Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Менску зносяць савецкую вышку, якая глушыла заходнія радыёстанцыі
Сярод радыёстанцый, якія глушыла гэтая вышка, былo і Радыё Свабода. Аднойчы яе зьбіраўся падарваць беларускі дысыдэнт Сяргей Ханжанкоў. У апошнія гады ўлады мелі нават пляны ператварыць вышку ў турыстычны атракцыён.
Расейская ПВК «Вагнэр» пакідае Малі, але расейскі кантынгент у гэтай краіне застанецца
https://smarturl.click/aRzQJ
«Афрыканскі корпус», кантраляванае Крамлём паўваеннае фармаваньне, у пятніцу заявіў, што застанецца ў Малі пасьля таго, як расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» пакіне краіну пасьля 3,5-гадовай дзейнасьці.
Галоўнае за 6 чэрвеня
📌Belavia правяла прэзэнтацыю адноўленага Airbus 330-200, прывезенага ў абыход санкцыяў
📌«Шыкоўная і ўнікальная». Расказваем пра мапу ВКЛ, арыгінал якой нядаўна выкупілі беларусы
📌Лукашэнка — патрыярху Кірылу: «За Беларусь вы можаце быць абсалютна спакойныя»
📌Улады Беларусі абмежавалі доступ да 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
📌Падзеі тыдня: Лукашэнка просіць у Сі абароны ад Пуціна? Беларускі кантэкст «Павуціны». Чаго хацеў кіраўнік РПЦ
📌Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам. Лукашэнка зьезьдзіў у Пэкін, каб Коля папрактыкаваўся ў кітайскай
📌«Вясна»: У справе «Беларускага Гаюна» затрымалі ня менш за 20 чалавек
📌На Меншчыне зьнікала сьвятло ў 223 паселішчах. А ў сталіцы быў наймацнейшы дождж
📌У Вільні прайшоў матч у падтрымку палітзьняволеных — беларускіх журналістаў. ФОТА
З пачатку году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі вырасьлі на чвэрць і склалі больш за 11 мільярдаў даляраў
https://smarturl.click/vdqXQ
Гэта рэкордна высокі для Беларусі ўзровень рэзэрваў.
Масавая расейская атака супраць Украіны
У выніку прылётаў бесьпілётнікаў і балістычных ракет у Кіеве загінулі чатыры чалавекі, па ўсёй Украіне каля 40 асобаў параненыя. Адзін з удараў быў і каля беларускай мяжы.
Belavia правяла прэзэнтацыю адноўленага Airbus 330-200, прывезенага ў абыход санкцыяў
https://smarturl.click/ZXLJW
Як раней паведамляла Свабода ў сваім сумесным з праектам «Бюро Мэдыя» расьсьледаваньні, Airbus A330-200 трапіў у Беларусь праз фірму-пракладку, зарэгістраваную ў афрыканскай дзяржаве Гамбія. Самалёты вырабленыя ў Эўропе. Такім чынам, рэжым Лукашэнкі знайшоў спосаб, як абысьці санкцыі Эўразьвязу, уведзеныя за прымусовую пасадку самалёта 18 траўня 2021 году.
Улады Беларусі абмежавалі доступ да 18 тысяч інфармацыйных рэсурсаў
https://smarturl.click/0Bjlp
Зь іх амаль 7 тысяч прызналі «экстрэмісцкімі».
Пра гэта паведаміў міністар інфармацыі Беларусі Марат Маркаў (на фота), піша БелТА.
«Інфармацыйная вайна ў Беларусі працягваецца і нават узмацняецца», сказаў Маркаў і дадаў пра кнігі:
«110 кніг мы ўжо прызналі шкоднымі для нашых дзяцей. Яны адкрыта зьяўляюцца крыніцай прапаганды гвалту, жорсткасьці, парнаграфіі, ужываньня наркотыкаў».
У Лёндане пачаўся суд за падпал украінскага складу на замову «Вагнэра»
https://smarturl.click/9od54
Абвінавачваньне сьцьвярджае, што падсудныя ўчынілі пажар на складзе кампаніі, якая пастаўляла абсталяваньне ва Ўкраіну, у тым ліку спадарожнікі Starlink. Прычым падпал замовіла расейская вайсковая група «Вагнэр».
