Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Адвакатка Натальля Мацкевіч пра Міколу Дзядка
Натальля Мацкевіч у вялікім інтэрвію Свабодзе, сярод іншага, расказала, як сустракалася са зьняволеным актывістам анархісцкага руху Мікалаем Дзядком пасьля таго, як ён прайшоў катаваньні. Фрагмэнт у відэа.
Тэкст: https://smarturl.click/y65wv
Поўнае відэа: https://youtu.be/TyDF9Kp7pcw
Маладыя і цяжкапараненыя. Украіна і Расея пачалі новы абмен палоннымі. Беларусаў сярод іх няма
https://smarturl.click/0BpMv
Расея і Ўкраіна 9 чэрвеня пачалі чарговы абмен ваеннапалоннымі, які, паводле прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага, будзе доўжыцца некалькі дзён. Дадому вяртаюцца параненыя і цяжкапараненыя салдаты, а таксама вайскоўцы, маладзейшыя за 25 гадоў.
Вынікі ЦТ: выпускнікі беларускую мову сталі ведаць лепш, а расейскую горш
https://smarturl.click/5ZWR2
Максымальна магчымы вынік у 100 балаў пашанцавала атрымаць 979 вучням, у тым ліку 715 — па расейскай мове, 254 — па беларускай мове. Адзін выпускнік ня справіўся з экзамэнацыйнай працай, атрымаў нуль баляў.
Сярэдняя тэставая адзнака па расейскай мове склала 62,6 бала, па беларускай мове — 65,6 бала (63,3 і 61,7 адпаведна ў 2024 годзе).
Фота ілюстрацыйнае
«Спадзяюся, што яшчэ будзем шчасьлівымі». Палітвязьню Ўладзімеру Гундару споўнілася за кратамі 65
https://smarturl.click/oVlJa
28 траўня Ўладзімер Гундар пяты раз сустрэў дзень народзінаў за кратамі. Днямі ад палітвязьня прыйшоў ліст, у якім некалькі радкоў — пра гэтую падзею ў ягоным жыцьці.
«Нясьпешна крочу шляхам жыцьця. Разумею жыцьця хуткаплыннасьць, яго каштоўнасьць і шчасьце, адчуваю ў кожным імгненьні асалоду і радасьць. Спадзяюся, што мы яшчэ доўга будзем насычацца водарам, смакам і гаючай сілай жыцьця, і будзем шчасьлівымі», — напісаў сваякам палітвязень.
Уладзімер Гундар інвалід, ён ня мае нагі. Цяпер свой тэрмін Гундар адбывае ў крытай магілёўскай турме, замест пратэза, якім карыстаўся на волі, перасоўваецца па турме з дапамогай мыліц. Паводле крыніцы, дасьведчанай у справах палітвязьня, на ўмовы ў вязьніцы ён не наракае. «Што праўда, ён ня верыць у хуткую свабоду. Ведае, што патрэбна шмат цярпеньня», — паведамляе крыніца пра настрой Уладзімера Гундара.
На фота: Уладзімер Гундар (архіў)
Тых, хто хацеў узяць крэдыт у валюце і пад заклад маёмасьці, неўзабаве чакае сюрпрыз
https://smarturl.click/aRz2q
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліла зьмены ў заканадаўства, якія прадугледжваюць шэраг абмежаваньняў у выдачы крэдытаў у замежнай валюце.
Адпаведныя зьмены ўнясуць у Цывільны кодэкс, а таксама ў законы аб валютным рэгуляваньні і валютным кантролі і аб рэкляме.
Фота ілюстрацыйнае
9 чэрвеня меў бы выйсьці на волю палітвязень Вітольд Ашурак, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэсты і загінуў за кратамі
https://smarturl.click/vdqZg
Палітвязень Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня 2021 году ў Лідзкім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму, павінен быў выйсьці на волю па заканчэньні тэрміну сёлета 9 чэрвеня. 21 траўня 2021 году ён памёр у шклоўскай калёніі на 51-м годзе жыцьця.
Афіцыйная прычына смерці — спыненьне сэрца.
