Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Сьледчы камітэт Расеі прыбраў слова «падрыў» з прэс-рэлізу пра абрушэньне мастоў у Бранскай і Курскай абласьцях
https://smarturl.click/nV56p
Ведамства выдаліла са свайго тэлеграм-каналу паведамленьне, дзе сьцьвярджалася, што масты абрынуліся з прычны падрыву, і апублікавала новае, дзе выкарыстаная іншая фармулёўка. Пра здарэньне ў Бранскай вобласьці сказана, што «адбылося абвальваньне канструкцыі». У выпадку з Курскай вобласьцю СК паведаміў, што «чыгуначны састаў упаў з пашкоджанага мосту на аўтамабільную дарогу».
У розных краінах існуюць як нацыянальныя лёзунгі, напісаныя на дзяржаўных сымбалях, так і неафіцыйныя дэвізы, якія сталі настолькі папулярнымі, што іх пазнаюць ва ўсім сьвеце.
https://smarturl.click/kqRX
Праверце сябе: наколькі вы знаёмыя са слоганамі розных дзяржаваў?
Другі тур выбараў прэзыдэнта Польшчы. Хто кандыдаты і якія ў іх шанцы?
https://smarturl.click/VRG7Q
1 чэрвеня адбудзецца другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы.
У другі тур выйшлі лібэральны мэр Варшавы, прадстаўнік партыі ўлады «Грамадзянская плятформа» Рафал Тшаскоўскі і афіцыйна незалежны кандыдат, якога на выбарах цалкам падтрымала апазыцыйная кансэрватыўная партыя «Права і справядлівасьць», кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі.
Свабода пералічвае асноўныя моманты перад галасаваньнем.
Каму патрэбная рэанімацыя СССР? Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/L3agX
Апошнім часам у Расеі ўсё часьцей гучаць галасы ў падтрымку ідэі, што распад СССР адбыўся незаконна. Такія заявы робяцца афіцыйнымі ці паўафіцыйнымі асобамі. Яны намякаюць, што калі зроблена памылка, то, маўляў, патрэбен лягічны наступны ход, яе трэба выправіць.
У выніку Беларусь можа стаць чарговай ахвярай імпэрскіх амбіцый расейскай эліты.
Як Украіна зноў напружылася ў абароне ў чаканьні летняга наступу Расеі
https://smarturl.click/Rem7b
Аналіз Свабоды пра тое, як нягледзячы на спробы перамоваў Украіна рыхтуецца да летняга расейскага наступу.
Неба на фронце запоўнена бесьпілётнікамі, а палі ўсыпаныя матацыкламі.
«Для стомленай вайной Украіны летняя кампанія стане сур’ёзным выпрабаваньнем на трываласьць», — мяркуе адзін з апытаных Радыё Свабода аналітыкаў.
Як улады ў Беларусі шкодзяць людзям і прыродзе праз атамную станцыю
https://smarturl.click/XDLZL
Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць сховішча ядзерных адкідаў, чаму электраэнэргія пасьля пабудовы АЭС не патаньнела, пра што сьведчаць пэрыядычныя адключэньні станцыі і што рабілі грамадзкія арганізацыі — у матэрыяле Свабоды пра БелАЭС і дыктатуру.
Ужо сёньня: 385 гадоў з дня нараджэньня Міхаіла Вішнявецкага
31 траўня 1640 году нарадзіўся Міхал Карыбут Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673 году. Пачаў сваё кароткае кіраваньне пасьля адрачэньня Яна ІІ Казіміра Вазы. Пераемнікам пасьля сьмерці Міхала Вішнявецкага ў Львове стаў Ян Сабескі.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e0Lge
Галоўнае за 30 траўня
📌Беларускія творцы выпусьцілі альбом песень на вершы, перакладзеныя з мовы ідыш
📌Славаччына вырашыла вярнуць свайго амбасадара ў Беларусь, ім зноў стане дыплямат, якога ўзнагародзіў Лукашэнка
📌«Радыё Беларусь» абвінавацілі ў спробе паўплываць на вынікі выбараў у Польшчы
📌Латвія ўводзіць платную электронную рэгістрацыю пры ўезьдзе зь Беларусі і Расеі
📌У абыход санкцыяў. «Белавія» рыхтуецца лятаць на самалётах Airbus
📌«Я буду называць гэта забойствам». Леанід Судаленка расказвае пра ціск спэцслужбаў Беларусі на ягоную маці
📌Ніну Багінскую вызвалілі з суду без пакараньня, крымінальную справу спынілі
📌«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!». Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч
📌Менск ня хоча пужаць суседзяў вучэньнямі?
