radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Беларусаў з дазволам на жыхарства ў Літве за год стала менш на 7,2 тысячы

https://smarturl.click/Y3yX1

Агулам іх цяпер крыху больш за 50 тысяч. Больш як у 90% — від на жыхарства часовы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Усё астатняе за мной». Што схавана за словамі Лукашэнкі ў царкве

https://smarturl.click/9oOMz

Пасьля 2020 году рэлігійныя арганізацыі сталі цалкам адзяржаўленыя. Аднак нават такой адзяржаўленай царкве Лукашэнка цяпер ня надта давярае. І ніякай асаблівай місіі царкоўных структур у жыцьці грамадзтва ня бачыць, піша Валер Карбалевіч.

«Здаўна вядомая ісьціна: чым бліжэй царква да ўлады, тым далей ад Бога і паствы. І ня гэтая дарога вядзе да Храму».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як зьнішчылі самую багатую краіну Лацінскай Амэрыкі

https://www.youtube.com/watch?v=qPnCGBdz99g

Дзьмітры Гурнеівіч тлумачыць, да чаго прыводзіць дыктатура — крок за крокам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наша Ніва»: выйшаў на свабоду блогер Павал Сьпірын

https://smarturl.click/B4G0n

У 2020 годзе блогер спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты, але ягоную ініцыятыўную групу не зарэгістравалі. Тады ён стаў даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай.

Яго арыштавалі ў верасьні 2020-га і асудзілі на 4,5 году за «распальваньне варожасьці» ў фільмах пра наркабізнэс, якому нібыта спрыяюць найвышэйшыя міліцэйскія чыноўнікі, і пра тагачаснага генпракурора Аляксандра Канюка.

Перад вызваленьнем яму далі дадатковы год за непадпарадкаваньне. Новы тэрмін заканчваўся пры канцы 2025-га, аднак у базах праваабаронцаў зьвестак пра ягонае вызваленьне пакуль няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША пачалі апэрацыю захопу нафтавага танкеру пад расейскім сьцягам у Атлянтычным акіяне

https://smarturl.click/nVxLX

Танкер раней быў зьвязаны з Вэнэсуэлай і насіў іншае імя. Амэрыканцы сачылі за ім больш як два тыдні.

Чыноўнікі, якія пажадалі застацца ананімнымі, заявілі, што расейскія вайсковыя караблі, у тым ліку расейская падводная лодка, знаходзіліся паблізу ў час апэрацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фонд BySol завяршыў калядны збор для дзяцей палітзьняволеных

https://smarturl.click/VR3Vn

Людзі ахвяравалі 28 283 эўра з 27 400 заплянаваных. Падарункі атрымаюць 266 дзяцей.

Збор доўжыўся зь сярэдзіны лістапада. ⅔ патрэбнай сумы сабралі за апошні месяц.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Севярынец: «З Алесем Пушкіным у горадзенскай турме „працавалі“»

У вялікай размове з Свабодай вызвалены палітвязень расказаў, што ён ведае пра зьняволеньне мастака Алеся Пушкіна ў Горадні: https://smarturl.click/dwV1Q

«Я трапіў у горадзенскую турму 25 чэрвеня, а, здаецца, 11 ліпеня ён загінуў. Я ведаю, што „па ім працавалі“. Ён знаходзіўся ў камэры зь некалькімі, так сказаць, няштатнымі супрацоўнікамі.

Адзін зь іх мне хваліўся, што намаляваў Пушкіна. І падарыў яму карцінку, дзе Пушкін быў у нямецкай форме на тле спаленай Хатыні. Такі падаруначак. Адмыслова ціснулі на псыхалёгію, разьлічвалі на правакацыю. Гэта дадалося да той хваробы, якая ў яго была».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прасіў не перажываць за яго». Мікалай Аўтуховіч сустрэў за кратамі 63 гады: https://www.svaboda.org/a/33642022.html

Але сваякам палітвязьня дакладна невядома, дзе ён цяпер. Летась у сьнежні Аўтуховіча мусілі перавесьці з горадзенскай турмы ў калёнію, ён пасьпеў паведаміць сваякам, што рыхтуецца да этапу, але не ўдакладніў, куды яго накіруюць.

Лістоў ад яго з новага месца ўтрыманьня дагэтуль не было.

