radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць гадоў таму затрымалі палітыка Міколу Статкевіча.

Суд пакараў яго 14 гадамі пазбаўленьня волі ва ўмовах асаблівага рэжыму за нібыта «арганізацыю масавых беспарадкаў».

68-гадовы палітвязень Мікола Статкевіч утрымліваецца за кратамі бязь вестак, у рэжыме інкамунікада ўжо больш за 800 дзён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія перамены чакаюць беларусаў з 1 чэрвеня

https://smarturl.click/Qbd73

Падаражэюць камунальныя паслугі, зьявіцца плата за адкрыцьцё рахункаў у валюце, інакшым чынам будзе выдавацца жыльлёвая дапамога.

А таксама беларускім студэнтам стане цяжэй паступіць вучыцца ў Польшчу.

На фота панарама Менска.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ніну Багінскую адпусьцілі ў судовай залі

Вядомую беларускую грамадзкую актывістку судзілі ў крымінальным парадку. Што адбылося і чым скончылася? і ці скончылася? Відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: «Расейцы не абменьваюць з палону беларусаў, бо ня хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Ўкраіны»

https://smarturl.click/ZXL45

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея спрабуе выкарыстоўваць захопленых замежных добраахвотнікаў для ціску на свае краіны. Паводле яго слоў, Расея таксама адмаўляецца абменьваць грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Ўкраіны.

«Яны ня хочуць абменьваць грамадзян Беларусі, што цікава, каб аддаць нам грамадзян Беларусі, якія былі на нашым баку. Ці нават, напрыклад, беларускіх палітвязьняў. Гаворка нават не пра вайну. Яны ня хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Ўкраіны», — адзначыў Зяленскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША скасоўваюць часовы статус абароны для афганцаў. Тысячы людзей могуць сутыкнуцца з дэпартацыяй і перасьледам

https://smarturl.click/E1X8J

Злучаныя Штаты абвясьцілі аб скасаваньні часовага статусу абароны для афганцаў, што паставіць тысячы людзей пад пагрозу дэпартацыі ў Афганістан, які кантралюецца талібамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронца Павал Сапелка: вызваленьне Ніны Багінскай не азначае спыненьня крымінальнага перасьледу

https://smarturl.click/VRG8Q

30 траўня ў закрытым рэжыме судзілі актывістку Ніну Багінскую (на здымку), у выніку яе вызвалілі без пакараньня, а крымінальную справу спынілі. Аднак праваабаронца патлумачыў, што гэта не азначае поўнага спыненьня крымінальнага перасьледу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Заслаўі зьнесьлі чарговы дом, які раней быў у сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў

https://smarturl.click/Jnd8k

У старажытным Заслаўі на Мешчыне зруйнавалі будынак пачатку XX стагодзьдзя. Ён месьціўся на рагу вуліц Савецкай і Пуцейкі ў гістарычным цэнтры горада, непадалёк ад чыгуначнай станцыі. Што яшчэ пра яго вядома?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Крымінальную справу супраць Ніны Багінскай спынілі

Вядомую беларускую грамадзкую актывістку выпусьцілі з суду без пакараньня.

Як даведаўся тэлеканал «Белсат», яе вызвалілі без пакарання, а крымінальную справу спынілі.

https://smarturl.click/6WepY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я буду называць гэта забойствам». Леанід Судаленка расказвае пра ціск спэцслужбаў Беларусі на ягоную маці

https://smarturl.click/DYXLm

Пасьля візыту сілавікоў 87-гадовая маці экс-палітвязьня Леаніда Судаленкі тры дні правяла ў рэанімацыі Брагінскага шпіталя. Цяпер яе перавялі ў палату.

Сам Судаленка лічыць ціск на маці помстай за ягоную праваабарончую дзейнасьць.

