Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Караль Наўроцкі — новы прэзыдэнт Польшчы
Кансэрватар, якога на выбарах падтрымала апазыцыйная партыя „Права і справядлівасьць“, перамог на выбарах. У краіне, дзе парлямэнт кантралюе праэўрапейская кааліцыя, абраньне прэзыдэнтам кансэрватара можа азначаць вэта на шэраг законаў. Што яшчэ можа чакаць Польшчу? Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Зяленскі зноў папярэдзіў, што Масква можа рыхтаваць напады зь Беларусі. Ён спаслаўся на выведку
https://smarturl.click/VRGO0
Дапамога Ўкраіне ў барацьбе з Расеяй перадухіляе агрэсію супраць Эўразьвязу. Пра гэта прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў 2 чэрвеня на адкрыцьці сустрэчы лідэраў «Бухарэсцкай дзявяткі» і NATO ў Вільні.
«Гэта філігранная праца», — прадстаўнік BelPol назваў беларускія прадпрыемствы, якія могуць стаць «законнымі цэлямі для Ўкраіны»
https://smarturl.click/E1XOW
Прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар камэнтуе для Свабоды, ці магчымыя ўкраінскія дронавыя атакі па расейскіх ваенных аб’ектах на тэрыторыі Беларусі, а таксама па беларускіх прадпрыемствах, якія працуюць на расейскую ваенную прамысловасьць.
Дэлегацыі Украіны і Расеі дамовіліся ў Стамбуле аб новых абменах палоннымі
Пра гэта заявіў міністар абароны Ўкраіны Рустэм Умераў:
«У пытаньні вызваленьня ваеннапалонных мы дамовіліся засяродзіцца на канкрэтных катэгорыях, а не на лічбах. Мы дамовіліся аб абмене «ўсіх на ўсіх» цяжкапараненымі і цяжкахворымі ваеннапалоннымі. Другая катэгорыя – гэта маладыя салдаты ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў. Мы таксама дамовіліся аб вяртаньні 6000 целаў загінулых салдат».
«Наўроцкі будзе ехаць у адным цягніку з Трампам», — аглядальнік газэты Rzeczpospolita Шошын
https://smarturl.click/6We3D
🇵🇱 Што азначае абраньне прэзыдэнтам Польшчы Караля Наўроцкага для адносінаў паміж Варшавай і Менскам? Як яго абраньне можа паўплываць на становішча беларусаў, якія жывуць у Польшчы? Ці зьменіцца пасьля абраньня новага прэзыдэнта польская палітыка адносна Ўкраіны?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае аглядальнік польскай газэты Rzeczpospolita Руслан Шошын.
У Беларусі з 2020 года ліквідавалі 1936 некамэрцыйных арганізацый, а зарэгістравалі адзінкі
https://smarturl.click/aRzdA
Рашэньне аб самастойнай ліквідацыі прыняло прынамсі 746 некамэрцыйных арганізацый.
Стала вядома яшчэ аб адным беларусе, які ваяваў на баку Расеі і прапаў бязь вестак у баях на Луганшчыне
https://smarturl.click/9odyz
У баях пад Белагораўкай Луганскай вобласьці сёлета ў студзені-лютым прапаў бязь вестак дваццацігадовы Раман Карпенка, які ваяваў на баку Расеі.
Раней сваякі пачалі шукаць яшчэ двух беларусаў, якія зьніклі ў баях на тэрыторыі Ўкраіны.
«Цяпер вайна дайшла і да нас»: расейцы, што жывуць далёка ад Украіны, — пра напады бесьпілётнікаў
https://smarturl.click/Remox
Тры гады зь лішнім большая частка Расеі назірала за вайной, якую пачало поўнамаштабнае ўварваньне Крамля ва Ўкраіну, здалёк.
Цяпер, як кажуць некаторыя, сьмелая атака Кіева ў глыбіні Расеі азначае, што вайна дайшла да іхнага парогу.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/dwA0J
«Украінцы дзесьці ў Сібіру атакавалі расейскія аэрадромы. Кажуць, зьнішчылі большасьць самалётаў, якія штодня бамбяць бедную Ўкраіну. Бамбяць «з асаблівым цынізмам». Пуцін у тэлевізары ўсьміхаецца, дэманструе гэты самы цынізм. А нехта ў сеціве ўспомніў словы Карэла Чапэка: «Вораг падступна напаў на нашы самалёты, якія мірна бамбілі ягоныя гарады»... Пуцін усьміхаецца. Люблю гумар і не люблю асаблівага цынізму».Читать полностью…
Часткова сталі вядомыя пазыцыі бакоў на новых мірных перамовах Украіны і Расеі ў Стамбуле
https://smarturl.click/B4M9n
Сярод прапаноў Украіны — спыненьне агню і абмен палоннымі ў фармаце «ўсіх на ўсіх».
