Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Засакрэчаная гісторыя. Што напалохала ўладу ў даўняй прамове
З Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі зьнікла стэнаграма паседжаньняў нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету, якая адбылася 20 ліпеня 1994 году. Акрамя таго, днямі кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ігар Сергеенка на пасяджэньні «Рэспубліканскага савету ў гістарычнай палітыцы» заявіў, што выданьні, якія абвяшчаюцца экстрэмісцкімі, «фізычна не зьнішчаюць».
З чаго раптам Сергеенка пачаў апраўдвацца і рабіць акцэнт на тым, што кнігі нібыта ніхто ня паліць? Піша Сяргей Навумчык.
https://smarturl.click/954y
ГУБАЗіК затрымаў дырэктара аўтадому Mercedes‑Benz
Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што дырэктар аўтацэнтру «Энергія ГмбХ» нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і пералічваў грошы ў «Фонд Салідарнасьці».
Таксама на відэа мужчыну прымушаюць назваць свой заробак, піша «Вясна».
Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, дырэктарам артацэнтра «Энергія ГмбХ» зьяўляецца Сяргей Даніловіч.
Сэнат ЗША заблякаваў разгляд законапраекту аб дапамозе Ўкраіне, Ізраілю і Тайваню
Законапраект не прайшоў працэдурнае галасаваньне ў Сэнаце, паведамляе Washington Post. Для Ўкраіны ў ім плянавалася выдзяленьне 61 мільярду даляраў.
Неабходна было набраць 60 галасоў са 100, аднак толькі 49 сэнатараў прагаласавалі за пачатак разгляду законапраекту, астатнія 51 — супраць.
Вядомыя беларусы агучылі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага
Выдавецтва Litaralna прэзэнтавала аўдыёкнігу «Мужыцкая праўда», якая складаецца з агучаных тэкстаў першай беларускай газэты.У выпусках «Мужыцкай праўды» Кастусь Каліноўскі зьвяртаўся да суайчыньнікаў падчас паўстаньня 1862−1863 гадоў. Агулам выйшла 7 нумароў газэты.
Іх агучылі 7 вядомых беларусаў: сьпевакі Аляксандар Памідораў, Лявон Вольскі, Руся Shuma і Ўладзімер Пугач, блогеры і журналісты Мікіта Мелказёраў, Глеб Сямёнаў і Дзяніс Дудзінскі.
🎧 Аўдыё + падрабязнасьці: https://smarturl.click/wj8W
Выбарчыя ноў-хаў рэжыму за 10 хвілін
Празь некалькі месяцаў у Беларусі адбудуцца выбары. Так іх прынамсі называюць самі ўлады і адданыя ім экспэрты. Апанэнты ж рэжыму называюць гэтую падзею «спэцапэрацыяй» або «бязвыбарамі». Глядзім, як зьбіраюцца праводзіць гэтую кампанію:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=ejdqUCDfZIo
Сёньня прайшлі ператрусы ў незалежных журналістаў Барыса Вырвіча і Зьмітра Лупача
У выніку ператрусу ў былога шэф-рэдактара парталу 6ТV.bу Барыса Вырвіча ў Бялыніцкім раёне канфіскавалі ўсю тэхніку і мабільныя тэлефоны, Барыса адвезьлі на допыт, але потым адпусьцілі. Партал «6TV Bielarus» рашэньнем КДБ учора прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Па глыбоцкім адрасе Дзьмітрыя Лупача прыйшла міліцыя: міліцыянты пазванілі, а пераканаўшыся, што ўнутры нікога няма, выклікалі «ратавальнікаў» МНС, якія выламалі дзьверы. Пасьля ператрусу кватэру апячаталі. Сам журналіст цяпер у Варшаве, ён зьехаў зь Беларусі ў 2021-ым праз крымінальны перасьлед.
