Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Беларусь прыехаў патрыярх Кірыл. Што вядома пра яго, ягоныя багацьці і падатковы псэўданім
https://smarturl.click/5ZMyp
У аэрапорце Менску яго сустрэлі мітрапаліт Веньямін, духавенства, пасол Расеі Барыс Грызлоў, віцэ-прэм'ерка Натальля Пяткевіч і ўпаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандр Румак, паведамляе прэс-служба патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі.
Стала вядома пра затрыманьне былой журналісткі Ціны Палынскай і яе 22-гадовай дачкі Маргарыты
https://smarturl.click/3QMnp
Яны ў віцебскім СІЗА.
Падрабязнасьці абвінавачаньня не раскрываюцца.
Праваабаронцы мяркуюць, што справа можа быць зьвязаная з рашэньнем КДБ прызнаць Беларускую аналітычную майстэрню прафэсара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Тым часам журналіста зь Берасьця будуць судзіць за супрацоўніцтва з БАЖ. Справа ўжо ў судзе.
У баях на Данеччыне ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін беларус. Цяпер абмену чакаюць 8 грамадзян Беларусі
https://smarturl.click/e0Ll9
У часе найбольшага за апошні час абмену Ўкраіна перадала Расеі трох палонных беларусаў. Цяпер яшчэ 8 застаюцца ва ўкраінскім палоне.
У траўні каля паселішча Пятроўка Данецкай вобласьці на пакроўскім кірунку ва ўкраінскі палон трапіў грамадзянін Беларусі Сяргей Кузьменка, які ваяваў на баку Расеі. З улікам яго ва ўкраінскім палоне цяпер 8 беларусаў, якія ваявалі за Расею. Прыводзім поўны сьпіс.
Трамп павысіў мыта на імпарт сталі і алюмінію ў два разы — з 25 да 50%
https://smarturl.click/ZXL9O
На думку прэзыдэнта ЗША, падвышэньне тарыфаў «забясьпечыць вялікую падтрымку гэтым галінам і зьнізіць або ліквідуе пагрозу нацыянальнай бясьпецы, якая зыходзіць ад імпарту вырабаў са сталі і алюмінію, а таксама іх вытворных».
У Заслаўі ўлады рыхтуюцца да абласных Дажынак — у запаведнай зоне масава зносяць будынкі, якія раней былі ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.
https://smarturl.click/Qbd2w
Пагаварылі з экспэртам у ахове спадчыны пра тое, якія законы парушаныя і навошта гэта робіцца.
«Унікальныя драўляныя дамы, старая карчма і аптэка былі неабходныя, каб захаваць аблічча Заслаўя. Іх незаконна пазбавілі ахоўнага статусу. Разьвязалі рукі мясцовым уладам, і пачалося зьнішчэньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў ня толькі ў Заслаўі, а паўсюль»Читать полностью…
Ужо сёньня: дзень памяці Язэпа Варонкі і Юрася Бушлякова
4 чэрвеня 1952 году ў Чыкага памёр Язэп Варонка, першы прэмʼер і міністар замежных спраў ураду БНР.
У гэты ж дзень у 2013 годзе пайшоў з жыцьця Юрась Бушлякоў (на здымку), беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/L3apA
Каманда офісу Ціханоўскай згуляе ў футбол з дэпутатамі літоўскага Сейма ў падтрымку беларускіх палітвязьняў
https://smarturl.click/qBjY9
«Галоўная мэта — выказаць падтрымку людзям у Беларусі, якія апынуліся за кратамі, бо казалі праўду», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Франак Вячорка.
Асноўнае за 3 чэрвеня: што варта ведаць, пра што пачытаць
▪️Блогера Матольку завочна пакаралі 20 гадамі пазбаўленьня волі
▪️МЗС Беларусі заявіў, што Менск адкрыты да дыялёгу з адміністрацыяй Трампа на ўсіх кірунках. Што стаіць за гэтай заявай? Тлумачаць Мажэйка і Кавалеўскі
▪️«Вясна»: у траўні выйшаў на волю як найменш 51 палітвязень, 42 зь іх — па памілаваньні
▪️У Маскве прызналі «экстрэмісцкай» кампанію-пераемніцу Wargaming у Беларусі і Расеі
▪️Шатляндзкі рок-гурт, у якім грае беларус, прасьпяваў, натхніўшыся вершам Купалы
▪️Камандуючым сіламі NATO ў Эўропе можа стаць нашчадак беларускіх імігрантаў у ЗША
▪️Два тунэлі, пераезд Купалаўскага ў офіс ГУБАЗіКу, пешаходны мост у Траецкае. Што зьбіраюцца рабіць з старым Менскам
▪️Наўроцкі падаваўся беларускай прапагандай як выратавальнік Польшчы, — мэдыяэкспэрт Быкоўскі
«Вясна»: у траўні выйшаў на волю як найменш 51 палітвязень, 42 зь іх — па памілаваньні
https://smarturl.click/4Om2Y
На сёньня ў Беларусі, паводле праваабаронцаў, 1183 палітвязьні , іх колькасьць павялічваецца амаль штотыднёва. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязьняў выходзяць зь месцаў зьняволеньня або па заканчэньні тэрміну, або пасьля суду да пачатку адбыцьця пакараньня.