Ужо сёньня: 233 гады таму апошні горад Беларусі атрымаў магдэбурскае права, 120-годзьдзе Юркі Віцьбіча
2 чэрвеня 1792 году Браслаў атрымаў герб. Гэта быў апошні горад на тэрыторыі сучаснай Беларусі, які атрымаў права на самакіраваньне. На здымку: Браслаў у міжваеннай Польшчы.
Больш падзеяў і датаў гэтага дня па спасылцы: https://smarturl.click/VRGxn
Пасьля падліку 90 працэнтаў галасоў выбары ў Польшчы выйграе правы кандыдат Наўроцкі
https://smarturl.click/vdqe8
Караль Наўроцкі атрымлівае 51 працэнт галасоў у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, Рафал Тшаскоўскі — 49 працэнтаў — паводле позьняга апытаньня Ipsos для TVN24, TVP і Polsat News, у якім улічваліся вынікі з 90 працэнтаў камісій.
Ранейшае позьняе апытаньне (late poll) таксама дало перавагу Наўроцкаму, а экзыт-пол — Тшаскоўскаму.
Афіцыйныя вынікі другога тура могуць быць абвешчаныя Нацыянальнай выбарчай камісіяй у панядзелак да поўдня, як паведаміў кіраўнік Нацыянальнай выбарчай камісіі Сільвэстар Марчыняк падчас нядзельнай канфэрэнцыі.
На каляжы кандыдаты на выбарах прэзыдэнта Польшчы Караль Наўроцкі і Рафал Тшаскоўскі
Вайсковая разьведка Ўкраіны заявіла, што пад акупаваным Мелітопалем падарваны таварны цягнік
https://smarturl.click/dwAjQ
Галоўнае ўпраўленьне разьведкі міністэрства абароны Украіны (ГУР) паведаміла, што ў ноч на 31 траўня на чыгуначным участку непадалёк ад населенага пункту Якімаўка Мелітопальскага раёну Запароскай вобласьці, які знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў, быў падарваны расейскі вайсковы цягнік. Паводле ГУР, цягнік, які складаўся з паліўных цыстэрнаў і грузавых вагонаў, рухаўся ў бок анэксаванага Расеяй Крыму. У выніку выбуху ён сышоў з рэек. Раней сёньня стала вядома пра некалькі інцыдэнтаў на чыгунцы на тэрыторыі Расеі з чалавечымі ахвярамі.
Як і адкуль ляцелі дроны? Крыніца ў СБУ распавяла Радыё Свабодзе дэталі атакі на расейскія авіябазы
https://smarturl.click/5ZMnB
Спэцапэрацыю «Павуціньне», накіраваную на стратэгічную авіяцыю Расеі, рыхтавалі больш за паўтара года, паведаміла 1 чэрвеня Радыё Свабода на ўмовах ананімнасьці крыніца ў Службе бясьпекі Ўкраіны, не ўпаўнаважаная публічна камэнтаваць пытаньне.
«Гэтая апэрацыя была звышскладанай з лягістычнага пункту гледжаньня. СБУ спачатку пераправіла ў Расею FPV-дроны, а пасьля — мабільныя драўляныя дамкі. Пазьней на тэрыторыі РФ робаты былі схаваныя пад дахі дамкоў, ужо разьмешчаных на грузавых аўтамабілях. У патрэбны момант дахі дамоў дыстанцыйна адчынілі, дроны паляцелі паражаць расейскія бамбавікі», — распавёў суразмоўца Радыё Свабода. (На здымку: дроны, якія бралі ўдзел у апэрацыі, фота СБУ)
Гісторыя 21-гадовага «тэрарыста», невядомыя факты пра Сяргея Ціханоўскага, Багінская ў судзе — і на волі. Самае цікавае за тыдзень.
https://smarturl.click/ZXLAd
Апошні вясновы тыдзень прынёс некалькі важных навінаў, а таксама тых, над якімі варта паразважаць.
Прапануем паглядзець і пачытаць самыя цікавыя публікацыі Свабоды за мінулых сем дзён.
