14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Урад Беларусі закансэрваваў рэканструкцыю памяшканьня для ўтрыманьня паддосьледных жывёл для вэтэрынарыі
https://smarturl.click/xV30Q
Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын падпісаў пастанову, паводле якой вырашылі закансэрваваць будаўніцтва і рэканструкцыю некалькіх аб’ектаў Інстытуту экспэрымэнтальнай вэтэрынарыі, які супрацоўнічае з Кітаем.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, будаўніцтва фінансавалася за рахунак дзяржаўнага бюджэту.
Згодна з рашэньнем ураду, закансэрвуюць будынак віварыя і двух лябараторных корпусаў.
Віварый — гэты спэцыяльнае памяшканьне пры навуковых установах, у якіх утрымліваюцца і разводзяцца лябараторныя жывёлы (мышы, пацукі, марскія сьвінкі, трусы і іншыя) для правядзеньня экспэрымэнтаў, дасьледаваньняў і ў навучальных мэтах.
У жніўні 2025 году ў інстытуце адкрылі супольную з Кітаем лябараторыю па прафіляктыцы і кантролю захворваньняў жывёл.
На фота: у адной зь лябараторый, дзе праводзяць экспэрымэнты з жывёламі
Зборка аўтамабіляў, разьлік на нафту і аб’ём гандлю на мяжы статыстычнай хібнасьці. Што зьвязвае Беларусь з Іранам → https://smarturl.click/0B2nm
У Іране трэці тыдзень ідуць пратэсты супраць уладаў, вынік — больш за дзьве тысячы загінулых, як сьведчаць праваабаронцы. Свабода паглядзела, якія сумесныя праекты ў розныя часы Беларусь мела з Іранам і чым яны скончыліся.
Асноўнае за 16 студзеня
• Страх пратэстаў: як Лукашэнка спрабуе ўтрымаць эканоміку
• Чужая вайна і кадравы крызіс. Карбалевіч пра вынікі тыдня
• Лідэрка апазыцыі Вэнэсуэлы перадала Трампу свой Нобэлеўскі мэдаль, але званьне ляўрэаткі засталося ў яе
• Дах для цялят і ВУП з паветра: беларуская мадэль кіраваньня ў 2026 годзе
• Віктар Марціновіч прэзэнтаваў у Вільні навуковую кнігу на аснове сямейнай гісторыі
• Жонка Паўла Севярынца Вольга распавяла пра пяць гадоў чаканьня, страху і надзеі
• Бабарыка схадзіў у бэрлінскую царкву, дзе моляцца за Беларусь
• Адкорм перад свабодай. Як палітвязьняў за кратамі катуюць голадам
• Увесь наклад падручніка па беларускай мове для замежнікаў раскупілі за некалькі тыдняў
• Мінабароны Ўкраіны адмовіла беларусцы ў грашовай дапамозе праз гібель мужа. Яна пайшла ў суд
• Якую ролю адыгрывае Іран у вайне Расеі супраць Украіны?
• «Пасадзілі ў ШЫЗА, а пасьля знайшлі пляму ў лёгкіх». Пра мэдыцыну ў вязьніцах
Па ўсёй Беларусі прайшлі трэніроўкі выдачы рэзэрвовых лекаў → https://smarturl.click/4O46x
Адпрацоўвалася выдача мэдычным установам лекаў і мэдычных вырабаў з рэзэрваў на выпадак прыродных ці тэхнагенных надзвычайных сытуацый, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
23-гадовую курдзкую студэнтку дызайну моды Робіну Амінян застрэлілі ў патыліцу падчас пратэстаў
Яна была поўная жыцьця, надзеі і прыгажосьці, — сказала цётка дзяўчыны.
«Пасадзілі ў ШЫЗА, а пасьля знайшлі пляму ў лёгкіх». Былыя палітвязьні распавялі пра мэдыцыну ў вязьніцах → https://smarturl.click/VR3kn
💬 «Быў пэрыяд запаленьняў ва ўсёй калёніі, літаральна ўсе атрады хварэлі. І ўявіце, да лекара могуць трапіць толькі два-тры чалавекі».