«Лукашэнка сам жа казаў: «Не чапайце маіх сыноў, дзеці не адказваюць», калі ў кастрычніку 2020 году прыйшоў у «Амэрыканку» да Бабарыкі, Ціханоўскага ды іншых. Дык ягоных дзяцей – не чапайце? А чаго ты чапаеш маю 87-гадовую маці?»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі падтрымаць Ніну Багінскую, якую пачалі судзіць у Менску

https://smarturl.click/6WepY

«Сёньня ў адным з мінскіх судоў адбылося слуханьне па справе 78-гадовай Ніны Багінскай. Абвінавачаньні, вынесеныя супраць яе, несправядлівыя і палітычна матываваныя.

Прадстаўнікі дыпляматычных місій у Беларусі сёньня ў час слуханьня прыехалі да будынку суду, каб выказаць салідарнасьць зь Нінай Багінскай», — паведаміла пасольства Нямеччыны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вальфовіч запярэчыў украінскай выведцы: у Беларусі ядзерная зброя ёсьць

https://smarturl.click/B4MGx

Разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі стала «своечасовым крокам стратэгічнага стрымліваньня, які «астудзіць гарачыя галовы», — заявіў дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч.

«Праца ў гэтым кірунку ідзе. Заявы шэрагу службовых асоб Украіны і іншых кіраўнікоў, што гэта блеф, што нічога гэтага няма... Хай цешаць сябе надзеямі», — сказаў Вальфовіч.

Некалькімі днямі раней кіраўнік Службы вонкавай выведкі Ўкраіны Алег Івашчанка заявіў, што Беларусь не атрымлівала ядзернай зброі ад Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎶 Беларускія творцы выпусьцілі музычны альбом на ідыш на вершы паэтаў першай паловы ХХ стагодзьдзя

https://smarturl.click/lAX66

Сучасныя артысты пераасэнсавалі тэксты, напісаныя сто гадоў таму, і выдалі альбом на мове, якой цяпер не пачуеш на беларускіх вуліцах.

Удзельнікамі альбому сталі сем беларускіх музыкаў:
• Palina,
• Tok Rukoo,
• KOOB,
• WTBSK,
• Syndrom Samazvanca,
• Лайтовы,
• Anastasia Rydlevskaya.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 26-я гадавіна трагедыі на Нямізе; 15 гадоў з дня сьмерці акцыяністкі Людмілы Русавай

💔 30 траўня 1999 году, 26 гадоў таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, пачалася цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшыя за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 міліцыянты.

🎨 15 гадоў таму, 30 траўня 2010 году пайшла з жыцьця вядомая беларуская акцыяністка Людміла Русава. У сваёй творчасьці яна зьдзіўляла многіх жанравай і тэматычнай шырынёю свайго канцэптуальнага творчага абсягу: жывапіс, графіка, тэкстыль, інсталяцыі, відэапраекты, фотакаляжы… І – вершы (пад псэўданімам Вераніка Архангельская), а таксама тэарэтычнае асэнсаваньне мастацкіх пошукаў.

Больш падзей 30 траўня пад спасылкай: https://smarturl.click/vdqxg

На выяве фрагмэнт твору «Рэквіем». Людміла Русава, 1987 год.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 траўня:

📌«У мяне свой прэзыдэнт, мая жонка прэзыдэнт». Невядомыя факты пра Сяргея Ціханоўскага расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч

📌Улады Беларусі забаранілі яшчэ два дзясяткі кніг, у іх ліку «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»

📌Фэдэральны суд у ЗША заблякаваў большасьць тарыфаў Трампа ў міжнародным гандлі

📌«Рукі ўгору!» У рэгіянальных мэдыя правялі ператрусы за «ўслаўленьне Нямеччыны»

📌Гонка 411. Як анархіст Сяргей Раманаў можа атрымаць найдаўжэйшы сярод беларускіх палітзьняволеных тэрмін

📌Заява Хрэніна — жэст добрай волі? З чым гэта зьвязана — аналіз Валера Карбалевіча

