Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Атака на цывільны аўтобус на Сумшчыне, шмат ахвяр
9 чалавек загінулі і 4 атрымалі раненьні ў выніку атакі расейскага бесьпілётніка па рэйсавым аўтобусе паблізу Белапольля Сумскай вобласьці.
Як паведамляе Сумская абласная ваенная адміністрацыя, удар па аўтобусе, які перавозіў грамадзянскіх асоб, быў нанесены ў 6 раніцы, паводле папярэдніх ацэнак, БПЛА "Ланцэт".
Ужо сёньня: 180 гадоў выбітнаму этнографу Мікалаю Нікіфароўскаму
17 траўня 1845 году нарадзіўся Мiкалай Нiкiфароўскi, этнограф і фальклярыст. Нарадзіўся пад Суражам у сям'і панамара мясцовай царквы. Стварыў сэрыю нарысаў пад агульнай назвай «Нарысы Віцебскай Беларусі». Дасьледаваў прыкметы, павер'і, песенную спадчыну, звычаі, мэдыцынскія і вэтэрынарныя практыкі беларускага народу.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/ReeE9
Галоўнае за 16 траўня
📌Праверка на паліграфе як панацэя: ці можна верыць «дэтэктару хлусьні»
📌«Разумею, што будуць размовы пра маё мінулае». Гутарка з новым сьпікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом
📌«Мы ператварылі боль і страх у формы салідарнасьці». Як беларускія жанчыны зьмяняюць нацыю
📌СМІ: Перамовы Ўкраіны і Расеі ў Стамбуле прыпыніліся праз супярэчнасьці бакоў. Ёсьць першыя вынікі
📌Таксычная маскуліннасьць, 19 моваў і вірусна папулярныя трэкі. Чаго вы маглі ня ведаць пра Эўравізію-2025
📌Стамбульскае рэха ў Менску. Як «хістацца разам з генэральнай лініяй», якую праводзяць у Крамлі
📌Чаго чакаць ад перамоваў Расеі і Ўкраіны. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
📌Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. Расклад мерапрыемстваў
Стамбульскае рэха ў Менску. Як «хістацца разам з генэральнай лініяй», якую праводзяць у Крамлі
https://smarturl.click/xVVDZ
У турэцкім Стамбуле адбылася першая спроба перамоваў аб замірэньні ва Ўкраіне. Пазыцыя афіцыйнага Менску адносна гэтага пытаньня няпэўная. Бо Аляксандар Лукашэнка асьцерагаецца сказаць нешта неўпапад з расейскім падыходам. А пазыцыя Расеі да канца не зразумелая. Піша Валер Карбалевіч.
Таксычная маскуліннасьць, 19 моваў і вірусна папулярныя трэкі. Чаго вы маглі ня ведаць пра Эўравізію-2025
https://smarturl.click/mBBvz
У Швайцарыі праходзіць 69-я «Эўравізія». Зноў безь Беларусі. У фінале ў суботу, 17 траўня, выступяць прадстаўнікі 26 краін. Расказваем пра асаблівасьці сёлетняга фэстывалю.
Папа Леў XIV прапанаваў Ватыкан месцам наступных мірных перамоваў Расеі і Ўкраіны
🇻🇦 Пра жаданьне Сьвятога пасаду быць актыўна залучаным у мірны працэс сказаў кардынал П'етра Паралін, які перадаваў словы папы. Пра гэта піша выданьне Politico.
У Ватыкане вынікі перамоваў у Стамбуле назвалі „трагічнымі“. Там незадаволеныя тым, што Пуцін сам прапанаваў перамовы ў Турэччыне, але не прыляцеў на іх, у той час калі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі быў гатовы да сустрэчы.
Макрон упэўнены, што становішча ва Ўкраіне зьменіць толькі ціск на Маскву
https://smarturl.click/E11b5
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон у пятніцу абвінаваціў Расею ў тым, што яна «не жадае» спыненьня агню ва Ўкраіне, заявіўшы эўрапейскім лідарам, што толькі ўзмацненьне ціску на Маскву прывядзе да зьменаў.