«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!». Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч
https://smarturl.click/Rem8b
Адвакатка Натальля Мацкевіч абараняла апанэнтаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады хаваюць. Яе аповед — не эмоцыі, а факты.
За 25 год колькасьць дзяцей у Беларусі зьменшылася на чвэрць, але стала болей сіротаў
https://smarturl.click/vdqD5
Доля дзяцей у насельніцтве Беларусі зьнізілася за чвэрць стагодзьдзя на 4,5% (да 19,4%).
Менск ня хоча пужаць суседзяў вучэньнямі?
Міністар абароны Беларусі заяўляе пра скарачэньне вучэньняў «Захад-2025» і перанос іх у глыб краіны. Ці сапраўды гэта жэст міралюбства, ці проста палітычная гульня Лукашэнкі і Пуціна? Чаму Захад ня верыць у шчырасьць гэтых крокаў? І ці пагражае рэгіёну новая эскаляцыя?
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, што стаіць за гэтым «мірным» крокам і як рэагуюць суседзі Беларусі.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=BYydzzBwbaE
Амаль палова насельніцтва Беларусі мае даход, меншы за 1 тысячу рублёў у месяц
https://smarturl.click/B4Mlw
Сярэднедушавы наяўны рэсурс — паказьнік, які адлюстроўвае сярэднюю суму грашовых сродкаў, якія мае адзін чалавек у хатняй гаспадарцы для сваіх патрэбаў і ашчаджэньняў за пэўны пэрыяд часу (месяц ці год).
Як «Белавія» абыходзіць санкцыі на пастаўкі самалётаў? Расказваем за 1 хвіліну.
Читать полностью…У абыход санкцыяў. «Белавія» рыхтуецца лятаць на самалётах Airbus
https://smarturl.click/0Bj98
Вырабленыя ў Эўропе самалёты даставілі ў Беларусь праз гамбійскую фірму-«пракладку».
Журналісты Беларускай службы Радыё Свабода і беларускага расьсьледніцкага праекту «Бюро Мэдыя» разабраліся, як дваццацігадовыя лайнэры апынуліся ў Менску насуперак санкцыям і што зь імі цяпер адбываецца.
«Радыё Беларусь» абвінавацілі ў спробе паўплываць на вынікі выбараў у Польшчы
https://smarturl.click/5ZMe3
Польскамоўнае вяшчаньне менскай станцыі «Радыё Беларусь» у абыход санкцый Эўразьвязу распаўсюджвае дэзынфармацыю для польскай аўдыторыі на плятформах TikTok, YouTube, X і Facebook.
Да такой высновы прыйшлі аўтары супольнага дакладу, апублікаванага на старонцы Alliance4Europe.
З восені 2023 году на акаўнтах «Радыё Беларусь» зьявілася амаль 7800 відэаролікаў і допісаў з 16 мільёнамі праглядаў і больш як паўмільёна ўзаемадзеяньняў.
Як бачна па застаўцы адной зь перадач (на фота), на польскую аўдыторыю працавалі самыя раскручаныя прапагандысты.
Гісторыя Рамана Алексева, які выжыў падчас расейскага ўдару па Віньніцы, а ягоная мама загінула
https://smarturl.click/nV5zV
14 ліпеня 2022 году а 10-й раніцы расейскае войска тройчы ўдарыла ракетамі па цэнтры Віньніцы.
