Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Галоўнае за 30 траўня
📌Беларускія творцы выпусьцілі альбом песень на вершы, перакладзеныя з мовы ідыш
📌Славаччына вырашыла вярнуць свайго амбасадара ў Беларусь, ім зноў стане дыплямат, якога ўзнагародзіў Лукашэнка
📌«Радыё Беларусь» абвінавацілі ў спробе паўплываць на вынікі выбараў у Польшчы
📌Латвія ўводзіць платную электронную рэгістрацыю пры ўезьдзе зь Беларусі і Расеі
📌У абыход санкцыяў. «Белавія» рыхтуецца лятаць на самалётах Airbus
📌«Я буду называць гэта забойствам». Леанід Судаленка расказвае пра ціск спэцслужбаў Беларусі на ягоную маці
📌Ніну Багінскую вызвалілі з суду без пакараньня, крымінальную справу спынілі
📌«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!». Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч
📌Менск ня хоча пужаць суседзяў вучэньнямі?
«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!». Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч
https://smarturl.click/Rem8b
Адвакатка Натальля Мацкевіч абараняла апанэнтаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялізныя тэрміны: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады хаваюць. Яе аповед — не эмоцыі, а факты.
За 25 год колькасьць дзяцей у Беларусі зьменшылася на чвэрць, але стала болей сіротаў
https://smarturl.click/vdqD5
Доля дзяцей у насельніцтве Беларусі зьнізілася за чвэрць стагодзьдзя на 4,5% (да 19,4%).
Менск ня хоча пужаць суседзяў вучэньнямі?
Міністар абароны Беларусі заяўляе пра скарачэньне вучэньняў «Захад-2025» і перанос іх у глыб краіны. Ці сапраўды гэта жэст міралюбства, ці проста палітычная гульня Лукашэнкі і Пуціна? Чаму Захад ня верыць у шчырасьць гэтых крокаў? І ці пагражае рэгіёну новая эскаляцыя?
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, што стаіць за гэтым «мірным» крокам і як рэагуюць суседзі Беларусі.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=BYydzzBwbaE
Амаль палова насельніцтва Беларусі мае даход, меншы за 1 тысячу рублёў у месяц
https://smarturl.click/B4Mlw
Сярэднедушавы наяўны рэсурс — паказьнік, які адлюстроўвае сярэднюю суму грашовых сродкаў, якія мае адзін чалавек у хатняй гаспадарцы для сваіх патрэбаў і ашчаджэньняў за пэўны пэрыяд часу (месяц ці год).
Як «Белавія» абыходзіць санкцыі на пастаўкі самалётаў? Расказваем за 1 хвіліну.
Читать полностью…У абыход санкцыяў. «Белавія» рыхтуецца лятаць на самалётах Airbus
https://smarturl.click/0Bj98
Вырабленыя ў Эўропе самалёты даставілі ў Беларусь праз гамбійскую фірму-«пракладку».
Журналісты Беларускай службы Радыё Свабода і беларускага расьсьледніцкага праекту «Бюро Мэдыя» разабраліся, як дваццацігадовыя лайнэры апынуліся ў Менску насуперак санкцыям і што зь імі цяпер адбываецца.
«Радыё Беларусь» абвінавацілі ў спробе паўплываць на вынікі выбараў у Польшчы
https://smarturl.click/5ZMe3
Польскамоўнае вяшчаньне менскай станцыі «Радыё Беларусь» у абыход санкцый Эўразьвязу распаўсюджвае дэзынфармацыю для польскай аўдыторыі на плятформах TikTok, YouTube, X і Facebook.
Да такой высновы прыйшлі аўтары супольнага дакладу, апублікаванага на старонцы Alliance4Europe.
З восені 2023 году на акаўнтах «Радыё Беларусь» зьявілася амаль 7800 відэаролікаў і допісаў з 16 мільёнамі праглядаў і больш як паўмільёна ўзаемадзеяньняў.
Як бачна па застаўцы адной зь перадач (на фота), на польскую аўдыторыю працавалі самыя раскручаныя прапагандысты.
🇸🇰 Славаччына вырашыла вярнуць свайго амбасадара ў Беларусь, ім зноў стане дыплямат, якога ўзнагародзіў Лукашэнка
https://smarturl.click/XDLXM
Мігаш быў амбасадарам Славаччыны ў Беларусі ў 2016–2020 гадах і падаў у адстаўку пасьля таго, як МЗС краіны раскрытыкаваў яго за ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды 9 траўня ў Менску ў 2020 годзе.