Расказваем, чым ён быў небясьпечны для ўлады, а таксама якім быў чалавекам і сябрам.
На фота: Вітольд Ашурак
Расея зноў атакавала Ўкраіну. Польшча падымала ў паветра баявую авіяцыю. Украінскія дроны даляцелі да Чувашыі
https://smarturl.click/WRyE4
Кіраўнік Ровенскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Коваль заявіў аб «магутным паветраным удары» Расеі па рэгіёне, у выніку якога адзін чалавек атрымаў раненьні.
У Кіеве ў выніку расейскага абстрэлу пашкоджаны офіс. Улады пакуль не паведамляюць, ці ёсьць пацярпелыя.
Расейскія войскі не спыняюць удары па Харкаве. У ноч на 9 чэрвеня горад зноў абстралялі кіраванымі авіябомбамі.
Як мінімум на двух кірунках расейсукая армія актывізавала наступальныя дзеяньні.
Фота ілюстрацыйнае
Ужо сёньня — у 1595 годзе нарадзіўся Ўладзіслаў Ваза, вялікі князь літоўскі, кароль польскі і швэдзкі, а таксама цар маскоўскі.
Калі яму было 15 гадоў, маскоўскія баяры абралі яго на царства, хоць ягоны бацька Жыгімонт у Маскву яго не адпусьціў. Гэты тытул заставаўся за ім да канца вайны за Смаленск у 1634 годзе, калі паводле мірнай дамовы Рэч Паспалітая атрымлівала Смаленск, але Ваза адмаўляўся ад прэтэнзій на маскоўскі сталец.
Уладзіслаў вызначаўся рэлігійнай талерантнасьцю. Шмат часу праводзіў у ВКЛ. Вільня пры ім была палітычным і культурным цэнтрам з каралеўскімі прыёмамі, тэатральнымі пастаноўкамі, балямі і маскарадамі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай:
https://smarturl.click/20wlJ
«Пэрсікі не растуць. Агуркі ападаюць. Рака атручаная». Як Кітай здабывае карысныя выкапні ў Сэрбіі і Таджыкістане
https://smarturl.click/e0L8k
Людзі, якія жывуць побач з шахтамі, што належаць кітайцам ў Сэрбіі і Таджыкістане, сутыкаюцца з аднолькавай пагрозай: атручанае паветра, дэградацыя сельскагаспадарчых угодзьдзяў і адсутнасьць сродкаў прававой абароны.
У абедзьвюх краінах улады вітаюць кітайскую кампанію як рухавік эканамічнага росту, нават нягледзячы на тое, што выдаткі на ахову навакольнага асяродзьдзя растуць.
#rfe_rl
Трамп прыгразіў Маску «сур’ёзнымі наступствамі», калі той наважыцца фінансаваць дэмакратаў
https://smarturl.click/9od2G
Ён таксама сказаў, што не зьбіраецца аднаўляць свае адносіны з Маскам, якія сапсаваліся на мінулым тыдні пасьля публічнай спрэчкі ў сацыяльных сетках.
На пытаньне, ці лічыць ён, што ягоныя адносіны з генэральным дырэктарам Tesla і SpaceX скончыліся, Трамп адказаў: «Мяркую, што так», — піша NBC News.
Тым часам NASA і Пэнтагон ужо зьвярнуліся да канкурэнтаў Маска з заклікам хутчэй распрацоўваць альтэрнатыўныя ракеты і касьмічныя караблі, паведаміў The Washington Post.
За і супраць люстрацыі, спрэчкі вакол Берасьцейскай крэпасьці, нашчадак беларусаў на чале войскаў NATO ў Эўропе. Самае цікавае за тыдзень
https://smarturl.click/Remn8
Першы летні тыдзень прынёс некалькі важных і цікавых навінаў і тэмаў. Прапануем паглядзець і пачытаць некаторыя публікацыі Свабоды за мінулых сем дзён.
👩🍳 Рэцэпты на сьпёку ад «Літоўскай гаспадыні»
https://smarturl.click/j7pxl
Першае выданьне «Літоўскай гаспадыні» выйшла ў 1848 годзе ў Вільні па-польску.
