Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Літва плянуе стварыць інфармацыйны пункт Рады Эўропы для грамадзян Беларусі
https://smarturl.click/b558B
Прапанову пра стварэньне інфармацыйнага пункту ўхваліў сёньня літоўскі ўрад, піша Delfi.
Гэты пункт будзе інфармаваць беларусаў пра дзейнасьць, каштоўнасьці і прынцыпы Рады Эўропы.
Беларусь не ўваходзіць у Раду Эўропы. Эўракамісія таксама ня мае прадстаўніцтва ў Беларусі, а ранейшае супрацоўніцтва Менску з Эўракамісіяй спынілася праз датычнасьць Беларусі да агрэсіі Расеі супраць Украіны.
«Гэта чэлендж», — Пяткевіч пра сваё прызначэньне намесьніцай прэм’ер-міністра
https://smarturl.click/B44on
Прызначаная сёньня намесьніцай прэм’ер-міністра Натальля Пяткевіч будзе займацца сацыяльнымі пытаньнямі. «Гэта чэлендж, пэўны выклік, бо гэта ня проста сацыяльная сфэра (адукацыя, ахова здароўя, кульура) — гэта вялізная эканоміка», — перадае яе словы БелТА.
Пяткевіч сказала, што прызначэньне было для яе нечаканым.
Людзі імкнуцца да больш высокага ўзроўню жыцьця і ў іх адпаведныя чаканьні ад улады, адзначыла Пяткевіч. А гэта запатрабуе інавацый, А значыць, і вялікіх выдаткаў, лічыць Пяткевіч.
🇱🇹🇩🇪Канцлер Нямеччыны Мэрц у Вільні заявіў аб пагрозе з боку Расеі на ўсходнім флянгу NATO
https://smarturl.click/vddl8
Канцлер Мэрц прыбыў у Літву на цырымонію пачатку разгортваньня першай нямецкай брыгады на ўсходнім флянгу NATO.
«Існуе пагроза для ўсіх нас з боку Расеі, — сказаў Мэрц журналістам у сталіцы Літвы Вільні.— Мы абараняем сябе ад гэтай пагрозы — і таму мы сёньня тут. Разам з нашымі партнэрамі мы поўныя рашучасьці абараняць тэрыторыю альянсу ад любой агрэсіі. Бясьпека нашых балтыйскіх саюзьнікаў — гэта таксама наша бясьпека», — сказаў Мэрц журналістам у Вільні, яго цытуе AFP.
У Вашынгтоне застрэлілі дваіх супрацоўнікаў амбасады Ізраіля, гэта была пара, што зьбіралася заручыцца
https://smarturl.click/4OOJd
Два супрацоўнікі пасольства Ізраіля, маладая пара, якая збіралася заручыцца, былі забітыя адзінокім узброеным чалавекам у Вашынгтоне ў сераду ўвечары, а падазраваны, які скандаваў прапалестынскія лозунгі, знаходзіцца пад вартай, паведамілі чыноўнікі.
Эўрапарлямэнт ухваліў падвышэньне мытаў азотныя ўгнаеньні і сельгаспрадукцыю зь Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/E11L1
Чакаецца, што ў выніку ўвядзеньня новых мытаў імпарт беларускіх і расейскіх тавараў, ахопленых рэглямэнтам, практычна спыніцца.
У Музэі Вольнай Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава з рэчамі палітвязьняў
Фраза „Нічога асабліва новага“ часта сустракаецца ў лістах беларускіх палітвязьняў. За гэтымі словамі — спроба схаваць боль і руціну зьняволеньня. Але менавіта гэтая зьнешняя будзённасьць і становіцца сьведчаньнем сыстэмнай несправядлівасьці, якую перажылі і перажываюць тысячы беларусаў.
Цяпер рэчы і лісты беларускіх палітвязьняў можна ўбачыць на адмысловай выставе ў Варшаве.
📷 Больш здымкаў: https://smarturl.click/b55pM
Пераемніца кампаніі Wargaming у Беларусі і Расеі трапіла пад судовы перасьлед
https://smarturl.click/kZZYx
Расейская студыя Lesta Games, якая з пачаткам вайны выкупіла ў Wargaming бізнэс у Беларусі і Расеі, трапіла пад ціск расейскіх сілавых і судовых структур.