Сьвятлана Ціханоўская сустрэла Ўладзіміра Зяленскага на саміце ў Тыране
https://smarturl.click/e00ZX
Сьвятлана Ціханоўская і Мая Санду каротка паразмаўлялі з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім на шостым саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці (EPC), які праходзіць у сталіцы Альбаніі.
Лукашэнка і расейскі міністар абароны абмеркавалі пляны супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2025»
https://smarturl.click/Jnnjm
У Беларусь 16 траўня з «працоўным візытам» прыбыў міністар абароны Расеі Андрэй Белавусаў. Яго адразу прыняў Аляксандар Лукашэнка.
«Хачу сказаць, што да вучэньняў мы гатовыя», — заявіў Лукашэнка.
«І ні на кога мы нападаць не зьбіраемся, як некаторыя там думаюць. Ну, гэта іхная справа. Няхай думаюць», — дадаў ён.
Трохбаковая сустрэча паміж расейскай, украінскай і турэцкай дэлегацыямі заплянавана на 12:30 менскага часу
https://smarturl.click/aRR3b
Пра гэта паведаміла крыніца ў турэцкім МЗС, піша агенцтва AFP.
Перад гэтым пачаліся асобныя перамовы паміж Украінай, Злучанымі Штатамі і Турэччынай, якія былі заплянаваныя на 10:45.
▶️ Што яшчэ вядома пра перамовы на гэты час
Трамп пра перамовы Ўкраіны і Расеі: «Нічога не адбудзецца, пакуль мы з Пуціным не сустрэнемся»
Гэтак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся ў чацьвер падчас пералёту з Катару ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Разблытваем клубок інтрыг і сюжэтных паваротаў вакол мірных перамоваў у Турэччыне ў нашым відэа.
МЗС Беларусі назваў Украіну «брацкай дзяржавай»
https://smarturl.click/ZXXZq
«Расея і Ўкраіна — гэта ня проста нашы суседзі, гэта брацкія нам дзяржавы. Беларусь заўсёды пасьлядоўна выступала за адкрыты і прамы дыялёг.
Мы перакананыя, што толькі дыпляматычныя перамовы могуць стаць эфэктыўным інструмэнтам пошуку рашэньняў і ўмацаваньня стабільнасьці ў нашым рэгіёне», — напісала МЗС Беларусі.
Заява МЗС Беларусі выйшла ўвечары 15 траўня, 16 траўня чакаецца пачатак перамоваў паміж Украінай і Расеяй у Стамбуле, але не на ўзроўні прэзыдэнтаў.
Ужо сёньня: 70 гадоў алімпійскай чэмпіёнцы гімнастцы Вользе Корбут
16 траўня 1955 году нарадзілася Вольга Корбут, гімнастка, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка. У Мюнхэне-1972 ураджэнка Горадні здабыла тры залатыя мэдалі (каманднае першынство, вольныя практыкаваньні і бервяно), а ў Манрэалі-1976 золата ў камандным першынстве. Ад 1991 году жыве ў Злучаных Штатах, ганаровая грамадзянка гораду Атланта.
Больш падзей гэтага дня — пад спасылкай: https://smarturl.click/0BBaL
Эўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач
https://smarturl.click/QbbDY
Беларуская дзяячка скардзілася на тое, што Літва адмовіла ёй у палітычным прытулку. На радзіме Карач дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў».
У Менску пачаўся міжнародны форум дасьледчыкаў беларускай казкі і міталёгіі
https://smarturl.click/zddvw
Форум праходзіць у Нацыянальнай акадэміі навук. У праграме — Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Народная казачная проза ў эўрапейскай культуры: архаічная традыцыя і сучасная інтэрпрэтацыя», круглыя сталы, прысьвечаныя пытаньням беларускай міталёгіі, а таксама праблемам сучаснай літаратурнай казкі і яе ўзаемадзеяньню з фальклёрам, навуковыя даклады і іншыя мерапрыемствы.
