Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Лукашэнка прапанаваў паставіць помнік Сі Цзіньпіну каля нацыянальнага стадыёну
https://smarturl.click/Qbd30
«Бо толькі дзякуючы яму, прыняўшы рашэньне, кітайцы пабудавалі за свой кошт гэты бліскучы стадыён, як міністар сказаў, якіх мала ў Эўропе», — сказаў Лукашэнка.
7 чэрвеня ў Менску прайшла цырымонія адкрыцьця нацыянальнага футбольнага стадыёну. Лукашэнка назваў гэта «найвялікшай падзеяй» для Беларусі.
Ужо сёньня: у гэты дзень выйшаў раман Джорджа Оруэла «1984»
8 чэрвеня 1949 году ў брытанскім выдавецтве Secker & Warburg выйшаў у сьвет знакаміты раман Джорджа Оруэла «1984». У кнізе ён апісаў таталітарнае грамадзтва будучыні, шмат у чым змадэляванае на ўзор нацысцкай Нямеччыны і найперш сталінскага СССР. Але аўтар таксама скарыстаў матывы жыцьця ў Брытаніі падчас вайны.
У СССР кніга была забароненай да канца 1980-х гадоў. На беларускую мову поўны тэкст кнігі яшчэ ў сярэдзіне 1980-х пераклаў Сяргей Шупа. У 1989 годзе гэты пераклад адмовіўся публікаваць часопіс «Полымя». Кніга выйшла ў 1992 годзе ў сэрыі «Бібліятэка замежнай прозы» выдавецтва «Мастацкая літаратура». Нядаўна была перавыдадзеная ў выдавецтве «Вясна».
Больш пра падзеі 8 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ва Ўжо сёньня.
Чаму цямнее Сусьветны акіян і чым гэта пагражае
Пятая частка Сусьветнага акіяна пацямнела за апошнія два дзесяцігодзьдзі, сьведчыць дасьледаваньне брытанскага Плімуцкага ўнівэрсытэту, пра якое піша ВВС.
Працэс, вядомы як «пацямненьне акіяна», адбываецца тады, калі зьмены ў верхнім пласьце вады абцяжарваюць пранікненьне сьвятла ў тоўшчу акіяна. Гэты верхні пласт – так званая фатычная зона – асяродзьдзе пасяленьня для 90% усяго марскога жыцьця, яна мае вырашальнае значэньне для падтрыманьня глябальных біягеахімічных цыкляў.
У дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Global Change Biology, гаворыцца, што з 2003 па 2022 пацямнела 21% Сусьветнага акіяна, піша ВВС. https://smarturl.click/y65LJ
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 7 чэрвеня
«Выпрабаваньня няма звыш сілаў». Павал Севярынец ужо 5 гадоў за кратамі
«Сэк’юрытызацыя» замест «мяккай сілы». Адносіны Беларусі і Польшчы вачыма экспэртаў
MARA пасярод пустыні. Беларусы ўпершыню рыхтуюць свой лягер на фэстывалі Burning Man, расказваем падрабязнасьці
У 2024 годзе 5683 беларусы сталі грамадзянамі Польшчы на падставе працэдуры прызнаньня
Літва абвінаваціла беларускіх памежнікаў у парушэньні мяжы
Мядзінскі заявіў, што Расея перадала Ўкраіне сьпіс з 640 палонных для абмену
6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў
Расея ў ноч на суботу атакавала Ўкраіну 215 бесьпілётнікамі і ракетамі. Ёсьць забітыя і параненыя
Мядзінскі сьцьвярджае, што Ўкраіна перанесла абмен палоннымі і целамі загінулых. Украінскі штаб назваў яго словам «маніпуляцыямі»
Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзімір Мядзінскі сьцьвярджае, што расейскі бок перадаў Украіне першы сьпіс з 640 ваеннапалонных у катэгорыях «параненыя», «цяжкахворыя» і «моладзь» для пачатку абмену. Пацьверджаньня гэтай заявы з украінскага боку няма. Мядзінскі таксама кажа, што ўкраінскі бок нечакана адклаў «як прыём целаў, так і абмен ваеннапалоннымі на нявызначаны тэрмін».
Абмен палоннымі найчасьцей адбываецца на мяжы Беларусі і Ўкраіны. https://smarturl.click/aRzVg
«Сэк’юрытызацыя» замест «мяккай сілы». Адносіны Беларусі і Польшчы вачыма экспэртаў.
