttps://smarturl.click/oV6dA

«У залежнасьці ад вынікаў гэтага экспэрымэнту мы прымем рашэньне аб далейшай рэалізацыі гэтай практыкі на ўзроўні ўсёй краіны», — паведаміў міністар працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч у час выніковай калегіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы арыштавалі групу з 13 тэлефонных махляроў, у тым ліку беларусаўhttps://smarturl.click/mBadG

Паводле выстаўленага падазрэньня, яны запэўнівалі пацярпелых, што звоняць з банку, каб уратаваць іхныя грошы ад кібэратакі, для чаго трэба зараз жа перавесьці сродкі на іншы рахунак.

Ім пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне за парушэньне правілаў знаходжаньня іншаземцаў затрымалі беларусаhttps://smarturl.click/XD4Qm

Затрыманы Дзьмітры К. з 2021 году працаваў перакладчыкам у Адэсе.

Яго на 6 месяцаў зьмясьцілі ў пункт утрыманьня мігрантаў, якія незаконна знаходзяцца ва Ўкраіне, і зьбіраюцца дэпартаваць.

Сёлета ў траўні ў беларуса заканчваецца тэрмін дзеяньня беларускага пашпарту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дваіх былых кіраўнікоў баранавіцкага Intex-Press асудзілі на вялікія тэрміныhttps://smarturl.click/RewOv

Рэдактару незалежнай баранавіцкай газэты «Інтэкс-Прэс» Уладзімеру Янукевічу прысудзілі 14 гадоў калёніі, яго намесьніку Андрэю Пакаленку — 12 гадоў

Ім інкрымінавалі здраду дзяржаве.

Каляж — БАЖ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея троліць Лукашэнку, Шахеды над Гомлем і жарсьці вакол «пашпарта Новай Беларусі»

У новым выпуску «ПіКа Свабоды, а 16.30 паводле менскага часу:

🔻палітоляг і гісторык Аляксандр Фрыдман — пра сэнс і наступствы візыту Лукашэнкі ў Маскву
🔻над Гомлем ляталі «Шахеды», а «Кібэрпартызаны» заявілі пра атаку на «Хімвалакно», якое працуе на расейскую армію
🔻каля Крычава — новыя доказы магчымага размяшчэння «Арэшніка». Журналіст Свабоды Андрэй Шаўлюга і ўкраінскі экспэрт тлумачаць, што гэта значыць для бясьпекі Беларусі
🔻 гарачыя спрэчкі вакол «пашпарта Новай Беларусі» — дыскусія з Андрэем Саньнікавым і Франакам Вячоркам

https://www.youtube.com/live/57V5Ji2bVsY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску судзяць журналіста Дабравольскага: https://smarturl.click/138LY

Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве». Павел Дабравольскі быў затрыманы ў Менску 22 студзеня 2025 года — празь некалькі месяцаў пасьля вяртаньня на радзіму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Літвы: Эўразьвяз яшчэ на год падоўжыў санкцыі супраць Беларусі: https://smarturl.click/gg4eB

«Палітыка ўладаў Беларусі не зьмянілася: працягваецца перасьлед грамадзянскай супольнасьці, грамадзян Беларусі і замежных краін бяруць у закладнікі і зьнявольваюць з абсурдных прычын, рыхтуюць новыя гібрыдныя атакі супраць нас і нашых партнэраў.

Тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца ў ваенных мэтах — там лечаць расейскіх салдат, дзеці, выкрадзеныя з Украіны, падвяргаюцца ідэалягічнай тэрапіі, а вайсковая інфраструктура выкарыстоўваецца для абыходу ўкраінскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як улады Беларусі змагаюцца зь беларускімі кнігамі, якія выходзяць за мяжой: https://smarturl.click/p20e9

«Улады, якія мелі б быць зацікаўленыя ў захаваньні незалежнасьці Беларусі, страляюць сабе ў нагу, не прагназуючы наступстваў на два крокі наперад і не разумеючы, што беларуская кніга –- адна з апораў нашай ідэнтычнасьці, нацыянальнай ідэі і сувэрэнітэту»


Спачатку «бульдозэрам» прайшліся па незалежных выдавецтвах у Беларусі. Цяпер спрабуюць дацягнуцца да тых, якія адрадзіліся за мяжой і працягваюць выдаваць беларускія кнігі там. Апавядаем пра рэпрэсіі супраць выдаўцоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за тысячу затрыманых, сотні асуджаных у першыя дні вайны. Як у Беларусі ў 2022-м пратэставалі супраць нападу Расеі на Ўкраіну. ФОТА, ВІДЭА: https://smarturl.click/kZxex

Пратэсты ў Беларусі супраць шырокамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну ўжо ў першыя дні вайны адбыліся па ўсёй краіне, нягледзячы на жорсткія рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Тады за два дні ў Беларусі былі затрыманыя больш за 1100 чалавек, за кратамі апынуліся як мінімум 630.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

РБК: улады Расеі плянуюць заблякаваць Telegram у пачатку красавікаhttps://smarturl.click/0BgQv

Расейскія ўлады плянуюць заблякаваць мэсэнджэр Telegram у першых чыслах красавіка, паведаміў РБК са спасылкай на свае крыніцы. Суразмоўцы выданьня, блізкія да Крамля, назвалі гэта канчатковым рашэньнем.

10 лютага «Роскомнадзор» заявіў аб плянах далейшых «пасьлядоўных абмежаваньняў» працы Telegram, які, як сьцьвярджае ведамства, па-ранейшаму не выконвае патрабаваньні расейскага заканадаўства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У «чорны сьпіс» Міністэрства інфармацыі трапілі творы Віктара Пелевіна, ляўрэаткі жаночай прэміі і яшчэ 14 кнігhttps://smarturl.click/7v6yG

Упершыню ў сьпіс трапіў знаны расейскі пісьменьнік Віктар Пялевін з творам 2016 году «Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі». Сярод забароненых кніг таксама твор-пераможца ў жаночай прэміі за мастацкую літаратуру (Orange Prize) 2012 году «Песьня Ахіла» Мадлен Мілер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇰🇿 У Казахстане мужчыну асудзілі на 6 гадоў за ўдзел у вайне супраць Украіны на баку Расеіhttps://smarturl.click/OLXwX

Не дапамагло нават тое, па вяртаньні з фронту яму далі расейскае грамадзянства.

У 2025 годзе, паводле падлікаў «Медиазоны», у Казахстане распачалі рэкордныя 700 спраў супраць тых, хто завэрбаваўся ў расейскія вайсковыя фармаваньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цень непаразуменьня над Саюзнай дзяржавай. Пра чарговую сустрэчу Пуціна і Лукашэнкі — аналіз Карбалевічаhttps://smarturl.click/oV6ma

Незадоўга да перамоваў у Маскве, напярэдадні Рады міру, Расея адразу па трох каналах папярэдзіла беларускае кіраўніцтва пра небясьпеку разьвіцьця адносін паміж Беларусьсю і ЗША. Лукашэнка вымушаны быў апраўдвацца. Здаецца, упершыню за апошнія пяць гадоў супярэчнасьці паміж саюзьнікамі выйшлі ў публічную плашчыню, піша Валер Карбалевіч.

Читать полностью…
Subscribe to a channel