💬 «У мяне здарыўся ноччу прыступ. Настолькі востры, што я ажно качаўся па падлозе. Я біў нагамі ў дзьверы і патрабаваў выкліку хуткай дапамогі. Мне было адмоўлена. Начальнік зьмены сказаў: „Ты ў нас ня першы, выклікаць не будзем“».
💬 «Калі ты не ў ШЫЗА і ў цябе дыягнаставаныя сухоты, то ў цябе ёсьць ціхая гадзіна, а ў ШЫЗА — яе няма. Быццам ад зьмяшчэньня ў ШЫЗА ў цябе становіцца лягчэй дыягназ».
Што вядома пра Арэшнік у Беларусі
На спадарожнікавых здымках былога вайсковага аэрадрому «Крычаў-6», што ўсяго за пяць кілямэтраў ад мяжы з Расеяй, зафіксавана сьпешнае будаўніцтва: новыя будынкі, адноўленая чыгунка, вайсковая інфраструктура, узьведзеная прыкладна за тры месяцы.
Аб’ект пад поўным кантролем Расеі, кажуць экспэрты.
Якую ролю адыгрывае Іран у вайне Расеі супраць Украіны?
https://smarturl.click/aRAoD
Іран на працягу апошніх гадоў быў адным з галоўных пастаўшчыкоў ваеннай тэхнікі для Расеі, асабліва пасьля таго, як Крэмль у 2022 годзе распачаў паўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну. Аднак, як адзначаюць экспэрты ў камэнтарах для Свабоды, цяпер гэтая падтрымка ўжо не адыгрывае вызначальнай ролі. #rfe_rl
Дах для цялят і ВУП з паветра: беларуская мадэль кіраваньня ў 2026 годзе → https://smarturl.click/7vBwk
Лукашэнка разьлічвае выратаваць сытуацыю ў Віцебскай вобласьці прызначэньнем новага кіраўніка рэгіёну. Але спадзеў на тое, што з дапамогай кадравых перамен можна вырашыць сыстэмныя заганы створанай у краіне сацыяльная мадэлі, — ілюзія, піша Валер Карбалевіч.
Мінабароны Ўкраіны адмовіла беларусцы ў грашовай дапамозе празь гібель яе сужэнца на вайне. Яна пайшла ў суд: https://smarturl.click/ZXWld
Беларуска і ўкраінец зарэгістравалі свой шлюб у Горадні ў 2016 годзе, а ў 2018 сям’я пераехала ва Ўкраіну. У 2020 годзе грамадзянка Беларусі атрымала дазвол на сталае пражываньне на ўкраінскай тэрыторыі. Яе муж загінуў 30 кастрычніка 2024 году ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласьці.
Памер такой дапамогі складае 15 мільёнаў грыўняў (прыблізна 340 тысяч даляраў)
Увесь наклад сьвежага падручніка па беларускай мове для замежнікаў раскупілі за некалькі тыдняў: https://smarturl.click/GgBlE
Наклад складаў сто асобнікаў, дзесяць кніг адразу перадалі ў бібліятэкі. Падручнік каштаваў 39 злотых (каля 10 эўра). Ці будуць яго дадрукоўваць, пакуль невядома. Дапаможнік па беларускай мове выдалі летась у канцы сьнежня. Ён дапамагае вывучаць беларускую мову як замежную на ўзроўнях А1 — В1.
Адкорм перад свабодай. Як палітвязьняў за кратамі катуюць голадам: https://smarturl.click/j7yAy
Калі пачаліся першыя вызваленьні знакавых беларускіх палітвязьняў, грамадзкасьць была ўражаная іх выглядам: людзі былі вельмі схуднелыя, страцілі шмат вагі. Чаму яны так выглядалі, хоць некаторых перад вызваленьнем нават адкормлівалі?