Кампаніі прад’явілі абвінавачваньні ў датычнасьці фінансаваньня Ўзброеных сіл Украіны, ёй пагражае прызнаньне датычнай да так званай экстрэмісцкай дзейнасьці.
Дэфіцыт бульбы і цыбулі — чаканы вынік пастановы пра стрымліваньне цэнаў
https://smarturl.click/aRR5D
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук у размове са Свабодай аналізуе
🔸чаму сілавікі прыйшлі ў «Эўраопт» ды іншыя кампаніі,
🔸вызначае стаўленьне ўлады да бізнэса
🔸і разважае, у чым прычына дэфіцыту бульбы і цыбулі.
Акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў у Вільні
21 траўня — дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі. Беларусы Вільні ўшанавалі памяць памерлых палітвязьняў і запатрабавалі вызваленьня людзей, якіх сёньня ўтрымліваюць у беларускіх турмах паводле палітычных прысудаў. Відэа Свабоды
„Хопіць катаваньняў! Спыніце бессэнсоўныя сьмерці!“ У Вільні прайшла акцыя падтрымкі беларускіх палітвязьняў
Фотагалерэя: https://smarturl.click/200xR
Акцыя адбылася каля амбасады Беларусі ў Вільні і была маўклівай. Дзясяткі беларусаў, якія жывуць або 21 траўня апынуліся ў Вільні, прынесьлі плякаты, нацыянальныя беларускія сьцягі і зьнічы, каб падтрымаць палітвязьняў, якія застаюцца ў Беларусі за кратамі, а таксама ўспомніць тых, каго ўжо няма.
У Беларусі на гэты момант 1189 чалавек, прызнаных палітвязьнямі. Напярэдадні збору беларусаў і салідарных зь імі ў Вільні стала вядома пра сьмерць Валянціна Штэрмера — гэта ўжо як найменей восьмы палітвязень, які памёр за кратамі ў Беларусі за апошнія гады.
На адным з плякатаў, прынесеных на акцыю, гаварылася „Хопіць катаваньняў! Спыніце бессэнсоўныя сьмерці!“
Польшча заявіла Расеі пратэст супраць выдаленьня польскіх вайсковых сымбаляў з могілак у Медным
https://smarturl.click/XDDvm
Польскія афіцэры, чые парэшткі былі знойдзены ў Медным, былі ўзятыя ў палон савецкай арміяй пасьля ўварваньня ў Польшчу 17 верасьня 1939 году. На працягу дзесяцігодзьдзяў Савецкі Саюз вінаваціў у гэтым злачынстве нацысцкую Нямеччыну.
Сярод сымбаляў, якія зьніклі з могілак — найвышэйшая польская вайсковая ўзнагарода ордэн Virtuti Militari, а таксама юбілейны мэдаль „Крыж верасьнёўскай кампаніі“.
Нараджальнасьць у Беларусі за апошнія шэсьць гадоў упала больш чым на 23%
https://smarturl.click/AxxwR
Многія лічбы, у тым ліку па нараджальнасьці, дзяржаўнае статыстычнае агенцтва не публікавала з 2020 па 2023 гг.
Пры гэтым у сталіцы — Менску — нарадзілася больш дзяцей, чым у іншых рэгіёнах краіны, то бок больш за нованароджаных у цэлых абласьцях.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем» Беларускую аналітычную майстэрню
https://smarturl.click/zddLo
Датычнымі да фармаваньня названыя Андрэй Вардамацкі, Марына Новікава і Павел Вусаў.
Беларуская аналітычная майстэрня — незалежная сацыялягічная і аналітычная ініцыятыва, заснаваная ў 2012 годзе ў Варшаве Андрэем Вардамацкім.
У Польшчу зь Беларусі спрабавала трапіць рэкордная сёлета колькасьць мігрантаў
https://smarturl.click/Y33va
Амаль 300 чалавек!
Папярэдні рэкорд году быў усяго паўтыдня таму, 17 траўня, калі Польшча спыніла 223 спробы мігрантаў незаконна перайсьці мяжу.
Агулам жа за год суседзі Беларусі з краін Эўразьвязу налічылі больш як 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэньня мяжы зь беларускай тэрыторыі, падлічыў «Позірк».
«Арктычная брыгада», якую амаль зьнішчылі пад Харкавам. Што за вайскоўцы з Расеі прыяжджалі на парад у Менску
https://smarturl.click/8ppA0
На парадзе ў Менску 9 траўня зьявілася тэхніка аднаго з элітных расейскіх вайсковых фармаваньняў — 200-й мотастралковай брыгады зь Печангі.