Пасьля гэтага Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам Францыска Скарыны.
Вокладка «Vogue», 100-гадовае паліто і каханьне. Гісторыі пра Ніну Багінскую
https://smarturl.click/qBjmp
«Вы глядзіце, толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую забраць, апазыцыі ня будзе. Ня будзе каму хадзіць… Яе ні ў якім разе нельга прыбіраць з вуліцы, інакш дэкарацыі зьнікнуць», – казаў Лукашэнка ў кастрычніку 2020-га.
Але, як звычайна, падмануў.
Украіна зьнялася зь першынства сьвету ў дзюдо пасьля дазволу беларусам выступаць пад чырвона-зялёным сьцягам
https://smarturl.click/13w7W
Міжнародная фэдэрацыя дзюдо (IJF) дала афіцыйны адказ украінскаму боку, пацьвердзіўшы рашэньне Выканаўчага камітэту пра допуск беларусаў да турніраў з выкарыстаньнем дзяржаўнай сымболікі, гэта значыць, чырвона-зялёнага сьцягу. У адказе пазначана, што «IJF адданая забесьпячэньню таго, каб спорт служыў плятформай дыялёгу, адзінства і разуменьня — будаўніцтва мастоў, а ня сьценаў».
Ва Ўкраіне такую фармулёўку міжнароднай фэдэрацыі назвалі «палітычнай сьлепатой» і «зьнявагай ахвяраў вайны».
Выйшла факсымільнае выданьне зборніка вершаў «Вянок» Максіма Багдановіча
https://smarturl.click/XDLJM
«Вянок» — адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча, выдадзены ў 1913 годзе. Гэта клясычны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з найлепшых узораў паэтычнага майстэрства.
Стала вядома, колькі парафій і якіх цэркваў не прайшлі перарэгістрацыю
https://smarturl.click/0Bj78
Больш за ўсё ў Беларусі зьліквідавана грамадаў БПЦ і РКЦ, а адзіная на ўсю Беларусь супольнасьць рэдкай канфэсіі пакуль засталася.
Улады Беларусі забаранілі яшчэ два дзясяткі кніг, у іх ліку «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»
https://smarturl.click/0Bj77
Пад забарону, як піша Вясна, трапілі выданьні «Украiнская ноч вельмi асабiстыя гiсторыi рэвалюцыi» і «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Кастрычніцкага раёну Менску 23 траўня.
У Беларусі пачаўся перасьлед бізнэсу з плятформы «Баймапка»
https://smarturl.click/L3ayl
Сьледчы камітэт Беларусі заявіў , што ідэнтыфікаваў больш за 1000 карыстальнікаў платформы «Новая Беларусь».
А супраць «ўдзельнікаў і кіраўніка экстрэмісцкага фармаваньня Паўла Лібера, аб’яднаных інтэрактыўнай плятформай „Новая Беларусь“» заведзена крымінальная справа.
Некаторых бізнэсоўцаў, што знаходзяцца ў Беларусі, ужо затрымалі.
«Любы бізнэс, да якога прыйшлі, можа сьмела пацьвердзіць, што нічога не парушае», — адрэагаваў на рэйды сілавікоў Павал Лібер.
Зяленскі: «Расейцы не абменьваюць з палону беларусаў, бо ня хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Ўкраіны»
https://smarturl.click/ZXL45
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея спрабуе выкарыстоўваць захопленых замежных добраахвотнікаў для ціску на свае краіны. Паводле яго слоў, Расея таксама адмаўляецца абменьваць грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Ўкраіны.
«Яны ня хочуць абменьваць грамадзян Беларусі, што цікава, каб аддаць нам грамадзян Беларусі, якія былі на нашым баку. Ці нават, напрыклад, беларускіх палітвязьняў. Гаворка нават не пра вайну. Яны ня хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Ўкраіны», — адзначыў Зяленскі.
ЗША скасоўваюць часовы статус абароны для афганцаў. Тысячы людзей могуць сутыкнуцца з дэпартацыяй і перасьледам
https://smarturl.click/E1X8J
Злучаныя Штаты абвясьцілі аб скасаваньні часовага статусу абароны для афганцаў, што паставіць тысячы людзей пад пагрозу дэпартацыі ў Афганістан, які кантралюецца талібамі.