Асноўнае за 2 чэрвеня:
▪️Зяленскі зноў папярэдзіў, што Масква можа рыхтаваць напады зь Беларусі. Ён спаслаўся на выведку
▪️Стала вядома яшчэ аб адным беларусе, які ваяваў на баку Расеі і прапаў бязь вестак у баях на Луганшчыне
▪️Украіна і Расея правялі другі раўнд мірных перамоваў у Стамбуле. Асноўныя вынікі
▪️Чаму Берасьцейскую крэпасьць не далучаць да сьпісу сусьветнай спадчыны UNESCO і што беларусам варта туды прапаноўваць замест яе
Апэрацыя «Павуціна»:
⚡️«Украіна паказала ўсім, і найперш Лукашэнку як суагрэсару, што яна здольная наносіць такія ўдары», — украінскі палітоляг Магда
⚡️Прадстаўнік BelPol назваў беларускія прадпрыемствы, якія могуць стаць «законнымі цэлямі для Ўкраіны»
⚡️«Не сумняваюся, што Лукашэнка даў каманду працаваць над наступным пакаленьнем дронаў», — палітоляг пра беларускі кантэкст «Павуціны»
⚡️Як украінская апэрацыя «Павуціна» можа зьмяніць сучасную вайну
Караль Наўроцкі — гісторык-кансэрватар, які перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы дзякуючы стратэгіі Трампа
https://smarturl.click/xVYzQ
Кансэрватыўны кандыдат Караль Наўроцкі, гісторык, які стварае імідж «крутога хлопца», адначасова дэманструючы падтрымку ад прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, зрабіў сур'ёзны выклік, перамогшы лібэральнага мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы 1 чэрвеня.
У цэнтры Горадні абвалілася сьцяна 125-гадовага дома
https://smarturl.click/w4wxW
Раніцай у панядзелак абвалілася сьцяна будынка на Вялікай Траецкай вуліцы ў Горадні, на якім вялася рэканструкцыя. Цэгла праламала агароджу будаўнічай пляцоўкі і высыпалася на праезную частку, паведаміла @newgrodno
Гэтыя дамы пабудавалі ў 1900 годзе. Перад рэканструкцыяй абвясьцілі, што яны ў аварыйным стане і іх давядзецца часткова разабраць.
«Украіна паказала ўсім, і найперш Лукашэнку як суагрэсару, што яна здольная наносіць такія ўдары», — украінскі палітоляг Магда
https://smarturl.click/WRydk
Украінскі палітоляг Яўген Магда камэнтуе Свабодзе, які сыгнал дасылае Аляксандру Лукашэнку ўкраінская апэрацыя па зьнішчэньні расейскіх вайсковых аб’ектаў, ці магчымыя падобныя атакі на расейскія вайсковыя абʼекты ў Беларусі.
Украіна і Расея правялі другі раўнд мірных перамоваў у Стамбуле. Яны доўжыліся крыху больш за гадзіну
https://smarturl.click/aRzdY
Перамовы адбыліся на наступны дзень пасьля таго, як Украіна зьдзейсьніла дронавую атаку на стратэгічныя бамбавікі ў глыбіні Расеі і заявіла, што зьнішчыла дзясяткі самалётаў.
«Не сумняваюся, што Лукашэнка даў каманду працаваць над наступным пакаленьнем дронаў», — палітоляг пра беларускі кантэкст «Павуціны»
https://smarturl.click/MGeOx
«Украінская атака на расейскія аэрадромы стала шокам для Крамля, і несумненна, яна зьяўляецца пэўным шокам і для Беларусі таксама», — лічыць расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў.
Ён параўноўвае яе з такімі маштабнымі падзеямі за тры гады вайны як украінскае пранікненьне ў Курскую вобласьць і мяцеж Прыгожына.
Як адбывалася атака дронаў на расейскія авіябазы. Як рэагавалі відавочцы. Якія былі наступствы.
📹 Сабралі ўсё самае важнае ў кароткім відэа.
Зьявіліся здымкі пасьля нападу ўкраінскіх дронаў на расейскі стратэгічны аэрадром
https://smarturl.click/aRzaA
OSINT-аналітык Крыс Бігерс у панядзелак раніцай апублікаваў спадарожнікавыя здымкі аэрадрома «Белая» ў Іркуцкай вобласьці пасьля ўдару ўкраінскіх дронаў.
Яны зробленыя з дапамогай радара з сынтэзаванай апэртурай (SAR), які дазваляе «бачыць» аб’екты на зямлі скрозь аблокі.
З фатаграфій вынікае, што на авіябазе былі зьнішчаны 4 стратэгічныя бамбавікі Ту-95 і столькі ж Ту-22.
Чаму Берасьцейскую крэпасьць не далучаць да сьпісу сусьветнай спадчыны UNESCO і што беларусам варта туды прапаноўваць замест яе
https://smarturl.click/OLGoz
Беларусь зараз мае чатыры аб’екты, унесеныя ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO.
Яшчэ шэсьць — у папярэднім сьпісе. Паразмаўлялі з экспэртам пра тое, ці ёсьць шанцы дадаць у асноўны сьпіс нешта яшчэ.
