Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ужо сёньня: 125 гадоў таму нарадзіўся паэт Уладзімер Жылка
У свае 20 гадоў ён напісаў верш «Покліч», які пачынаецца з такіх радкоў:
Пад штандар бел-чырвона-белы
Гартуйся, раць, адважна, сьмела
Адважных, храбрых ваякоў!
І ўспомняцца старых вякоў
Паходы мужныя у славе,
Часы Альгерда, Ізяслава,
Грунвальдзкі зь немцам бой!
І боек даўні цяг з Масквой!
Галоўнае за 26 траўня
📌 Лекар і псыхолягі расказваюць, чаму былыя палітвязьні паміраюць пасьля вызваленьня
📌 Стрыечнаму брату Паўла Латушкі дадалі яшчэ паўгода зьняволеньня
📌 Трамп назваў Пуціна «абсалютным вар’ятам» і папярэдзіў пра «падзеньне» Расеі
📌 Украіна перадала Расеі яшчэ аднаго палоннага беларуса. Даведаліся, хто гэта
📌 Украінская выведка заявіла, што ў Беларусі няма расейскай ядзернай зброі
📌 Пачалося банкруцтва «Белрыбы» — аднаго з найбуйнейшых вытворцаў рыбных прадуктаў Беларусі
📌 Беларускіх палітыкаў у Польшчы дапыталі ў справе зьнікненьня Мельнікавай
📌 Беларусь «працягвае жыць у змроку рэпрэсій». Выйшаў даклад ААН пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
Беларусь «працягвае жыць у змроку рэпрэсій». Выйшаў даклад ААН пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
https://smarturl.click/dwAll
У 2024 годзе праваабаронцы налічылі 669 пакаяльных відэа ад затрыманых людзей.
Дакладчык называе гэта «формай жорсткага абыходжаньня», якая супярэчыць Міжнароднаму пакту грамадзянскіх і палітычных правоў.
Якія яшчэ тэмы асьвятляюцца ў дакладзе, расказваем у артыкуле.
Суд у Любліне пакараў 53-гадовага беларуса Мікалая М. 2 гадамі і 2 месяцамі зьняволеньня за шпіянаж.
https://smarturl.click/4OmGw
Аднак з улікам тэрміну папярэдняга зьняволеньня ён можа выйсьці на свабоду ўжо пасьля 30 траўня.
Яго абвінавацілі ў зборы інфарамацыі:
📌 пра раён вайсковага аэрадрома ў Бяла-Падлясцы,
📌 пра дзеяньні вайсковай авіяцыі на гэтым аэрадроме,
📌 пра чыгуначную інфраструктуру і перамяшчэньне вайсковай тэхнікі і іншае.
Украіна перадала Расеі яшчэ аднаго палоннага беларуса. Даведаліся, хто гэта
https://smarturl.click/xVY44
Украіна ў межах абмену палоннымі 25 траўня перадала Расеі грамадзяніна Беларусі Сяргея Мірончыка, які трапіў ва ўкраінскі палон у лютым 2025 году.
Расказваем падрабязьней пра гэтага чалавека.
Вядома, што ён нарадзіўся ў вёсцы Лукомль Віцебскай вобласьці. У Беларусі Сяргей Мірончык меў адміністратыўку за знаходжаньне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым стане, а таксама два крымінальныя артыкулы.
Зьнешняя выведка Ўкраіны: у Беларусі няма расейскай ядзернай зброі
https://smarturl.click/vdq7R
Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што на тэрыторыі суседняй Беларусі ў гэты момант ёсьць толькі носьбіты ядзернай зброі, але яе самой няма. Кіраўнік Службы зьнешняй выведкі Ўкраіны Алег Івашчанка мае інфармацыю, што Беларусь не атрымлівала ядзернай зброі ад Расеі.
Анархісту Раманаву ў трэці раз дадалі турэмны тэрмін
Анархісту Сяргею Раманаву далі 1,5 года за «непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай установы». Гэта ўжо трэці прысуд палітвязьню паводле такога абвінавачваньня. Агульны тэрмін, прызначаны палітвязьню, дасягнуў 24 гадоў 5 месяцаў.
Сяргея Раманава затрымалі ў кастрычніку 2020 году разам з трыма паплечнікамі-анархістамі Ігарам Аліневічам, Дзьмітрыем Дубоўскім і Дзьмітрыем Рэзановічам. Іх абвінавацілі ў тэрарызьме і незаконным абарачэньні зброі. Раманаву прысудзілі 22 гады і 11 месяцаў.
