Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Праваабаронцы выступілі з Маніфэстам да Дня палітвязьняў: «Час вызваленьня — цяпер!»
https://smarturl.click/mBBmm
Яны заклікаюць дэмакратычных палітыкаў усяляк спрыяць вызваленьню палітвязьняў, бо іх становішча катастрафічнае.
На сакавік 2025 году ў Беларусі
• больш за 2600 палітычных зьняволеных цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю,
• каля 1200 застаюцца за кратамі з палітычных матываў,
• як мінімум 8 чалавек памерлі ў зьняволеньні праз бесчалавечныя ўмовы,
• больш за 200 зьняволеных належаць да ўразьлівых групаў,
• дзясяткі знаходзяцца ў крытычным стане, нагадваюць праваабаронцы.
Трамп заявіў, што да канца ягонага тэрміну ЗША створаць супрацьракетны «Залаты купал»
https://smarturl.click/VRRZQ
У яе рамках амэрыканскую зброю ўпершыню разьмесьцяць у космасе.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп чакае, што сыстэма будзе «цалкам працаздольнай да канца яго тэрміну» (у 2029 годзе).
Пэнтагон даўно патрабаваў удасканаліць абарону ЗША ад найноўшых кітайскіх і расейскіх ракет.
Сэнатары ЗША патрабуюць ад Расеі вярнуць выкрадзеных украінскіх дзяцей да любога мірнага пагадненьня
https://smarturl.click/oVV0a
«Бесчалавечны і нічым не справакаваны напад Пуціна на Ўкраіну стаў пачаткам найбуйнейшай вайны ў Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны. Ён выкраў тысячы дзяцей, каб прамыць ім мазгі і русіфікаваць іх у спробе зьнішчыць іх культурную ідэнтычнасьць і спадчыну. Злучаныя Штаты павінны запатрабаваць вяртаньня гэтых дзяцей, перш чым падпісваць пагадненьне аб спыненьні вайны ва Ўкраіне», — сказаў кіраўнік двухпартыйнай сэнатарскай групы.
Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак назваў гэтую рэзалюцыю «важным сыгналам з боку Злучаных Штатаў».
Ужо сёньня: Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі; гадавіна гібелі Вітольда Ашурка
https://smarturl.click/WRRYZ
21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах загінуў 50-гадовы палітвязень, беларускі патрыёт і грамадзкі дзеяч Вітольд Ашурак.
Беларусы ведаюць яго як палітычнага і грамадзкага дзеяча і палітвязьня, які загінуў пры нявысьветленых абставінах у шклоўскай калёніі.
Галоўнае за 20 траўня
📌Ігар Лосік пяты раз сустракае дзень нараджэньня ў няволі
Вайна з Касьцюшкам у Беларусі працягваецца. Зьніклі бюст, экспазыцыя і памятная шыльда
📌Эўразьвяз плянуе скараціць пэрсанал свайго прадстаўніцтва ў Беларусі
📌„Мы ганарымся сваім сынам“. Размова з бацькамі і блізкімі загінулага беларускага добраахвотніка Аляксея Аўдзея
📌Звароту ад электронных кніг да папяровых паспрыяла эміграцыя беларусаў пасьля 2020-га. Kamunikat.org адзначае 25-гадовы юбілей
📌У новы пакет санкцый ЭЗ супраць Расеі і Беларусі ўключылі Менскі завод колавых цягачоў
📌Чаму афіцыйны Менск заляцаецца да Ватыкану? Тлумачыць Валер Карбалевіч
Горацкая сельскагаспадарчая акадэмія скарачае колькасьць спэцыяльнасьцяў
https://smarturl.click/vddy5
У Горацкай акадэміі адмовіліся ад дзьвюх спэцыяльнасьцяў на вочным аддзяленьні, але павялічаць набор на некаторыя іншыя.
У Азэрбайджане на 18 гадоў асудзілі навукоўца — стрыечнага брата беларускага коміка
https://smarturl.click/mBBAn
Мужчына атрымаў адукацыю ў Беларусі і займаўся дасьледаваньнямі гісторыі свайго народу — талышоў — якія зазнаюць у Азэрбайджане моцнага ціску.