👉🏻 Хроніка перасьледу за 6 лістапада (абнаўляецца)
Пра беспрацоўе ў Беларусі, выбар паміж Расеяй і ЭЗ і стаўленьне да вайны ва Ўкраіне: абмяркоўваем вынікі апытаньня Chatham House з Рыгорам Астапенем
Пра заклапочанасьць беларусаў узроўнем беспрацоўя і сацыяльнай няроўнасьцю, пра іх стаўленьне да сяброўства Беларусі ў АДКБ і да магчымага ўступленьня ў NATO, пра «эўрапейскі выбар Беларусі», пра які кажа Ціханоўская, стаўленьне беларусаў да вайны Расеі ва Ўкраіне і многае іншае — вынікі апытаньня Chatham House падводзіць кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага дасьледчага цэнтру Рыгор Астапеня:
ВІДЭА: https://youtu.be/TKkkpnJjr70?si=LVgEJlPYJl6QREcv
Ці вярнуў сабе Лукашэнка давер суграмадзян? Вынікі апытаньня Chatham House
Чаму беларусы хочуць у сваёй краіне большай сацыяльнай роўнасьці? Ці робяць яны геапалітычны выбар паміж Эўропай і Расеяй? Які вынік вайны інфармацыйных наратываў? — Расказваем пра вынікі апошняга, лістападаўскага апытаньня Chatham House:
https://smarturl.click/0kag
Пачынаецца Стратэгічны дыялёг ЗША зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі
6–8 сьнежня ў Вашынгтоне адбудзецца першы Стратэгічны дыялёг «ЗША – Беларусь», дзе амэрыканскі бок будуць прадстаўляць урадоўцы, а беларускі — дэмакратычныя сілы, што знаходзяцца ў апазыцыі да фактычнага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Першая з шэрагу дыскусій мае назву «Сувэрэнная, стабільная, дэмакратычная Беларусь».
Сабралі асноўную інфармацыю, што ў праграме дыялёгу, хто прадстаўляе на ім беларускі і амэрыканскі бакі.
https://smarturl.click/zkmA
Асуджанага на 5 гадоў калёніі актывіста Паўла Вінаградава зноў судзяць
Паўла могуць перавесьці на турэмны рэжым.
У сакавіку Менскі абласны суд пакараў актывіста і блогера Вінаградава 5 гадамі калёніі. Яго прызналі вінаватым у распальваньні варожасьці, паклёпе на Лукашэнку і ў грубым парушэньні парадку.
28 чэрвеня КДБ унёс Паўла Вінаградава ў «тэрарыстычны» сьпіс.
У калёніі актывіста пэрыядычна зьмяшчаюць у ШЫЗА.
А ў жніўні 2022 года ў асуджанага Вінаградава лекары дыягнаставалі сухоты.
https://smarturl.click/OqMz
У Сьвіслачы перайменавалі гімназію імя Кастуся Каліноўскага
Цяпер гімназія, у якой вучыўся і сам нацыянальны герой Беларусі, ужо афіцыйна носіць імя савецкай падпольшчыцы.
https://smarturl.click/AlLR
Цела параненай расейцамі пад Кіевам дзяўчынкі, якую два гады шукалі ў розных краінах, было ў моргу Мазыра
Цела 15-гадовай Арыны Яцюк, параненай расейскімі салдатамі ў сакавіку 2022 году пад Кіевам пры спробе эвакуавацца, было ў моргу Мазыра. Увесь гэты час сваякі шукалі яе ў некалькіх краінах, у тым ліку ў Беларусі.
Як знайшлі цела?
https://smarturl.click/xwGY
«Ваш зварот разгледжаны». Што адказваюць родным зьніклых палітвязьняў у адміністрацыях калёніяў
Ад Міколы Статкевіча няма вестак 300 дзён, ад Максіма Знака – 296, ад Марыі Калесьнікавай – 295, ад Ігара Лосіка – 290. У палітзьняволеных няма сувязі з вонкавым сьветам.
https://smarturl.click/jzey
МУС: больш за 58 тысяч грамадзян Беларусі паведамілі, што маюць дакумэнты замежных дзяржаў
Пра гэта дзяржаўнай прэсе распавёў начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
https://smarturl.click/6GX2
У дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» для дзяцей правялі гульню «Суд над экстрэмістам»
Яе ўдзельнікамі былі навучэнцы профільнага атраду «Клюб будучых выбарнікаў», паведамляе цэнтар. Перад гульнёй дзеці запоўнілі анкету «Што вы ведаеце і думаеце аб экстрэмізьме?», ім расказалі правілы гульні, разьмеркавалі ролі і правялі падрыхтоўку. Мэтай гульні ў цэнтры называюць «стварэньне ўмоваў для фармаваньня ўстойлівай адмоўнай пазыцыі ў адносінах да праяваў экстрэмізму ў вучняў».