Іншыя факты перасьледу: https://smarturl.click/qBjOd
Літва патрабуе ад Беларусі 200 мільёнаў эўра кампэнсацыі ў пазове за справакаваны мігранцкі крызіс
https://smarturl.click/p25XW
Літва, якая падала пазоў супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН у Гаазе, патрабуе больш за 200 мільёнаў эўра кампэнсацыі за мігранцкі крызіс, справакаваны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.
Дзяржаўны камітэт вайсковай прамысловасьці заявіў, што падпісаў рэкордныя кантракты пасьля выставы MILEX-2025
https://smarturl.click/JndeL
Нягледзячы на заяўлены міжнародны статус і актыўную рэкляму падзеі ў праўладных мэдыя, прэс-канферэнцыя Дзьмітрыя Пантуса, старшыні галоўнага арганізатара выставы — Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі — прайшла практычна ў пустой залі.
Паводле сьцьверджаньня Пантуса, выстава прынесла беларускаму ВПК рэкордны за яе гісторыю партфэль кантрактаў больш чым на 390 млн даляраў. На мінулым форуме два гады таму сума склала 277 млн даляраў.
«Варта быць уважлівымі да людзей, якія выйшлі з турмы, да іхных пачуцьцяў»
https://smarturl.click/nV5yA
Канец рэсурсаў, страта сэнсу, брак мэдычнай дапамогі — лекар і псыхолягі пракамэнтавалі Свабодзе, чаму былыя палітвязьні могуць паміраць неўзабаве пасьля вызваленьня.
Дэфіцыт бульбы і цыбулі, «Арктычная брыгада» на парадзе ў Менску, размова з бацькамі загінулага добраахвотніка. Самае цікавае за тыдзень
https://smarturl.click/mBblO
Што здарылася на тыдні, што прыцягвала ўвагу, выклікала пытаньні і давала адказы — у самых цікавых публікацыях Свабоды за апошнія сем дзён — глядзіце і чытайце.
Расказваем пра зьніклых беларускіх жывёлаў, якім сёлета прысьвяцілі маркі
https://smarturl.click/3QM1X
19 траўня ў Беларусі паступілі ў продаж новыя паштовыя маркі, прысьвечаныя дзікім жывёлам, што зьніклі на тэрыторыі краіны.
Тур, хахуля, расамаха, дзікі лясны кот — іх больш не сустрэць у беларускіх лясах, і гэта павінна нагадаць, што варта берагчы прыроду і ставіцца да яе з павагай.
Выйшла кніга пра гісторыю футболу на Аршаншчыне, аўтар якой прапануе называць гэтую гульню «ножным шпурляком»
https://smarturl.click/DYXee
Кніга «На „Старт“ і ў „Тэмпе“» выйшла ў лёнданскім выдавецтве «Скарына Прэс».
Аўтар кнігі Арцём Сізінцаў ўжывае адметныя спартовыя тэрміны, узятыя з даробку выбітных беларускіх мовазнаўцаў.
Ён расказаў Свабодзе, як шукаў матэрыял і чаму карыстаўся арыгінальнай спартовай лексыкай.
Галоўную ўзнагароду кінафэстывалю ў Канах атрымаў фільм іранскага рэжысэра, былога палітвязьня
https://smarturl.click/j7p4Z
Галоўную прэмію 78-га Канскага фэстывалю, Залатую пальмавую галіну, прысудзілі фільму іранскага рэжысёра Джафара Панахі «Простая выпадковасьць».
64-гадовы Джафар Панахі, які ў апошнія гады таемна зьняў шэраг фільмаў у Іране, атрымаў сёлетнюю прэстыжную ўзнагароду за свой фільм пра групу былых зьняволеных у Іране, якія выкралі ахоўніка, які нібыта адказваў за іх катаваньні.
Самога рэжысёра ўлады Ірана перасьледуюць ужо некалькі гадоў, яго часта знявольвалі на радзіме і гадамі забаранялі выяжджаць за мяжу.
У красавіку 2023 года Панахі ўпершыню за 14 гадоў пакінуў Іран пасьля адбыцьця тэрміну зьняволеньня.
Ужо сёньня: беларускаму рублю — 33 гады
У 1992-м увялі беларускія грошы, якія ў народзе празвалі «зайчыкамі».
1 беларускі рубель на старце каштаваў 10 савецкіх.
Але да сёньняшняга свайго стану беларускія грошы дайшлі праз дэнамінацыі, якія агулам адкінулі сем нулёў.
Больш падзей 25 траўня ў гісторыі чытайце пад спасылкай:
https://smarturl.click/mBb89
Стала вядомае імя трэцяй асобы, абвешчанай Інтэрполам у вышук за прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску ў 2021-м годзе.
https://smarturl.click/qBjkx
4 верасьня 2024 году Акружны суд Варшавы завочна арыштаваў былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка зьмены кантролю Яўгена Цыганова, а таксама «неназванага афіцэра КДБ высокага рангу Андрэя А. М.»