Перад перамовамі ў Турэччыне амбасадар Глаз заявіў, што Беларусь выступае за мір паміж Расеяй і Ўкраінай
https://smarturl.click/Remxx
«Наша краіна мяжуе з Украінай, таму мы яшчэ і глыбока па-чалавечы перажываем тое, што адбываецца: нам неабыякавыя ахвяры і мы радуемся любому прагрэсу ў перамоўным працэсе», — сказаў амбасадар Беларусі ў Турэччыне Анатоль Глаз.
Ён назваў «канфлікт» ва Ўкраіне «глыбока асабістым» і «гуманітарным» для ўладаў у Менску.
Чакаецца, што 2 чэрвеня ў Стамбуле пройдзе другі раўнд перамоваў паміж Масквой і Кіевам дзеля ўрэгуляваньня вайны Расеі супраць Ўкраіны.
Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы выйграў правы кандыдат Наўроцкі
https://smarturl.click/vdqe8
Паводле зьвестак Нацыянальнай выбарчай камісіі Польшчы, Караль Наўроцкі абраны новым прэзыдэнтам краіны.
Ён набраў 50, 89 працэнта галасоў, ягоны супернік у другім туры выбараў Рафал Тшаскоўскі — 49,11.
Яўка ў другім туры склала 71,63%.
Афіцыйныя вынікі другога тура могуць быць абвешчаныя Нацыянальнай выбарчай камісіяй Польшчы ў панядзелак да поўдня.
Прэзыдэнт Польшчы абіраецца на пяць гадоў, уплывае на замежную палітыку, прызначае ўрад і мае статус галоўнага вайскавода. Кіраўнік выканаўчай улады ў Польшчы — прэмʼер-міністар.
Экзыт-полы: на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы лідзіруе Рафал Тшаскоўскі
1 чэрвеня ў Польшчы адбыўся другі тур выбараў прэзыдэнта краіны. Выбарчыя ўчасткі зачыніліся а 21.00 мясцовага часу. Паводле вынікаў экзыт-полу IPSOS, Рафал Тшаскоўскі набраў 50,3 адсоткі галасоў, Караль Наўроцкі – 49,7 адсоткі.
На летнія канікулы дзецям палітвязьняў сабралі неабходныя 25 тысяч эўра
https://smarturl.click/L3aXO
У рамках арганізаванага фондам салідарнасьці BySol дабрачыннага збору для дзяцей беларускіх палітвязьняў сабрана 25.327 эўра. Гэта больш заяўленай сумы, якая складае 25.260 эўра. Збор працягваецца.
Раней паведамлялася, што сродкі будуць накіраваныя на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязьняў і экс-палітвязьняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана дапамога ў памеры 100 эўра. На сайце BySol паведамляецца, што выплаты ўжо атрымалі 159 дзяцей з 245.
Дроны атакавалі авіябазы ў чатырох рэгіёнах Расеі, у тым ліку ўпершыню — у Іркуцкай вобласьці
https://smarturl.click/GgeVE
«РБК-Украіна» са спасылкай на крыніцы ва Ўзброеных сілах Украіны піша, што атака на аэрадромы ў Расеі — гэта «маштабная спэцапэрацыя па зьнішчэньні варожай бамбардзіровачнай авіяцыі». Сьцьвярджаецца, што пашкоджана ўжо 40 самалётаў, якія «кожную ноч бамбуюць украінскія гарады». Па словах відавочцаў, дроны, якія атакавалі авіябазы, вылецелі з грузавых фур.
Тэлеграм-канал «Ваенны інфарматар» апублікаваў відэа, суправадзіўшы подпісам: «Як мінімум тры Ту-95МС і адзін транспартны самалёт палаюць у выніку трапляньня FPV-дронаў». Ту-95МС — гэта расейскі стратэгічны бамбавік-ракетаносец. «Як гэта камэнтаваць — мы без паняцьця», — гаворыцца ў іншым паведамленьні каналу.
Беларусь выключылі з апякунскай рады нямецкага фонду «Памяць, адказнасьць і будучыня»
https://smarturl.click/13wVY
Пра гэта паведаміў 1 чэрвеня амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў. тПаводле яго слоў, якія прыводзіць выданьне Deutsche Welle, такое рашэньне было прынятае 24 сакавіка 2025 году, пасьля таго як папраўкі ў адпаведны закон зацьвердзілі дэпутаты Бундэстагу.
«Новыя нормы дазваляюць прыпыніць членства ў выпадку, калі яно супярэчыць мэтам фонду або нясе рэпутацыйныя рызыкі або рызыкі бясьпекі. У выніку сяброўства РФ і Беларусі прыпыненае як мінімум да жніўня 2028 году», — адзначыў Макееў.