Поп-опэра, вечарына ў саўне і шчыры шансон на францускай. Што варта ведаць пра фаварытаў «Эўравізіі-2025»
https://smarturl.click/WRRAe
Увечары 17 траўня мільёны гледачоў ува ўсім сьвеце ўключаць трансьляцыю з швайцарскага Базэлю, дзе пройдзе фінал 69-га конкурсу песьні «Эўравізія».
Цяпер у гульні засталіся 26 выканаўцаў: гаспадары, «вялікая пяцёрка» і па 10 пераможцаў з двух паўфіналаў.
Расказваем ўсё, што варта ведаць пра сёлетніх фаварытаў. 📹
Вынесьлі прысуд за замах на жыцьцё Салмана Рушдзі
https://smarturl.click/1331w
Акруговы суд штату Нью-Ёрк прыгаварыў да 25 гадоў пазбаўленьня волі 27-гадовага жыхара Нью-Джэрзі Хадзі Матара ў справе аб замаху на забойства пісьменьніка Салмана Рушдзі ў 2022 годзе.
Уладальніка горадзенскай этнакрамы „Цудоўня“ прыгаварылі да абмежаваньня волі
https://smarturl.click/j77Yk
Уладальнік горадзенскай этнакрамы „Цудоўня“ Андрэй Несьцяровіч асуджаны на адзін год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. Расклад мерапрыемстваў
https://smarturl.click/Qbbvq
21 траўня — Дзень салідарнасці з палітвязнямі. З гэтай нагоды ў гарадах сьвету беларусы ладзяць розныя мерапрыемствы: паказы фільмаў, пэрформансы, забегі, варты.
Ужо вядомы шэраг імпрэзаў, якія ладзяцца беларускай дыяспарай па ўсім сьвеце.
Чаго чакаць ад перамоваў Расеі і Ўкраіны. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
У Стамбуле прайшлі мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй. Беларусь адзін за другім наведваюць лідэры замежных краін. Лукашэнка „ратуе“ Зымбабвэ ад голаду. Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
ВІДЭА: https://youtu.be/_8u-1iUwZMs
Першыя вынікі стамбульскіх мірных перамоваў
🇺🇦 Украінская і расейская дэлегацыі абмеркавалі пытаньне абмену палоннымі ў прапорцыі 1000 на 1000, а таксама спыненьня агню. Дзяржавы могуць падрыхтаваць сустрэчу на ўзроўні лідэраў краін. Пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства абароны Рустам Умераў.
🇷🇺 Расейская дэлегацыя адзначыла, што задаволеная вынікамі перамоваў з украінскім бокам. Яна пацьвердзіла, што рыхтуецца маштабны абмен палоннымі ў фармаце «1000 на 1000». Пра гэта заявіў кіраўнік расейскай перамоўнай дэлегацыі Ўладзімір Мядзінскі, паведамляе расейскае дзяржаўнае агенцтва РІА «Новости». Паводле яго слоў, Кіеў таксама ініцыяваў сустрэчу лідэраў дзяржаў, і Масква «прыняла гэта да ведама».
Украіна і Расея дамовіліся пазьней падрабязна апісаць свае прапановы па ўстанаўленьні рэжыму спыненьня агню.
Перамовы Ўкраіны і Расеі ў Стамбуле прыпыніліся праз рэзкія супярэчнасьці бакоў
https://smarturl.click/zddnw
Пакуль незразумела, гэта правал перамоваў, ці бакі здолеюць знайсьці спосаб іх аднавіць. Украінскі бок вінаваціць расейскі ў выстаўленьні невыканальных патрабаваньняў і сабатажы працэсу.
У Стамбуле пачаліся мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй
https://www.svaboda.org/a/33415797.html
Міністар замежных спраў Турцыі Хакан Фідан адкрыў сустрэчу паміж расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі каля 13:35 па менскім часе у стамбульскім палацы Далмабахчэ.
Ён сядзеў на чале стала перад турэцкімі, расейскімі і ўкраінскімі сьцягамі – расійская і ўкраінская дэлегацыі знаходзіліся адна насупраць адной. Каля палаца навінаў зь перамоў чакаюць сотні журналістаў.