«Ён трымаецца вельмі добра. Для Аўтуховіча ў турме спэцыяльныя ўмовы, ён у асобнай камэры, у адзіночцы. Наколькі я магу меркаваць, ён, дзякуй Богу, жывы і ў бадзёрым стане. Што зь ягоным здароўем, дакладна ня ведаю. Міколу Аўтуховіча прызнаюць легендай і іншыя вязьні, нават тыя, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй...Ён трымаецца там як крэмень»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Іране падчас пратэстаў улады пакаралі сьмерцю іранца, які нібыта шпіёніў на карысьць Ізраілю: https://smarturl.click/Qb0aB

Сьмяротных пакараньняў для іранцаў, асуджаных за шпіянаж на карысьць Ізраілю, значна пабольшала пасьля канфрантацыі, калі ізраільскія і амэрыканскія войскі нанесьлі ўдары па ядзерных аб’ектах Ірану.

Тым часам Радыё Свабода паведаміла аб росьце колькасьці гарадоў, ахопленых акцыямі пратэсту. Цяпер пратэстоўцы выгукаюць палітычныя лёзунгі супраць найвышэйшага лідэру Ірану Алі Хамэнэі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Трампу паплечнікі дыктатара Мадура?
Чаму ён не падтрымлівае вэнэсуэльскую апазыцыю?
Хто пераможа на выбарах у Вэнэсуэле?


Тлумачэньне экспэрта ў праблемах Лацінскай Амэрыкі: https://smarturl.click/lA6BM

«Мадура за апошнія два гады правёў чыстку ў сталінскім стылі ў шэрагах войска і спэцслужбаў»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Праваслаўныя Каляды; дзень народзінаў Мікалая Аўтуховіча

https://smarturl.click/6W6vj

7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара.

Таксама сёньня
1610 — Галілео Галілей упершыню паведаміў пра адкрыцьцё чатырох найбуйнейшых спадарожнікаў Юпітэра.
1929 — у Менску пачалася ІІ Усебеларуская краязнаўчая канфэрэнцыя.

🌱 Нарадзіліся: Эліэзэр Бэн-Егуда, Стэфан Багушэўскі, Дамінік Аніська, Яўхім Кіпель, Язэп Адамовіч, Соф’я Друкер, Канстанцін Заслонаў, Валянцін Ждановіч, Пётра Чавус, Віталь Гарановіч, Мікалай Аўтуховіч.

🕯 У памяці: Нікола Тэсла, Янка Журба, Кандрат Крапіва, Анатоль Ляляўскі, Антон Шукелойць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 6 студзеня

• Вялікае інтэрвію Паўла Севярынца. Тэкст. Відэа.

«Новы ўрад можа выставіць рахунак за нафту». Што засталося ад сяброўства Лукашэнкі з уладамі Вэнэсуэлы

• У Менску пачаўся знос часткі будынкаў былой «Валадаркі»

• The Economist: ЗША хочуць прапанаваць Грэнляндыі вялікую ўгоду

• Урад Вэнэсуэлы пачаў рэпрэсіі за падтрымку апэрацыі ЗША — Financial Times

• У Дніпры ад расейскіх абстрэлаў пацярпела амэрыканская кампанія, больш за 300 тон алею вылілася на дарогу

• У Іране дзясяткі загінулых, больш за 1200 арыштаваных. Сілавікі штурмавалі лякарню з параненымі пратэстоўцамі

• У зборнай Беларусі па футболе новы галоўны трэнер. Гэта Віктар Ганчарэнка

• Лідэрка апазыцыі Вэнэсуэлы Мачада сказала, што гатовая падзяліцца з Трампам Нобэлеўскай прэміяй міру

• У Літве перахапілі першы ў 2026 годзе метэазонд з цыгарэтамі зь Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі назвалі завяршэньне тэрмінаў рэстаўрацыі музэяў і замкаў

https://smarturl.click/3QpX7

Сярод іх —
• Нацыянальны мастацкі музэй — 2027,
• палацавы комплекс у Ружанах — 2029,
• касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы — 2029 (на фота),
• Наваградзкі замак — 2030.

Крыніца — БелТА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

The Economist: ЗША хочуць прапанаваць Грэнляндыі вялікую ўгоду

https://smarturl.click/ReQRv

Гаворка пра магчымую Дамову аб свабоднай асацыяцыі. Падобныя дамовы Штаты маюць з шэрагам невялікіх дзяржаў у Ціхім акіяне.

Лідэры эўрапейскіх дзяржаў выступілі з сумеснай заявай у падтрымку Даніі, якой належыць Грэнляндыя.

Прэмʼер-міністарка Даніі заявіла, што напад ЗША на тэрыторыю краіны NATO стаў бы канцом NATO і ўсёй архітэктуры бясьпекі ў сьвеце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачаўся знос часткі будынкаў былой турмы «Валадаркі»

https://smarturl.click/ReQYb

Зносяць двухпавярховы корпус з боку «фабрыкі-кухні», да якога прымыкае былы будынак СІЗА пад умоўнай назвай «Шанхай», піша Blizko.by.