Сёньня мы прыгледзімся да старажытных парадаў пра барацьбу са сьпёкай. У ХІХ стагодзьдзі не было электрычных лядоўняў і маразільных камэраў, а лёд трэба было рыхтаваць загадзя.
Але ў Літоўскай гаспадыні заўсёды было выйсьце — крэатыўнае, нечаканае, а часамі нават дзіўнае.
Хто каго судзіў у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ
https://smarturl.click/VRGw7
У Вялікім Княстве Літоўскім у XIII–XVIII стагодзьдзях існавала вельмі разьвітая судовая сыстэма, якая налічвала дзясяткі судоў розных узроўняў, для розных станаў, з рознымі функцыямі і задачамі. Праверце, наколькі добра ведаеце гісторыю судовай сыстэмы ВКЛ, адкажыце на пытаньні тэсту.
«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаваньні зьняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч
https://smarturl.click/y65wv
Адвакатка Натальля Мацкевіч абараняла апанэнтаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны зьняволеньня: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады прыхоўваюць. Яе аповед — не эмоцыі, а факты.
Натальля Мацкевіч у вялікім інтэрвію Свабодзе, сярод іншага, расказала, як сустракалася са зьняволеным актывістам анархісцкага руху Мікалаем Дзядком пасьля таго, як ён прайшоў катаваньні.
Беларуская калёна далучылася да Балтыйскага ЛГБТК-прайду ў Вільні
Читать полностью…«У нас не было праблемаў, пакуль не ўмяшаўся Трамп». Губэрнатар Каліфорніі патрабуе адклікаць Нацыянальную гвардыю з Лос-Анджэлесу
https://smarturl.click/Y3pda
Губэрнатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам запатрабаваў ад адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа адклікаць загад аб разьмяшчэньні дзьвюх тысяч вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ў Лос-Анджэлесе, дзе ўспыхнулі пратэсты супраць дзеяньняў міграцыйнага ведамства, назваўшы загад незаконным. Гэта першы выпадак за апошнія дзесяцігодзьдзі, калі прэзыдэнт паклікаў Нацыянальную гвардыю бяз запыту ці згоды штату.
Ярмошына расказала пра прафэсійнае выгараньне і пра свайго бацьку, які «змагаўся з бандэраўцамі»
«Калі становіцца вельмі напружана, у чалавека надыходзіць такі момант, які называецца прафэсійным выгараньнем. Пасьля 2020 году яно ў мяне адбылося. Хоць мяне цікавяць і выбары, і ўсё зь імі зьвязанае. Сачу за гэтымі працэсамі ўважліва».
Што яшчэ новага можна даведацца з інтэрвію Ярмошынай:
https://smarturl.click/aReBq
Ад пачатку году ў межах бязьвізу Беларусь наведалі каля 90 тысяч іншаземцаў. Адкуль больш за ўсё ахвотных
https://smarturl.click/JnBGk
З 1 студзеня сёлета ў Беларусь прыбылі 89 295 іншаземцаў з 38 краін, уключаных у сьпіс бязьвізу, паведамляе Памежны камітэт.
Большасьць падарожнікаў прыехалі з суседніх краінаў — Літвы, Латвіі і Польшчы.
Бязьвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян Польшчы, Літвы і Латвіі Аляксандар Лукашэнка ўвёў у 2022 годзе. Ад таго часу, паводле памежнікаў, Беларусь наведалі 353 931 жыхароў Латвіі, зь Літвы прыяжджалі 623 588 чалавек, з Польшчы — 114 138.
На ілюстрацыйным фота: памежны пераход
Лукашэнка паабяцаў паставіць у Калінінградзкую вобласьць «няшчасную бульбу», нягледзячы на яе дэфіцыт у Беларусі
https://smarturl.click/3Q1Rk
Аляксандар Лукашэнка заявіў аб зьніжэньні аб’ёмаў гандлю з Калінінградзкай вобласьцю праз «праблемы зь лягістыкай».
