radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія бесьпілётнікі ў ноч на 12 траўня атакавалі Ўкраіну 108 разоў

https://smarturl.click/w44zm

Пад удары трапілі Адэская, Мікалаеўская, Жытомірская і Данецкая вобласьці, паведамілі Паветраныя сілы Ўкраіны.

У Адэскай вобласьці пацярпеў адзін чалавек. У Белгарадзе-Днястроўскім дроны пашкодзілі жылыя дамы, адміністрацыйны будынак і пажарную частку, піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.

У Данецкай вобласьці дрон ударыў у грузавы цягнік, машыніста параніла.

Такім чынам, Расея праігнаравала заклік Украіны, падтрыманы ЗША, краінамі Эўразьвязу і Вялікай Брытаніяй, спыніць агонь на 30 дзён, пачынаючы з 12 траўня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чэскага генэрала Вайцяхоўскага, які паходзіў зь Віцебску і загінуў у ГУЛАГу, пасьмяротна ўзнагародзілі Крыжам абароны дзяржавы

https://smarturl.click/aRR6D

12 траўня 1945 году ў вызваленай Празе савецкія органы контравыведкі СМЕРШ прыйшлі ў кватэру генэрала Сяргея Вайцяхоўскага і арыштавалі яго.

Гэта быў пачатак дарогі ў ГУЛАГ. Дарогі безь вяртаньня.

Праз 80 гадоў нашчадкі генэрала, што прыехалі з розных куткоў сьвету, ня толькі ўспаміналі тыя падзеі, але і атрымалі з рук міністаркі абароны Чэхіі высокую ўзнагароду для яго — Крыж абароны дзяржавы.

Карані славутага генэрала — у Беларусі, ён нарадзіўся ў Віцебску ў 1883 годзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі ўпершыню прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем» палітычную партыю

https://smarturl.click/7vvqk

Такі статус, які ўлады надаюць апазыцыйным струкутрам і нязгодным зь імі грамадзянам, атрымала ўжо закрытая Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

У рашэньні заяўлена, што група грамадзян зь ліку стваральнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў партыі нібыта ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць. У сувязі з гэтым згадваюцца палітыкі Ігар Барысаў, Ігар Маслоўскі і Ганна Канюс.

Улады Беларусі выкарыстоўваюць абвінавачаньні ў экстрэмізьме для барацьбы з палітычнымі апанэнтамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дарагое пахаваньне на перапоўненых могілках. Як ва Ўкраіне хаваюць загінулых ад расейскай агрэсіі

https://smarturl.click/kZZVx

Месцаў на могілках Украіны бракуе, цэны на рытуальныя паслугі растуць. Тэлеканал «Настоящее время» расказаў пра пахавальны бізнэс ва ўмовах вайны.

Найдаражэйшыя пахаваньні ў Львове, Дніпры і Кіеве. З 28 могілак у Кіеве для пахаваньняў адкрытыя толькі адны.

Пашыраць могілкі складана, вакол прыватная ўласнасьць.

Стала папулярным купляць месца на могілках задоўга да меркаванай сьмерці. І часам яшчэ і надмагільле з партрэтам, бо заўтра будзе даражэй.

Некалькі гадоў таму зьявілася ідэя збудаваньня вялікіх вайсковых могілак. Але будоўлю заблякавалі жыхары мясцовых вёсак — ня хочуць такога суседзтва.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля інцыдэнтаў з падпаламі Польшча вырашыла закрыць расейскі кансулят у Кракаве

https://smarturl.click/oVVnD

Улады Польшчы адклікаюць згоду на працу кансуляту Расеі ў Кракаве. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі.

Ён абгрунтаваў рашэньне наяўнасьцю доказаў, што расейскія спэцслужбы арганізавалі летась пажар у гандлёвым цэнтры ў Варшаве (на фота).

Да такой высновы прыйшлі падчас «інтэнсіўнага расьсьледаваньня», да якога былі прыцягнуты і літоўскія спэцслужбы.

Прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск напісаў у сацсетцы X: «Частка злачынцаў ужо затрымана, астатнія ўстаноўлены і расшукваюцца. Мы знойдзем вас усіх!».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі заявіў, што будзе асабіста чакаць Пуціна ў Турэччыне на перамовах

https://smarturl.click/Qbbg3

«Мы чакаем заўтрашняга дня спыненьня агню — поўнага і трывалага, каб забясьпечыць неабходную аснову для дыпляматыі. Няма сэнсу зацягваць забойствы. А Пуціна я буду чакаць у чацьвер у Турэччыне. Асабіста». — заявіў прэзыдэнт Украіны.

У ноч на 11 траўня падчас прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прапанаваў аднавіць «прамыя перамовы» з Украінай 15 мая ў Стамбуле.

Пасьля гэтага прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Украіну «неадкладна» пагадзіцца на перамовы ў Турэччыне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што з рахункам Мельнікавай, дзе беларуская бульба, гісторыя чыгункі паміж Менскам і Вільняй. Самае цікавае за тыдзень.

https://www.svaboda.org/a/33409494.html

Што здарылася на тыдні, што прыцягвала ўвагу, выклікала пытаньні і давала адказы — у самых цікавых публікацыях Свабоды за апошнія сем дзён — глядзіце і чытайце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пані? Спадарыня? Таварыш? Звароты па-беларуску. ТЭСТ

https://smarturl.click/az2D

Гутарку або ліст пачынаем зваротам да суразмоўцы, адрасата. Беларуская мова мае свой непаўторны набор гэтых важных словаў этыкету. Ці ведаем іх, ці правільна ўжываем? Выпрабуйце сябе — і сьмела пачынайце любую размову!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

170 гадоў таму Яўстахам Тышкевічам (на фота) быў заснаваны Віленскі музэй старажытнасьцяў

Апроч ягонага брата Канстанціна, свае калекцыі новаму музэю перадалі Ўладзіслаў Сыракомля, Адам Кіркор, Тэадор Нарбут, Францішак Багушэвіч. Пасьля задушэньня паўстаньня 1863 году расейскія ўлады абвясьцілі яго ідэалягічна шкоднай установай і рэарганізавалі. Напрыканцы XIX ст. у фондах музэя налічвалася больш за 12 тысяч экспанатаў.

Ад Радзівіла да Naviband — колькі ўсяго здарылася 11 траўня, чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»🔽
https://smarturl.click/200zJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На саміце «Кааліцыі ахвочых» у Кіеве краіны Захаду заклікалі Расею да спыненьня агню з 12 траўня

https://smarturl.click/e007k

Украіна заявіла, што гатовая да гэтага.

Пасьля саміту «Кааліцыі ахвочых» ягоныя ўдзельнікі пагутарылі з Дональдам Трампам.

Калі ўмова аб 30-дзённым спыненьні агню ня будзе прынятая Расеяй або пагадненьне будзе парушана, саюзьнікі Ўкраіны ў рамках «Кааліцыі ахвочых» абяцаюць павялічыць санкцыі супраць Расеі і ўмацаваць Украіну.

Рэакцыі з боку Расеі пакуль няма.

На фота ўдзельнікі саміту ў Кіеве тэлефануюць Дональду Трампу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Два парады з удзелам Лукашэнкі. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Глядзець відэа тут:

https://youtu.be/5dkYjjO8W2s

Пасьля 2020 году кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка стаў езьдзіць на парады Перамогі ў Маскву. Гэты год стаў ня стаў выключэньнем.

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе, чаму на парад у Маскву штогод — новая традыцыя Лукашэнкі.

А беларускі парад стаў праводзіцца паводле астаткавага прынцыпу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры Вялікабрытаніі, ФРГ, Польшчы, Францыі заклікалі Расею да 30-дзённага спыненьня агню

https://smarturl.click/e007k

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэм’ер Вялікабрытаніі Кір Стармэр, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон (на фота) 10 траўня ў Кіеве праводзяць саміт «Кааліцыі ахвочых».