Зь Беларусі спрабавалі нелегальна ўвезьці ў Латвію драўніны амаль на мільён эўра
https://smarturl.click/y65zR
Матэрыялы пра нелегальны ўвоз накіравалі ў пракуратуру Латвіі. Зьвесткі і доказы ў справе сабраў Дэпартамэнт падатковай і мытнай паліцыі Службы дзяржаўных даходаў.
У Маскве прызналі «экстрэмісцкай» кампанію-пераемніцу Wargaming у Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/WRyAO
Як паведамілі расейскія дзяржаўныя СМІ, цяпер дзейнасьць кампаніі Lesta Games у Расеі забароненая. Усе актывы кампаніі будуць сканфіскаваныя на карысьць дзяржавы.
Выдаўца гульняў па рашэньні суду ўнясуць у расейскі сьпіс тэрарыстаў і экстрэмістаў.
Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла пра ўдалую атаку Керчанскага моста
https://smarturl.click/qBja9
Паводле СБУ, мост замінавалі ўкраінскія дывэрсанты-падводнікі, і сёньня а 04.44 раніцы прагрымеў выбух.
Паводле заявы СБУ, сіла выбуху склала 1100 кг у трацілавым эквіваленце, і апоры моста пашкоджаныя на ўзроўні дна.
Праверыць гэтыя зьвесткі зь іншых крыніц на дадзены момант немагчыма.
Пасьля мірных перамоваў у Стамбуле Расея зноў атакавала Ўкраіну, ёсьць ахвяры.
https://smarturl.click/mBbJ9
Паводле папярэдніх зьвестак, расейская армія ўжыла рэактыўную сыстэму залпавага агню, у выніку чаго ў Сумах было пяць пападаньняў.
У выніку нападу пашкоджаныя мэдычная ўстанова, аўтамабілі і жылыя дамы.
Краіны Эўразьвязу ў чаканьні новых санкцыяў супраць Расеі. Што ў 18-м пакеце і чаму ён затрымліваецца
https://smarturl.click/xVYQQ
Калі ў мінулым месяцы Эўрапейская камісія пачала інфармаваць дзяржавы ЭЗ аб плянаваным наступным пакеце санкцыяў супраць Расеі, 27 краін-чальцоў чакалі канкрэтных пісьмовых прапановаў. І ўсё яшчэ чакаюць.
Што ж будзе ў 18-м пакеце?
Беларускія выдаўцы Надзея Кандрусевіч і Дзьмітры Строцаў сталі ляўрэтамі прэміі Prix Voltaire 2025 Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў (IPA) за свабоду публікацыі.
https://smarturl.click/b5Bnv
Кіраўніца IPA Гванца Джобава сказала, што для асацыяцыі гонар адзначыць беларускіх выдаўцоў, для якіх кнігадрук — гэта яшчэ супраціў.
«Рызыкуючы сабой, яны натхняюць надзеяй, патрабуюць роздуму, нясуць культуру», — сказала яна.
🇰🇬 У Кіргізстане завочна асудзілі яшчэ аднаго былога прэзыдэнта — за карупцыю і арганізацыю беспарадкаў
https://smarturl.click/8pd1b
Алмазьбека Атамбаева абвінавацілі ў забойстве, арганізацыі беспарадкаў, пагрозах прадстаўнікам улады, незаконным абарачэньні зброі, перашкодзе сьледзтву, захопе закладнікаў, замаху на забойства, а таксама ў карупцыі.
