radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

Марыя Калесьнікава і БАЖ сталі сёлетнімі ляўрэатамі прэміі Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека

https://smarturl.click/XDDxz

Прэмію ўручаць 9 траўня ў Кёльне.

Марыя Калесьнікава — «сымбалічная фігура, якая прадстаўляе многіх людзей, якія ахвяравалі сваёй свабодай і жыцьцём дзеля свабоднай і дэмакратычнай Беларусі», адзначылі арганізатары прэміі.

Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала прэмію за шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова.

Раней ляўрэатамі прэміі былі Аляксей Навальны, Джуліян Асанж, Эўрапейская журналісцкая абсэрваторыя, ізраільская і палестынская ініцыятывы Women Wage Peace і Women of the Sun.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

80-я гадавіна завяршэньня Другой сусьветнай вайны ў Эўропе

8 траўня 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі Нямеччыны. Так скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.

На здымку будынак Райхстагу, 7 траўня 1945 году.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/JnnBg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першы дзень канкляву ў Ватыкане. Кардыналы яшчэ ня выбралі новага Папу, пра што сьведчыць чорны дым з коміну Сыкстынскай капэлі.

🇻🇦 Пра прэтэндэнтаў на пантыфіка можна прачытаць у матэрыяле пра канкляў: https://smarturl.click/Y3330

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якая стужка, чырвона-зялёная ці аранжава-чорная?

На думку палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча, Крэмль спрабуе паказаць Лукашэнку, што ягоная ўлада звужаецца, і робіць гэта з дапамогай стужкі, якая мае сымбалізаваць перамогу СССР над нацызмам. Падрабязнасьці ў відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніцтва каталіцкага Касьцёлу ў Беларусі дазволіла не трымаць пятнічны пост 9 траўня

https://smarturl.click/VRRGZ

Каталіцкім вернікам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі дазволілі не прытрымлівацца посту ў пятніцу, 9 траўня, з нагоды дзяржаўнага сьвята Дня перамогі. Такое рашэньне прыняў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні абрынулася частка вонкавага аздабленьня моста

https://smarturl.click/y66kd

Здарэньне адбылося на вуліцы Падольнай. Цяпер там перакрыты рух.

Відэа МНС Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускіх фэхтавальнікаў дапусьцілі да камандных міжнародных спаборніцтваў пад нэўтральным сьцягам

https://smarturl.click/xVVYZ

Фэхтаваньне становіцца яшчэ адным відам спорту, куды паступова — пры ўмове нэўтралітэту і безь сьцягоў — вяртаюць беларускіх атлетаў. Нядаўна для беларусаў зрабілі магчымым удзел у водных відах, за выняткам воднага пола.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арганізатары навуковай канфэрэнцыі ў Кіеве адмовіліся ад забароны выкарыстаньня беларускай мовы

https://smarturl.click/7vvvX

З анонсу канфэрэнцыі зьнік пункт аб забароне беларускай і расейскай моў у якасьці працоўных. Замест яго зьявіўся пункт, што ня будуць разглядацца заяўкі на ўдзел асоб, афіляваных з установамі Расеі і Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі праз атакі дронаў масава скасоўваюць авіярэйсы, затрымкі закранулі і менскі аэрапорт

https://smarturl.click/6WWeg

З затрымкай у дзьве гадзіны вылецелі зь Менску ранішнія рэйсы «Белавія» ў маскоўскія аэрапорты. Затрымліваюцца і рэйсы зь Менску ў Пецярбург, і прылёты ў Менск як расейскіх авіяперавозьнікаў, так і беларускіх.

7 траўня «Аэрофлот» скасаваў больш за 50 рэйсаў з Масквы і больш за 50 у Маскву, паведамляе «Інтэрфакс». Увогуле затрымана было больш за 140 рэйсаў.

Уначы ў расейскіх аэрапортах уводзілі абмежаваньні на палёты, зьвязаныя з атакай дронаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вядомы блогер супраць афіцыйнага Менску. Аляксандар Лапшын просіць Армэнію прызнаць усе запыты Беларусі наконт яго незаконнымі

https://smarturl.click/ZXXXq

Паводле Лапшына, Беларусь рэгулярна патрабуе ад Армэніі затрымліваць палітычных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.

У 2016 годзе Лапшына затрымалі ў Беларусі на запыт Інтэрполу. Прычынаю стала крымінальная справа, заведзеная на яго ў Азэрбайджане за наведваньне Нагорнага Карабаху.