Праваабаронца Павал Сапелка: вызваленьне Ніны Багінскай не азначае спыненьня крымінальнага перасьледу
https://smarturl.click/VRG8Q
30 траўня ў закрытым рэжыме судзілі актывістку Ніну Багінскую (на здымку), у выніку яе вызвалілі без пакараньня, а крымінальную справу спынілі. Аднак праваабаронца патлумачыў, што гэта не азначае поўнага спыненьня крымінальнага перасьледу.
У Заслаўі зьнесьлі чарговы дом, які раней быў у сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў
https://smarturl.click/Jnd8k
У старажытным Заслаўі на Мешчыне зруйнавалі будынак пачатку XX стагодзьдзя. Ён месьціўся на рагу вуліц Савецкай і Пуцейкі ў гістарычным цэнтры горада, непадалёк ад чыгуначнай станцыі. Што яшчэ пра яго вядома?
Крымінальную справу супраць Ніны Багінскай спынілі
Вядомую беларускую грамадзкую актывістку выпусьцілі з суду без пакараньня.
Як даведаўся тэлеканал «Белсат», яе вызвалілі без пакарання, а крымінальную справу спынілі.
https://smarturl.click/6WepY
«Я буду называць гэта забойствам». Леанід Судаленка расказвае пра ціск спэцслужбаў Беларусі на ягоную маці
https://smarturl.click/DYXLm
Пасьля візыту сілавікоў 87-гадовая маці экс-палітвязьня Леаніда Судаленкі тры дні правяла ў рэанімацыі Брагінскага шпіталя. Цяпер яе перавялі ў палату.
Сам Судаленка лічыць ціск на маці помстай за ягоную праваабарончую дзейнасьць.
«Лукашэнка сам жа казаў: «Не чапайце маіх сыноў, дзеці не адказваюць», калі ў кастрычніку 2020 году прыйшоў у «Амэрыканку» да Бабарыкі, Ціханоўскага ды іншых. Дык ягоных дзяцей – не чапайце? А чаго ты чапаеш маю 87-гадовую маці?»Читать полностью…
Эўрапейскія дыпляматы прыйшлі падтрымаць Ніну Багінскую, якую пачалі судзіць у Менску
https://smarturl.click/6WepY
«Сёньня ў адным з мінскіх судоў адбылося слуханьне па справе 78-гадовай Ніны Багінскай. Абвінавачаньні, вынесеныя супраць яе, несправядлівыя і палітычна матываваныя.
Прадстаўнікі дыпляматычных місій у Беларусі сёньня ў час слуханьня прыехалі да будынку суду, каб выказаць салідарнасьць зь Нінай Багінскай», — паведаміла пасольства Нямеччыны.
Вальфовіч запярэчыў украінскай выведцы: у Беларусі ядзерная зброя ёсьць
https://smarturl.click/B4MGx
Разьмяшчэньне на тэрыторыі Беларусі расейскай тактычнай ядзернай зброі стала «своечасовым крокам стратэгічнага стрымліваньня, які «астудзіць гарачыя галовы», — заявіў дзяржаўны сакратар Рады Бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч.
«Праца ў гэтым кірунку ідзе. Заявы шэрагу службовых асоб Украіны і іншых кіраўнікоў, што гэта блеф, што нічога гэтага няма... Хай цешаць сябе надзеямі», — сказаў Вальфовіч.
Некалькімі днямі раней кіраўнік Службы вонкавай выведкі Ўкраіны Алег Івашчанка заявіў, што Беларусь не атрымлівала ядзернай зброі ад Расеі.
🎶 Беларускія творцы выпусьцілі музычны альбом на ідыш на вершы паэтаў першай паловы ХХ стагодзьдзя
https://smarturl.click/lAX66
Сучасныя артысты пераасэнсавалі тэксты, напісаныя сто гадоў таму, і выдалі альбом на мове, якой цяпер не пачуеш на беларускіх вуліцах.
Удзельнікамі альбому сталі сем беларускіх музыкаў:
• Palina,
• Tok Rukoo,
• KOOB,
• WTBSK,
• Syndrom Samazvanca,
• Лайтовы,
• Anastasia Rydlevskaya.