За «экстрэмізм» у Беларусі судзяць у палітычна матываваных справах. На пачатак лістапада Генпракуратура Беларусі налічыла 16 000 «экстрэмісцкіх спраў» з 2020 году. У «сьпісе экстрэмістаў» ад МУС Беларусі 3478 чалавек.
https://smarturl.click/74VG
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Што б вы сказалі рэжымным людзям, самае галоўнае?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— За сваё жыцьцё я многа дзе пабываў і шмат чаго пабачыў. Сьвет цудоўны і разнастайны, у ім вельмі шмат дабрыні і любові, ён створаны для радасьці і шчасьця. Гэта сапраўдны дадзены Богам рай, і няма сэнсу ўласнымі рукамі ператвараць яго ў пекла, дзе вы яшчэ пасьпееце пабываць. Жыцьцё зусім не кароткае, яго скарачаюць самі людзі. Бо нішто з таго, што вы робіце сёньня, ня вартае таго, каб жыць.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Верталёт, тэлефон і каб тата хутчэй вярнуўся дахаты. Якіх падарункаў чакаюць дзеці палітвязьняў на Каляды
У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязьняў. Паводле іншых падлікаў, іх можа быць нашмат больш. Фонд BySol сабраў больш за 22 тысячы эўра на каляднай акцыі «Трэба цуды? Зробім цуды!». Гэтыя грошы пойдуць на падарункі дзецям, у якіх хтосьці з бацькоў за кратамі.
https://smarturl.click/74by
У Азарычах адкрыюць адноўлены мэмарыяльны комплекс на месцы лягеру сьмерці
Комплекс у Калінкавіцкім раёне адкрыюць 9 сьнежня. Маштабная рэканструкцыя пачалася сёлета увесну. За час правядзеньня работ пашырана тэрыторыя, створаны новыя тэматычныя зоны, алеі, памятныя знакі, інфармацыйны стэнд, інфармуе Міністэрства культуры Беларусі.
У канцы лютага — пачатку сакавіка 1944 году ў лягер сьмерці «Азарычы» нацысты сагналі каля 50 тысяч чалавек, палова зь іх — дзеці. Тысячы вязьняў засталіся тут навек.
Людзей наўмысна трымалі ў балоце, заражалі тыфусам, не давалі ежы, пітва. Там загінула ня меней за 9 тысяч чалавек.
Здымак нямецкай амбасады ў Беларусі
Ціханоўская: «Правядзеньне стратэгічнага дыялёгу — новы этап у адносінах паміж дэмакратычнай Беларусьсю і ЗША»
«Я спадзяюся, што на працягу двух дзён мы распрацуем стратэгію па Беларусі разам з нашымі амэрыканскімі партнэрамі. Будуць распрацаваныя дарожныя мапы па розных кірунках. Магчыма, будуць створаныя рабочыя групы па канкрэтных тэмах», — заявіла Ціханоўская.
Паводле яе, асноўныя кірункі працы — вызваленьне палітвязьняў, захаваньне незалежнасьці Беларусі, аднаўленьне і захаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці і культуры, бізнэс-кірунак, прыцягненьне да адказнасьці злачынцаў рэжыму Лукашэнкі.
