radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускіх спартоўцаў дапусьцілі на Алімпіяду ў Парыжы ў індывідуальным нэўтральным статусе

Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў спартоўцам зь беларускімі і расейскімі пашпартамі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе ў нэўтральным статусе.

МАК у прэс-рэлізе падкрэсьліў, што да індывідуальных нэўтральных спартоўцаў стасуюцца строгія ўмовы адбору, адно з патрабаваньняў – забарона ўдзелу для тых, хто актыўна падтрымлівае вайну.

Вядома, што на гэты момант кваліфікацыю прайшлі 11 нэўтральных спартоўцаў зь Беларусі і Расеі (тры беларусы і восем расейцаў).

https://smarturl.click/0klp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трэці дзень Стратэгічнага дыялёгу ЗША з дэмакратычнымі сіламі Беларусі

Сярод тэмаў дыскусіі 8 сьнежня:
🔸 міжлюдзкія сувязі;
🔸 прапаганда беларускай мовы і культуры;
🔸 змаганьне з навязваньнем расейскіх каштоўнасьцяў, гістарычнага наратыву і мовы ў Беларусі з боку Крамля;
🔸 удзел беларускіх спартоўцаў у міжнародным спартовым жыцьці;
🔸 падтрымка беларускай дыяспары/эмігрантаў, гісторыя.

Амэрыканскі бок прадстаўляюць урадоўцы, а беларускі — дэмакратычныя сілы.

https://smarturl.click/zkk8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паралімпіец Талай, які дапамагае вывозіць украінскіх дзяцей, стаў ганаровым сябрам Беларускага Чырвонага Крыжа

Беларускі паралімпіец Аляксей Талай, супраць якога Ўкраіна ўвяла санкцыі за саўдзел у вывазе ўкраінскіх дзяцей, паведаміў, што стаў ганаровым сябрам арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК).

Раней Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла сяброўства беларускай арганізацыі.

https://smarturl.click/kaa2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аэрапорт Менску вяртаецца турэцкі авіяперавозчык. На ім можна даляцець да Стамбулу за 3 гадзіны

Як паведамляе турэцкая авіякампанія Southwind Airlines, з 15 сьнежня яна пачынае рэгулярныя штодзённыя рэйсы па маршруце Стамбул — Менск — Стамбул. Квіткі на рэйсы даступныя на сайце авіякампаніі і каштуюць ад 5 тысяч турэцкіх лір (172 даляры на сёньня).

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне, у Стамбул зь Менску лятала толькі «Белавія», рэйс працягваецца больш за 5 гадзін.

Southwind Airlines завязваюць з расейскім турыстычным бізнэсам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЗША завялі другую крымінальную справу супраць сына Джо Байдэна

Гантэра Байдэна абвінавачваюць па факце нявыплаты 1,4 мільёна даляраў падаткаў.

У апублікаваным абвінаваўчым акце адзначаецца, што сын прэзыдэнта «марнаваў мільёны даляраў на экстравагантны лад жыцьця, замест таго каб аплочваць свае падатковыя рахункі». Пракуроры сьцьвярджаюць, што Гантэр Байдэн траціў грошы на «наркотыкі, эскорт і сябровак, раскошныя гатэлі і арэнду нерухомасьці, шыкоўныя аўтамабілі, адзеньне і іншыя прадметы асабістага характару».

Гантэру Байдэну паводле гэтых абвінавачаньняў пагражае да 17 гадоў пазбаўленьня волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі памілаванага Лукашэнкам Рамана Пратасевіча

Як піша «Вясна» у сьпіс дадалі блогераў Сьцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі «завочна» разам з Пратасевічам. У сьпісе побач з прозьвішчам Рамана Пратасевіча стаіць пазнака «судзімасьць не пагашана».

У сьпіс таксама дадалі Нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесьніка і віцэ-прэзыдэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімера Лабковіча, праваабаронцу Дзьмітрыя Салаўёва.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЦВК запрапанавала беларусам прафінансаваць выбары

У Беларусі стварылі фонд, які будзе дадаткова фінансаваць выбарчую кампанію за кошт грамадзян і юрыдычных асобаў, паведамляе ЦВК. Гэтыя грошы выкарыстаюць для аплаты дадатковых расходаў, зьвязаных з правядзеньнем «адзінага дня галасаваньня» 25 лютага 2024 году: на выраб блянкаў, інфармацыйных плякатаў, забесьпячэньне выбарчых камісій і гэтак далей.