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У мяне свой прэзыдэнт, мая жонка прэзыдэнт». Невядомыя факты пра Сяргея Ціханоўскага расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч

https://smarturl.click/zdlAJ

У гадавіну затрыманьня Сяргея Ціханоўскага яго адвакатка Натальля Мацкевіч у вялікім інтэрвію Свабодзе раскрывае невядомыя і неагучаныя раней факты пра сустрэчу палітвязьняў з Лукашэнкам у СІЗА і размову Ціханоўскага зь ім, пра стаўленьне Сяргея да ўчынку жонкі Сьвятланы, пра ўспрыманьне ім пратэсту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як улады ў Беларусі шкодзяць людзям і прыродзе праз атамную станцыю

https://smarturl.click/XDLZL

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць сховішча ядзерных адкідаў, чаму электраэнэргія пасьля пабудовы АЭС не патаньнела, пра што сьведчаць пэрыядычныя адключэньні станцыі і што рабілі грамадзкія арганізацыі — у матэрыяле Свабоды пра БелАЭС і дыктатуру.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 385 гадоў з дня нараджэньня Міхаіла Вішнявецкага

31 траўня 1640 году нарадзіўся Міхал Карыбут Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673 году. Пачаў сваё кароткае кіраваньне пасьля адрачэньня Яна ІІ Казіміра Вазы. Пераемнікам пасьля сьмерці Міхала Вішнявецкага ў Львове стаў Ян Сабескі.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e0Lge

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 траўня

📌Беларускія творцы выпусьцілі альбом песень на вершы, перакладзеныя з мовы ідыш

📌Славаччына вырашыла вярнуць свайго амбасадара ў Беларусь, ім зноў стане дыплямат, якога ўзнагародзіў Лукашэнка

📌«Радыё Беларусь» абвінавацілі ў спробе паўплываць на вынікі выбараў у Польшчы

📌Латвія ўводзіць платную электронную рэгістрацыю пры ўезьдзе зь Беларусі і Расеі

📌У абыход санкцыяў. «Белавія» рыхтуецца лятаць на самалётах Airbus

📌«Я буду называць гэта забойствам». Леанід Судаленка расказвае пра ціск спэцслужбаў Беларусі на ягоную маці

📌Ніну Багінскую вызвалілі з суду без пакараньня, крымінальную справу спынілі

📌«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!». Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч

📌Менск ня хоча пужаць суседзяў вучэньнямі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!». Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч

https://smarturl.click/Rem8b

Адвакатка Натальля Мацкевіч абараняла апанэнтаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады хаваюць. Яе аповед — не эмоцыі, а факты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 25 год колькасьць дзяцей у Беларусі зьменшылася на чвэрць, але стала болей сіротаў

https://smarturl.click/vdqD5

Доля дзяцей у насельніцтве Беларусі зьнізілася за чвэрць стагодзьдзя на 4,5% (да 19,4%).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менск ня хоча пужаць суседзяў вучэньнямі?

Міністар абароны Беларусі заяўляе пра скарачэньне вучэньняў «Захад-2025» і перанос іх у глыб краіны. Ці сапраўды гэта жэст міралюбства, ці проста палітычная гульня Лукашэнкі і Пуціна? Чаму Захад ня верыць у шчырасьць гэтых крокаў? І ці пагражае рэгіёну новая эскаляцыя?

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, што стаіць за гэтым «мірным» крокам і як рэагуюць суседзі Беларусі.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=BYydzzBwbaE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амаль палова насельніцтва Беларусі мае даход, меншы за 1 тысячу рублёў у месяц

https://smarturl.click/B4Mlw

Сярэднедушавы наяўны рэсурс — паказьнік, які адлюстроўвае сярэднюю суму грашовых сродкаў, якія мае адзін чалавек у хатняй гаспадарцы для сваіх патрэбаў і ашчаджэньняў за пэўны пэрыяд часу (месяц ці год).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як «Белавія» абыходзіць санкцыі на пастаўкі самалётаў? Расказваем за 1 хвіліну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У абыход санкцыяў. «Белавія» рыхтуецца лятаць на самалётах Airbus

https://smarturl.click/0Bj98

Вырабленыя ў Эўропе самалёты даставілі ў Беларусь праз гамбійскую фірму-«пракладку».

