Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Сьвятлана Ціханоўская сустрэла Ўладзіміра Зяленскага на саміце ў Тыране
https://smarturl.click/e00ZX
Сьвятлана Ціханоўская і Мая Санду каротка паразмаўлялі з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім на шостым саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці (EPC), які праходзіць у сталіцы Альбаніі.
Лукашэнка і расейскі міністар абароны абмеркавалі пляны супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2025»
https://smarturl.click/Jnnjm
У Беларусь 16 траўня з «працоўным візытам» прыбыў міністар абароны Расеі Андрэй Белавусаў. Яго адразу прыняў Аляксандар Лукашэнка.
«Хачу сказаць, што да вучэньняў мы гатовыя», — заявіў Лукашэнка.
«І ні на кога мы нападаць не зьбіраемся, як некаторыя там думаюць. Ну, гэта іхная справа. Няхай думаюць», — дадаў ён.
Трохбаковая сустрэча паміж расейскай, украінскай і турэцкай дэлегацыямі заплянавана на 12:30 менскага часу
https://smarturl.click/aRR3b
Пра гэта паведаміла крыніца ў турэцкім МЗС, піша агенцтва AFP.
Перад гэтым пачаліся асобныя перамовы паміж Украінай, Злучанымі Штатамі і Турэччынай, якія былі заплянаваныя на 10:45.
▶️ Што яшчэ вядома пра перамовы на гэты час
Трамп пра перамовы Ўкраіны і Расеі: «Нічога не адбудзецца, пакуль мы з Пуціным не сустрэнемся»
Гэтак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся ў чацьвер падчас пералёту з Катару ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Разблытваем клубок інтрыг і сюжэтных паваротаў вакол мірных перамоваў у Турэччыне ў нашым відэа.
МЗС Беларусі назваў Украіну «брацкай дзяржавай»
https://smarturl.click/ZXXZq
«Расея і Ўкраіна — гэта ня проста нашы суседзі, гэта брацкія нам дзяржавы. Беларусь заўсёды пасьлядоўна выступала за адкрыты і прамы дыялёг.
Мы перакананыя, што толькі дыпляматычныя перамовы могуць стаць эфэктыўным інструмэнтам пошуку рашэньняў і ўмацаваньня стабільнасьці ў нашым рэгіёне», — напісала МЗС Беларусі.
Заява МЗС Беларусі выйшла ўвечары 15 траўня, 16 траўня чакаецца пачатак перамоваў паміж Украінай і Расеяй у Стамбуле, але не на ўзроўні прэзыдэнтаў.
Ужо сёньня: 70 гадоў алімпійскай чэмпіёнцы гімнастцы Вользе Корбут
16 траўня 1955 году нарадзілася Вольга Корбут, гімнастка, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка. У Мюнхэне-1972 ураджэнка Горадні здабыла тры залатыя мэдалі (каманднае першынство, вольныя практыкаваньні і бервяно), а ў Манрэалі-1976 золата ў камандным першынстве. Ад 1991 году жыве ў Злучаных Штатах, ганаровая грамадзянка гораду Атланта.
Больш падзей гэтага дня — пад спасылкай: https://smarturl.click/0BBaL
Эўрапейскі суд па правах чалавека адхіліў скаргу Вольгі Карач
https://smarturl.click/QbbDY
Беларуская дзяячка скардзілася на тое, што Літва адмовіла ёй у палітычным прытулку. На радзіме Карач дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў».
У Менску пачаўся міжнародны форум дасьледчыкаў беларускай казкі і міталёгіі
https://smarturl.click/zddvw
Форум праходзіць у Нацыянальнай акадэміі навук. У праграме — Міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Народная казачная проза ў эўрапейскай культуры: архаічная традыцыя і сучасная інтэрпрэтацыя», круглыя сталы, прысьвечаныя пытаньням беларускай міталёгіі, а таксама праблемам сучаснай літаратурнай казкі і яе ўзаемадзеяньню з фальклёрам, навуковыя даклады і іншыя мерапрыемствы.
Беларусь і Расея пяройдуць на электронны дакумэнтаабарот пры ўзаемным гандлі
https://smarturl.click/QbbDw
Міждзяржаўны электронны дакумэнтаабарот запусьцяць у прамысловую эксплюатацыю пасьля вырашэньня пытаньня аб прызнаньні беларускага электроннага лічбавага подпісу Расеяй.