Цяпер стала вядомае яго імя: прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Польшчы паведаміў «Белсату», што трэці чалавек у вышуку — начальнік 9-га галоўнага ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Андрэй Анатольевіч Мыцько.
Эвакуавалі валянтэра «Вясны» Андрэя Чапюка
Пра гэта паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.
Андрэй Чапюк правёў за кратамі паводле палітычных артыкулаў 4,5 гады. Сёлета ў красавіку ён скончыў адбываць тэрмін. Аднак на волю яго выпусьцілі не адразу, а павезьлі на дадатковы допыт.
BySol абвясьціў збор сродкаў на падтрымку Андрэя Чапюка.
Беларускіх палітыкаў у Польшчы дапыталі ў справе зьнікненьня Мельнікавай
https://smarturl.click/gg8O2
Польскія службы дапыталі некаторых сябраў Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня як сьведак у справе зьнікненьня сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
Пра гэта паведаміў кіраўнік НАУ Павал Латушка на сваім ютуб-канале, заўважыў «Позірк».
Паводле ранейшых заяваў Паўла Латушкі, заяву аб зьнікненьні Мельнікавай у польскую паліцыю ён падаў 25 сакавіка.
Паводле Латушкі, «найбольш праўдападобнай зьяўляецца вэрсія пра тое, што гэта была дзейнасьць спэцслужбаў рэжыму Лукашэнкі», якія «вядуць вайну з нашымі дэмакратычнымі інстытутамі і канкрэтна з нашай камандай НАУ».
Трамп назваў Пуціна «абсалютным вар’ятам» і папярэдзіў пра «падзеньне» Расеі
https://smarturl.click/8pdob
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пасьля сэрыі сьмяротных нападаў Расеі на Ўкраіну заявіў, што расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін «абсалютна зварʼяцеў» і папярэдзіў, што калі ён паспрабуе заваяваць усю Ўкраіну, гэта прывядзе да «падзеньня» Расеі.
«Мы якраз размаўляем, а ён страляе ракетамі па Кіеве і іншых гарадах. Мне гэта зусім не падабаецца», — сказаў Трамп.
🐟 Пачалося банкруцтва аднаго з найбуйнейшых вытворцаў рыбных прадуктаў Беларусі
https://smarturl.click/DYXVb
«Белрыба» працавала на беларускім рынку больш за 60 гадоў. Яно было адным з найбуйнейшых вытворцаў рыбнай прадукцыі з сеткай крамаў па ўсёй краіне.
Human Rights Watch заявіла пра эскаляцыю расейскіх нападаў на мірных жыхароў Украіны
https://smarturl.click/Ax4RM
Урады, якія вядуць перамовы з Расеяй, павінны настойваць на павазе да гуманітарнага права, кажуць праваабаронцы з Human Rights Watch.
У выніку расейскіх атак на Ўкраіну з студзеня 2025 году загінулі і атрымалі раненьні больш мірных жыхароў, чым за аналягічны пэрыяд 2024 году, заявіла 22 траўня праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.
Украіна перадала Расеі яшчэ аднаго палоннага беларуса
https://smarturl.click/xVY44
Украіна ў межах абмену палоннымі з Расеяй 25 траўня перадала грамадзяніна Беларусі Сяргея Мірончыка, які трапіў ва ўкраінскі палон у лютым 2025 году.
Як паведамілі Свабодзе ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які рэалізуе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, да кантракту з расейскай арміяй ён жыў у паслёку Тайцы Гатчанскага раёну Ленінградзкай вобласьці.
На фота намесьнік міністра абароны Расеі Аляксандар Фамін сустракае на тэрыторыі Беларусі расейскіх ваеннапалонных
Расея трэці дзень запар атакуе Ўкраіну ракетамі і бесьпілётнікамі, ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/b5BJV
Сілы СПА Ўкраіны працавалі над Кіевам і Харкавам. У Харкаве чулі больш за дзесяць выбухаў.
У Варшаве прайшлі маршы ў падтрымку кандыдатаў на выбарах прэзыдэнта
ФОТА: https://smarturl.click/3QMap
🇵🇱 Другі тур выбараў прэзыдэнта Польшчы адбудзецца 1 чэрвеня. 25 траўня ў Варшаве прайшлі асобныя маршы прыхільнікаў абодвух кандыдатаў, якія паводле арганізатараў сабралі сотні тысяч чалавек.
У Польшчы ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў выйшлі мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, які прадстаўляе «Грамадзянскусю плятформу», што ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю і кандыдат, які афіцыйна не належыць, але падтрыманы апазыцыйнай кансэрватыўнай партыяй «Права і справядлівасьць», кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы Караль Наўроцкі.