Беларуска-польскія дачыненьні вельмі напружаныя, знаходзяцца на мяжы варажнечы. Для афіцыйнага Менску заходні сусед зьяўляецца галоўным ворагам. Як і ў іншых краінах Эўразьвязу, у Польшчы назіраецца працэс, які ўжо атрымаў назву «сэк'юрытызацыя палітыкі». А фактар «мяккай сілы» зьніжаецца. Піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/p2586
Ужо сёньня. Акцыя Алеся Пушкіна ў 2019 годзе
7 чэрвеня 2019 году мастак Алесь Пушкін выйшаў да крамы «Эўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі «Achtung Russia!» і «Bloodymir!» з выявамі Пуціна, плякатамі «Stop russian agression on Europe», «Russia – war!» («Расея – вайна»), «Беларусь у NATO». Мастак памёр у зьняволеньні 11 ліпеня 2023 году.
Болей пра даты і падзеі 7 чэрвеня чытайце тут https://smarturl.click/ZXLEY
MARA пасярод пустыні. Беларусы ўпершыню рыхтуюць свой лягер на фэстывалі Burning Man, расказваем падрабязнасьці
Каманда беларусаў з 35 чалавек абяцае прадставіць Беларусь на адным з самых вядомых у сьвеце фэстываляў альтэрнатыўнай сучаснай культуры. Гэты фэстываль штогод праходзіць на захадзе ЗША, сёлета ён пачнецца ў другой палове жніўня. Пагаварылі з адным з арганізатараў беларускага лягеру на ім. https://smarturl.click/nV5AW
У Менску зносяць савецкую вышку, якая глушыла заходнія радыёстанцыі
Сярод радыёстанцый, якія глушыла гэтая вышка, былo і Радыё Свабода. Аднойчы яе зьбіраўся падарваць беларускі дысыдэнт Сяргей Ханжанкоў. У апошнія гады ўлады мелі нават пляны ператварыць вышку ў турыстычны атракцыён.
Расейская ПВК «Вагнэр» пакідае Малі, але расейскі кантынгент у гэтай краіне застанецца
https://smarturl.click/aRzQJ
«Афрыканскі корпус», кантраляванае Крамлём паўваеннае фармаваньне, у пятніцу заявіў, што застанецца ў Малі пасьля таго, як расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» пакіне краіну пасьля 3,5-гадовай дзейнасьці.
Галоўнае за 6 чэрвеня
📌Belavia правяла прэзэнтацыю адноўленага Airbus 330-200, прывезенага ў абыход санкцыяў
📌«Шыкоўная і ўнікальная». Расказваем пра мапу ВКЛ, арыгінал якой нядаўна выкупілі беларусы
📌Лукашэнка — патрыярху Кірылу: «За Беларусь вы можаце быць абсалютна спакойныя»
📌Улады Беларусі абмежавалі доступ да 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
📌Падзеі тыдня: Лукашэнка просіць у Сі абароны ад Пуціна? Беларускі кантэкст «Павуціны». Чаго хацеў кіраўнік РПЦ
📌Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам. Лукашэнка зьезьдзіў у Пэкін, каб Коля папрактыкаваўся ў кітайскай
📌«Вясна»: У справе «Беларускага Гаюна» затрымалі ня менш за 20 чалавек
📌На Меншчыне зьнікала сьвятло ў 223 паселішчах. А ў сталіцы быў наймацнейшы дождж
📌У Вільні прайшоў матч у падтрымку палітзьняволеных — беларускіх журналістаў. ФОТА
З пачатку году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі вырасьлі на чвэрць і склалі больш за 11 мільярдаў даляраў
https://smarturl.click/vdqXQ
Гэта рэкордна высокі для Беларусі ўзровень рэзэрваў.
Масавая расейская атака супраць Украіны
У выніку прылётаў бесьпілётнікаў і балістычных ракет у Кіеве загінулі чатыры чалавекі, па ўсёй Украіне каля 40 асобаў параненыя. Адзін з удараў быў і каля беларускай мяжы.
Belavia правяла прэзэнтацыю адноўленага Airbus 330-200, прывезенага ў абыход санкцыяў
https://smarturl.click/ZXLJW
Як раней паведамляла Свабода ў сваім сумесным з праектам «Бюро Мэдыя» расьсьледаваньні, Airbus A330-200 трапіў у Беларусь праз фірму-пракладку, зарэгістраваную ў афрыканскай дзяржаве Гамбія. Самалёты вырабленыя ў Эўропе. Такім чынам, рэжым Лукашэнкі знайшоў спосаб, як абысьці санкцыі Эўразьвязу, уведзеныя за прымусовую пасадку самалёта 18 траўня 2021 году.