Менск перадаў блогера ў Азэрбайджан. Там Лапшына асудзілі на тры гады, і празь нейкі час выпусьцілі па памілаваньні.

Лапшын зьехаў у Ізраіль і падаў на дзеяньні ўладаў Беларусі скаргу ў ААН (там прызналі парушэньне яго правоў). Ён таксама публічна крытыкаваў дзеяньні беларускіх уладаў і Аляксандра Лукашэнкі. Вылілася гэта ў новыя праблемы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кэрні: «Канада не прадаецца». — Трамп: «Ніколі не кажы ніколі»

https://smarturl.click/vdddR

🇨🇦«Канада не прадаецца», — заявіў прэмʼер-міністар Канады Марк Кэрні падчас сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у Белым доме ў аўторак 6 траўня.

Гэтая рэпліка прэмʼер-міністра Канады прагучала пасьля словаў прэзыдэнта ЗША аб тым, што ўступленьне Канады ў склад ЗША будзе «выдатным шлюбам», паведамляе AP.

🇺🇸«Ніколі не кажы ніколі», — адказаў Дональд Трамп Марку Кэрні.

Нягледзячы на публічнае разыходжаньне ў думках два лідэры выказалі задавальненьне праведзенай сустрэчай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Напярэдадні абвешчанага Пуціным перамір’і Расея зноў атакавала Кіеў, ёсьць ахвяры сярод цывільных

https://smarturl.click/L333W

Загінулі 2 чалавекі, пацярпелі як найменей 8. Пра гэта раніцай 7 траўня паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

Раніцай 7 траўня расейскія войскі атакавалі бесьпілётнікамі Кіеў. Усяго за содні было было тры авіяўдары па ўкраінскай сталіцы. На на дзевяціпавярховы жылы дом абрынуліся абломкі, што выклікала пажар у кватэрах на чатырох верхніх паверхах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Індыя ўдарыла па Пакістане, пакістанскі бок гаворыць пра траіх загінулых

https://smarturl.click/nVVy7

Напружаньне паміж дзьвюма ядзернымі дзяржавамі зноў расьце. Індыя атакавала падкантрольную Пакістану частку рэгіёну Кашмір. У Дэлі заяўляюць, што гэта былі ўдары па «тэрарыстычнай інфраструктуры» суседзяў.

Абвешчана ваенная апэрацыя. Афіцыйны Ісламабад пацьвердзіў індыйскую атаку і заявіў пра першыя страты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ізраіль авіяўдарамі спыніў працу аэрапорту ў Емэне, які кантралявалі хусіты

https://smarturl.click/aRRJb

Паводле слоў емэнскага чыноўніка, ізраільскія ўдары ў аўторак «цалкам зьнішчылі» аэрапорт Саны. «Тры самалёты зь сямі, якія належаць авіякампаніі Yemenia Airlines, былі зьнішчаныя ў аэрапорце Саны, а міжнародны аэрапорт Саны быў цалкам разбураны», — сказаў мясцовы чыноўнік.

Акрамя авіяўдараў па аэрапорце, ізраільцяне таксама атакавалі электрастанцыі і цэмэнтавы завод. Гэта быў адказ ЦАХАЛ на ракетны запуск ад хусітаў, якія 4 траўня ўдарылі па тэль-авіўскім аэрапорце Бэн-Гурыён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», рассылаюць позвы зь міліцыі. Праваабаронцы пракамэнтавалі

https://smarturl.click/9oox5

Жыхары вобласьці, уключаныя ў сьпісы «незанятых у эканоміцы», сталі атрымліваць лісты зь міліцыі.

У выпадку няяўкі людзям пагражаюць адміністрацыйнай адказнасьцю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне заявілі, што Расея бамбавала Сумскую вобласьць падчас абвешчанага Пуціным перамір’я

https://smarturl.click/VRRvZ

8 траўня Ваенна-паветраныя сілы Ўкраіны паведамілі пра запуск кіраваных авіяцыйных бомбаў расейскай авіяцыяй па Сумскай вобласьці на фоне трохдзённага спыненьня агню, абвешчанага Расеяй.