Як і ягоны стрыечны брат Ідрак, Ікбал моцна зьвязаны зь Беларусьсю, ён жыў у краіне і вучыўся.
Гісторык падкрэсьліў, што ўсе абвінавачваньні супраць яго беспадстаўныя, і ён ужо доўгі час знаходзіцца ў турме безь якіх-небудзь доказаў. Ён заявіў, што дасьледаваў мову і культуру талышоў, і назваў абвінавачваньні ў спробе распальваньня варожасьці паводле нацыянальнай прыкметы абсурднымі, патрабуючы апраўданьня.
Эўразьвяз плянуе скараціць пэрсанал свайго прадстаўніцтва ў Беларусі
https://smarturl.click/dwwQz
Гэта робіцца дзеля эканоміі і ў сувязі са зьменай прыярытэтаў. Скарачэньні закрануць краіны, да якіх Брусэль больш ня мае «моцнага інтарэсу». Сярод такіх называюць і Беларусь.
Чаму афіцыйны Менск заляцаецца да Ватыкану? Тлумачыць Валер Карбалевіч
https://smarturl.click/dwwqz
Афіцыйны Менск разьлічвае, што Ватыкан стане ня проста пасярэднікам ва ўзаемадачыненьнях Беларусі з Захадам, але і адвакатам рэжыму ў перамовах з заходнімі палітыкамі.
Схему ўзаемаадносінаў, калі Ватыкан ня ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі і не крытыкуе, улады хацелі б узяць за ўзорную мадэль для адносінаў паміж Менскам і Захадам.
Эўразьвяз скасоўвае штампы ў пашпартах на межах Шэнгенскай прасторы
https://smarturl.click/8ppg7
У пагадненьні Рады ЭЗ і Эўрапарлямэнту прапануецца ўвесьці новую сыстэму кантролю на межах за шэсьць месяцаў. Сыстэму хацелі ўвесьці яшчэ ў 2024 годзе, але тэрмін быў сарваны, у тым ліку праз пазыцыю Нідэрляндаў, Нямеччыны, Францыі. Дату пачатку паступовага запуску EES павінна вызначыць Эўракамісія.
❤️Ці шмат вы ведаеце пра Радыё Свабода?
https://smarturl.click/pG26
20 траўня 1954 году — дзень, калі Беларуская служба Радыё Свабода пачала сваю працу. Гэты тэст прысьвечаны гісторыі і сучаснасьці Свабоды.
«Мы ганарымся сваім сынам». Размова з бацькамі і блізкімі загінулага беларускага добраахвотніка Аляксея Аўдзея
https://smarturl.click/e00Vk
Беларус з пазыўным «Рыжы» загінуў ва Ўкраіне ў сярэдзіне красавіка. Яго цела застаецца ў «шэрай зоне».
Аляксея пакуль ня могуць эвакуяваць — пра гэта Свабодзе расказалі бацькі Аляксея.
Яны таксама распавялі, якім быў іх сын, чаму паехаў на вайну ва Ўкраіну і як яны ім ганарацца.
Вайна з Касьцюшкам у Беларусі працягваецца. Зьніклі бюст, экспазыцыя і памятная шыльда
https://smarturl.click/w44My
У Малых Сяхновічах Жабінкаўскага раёна, колішнім родавым маёнтку Касьцюшкаў, каля ўваходу ў музэй зьнік помнік Касьцюшку, а ў музэі — экспазыцыя, прысьвечаная слыннаму земляку.
А пад вёскай Касьцюшкава ў Горацкім раёне зьнікла шыльда на памятным камені.
Тадэвуш Касьцюшка — ураджэнец Беларусі, кіраўнік антырасейскага паўстаньня 1795 году, генэрал арміі ЗША, змагар за незалежнасьць Рэчы Паспалітай і Злучаных Штатаў Амэрыкі. Лічыцца нацыянальным героем Беларусі, Польшчы, ЗША.
