Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Сейм Літвы папярэдне ўхваліў магчымасьць увядзеньня нацыянальных санкцый на выпадак блякаваньня эўрапейскіх
Як адзначаецца на афіцыйным сайце парлямэнту, адпаведны праект закону аб увядзеньні абмежавальных мер у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны падтрымалі 123 дэпутаты, два прагаласавалі супраць і адзін утрымаўся. Сейм Літвы пастанавіў тэрмінова разгледзець дакумэнт на паседжаньні 19 чэрвеня.
Законапраект прадугледжвае магчымасьць увядзеньня нацыянальных эканамічных санкцый супраць Расеі і Беларусі ў выпадку спыненьня або частковага (ці поўнага) скасаваньня санкцый, уведзеных на ўзроўні Эўрапейскага Зьвязу.
Прадугледжваецца, што ўрад Літвы зможа ўводзіць два тыпы санкцый: замарожваньне актываў і сэктаральныя абмежаваньні.
Дырэктарку пецярбурскай кнігарні аштрафавалі на 20 тысяч рублёў за кнігу беларускага палітвязьня
Рашэньне аб штрафе ў дачыненьні да Алены Арловай прыняў Куйбышаўскі раённы суд Пецярбурга. Пра гэта паведамляе прэс-служба суда. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў дзейнасьці «непажаданай» арганізацыі.
Як паведамляла Радыё Свабода, падставай для пратакола стаў продаж кнігі «Еду ў Магадан» Ігара Аліневіча. Яе выдалі пры падтрымцы беларускага Анархічнага чорнага крыжа. Суд палічыў, што гэта падразьдзяленьне Фэдэрацыі анархічнага чорнага крыжа, якая прызнана ў Расеі «непажаданай» арганізацыяй.
Стала вядома яшчэ пра аднаго беларуса, які ваяваў на баку Расеі і трапіў ва ўкраінскі палон
Цяпер ён мае статус ваеннапалоннага і можа трапіць у сьпіс будучых абменаў паміж Расеяй і Ўкраінай.
Грамадзяніну Беларусі Артуру Аракеляну, які ваяваў на баку Расеі, яшчэ ня споўніўся 21 год. Ён трапіў ва ўкраінскі палон сёлета ў траўні.
https://smarturl.click/Y3p7M
Ва Ўкраіне ня выключылі «дэманстратыўных дзеяньняў» у напрамку ўкраінскай мяжы падчас вучэньняў Расеі і Беларусі
Пры гэтым сьпікер украінскай Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка зазначыў, што ў Беларусі цяпер няма расейскіх ударных груповак, якія маглі б уяўляць пагрозу для Ўкраіны
«Для нас, вядома, прыярытэт – вывучэньне той інфармацыі, якую мы можам атрымаць, па актыўнай фазе сумесных вучэньняў, таму што менавіта ў гэты час рызыка для нашай краіны можа павялічвацца. Можна не выключаць якіх-небудзь дэманстратыўных дзеяньняў у напрамку нашай мяжы. Але наша асноўная задача – быць гатовымі да разьвіцьця любых сытуацый», – сказаў Дземчанка ў эфіры ўкраінскага тэлемаратону.
Расея і Беларусь у верасьні зьбіраюцца правесьці на тэрыторыі Беларусі сумесныя ваенныя вучэньні «Захад-2025». У NATO, у прыватнасьці ў краінах Балтыі, уважліва сочаць за імі, не выключаючы, што Беларусь можа стаць пляцдармам для расейскага нападу на краіны Балтыі і Польшчу.
Памежны камітэт: На мяжы Беларусі з Эўразьвязам больш за 3 тысячы машын
Самы загружаны маршрут для грузавікоў на ўезд у Эўразьвяз праходзіць праз літоўскі пункт пропуску Шальчынінкай (Беняконі) – 500 фур, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
На латвійскім напрамку перад Патэрніекамі (Грыгараўшчына) сабралася 295 грузавых аўтамабіляў.
У Казловічах у чарзе ў Польшчу 240 фур.
«Па стане на 10:00 уезду ў польскі пункт пропуску Цярэспаль (Берасьце) чакаюць 1560 легкавых аўтамабіляў і 45 аўтобусаў«, – інфармуе ДПК.
