Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Арцёма Брухана выбралі новым сьпікерам Каардынацыйнай рады
https://smarturl.click/5ZZ60
Прадстаўнік франкцыі «Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“» стаў наступным кіраўніком Каардынацыйнай рады пасьля зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай. Галасы за яго значна пераважылі колькасьць галасоў за Аляксандра Кныровіча.
У Буркіна-Фасо ісламісты атакавалі ўрадавых вайскоўцаў. Забітыя 60 жаўнераў
https://smarturl.click/Ggg95
Групоўка «Джамаат Наср аль-іслам валь Мусьлімін» (JNIM), якая зьяўляецца заходнеафрыканскай філіяй тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіда», узяла на сябе адказнасьць за напад на вайсковы пост у паўночнай правінцыі Лорум у Буркіна-Фасо. Улады Буркіна-Фасо не пракамэнтавалі апошнія напады.
Некаторыя відэа паказваюць, як паўстанцы зрываюць урадавыя сьцягі, а таксама сьцягі Расеі, якая даўно прыйшла ў рэгіён і дапамагае мясцовым вайсковым хунтам. У рэгіёне Сахель даўно дзейнічаюць «вагнэраўцы», Расея пастаўляе туды зброю.
На архіўным здымку праўладная дэманстрацыя ў Буркіна-Фасо, на якой быў і расейскі сьцяг.
Рада БНР заявіла, што рэфэрэндум 1995 году спыніў нацыянальнае Адраджэньне
https://smarturl.click/kZZeR
У заяве Рады БНР гаворыцца, што 30 гадоў таму ў Беларусі з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі, якога яна называе стаўленьнікам Масквы, у Беларусі правялі «рэфэрэндум», які меў разбуральныя наступствы для нацыі.
30 гадоў таму адбыўся рэфэрэндум, які зьмяніў лёс Беларусі
Неабмежаваныя паўнамоцтвы Лукашэнкі, савецкія сымбалі замест нацыянальных, паўсюдная русыфікацыя і саўдзел Беларусі ў расейскай вайне супраць Украіны — вось наступствы, да якіх прывяло тое галасаваньне.
Дарэчы, рэфэрэндум і пытаньні, вынесеныя на яго, супярэчылі Канстытуцыі краіны. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
«Дзесяцімільённая краіна апынулася ў закладніках аднаго чалавека». Карбалевіч пра наступствы рэфэрэндуму 1995 году
https://smarturl.click/Y336l
30 гадоў таму прайшоў першы ў гісторыі незалежнай Беларусі рэфэрэндум, які шмат у чым перадвызначыў грамадзка-палітычнае жыцьцё краіны на дзесяцігодзьдзі наперад. Паспрабуем узгадаць, як гэта было.
«Эканамічная газэта» спыняе выхад, яна была апошняй зь недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў
https://smarturl.click/Jnn3v
Выданьне выходзіла 32 гады. Наклад дасягаў 40 тысяч экзэмпляраў. «Папяровым выданьням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі», — заявілі ў рэдакцыі.
214 прысудаў, адзін сьмяротны. Колькі чалавек у Беларусі асудзілі за дзеяньні на карысьць Украіны і чаму пра гэтыя справы вядома так мала
https://smarturl.click/xVVgO
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, толькі за арганізацыю і плянаваньне дывэрсіяў на чыгунцы зь сярэдзіны 2020 па студзень 2025 году у Беларусі завялі 34 крымінальныя справы, 19 чалавек былі зьняволеныя.
У маёй кватэры жыве расейскі вайсковец. Як Расея адбірае маёмасьць украінцаў у Крыме
https://smarturl.click/e00bR
Летась расейскія ўлады нацыяналізавалі ў Крыме 900 аб’ектаў, зарабіўшы на гэтым больш як 30 мільёнаў даляраў.
Адчужаныя кватэры, дзялянкі і грашовыя кампэнсацыі прапануюць расейскім вайскоўцам, якія ваююць супраць Украіны.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў большасьці выпадкаў уласьнікі ня ведаюць, што іхную зямлю ўжо адабралі.
🇸🇾🇺🇸Трамп абвясьціў, што адменіць санкцыі ЗША супраць Сырыі
https://smarturl.click/B44JM
«Я загадаю зьняць санкцыі з Сырыі, каб даць ёй шанец на веліч», — заявіў Трамп на інвэстыцыйным форуме ў Саудаўскай Арабіі.