Люстрацыя для Качанавай, сілавіка ці дробнага чыноўніка? Выслухалі аргумэнты стваральнікаў канцэпцыі люстрацыі і яе крытыкаў
https://smarturl.click/qBj9d
3 чэрвеня ў Офісе дэмакратычных сілаў у Таліне прэзэнтавалі распрацаваную Офісам Сьвятланы Ціханоўскай канцэпцыю «Люстрацыя для Беларусі». Паводле дакумэнту, у беларускай дзяржаве ў будучыні прапануецца правесьці люстрацыю праз самадэкляраваньне.
Пагутарылі з адным з распрацоўнікаў канцэпцыі «Люстрацыя для Беларусі» Анатолем Лябедзькам, а таксама выслухалі крытычную думку прадстаўніка ByPOL Аляксандра Азарава пра гэты дакумэнт. Трошкі іншым падыходам падзяліўся сьпікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.
Усе трое суразмоўцаў Свабоды ў розныя часы пайшлі ў апазыцыю з розных пасадаў ва ўладзе.
КДБ правёў ператрусы ў дамах удзельнікаў сацыялягічных апытаньняў Беларускай аналітычнай майстэрні, ёсьць затрыманыя
https://smarturl.click/OLGk8
Беларуская аналітычная майстэрня — незалежная сацыялягічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім (на фота).
Падчас ператрусаў канфіскоўвалі тэхніку: кампутары, ноўтбукі, тэлефоны.
16 траўня КДБ прызнаў «Майстэрню» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
На прапанову Лукашэнкі прадстаўнікі канфэсій выбралі духоўныя цэнтры па-за Менскам
«Хай у Менску вашыя прадстаўніцтвы будуць, якія сёньня ёсьць. У каго іх няма — можа быць, нам трэба падумаць і дапамагчы іх пабудаваць. А вось цэнтры, куды могуць прыехаць свабодна людзі, не штурхаючыся адно з адным, павінны быць», — сказаў Лукашэнка ў лютым.
Лукашэнка ў Пэкіне сустрэўся зь Сі Цьзіньпінам
https://smarturl.click/WRyg6
Аляксандар Лукашэнка 15-ы раз наведвае Кітай за апошнія 30 гадоў.
Сустрэча адбылася ў доме кітайскага кіраўніка, і Лукашэнка падзякаваў Сі Цьзіньпіну «за дружалюбнасьць», перадае дзяржаўнае беларускае агенцтва БелТА:
«Яно падкрэсьлена тым, што вы запрасілі мяне ў свой дом... Вы вельмі правільна адзначылі асноўную асаблівасьць цяперашняга часу — беспрэцэдэнтны ціск з боку Захаду на нас, перш за ўсё на Кітай. І сёньня погляды многіх дзяржаў, як і Беларусі, зьвернуты да вас, у Пэкін».
Лукашэнка заявіў, што «Кітай вытрымаў і не дазволіць зламаць сусьветны парадак».
Як жывуць горад Гарадня і вёска Ягаднае, што перажылі расейскую акупацыю ў 2022?
Гэтыя населеныя пункты ўбачылі дэманстрацыю сілы расейскага войска. Праўда, ужо неўзабаве калёну тэхнікі, якая праехала тут, моцна разьбілі ўкраінскія абаронцы. Але бяды і шкоды мясцоваму насельніцтву расейцы нарабілі ўдосталь. 400 чалавек месяц вымушана жылі ў падвале школы, а дарогі па сёньня замінаваныя. Падрабязнасьці ў відэа.
🇬🇪 Грузія абяцае выдаваць спрошчаны ВНЖ замежным айцішнікам
https://smarturl.click/JndLv
Ён будзе выдавацца працоўным мігрантам, якія працуюць у сфэры інфармацыйных тэхналёгій, як па найму ў міжнародных кампаніях, так і тых, хто маюць статус «малога бізнэсу» ў Грузіі, а таксама членам іх сем'яў.
У Беларусі за год выдалі рэкордна нізкую колькасьць патэнтаў на вынаходніцтвы
https://smarturl.click/5ZMB0
У 2024 годзе ў Нацыянальны цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці (НЦІУ) паступілі 303 заяўкі на выдачу патэнтаў на вынаходніцтвы. Гэта мінімальная колькасьць за ўвесь даступны пэрыяд вядзеньня статыстыкі, піша @belrynok
Што стаіць за заявай МЗС пра гатоўнасьць да дыялёгу з ЗША? Тлумачаць Мажэйка і Кавалеўскі
https://smarturl.click/kZglR
Заява афіцыйнага Менску пра дыялёг з ЗША — насуперак Маскве ці на яе загад? Чаму «вялікая зьдзелка» Трампа з Лукашэнкам не рэалізавалася? Абмен скасаваньня санкцыяў на вызваленьне палітвязьняў — гэта было б на карысьць ці на шкоду Беларусі?