Мы паразмаўлялі з былымі палітзьняволенымі пра харчаваньне ў беларускіх СІЗА, калёніях і турмах.
Жонка Паўла Севярынца Вольга распавяла пра пяць гадоў чаканьня, страху і надзеі, праз якія прайшла сям’я палітвязьня.
Як выхоўвала сына бяз мужа, тлумачыла дзіцяці праўду пра турму і вучыла жыць у стане пастаяннай небясьпекі: https://smarturl.click/zdX76
У Менску з «Бэркутам» затрымалі іншаземцаў і беларуску за нібыта незаконную легалізацыю мігрантаў у Беларусі: https://smarturl.click/MGzwp
Паслугамі затрыманых пасьпелі скарыстацца больш за 100 іншаземцаў, якія ўладкаваліся ў Беларусі на працу ў таксі, на базарах і на прадпрыемствах грамадзкага харчаваньня.
Мігранты плацілі па 200 даляраў за візавую падтрымку, і потым пасьля ўладкаваньня яшчэ столькі ж кожны месяц.
Ужо сёньня: ад БССР на карысьць Савецкай Расеі адрэзалі 3 рэгіёны → https://smarturl.click/zdXao
🗓 16 студзеня
1916 — фэльдмаршал Гіндэнбург надаў беларускай мове роўныя правы зь іншымі мовамі.
1919 — ад БССР да РСФСР перадалі Віцебскую, Магілёўскую і Смаленскуб губэрні.
1921 — падпісаная дамова паміж БССР і РСФСР, якая фактычна пазбаўляла БССР сувэрэнітэту.
1966 — утварыўся Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады.
1969 — чэскі студэнт Ян Палах спаліў сябе ў Празе, пратэстуючы супраць уварваньня войскаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну.
1998 — замест забароненай газэты «Свабода» пачала выходзіць газэта «Навіны».
2023 — пачаўся працэс над журналістам Анджэем Пачобутам.
🌱 Нарадзіліся: Юзаф Станіслаў Сапега, Генрык Дэмбінскі, Рамуальд Траўгут, Алесь Пальчэўскі, Уладзімер Алоўнікаў, Іван Лагвіновіч, Леанід Захлеўны.
🕯 У памяці: Іван Берман, Уладзімер Жбанаў.
Хроніка перасьледу 17 студзеня: у сьпіс «тэрарыстаў» дадалі яшчэ трох чалавек
https://smarturl.click/xV30L
палітычных матываў у Беларусі.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс асоб, якія маюць дачыненьне да «тэрарыстычнай дзейнасьці».
Як адзначаецца ў паведамленьні, у сьпіс дадалі Вадзіма Жывалеўскага, Міхаіла Лобарава і Аляксандра Радзюка.
Цяпер у «тэрарыстычным» сьпісе 1404 чалавекі, зь іх 666 — грамадзяне Беларусі.
Фота ілюстрацыйнае
Ужо сёньня: 320 гадоў таму нарадзіўся адзін з айцоў-заснавальнікаў ЗША Бэнджамін Франклін → https://smarturl.click/ReQyx
🗓 17 студзеня
1773 — брытанскі карабель Resolution пад камандай Джэймза Кука ўпершыню дасягнуў Паўднёвага палярнага круга.
1829 — утвораная Беларуская навучальная акруга з цэнтрам у Віцебску.
1971 — Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар адкрыў у Менску свой першы тэатральны сэзон.
1999 — у Безьдзежы адкрыўся музэй народнай творчасьці.
🌱 Нарадзіліся: Бэнджамін Франклін, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Аль Капонэ, Алесь Якімовіч, Антон Бархаткоў, Мікола Дубоўскі, Андрэй Федарэнка.
🕯 У памяці: Аляксандар Астрамовіч, Чэслаў Немэн, Леанід Лыч.
Прэзыдэнт Чэхіі: Украіне давядзецца пайсьці на балючыя саступкі → https://smarturl.click/OLmBz
Таксама чэскі лідэр Пэтр Павэл адзначыў, што Эўропа павінна ўзяць большую адказнасьць за эўрапейскую бясьпеку.