З гэтай нагоды чацьвёра эўрапейскіх лідэраў сумесна падтрымалі пазыцыю прэзыдэнта ЗША і залікалі Расею пагадзіцца на поўнае і безумоўнае 30-дзённае спыненьне агню і запэўнілі ў пашырэньні падтрымкі Ўкраіны:

«Мы выразна заяўляем: кровапраліцьце павінна спыніцца, Расея павінна спыніць сваё незаконнае ўварваньне, і Ўкраіна павінна мець магчымасьць разьвівацца як бясьпечная, надзейная і сувэрэнная дзяржава ў рамках міжнародна прызнаных межаў на працягу многіх пакаленьняў. Мы будзем працягваць пашыраць нашу падтрымку Ўкраіны. Пакуль Расея не пагодзіцца на доўгатэрміновае спыненьне агню, мы будзем павялічваць ціск на расійскую ваенную машыну», — сумесна заявілі чатыры лідэры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Макрон у Кіеве заклікаў Маскву спыніць агонь у вайне супарць Украіны

https://smarturl.click/vdd0g

Прэзыдэнт Францыі ў Кіеве заявіў:

«Перад абліччам расейскай агрэсіі наш адказ павінен быць калектыўным. Мы зьдзяйсьняем гэтую паездку разам з Нямеччынай, Польшчай і Вялікабрытаніяй», — адзначыў Макрон.


Паводле яго слоў, «справядлівы і трывалы мір пачынаецца з поўнага і безумоўнага спыненьня агню»:

«Гэта прапанова, якую мы робім са Злучанымі Штатамі. Украіна прыняла яе 11 сакавіка. Расея, са свайго боку, зацягвае, ставіць умовы, цягне час і працягвае сваю захопніцкую вайну. Калі Масква працягне блякаду, мы, як эўрапейцы і ў цеснай каардынацыі са Злучанымі Штатамі, узмоцнім ціск. Мы вітаем заклік прэзыдэнта Трампа зрабіць гэты крок».


Абвешчанае Пуціным перамі'е да Дня перамогі завяршаецца 10 траўня.

На фота прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр і прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у Кіеве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары новага папы ўзмацнілі дыскусіі ў аб цэлібаце каталіцкіх сьвятароў: так было не заўсёды

https://smarturl.click/nVVJ6

Патрабаваньне да сьвятарства захоўваць цэлібат горача абмяркоўваецца ў Каталіцкай царкве стагодзьдзямі, з частымі заклікамі дапусьціць жанатых мужчын — і жанчын — да сьвятарства.

Аднак цэлібат не заўсёды быў абавязковым: у раньняй хрысьціянскай царкве многія сьвятары — і больш чым адзін папа — мелі жонак.

Калі і чаму цэлібат стаў абавязковым для папы Рымскага і рыма-каталіцкага сьвятарства? Пра што спрачаюцца на гэты конт і чаго чакаюць у будучыні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лідэры Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Польшчы і Францыі прыбылі ў Кіеў на саміт «Кааліцыі ахвочых»

https://smarturl.click/vdd0g

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм’ер-міністры Польшчы і Вялікабрытаніі Дональд Туск і Кір Стармэр, а таксама новы канцлер ФРГ Фрыдрых Мэрц прыбылі ў Кіеў 10 траўня на сустрэчу «Кааліцыі ахвочых».

Фармат кааліцыі абʼядноўвае Вялікабрытанію, Данію, Эстонію, Фінляндыю, Ісляндыю, Латвію, Літву, Нідэрлянды, Нарвэгію, Швэцыю і Ўкраіну.