Іх таксама падазраюць у рыхтаваньні выкраданьня знанага расейскага бізнэсоўца Яўгенія Чычваркіна, які трымае вінны рэстаран у Лёндане.
На Меншчыне зьнікала сьвятло ў 223 населеных пунктах. А ў сталіцы быў самы моцны дождж
https://smarturl.click/0Bjkp
У Менску выпала ад 18 (ва Ўруччы) да 36 мм (на вуліцы Шаранговіча) ападкаў. Месячная норма — 79 мм.
У сталіцы былі збоі амаль у 100 маршрутах грамадзкага транспарту. Спыненьне руху дасягала дзьвюх з паловай гадзін — ад паловы на сёмую да дзявятай вечара.
«Шыкоўная і ўнікальная». Расказваем пра мапу ВКЛ, арыгінал якой нядаўна выкупілі беларусы
https://smarturl.click/aRzm0
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла ўнікальную мапу Вялікага Княства Літоўскага, створаную Янам Няпрэцкім і ўпершыню надрукаваную ў Нюрнбэргу ў 1749 годзе.
Гэта была першая адноўленая за амаль 150 гадоў і найбольш дасканалая мапа ВКЛ пасьля Радзівілаўскай мапы.
Гэта ўжо другая геаграфічная мапа, набытая ініцыятывай. У студзені 2025 году MALDZIS выкупіў Радзівілаўскую мапу ВКЛ, выдадзеную ў 1613 годзе ў Амстэрдаме.
Ужо сёньня: 46 гадоў палітвязьню Дзянісу Івашыну
6 чэрвеня 1979 году нарадзіўся Дзяніс Івашын. Журналіст-расьсьледавальнік. Па адукацыі эканаміст і палітоляг. Працаваў журналістам у незалежнай газэце «Новы час» і рэдактарам-валянтэрам беларускай вэрсіі сайту ІnformNapalm, якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны.
Вядомы публікацыямі пра забудову ў Курапатах, за што ён і газэта «Новы час» судзіліся з забудоўнікам, а таксама пра ўплыў «русского мира» на Беларусь і Сырыю.
Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка 2021 году. Яму выставілі абвінавачаньне за «ўмяшаньне ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў». У верасьні 2022 журналіста асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц пазбаўленьня волі па артыкулах «здрада дзяржаве» і «незаконны збор і распаўсюд зьвестак пра прыватнае жыцьцё».
За кратамі Івашын зазнае моцнага ціску. Яго неаднаразова кідалі ў ШЫЗА і пазбаўлялі тэлефанаваньняў і перадач.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/vdqMv
ЗША прызначылі Алексуса Грынкевіча новым камандуючым сіламі NATO ў Эўропе
Цяпер пра прызначэньне заяўлена афіцыйна.
Што чытаць 5 чэрвеня на сайце «Свабоды»:
▪️Памёр былы палітвязень Аляксандар Класкоўскі (малодшы)
▪️У Сейме Літвы адкрылася выстава, прысьвечаная беларускаму палітвязьню Міколу Статкевічу
▪️Палітвязьня Ўладзімера Кнігу асудзілі яшчэ на год за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі»
▪️Ціханоўская раскрыла дэталі, чым КДБ палохаў яе, каб прымусіць пакінуць Беларусь
▪️Моцныя залевы затапілі цэнтар Горадні, у Менску спыніўся транспарт
▪️Беларускі памежны камітэт заявіў, што Польшча не прымала аўтобусы зь Берасьця. Што было прычынай
▪️Фальшывая бясьпека. Настаўніца і псыхоляг расказваюць, чаму ў Беларусі расьце колькасьць дзіцячых сьмерцяў
▪️У цэнтры Менску зносяць вежу-глушылку, якую ў 1963-м ледзь не ўзарваў слухач Свабоды
▪️«У Беларусі царква больш уцягнутая ў падтрымку рэжыму Лукашэнкі, менш у падтрымку расейскай агрэсіі», – тэалягіня пра візыт патрыярха Кірыла
Чаму Лукашэнка дагэтуль не правёў Усебеларускі народны сход і ня выступіў перад дэпутатамі? Адказвае Валер Карбалевіч
Расейскія войскі паўторна ўдарылі па будынку Херсонскай адміністрацыі і зьнішчылі яго
https://smarturl.click/WRyMA
Расейскія войскі разбурылі будынак Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Аляксандар Пракудзін, які апублікаваў здымак таго, што засталося ад будынку, у сваім тэлеграме.