Ужо сёньня: 26-я гадавіна трагедыі на Нямізе; 15 гадоў з дня сьмерці акцыяністкі Людмілы Русавай
💔 30 траўня 1999 году, 26 гадоў таму, адбылася трагедыя на Нямізе, у выніку якой 53 чалавекі загінулі, 250 атрымалі траўмы. Тады ў цэнтры Менску ладзілася сьвята піва. Надвор’е рэзка сапсавалася, пачалася навальніца з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро, пачалася цісканіна. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў, толькі трое былі старэйшыя за 30. Загінулі 42 дзяўчыны і 2 міліцыянты.
🎨 15 гадоў таму, 30 траўня 2010 году пайшла з жыцьця вядомая беларуская акцыяністка Людміла Русава. У сваёй творчасьці яна зьдзіўляла многіх жанравай і тэматычнай шырынёю свайго канцэптуальнага творчага абсягу: жывапіс, графіка, тэкстыль, інсталяцыі, відэапраекты, фотакаляжы… І – вершы (пад псэўданімам Вераніка Архангельская), а таксама тэарэтычнае асэнсаваньне мастацкіх пошукаў.
Больш падзей 30 траўня пад спасылкай: https://smarturl.click/vdqxg
На выяве фрагмэнт твору «Рэквіем». Людміла Русава, 1987 год.
Галоўнае за 29 траўня:
📌«У мяне свой прэзыдэнт, мая жонка прэзыдэнт». Невядомыя факты пра Сяргея Ціханоўскага расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч
📌Улады Беларусі забаранілі яшчэ два дзясяткі кніг, у іх ліку «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»
📌Фэдэральны суд у ЗША заблякаваў большасьць тарыфаў Трампа ў міжнародным гандлі
📌«Рукі ўгору!» У рэгіянальных мэдыя правялі ператрусы за «ўслаўленьне Нямеччыны»
📌Гонка 411. Як анархіст Сяргей Раманаў можа атрымаць найдаўжэйшы сярод беларускіх палітзьняволеных тэрмін
📌Заява Хрэніна — жэст добрай волі? З чым гэта зьвязана — аналіз Валера Карбалевіча
«У мяне свой прэзыдэнт, мая жонка прэзыдэнт». Невядомыя факты пра Сяргея Ціханоўскага расказвае яго адвакатка Натальля Мацкевіч
https://smarturl.click/zdlAJ
У гадавіну затрыманьня Сяргея Ціханоўскага яго адвакатка Натальля Мацкевіч у вялікім інтэрвію Свабодзе раскрывае невядомыя і неагучаныя раней факты пра сустрэчу палітвязьняў з Лукашэнкам у СІЗА і размову Ціханоўскага зь ім, пра стаўленьне Сяргея да ўчынку жонкі Сьвятланы, пра ўспрыманьне ім пратэсту.
Пра што Ціханоўскі размаўляў з Лукашэнкам?
Адвакатка Сяргея Ціханоўскага, якога ўжо пяць гадоў утрымліваюць за кратамі, Натальля Мацкевіч расказала Свабодзе, пра што і на якіх танах адбывалася размова Сяргея Ціханоўскага з Аляксандрам Лукашэнкам, калі апошні прыяжджаў у СІЗА КДБ.
Поўнае інтэрвію з адвакаткай: https://youtu.be/TyDF9Kp7pcw
У БНТУ сілавікі пагналіся за былым выкладчыкам, у ВНУ кажуць, што ён памёр ад сардэчнага прыступу
https://smarturl.click/xVYam
Яны адзначалі, што мужчына памёр пасьля таго, як за ім ва ўнівэрсітэт, куды ён спрабаваў трапіць, прыйшлі супрацоўнікі МУС. На апублікаваных відэазапісах паказаныя кадры пагоні — сілавікі ў экіпіроўцы перасьледвалі былога выкладчыка, каб затрымаць.
Заява Хрэніна — жэст добрай волі? З чым гэта зьвязана — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/5ZMgJ
📍Усе добра памятаюць, чым скончыліся супольныя беларуска-расейскія вучэньні «Саюзная рашучасьць» у 2022 годзе, пасьля якіх Расея пачала ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну, у тым ліку, з тэрыторыі Беларусі.
📍Заява Хрэніна відавочна скіравана на тое, каб неяк разрадзіць сытуацыю.
📍У зьвязку з абмеркаваньнем пытаньня пра перамовы аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, замірэньні, Пуцін імкнецца паказаць сябе «голубам міру».