Адзначым, Сьвятлана Ціханоўская заклікала іх «ня даць падмануць сябе і выказаць нязгоду з выбарчым фарсам». А праваабаронцы заявілі, што перадвыбарная кампанія ўжо пачалася ва ўмовах «бесьперапынных рэпрэсіяў».

А ці гатовыя вы ўнесьці грошы на правядзеньне гэтых выбараў? Пракідайце 👍 або 👎

Ілюстрацыйнае фота ад Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставай?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Гэта словы зь лексыкону так званых сілавікоў і судоў, каб белае выдаць за чорнае. Нацыянальная сымболіка ад самага стварэньня мае сьцьвярджальны сэнс і зьмест (як і мірныя маршы 2020). Ёю беларусы заяўляюць пра сябе як самастойную нацыю, а ня „тоже русских“. Пратэставую афарбоўку надалі сымбалям антызаконныя рэпрэсіі рэжыму. Не было б іх і прафанацыі выбараў, ніхто ў сьцьвярджальных сымбалях не разгледзеў бы ніякага пратэсту. „Пратэставая сымболіка“ — фальшывая фраза з пратаколаў фальшывых судоў, ужываць такую назву наўпрост ня варта.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь на чацьвёртым месцы ў Эўропе па ўзроўні мілітарызацыі, — рэйтынг

Беларусь зьяўляецца адной з 4 самых мілітарызаваных краінаў Эўропы і 19-й — у сьвеце, сьведчыць абноўлены Глябальны індэкс мілітарызацыі Бонскага міжнароднага цэнтру вывучэньня канфліктаў. Дзяржавы з пазыцыямі з 1-й па 30-ю складальнікі рэйтынгу адносяць да групы «вельмі моцна мілітарызаваных».

Аўтары рэйтынгу сьцьвярджаюць, што мілітарызацыя Беларусі стала вынікам імкненьня рэжыму Лукашэнкі да вайсковага саюзу з Расеяй:

https://smarturl.click/YqBm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У анкахворага палітвязьня прагрэсуе хвароба, ён праходзіць курсы хіміятэрапіі ў турэмнай лякарні

Павал Кучынскі мае 1-ую групу інваліднасьці — у яго лімфома Ходжкіна 4-ай стадыі, але яго ўтрымліваюць у зьняволеньні ўжо амаль 2 гады. Замест калёніі Паўла накіравалі ў лякарню для вязьняў у Калядзічах, дзе ён праходзіць курс хіміятэрапіі. Але лекаваньне не дапамагае, хвароба прагрэсуе. У яго была кансультацыя зь лекарамі наконт перасадкі касьцявога мозга, але ва ўмовах зьняволеньня гэта немагчыма, піша @viasna96.

У лякарні ў Калядзічах хворыя знаходзяцца не ў палатах, а ў звычайных камэрах, якія перабудавалі для мэдыцынскіх патрэбаў. Вядома, што Павал праз калёнію спрабаваў перадаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі, але яму вярнулі паперу з прашэньнем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 сьнежня

✍🏻 Новы законапраект аб прэзыдэнце фактычна адсякае ад удзелу ў выбарах у Беларусі палітычных эмігрантаў

🇺🇸 Стратэгічны дыялёг Беларусь — ЗША. Беларускія прадстаўнікі расказалі пра фармаваньне двухбаковай групы па палітвязьнях

🏆 Рыгор Кастусёў, Мікалай Казлоў і Сьвятлана Ціханоўская атрымалі прэмію Буша — Тэтчар «За свабоду»

👮🏻‍♂️ Хроніка перасьледу: ГУБАЗіК затрымаў дырэктара аўтадому Mercedes Benz і кіраўніка загараднага клюбу «Фэстывальны»; сьвятара Акалатовіча пакінулі за кратамі

🧑🏻‍🎓Як за 16 гадоў зьбяднелі беларускія студэнты: расказваем, наколькі і чаму зьнізіліся стыпэндыі ў Беларусі

👨🏼‍⚕️Дыскозны радыкуліт, дыябэт, атлусьценьне, праблемы з суставамі: расказваем, што вядома пра здароўе Лукашэнкі

👫Верталёт, тэлефон і каб тата хутчэй вярнуўся дахаты. Якіх падарункаў чакаюць дзеці палітвязьняў на Каляды

🗣 Чаму засакрэцілі даўнюю прамову Лукашэнкі: расказваем

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ФСБ схапіла беларуса. Ці ён заклаў выбухоўку? Вэрсіі BelPol

У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі на Байкала-Амурскай Магістаралі. У ФСБ цяпер сьцьвярджаюць, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў». Гэтую тэму Дзьмітры Гурневіч абмяркоўвае з былым сьледчым, прадстаўніком арганізацыі BelPol Андрэем Астаповічам:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/YG-iGXOhG4Q?si=BYgSv7j_qXU_mLrw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне вызначыліся, як будуць выдаваць пашпарты іншаземца беларусам

МУС Нямеччыны, вывучыўшы сытуацыю, зрабіла выснову, што мясцовыя органы могуць лічыць немэтазгодным патрабаваньне замены беларускага пашпарта, калі можна даказаць факт палітычнага перасьледу ў Беларусі. МУС просіць адпаведныя органы разглядаць магчымасьць выдачы нямецкага праязнога дакумэнта беларусам.