На гэтыя пытаньні адказваюць палітычны аналітык Вадзім Мажэйка і былы дыплямат, кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.
Шатляндзкі рок-гурт, у якім грае беларус, прасьпяваў па-ангельску песьню на верш Янкі Купалы
https://smarturl.click/DYXpe
Беларус Віталь С., які жыве ў Шатляндыі — бубнач панк-гурту The Red Lite District. Ён перапрацаваў па-ангельску верш Янкі Купалы «Ня быць скотам», на які музыкі з Глазга запісалі кліп.
The Red Lite District — панк-гурт з Глазга, які складаецца з чатырох чалавек. За апошнія пяць гадоў гурт запісаў восем альбомаў. Бубначом у ім грае малады беларус родам з Горадні.
На выяве кадр з кліпу гурта
Наўроцкі падаваўся беларускай прапагандай як выратавальнік Польшчы, — мэдыяэкспэрт Быкоўскі
https://smarturl.click/lAXW1
Старэйшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі адказвае на пытаньне, як беларуская прапаганда рэагуе на атаку Ўкраіны на расейскія аэрадромы, і тлумачыць, як прапагандысты хваляць новага польскага прэзыдэнта.
Два тунэлі, пераезд Купалаўскага ў офіс ГУБАЗіКа, пешаходны мост у Траецкае. Што зьбіраюцца рабіць са старым Менскам
https://smarturl.click/XDL0G
Нядаўна ў Менску прайшло грамадзкае абмеркаваньне дэталёвага праекту тэрыторыі гістарычнага Менску. Пра ягоныя вынікі расказала minsknews.by.
Пляны горадабудаўнікоў можна падзяліць на блізкія і далёкія. Прычым нават блізкія рэалізуюцца часам са скрыпам.
Блогера Матольку завочна пакаралі на 20 гадоў пазбаўленьня волі
https://smarturl.click/Ax40v
Супраць блогера, грамадзкага дзеяча, кіраўніка закрытага цяпер праекту «Беларускі гаюн» Антона Матолькі правялі так званае спэцыяльнае вядзеньне паводле 14 артыкулаў КК.
36-гадоваму Матольку інкрымінавалі 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «здрада дзяржаве».
Беларускія праваабаронцы падрыхтавалі даклад аб выкананьні правоў чалавека ў сфэры працы і зьвярнуліся ў МАП
https://smarturl.click/WRyx9
Асноўныя праблемы ўключаюць
📌 фактычную ліквідацыю свабоды аб’яднаньня шляхам ліквідацыі ўсіх незалежных прафсаюзаў,
📌 перасьлед актывістаў грамадзянскай супольнасьці ды сябраў незалежных прафсаюзаў,
📌 масавыя звальненьні ды ціск на неляяльных уладам працаўнікоў, у тым ліку паводле палітычных матываў.
Праваабаронцы таксама распавялі, што былыя палітычныя зьняволеныя, адвакаты, жанчыны, асобы з інваліднасьцю ды іншыя ўразьлівыя групы зазнаюць дыскрымінацыю пры працаўладкаваньні, а таксама на працоўным месцы.
Чаму сілавікі і прапаганда распачалі кампанію супраць нямецкай амбасады — тлумачэньне былога дыплямата Мацукевіча
https://smarturl.click/4OmdG
Чым тлумачыцца прапагандысцкая атака беларускіх уладаў на амбасаду Нямеччыны? Адказам на што магла стаць гэтая спэцапэрацыя? Якія наступствы яна можа мець?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае старэйшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў, былы дыплямат Павал Мацукевіч.
«З таго, што аб’ектам атакі стала амбасада Нямеччыны, я раблю выснову, што гэта, хутчэй за ўсё, нейкая помста за тыя, скажам так, складанасьці, зь якімі сутыкаецца зараз амбасада Беларусі ў Нямеччыне. Што магло выклікаць такую рэакцыю беларускіх уладаў? Магчыма, тое, што беларускія афіцыйныя прадстаўнікі не былі запрошаныя на ўрачыстасьці з нагоды гадавіны завяршэньня Другой сусьветнай вайны. А таксама тое, што беларускіх прадстаўнікоў не запрашаюць на мерапрыемствы, зьвязаныя з датамі вызваленьня нацысцкіх канцлягераў на тэрыторыі Нямеччыны».Читать полностью…