Былы прэзыдэнт Сырыі Башар Асад летась уцёк у Расею.
10 фактаў пра рэфэрэндум, які 30 гадоў таму зьмяніў лёс Беларусі
https://smarturl.click/w44XW
14 траўня 1995 году адбыўся першы ў гісторыі незалежнай Беларусі рэфэрэндум, які замяніў гістарычную сымболіку на савецкую, запусьціў працэс русыфікацыі і афіцыйна вярнуў Беларусь пад кантроль Расеі. Свабода сабрала асноўныя факты пра лёсавызначальную падзею 30-гадовай даўніны.
Трынаццаць беларускіх спартоўцаў дапусьцілі да адбору на зімовыя Алімпійскія гульні 2026 году
https://smarturl.click/vddnE
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі паведаміў пра тое, што трынаццаць беларускіх атлетаў атрымалі дазвол на рыхтаваньне да зімовай Алімпіяды, якая пройдзе ў Італіі.
Як паўплывалі на «Кібэрпартызанаў» грошы, выведзеныя з фонду Анжалікі Мельнікавай?
Прадстаўніца суполкі Юльяна Шаметавец расказала пра скрадзеныя ў «Кібэрпартызанаў» грошы, а кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьне Павал Латушка заявіў пра пагрозы з боку спэцслужбаў Беларусі. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.
Што атрымала Беларусь ад павароту ў бок Глябальнага Поўдня — аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/OLLXA
Апошнімі днямі Беларусь адзін за другім наведваюць лідэры замежных краін. Аднак міжнародная вага партнэраў па перамовах і канкрэтныя дывідэнды і выгоды, якую можа атрымаць Беларусь ад гэтых кантактаў, ня ўражвае. Тут больш палітычнага піяру, чым эканамічных вынікаў.
Гарадзенца асудзілі на 13 гадоў за разбой і вымаганьне біткоінаў
https://smarturl.click/JnnVx
Згодна з інфармацыяй нагляднага органу, у жніўні 2024 году двое мужчынаў пад выглядам работнікаў арганізацыі, што абслугоўвае электрасеткі, «падманным шляхам трапілі ў кватэру» жыхара Менску, які, паводле іх зьвестак, «меў вялікую суму біткоінаў».
У Крамлі заявілі, што Пуцін яшчэ ня вырашыў, хто паедзе на перамовы з Украінай у Стамбул
https://smarturl.click/VRR80
Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Украінай у Стамбуле, заплянаваных на 15 траўня, і Крамлю пакуль няма чаго дадаць.
Калі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі канкрэтна сказаў, што адправіцца ў Стамбул, тады кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін вагаецца.
Галоўнае за 14 траўня
📌10 фактаў пра рэфэрэндум, які 30 гадоў таму зьмяніў лёс Беларусі
📌Усяго 8 адсоткаў. За 10 гадоў школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, паменела на траціну
📌«Дзесяцімільённая краіна апынулася ў закладніках аднаго чалавека». Карбалевіч пра наступствы рэфэрэндуму 1995 году
📌Грошы для падтрымкі хворай на рак пісьменьніцы Сьвятланы Курс сабралі за адзін дзень
📌У маёй кватэры жыве расейскі вайсковец. Як Расея адбірае маёмасьць украінцаў у Крыме
📌214 прысудаў, адзін сьмяротны. Колькі чалавек у Беларусі асудзілі за дзеяньні на карысьць Украіны і чаму пра гэтыя справы вядома так мала
📌«Эканамічная газэта» спыняе выхад, яна была апошняй зь недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў
📌Беларуская галіна ІТ адначасна ставіць рэкорды найму і звальненьняў
📌У Беларусі пашырылі кола асоб, у якіх будзе доступ да дзяржаўнай таямніцы
Беларуская галіна ІТ адначасна ставіць рэкорды найму і звальненьняў
https://smarturl.click/3QQwX
Белстат больш за два гады не фіксаваў настолькі высокіх лічбаў найму ў галіне ІТ і сувязі за адзін месяц. Аднак расьце і колькасьць звальненьняў з галіны. Чаму?