Ніну Багінскую пачнуць судзіць 30 траўня па крымінальнай справе, ёй пагражае да 3 гадоў турмы
https://smarturl.click/4OORX
Паводле канцылярыі суду, Багінскую абвінавачваюць па артыкуле 342-2 Крымінальнага кодэксу Беларусі (аб неаднаразовым парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў) з-за адзіночных пікетаў.
Пасьля менскіх заяваў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Літвы Эдуардаса Вайткуса паліцыя пачала крымінальнае расьсьледаваньне
https://smarturl.click/ZXXOO
Яму пагражае ад 2 да 7 гадоў за дапамогу іншай краіне ў дзеяньнях супраць Літоўскай Рэспублікі.
12 траўня ў Менску Вайткус заявіў, што ў Літвы няма легітымнага прэзыдэнта, бо падчас прэзыдэнцкіх выбараў было шмат парушэньняў.
Ён таксама раскрытыкаваў улады Літвы, якія, на ягоную думку, вядуць краіну «шляхам зьнішчэньня і літоўцаў, і дзяржаўнасьці».
Швайцарыя далучылася да апошніх пакетаў санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/E11Og
Швайцарыя з 15 траўня далучылася да 16-га пакету санкцыяў Эўрапейскага Зьвязу супраць Беларусі і Расеі за вайну ва Ўкраіне.
Гэтыя захады ўключаюць узмацненьне жорсткасьці экспартных абмежаваньняў і забарону на імпарт неапрацаванага беларускага алюмінію.
Эўразьвяз тым часам рыхтуе 17-ы санкцыйны пакет.
Пасьля сьмерцяў былых палітвязьняў праваабаронца заявіў пра сыстэмныя праблемы з мэдыцынай у турмах
https://smarturl.click/oVV1M
Заява Паўла Сапелкі прагучала пасьля інфармацыі пра сьмерць дзьвюх былых палітзьняволеных, якія памерлі ўжо на волі: 39-гадовай Ганны Кандраценкі і 45-гадовай Тамары Каравай.
Сапелка перакананы, што «кожная сьмерць палітзьняволенага дадае новую старонку ў абвінавачаньне тых, хто адказны за іх перасьлед, адвольны прысуд, утрыманьне ў калёніях і турмах, за здароўе заняволеных».
На 12 сакавіка 2025 года за кратамі ў становішчы асаблівай рызыкі знаходзяцца ня менш за 219 палітвязьняў.
«Усё вельмі дрэнна». Настаўнікі расказваюць, чаму беларускія дзеці ня вучацца на роднай мове
https://smarturl.click/GggoD
«У гімназіі зьявіўся новы намесьнік дырэктара, які займаецца кадрамі, і ён дакладна не пэдагог.
Таксама прызначаны адмысловы „кіраўнік у ваенна-патрыятычным выхаваньні“.
Ідэалёгіі і ваенна-патрыятычнага выхаваньня, якія ў прыярытэце, цяпер больш, чым беларускамоўнай адукацыі», — апавядае былая настаўніца беларускамоўнай гімназіі.
🇻🇦 Дэлегацыя беларускіх сьвятароў удзельнічала ў сустрэчы папы Рымскага з дзеячамі ўсходніх каталіцкіх цэркваў
https://smarturl.click/E11og
Папа Леў XIV сустрэўся з прадстаўнікамі ўсходніх каталіцкіх цэркваў, паведамляе прэс-служба Ватыкана. У сустрэчы ўзяла ўдзел дэлегацыя беларускіх сьвятароў.
Аўдыенцыю ў папы атрымалі грэка-каталіцкі архімандрыт Сяргей Гаек, апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі, а таксама тры сьвятары — Андрэй Абламейка зь Менску, Андрэй Крот з Горадні і канцлер курыі апостальскай адміністрацыі Яўген Усошын.
У Стамбуле пачаліся мірныя перамовы паміж Украінай і Расеяй
https://www.svaboda.org/a/33415797.html
Міністар замежных спраў Турцыі Хакан Фідан адкрыў сустрэчу паміж расейскай і ўкраінскай дэлегацыямі каля 13:35 па менскім часе у стамбульскім палацы Далмабахчэ.
Ён сядзеў на чале стала перад турэцкімі, расейскімі і ўкраінскімі сьцягамі – расійская і ўкраінская дэлегацыі знаходзіліся адна насупраць адной. Каля палаца навінаў зь перамоў чакаюць сотні журналістаў.
«Мы ператварылі боль і страх у формы салідарнасьці». Як беларускія жанчыны зьмяняюць нацыю
https://smarturl.click/y66VB
У Францускім інстытуце ў Празе 15 траўня адбылася 3-гадзінная імпрэза «Яе гісторыя, наша будучыня: беларускія жанчыны, якія мяняюць сьвет», на якой вядомыя беларускі расказвалі, як жанчыны паўплывалі на пратэсты супраць дыктатуры ў 2020 годзе і як яны працягваюць змагацца за свабоду зараз.