Улады Беларусі абмежавалі доступ да 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
https://smarturl.click/0Bjlp
Зь іх амаль 7 тысяч прызналі «экстрэмісцкімі».
Пра гэта паведаміў міністар інфармацыі Беларусі Марат Маркаў (на фота), піша БелТА.
«Інфармацыйная вайна ў Беларусі працягваецца і нават узмацняецца», сказаў Маркаў і дадаў пра кнігі:
«110 кніг мы ўжо прызналі шкоднымі для нашых дзяцей. Яны адкрыта зьяўляюцца крыніцай прапаганды гвалту, жорсткасьці, парнаграфіі, ужываньня наркотыкаў».
«Мікалая білі, дзе толькі яго бачылі». Пра катаваньні зьняволенага анархіста Дзядка расказала адвакатка Мацкевіч
https://smarturl.click/y65wv
Адвакатка Натальля Мацкевіч абараняла апанэнтаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны зьняволеньня: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады прыхоўваюць. Яе аповед — не эмоцыі, а факты.
Натальля Мацкевіч у вялікім інтэрвію Свабодзе, сярод іншага, расказала, як сустракалася са зьняволеным актывістам анархісцкага руху Мікалаем Дзядком пасьля таго, як ён прайшоў катаваньні.
Беларуская калёна далучылася да Балтыйскага ЛГБТК-прайду ў Вільні
Читать полностью…Адзін чалавек загінуў, чатыры сур’ёзна траўмаваныя ў выніку аўтааварыі з удзелам грамадзяніна Расеі ў Берасьцейскай вобласьці
Аўтамабільная аварыя адбылася каля поўдня 7 чэрвеня на 239-м кіляметры дарогі М1/Е30 (Берасьце — Менск — мяжа РФ) у Баранавіцкім раёне, паведамляе прэс-служба УУС Берасьцейскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі ведамства, 55-гадовы жыхар Гррадзенскай вобласьці за рулём аўтамабіля «Лада» накіроўваўся ў напрамку сталіцы. «Паводле папярэдняй інфармацыі,... выконваючы манэўр развароту з крайняй правай паласы, не саступіў дарогу аўтамабілю „Лада“, які рухаўся ў спадарожным напрамку па левай паласе, пад кіраваньнем 19-гадовага жыхара Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў паведамленьні.
Кіроўца, які зрабіў няўдалы манэўр, загінуў, дваіх яго пасажыраў — 46-гадовую жанчыну і 13-гадовага хлопчыка — даставілі ў мэдыцынскую ўстанову для абсьледаваньня. У бальніцу таксама павезьлі кіроўцу другой «Лады» і яго 40-гадовага пасажыра.
Пуцін — «забойца», а не «дзіця ў парку» – Зяленскі адпрэчыў параўнаньне Трампа
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адпрэчыў параўнаньне Ўкраіны і Расеі з дзецьмі, якія б'юцца. Яго раней зрабіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
«Мы з Пуціным ня дзеці ў парку, — заявіў Зяленскі ў інтэрвію ABC News.— Але Пуцін — забойца, які прыйшоў у парк, каб забіваць дзяцей».
Трамп параўнаў Расею і Ўкраіну з дзецьмі, якія бʼюцца, на прэс-канфэрэнцыі 5 чэрвеня. Ён заявіў, што вайну складана спыніць праз варожасьць дзьвюх краін і ўзаемную нянавісьць прэзыдэнтаў Зяленскага і Пуціна. «Часам дзецям трэба даць пабіцца», — сказаў ён. https://smarturl.click/zdlbE
Літва абвінаваціла беларускіх памежнікаў у парушэньні мяжы
Міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла прадстаўніку амбасады Беларусі «ноту рэзкага пратэсту» у сувязі з зафіксаваным парушэньнем літоўскай мяжы беларускімі памежнікамі.
Паводле інфармацыі МЗС Літвы, ад уладаў у Менску запатрабавалі «як мага хутчэй даць тлумачэньне па гэтым інцыдэнце і зрабіць усе неабходныя захады для таго, каб у будучым такія выпадкі не паўтараліся».
Было заяўлена, што Віленскі памежны атрад зьбірае матэрыялы і ўдакладняе абставіны здарэньня. Вырашаецца пытаньне пра «пачатак дасудовага расьсьледаваньня па факце незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы». https://smarturl.click/qBjGB
6 чэрвеня ў Беларусі зафіксаваны новы тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд мэтэаназіраньняў
Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных даных Белгідрамета. У Брагіне і Лельчыцах паветра прагрэлася да 31,7 градуса цяпла. https://smarturl.click/gg8XD
Расея ў ноч на суботу атакавала Ўкраіну 215 бесьпілётнікамі і ракетамі. Ёсьць забітыя і параненыя
Удар наносіўся таксама дзевяцьцю ракетамі: «Іскандэр», «Хвасон», Х-59/69, зь іх, як сьцьвярджаецца, шэсьць зьбіты.