50 легкавых аўтамабіляў знаходзяцца ў чарзе перад літоўскімі пераходамі Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Дзяржаўная прапаганда параўнала перавозку радыеактыўных адыходаў з рухам «прэзыдэнцкага картэжу»
Усе радыеактыўныя адыходы, створаныя за апошнія больш за 60 гадоў, захоўваюцца пад Менскам, перадае news.by.
«Ніхто не павінен ведаць аб маршруце аўтамабіляў, якія перавозяць радыеактыўныя адыходы. Між іншым, па ўзроўні бясьпекі грузу перасоўваньне гэтых машын супастаўнае з рухам прэзыдэнцкага картэжу. Спэцаўтамабілі аснашчаныя ўсемагчымымі датчыкамі – дазымэтрамі, радыёмэтрамі, тэмпэратурнымі сэнсарамі, барамэтрычнымі прыладамі, камэрамі назіраньня і шмат іншым».
Брытанскую выведку MI6 упершыню ўзначаліць жанчына. СМІ адзначаюць яе «ўсходнеэўрапейскія карані»
Гэтай восеньню MI6 узначаліць 47-гадовая Блэйз Мэтравэлі. Яна зьменіць на пасадзе Рычарда Мура, абвясьціла прэс-служба брытанскага ўраду.
Мэтравэлі ўзначальвае ў MI6 аддзел тэхналёгій і інавацый. Да гэтага яна займала вядучыя пазыцыі ў контрвыведцы MI5, а перад гэтым служыла ў выведцы ў Эўропе і на Блізкім Усходзе. Яна гаворыць па-арабску і мае досьвед працы на Блізкім Усходзе, у тым ліку ў зонах баявых дзеяньняў.
MI6 займаецца зборам інфармацыі за мяжой, супрацьдзеяньнем варожым дзяржавам і барацьбой з тэрарызмам, адзначае Бі-бі-сі. У інтэрвію газэце Telegraph у 2021 годзе Мэтравэлі казала, што пагрозу для Брытаніі ўяўляюць «дзеяньні расейскай дзяржавы – [але] не сама Расея», і што Кітай «зьмяняе сьвет, што ўяўляе для Брытаніі цудоўныя магчымасьці і адначасова пагрозу».
Газэта Financial Times зьвярнула ўвагу на грузінскае паходжаньне яе прозьвішча, напісаўшы пра «ўсходнеэўрапейскія карані» Блэйз Мэтравэлі.
«Нацыянальная ідэя разгромленая, яе найлепшыя носьбіты або забітыя, або сядзяць у турмах, або ў падпольлі і эміграцыі», — піша Сяргей Дубавец
https://smarturl.click/WR6nA
«Над краінай лунае Лукашэнка, які «не адчувае» нацыянальную ідэю, а значыць, не адчувае нацыю і саму Беларусь».
«А ў чым нацыянальныя інтарэсы Беларусі, калі глядзець на Лукашэнку? У тым, каб даіць Расею ці Кітай? Каб пасварыцца з астатнімі суседзямі?»Читать полностью…
Беларусам прапаноўваюць бясплатны квіток у Расею і «лёгкі заробак» там
Махляры прыдумалі новую схему падману: беларусам прапануюць аднадзённую камандзіроўку ў Расею, каб адкрыць банкаўскую карту.
Як удакладняецца, апублікаваныя ў Telegram і сацсетках пасты абяцаюць беларусам аплочаную паездку ў Маскву, Санкт-Пецярбург ці Смаленск. Падчас паездкі трэба аформіць карту расейскага банка для «працэсінгу» або «крыпта-арбітражу». Аднак такую карту кібэрзлачынцы выкарыстоўваюць для вываду грошай, а той, хто аформіў карту на сваё імя, будзе несьці адказнасьць, папярэдзілі ў МУС Расеі, бо ўдзел у такіх схемах – крымінальнае злачынства.
У ЗША затрымалі падазраванага ў нападзе на заканадаўцаў-дэмакратаў у Мінэсоце
57-гадовага Вэнса Лютэра Болтэра затрымалі ў лесе ля гораду Грын-Айн, дзе ён жыў.