Там, у гарадзкой паліклініцы, якраз былі Раман з мамай Галінай.
Раман выжыў цудам.
Маці загінула.
Цяпер Раман кажа: «Мамін абутак. Я дарос — і цяпер ён мой».
У Бранскай і Курскай абласьцях Расеі абрынуліся масты, ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/mBbz0
Ня менш як 7 чалавек загінулі і больш за 70 пацярпелі, калі позна вечарам 31 траўн ў раёне пасёлка Выганічы ў Бранскай вобласьці абрынуўся аўтамабільны мост падчас праезду пад ім пасажырскага цягніка. Шпіталізаваны 44 чалавекі, трое пацярпелых — у цяжкім стане, у тым ліку адно дзіця. На здымку: месца здарэньня ў Бранскай вобласьці.
А таксама ўжо сёньня
📌 дзень пачатку будаўніцтва Берасьцейскай крэпасьці на месцы старога Берасьця,
📌 дзень адмены рабства ў ЗША,
📌 дзень нараджэньня Мэрылін Манро,
📌 дзень сьмерці Ягайлы.
Больш падзей 1 чэрвеня — пад спасылкай:
https://smarturl.click/8pdY0
Як кліматычная анамалія можа спарадзіць ланцужок катастрафічных наступстваў. Гісторыі незвычайнага надвор’я.
Яшчэ да пачатку сыстэматычных назіраньняў людзі спрабавалі апісаць незвычайнае надвор’е — як правіла, тады, калі яно рабілася экстрэмальным, небясьпечным або катастрафічным. Усё, што выбівалася з нормы, захоўвалася ў памяці.
https://smarturl.click/Remwb
Распавядаем пра некалькі выпадкаў, зафіксаваных як у старажытных тэкстах, так і ва ўспамінах беларусаў. Гэта гісторыі пра засушлівае сярэднявечча, маразы пад час вайны, паводкі і сьпёку, што разбуралі гаспадарку і забіралі жыцьці. І ўсё ж толькі апошнімі дзесяцігодзьдзяміі анамаліі і рэкорды сталі зьяўляцца часьцей і часьцей.
На фота — «Магілёўскае цунамі», красавік 1942 году
Пяць гадоў таму затрымалі палітыка Міколу Статкевіча.
Суд пакараў яго 14 гадамі пазбаўленьня волі ва ўмовах асаблівага рэжыму за нібыта «арганізацыю масавых беспарадкаў».
68-гадовы палітвязень Мікола Статкевіч утрымліваецца за кратамі бязь вестак, у рэжыме інкамунікада ўжо больш за 800 дзён.
Якія перамены чакаюць беларусаў з 1 чэрвеня
https://smarturl.click/Qbd73
Падаражэюць камунальныя паслугі, зьявіцца плата за адкрыцьцё рахункаў у валюце, інакшым чынам будзе выдавацца жыльлёвая дапамога.
А таксама беларускім студэнтам стане цяжэй паступіць вучыцца ў Польшчу.
На фота панарама Менска.
Ніну Багінскую адпусьцілі ў судовай залі
Вядомую беларускую грамадзкую актывістку судзілі ў крымінальным парадку. Што адбылося і чым скончылася? і ці скончылася? Відэа Свабоды.
Зяленскі: «Расейцы не абменьваюць з палону беларусаў, бо ня хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Ўкраіны»
https://smarturl.click/ZXL45
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея спрабуе выкарыстоўваць захопленых замежных добраахвотнікаў для ціску на свае краіны. Паводле яго слоў, Расея таксама адмаўляецца абменьваць грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Ўкраіны.
«Яны ня хочуць абменьваць грамадзян Беларусі, што цікава, каб аддаць нам грамадзян Беларусі, якія былі на нашым баку. Ці нават, напрыклад, беларускіх палітвязьняў. Гаворка нават не пра вайну. Яны ня хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Ўкраіны», — адзначыў Зяленскі.