«Будзьце ўпэўненыя, што, нягледзячы на пэўныя праблемы з лягістыкай, мы патрэбную колькасьць паставім прадуктаў харчаваньня. Усялякіх. У тым ліку і бульбы няшчаснай. Мне ўжо сёньня ўрад далажыў, што сьвежая маладая бульба беларуская ўжо на прылаўкі пайшла», — сказаў Лукашэнка на сустрэчы з губэрнатарам Калінінградзкай вобласьці Аляксеем Бяспрозванных.
На фота: сустрэча з Аляксеем Бяспрозванных
У Менску фарбуюць расейскія самалёты «як гарачыя піражкі» і друкуюць дэталі для самалётаў на 3D-прынтары
https://smarturl.click/VRGW4
Менскі завод цывільнай авіяцыі ўжо памаляваў 17 паветраных суднаў, у тым ліку новы Airbus «Белавія».
«Завод загружаны цалкам у частцы афарбоўкі і ў частцы рамонту самалётаў. Мы сёньня можам канстатаваць факт, што ў эўразійскай прасторы ў нас зьявіўся найбуйнейшы заказчык на абслугоўваньне самалётаў, на фарбаваньне самалётаў. Гэта „Аэрафлот“. Мы бачым, што афарбоўка ідзе, як гарачыя піражкі. Мы не пасьпяваем ужо, ужо затрымліваем», — сказаў міністар Ляхновіч.
Менскі завод прапануе і тэхнічнае абслугоўваньне самалётаў, што вымушае займацца імпартазамяшчэньнем і вынаходзіць новыя спосабы.
Фота ілюстрацыйнае
«Апошняе пакаленьне»: як менскія рэклямшчыкі патанулі ў сваім батыскафе
https://smarturl.click/xVYJe
Сяргей Дубавец пра кнігу «Апошняе пакаленьне», якая выйшла сёлета ў выдавецтве «Янушкевіч»:
«Гэта кніга не пра «апошняе пакаленьне». Назва — усяго толькі «прароцтва» — глябальнае і фатальнае».
У канцы 2024 году курс даляра ў Беларусі дасягнуў гістарычнага максімуму. За адзінку амэрыканскай валюты беларускія банкі прапаноўвалі больш чым 3 рублі 60 капеек. Аднак пасьля даляр зазнаў рэзкі спад. На пачатку траўня яго курс упершыню за доўгі час апусьціўся ніжэй за 3 рублі. Свабода пагаварыла зь беларусамі, якія ўсё жыцьцё прызвычаіліся чакаць росту курса даляра, а таксама з эканамісткай, якая патлумачыла, як зараз лепш захоўваць ашчаджэньні.
Як лепш захоўваць грошы, калі даляр апусьціўся ніжэй за 3 рублі і працягвае падаць? Якія ёсьць альтэрнатыўныя варыянты: эўра, золата, дыямэнты, акцыі? Пераказваем парады экспэрткі.
https://smarturl.click/20wXX
Фота ілюстрацыйнае
Ізраіль заявіў, што ня дасьць караблю з Грэтай Тунбэрг даплыць да Газы
https://smarturl.click/Y3jDA
«Я аддаў распараджэньне арміі прадухіліць прыбыцьцё флятыліі Madleen у Газу... Антысэмітцы Грэце і яе спадарожнікам, рупарам прапаганды ХАМАС, я кажу ясна: разварочвайцеся, вы не дасягнеце Газы», — гаворыцца ў заяве міністра, апублікаванай яго офісам.
Беларусы прайшлі калёнай на ЛГБТ-прайдзе ў Вільні. Фотарэпартаж
https://smarturl.click/b5BZ6
7 чэрвеня ў Вільні прайшоў Балтыйскі ЛГБТК-парад, які сабраў каля 20 тысяч удзельнікаў, сярод якіх была і беларуская калёна.