«Разумею, што будуць размовы пра маё мінулае». Гутарка з новым сьпікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом
https://smarturl.click/WRRxe
Арцёма Брухана абралі сьпікерам Каардынацыйнай рады 14 траўня У выбарах ён удзельнічаў ад фракцыі «Каманда Латушкі і рух „За свабоду“».
У размове з Свабодай Арцём Брухан расказаў пра сваё стаўленьне да гісторыі зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай, яго ўплыў на дзейнасьць і фінансаваньне КР, а таксама пра свае адносіны з Паўлам Латушкам.
У турме, дзе трымаюць Ціханоўскага, прайшлі вучэньні з удзелам АМАПу
https://smarturl.click/Jnnam
Як бачна на фота, вязьняў вучыліся абясшкоджваць з дапамогай спэцтэхнікі, зброі і сабак.
У жодзінскай турме, акрамя падсьледных, знаходзяцца пакараныя пажыцьцёвым зьняволеньнем і вязьні, пераведзеныя з калёній на больш строгі турэмны рэжым.
Сярод іх, паводле «Вясны», 20 палітвязьняў, самы вядомы зь якіх — Сяргей Ціханоўскі.
Праверка на паліграфе як панацэя: ці можна верыць «дэтэктару хлусьні»
https://smarturl.click/nVVX7
Разьбіраемся, што менавіта вымярае паліграф, чаму людзі памылкова атаясамліваюць гэтыя паказьнікі з падманам, а таксама паглядзім, як паліграф выкарыстоўваюць у Беларусі і чаму гэтая практыка ня самая дакладная з гледзішча сучаснае навукі.
Міждзяржаўнае пагадненьне Беларусі з Пакістанам. Што ў ім?
Пакістанцы будуць вучыць у Беларусі расейскую мову, а беларусы ў Пакістане — ангельскую. І гэта ня ўсе дэталі новага пагадненьня, падпісанага Ісламабадам і Менскам. Падрабязнасьці глядзіце ў відэа Свабоды.
Галоўнае за 15 траўня
📌«Усё вельмі дрэнна». Настаўнікі расказваюць, чаму беларускія дзеці ня вучацца на роднай мове
📌Чаго чакаць ад прапанаваных перамоваў у Стамбуле аб вайне Расеі супраць Украіны. Аналіз Свабоды
📌Расея перад магчымымі перамовамі ў Стамбуле атакавала Ўкраіну 110 бесьпілётнікамі
📌Прадстаўніца адміністрацыі Лукашэнкі Пяткевіч патлумачыла, чаму ў Беларусі бракуе лекараў
📌Памёр вядомы гомельскі філёзаф і грамадзкі дзеяч Віктар Адзіночанка
📌Ніну Багінскую пачнуць судзіць 30 траўня па крымінальнай справе, ёй пагражае да 3 гадоў турмы
📌Літоўскі апэляцыйны суд адхіліў апэляцыю Мантаса Данелюса, асуджанага за шпіянаж на карысьць Беларусі
Памёр вядомы філёзаф і грамадзкі дзеяч Віктар Адзіночанка
https://smarturl.click/Ree3W
Вядомы навуковец з Рэчыцы, супрацоўнік Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны, дацэнт катэдры філязофіі, кандыдат філязофскіх навук Віктар Адзіночанка памёр у шпіталі 15 траўня. У сваім рэгіёне навуковец вядомы таксама актыўнай грамадзкай дзейнасьцю.
У Беларусі выпусьцяць маркі з жывёламі, якіх больш няма ў лясох краіны
https://smarturl.click/zddvZ
Маркі выйдуць 19 траўня. Іх выпускае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Агулам з друку выходзяць чатыры віды марак.
Літоўскі апэляцыйны суд адхіліў апэляцыю Мантаса Данелюса, асуджанага за шпіянаж на карысьць Беларусі
https://smarturl.click/oVVdM
Калегія судзьдзяў абвясьціла скаргу асуджанага беспадстаўнай, і пакінула яму прысуд у выглядзе дзевяці гадоў пазбаўленьня волі. Вызначана, што суд першай інстанцыі абгрунтавана абапіраўся на паказаньні пацярпелых, сьведак і Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы. Таксама прысуд базаваўся на матэрыялах ліставаньня Мантаса Данелюса з іншымі асобамі.