Ігар Лосік пяты раз сустракае дзень нараджэньня ў няволі
https://smarturl.click/mBBM5
Ігар Лосік быў інаватарам і першапраходцам у сацыяльных мэдыя ў Беларусі. Праз сеткавыя плятформы уплываў на сотні тысяч беларусаў.
Журналіста затрымалі 25 чэрвеня 2020 году, за паўтара месяца да сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў, якія спрычыніліся да самых масавых пратэстаў супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі і нябачных у найноўшай эўрапейскай гісторыі палітычных рэпрэсій.
У школах Беларусі на час заняткаў забіраюць тэлефоны
Цяпер на занятках у беларускіх школах будуць забіраць мабільныя тэлефоны. Такое рашэньне ўхваліла Міністэрства адукацыі. Меркаваньні людзей, у тым ліку вучняў і настаўнікаў, падзяліліся: ад поўнай падтрымкі да рэзкай нязгоды. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Ці мае Эўразьвяз «карты», каб ціснуць на Расею? Аналіз Свабоды
https://smarturl.click/Reejb
Эўрапейскія лідэры пагражалі «маштабнымі» санкцыямі супраць Расеі, калі яна не пагодзіцца на 30-дзённае спыненьне агню, прапанаванае прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Расея не пагадзілася, і эўрапейскія краіны заяўляюць, што зараз працуюць над пакетам санкцыяў. Але аналітыкі настроеныя скептычна.
Польшча ня будзе адпраўляць войскі ва Ўкраіну, а засяродзіцца на ахове мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
https://smarturl.click/6WWlj
«Мы ня будзем уводзіць польскія войскі ва Ўкраіну.
Наша задача — і мы робім гэта для сябе, але і для ўсёй Эўропы — ахоўваць эўрапейскую і польскую мяжу з Расеяй і Беларусьсю з дапамогай нашых салдат...» — сказаў прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
«Месца эвакуацыйнага збору». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра чалавечную будучыню Беларусі
https://smarturl.click/133le
«На маю думку, будучыня — гэта ўяўленьне. І ў гэтым сэнсе, па-мойму, яна ў Беларусі найлепшая ў сьвеце. У нас выдатная краіна, супэрскія людзі і мы ўяўляем будучыню такой, якую нельга не любіць. Цяперашняя цёмная рэальнасьць толькі падкрэсьлівае такую пэрспэктыву», — піша Сяргей Дубавец.
Візавы цэнтар Італіі ў Менску прыпыніў прыём запытаў на вэрыфікацыю
https://smarturl.click/mBBAm
Да канца ліпеня гэтага году цэнтар прыпыніў прыём запытаў на вэрыфікацыю празь вялікі аб’ём апрацоўкі.
Для абвінавачаных у „справе AbzasMedia“ запыталі 11-12 гадоў пазбаўленьня волі. Сярод фігурантаў журналіст Свабоды
https://smarturl.click/aRRqq
Агулам сем азэрбайджанскіх журналістаў, арыштаваных у гэтай справе, абвінавачваюцца ў кантрабандзе, незаконным прадпрымальніцтве, легалізацыі маёмасьці, атрыманай злачынным шляхам, ухіленьні ад выплаты падаткаў і іншых артыкулах.
Гэтыя абвінавачванні прадугледжваюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да 12 гадоў.
На здымку Фарыд Мэхралізадэ перад адным з судовых паседжаньняў
Раскамнагляд безвынікова паскардзіўся ў Amazon на беларускае выданьне «Новы час»
https://smarturl.click/VRRq4
Раскамнагляду не спадабалая зьмесьціва, публікаванае «Новым часам». Расейскае агенцтва падало скаргу ў Amazon, на плятформе якога месьціцца люстэрка сайту.
У Беларусі затрымалі 11 кіраўнікоў буйной сеткі крамаў сэканд-хэнду
https://smarturl.click/5ZZJ3
Паводле Камітэту дзяржкантролю Беларусі, яны нібыта раздрабнілі бізнэс на 12 фірмаў, у выніку чаго сэканомілі на падатках 3,8 мільёна рублёў.