Болтару выставілі абвінавачаньні ў забойстве двух чалавек і замаху на забойства яшчэ дваіх.
Сьцьвярджаецца, што менавіта ён, апрануўшыся ў паліцэйскую форму, застрэліў 14 чэрвеня былую сьпікерку палаты прадстаўнікоў штата Мэлісу Хортман і яе мужа Марка, а таксама зрабіў замах на сэнатара штата Джона Хофмана і ягоную жонку.
Паліцыянты знайшлі ў машыне Болтэра сьпіс зь 70 імёнаў, які ўключаў дэмакратаў, у тым ліку заканадаўцаў Мінэсоты, і тых, хто выступаў за права на аборт.
Выпрабаваньне на ўкраінскі патрыятызм. Украінскія байцы з Расеі і Беларусі гадамі ня могуць атрымаць новыя пашпарты ва Ўкраіне
https://smarturl.click/6Wv65
«Я чую, што ёсьць распараджэньне негалоснае расейцам і беларусам, хто ваюе, не даваць грамадзянства. На саміх судах яны просяць: мы прадстаўляем дзяржаўную ўладу, не дазваляйце, не давайце магчымасьць яму падаваць дэклярацыю, у нас устаноўка агульная па ўсіх».
Ужо сёньня: дзень памяці Эдварда Вайніловіча, Bloomsday і іншыя памятныя даты
https://smarturl.click/zd6A8
Гаспадарчы і палітычны дзяяч, мэмуарыст Эдвард Вайніловіч памёр 16 чэрвеня 1928 году.
У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.
На ілюстрацыі: Эдвард Вайніловіч
Доля беларускіх калійных угнаеньняў на ўсясьветным рынку скарацілася да 6 адсоткаў з 2021 году
https://smarturl.click/ReYX9
Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (FAO) у чэрвеньскай справаздачы «Пэрспэктывы харчаваньня» прааналізавала падзеі, якія ўплываюць на усясьветныя рынкі харчовай прадукцыі.
Асобныя разьдзелы дакумэнту прысьвечаныя аналізу рынку ўгнаеньняў пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны і яго аднаўленьню.
Згодна зь інфармацыяй FAO, доля беларускага калію ва ўсясьветным гандлі ўгнаеньнямі скарацілася з 9 % у 2021-м да 6 % у 2024 годзе.
Пры гэтым доля расейскіх аналягічных угнаеньняў павялічылася з 18 % у 2021-м да 25 % — у 2024 годзе, дзякуючы скасаваньню некаторых абмежаваньняў на пастаўкі ўгнаеньняў з Расеі.
На фота: чыгуначныя перавозкі беларускага калію, архіў
У Беларусі расказалі, дзе і калі дазволяць паляваньне на мядзьведзяў
https://smarturl.click/7vEzD
У Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету паведамілі, што паляваньне на жывёл будзе дазволена не ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і цягам толькі пэўных пэрыядаў.
На мядзьведзя дазволілі паляваць у Віцебскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Дубровенскім, Лепельскім, Лёзьненскім, Аршанскім, Сеньненскім і Ўшацкім раёнах Віцебскай вобласьці, і ў Барысаўскім і Лагойскім раёнах Менскай вобласьці.
На мядзьведзя можна будзе паляваць з 1 ліпеня да 31 сьнежня, а на рысь — з 1 кастрычніка па 31 студзеня.
Прадстаўнік Дзяржаўнай інспэкцыі паевдаміў, што пры падрыхтоўцы парадку правядзеньня паляваньня на мядзьведзя і рысь спэцыялісты арыентаваліся на расейскую практыку.
На ілюстрацыйным фота: паляўнічы
Авіякампанія Flydubai на тле абвастрэньня сытуацыі паміж Ізраілем і Іранам скасавала рэйсы ў Менск
https://smarturl.click/L3GQM
Дзяржаўная авіякампанія Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Flydubai рэйсы ў Менск і зь Менску, якія мусілі адбыцца 15 чэрвеня.
Як вынікае з сайту Нацыянальнага аэрапорту «Менск», скасаваны рэйс зь Менску ў Дубай — самалёт мусіў вылецець а 0.30, а таксама з горада Дубай у беларускую сталіцу, які плянаваўся на 23.30.