«На жаль, сумны факт у тым, што без ЗША ня будзе вырашэньня пытаньня вайны ва Ўкраіне. І гэта балюча для Эўропы, што ключавую ролю ўсё ж адыгрываюць Штаты. Але гэта не азначае, што Эўропа і эўрапейскія краіны павінны быць па-за гэтымі намаганьнямі. Эўропа павінна ўзяць большую адказнасьць за эўрапейскую бясьпеку, уключна з вырашэньнем сытуацыі ва Ўкраіне».Читать полностью…
Знакамітую карціну Марка Шагала «Прагулка» прывязуць у Менск у красавіку → https://smarturl.click/lA6QM
Яна захоўваецца ў Расеі.
У Беларусі з твораў Шагала ёсьць калекцыя графікі ў Віцебску і 6 твораў у карапаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанку.
Памёр легендарны кінаапэратар, які зьняў «Альпійскую баляду», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і «Калину красную»
https://smarturl.click/y6nB3
Кінааператар-пастаноўшчык Анатоль Забалоцкі пайшоў з жыцьця на 91-м годзе жыцьця, паведаміў «Беларусьфільм». Ягоны фільм «Праз могілкі» увайшоў у сотню найлепшых стужак пра вайну паводле вэрсіі UNESCO. Яму прысьвячаў свае вершы Ўладзімер Караткевіч.
Чужая вайна і кадравы крызіс. Карбалевіч пра вынікі тыдня
Вайна Расеі супраць Украіны цягнецца ўжо даўжэй, чым Вялікая Айчынная, на якую так любіць спасылацца Масква. Для Беларусі гэта чужая і небясьпечная вайна, ад якой улада спрабуе дыстанцыявацца, хоць рызыка ўцягваньня застаецца.
На гэтым фоне ў краіне паглыбляецца кадравы крызіс: адны і тыя ж чыноўнікі мяняюць пасады, а ключавыя праблемы так і не вырашаюцца.
Валер Карбалевіч падводзіць грамадзка-палітычныя вынікі тыдня.
https://youtu.be/Kgs657jfMO8
Што адбываецца зь янотам Сенем, знойдзеным у аўтамабілі, які прыбыў з ЗША ў Беларусь → https://smarturl.click/zdX8A
Янота, знойдзенага ў аўтамабілі, што прыбыў з ЗША, зь вечара 14 студзеня даглядаюць спэцыялісты Ашмянскай раённай вэтэрынарнай станцыі. Ён усё яшчэ на 72-гадзінным карантыне.
Страх пратэстаў: як Лукашэнка спрабуе ўтрымаць эканоміку
А 16.30 менскага часу запрашаем на гадзінны жывы эфір Радыё Свабода.
У першай частцы рэдактарка праекту «Плян Б» Вольга Лойка прааналізуе кадравыя рашэньні Аляксандра Лукашэнкі ў эканамічным блёку, а таксама ацэніць пляны уладаў у эканоміцы на гэты год і магчымыя наступствы гэтых крокаў.
У другой — іраназнаўца Міхаіл Круціхін раскажа пра масавыя пратэсты ў Іране, іх гістарычны кантэкст, унутраны палітычны расклад у краіне і сцэнары далейшага разьвіцьця падзеяў.
Далучайцеся да жывога эфіру і задавайце свае пытаньні → https://youtube.com/live/q3aCq0aHwBE.
Літоўскія ўлады абвінавацілі расейскую вайсковую выведку ГРУ ў арганізацыі спробаў падпалу заводу, які пастаўляе мабільныя сканэры радыёхваляў украінскай арміі.