«Важна выкарыстаць гэтыя некалькі гадоў»: у NATO абмяркоўваюць выдаткі на абарону ў сувязі з расейскай пагрозай
https://smarturl.click/7vdxD
У Брусэлі 5 чэрвеня праходзіць сустрэча міністраў абароны краін-сябраў NATO, дзе на парадку дня — падвышэньне абаронных выдаткаў да 5% ад ВУП, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
У Беларусі адзін мабільны апэратар верне безьлімітныя тарыфы, а іншы адклаў іх закрыцьцё
https://smarturl.click/mBbZB
Аб пераглядзе раней агучаных рашэньняў па архіўных безьлімітных тарыфах апэратары сувязі А1 і МТС праінфармавалі 6 чэрвеня на сваіх сайтах.
Рулетка для беларусаў па-новаму: Лукашэнка падпісаў указ аб дзейнасьці ў сфэры гульнявога бізнэсу
https://smarturl.click/zdlLp
Прынятым указам, гаворыцца ў паведамленьні, узмоцнены мэханізм ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў азартных гульняў. Іх рэгістрацыя ў віртуальных гульнявых установах будзе праходзіць або пры асабістым наведваньні рэальнай гульнявой установы, або з дапамогай відэасэансу ў інтэрнэце.
За чатыры гады Беларуская чыгунка скараціла амаль 4,5 тысячы работнікаў
https://smarturl.click/E1XzL
Лічбы паказваюць скарачэньне работнікаў толькі ў асноўных відах дзейнасьці арганізацыі. З улікам жа неасноўнай лічба можа быць яшчэ большай.
«Вясна»: У справе «Беларускага Гаюна» затрымалі ня менш за 20 чалавек
https://smarturl.click/MGeD2
«Беларускі Гаюн» — незалежны маніторынгавы праект, які адсочваў перасоўваньне расейскіх і беларускіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. Канал апэратыўна зьбіраў і аналізаваў дадзеныя, адпраўленыя жыхарамі краіны. Улады Беларусі абвясьцілі яго «экстрэмісцкім фармаваньнем» яшчэ ў 2022 годзе.
У Беларусі абнавілі падатковыя формы і правілы для грамадзян
https://smarturl.click/oVj0W
Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі з 6 чэрвеня абнавіла формы дакумэнтаў і інструкцыі, як іх запаўняць. Каго яны тычацца?
Падзеі тыдня: Лукашэнка просіць у Сі абароны ад Пуціна? Беларускі кантэкст «Павуціны». Чаго хацеў кіраўнік РПЦ
Якія сапраўдныя мэты візыту кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы патрыярха Кірыла ў Беларусь? Навошта Лукашэнка езьдзіў у Пэкін? Беларускі кантэкст і расейскі адказ на ўкраінскую апэрацыю «Павуціна».
А 16-й гадзіне менскага часу ў жывым эфіры youtube-каналу Свабода Premium гэтыя ды іншыя найважнейшыя падзеі тыдня вядоўца Ганна Соўсь абмяркуе з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і аглядальнікам Свабоды Юр’ем Дракахрустам.
Далучайцеся да эфіру, задавайце пытаньні.
🎥 https://www.youtube.com/live/HX7FNtc1HZ4
У Вільні прайшоў матч у падтрымку палітзьняволеных — беларускіх журналістаў
https://smarturl.click/7vd4l
5 чэрвеня адбыўся таварыскі матч паміж прадстаўнікамі Офісу Сьвятланы Ціханоўскай і Сейму Літвы на знак падтрымкі зьняволеных у Беларусі журналістаў.
Перад пачаткам гульні прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускімі журналістамі і журналісткамі, якія знаходзяцца за кратамі за сваю працу і праўду.
↘️ У беларускай эканоміцы нарастае адмоўнае сальда замежнага гандлю
https://smarturl.click/nV50W
Паводле Белстату, за першы квартал 2025 году склалася адмоўнае сальда замежнага гандлю Беларусі — мінус 630 мільёнаў даляраў.