Стратэгічны дыялёг паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ЗША праходзіць 6–7 сьнежня ў Вашынгтоне. Падрабязьней:
https://smarturl.click/GqnQ
Галоўнае за 6 сьнежня
🇺🇸 Пачаўся Стратэгічны дыялёг ЗША зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі: што ў праграме. Ціханоўская разьлічвае распрацаваць сумесную з ЗША «стратэгію па Беларусі»
👫 «Ваш зварот разгледжаны». Што адказваюць родным зьніклых палітвязьняў у адміністрацыях калёніяў
🏫 У Сьвіслачы перайменавалі гімназію імя Кастуся Каліноўскага
👮🏻♂️ Берасьцеец за мяжой зьвярнуўся ў камісію па вяртаньні — у Беларусі яго затрымалі і асудзілі наўпрост у СІЗА
🇬🇧 Вялікая Брытанія пашырыла санкцыі супраць Расеі. Яны закранулі і беларускае прадпрыемства
✍🏻 Ці вярнуў сабе Лукашэнка давер суграмадзян? Вынікі апытаньня Chatham House
🎥 «Мы працягваем жыць у Савецкім Саюзе». Чаму сярод беларусаў папулярны расейскі сэрыял «Слово пацана»
🙍🏻♂️ «Гісторыя на Свабодзе». Нас чакае рэвалюцыя ў разуменьні раньняй гісторыі Літвы — Альвідас Нікжантайціс
«Гісторыя на Свабодзе». Нас чакае рэвалюцыя ў разуменьні раньняй гісторыі Літвы — Альвідас Нікжантайціс
Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы, як даўно пачалося сужыцьцё славян і балтаў на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, як Полацак, Віцебск і Менск трапілі ў склад ВКЛ, чаму літоўскія князі прымалі праваслаўе і чаму ў Літве прызнаюць, што дзяржаўна-эканамічная мадэль ВКЛ капіявалася са славянскіх узораў?
Гэтыя і іншыя пытаньні абмяркуем з дырэктарам Інстытуту гісторыі Літвы Альвідасам Нікжантайцісам:
https://smarturl.click/Xq1W
У Падмаскоўі знайшлі цела экс-дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ільлі Ківы
Крыніцы Радыё Свабода ў сілавых органах пацьвярджаюць сьмерць Ільлі Ківы, паведамляючы, што гэта была спэцапэрацыя СБУ. Пра гэта раней паведамілі «РБК-Україна» і іншыя украінскія СМІ. Паводле іх зьвестак, палітыка забілі са стралковай зброі. Расейскае РІА «Новости» піша, што труп Ківы знайшлі ў вёсцы Супонева Адзінцоўскага раёну. Афіцыйных пацьверджаньняў інфармацыі пакуль няма.
У сярэдзіне лістапада суд у Львове прызнаў Ківу вінаватым у дзяржаўнай здрадзе, прапагандзе вайны, замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць, закліках да захопу дзяржаўнай улады і распаўсюдзе камуністычнай сымболікі і завочна асудзіў да 14 гадоў калёніі. Ён выехаў з Украіны перад пачаткам вайны.
За фота ў Інстаграм у калёнію адправілі беларуса, які раней зьвярнуўся ў «камісію па вяртаньні» і вярнуўся ў Беларусь
Ігара Неміровіча затрымалі ў траўні 2022-га і зьмясьцілі пад хатні арышт, але ён зьбег і вывехаў з краіны. Восеньню 2023 году Ігра зьвярнуўся ў «камісію па вяртаньні» і прыехаў дадому, але факт не прызналі «безумоўнай падставай для высновы аб яго раскаяньні». 27 верасьня Неміровіча зноў затрымалі, піша @viasna96.
Справу разглядалі проста ў берасьцейскім СІЗА. У выніку Ігара прызналі вінаватым у тым, што ён разьмясьціў у сацсетцы фота з абразьлівым тэкстам пра Лукашэнку, і прысудзілі яму 1 год калёніі. Выяву з Лукашэнкам міліцыянты знайшлі ў Інстаграме: тая сторыз ад 10 жніўня 2020 году захавалася ў «актуальных».
У Кангрэсе ЗША рыхтуюць новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі
Акт аб дэмакратыі ў Беларусі ўпершыню ўхвалілі ў ЗША ў 2004 годзе. Дакумэнт абнаўлялі ў 2006, 2011 і 2020 гадах.
Цяпер у Кангрэсе ЗША рыхтуюць новы Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі, паведаміў «Позірку» асноўны аўтар дакумэнту кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт (на фота).
У прынятым у 2020 годзе дакумэнце падкрэсьлівалася, што Лукашэнка ня ёсьць легітымным прэзыдэнтам Беларусі, а Каардынацыйная рада называлася «легітымным інстытутам для ўдзелу ў дыялёгу аб мірнай перадачы ўлады».