У Беларусі пашырылі кола асоб, у якіх будзе доступ да дзяржаўнай таямніцы
https://smarturl.click/nVVeb
Дакумэнт прадугледжвае прадастаўленьне доступу да дзяржаўных сакрэтаў старшыні, сябром Прэзыдыюму Ўсебеларускага народнага сходу (УНС) старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі з моманту іх абраньня, а таксама начальніку Сакратарыяту УНС — з дня назначэньня на пасаду.
У Расеі арганізатара назіраньня на выбарах асудзілі на 5 год турмы
https://smarturl.click/aRRn5
Басманны суд Масквы асудзіў сустаршыню групы па назіраньні за выбарамі «Голас» Грыгорыя Мельканянца на пяць гадоў пазбаўленьня волі.
Абарона ў спрэчках на судзе заявіла пра невінаватасьць Мельканянца, зноў падкрэсьліўшы, што ліквідаваная асацыяцыя і рух «Голас» — гэта дзьве розныя арганізацыі. Пра гэта Мельканьянц заявіў у сваім апошнім слове, адзначыўшы, што яго судзяць па сутнасьці за тое, што ён працаваў экспэртам у Цэнтральнай выбарчай камісіі Расеі (сьледзтва прызнала гэта ўмяшаньнем «непажаданай» арганізацыі ў палітыку).
У Вільні адрэагавалі на візыт у Менск прарасейскага літоўскага палітыка Вайткуса
https://smarturl.click/b55Xn
Генэральны пракурор Літвы Ніда Грунскене даручыла паліцыі пачаць высьвятленьне фактычных абставін заяваў былога кандыдата ў прэзыдэнты Літвы Эдуардаса Вайткуса, зробленых у Менску.
Трамп сустрэўся з часовым прэзыдэнтам Сырыі, які кіруе краінай пасьля зьвяржэньня Асада
https://smarturl.click/3QQDX
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 14 траўня свайго візыту ў Саудаўскую Арабію сустрэўся з часовым прэзыдэнтам Сырыі Ахмэдам аш-Шараа.
Сустрэча прайшла ў закрытым ад прэсы фармаце, аднак у сеціве ўсё ж зьявіліся фатаграфіі.
Напярэдадні Дональд Трамп заявіў, што аддасьць распараджэньне аб спыненьні санкцый супраць Сырыі. Яны былі ўведзеныя супраць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, якога зрынулі ў сьнежні мінулага году.
За 10 гадоў школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, паменела на траціну
https://smarturl.click/WRRb9
🔎 У краіне па-беларуску вучацца толькі крыху больш за 8% школьнікаў.
🎒 За 10 гадоў колькасьць школьнікаў, якія вучацца на беларускай мове, зьменшылася амаль на 35%. На расейскай — павялічылася амаль на 23%.
↘️ Найбольшае скарачэньне беларускамоўных школьнікаў адбылося ў Віцебскай вобласьці (амаль на 60%).
🏙 У Менску іх стала на 10% болей, але гэта ўсё адно мізэрная колькасьць у параўнаньні з тымі, хто вучыцца ў сталіцы па-расейску — менш за 2%.
Эўрапейскі суд пацьвердзіў законнасьць санкцый супраць Гуцэрыева ў сувязі з атрыманьнем выгады ад рэжыму Лукашэнкі
https://smarturl.click/OLLJA
Расейскі базнэсовец Міхаіл Гуцэрыеў (на фота справа) трапіў пад санкцыі Эўразьвязу ў чэрвені 2021 году за тое, што
• ён даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі, што дазволіла яму «займець значны капітал і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі»
• ён падтрымліваў Лукашэнку ў нафтавых спрэчках з Расіяй
• ягоная расейская кампанія была адзінай, якая працягвала экспарт нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы падчас энэргетычнага крызісу паміж Беларусьсю і Расіяй на пачатку 2020 году
• ягоная кампанія «Славкалий» будавала прадпрыемства для вытворчасьці хлярыстага калію каля Любані ў Менскай вобласьці
• Лукашэнка «падтрымаў Гуцэрыева пасьля таго, як супраць яго ў Расеі пачалі крымінальную справу»
• Лукашэнка «дзякаваў Гуцэрыеву за яго фінансавыя ахвяраваньні на дабрачыннасьць і шматмільярдныя інвэстыцыі ў Беларусь»
Грошы для падтрымкі хворай на рак пісьменьніцы Сьвятланы Курс сабралі за адзін дзень
https://smarturl.click/kZZb6
Днямі Сьвятлана Курс, якая вядомая чытачам сваімі кнігамі «Шлях дробнай сволачы» і «Па што ідзеш, воўча?» пад псэўданімам Ева Вежнавец, аб’явіла, што ў яе выявілі рак у позьняй стадыі.