На фота Кір Стармэр, Фрыдрых Мэрц, Эманюэль Макрон

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прыняў лідэра камуністаў Віетнаму як кіраўніка дзяржавы і прапанаваў яму вайсковую супрацу

https://smarturl.click/y66mm

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і генэральнага сакратара цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Віетнаму То Лама прайшла 12 траўня ў Палацы незалежнасьці ў Менску з выкананьнем цырыманіялу для прыёму кіраўнікоў дзяржаў, уключаючы шыхтаваньне роты ганаровай варты і выкананьне дзяржаўных гімнаў.

Раней улады Віетнаму выдалі ў Беларусь экс-байца палку Каліноўскага Васіля Верамейчыка.

Віетнам застаецца адной з апошніх камуністычных дзяржаваў у сьвеце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кальцавую лінію менскага мэтро пачнуць будаваць ужо налета

https://smarturl.click/zddA6

Такое рашэньне прынялі менскія ўлады. У першую чаргу будуць будаваць станцыі ад «Парку Дружбы народаў» да «Пушкінскай». Адна зь іх будзе «на подступах» да жыльлёвага комплексу «Паўночны Бераг».

Шмат што ў пэрспэктывах 4-й лініі яшчэ на стадыі абмеркаваньня. Не вядомыя нават дакладныя месцы разьмяшчэньня новых станцый і колькі будзе электрадэпо для цягнікоў — адно або два.

Што дакладна вядома пра 4-ю лінію

🚇 Колькасьць станцый — 17.

🚶 Перасадачных станцый — 6.

📏Працягласьць — больш за 25 км.

Паралельна ідзе будаўніцтва 3-й лініі. Чарговыя тры станцыі плянуюць скончыць ці ў 2028, ці ў 2029 годзе. Першапачаткова да гэтага часу плянавалася завяршыць усю лінію.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пратрымалі тры гадзіны, далі паперу па-грузінску». Гісторыя яшчэ аднаго беларуса, якога не пусьцілі ў Грузію

https://smarturl.click/MGGdp

Відэаблогер і актывіст Зьміцер Грынкевіч кажа, што пражыў у Батумі два гады, ніякіх праблемаў з грузінскімі ўладамі ня меў.

«У мяне зараз адна кашуля і адны нагавіцы, — расказвае ў размове з Свабодай Зьміцер Грынкевіч. — Нават няма ўва што пераапрануцца. Усё засталося ў Батумі, у арандаванай кватэры».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы ўзялі ўдзел у беластоцкім паўмаратоне

Сярод тысяч бегуноў было і шмат беларусаў. Падтрымаць іх у нядзелю, 11 траўня, прыйшлі актывісты беларускай дыяспары з нацыянальнымі сьцягамі. А потым вырашылі падзяліцца пазытыўнымі эмоцыямі і з чытачамі «Свабоды».

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падлеткаў, якія паказвалі непрыстойныя жэсты на фоне салюту ў Магілёве, знайшлі і прымусілі выбачыцца

https://smarturl.click/mBBD0

Сытуацыя ўзнікла з-за апублікаванага ў «ТыкТоку» відэароліка, на якім група дзяцей сустракае сьвяточны салют з узьнятымі ўгору сярэднімі пальцамі.

Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал заявіў, што міліцыя «імгненна адрэагавала і апэратыўна ўстанавіла ўсіх удзельнікаў інцыдэнту»: шэсьць дзяўчат ад 13 да 15 гадоў і 13-гадовага хлопца, які іх здымаў.

Дзяцей адвезьлі да мэмарыяла жыхарам спаленых вёсак у вёсцы Боркі Кіраўскага раёна. Яны ўслых зачыталі надпісы на ім, усклалі кветкі і запалілі сьвечкі ў царкве, дзе іх блаславіў праваслаўны сьвятар.

І гэта яшчэ ня ўсё пакараньне.

🛂 Дзяцей паставяць на прафіляктычны ўлік.

🧑‍⚖️ Старэйшых за 14 гадоў пакараюць за дробнае хуліганства.