Каб атрымаць такі дакумэнт, грамадзяне Беларусі мусяць зьвярнуцца з заявай у мясцовыя органы. Неабходна будзе падрабязна выкласьці прычыны, зь якіх небясьпечна вяртацца ў Беларусь, і, магчыма, падаць доказы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятару Акалатовічу з Валожына выставілі абвінавачаньне і пакінулі за кратамі

Артыкулу Крымінальнага кодэксу не называюць, але паводле нядаўніх зьменаў у КК Беларусі тэрмін утрыманьня пад вартай да выстаўленьня абвінавачаньня павялічылі да 20 дзён паводле «антыдзяржаўных» артыкулаў, такіх як «шпіянаж», «здрада дзяржаве» (сьвятара затрымалі 16 лістапада). Што менавіта яму ставяць у віну, невядома.

Генрык Акалатовіч — вядомы ў Беларусі сьвятар, які яшчэ з савецкіх атэістычных часоў дапамагаў адраджаць Каталіцкую царкву ў рэгіёнах. Ня раз станавіўся героем публікацый і сюжэтаў дзяржаўнай прэсы, у адным з матэрыялаў падкрэсьлівалася, што ксёндз размаўляе па-беларуску ня толькі ў парафіі, але і дома.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем, на колькі за гэты час зьнізіліся стыпэндыі і чаму так адбылося

Мінус 2 тарты, 20 куфляў піва, 14 шкарпэтак і 8 піцаў.

Як за 16 гадоў зьбяднелі беларускія студэнты.

Падлічваем.

https://smarturl.click/Zq9j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Такое ў амэрыканцаў ёсьць толькі зь Беларусьсю. Чаго Ціханоўская дамаглася ў ЗША

Вялікая дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале са Сьвятланай Ціханоўскай правяла некалькі дзён у Злучаных Штатах Амэрыкі. У Вашынгтоне адбылася першая сэсія Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускіх дэмакратычных сілаў. Што гэта такое і ці зможа ў чымсьці дапамагчы беларусам Амэрыка, калі ў сьвеце ўсё больш канфліктаў і гарачых кропак? Пра гэта Дзьмітры Гурневіч гутарыць з прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага Кабінэту Беларусі ў замежных справах Валерам Кавалеўскім.

🎥 https://youtu.be/PoKjpx0cLMM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палова беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсій у Польшчы, не зьбіраецца вяртацца, — вынікі апытаньня

Польскі Цэнтар дыялёгу імя Юльюша Мерашэўскага падрыхтаваў справаздачу з дасьледаваньня грамадзкай думкі на тэму «Беларуская эміграцыя ў Польшчы — меркаваньні, стаўленьне, дылемы».

Апыталі 1299 грамадзян Беларусі, якія зараз жывуць на тэрыторыі Польшчы, большасьць — 54% — былыя жыхары Менска. Маладыя людзі ад 25 да 44 гадоў складаюць 75% апытаных.

Асноўнай прычынай выезду з краіны для большасьці беларусаў, якія цяпер знаходзяцца ў Польшчы, зьяўляецца страх перад рэпрэсіямі на радзіме.

https://smarturl.click/pVV7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok

Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Пад актамі незалежнасьці суседніх дзяржаў няма жаночых подпісаў, а ў Беларусі — ёсьць. radio_svaboda/video/7307657871888633093">Расказваем пра Палуту Бадунову, якая падпісалася пад 3-яй устаўной граматай Рады БНР

👉🏻 «Простыя словы, простыя рэчы» па-беларуску. Ці ведаеце вы іх? radio_svaboda/video/7308092288859753733">Прайдзіце наш тэст на лексычны запас

👉🏻 Куды зьбіраем чамаданы? radio_svaboda/video/7308794883727199493">Расказваем пра экзатычныя краіны, куды беларусы могуць падарожнічаць бязь візы

👉🏻 Сьвяткавалі Каляды? radio_svaboda/video/7309163225155734789">Расказваем, як і чаму ў Беларусі ўвесь час ваявалі з Калядамі

👉🏻 Калядная ялінка: якую выбраць? — radio_svaboda/video/7309521988228287749">Пра плюсы і мінусы розных варыянтаў

👉🏻 Як правільна ўцяпліцца ўзімку:radio_svaboda/video/7309933777952787718"> карысныя парады

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін аб'явіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі ў 2024-м

Яго перавыбіралі на пасаду кіраўніка Расеі чатыры разы (ён кіраваў у пэрыяд 2000–2008 і з 2012 году, у 2008-2012 быў прэм'ер-міністрам). Пуціну 71 год.