Адпаведныя рэйсы кампаніі, заплянаваныя на 16 чэрвеня, пакуль ёсьць у раскладзе палётаў.
Кампанія Белавія ад выкананьня рэйсаў у Дубай не адмовілася.
На фота: цэнтар горада Дубай. Архіў
Сьвет увайшоў у новую небясьпечную гонку ядзерных узбраеньняў, — Інстытут дасьледаваньня міру
Міжнародны Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблемаў міру (SIPRI) апублікаваў штогадовую справаздачу пра мір, вайну і міжнародную бясьпеку.
Паводле справаздачы, сьвет уступае ў новую, небясьпечную гонку ядзерных узбраенняў. Правілы і дамовы, якія раней абмяжоўвалі ядзерную гонку, цяпер моцна аслабленыя або зусім ня дзейнічаюць.
Актыўна абнаўляюць свае арсэналы амаль усе дзевяць краін, якія валодаюць ядзернай зброяй. ЗША, Расея, Вялікая Брытанія, Францыя, Кітай, Індыя, Пакістан, Паўночная Карэя і Ізраіль мадэрнізуюць старую зброю і ствараюць новую.
Падрабязьней у тэксьце: https://smarturl.click/3Q1YG
Расея і Ўкраіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Але лічбы назвалі розныя
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі паведамілі аб вяртаньні на ўкраінскую тэрыторыю целы 1245 загінулых вайскоўцаў.
«Ва Ўкраіну вярнулі яшчэ 1 245 целаў, якія паводле сьцьвярджэньня расейскага боку належаць украінскім грамадзянам, у прыватнасьці, вайскоўцам. Такім чынам, Украіна атрымала 6057 целаў у межах Стамбульскіх дамоўленасьцяў», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
У той жа час Міністэрства абароны Расеі паведаміла аб перадачы Ўкраіне 1248 целаў і вяртаньні цел 51 свайго вайскоўца. Усяго ў часе апошніх абменаў Расея атрымала целы 78 загінулых.
«Гатовы на цяперашнім этапе перадаць яшчэ 2239 целаў загінулых вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны», — паведамілі ў Мінабароны Расеі.
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзімір Мядзінскі паведаміў, што працягваецца і абмен палоннымі. «Наладзілі тэрміновыя санітарныя перадачы цяжкапараненых зь лініі фронту», — падкрэсьліў ён.
(Фота — з каналу Мядзінскага)
Як выглядаюць іранскія заводы пасьля ўдараў Ізраілю. Фота з спадарожніка
https://smarturl.click/9oeJ4
На здымках, зробленых спадарожнікам Maxar 15 чэрвеня, выразна бачныя наступствы ізраільскіх удараў па розных аб’ектах у Іране.
Нафтавы падарунак і ўзьвелічэньне Пуціна. Як канфлікт Ізраілю і Ірану можа паўплываць на вайну Расеі супраць Украіны?
https://smarturl.click/p2lGj
Пасьля тэлефоннага абмеркаваньня з Уладізімерам Пуціным 14 чэрвеня абвастрэньня канфлікту на Блізкім Усходзе, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сацыяльных сетках, што ён і прэзыдэнт Расеі лічаць аднолькава: «гэтая вайна паміж Ізраілем і Іранам павінна скончыцца».
Трамп на дадатак сказаў Пуціну, што «ягоная вайна» павінна скончыцца таксама.
Баявыя дзеяньні паміж Ізраілем і Іранам наўрад ці прымусяць Маскву спыніць уварваньне ва Ўкраіну, больш за тое — могуць ёй паспрыяць, лічаць аналітыкі.
#rfe_rl
На Магілёўшчыне тэрабарона вучыцца адбіваць групы дывэрсантаў
У Чэрыкаўскім і Краснапольскім раёнах Магілёўскай вобласьці 16 чэрвеня пачаліся трохдзённыя зборы тэрытарыяльных войскаў, якія адпрацоўваюць навыкі аховы і абароны аб’ектаў, «барацьбы з дывэрсійна-выведнымі групамі праціўніка» і забесьпячэньне захадаў ваеннага становішча.