Арыштаваныя 6 чалавек, у тым ліку беларус: https://smarturl.click/9oOkv
«Злачынствы каардынаваліся, загады злачынцам аддавала група людзей, якія жывуць у Расеі і зьвязаныя з расейскім ГРУ»
У Варшаве зьбіраюць рэчы для вывезеных зь Беларусі былых палітвязьняў. Вось сьпіс патрэбных рэчаў: https://smarturl.click/JnvlO
Рэчы просяць прывозіць на адрас: Варшава, вул. Oleandrów 6–2. Для сувязі просяць пісаць у Telegram @CBSschool
Віктар Марціновіч прэзэнтаваў у Вільні навуковую кнігу, у аснове якой яго сямейная гісторыя: https://smarturl.click/w4Dkm
Беларусы ведаюць Віктара Марціновіча як аўтара некалькіх раманаў. Але гэтым разам Віктар абраў іншы жанр.
Сямейная гісторыя, расказаная аўтарам, трагічная і захапляльная адначасова. Яна пачынаецца з таго, што дзевяцігадовы хлопчык Віця ў бабулінай хаце ў вёсцы Барбарове пад Глускам знайшоў за печчу рэч, якая, як выявілася, была зьвязаная зь лёсам яго прадзеда.
«Гэта не мастацкая літаратура і не нон-фікшн, гэта манаграфія, навуковая літаратура. Паводле адукацыі я гісторык мастацтва і вось вырашыў скарыстаць свой багаж ведаў пра мастацтва ў расказе пра дом, сям’ю, краіну, яе гісторыю, у якой і тэрор, і ахвяры, і міласэрнасьць»Читать полностью…
Бабарыка схадзіў у бэрлінскую царкву, дзе моляцца за Беларусь, і расказаў пра яе падпісчыкам: https://smarturl.click/XDXlm
«І я падумаў, што калі б у ўмовах той ізаляцыі, у якой знаходзяцца многія палітзьняволеныя, яны ведалі, што пра іх памятаюць нават чужыя людзі, гэта вельмі дапамагала б зьняць псыхалягічны ціск.Читать полностью…
Паверце, адно з самых пакутлівых катаваньняў — катаваньне забыцьцём. Таму просьба да ўсіх, хто можа данесьці асуджаным гэтую маленькую гісторыю — зрабіце гэта. Зьняволеным гэта вельмі патрэбна»
У праграме Рамана Пратасевіча паказалі двух затрыманых, якіх абвінавацілі ў зборы інфармацыі аб перамяшчэньях Лукашэнкі: https://smarturl.click/WRnlD
Іх абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы.
Затрыманыя нібыта працавалі пад выглядам «радыёклюбу» і дзякуючы далучэньню да службовых радыёчастот праслухоўвалі ўсе размовы, якія вяліся на вайсковых аэрадромах і пазыцыях сіл супрацьпаветранай абароны, у Міністэрстве абароны, МУС, Службе бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі, уключаючы дэталізацыю маршрутаў яго перамяшчэньня.
Гэтую групу нібыта стварылі пры замежнай дапамозе, аднак не ўдакладнілі адкуль менавіта.
Лідэрка апазыцыі Вэнэсуэлы перадала Трампу свой Нобэлеўскі мэдаль, але званьне ляўрэаткі засталося ў яе: https://smarturl.click/9oO6v
Марыя Карына Мачада, якая ахарактарызавала сустрэчу як «выдатную», сказала, што падарунак быў прызнаньнем прыхільнасьці Трампа да свабоды вэнэсуэльскага народа.
«Марыя ўручыла мне сваю Нобэлеўскую прэмію міру за працу, якую я зрабіў. Такі цудоўны жэст узаемнай павагі. Дзякуй, Марыя!»Читать полностью…
За два дні ў Эўразьвязе затрымалі двух палітуцекачоў, унесеных уладамі Беларусі ў базу Інтэрполу → https://smarturl.click/w4D7m
Аднаго — у Польшчы, другога — у Румыніі. Такія запыты ў Інтэрпол — адзін з інструмэнтаў транснацыянальных рэпрэсіяў, што дагэтуль выкарыстоўваюць улады Беларусі, зазначаюць праваабаронцы «Партызанкі».