Ужо сёньня: 30 гадоў таму Аляксандар Лукашэнка і Віктар Чарнамырдзін урачыста прыбралі памежны слуп на мяжы Беларусі і Расеі
А таксама ў гэты дзень
📌скончылася грамадзянская вайна ў ЗША,
📌нарадзіўся Дантэ Аліг’еры,
📌 утварылася літаратурная суполка «Ўзвышша»
Больш падзей 26 траўня ў гісторыі чытайце пад спасылкай:
https://smarturl.click/w4wYW
На мяжы Беларусі і Ўкраіны адбыўся трэці этап вялікага абмену ўкраінскіх і расейскіх палонных
https://smarturl.click/zdl6b
«303 ўкраінскія абаронцы дома. Трэцюю частку абмену ў фармаце 1000 на 1000, пра які ўдалося дамовіцца ў Турэччыне, завяршылі», — напісаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі.
Паводле Мінабароны РФ, было вызвалена 880 іх вайскоўцаў і 120 цывільных.
Расейскія грамадзяне пасьля абмену выехалі ў Беларусь.
Абмен адбыўся памежным пераходзе паміж Гомельскай і Чарнігаўскай абласьцямі.
Абмен стаў найбуйнейшым у гісторыі вайны Расеі супраць Украіны.
ІТ-жаргон і беларускія гаворкі. ТЭСТ
https://smarturl.click/aeED
Народная беларуская мова — скарбніца вобразных і сакавітых словаў.
Нарэшце прыйшоў час авалодаць імі для ІТ-спэцыялістаў (і аматараў таксама).
Запускаем рэжым тэставаньня!
Другую ноч запар Расея масава атакавала Кіеў і іншыя рэгіёны Ўкраіны
https://smarturl.click/4OmpY
Загінулі як мінімум 7 чалавек, у тым ліку трое дзяцей.
Гукі выбухаў грымелі ўсю ноч у Кіеве і навакольлі, пакуль украінскія сілы супрацьпаветранай абароны гадзінамі спрабавалі зьбіць варожыя бесьпілотнікі і ракеты. Паводле інфармацыі службы бяспекі Ўкраіны, у сталіцы загінулі як мінімум чатыры чалавекі і 16 атрымалі раненьні.
У Жытомірскай вобласьці, на захад ад Кіева, загінулі трое дзяцей ва ўзросце 8, 12 і 17 гадоў.
На фота наступствы расейскага паветранага нападу на Кіеў, 25 траўня 2025
Ляўрэатам прэміі імя Арсеньневай стаў паэт Сяргей Прылуцкі, які далучыўся да ўкраінскага войска
https://smarturl.click/XDLxG
Зборнік вершаў Прылуцкага «Нічога нястрашнага» журы ўганаравала ўзнагародай за «голас чалавечай любові ў час вайны і бесчалавечнасьці».
Паводле інфармацыі Беларускага ПЭНу, творы ў зборніку, які выйшаў у выдавецтве hochroth Minsk, апісваюць «перажыты аўтарам досьвед вайны ва Ўкраіне».
Зборніка «Нічога нястрашнага» магло б і ня быць, «калі б не было гэтай вайны», заявіў аўтар, дадаўшы, што «гэта, мабыць, быў бы лепшы варыянт».
Прылуцкі жыве ў Бучы (Кіеўская вобласьць Украіны) — горадзе, які ў лютым — сакавіку 2022 года быў пад акупацыяй Расеі, дзе расейскія войскі зладзілі масавыя забойствы мірных жыхароў.
Сёлета напрыканцы красавіка літаратар уступіў у шэрагі Інтэрнацыянальнага легіёну для абароны Ўкраіны.
«Ты як чалавек без радзімы. Твая радзіма захоплена дыктатарам, твае сябры, знаёмыя, каханыя — у турмах, ты з гэтым болем жывеш. І ў цэлым, ты не жывеш. Ты проста змагаесься, супраціўляесься кожны дзень, каб хутчэй вярнуцца.
І табе здаецца, што вось тады пачнецца жыцьцё — таму што цяпер няма жыцьця ні для тых, хто ў турмах, няма жыцьця для тых, хто жыве ў Беларусі, і няма жыцьця для тых, хто быццам бы жыве ў свабодным сьвеце, але ўсё роўна прысьвячае сваё жыцьцё барацьбе. Ім таксама жыць за мяжой не так проста».
https://smarturl.click/MGeeR
У інтэрвію праграме «Настоящее Время. Балтия» Сьвятлана Ціханоўская распавяла пра тое, як жыць чалавеку без радзімы, і як яна і яе каманда абараняюць правы тысяч іншых беларусаў, якія таксама былі вымушаныя зьехаць з краіны.