Як паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі, у вучэньнях таксама задзейнічалі атрады народнага апалчэньня.
Краснапольскі раён мяжуе з Расеяй.
(На архіўным фота — беларускія сілы тэрытарыяльнай абароны)
Беларуска, якая асудзіла рэпрэсіі і расейскую агрэсію, стала мэдалісткай прэстыжных лёгкаатлетычных спаборніцтваў
Беларуская скакуха ў вышыню Марыя Жодзік, якая выступае за Польшчу, заняла трэцяе месца ў прэстыжных спаборніцтвах «Дыямэнтавай лігі» ў Стакгольме ў нядзелю. Яна ўзяла плянку на вышыні 1.93 мэтра, саступіўшы аўстралійцы Нікале Оліслэджэрс (2.01) і алімпійскай чэмпіёнцы з Украіны Яраславе Магучых (1.99).
Гэта першы мэдаль 28-гадовай Марыі Жодзік на спаборніцтвах экстра-клясы.
Жодзік родам з Баранавічаў. У 2020 годзе яна падпісала адкрыты ліст спартоўцаў, у якім асуджалася фальсыфікацыя выбараў у Беларусі, а таксама гвалт з боку сілавікоў. Таксама спартоўка асудзіла вайну Расеі супраць Украіны. Беларуска трэнуецца ў беластоцкім клюбе Podlasie Białystok. Яна атрымала польскі пашпарт і летась выступіла (няўдала) на Алімпіядзе ў Парыжы.
Гарадзенская блогерка прарэклямавала краму ДВП – ёй нагадалі, што гэтыя «сувэніры» робяць і палітвязьні
Гарадзенская блогерка Леначка Лукашык апублікавала ў Instagram агляд крамы Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў (ДВП) «еДИН»», якая нядаўна адкрылася ў Горадні. Падпісчыкі нагадалі ёй, што гэтыя рэчы робяць вязьні, у тым ліку палітзьняволеныя.
Крама разьмешчаная ў «Турэмным дворыку» на вуліцы Урыцкага, 28. На шыльдзе напісана, што там прадаюцца «сувэніры і ня толькі», піша Hrodna.lfe.
На продаж выстаўленыя мангалы, печы і іншыя рэчы для саду, мэбля, драўляныя гадзіньнікі і іншыя прадметы інтэр'еру, кухоннае начыньне, тэкстыль, карціны, шахматы. Прадаюць спэцвопратку. «Уся прадукцыя зробленая ўручную», – удакладняе блогерка.
Карыстальнікі абурыліся кантэнтам і прапанавалі скардзіцца на пост. Раніцай 16 чэрвеня Лукашык ужо выдаліла пост з Instagram, піша тэлеграм-канал "Право имеют".
📹 Украінская служба Радыё Свабода здолела ўстанавіць расейскіх вайскоўцаў, якія, верагодна, датычныя да расстрэлаў чатырох цывільных грамадзян і двух удзельнікаў мясцовай тэрытарыяльнай абароны.
https://smarturl.click/VRv7b
Гэтых шасьцёх чалавек забілі 4-5 сакавіка 2022 году падчас расейскай акупацыі ў раёне Яблунскай вуліцы ў горадзе Буча, які месьціцца за 30 кілямэтраў на захад ад Кіева.
У Горадні сёньня пачнецца як найменш 108-мы суд за «здраду дзяржаве»
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 16 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным судзе пачынаецца завочны суд над 39-гадовым Андрэем Занеўскім. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Сутнасьць абвінавачваньня невядомая.
Агулам ад 2020 году за «здраду дзяржаве» былі засуджаныя прынамсі 107 чалавек.
Расея дапамагла эвакуаваць з Ірану грамадзян Беларусі празь мяжу Азэрбайджану
Міністэрства замежных спраў Расеі паведаміла пра эвакуацыю з Ірану 238 грамадзян Расеі, Беларусі і Таджыкістану.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, эвакуацыя адбывалася праз наземную мяжу паміж Іранам і Азэрбайджанам, паколькі паветраная прастора праз узаемныя абстрэлы Ізраілю і Ірану застаецца закрытай.