28 красавіка Ўладзімір Пуцін у аднабаковым парадку абвясьціў спыненьне агню да «80-й гадавіну Перамогі» — 8, 9 і 10 траўня.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, камэнтуючы гэтую расейскую прапанову, нагадаў, што Ўкраіна падтрымлівае ідэю ЗША аб спыненьні агню, а таксама прапанавала 30-дзённую паўзу, і назваў заяву Пуціна «чарговай спробай маніпуляцыі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 траўня

📌Лукашэнка памілаваў 42 палітвязьняў

📌Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленьне і стан здароўя Аляксандра Фядуты

📌У Расеі праз атакі дронаў масава скасоўваюць авіярэйсы, затрымкі закранулі і менскі аэрапорт

📌Напярэдадні абвешчанага Пуціным перамір’я дроны атакавалі Кіеў. У Расеі пад удары трапілі вайсковыя заводы

📌З 2020 года ў Беларусі рэпрэсавалі па крымінальных справах больш за 8,2 тысячы чалавек

📌У Ватыкане пачынаюць выбіраць новага папу, зьехалася рэкордная колькасьць кардыналаў

📌Дзеля чаго Лукашэнку патрэбная памяць пра вайну? Аналіз Валера Карбалевіча

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленьне і стан здароўя Аляксандра Фядуты

https://smarturl.click/gggwA

Амэрыканскі адвакат беларускага паходжаньня, вызвалены зь беларускай турмы, расказаў пра абставіны свайго выхаду і пра тое, што яму вядома пра Аляксандра Фядуту, якога арыштавалі і асудзілі ў адной справе зь ім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская ўручыла мэдаль Францішка Скарыны дасьледнікам беларускай эміграцыі

https://smarturl.click/B44e0

У Вашынгтоне беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ўручыла мэдалі Францішка Скарыны вядомай дасьледніцы беларускай эміграцыі Натальлі Гардзіенцы. Дасьледніца адзначыла, што мэдалём Скарыны ўганараваны таксама архівіст Лявон Юрэвіч і некалькі іншых беларусаў Амэрыкі.

Разам зь Лявонам Юрэвічам Натальля Гардзіенка летась выпусьціла першы альбом-даведнік пра пахаваньні беларусаў за мяжой. Выданьне «Кніга могілак. Беларускія пахаваньні ў сьвеце» зьмяшчае дзясяткі здымкаў і ўнікальнай інфармацыі пра выбітных суродзічаў, пахаваных за мяжою.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзеля чаго Лукашэнку патрэбная памяць пра вайну? Аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/ZXXpz

Памяць пра гераізм народа падчас той вайны патрэбная ўладам, каб натхніць беларусаў ахвяраваць сабой у новай вайне, якую, паводле афіцыйнай вэрсіі, рыхтуюць заходнія ворагі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўная тэлевізія паказала чарговага зьняволенага паляка

https://smarturl.click/3QQM8

Ежы Жывалеўскага ў 2023-м асудзілі за нібыта перадачу зьвестак польскай выведцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

42 палітвязьні атрымалі памілаваньне

Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка памілаваў 42 чалавекі, гэта асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».

Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны. 13 чалавек маюць хранічныя захворваньні, адзін мае інваліднасьць. Імёны пакуль не раскрываюцца.

У 24 асуджаных ёсьць непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя. Дзесяць асоб старэйшых за 50 гадоў, адзін дасягнуў пэнсійнага ўзросту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, палітвязьняў яна не датычыць

https://smarturl.click/xVVYn

Паводле папярэдніх падлікаў, амністыя «ў гонар 80-годзьдзя перамогі» закране 7630 асуджаных.

Амністыя не закране асобаў, якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя

• ч. 1 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі),
• чч. 1 і 2 арт. 350 (зьнішчэньне, блякаваньне ці мадыфікацыя кампутарнай інфармацыі) КК,
• якія маюць дачыненьне да «экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці».

Апошні пункт, відавочна, пра палітычных вязьняў. Амністыі папярэдніх гадоў таксама ня тычыліся палітычных зьняволеных.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці можа новы трыбунал Эўразьвязу прыцягнуць Расею і Беларусь да адказнасьці за злачынствы агрэсіі ва Ўкраіне?

https://smarturl.click/DYYYb


Спэцыяльны трыбунал за злачынства агрэсіі супраць Украіны будзе афіцыйна створаны ў Люксэмбургу 14 траўня, калі адбудзецца паседжаньне Камітэту міністраў Рады Эўропы.