Брыгада ўдзельнічала ў баях пад Харкавам у 2022 годзе і панесла там значныя страты.
Цяпер гэты падразьдзел зноў у фокусе ўвагі — разам з тэхнікай, якая можа мець дачыненьне да ядзернай інфраструктуры.
Свабода расказвае, што вядома аб прыбыцьці ў Беларусь 200-й мотастралковай брыгады зь Печангі і чаму гэта выклікае пытаньні.
Вялікабрытанія абвінаваціла Расею ва ўзломе 10 тысяч відэакамер для адсочваньня і зрыву дапамогі Ўкраіне
https://smarturl.click/oVVLA
Што рабілі хакеры?
• Зьбіралі інфармацыю пра расклад цягнікоў,
• шукалі транспартныя накладныя,
• рассылалі фішынгавыя электронныя лісты з парнаграфіяй і падробленымі дакумэнтамі,
• кралі паролі для доступу да сыстэмаў.
Украіна яшчэ на 5 гадоў падоўжыла антыдэмпінгавыя мыты на беларускі цэмэнт
https://smarturl.click/kZZpQ
Украіна падоўжыла на 5 гадоў дзеяньне ўведзеных у 2019 годзе антыдэмпінгавых мытаў на імпарт цэмэнту зь Беларусі.
Мыта на беларускі цэмэнт складае 57,03%. Яго Ўкраіна ўвяла ў 2019 годзе.
Да ўвядзеньня мыта Беларусь пастаўляла ва Ўкраіну: за 2017 год — больш як 360 тысяч тон цэмэнту, за 2018 — больш як 270 тысяч тон.
«Украінцы казалі: бяз гэтага беларуса мы на штурм ня пойдзем». Размова з пабрацімам загінулага Аляксея Аўдзея
https://smarturl.click/DYY9o
Пра гібель беларускага добраахвотніка стала вядома ў сярэдзіне траўня. Аляксей стаў адным з больш чым 70 беларусаў, якія на гэты момант загінулі ва Украіне, ваюючы на баку Кіева.
Пра тое, якім Аляксей быў на фронце, Свабодзе расказаў яго пабрацім.
Натальлю Пяткевіч прызначылі першай намесьніцай прэм’ер-міністра Беларусі
https://smarturl.click/VRRQn
Пяткевіч ужо неаднаразова займала важныя дзяржаўныя пасады.
3 сакавіка віцэ-прэм’ерам прызначылі Ўладзімера Караніка, ён стаў куратарам сацыяльнай сфэры. Да прызначэньня Каранік займаў пасаду старшыні Горадзенскага аблвыканкаму. Адметна, што Караніка ставілі намесьнікам прэм’ер-міністра ў той час, калі сама пасада кіраўніка ўраду заставалася вакантнай. Толькі праз тыдзень афіцыйнае прызначэньне атрымаў Аляксандар Турчын. А Каранік ужо сёньня ўзначаліў прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук.
«Дзе пачынаецца год». Беларускі гурт зь Сіетлу прэзэнтуе новы альбом
https://smarturl.click/7vvgk
Беларуская рэжысэрка, сьпявачка, зьбіральніца фальклёру і нацыянальных строяў Вольга Дземка, якая даўно жыве ў ЗША, 20 траўня прэзэнтавала новы музычны альбом «Дзе пачынаецца год».
З 2026 году беларускія дзесяціклясьнікі будуць праходзіць 10-дзённыя вучэбна-палявыя зборы
https://smarturl.click/1332Y
У 11-ю клясу без праходжаньня збораў пускаць ня будуць.
Памёр унук Якуба Коласа і Янкі Маўра Сяргей Міцкевіч
https://smarturl.click/DYYW0
Пайшоў з жыцьця нашчадак двух выбітных беларускіх пісьменьнікаў. Зусім нядаўна — 5 траўня — ён адсьвяткаваў 78-годзьдзе.
Ужо сёньня: 125 гадоў з дня нараджэньня этнографа і мовазнаўцы Мікалая Касьпяровіча
22 траўня 1900 году, роўна 125 гадоў таму на Ігуменшчыне нарадзіўся Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, краязнавец, мовазнаўца і дасьледчык літаратуры. Пісаў пра гісторыю краязнаўчай працы на Беларусі, яе задачы і мэтодыку, дасьледаваў гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва, архітэктуру, сучасную графіку. Ахвяра сталінізму.