У выніку ўдару па Харкаве дронамі, ракетамі і кіраванымі бомбамі зафіксавана трапленьне па неназваным заводзе. Плошча пажару склала 10 тысяч квадратных мэтраў. Пад заваламі могуць знаходзіцца людзі. У адным з раёнаў горада бесьпілётнік патрапіў у дзевяціпавярховы жылы дом. Пажар узьнік на трох паверхах. Усяго загінулі тры чалавекі, яшчэ 17 атрымалі раненьні.
Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў аб пашкоджаньні 18 шматкватэрных і 13 прыватных дамоў. Два чалавекі загінулі ў Хэрсоне. https://smarturl.click/B4Mj5
«Выпрабаваньня няма звыш сілаў». Павал Севярынец ужо 5 гадоў за кратамі
https://smarturl.click/3QMlG
5 гадоў таму затрымалі аднаго зь лідэраў беларускага дэмакратычнага руху Паўла Севярынца. Узгадваем яго палітычную і творчую біяграфію.
У Беларусі адзін мабільны апэратар верне безьлімітныя тарыфы, а іншы адклаў іх закрыцьцё
https://smarturl.click/mBbZB
Аб пераглядзе раней агучаных рашэньняў па архіўных безьлімітных тарыфах апэратары сувязі А1 і МТС праінфармавалі 6 чэрвеня на сваіх сайтах.
Рулетка для беларусаў па-новаму: Лукашэнка падпісаў указ аб дзейнасьці ў сфэры гульнявога бізнэсу
https://smarturl.click/zdlLp
Прынятым указам, гаворыцца ў паведамленьні, узмоцнены мэханізм ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў азартных гульняў. Іх рэгістрацыя ў віртуальных гульнявых установах будзе праходзіць або пры асабістым наведваньні рэальнай гульнявой установы, або з дапамогай відэасэансу ў інтэрнэце.
За чатыры гады Беларуская чыгунка скараціла амаль 4,5 тысячы работнікаў
https://smarturl.click/E1XzL
Лічбы паказваюць скарачэньне работнікаў толькі ў асноўных відах дзейнасьці арганізацыі. З улікам жа неасноўнай лічба можа быць яшчэ большай.
«Вясна»: У справе «Беларускага Гаюна» затрымалі ня менш за 20 чалавек
https://smarturl.click/MGeD2
«Беларускі Гаюн» — незалежны маніторынгавы праект, які адсочваў перасоўваньне расейскіх і беларускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Канал апэратыўна зьбіраў і аналізаваў дадзеныя, адпраўленыя жыхарамі краіны. Улады Беларусі абвясьцілі яго «экстрэмісцкім фармаваньнем» яшчэ ў 2022 годзе.
У Беларусі абнавілі падатковыя формы і правілы для грамадзян
https://smarturl.click/oVj0W
Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі з 6 чэрвеня абнавіла формы дакумэнтаў і інструкцыі, як іх запаўняць. Каго яны тычацца?
Падзеі тыдня: Лукашэнка просіць у Сі абароны ад Пуціна? Беларускі кантэкст «Павуціны». Чаго хацеў кіраўнік РПЦ
Якія сапраўдныя мэты візыту кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла ў Беларусь? Навошта Лукашэнка езьдзіў у Пэкін? Беларускі кантэкст і расейскі адказ на ўкраінскую апэрацыю «Павуціна».
А 16-й гадзіне менскага часу ў жывым эфіры youtube-каналу Свабода Premium гэтыя ды іншыя найважнейшыя падзеі тыдня вядоўца Ганна Соўсь абмяркуе з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і аглядальнікам Свабоды Юр’ем Дракахрустам.
Далучайцеся да эфіру, задавайце пытаньні.
🎥 https://www.youtube.com/live/HX7FNtc1HZ4
У Вільні прайшоў матч у падтрымку палітзьняволеных — беларускіх журналістаў
https://smarturl.click/7vd4l
5 чэрвеня адбыўся таварыскі матч паміж прадстаўнікамі Офісу Сьвятланы Ціханоўскай і Сейму Літвы на знак падтрымкі зьняволеных у Беларусі журналістаў.
Перад пачаткам гульні прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі журналістамі і журналісткамі, якія знаходзяцца за кратамі за сваю працу і праўду.