ЗША скасоўваюць часовы статус абароны для афганцаў. Тысячы людзей могуць сутыкнуцца з дэпартацыяй і перасьледам
https://smarturl.click/E1X8J
Злучаныя Штаты абвясьцілі аб скасаваньні часовага статусу абароны для афганцаў, што паставіць тысячы людзей пад пагрозу дэпартацыі ў Афганістан, які кантралюецца талібамі.
Праваабаронца Павал Сапелка: вызваленьне Ніны Багінскай не азначае спыненьня крымінальнага перасьледу
https://smarturl.click/VRG8Q
30 траўня ў закрытым рэжыме судзілі актывістку Ніну Багінскую (на здымку), у выніку яе вызвалілі без пакараньня, а крымінальную справу спынілі. Аднак праваабаронца патлумачыў, што гэта не азначае поўнага спыненьня крымінальнага перасьледу.
У Заслаўі зьнесьлі чарговы дом, які раней быў у сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў
https://smarturl.click/Jnd8k
У старажытным Заслаўі на Мешчыне зруйнавалі будынак пачатку XX стагодзьдзя. Ён месьціўся на рагу вуліц Савецкай і Пуцейкі ў гістарычным цэнтры горада, непадалёк ад чыгуначнай станцыі. Што яшчэ пра яго вядома?
Крымінальную справу супраць Ніны Багінскай спынілі
Вядомую беларускую грамадзкую актывістку выпусьцілі з суду без пакараньня.
Як даведаўся тэлеканал «Белсат», яе вызвалілі без пакарання, а крымінальную справу спынілі.
https://smarturl.click/6WepY
«Я буду называць гэта забойствам». Леанід Судаленка расказвае пра ціск спэцслужбаў Беларусі на ягоную маці
https://smarturl.click/DYXLm
Пасьля візыту сілавікоў 87-гадовая маці экс-палітвязьня Леаніда Судаленкі тры дні правяла ў рэанімацыі Брагінскага шпіталя. Цяпер яе перавялі ў палату.
Сам Судаленка лічыць ціск на маці помстай за ягоную праваабарончую дзейнасьць.
«Лукашэнка сам жа казаў: «Не чапайце маіх сыноў, дзеці не адказваюць», калі ў кастрычніку 2020 году прыйшоў у «Амэрыканку» да Бабарыкі, Ціханоўскага ды іншых. Дык ягоных дзяцей – не чапайце? А чаго ты чапаеш маю 87-гадовую маці?»Читать полностью…
Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі падтрымаць Ніну Багінскую, якую пачалі судзіць у Менску
https://smarturl.click/6WepY
«Сёньня ў адным з мінскіх судоў адбылося слуханьне па справе 78-гадовай Ніны Багінскай. Абвінавачаньні, вынесеныя супраць яе, несправядлівыя і палітычна матываваныя.
Прадстаўнікі дыпляматычных місій у Беларусі сёньня ў час слуханьня прыехалі да будынку суду, каб выказаць салідарнасьць зь Нінай Багінскай», — паведаміла пасольства Нямеччыны.
Вальфовіч запярэчыў украінскай выведцы: у Беларусі ядзерная зброя ёсьць
https://smarturl.click/B4MGx
Разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі стала «своечасовым крокам стратэгічнага стрымліваньня, які «астудзіць гарачыя галовы», — заявіў дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч.
«Праца ў гэтым кірунку ідзе. Заявы шэрагу службовых асоб Украіны і іншых кіраўнікоў, што гэта блеф, што нічога гэтага няма... Хай цешаць сябе надзеямі», — сказаў Вальфовіч.
Некалькімі днямі раней кіраўнік Службы вонкавай выведкі Ўкраіны Алег Івашчанка заявіў, што Беларусь не атрымлівала ядзернай зброі ад Расеі.