Больш падзей 22 траўня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/ZXXxd
Галоўнае за 21 траўня
📌«Месца эвакуацыйнага збору». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра чалавечную будучыню Беларусі
📌Туск заявіў, што Польшча ня будзе адпраўляць войскі ва Ўкраіну, а засяродзіцца на ахове мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
📌Ці мае Эўразьвяз «карты», каб ціснуць на Расею? Аналіз Свабоды
📌«Арктычная брыгада», якую амаль зьнішчылі пад Харкавам. Што за вайскоўцы з Расеі прыяжджалі на парад у Менску
📌Лукашэнка абавязаў наймальнікаў адказваць за работнікаў-мігрантаў
📌Палітвязень Валянцін Штэрмер памёр у калёніі — ПЦ «Вясна»
📌Кажам «Беларусь» — разумеем «палітвязьні». Фактар палітзьняволеных у жыцьці Беларусі
📌Нараджальнасьць у Беларусі за апошнія шэсьць гадоў упала больш чым на 32%
📌„Хопіць катаваньняў! Спыніце бессэнсоўныя сьмерці!“ У Вільні прайшла акцыя падтрымкі беларускіх палітвязьняў. Фотагалерэя
З Чырвонай кнігі Беларусі сёлета выключылі амаль у чатыры разы больш відаў, чым унесьлі
https://smarturl.click/3QQz7
Цяпер у Чырвонай кнізе налічваецца 213 відаў жывёл і 310 відаў дзікарослых расьлін, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня. Апошнім часам улады вельмі актыўна зьмяняюць ахоўны статус многіх жывёлаў.
Кажам «Беларусь» — разумеем «палітвязьні». Фактар палітзьняволеных у жыцьці Беларусі
https://smarturl.click/mBB20
За апошнія пяць гадоў пытаньне палітзьняволеных ператварылася ў важны грамадзка-палітычны фактар Беларусі, стала чыньнікам, які моцна ўплывае на працэсы жыцьцядзейнасьці краіны ва ўсіх сфэрах і ў прыватнасьці на замежную палітыку.
Палітвязень Валянцін Штэрмер памёр у калёніі — ПЦ „Вясна“
https://smarturl.click/Ree9b
„Учора стала вядома, што напачатку 2025 году памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, які адбываў тэрмін у шклоўскай калёніі № 17. Абставіны трагедыі незразумелыя. Дакладна невядомая і дата сьмерці — толькі тое, што гэта адбылося ў пачатку 2025 году“, — пішуць праваабаронцы.
Валянцін Штэрмер як мінімум восьмы палітычны вязень, які памёр у беларускіх турмах ад 2021 году.
Лукашэнка абавязаў наймальнікаў адказваць за работнікаў-мігрантаў
https://smarturl.click/7vvmG
Аляксандар Лукашэнка 21 траўня падпісаў указ пра «падвышэньне ролі наймальнікаў у галіне зьнешняй працоўнай міграцыі», паведаміла ягоная прэс-служба.
Пад Кіевам разьвіталіся з маладою маці, якая закрыла сабой сына ад атакі дрона
Паводле відавочцаў, падчас атакі жанчына закрыла сабой свайго 4-гадовага сына Марка. Хлопчык атрымаў раненьні, але выжыў. Цяпер ён у лякарні.
Пацярпелі таксама бацькі ейнага мужа Сяргея. Сам ён служыць на лініі фронту.
Уначы 18 траўня Расея атакавала Ўкраіну сотнямі бесьпілётнікаў «Шахед».
Зьявілася інфармацыя пра забойства ў Мадрыдзе ўкраінскага палітыка Партнова, былога паплечніка Януковіча
https://smarturl.click/kZZ1O
Як піша Reuters, невядомы ўзброены чалавек або людзі застрэлілі былога ўкраінскага палітыка Андрэя Партнова ў сераду раніцай каля школы ў багатым прыгарадзе Мадрыда. Агенцтва спасылаецца на крыніцу, блізкую да расьсьледаваньня ў паліцыі.
Партноў быў блізкім паплечнікам былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча, які быў зрынуты падчас Эўрамайдана ў 2014 годзе.