Вось што расказваў у лісьце на Свабоду ў 2013 годзе чалавек, які там быў:

«„Шанхаем“ камэры празваныя за вялікую колькасьць людзей на квадратны мэтар, дрэнную вэнтыляцыю, вільгаць і г.д. Сапраўдны кітайскі квартал». «Асабістая прастора чалавека — ложак. Рухацца няма дзе».


«У камэры 24 чалавекі, вокнаў не было, я год ня бачыў сонца. Толькі на прагулках. Мы жылі як у цяплушках. Прусакі, мышы былі паўсюль», — апавядаў пра «Шанхай» у 2018-м Алег Краўчанка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇮🇷 У іранскіх гарадах іранскім уладам не ўдаецца суняць пратэсты, нягледзячы на страляніну і ахвяры

https://smarturl.click/GgB0m

Сёньня сутычкі зь сілавікамі адбыліся ў сталіцы краіны Тэгеране.

Відэа з хронікай іранскіх пратэстаў — «Настоящее время»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Твайму Бяляцкаму прэмію далі!». Уладзь Лабковіч расказаў, як сьледчы і канваір рэагавалі на Нобелеўскую прэмію заснавальніка «Вясны»

https://smarturl.click/5Z24G

«Адчыняецца „кармушка“, грукае канвойны і кажа: „Лабковіч, Лабковіч! Хадзі сюды!“. Я падыходжу, кажу яму: „Ну што?“. А ён мне: „Ты не ведаеш, я толькі што пачуў. Твайму Бяляцкаму далі Нобэлеўскую прэмію!“. Я яму адказваю, ды ну, хопіць жартаваць, ерунда нейкая. Не веру я ў гэта. А ён настойвае: „Ды дакладна. Я перад выхадам на працу пагартаў усе гэтыя вашыя каналы, пераправерыў. Ня фэйк“. Ён такі радасны быў, нават павіншаваў мяне».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША затрымалі яшчэ адзін карабель ценевага флёту

https://smarturl.click/OLmaz

Паўднёвае камандаваньне Ўзброеных сілаў ЗША паведаміла пра затрыманьне ў Карыбскім моры яшчэ аднаго танкера — Sophia (на відэа), які ня мае рэгістрацыі ні ў адной краіне, але ўнесены ў санкцыйныя сьпісы ЗША як меркаванае судна расейскага «ценевага флёту».

Цяпер яго эскартуюць да ўзьбярэжжа ЗША.

Нафтавы танкер Bella 1, нядаўна перарэгістраваны ў Расеі пад іншай назвай, таксама затрымалі. Пра гэта паведаміла Эўрапейскае камандаваньне Ўзброеных сілаў ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліна Шарэнда-Панасюк перадала ў Музэй Вольнай Беларусі новыя экспанаты. Гэта выбарчыя бюлетэні з 2020 году

https://smarturl.click/XDXG6

Улады спрабавалі спаліць дакумэнты ў адной зь берасьцейскіх качагарак 10-11 жніўня, адразу пасьля выбараў, парушаючы ўсе магчымыя законы і правілы, адзначаюць у музэі. Аднак берасьцейскія актывісты здолелі выцягнуць бюлетэні з агню.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алесь Бяляцкі напісаў калёнку для New York Times: «Я, магчыма, і вольны, але беларускі народ — не»

https://smarturl.click/WRn8k

Нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі заклікае сьвет адрозьніваць Беларусь ад Расеі, а беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі.

• «Сьвет не павінен адкідаць Беларусь як страчаную з-за сфэры расейскага ўплыву».


• «Чаго сапраўды баіцца спадар Лукашэнка, дык гэта таго, што адбудзецца, калі беларускі народ запатрабуе сваёй свабоды».


• «Значныя пласты беларускага насельніцтва адназначна адхіляюць яго дыктатуру. Многія зь іх не прымуць нічога меншага, чым яго неадкладны сыход і магчымасьць пабудаваць дэмакратычнае грамадзтва».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшаў апошні выпуск на канале «Загляне сонца» зь Мелказёравым, каманда праекту ўзяла паўзу

Паглядзець можна тут: https://smarturl.click/zdX46

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У мяне дэпрэсія нават прайшла». Як беларусы Варшавы прытулілі вызваленых палітвязьняў: https://smarturl.click/JnveO

«Іхны стан, як толькі яны засяліліся, і іхны стан цяпер — гэта зямля і неба. Я сама праз усё гэта прайшла і ведаю, што, па-першае, трэба ўсяліць у людзей надзею і веру, што ўсё будзе добра, ну і каб побач былі аднадумцы.