У чэрвені запусьцяць аўтобусны маршрут зь Беларусі да мяжы непрызнанай Абхазіі
https://smarturl.click/Y33qA
Аўтобусы будуць ехаць да пункту пропуску „Псоу“, разьмешчанага на мяжы Расеі і самаабвешчанай рэспублікі Абхазія, якая паводле міжнародных законаў зьяўляецца часткай Грузіі.
Цана дарослага білету — 345 беларускіх рублёў (105 даляраў), дзіцячага — 241,5 рубля (73 даляры).
«Там няма чаго ўзломваць». Стваральнік «Новай Беларусі» адпрэчыў заяву пра выцек зьвестак карыстальнікаў
https://smarturl.click/OLLqa
Раніцай 19 траўня блогер Сяргей Пятрухін апублікаваў відэа, у якім юнак Аляксей Бурбіцкі заявіў пра выцек базы дадзеных карыстальнікаў плятформы «Новая Беларусь».
Эўрапейская рада зацьвердзіла 17-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу, накладзеных на Расею за разьвязаную супраць Украіны вайну
https://smarturl.click/Ree4l
Пад санкцыі трапілі:
🚢 амаль 200 караблёў расейскага «ценевага флёту»,
👤 6 юрыдычных асобаў і 21 чалавек.
Сярод іх — беларуская грамадзянка Натальля Судлянкова. У Чэхіі яе абвінавацілі ў супрацы з расейскімі спэцслужбамі.
Звароту ад электронных кніг да папяровых паспрыяла эміграцыя беларусаў пасьля 2020-га. Kamunikat.org адзначае 25-гадовы юбілей
https://smarturl.click/vdd4g
Днямі спаўняецца 25 гадоў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org, якая была заснаваная і папаўняецца ў Беластоку. Яе наведнікі — пераважна беларусы.
Пагаварылі з польскім журналістам, этнічным беларусам Яраславам Іванюком, які прыдумаў інтэрнэт-бібліятэку «Камунікат», чвэрць стагодзьдзя рупіцца за яе разьвіцьцё і пашырыў справу аднайменным выдавецтвам.
20 траўня палітвязьню, блогеру і журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку спаўняецца 33 гады.
Гэта ўжо пятыя народзіны, якія наш калега сустракае за кратамі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі: што новага
https://smarturl.click/aRRMd
• 280 «экстрэмістаў» за тры месяцы.
• 188 крымінальных спраў за «экстрэмізм» цягам трох месяцаў.
• Паслабленьні для ўсіх, акрамя «экстрэмістаў».
• Суды ў справах за «генацыд», «здраду дзяржаве», пратэсты 2020 году.
• Новыя забароны кніг, лягатыпаў, каналаў у сацыяльных сетках.
Human Constanta апублікавала чарговы агляд барацьбы з «экстрэмізмам» за студзень–сакавік 2025 году. Расказваем, што ў ім.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Радыё Свабода
20 траўня 1954 году ў Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). Першую беларускамоўную перадачу падрыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.
Больш падзеяў 20 траўня ў гісторыі можна знайсьці пад спасылкай: https://smarturl.click/ZXXDY
Галоўнае за 19 траўня
Літва падала пазоў супраць Беларусі ў Гаагу з-за справакаванага мігранцкага крызісу
«Рэжым Лукашэнкі павінен адказваць за злачынствы», — міністар замежных спраў Літвы Будрыс
Празаходні мэр Бухарэста Дан перамог на выбарах у Румыніі, нацыяналіст Сім’ён прызнаў паразу
У Польшчы ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў выйшлі мэр Варшавы Тшаскоўскі і кансэрватар Наўроцкі
Польшча сканфіскавала шыны для самалётаў Boeing, якія везьлі транзытам празь Беларусь і Расею
«Заціснулі апэратараў». Чаму Беларусь і Расея скасоўвалі роўмінг восем гадоў, але так і не змаглі зрабіць гэта цалкам
Сьледчы камітэт абвясьціў у вышук 125 чалавек, зьвязаных з Палком Каліноўскага
Адбылася тэлефонная размова Трампа з Пуціным