Трыбунал будзе мець паўнамоцтвы «расьсьледаваць дзеяньні, перасьледаваць і судзіць асобаў, якія нясуць найбольшую адказнасьць за злачынства агрэсіі супраць Украіны».

Злачынствы агрэсіі — гэта, іншымі словамі, тое, што вядома як «злачынствы кіраўніцтва», учыненыя, як адзначаецца ў тэксьце, «асобай на пасадзе, якая мае магчымасьць эфэктыўна ажыцьцяўляць кантроль або накіраваньне палітычных ці ваенных дзеяньняў».

Пад гэтае азначэньне падпадаюць палітыкі Расеі і патэнцыйна палітыкі іншых краін, якія спрычыніліся да падрыву тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, а менавіта Беларусі, Ірану і Паўночнай Карэі.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна заклікала замежныя дзяржавы ўстрымацца ад удзелу ў парадзе ў Маскве, на які зьбіраецца Лукашэнка

https://smarturl.click/Axxx9

«Сёньня супраць украінскага народа, які зьяўляецца адным з народаў-пераможцаў над нацызмам і заплаціў жудасную цану за мір і свабоду ў Эўропе, вядзецца жорсткая і нічым не справакаваная захопніцкая вайна».

«Расейская армія зьдзейсьніла і працягвае зьдзяйсьняць зьверствы ва Ўкраіне ў маштабах, якіх Эўропа ня бачыла з часоў Другой сусьветнай вайны», — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

Міністэрства нагадвае, што менавіта гэтае войска пройдзе маршам 9 мая па Краснай плошчы ў Маскве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ватыкане пачынаюць выбіраць новага папу, зьехалася рэкордная колькасьць кардыналаў

https://smarturl.click/Y3330

Яшчэ да пачатку канкляву Ватыкан сутыкнуўся з арганізацыйнымі складанасьцямі. Выбіраць папу будуць 133 кардыналы — гэта рэкордная колькасьць удзельнікаў. Але ў ватыканскай рэзыдэнцыі толькі 120 спальняў для кардыналаў. Адна зь іх, дзе жыў папа Францішак, апячатаная.

Самыя доўгія выбары папы маглі доўжыцца гадамі. Але гэта было ў XIII–XV стагодзьдзях. Папярэднія два канклявы, у 2005 і 2013 гадах працягваліся ўсяго два дні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

26 гадоў ад зьнікненьня Юрыя Захаранкі

7 траўня 1999 году быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.

Падрабязна пра гэта Свабода пісала, напрыклад, год таму: https://smarturl.click/mE8m

Больш падзей 7 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0BBeL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 6 траўня

📌Украіна перадала Расеі аднаго палоннага беларуса, якога летась захапілі ў Луганскай вобласьці

📌На буйных заводах Беларусі не стае тысячаў працаўнікоў. Іх завабліваюць заробкамі да 7 тысячаў рублёў

📌Зянковіч расказаў пра сваю ўгоду са сьледзтвам і ўмовы ў СІЗА КДБ

📌КДБ заявіў, што ў Беларусь «даставілі» былога байца палка Каліноўскага і апазыцыйнага актывіста

📌Прэм’ер Румыніі пайшоў у адстаўку пасьля першага тура выбараў прэзыдэнта, якія кандыдат ад кіроўнай кааліцыі прайграў

📌Зьелі суседзі? Эканаміст расказвае, куды падзелася беларуская бульба

📌Няўдалыя спробы Лукашэнкі абараніцца ад наступу «рускага сьвету» — аналіз Валера Карбалевіча

📌Мэрца выбралі канцлерам Нямеччыны з другой спробы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У першым квартале 2025 году Грузія адмовіла ў прытулку трынаццаці беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім

https://smarturl.click/Qbb1w

Грузія, якой кіруе партыя «Грузінская мара» прарасейскага алігарха Бідзіны Іванішвілі, адмовілася даць прытулак 13 беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Няўдалыя спробы Лукашэнкі абараніцца ад наступу «рускага сьвету» — аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/e00y9

З паводзінаў беларускіх уладаў можна зрабіць выснову, што Расея на афіцыйным ці паўафіцыйным узроўні патрабуе поўнай уніфікацыі з расейскай сымболікай. Прычым, ціск робіцца такі вялікі, што Аляксандр Лукашэнка вымушаны быў публічна апраўдвацца — нават двойчы.

Читать полностью…
Подписаться на канал