Прэзыдэнцкія выбары ў Расеі пройдуць 17 сакавіка 2024 году. Амаль усе вядомыя расейскія апазыцыянэры ня змогуць на іх балятавацца, бо знаходзяцца або за мяжой, або за кратамі.

Фота: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былога палітвязьня Аляксандра Плескацэвіча зноў судзяць за бел-чырвона-белую сымболіку

Нанясеньне бел-чырвона-белай сымболікі на вокны і кут фасада дому палічылі «рэабілітацыяй нацызму» і «хуліганствам». Суд распачаўся ў Берасьці 28 лістапада.

Раней Плескацэвіча пакаралі на 2 гады «хіміі» за бел-чырвона-белыя надпісы і прызнаньне ў любові Сьвятлане Ціханоўскай (на фота)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гітанас Наўседа заявіў аб намеры балятавацца на другі тэрмін. Ён самы папулярны палітык у Літве

Прэзыдэнт Літвы ня раз заяўляў аб неабходнасьці ўніфікаваць абмежаваньні для грамадзян Беларусі і Расеі.

Ён сустракаўся зь Сьвятланай Ціханоўскай і байкатаваў агульнае фатаграфаваньне з Лукашэнкам на саміце аб клімаце ў Дубаі.

Паводле кампаніі Vilmorus, 64,6 % рэспандэнтаў станоўча ацэньваюць ягоную дзейнасьць і толькі 16,4 % ставяцца да яго нэгатыўна.

Фота: Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ЗША і саюзьнікі не павінны прапаноўваць Пуціну саступкі або кампрамісы, якія прынесьлі б у ахвяру незалежнасьць і дэмакратычную будучыню для народу Беларусі»

Як канкрэтна ЗША можа дапамагчы Беларусі для яе дэмакратычнай будучыны, які найбольш эфэктыўны інструмэнт для вызваленьня палітвязьняў і ў чым важнасьць Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі?

Пра гэта пагутарылі з Дэйвідам Крэймэрам, выканаўчым дырэктарам Інстытуту Джорджа Буша, былым памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША

https://smarturl.click/xw0n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома афіцыйная прычына закрыцьця бара «Тяни-толкай»

Чыноўнікі выявілі пэўны парушэньні, тым ліку: адсутнічае другі эвакуацыйны выхад, няма пляну эвакуацыі пры пажары, зьменшаная мінімальная шырыня эвакуацыйнага праходу паміж барнай стойкай, адсутнічае інструкцыя па пажарнай бясьпекі, няма вогнетушыцеля, паведамляюць «Минск новости».

Нібыта кіраўніцтву бара прапанавалі «выправіў усё і працаваць далей». Але паводле чыноўнікаў, уладальнік установы «альбо не захацеў ліквідаваць выяўленыя парушэньні, альбо ня змог гэтага зрабіць», таму вырашыў закрыць яго.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслаў Івашкевіч атрымаў узнагароду ад Дзярждэпартамэнту ЗША

Узнагародай Anti-Corruption Champions Award заахвочваюць актывістаў і журналістаў за ўнёсак у барацьбу з карупцыяй. Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла сёньня ў Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША ў Вашынгтоне. Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адзначыў, што прэмія Івашкевічу ўручаецца «за ягоную непахісную адданасьць барацьбе з карупцыяй і ўзмацненьню ўзьдзеяньня санкцый супраць Расеі і Беларусі».

Сёлета Беларускі расьсьледніцкі цэнтар выпусьціў каля двух дзясяткаў расьсьледаваньняў, дзе раскрыў карупцыйныя схемы, шляхі абыходу санкцый ЭЗ і ЗША, на якіх зарабляе сям’я Аляксандра Лукашэнкі і набліжаныя да яе. За 2023 год БРЦ раскрыў схемаў больш як на $3 млрд.

https://smarturl.click/MqZE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША: «Лукашэнка гандлюе беларускім сувэрэнітэтам дзеля захаваньня ўласнага становішча»

«Пакуль мы ня ўбачым зьмены ў паводзінах Лукашэнкі, мы будзем толькі нарошчваць нашы намаганьні па ціску на ягоны рэжым», — заявіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафэр Сьміт.