Журналісты Беларускай службы Радыё Свабода і беларускага расьсьледніцкага праекту «Бюро Мэдыя» разабраліся, як дваццацігадовыя лайнэры апынуліся ў Менску насуперак санкцыям і што зь імі цяпер адбываецца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Радыё Беларусь» абвінавацілі ў спробе паўплываць на вынікі выбараў у Польшчы

https://smarturl.click/5ZMe3

Польскамоўнае вяшчаньне менскай станцыі «Радыё Беларусь» у абыход санкцый Эўразьвязу распаўсюджвае дэзынфармацыю для польскай аўдыторыі на плятформах TikTok, YouTube, X і Facebook.

Да такой высновы прыйшлі аўтары супольнага дакладу, апублікаванага на старонцы Alliance4Europe.

З восені 2023 году на акаўнтах «Радыё Беларусь» зьявілася амаль 7800 відэаролікаў і допісаў з 16 мільёнамі праглядаў і больш як паўмільёна ўзаемадзеяньняў.

Як бачна па застаўцы адной зь перадач (на фота), на польскую аўдыторыю працавалі самыя раскручаныя прапагандысты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇸🇰 Славаччына вырашыла вярнуць свайго амбасадара ў Беларусь, ім зноў стане дыплямат, якога ўзнагародзіў Лукашэнка

https://smarturl.click/XDLXM

Мігаш быў амбасадарам Славаччыны ў Беларусі ў 2016–2020 гадах і падаў у адстаўку пасьля таго, як МЗС краіны раскрытыкаваў яго за ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 9 траўня ў Менску ў 2020 годзе.

Пасьля гэтага Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам Францыска Скарыны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вокладка «Vogue», 100-гадовае паліто і каханьне. Гісторыі пра Ніну Багінскую

https://smarturl.click/qBjmp

«Вы глядзіце, толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую забраць, апазыцыі ня будзе. Ня будзе каму хадзіць… Яе ні ў якім разе нельга прыбіраць з вуліцы, інакш дэкарацыі зьнікнуць», – казаў Лукашэнка ў кастрычніку 2020-га.

Але, як звычайна, падмануў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна зьнялася зь першынства сьвету ў дзюдо пасьля дазволу беларусам выступаць пад чырвона-зялёным сьцягам

https://smarturl.click/13w7W

Міжнародная фэдэрацыя дзюдо (IJF) дала афіцыйны адказ украінскаму боку, пацьвердзіўшы рашэньне Выканаўчага камітэту пра допуск беларусаў да турніраў з выкарыстаньнем дзяржаўнай сымболікі, гэта значыць, чырвона-зялёнага сьцягу. У адказе пазначана, што «IJF адданая забесьпячэньню таго, каб спорт служыў плятформай дыялёгу, адзінства і разуменьня — будаўніцтва мастоў, а ня сьценаў».

Ва Ўкраіне такую фармулёўку міжнароднай фэдэрацыі назвалі «палітычнай сьлепатой» і «зьнявагай ахвяраў вайны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла факсымільнае выданьне зборніка вершаў «Вянок» Максіма Багдановіча

https://smarturl.click/XDLJM

«Вянок» — адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе. Гэта клясычны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з найлепшых узораў паэтычнага майстэрства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома, колькі парафій і якіх цэркваў не прайшлі перарэгістрацыю

https://smarturl.click/0Bj78

Больш за ўсё ў Беларусі зьліквідавана грамадаў БПЦ і РКЦ, а адзіная на ўсю Беларусь супольнасьць рэдкай канфэсіі пакуль засталася.

Читать полностью…
Подписаться на канал