🪙Бацькоў пакараюць за невыкананьне абавязкаў па выхаваньні дзяцей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

12 траўня 1800 году нарадзіўся Валенты-Вільгельм Ваньковіч, мастак, прыхільнік вызвольнага руху 1820-х. Містычна, але і памёр ён у гэты ж дзень праз 42 гады — у Парыжы на руках у Адама Міцкевіча.

«Валенты маляваў духоўна блізкіх яму людзей — Адама Міцкевіча, ягоных сяброў і знаёмых — таксама ўдзельнікаў таемных таварыстваў філяматаў і філярэтаў Францішка Малеўскага, Антона Адынца... Пазьней стасункі з антырасейскімі патрыятычнымі арганізацыямі не дазволяць мастаку атрымаць стыпэндыю на падарожжа ў Італію», — пісаў пра мастака Ўладзімер Арлоў.


Таксама 12 траўня 1926 году вярнуўся да ўлады ў выніку перавароту кіраўнік Польшчы Юзаф Пілсудзкі. А праз 9 гадоў — памёр у гэты ж дзень.

Якія яшчэ містычныя, знакавыя і трагічныя падзеі адбыліся сёньня ў мінулым, чытайце ў нашай падборцы «Ўжо сёньня» ⤵️
https://smarturl.click/VRRB7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сырыі пачаў працу цэнтар ідэнтыфікацыі парэшткаў ахвяраў рэжыму Асада: «Гэта будзе шматгадовая праца»

https://smarturl.click/ZXX5Y

Лябараторыя цалкам фінансуецца Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа і Чырвонага паўмесяца.

За доўгія гады канфлікту сотні тысяч сырыйцаў былі забітыя, мільёны — перамешчаныя. І, паводле некаторых ацэнак, больш за 130 тысяч чалавек гвалтоўна зьніклі бяз вестак.

Пра тое, як мэдыкі ідэнтыфікуюць парэшткі з масавых пахаваньняў у Сырыі, распавядае BBC.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Карнавалы і парады. У Швайцарыі адкрываецца 69-я «Эўравізія»

https://smarturl.click/13395

🥁Гламурны фэстываль пачнецца цырымоніяй адкрыцьця і парадам удзельнікаў вуліцамі Базэлю. Будзе шумна. Абяцаюць барабаншчыкаў, аркестры, тэхна-музыкаў і віртуозаў альпійскіх валторнаў, паведамляе AFP.

👮‍♀️Парадак увесь тыдзень будуць пільнаваць больш як 1300 паліцыянтаў, а таксама камэры ў фан-зонах. І нездарма — музычны конкурс часьцяком становіцца пляцоўкай для пратэстаў і палітычных спрэчак.

🚫 Беларусь ня можа ўдзельнічаць у «Эўравізіі» ад ліпеня 2021 году. Летась Эўрапейскі вяшчальны зьвяз паведаміў, што гэтае рашэньне бестэрміновае.

Хто фаварыт шоў? Ці выступіць Сэлін Дыён, якая прынесла перамогу Швайцарыі 38 гадоў таму? Расказваем у артыкуле.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць прамыя перамовы. 

Такую аб'яву расейски прэзыдэнт зрабіў падчас начнога выступу перад журналістамі ў Крамлі. Яго трансьляваў тэлеканал «Расея 24».

Пуцін прапанаваў правесьці сустрэчу ў чацьвер, 15-га траўня, у Стамбуле. Перамовы Расея прапануе без папярэдніх умоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў, што Індыя і Пакістан дамовіліся аб спыненьні агню, дзякуючы пасярэдніцтву ЗША

https://smarturl.click/E11w0

Індыя і Пакістан пры пасярэдніцтве ЗША дамовіліся аб поўным і неадкладным спыненьні агню, напісаў Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Прэзыдэнт ЗША сьцьвярджае, што гэтага ўдалося дасягнуць пасьля доўгай ночы перамоваў.

«Віншуем абедзьве краіны з тым, што яны выбралі здаровы сэнс і вялікі інтэлект», — напісаў Трамп.