Суд пагадзіўся з бокам абвінавачаньня, які прыйшоў да высновы, што беларуская прапагандыстка Ксенія Лебедзева інструктавала Данелюса, якую інфармацыю зьбіраць: яе найбольш цікавілі беларускія арганізацыі ў Літве, людзі, якія ўцякалі зь Беларусі ад перасьледу і якія дапамагалі ім уцякаць, шляхі іх эвакуацыі, вучэньні добраахвотнікаў палка імя Каліноўскага, іх узбраеньне і ланцугі паставак.
Данелюс увайшоў у давер да беларускіх арганізацыяў і прапаноўваў ім юрыдычную дапамогу. Аднойчы ягоныя пытаньні пачалі выклікаць падазрэньні.
Прадстаўнікі Ўкраіны і Расеі прыбылі ў Турэччыну для перамоваў аб міры
https://smarturl.click/VRROg
Пуцін застаўся ў Расеі.
Зяленскі (на фота) у Турэччыне сустракаецца з Эрдаганам у Анкары, але, выглядае, ён не паедзе ў Стамбул на перамовы з Расеяй.
Тым часам Трамп ня выключыў, што далучыцца да перамоваў у пятніцу ў выпадку, калі Расея і Ўкраіна дасягнуць прагрэсу. Гэтую заяву ён зрабіў у сталіцы Катару, ад якой да Стамбулу чатыры гадзіны палёту.
Раней Зяленскі сказаў, што адсутнасьць Пуціна на перамовах будзе выразным сыгналам таго, што ён насамрэч не зацікаўлены ў міры.
Прадстаўніца адміністрацыі Лукашэнкі Пяткевіч патлумачыла, чаму ў Беларусі бракуе лекараў
https://smarturl.click/WRRd6
Маўляў, расьце попыт на мэдычныя паслугі, бо расьце працягласьць жыцьця з натуральным старэньнем.
«Абсалютна відавочна, што ў краіны унікальна пазытыўны ўзор у сьвеце», — сказала яна на сустрэчы з працаўнікамі цукровага заводу ў Жабінцы, перадае БЕЛТА.
Паводле базы вакансій на 15 траўня, шукаюць:
• больш за 3600 лекараў-спэцыялістаў,
• больш за 3200 мэдычных сёстраў,
• больш за 900 фэльчараў,
• больш за 300 памочнікаў лекара.
ФСБ, МУС, Сьледчы камітэт і «Расгвардыя» зладзілі рэйды у 81 рэгіёне Расеі
https://smarturl.click/p22kW
Як піша Расейская служба Радыё Свабода, яны затрымалі 57 адміністратараў тэлеграм-каналаў і шасьцярых падазраваных у падрыхтоўцы нападаў на школы.
З гэтай нагоды расейская контрвыведка 15 траўня напісала, што каналы затрыманых мадэратараў нібыта распаўсюджвалі неанацысцкую і тэрарыстычную ідэалёгію і вялі перапіску з «украінскімі куратарамі».
ФСБ Расеі сьцьвярджае, што ў затрыманых знайшлі кампанэнты для вырабу самаробных выбуховых прыстасаваньняў і зброю.
Расея перад магчымымі перамовамі ў Стамбуле атакавала Ўкраіну 110 бесьпілётнікамі
https://smarturl.click/nVVw4
У ноч на 15 траўня расейская армія атакавала Ўкраіну з выкарыстаньнем 110 ударных БПЛА тыпу «Шахед» і бесьпілётнікаў-сымулятараў розных тыпаў.
Удары па Ўкраіне нанесьлі боку расейскіх гарадоў Бранск, Курск, Арол і Мілерава, паведамілі ў Паветраных сілах Узброеных сіл Украіны.
Ад нападу пацярпелі Сумская, Днепрапятроўская, Палтаўская, Кіеўская і Івана-Франкоўская вобласьці.
Чаго чакаць ад прапанаваных перамоваў у Стамбуле аб вайне Расеі супраць Украіны
https://smarturl.click/zddeb
Чакаецца, што 15 траўня Ўкраіна і Расея правядуць свае першыя прамыя мірныя перамовы пасьля спыненых у 2022 годзе сустрэч, калі пачалося поўнамаштабнае ўварваньне Масквы.
Але пакуль мала што вядома, акрамя даты і месца: 15 траўня ў Стамбуле.
У Маскве назвалі кіраўніком дэлегацыі памочніка Пуціна, хоць у Кіеве чакалі яго самога, а ў Кіеве склад дэлегацыі не назвалі.
Аналіз Свабоды, як могуць разьвівацца перамовы і якім можа быць вынік.