Свабода запыталася ў беларусак і беларусаў, чаму яны прыйшлі на прайд і што гэта для іх азначае.ё
Расея пачала ўзводзіць сховы для самалётаў на сваіх вайсковых базах, а СБУ апублікавала новае відэа з апэрацыі «Павуціна»
https://smarturl.click/kZgYk
Расея пачала будаваць сховы для самалётаў пасьля таго, як украінскія спэцслужбы тыдзень таму правялі апэрацыю пад назвай «Павуціна».
Сёньня ж СБУ апублікавала новае відэа ў высокай якасьці, як дрон падлятае і выбірае цэль.
Расейскія ўдары па Ўкраіне — 14 загінулых і дзясяткі параненых за адныя содні
https://smarturl.click/XDLkM
Паводле дадзеных Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, за мінулыя содні ў Харкаўскай, Хэрсонскай і Данецкай абласьцях ад расейскіх удараў загінулі 14 мірных жыхароў і 68 атрымалі раненьні.
Сярод цэляў былі жылыя дамы, дзіцячая чыгунка і музычная школа.
У Харкаўскай вобласьці сярод пацярпелых былі двое дзяцей — паўтарамесячнае немаўля і 14-гадовая дзяўчынка.
Трамп накіраваў у Лос-Анджэлес Нацыянальную гвардыю пасьля ўспышкі пратэстаў супраць міграцыйнай палітыкі
https://smarturl.click/Ax4q0
На сваёй плятформе Truth Social Трамп напісаў:
«Калі Ньюсам і мэр Лос-Анджэлесу Карэн Бас ня могуць даць рады сваім абавязкам, фэдэральны ўрад умяшаецца і вырашыць праблему БЕСПАРАДКАЎ І МАРАДЭРСТВА – як гэта і павінна быць!!!»
Лукашэнка прапанаваў паставіць помнік Сі Цзіньпіну каля нацыянальнага стадыёну
https://smarturl.click/Qbd30
«Бо толькі дзякуючы яму, прыняўшы рашэньне, кітайцы пабудавалі за свой кошт гэты бліскучы стадыён, як міністар сказаў, якіх мала ў Эўропе», — сказаў Лукашэнка.
7 чэрвеня ў Менску прайшла цырымонія адкрыцьця нацыянальнага футбольнага стадыёну. Лукашэнка назваў гэта «найвялікшай падзеяй» для Беларусі.
Ужо сёньня: у гэты дзень выйшаў раман Джорджа Оруэла «1984»
8 чэрвеня 1949 году ў брытанскім выдавецтве Secker & Warburg выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984». У кнізе ён апісаў таталітарнае грамадзтва будучыні, шмат у чым змадэляванае на ўзор нацысцкай Нямеччыны і найперш сталінскага СССР. Але аўтар таксама скарыстаў матывы жыцьця ў Брытаніі падчас вайны.
У СССР кніга была забароненай да канца 1980-х гадоў. На беларускую мову поўны тэкст кнігі яшчэ ў сярэдзіне 1980-х пераклаў Сяргей Шупа. У 1989 годзе гэты пераклад адмовіўся публікаваць часопіс «Полымя». Кніга выйшла ў 1992 годзе ў сэрыі «Бібліятэка замежнай прозы» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Нядаўна была перавыдадзеная ў выдавецтве «Вясна».
Больш пра падзеі 8 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ва Ўжо сёньня.
Чаму цямнее Сусьветны акіян і чым гэта пагражае
Пятая частка Сусьветнага акіяна пацямнела за апошнія два дзесяцігодзьдзі, сьведчыць дасьледаваньне брытанскага Плімуцкага ўнівэрсытэту, пра якое піша ВВС.
Працэс, вядомы як «пацямненьне акіяна», адбываецца тады, калі зьмены ў верхнім пласьце вады абцяжарваюць пранікненьне сьвятла ў тоўшчу акіяна. Гэты верхні пласт – так званая фатычная зона – асяродзьдзе пасяленьня для 90% усяго марскога жыцьця, яна мае вырашальнае значэньне для падтрыманьня глябальных біягеахімічных цыкляў.
У дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Global Change Biology, гаворыцца, што з 2003 па 2022 пацямнела 21% Сусьветнага акіяна, піша ВВС. https://smarturl.click/y65LJ