Дакумэнт пашырыў магчымасьці ЗША для санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасьці і незалежным СМІ.
https://smarturl.click/q67O
Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком калію ў Кітай
📉 Беларуская статыстыка па пастаўках калію засакрэчаная пасьля 2021 году.
🇨🇳 Аднак паводле зьвестак кітайскай статыстыкі, у студзені-кастрычніку 2023 года імпарт Кітаем калійных угнаеньняў склаў 3,97 млрд. даляраў.
https://smarturl.click/BqLn
«Мы працягваем жыць у Савецкім Саюзе». Чаму сярод беларусаў папулярны расейскі сэрыял «Слова пацана»
🎙 «Клясны сэрыял зь вялікай канцэнтрацыяй культурнага «тлушчу», — кажа мэдыямастак Сяргей Гудзілін.
🎙 «Я не лічу, што гэта выбітны сэрыял, посьпех часовы», — лічыць кінакрытык Тарас Тарналіцкі.
https://smarturl.click/aqaD
Дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі ў Вашынгтоне сустрэлася з кангрэсмэнамі ЗША
Ціханоўская правяла сустрэчы зь сябрамі беларускага корпусу Палаты прадстаўнікоў ЗША Крысам Сьмітам і Білам Кітынгам, і асобна — з групай падтрымкі Беларусі ў Сэнаце ЗША.
https://smarturl.click/q6eV
👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Што цяпер у Беларусі: сацыялізм ці капіталізм?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— Цяпер — тыранія, як за царом Іванам Жахлівым, апрычніна. Чалавек мусіць адчуваць свой нявольніцкі статус і нават не дапускаць думкі пра свабоду, роўнасьць, братэрства ды іншыя «чужыя заходнія каштоўнасьці». Між іншым, у беларускай гісторыі ніколі не было ўласнай беларускай тыраніі, яна заўсёды прыходзіла з усходу і была паводле ўсіх парамэтраў расейскай. Адзіны спосаб выбрацца з гэтай бяздоннай яміны — вярнуцца да сябе, на свой беларускі шлях, захаваць незалежнасьць і ўсімі сіламі бараніцца ад усходніх уплываў.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
МАК ня стаў мяняць умовы допуску беларускіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў
Такое рашэньне прынялі па выніках 12-га Алімпійскага саміту ў Лязане (Швайцарыя), гаворыцца ў прэс-рэлізе МАК па выніках сустрэч і абмеркаваньняў.
На саміце адзначалася, што беларускія і расейскія спартоўцы выступалі на шматлікіх спаборніцтвах у нэўтральным статусе пры строгіх умовах допуску, і амаль усе спаборніцтвы прайшлі без інцыдэнтаў. У той жа час МАК пацьвердзіў, што ўдзел нэўтральных спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях магчымы толькі пры выкананьні дзейных строгіх умоваў.
Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Парыжы ў 2024 годзе стануць першымі гульнямі з поўным гендэрным парытэтам. Удзельнікі віталі рашэньне МАК зьмяніць кваліфікацыйную квоту і спартовую праграму, у выніку чаго месцы разьмеркаваны пароўну: па 50% для жанчын і мужчын.
Акрамя таго, 95% пляцовак на Гульнях у Парыжы будуць ужо існуючымі або часовымі, і на іх у 100% будуць выкарыстоўваць аднаўляльную энэргію.
Значэньне Беларусі для Кітаю зьнізілася, і Лукашэнка ня здольны гэтага зьмяніць, — кітаіст Умараў
«Цяпер для Кітаю Беларусь зусім ня важная з эканамічнага гледзішча. А важная толькі як адна з краін, якія падтрымліваюць Кітай у міжнародных ініцыятывах», – лічыць кітаіст, навуковы супрацоўнік фонду Карнэгі Цемур Умараў.
У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе вынікі візыту Лукашэнкі ў Кітай, ацэньвае, чаму Беларусь патрэбная (альбо не патрэбная) Кітаю, і разважае, ці можа Пэкін паўплываць на адносіны Менску з Захадам:
Кітаіст, навуковы супрацоўнік фонду Карнэгі Цемур Умараў аналізуе вынікі візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, ацэньвае, чаму Беларусь патрэбная (альбо не патрэбная) Кітаю, і разважае, ці можа Пэкін паўплываць на адносіны Менску з Захадам.