Кіраўнік МЗС Пакістана Ісхак Дар пацьвердзіў, што краіны дамовіліся аб спыненьні агню, якое ўступае ў сілу неадкладна.

Раніцай 10 траўня стала вядома, што Пакістан пачаў ваенную апэрацыю супраць Індыі пасьля абвінавачваньня яе ў ракетных ударах па трох пакістанскіх авіябазах вечарам 9 траўня.

На фота галубы ў Кашміры, на мяжы Індыі і Пакістану

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля саміту «Кааліцыі ахвочых» Украіна заявіла, што гатовая да спыненьня агню з 12 траўня

https://smarturl.click/e007k

Пасьля саміту «Кааліцыі ахвочых» ягоныя ўдзельнікі пагутарылі з Дональдам Трампам.

Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга заявіў:

«Украіна і ўсе саюзьнікі гатовыя да поўнага безумоўнага спыненьня агню на сушы, у паветры і на моры на працягу як мінімум 30 дзён, пачынаючы з 12 траўня».


Раней падобная заява прагучала з боку прэзыдэнта ЗША.

Паводле слоў міністра замежных спраў Украіны, калі Расея пагодзіцца і будзе забясьпечаны «эфэктыўны маніторынг», «трывалае спыненьне агню і захады па ўмацаваньні даверу могуць адкрыць шлях да мірных перамоваў».

Рэакцыі з боку Расеі пакуль няма.

На фота ўдзельнікі саміту ў Кіеве

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Думаю, я спаліў тысячы сваіх вершаў»

https://smarturl.click/9ooGp

Вялікая размова зь Віталём Рыжковым пра вяртаньне пасьля 10 гадоў перапынку:

«Некалі ад паэткі Тацяны Сапач я пачуў фразу, якая моцна паўплывала на мой сьветапогляд. Яна тады прызналася нам, маладым літаратарам, што ня піша вершаў, бо паэзія пакінула яе. І ў свае 26 ці 27 я зразумеў, што не хачу сябе гвалтаваць як творцу, мне ня пішацца, мне няма чаго сказаць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пакістан пачаў ваенную апэрацыю супраць Індыі

https://smarturl.click/200WX

Пакістан абвінаваціў Індыю ў ракетных ударах па трох пакістанскіх авіябазах вечарам 9 траўня.

Прэм’ер-міністар Пакістана Шагбаз Шарыф склікаў экстранае пасяджэньне Нацыянальнага каманднага органа на 10 траўня.

Індыйская армія назвала дзеяньні Пакістана «непрымальнымі».

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё пагаварыў з начальнікам арміі Пакістана гэнэралам Асімам Мунірам і заклікаў абодва бакі знайсьці спосабы дээскаляцыі,

На фота пакістанская ракета Fatah-ІІ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перасьлед, арышты, цэнзура, дыскрымінацыя і трансьмежавы ціск застаюцца штодзённай рэальнасьцю для тых, хто працуе з культурай і словам.

https://smarturl.click/Ree58

Нават тэмы, якія пасьля падзеяў 2020 году лічыліся «бясьпечнымі» для творчасьці (такія як міталёгія і традыцыйная культура), сутыкнуліся з забаронай.

Такія высновы робіць Беларускі ПЭН у маніторынгу парушэньняў культурных правоў за першы квартал 2025 году.

Усяго праваабаронцы налічылі 319 такіх парушэньняў правоў. Сярод 1208 палітзьняволеных, пра якіх было вядома на канец сакавіка, ня менш за 97 дзеячоў культуры.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 гадоў з дня гібелі Станіслава Булак-Балаховіча

10 траўня 1940 году ў Варшаве забіты нямецкім патрулём Станіслаў Булак-Балаховіч. Выбітны беларускі вайсковы дзеяч і палітык, удзельнік збройнага змаганьня з бальшавікамі ў 1918–1920 гадах. У свой час камандаваў Асобным аддзелам БНР у Балтыі. Захапіўшы са сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/MGGn4

Читать полностью…
Подписаться на канал