«Мы ператварылі боль і страх у формы салідарнасьці». Як беларускія жанчыны зьмяняюць нацыю
https://smarturl.click/y66VB
У Францускім інстытуце ў Празе 15 траўня адбылася 3-гадзінная імпрэза «Яе гісторыя, наша будучыня: беларускія жанчыны, якія мяняюць сьвет», на якой вядомыя беларускі расказвалі, як жанчыны паўплывалі на пратэсты супраць дыктатуры ў 2020 годзе і як яны працягваюць змагацца за свабоду зараз.
«Разумею, што будуць размовы пра маё мінулае». Гутарка з новым сьпікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом
https://smarturl.click/WRRxe
Арцёма Брухана абралі сьпікерам Каардынацыйнай рады 14 траўня У выбарах ён удзельнічаў ад фракцыі «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“».
У размове з Свабодай Арцём Брухан расказаў пра сваё стаўленьне да гісторыі зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай, яго ўплыў на дзейнасьць і фінансаваньне КР, а таксама пра свае адносіны з Паўлам Латушкам.
У турме, дзе трымаюць Ціханоўскага, прайшлі вучэньні з удзелам АМАПу
https://smarturl.click/Jnnam
Як бачна на фота, вязьняў вучыліся абясшкоджваць з дапамогай спэцтэхнікі, зброі і сабак.
У жодзінскай турме, акрамя падсьледных, знаходзяцца пакараныя пажыцьцёвым зьняволеньнем і вязьні, пераведзеныя з калёній на больш строгі турэмны рэжым.
Сярод іх, паводле «Вясны», 20 палітвязьняў, самы вядомы зь якіх — Сяргей Ціханоўскі.
Праверка на паліграфе як панацэя: ці можна верыць «дэтэктару хлусьні»
https://smarturl.click/nVVX7
Разьбіраемся, што менавіта вымярае паліграф, чаму людзі памылкова атаясамліваюць гэтыя паказьнікі з падманам, а таксама паглядзім, як паліграф выкарыстоўваюць у Беларусі і чаму гэтая практыка ня самая дакладная з гледзішча сучаснае навукі.
Міждзяржаўнае пагадненьне Беларусі з Пакістанам. Што ў ім?
Пакістанцы будуць вучыць у Беларусі расейскую мову, а беларусы ў Пакістане — ангельскую. І гэта ня ўсе дэталі новага пагадненьня, падпісанага Ісламабадам і Менскам. Падрабязнасьці глядзіце ў відэа Свабоды.
Галоўнае за 15 траўня
📌«Усё вельмі дрэнна». Настаўнікі расказваюць, чаму беларускія дзеці ня вучацца на роднай мове
📌Чаго чакаць ад прапанаваных перамоваў у Стамбуле аб вайне Расеі супраць Украіны. Аналіз Свабоды
📌Расея перад магчымымі перамовамі ў Стамбуле атакавала Ўкраіну 110 бесьпілётнікамі
📌Прадстаўніца адміністрацыі Лукашэнкі Пяткевіч патлумачыла, чаму ў Беларусі бракуе лекараў
📌Памёр вядомы гомельскі філёзаф і грамадзкі дзеяч Віктар Адзіночанка
📌Ніну Багінскую пачнуць судзіць 30 траўня па крымінальнай справе, ёй пагражае да 3 гадоў турмы
📌Літоўскі апэляцыйны суд адхіліў апэляцыю Мантаса Данелюса, асуджанага за шпіянаж на карысьць Беларусі
Памёр вядомы філёзаф і грамадзкі дзеяч Віктар Адзіночанка
https://smarturl.click/Ree3W
Вядомы навуковец з Рэчыцы, супрацоўнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны, дацэнт катэдры філязофіі, кандыдат філязофскіх навук Віктар Адзіночанка памёр у шпіталі 15 траўня. У сваім рэгіёне навуковец вядомы таксама актыўнай грамадзкай дзейнасьцю.