А ў нас тут усе адседзеўшы, таму ім ёсьць пра што пагаварыць. Галоўнае, каб фізычна было добра і псыхалягічна ўтульна — мы гэта ўсё стараемся зрабіць. Ужо ўсе ўсьміхаюцца»


«Я шчыра хачу, каб сёлета выпусьцілі ўсіх палітвязьняў на любых умовах, а куды пасяліць людзей — мы дакладна знойдзем!» — перакананы заснавальнік двух прытулкаў у Варшаве Сяржук Доўгушаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разам з Мадура ў ЗША судзяць ягоную жонку Сылію Флёрэс. Што пра яе вядома?

Расказваем: https://smarturl.click/3Qpa7

Яна нават займала пасаду генэральнага пракурора

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калядная парá — час таямнічых і вясёлых зімовых сьвятаў. Ці ўмеем расказаць пра іх па-беларуску?

ТЭСТ: https://smarturl.click/6B12

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя гарантыі бясьпекі для Ўкраіны ад чальцоў «Кааліцыі ахвочых»

🔻
Удзел у прапанаваным ЗША мэханізму маніторынгу і праверкі спыненьня агню.

🔻Падтрымка Ўзброеных сіл Украіны.

🔻Шматнацыянальныя сілы для Ўкраіны

🔻Абавязаньне падтрымаць Украіну ў аднаўленьні міру ў выпадку будучага ўзброенага нападу з боку Расеі

🔻Абавязаньні паглыбіць доўгатэрміновае супрацоўніцтва з Украінай у галіне абароны

Больш падрабязна: https://smarturl.click/MGzmp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь больш бясьпечная за Францыю і Бэльгію і менш — за Ўкраіну і Палестыну? Як такое можа быць?

https://smarturl.click/JnvxO

Паводле індэксу бясьпекі краінаў, апублікаваным сэрвісам Nunbeo, Беларусь заняла 90-е месца з 150 краін і аказалася больш небясьпечнай за Ўкраіну, Палестыну і Судан, дзе ідуць баявыя дзеяньні. І разам з тым — бясьпечнейшай за Францыю, Бэльгію і Ірляндыю. А самая бясьпечная краіна, маўляў, — ААЭ.

Nunbeo — прыватны сэрбскі сэрвіс, які будуе рэйтынгі на падставе анлайн-апытаньняў карыстальнікаў. Спрэчнасьць мэтаду давёў у 2017 годзе адзін швэд, які за адзін дзень «падняў» горад Лунд у рэйтынгу Nunbeo на 1-е месца сярод «самых небясьпечных гарадоў сьвету».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіроўцу грузавіка, па віне якога загінулі двое дзяцей, асудзілі на 8 гадоў

https://smarturl.click/XDXEm

55-гадовы кіроўца перавысіў хуткасьць і на павароце выехаў на сустрэчную паласу, дзе ў легкавіку ехала сям’я з малымі дзецьмі. Дапамагаць ім ён ня стаў. Пазьней у кабіне ягонай фуры знайшлі пляшкі ад алькаголю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Вэнэсуэлы пачаў рэпрэсіі за падтрымку апэрацыі ЗША — Financial Times

https://smarturl.click/DYB40

Указ аб абвяшчэньні надзвычайнага становішча загадвае «неадкладна правесьці пошук і арышт… любой асобы, якая ўдзельнічае ў спрыяньні або падтрымцы ўзброенага нападу ЗША на тэрыторыю рэспублікі».

У людзей правяраюць тэлефоны, журналістаў затрымліваюць, на вуліцах ставяць кантрольна-прапускныя пункты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што было б, калі вэнэсуэльская гісторыя здарылася б з Лукашэнкам?

https://smarturl.click/aRAzq

Гісторык Яўген Красулін: «Амэрыканцы ўзмацнілі рэжым чавістаў дэ-факта. Рэжым чавістаў там ледзь трымаўся. Цяпер яны яго ўзмацнілі — і такім чынам адсунулі дэмакратызацыю Вэнэсуэлы і прыход апазыцыі да ўлады на невядомы тэрмін. Тое ж самае будзе ў Беларусі: калі хтосьці вайсковай сілай надумае зьмяніць рэжым».


Цалкам меркаваньні экспэртаў глядзіце ў выпуску «Піка Свабоды на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суды Ленінскіх раёнаў трох абласных цэнтраў унесьлі найбольшую колькасьць матэрыялаў у «экстрэмісцкі сьпіс»

https://smarturl.click/xV3dM

І першы ў тройцы — Магілёў, як вынікае з падлікаў «Вясны».

Читать полностью…
Subscribe to a channel