13 траўня 53-гадовая пісьменьніца Сьвятлана Курс напісала, што ёсьць шанец на лячэньне і працяг жыцьця, бо іншыя органы здаровыя. Яе чакае хіміятэрапія, аналізы, працэдуры, апэрацыя., гэта патрабуе сродкаў, якіх у яе няма, і яна зьвярнулася за падтрымкай.
Неабходныя 10 тысяч эўра людзі сабралі за адзін дзень.
30-я гадавіна рэфэрэндуму, які зьмяніў дзяржаўныя сымбалі і зрабіў расейскую мову другой дзяржаўнай
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:
▫️краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі;
▫️расейская мова набыла статус дзяржаўнай.
Таксама рэфэрэндум даў Лукашэнку карт-блянш на эканамічную інтэграцыю з Расеяй і права спыняць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету.
Больш падзей гэтага дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/xVVyQ
Галоўнае за 13 траўня
📌«Выбіраюць „no names“». Што вядома пра новую хвалю памілаваньняў палітвязьняў
📌Былы кандыдат у прэзыдэнты Літвы, які заклікаў да выправаджэньня Ціханоўскай, наведаў Менск
📌У Беларусі зьнікнуць агенты па апэрацыях зь нерухомасьцю
📌ICAO прызнала Расею вінаватай у катастрофе малайзійскага Boeing рэйсу MH17
📌Тры беларускія дызайнэркі паказалі калекцыі ў Брусэлі. ФОТА
📌Што атрымала Беларусь ад павароту ў бок Глябальнага Поўдня, — аналіз Валера Карбалевіча
📌Люксэмбург выдаткаваў 250 000 эўра на дапамогу беларускім палітвязьням
🇱🇺 Люксэмбург выдаткаваў 250 000 эўра на дапамогу беларускім палітвязьням
https://smarturl.click/lAAzg
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў Люксэмбургу Ксаўе Бэтэлем. У час сустрэчы абмяркоўваліся шляхі падтрымкі беларускага народу, эўрапейская інтэграцыя і адказнасьць рэжыму Лукашэнкі за злачынствы.
Ксаўе Бэтэль паінфармаваў, што Люксэмбург далучаецца да міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязьням і ўжо выдзеліў 250 000 эўра для лячэньня і рэабілітацыі палітвязьняў і рэпрэсаваных.
Тры беларускія дызайнэркі паказалі свае калекцыі ў Брусэлі
https://smarturl.click/p220E
У Брусэлі 12 траўня адбыўся модны паказ East Bound, у якім узялі ўдзел і беларускія дызайнэркі: KANVA, Таша Кацуба і Кацярына Несьцяровіч.
На пасаду старшыні Каардынацыйнай рады прэтэндуюць Арцём Брухан і Аляксандар Кныровіч
https://smarturl.click/133YD
Пасада стала вакантнай пасьля таямнічага зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай.
На пасаду старшыні свае кандыдатуры вылучылі Каманда Латушкі «рух за Свабоду» і фракцыя «Беларусы» (блок Пракоп’ева — Ягорава). Кандыдат ад першых — Арцём Брухан, ад другіх — Аляксандар Кныровіч. Што яны прапануюць?
Былы кандыдат у прэзыдэнты Літвы, які закліка́ў да выдварэньня Ціханоўскай, наведаў Менск
https://smarturl.click/xVVnQ
Эдуардас Вайткус удельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 2024 году ў Літве. Ён набраў тады 7,3% галасоў. Гэта быў пяты вынік з васьмі кандыдатаў. Прычым, у блізкіх да беларускай мяжы Салечніках і Вісагінасе за яго прагаласавала бальшыня з тых, хто прыйшоў на выбары.
У 2023 годзе Эдуардас Вайткус заявіў, што «высылка зь Літвы беларускай жанчыны, якая заявіла пра намер сілай зрынуць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, стала б знакам добрасуседзтва і дэманстрацыяй канца палітыкі ўмяшаньня».
У Менску Вайткус раскрытыкаваў улады Літвы, якія, на ягоную думку, вядуць краіну «шляхам зьнішчэньня і літоўцаў, і дзяржаўнасьці», перадае БелТА.