У рамках першага Стратэгічнага дыялёгу ЗША — Беларусь, які адбываецца ў Вашынгтоне з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, ён адказаў на пытаньні беларускіх журналістаў:

https://smarturl.click/pVnW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта быў сапраўдны трэш». Студэнт Берасьцейскага ўнівэрсытэту расказаў, як сілавікі праводзілі рэйд у інтэрнаце

«Яны (супрацоўнікі КДБ і ГУБАЗіК — РС) ўрываліся ў пакоі, патрабавалі ў нас тэлефоны, пераварочвалі ўсё дагары нагамі. (...) Чатырох хлопцаў забралі ў ІЧУ, яны да гэтага часу, наколькі я ведаю, там знаходзяцца. Ім, па словах блізкіх сваякоў, „шыюць“ „экстрэмізм“», — расказаў BG.media адзін са студэнтаў. Паводле яго, сілавікі прыйшлі ў інтэрнат і ў галоўны корпус ВНУ. Тады затрымалі 15 чалавек.

Як лічыць студэнт, ніякіх фатаграфій з нацысцкай сымболікай у іхных размовах ніхто не выкладаў. Яны зьявіліся ўжо ў дзень «хапуну». Такія выявы маглі проста паслужыць правакацыяй, падставай для ўрываньняў сілавікоў у інтэрнат і саму ВНУ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы рыхтуюць дапаможнік пра мірныя сходы для беларусаў замежжа і просяць іх прайсьці апытаньне

Дапаможнік будзе складацца з адказаў на пытаньні, што трэба ўлічваць пры арганізацыі і правядзеньні мірных сходаў у розных краінах: ці трэба іх рэгістраваць, празь якія органы, якой павінна быць камунікацыя з паліцыяй і іншым пэрсаналам, што трэба зрабіць пасьля мірнага сходу.

Анкета дапаможа зразумець, з чым сутыкаюцца беларусы пры арганізацыі сходаў за мяжой. Калі вы жывяце не ў Беларусі і арганізоўвалі мірны сход ці ўдзельнічалі ў ім — праваабаронцы просяць 👉🏻 запоўніць анкету.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разьбіраемся, што ня так са здароўем Лукашэнкі

Дыскозны радыкуліт, дыябэт, атлусьценьне, праблемы з суставамі. Што вядома пра здароўе Аляксандра Лукашэнкі за амаль 30 гадоў ягонага знаходжаньня ва ўладзе і чаму ён прыхоўвае свае хваробы. Разьбіраемся разам з дактарамі з мэдычнай ініцыятывы «Белыя халаты»:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/Znd_SkJb8Fo?si=f-wlCQvPi26_Xh6Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі затрымалі грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі ў тунэлі на БАМе

Расейскія СМІ са спасылкай на Фэдэральную службу бясьпекі (ФСБ) Расеі паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна Беларусі, нібыта датычнага да падрыву цягніка з нафтапрадуктамі ў Паўночна-Муйскім тунэлі Байкала-Амурскай магістралі ў канцы лістапада.

Ва Ўкраіне тады паведамлялі, што падрыў на чыгунцы ў тунэлі быў спэцыяльнай апэрацыяй Службы бясьпекі Ўкраіны.

У ФСБ цяпер паведамілі, што беларус «дзейнічаў у інтарэсах украінскіх спэцслужбаў».

У распаўсюджаным відэазапісе затрыманы расказвае, што яго папрасіў перадаць пасылку ў Расею іншы грамадзянін Беларусі, які жыве ў Літве.
Прозьвішчы беларусаў не называюць.

На афіцыйным сайце Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі гэтая інфармацыя пакуль адсутнічае.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрадэпутат Олекас пра Міжпартыйны форум у Брусэлі: «Нам відавочна, што будучыня Беларусі ў эўрапейскай дэмакратычнай сям’і»

6 сьнежня ў Бруселі прайшоў беларуска-эўрапейскі Міжпартыйны форум «8+100», Адзін з яго арганізатараў эўрадэпутат Юозас Олекас высока ацаніў Стратэгічны дыялёг паміж ЗША і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, які пачаўся ў Вашынгтоне.

«Мы зь нецярплівасьцю чакаем, каб і нам фармалізаваць нашыя адносіны з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. І падзея ў ЗША стала адным з прыкладаў таму».

Читать полностью…
Подписаться на канал