МЗС Беларусі пакуль нічога не паведамляе пра ўласныя спробы эвакуаваць беларускіх грамадзян з зоны канфлікту.
Лідэры краін G7 сабраліся на саміт у Канадзе на тле абмену ўдарамі паміж Ізраілем і Іранам
https://smarturl.click/MG4zo
Трамп яшчэ раз заявіў, што настаў час для ўгоды.
А прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урсуля фон дэр Ляен зьвярнула ўвагу на сувязь паміж крызісамі ў Ізраілі і Ўкраіне, адзначыўшы, што іранскія бесьпілётнікі і балістычныя ракеты бʼюць па гарадах ва Ўкраіне і Ізраілі.
«Таму гэтыя пагрозы трэба вырашаць разам», — падсумавала яна.
Галоўнае за 15 чэрвеня
📌Нефутбольны стадыён. Што будзе з кітайскім падарункам Беларусі і ці пабачыць ён перамогі нацыянальнай зборнай
📌Улетку самы час вандраваць — роварам, аўтамабілем, пехатою. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы? Моўны тэст
📌Ізраіль і Іран правялі новыя ўзаемныя атакі, емэнскія хусіты далучыліся да баявых дзеяньняў на баку Тэгерану
📌Авіякампанія Flydubai на тле абвастрэньня сытуацыі паміж Ізраілем і Іранам скасавала рэйсы ў Менск
📌Расея з пачатку чэрвеня атакавала Ўкраіну амаль 3 тысячамі дронаў
📌Урад Беларусі скасаваў амаль 2,5 тысячы пастаноў, што ўхвальваліся ад 1928 году
📌Доля беларускіх калійных угнаеньняў на ўсясьветным рынку скарацілася да 6 адсоткаў з 2021 году
📌У Беларусі расказалі, дзе і калі дазволяць паляваньне на мядзьведзяў
Зяленскі: Расея з пачатку чэрвеня атакавала Ўкраіну амаль 3 тысячамі дронаў
https://smarturl.click/vdYxv
Вайна паміж Расеяй і Ўкраінай: абстрэлы грамадзянскай інфраструктуры ў Палтаўскай вобласьці і на расейскай тэрыторыі — у Татарстане і Калініградзе, вяртаньне цел загінулых.
Агляд за 15 чэрвеня.
На фота: наступствы аднаго з ранейшых удараў расейскіх вайскоўцаў па Крамянчуку, 6 чэрвеня 2025
Вандруем па-беларуску! Моўны тэст
https://smarturl.click/MG4Ba
Улетку самы час вандраваць — роварам, аўтамабілем, пехатою. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы, каб выжыць у паходзе і дайсьці да мэты? ТЭСТ нескладаны, але трохі падступны.
Урад Беларусі скасаваў амаль 2,5 тысячы пастаноў, што ўхвальваліся ад 1928 году
https://smarturl.click/4OpvD
У Беларусі з 1 студзеня 2026 году страцяць юрыдычную моц 2 473 пастаноў, якія ў розныя часы ўхвальваў аналягічны цяперашняму ўраду орган, пачынаючы з Савета народных камісараў Беларускай ССР.
Найстарэйшыя сярод такіх пастаноў — рашэньні, ухваленыя ў 1928 годзе («Аб арганізацыі Інстытуту беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук»), у 1939 («Аб арганізацыі музэя ў Магілёве, у доме, дзе жыў і працаваў т. Арджанікідзэ ў 1919 годзе»), у 1944 («Аб арганізацыі Беларускага моладзевага тэатра»), і ў 1945 («Аб адкрыцьці пэдагагічных вучэльняў у Калінкавічах Палескай вобласьці, Ганцавічы Пінскай вобласьці і Пружанах Берасьцейскай вобласьці», а таксама «Аб адкрыцьці тэхнікуму фізычнай культуры ў Гомлі».
Сярод скасаваных пастаноў таксама рашэньні, што ўхвальваліся ў 1950-1991 гады, а таксама ўжо ў незалежнай Беларусі, пачынаючы з 1991 году і заканчваючы 2024-ым.
На фота: Дом ураду Беларусі, архіў