Калі за 4 месяцы летась адмоўнае сальда гандлю таварамі склала мінус 1,21 мільярда даляраў, то за 4 месяцы сёлета — мінус 2,26 мільярда.
Акцыі Tesla ўпалі на 15% пасьля публічнага канфлікту Ілана Маска і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа
https://smarturl.click/mBbwo
Гэта самае буйное падзеньне за дзень за тры месяцы.
Прычынай стала публічнае высьвятленьне адносін у сацсетках паміж амэрыканскім прэзыдэнтам і ягоным нядаўнім паплечнікам.
Прасачылі, як прыязнасьць перарасла ў канфлікт, і да чаго ён прывёў.
Украіна пацярпела ад адной з самых масавых расейскіх атак, ёсьць ахвяры і разбурэньні
https://smarturl.click/qBj20
У ноч на 6 чэрвеня Расея зьдзейсьніла, верагодна, самы маштабны, шматгадзінны камбінаваны наступ на ўсе рэгіёны Ўкраіны. Расійская армія выпусьціла бесьпілётнікі, крылатыя і балістычныя ракеты па Кіеўскай, Чарнігаўскай, Луцкай, Цярнопальскай, Львоўскай, Хмяльніцкай абласьцях, Крывому Рогу
Загінулі як мінімум чатыры чалавекі і дзясяткі атрымалі раненьні.
Пуцін даручыў разьвіваць расейскую мову, у тым ліку за мяжою. У Беларусі — 27 арганізацый расейцаў
Відавочна, праграма папулярызацыі расейскай мовы за мяжою можа ўключыць і Беларусь. Пры гэтым у краіне й так дзейнічае 27 «арганізацый суайчыньнікаў», — установаў і суполак, якія фінансуюцца Масквою праз амбасаду Расеі ў Менску. Становішча беларускага школьніцтва штогод пагаршаецца.
Пра гэта, а таксама пра скандалы з расейскімі арганізацыямі ў іншых краінах і стан моваў народаў Расеі чытайце ў матэрыяле Свабоды: https://smarturl.click/XDLMz
На здымку «Дом Масквы» ў беларускай сталіцы
Польскі кансулят у Горадні працуе ў чаканьні канфіскацыі будынку
https://smarturl.click/nV5M9
Суўладальнікам нерухомасьці зьяўляецца Станіслаў Буйніцкі, былы актывіст Саюзу палякаў Беларусі, які даўно пакінуў Беларусь з палітычных матываў. Яму суд вынес абвінаваўчы вырак, а будынак кваліфікаваў як «сродак злачынства».
Паводкі ў Горадні і Менску. Відэа
Удзень 5 чэрвеня ў Беларусі, асабліва па Горадзенскай і Менскай вобласьцях пракаціліся залевы. Затапіла цэнтральныя вуліцы Горадні, у горадзе паваліла шмат дрэваў. У Менску стыхія ўнесла сумятню ў рух грамадзкага транспарту. У Барысаве праз моцныя залевы на паўгадзіны пазьней пачалі таварыскі футбольны паядынак зборных Беларусі і Казахстану.
Сыноптыкі прагназуюць працяг моцных дажджоў і ў наступныя дні.
Моцныя залевы затапілі цэнтар Горадні, у Менску спыніўся транспарт
https://smarturl.click/aRzM0
5 чэрвеня ўдзень Горадню накрылі залевы і град. Затапіла вуліцы Калючынскую, у выніку на пэўны час прыпынілі свае маршруты гарадзкія тралейбусы.
У Менску моцная залева, вадасьцёк не дае рады з патокам вады на некаторых вуліцах. Праз падтапленьне спыніўся рух транспарту на праспэкце газэты «Зьвязда», на вул.Няміга, на пр. Пераможцаў, вул. Ігнаценкі, на вул.Кнорына, Каліноўскага, Лагойскім тракце, на вул.Кальварыйскай, на пр.Пушкіна, на вул.Астрашыцкай, пр.Незалежнасьці.
Навальніцы чакаюцца і ў выходныя.
Вывяржэньне вулькану Этна засьпела турыстаў зьнянацку
Знакаміты вулькан на востраве Сыцылія пачаў вывяржэньне. Некалькі групаў турыстаў былі ў гэты момант непадалёк кратэру, іх давялося тэрмінова эвакуаваць.