Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Літве і Эстоніі пачаліся вайсковыя вучэньні з удзелам вайскоўцаў іншых краін NATO
https://smarturl.click/kZjpR
У Эстоніі ў вучэньнях Hedgehog 25 прымуць удзел больш за 16 тысяч чалавек. Яны сярод іншага адпрацуюць хуткае і маштабнае разгортваньне саюзных сілаў з Францыі і Вялікай Брытаніі, далучэньне іх да эстонскіх войскаў і выхад на поўную баявую гатоўнасьць.
Трамп загадаў увесьці 100% тарыф на фільмы замежнай вытворчасьці, каб «выратаваць» Галівуд
https://smarturl.click/XDyRG
Прэзыдэнт ЗША абвясьціў аб увядзеньні 100% тарыфаў на фільмы, зьнятыя за межамі краіны, заявіўшы, што амэрыканская кінаіндустрыя памірае «вельмі хуткай сьмерцю» з-за стымулаў, якія іншыя краіны прапануюць, каб прыцягнуць кінематаграфістаў.
На масавых акцыях 9 траўня ў Менску арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільным
https://smarturl.click/dwpOk
У Дзень перамогі 9 траўня асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Беларусі з 6.00 перавядуць на «ўзмоцнены варыянт нясеньня службы».
У новым нямецкім урадзе будуць і вядомыя палітыкі, і новыя твары
https://smarturl.click/4OkJY
Новы фэдэральны ўрад Нямеччыны цяпер на старце: калі ХДЗ і СДПГ ухваляць кааліцыйнае пагадненьне, новы ўрад можа пачаць працу 6 траўня.
Фрыдрых Мэрц, падобна, будзе абраны канцлерам у аўторак.
Нядаўна стаў вядомы склад кааліцыйнага кабінэту ад сацыял-дэмакратаў, партыі — партнэра ў будучай кааліцыі.
Некалькі чалавек ва ўрадзе раней спрычыняліся да беларускай праблематыкі.
Сярод іх Бэрбэль Бас — будучая фэдэральная міністарка працы й сацыяльных справаў. Яна на пасадзе сьпікеркі Бундэстагу сустракалася зь Сьвятланай Ціханоўскай падчас уручэньня прэміі імя Карла Вялікага два гады таму.
На фота Будучы канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц
Людзі хаваюць суседзяў у дварах, а дроны аблыталі горад павуцінай. Што адбываецца ў прыфрантавым Пакроўску
https://smarturl.click/Qb131
Расея паўгоду спрабуе захапіць Пакроўск Данецкай вобласьці, дзень за днём ператвараючы яго ў руіны
Новае ў апакаліптычным пэйзажы — павуціньне оптавалакна, якім аблытаны горад. Яго адносна нядаўна прыстасавалі для кіраваньня дронамі, каб пераадольваць радыёэлектронную абарону. І цяпер яно паўсюль: на гаражах, слупах, дрэвах, у дварах.
Летась пры канцы году расейскае войска ўшчыльную падышло да Пакроўску на Данбасе. Але атачыць яго не змагло, а лабавыя штурмы выніку таксама не далі. Цяпер нападнікі выкарыстоўваюць тактыка захопу, даўно апрабаваную на іншых гарадах Украіны, — зраўняць яго зь зямлёй, апавядае «Настоящее время».
#rfe_rl
У другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі выходзяць ультранацыяналіст і ўмераны кандыдат
https://smarturl.click/5ZOmj
Папярэднія вынікі галасаваньня 4 траўня далі ўльтранацыяналісту Джорджэ Сыміёну пераканаўчую перамогу ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі.
Але ён не атрымаў неабходнай большасьці, каб пазьбегнуць другога тура 18 траўня, верагодна, супраць умеранага кандыдата мэра Бухарэста Нікушора Дана.
Новыя выбары праходзяць пасьля таго як леташняя кампанія была скасаваная.
На фота Джорджэ Сыміён выступае пасьля выбараў 4 траўня
Ужо сёньня: 65 год Юрасю Беленькаму
У 1819 годзе ў гэты дзень нарадзіўся Станіслаў Манюшка, польскі і беларускі кампазытар. Ён лічыцца стваральнікам беларускай клясычнай опэры.
А ў 1960 годзе — Юрась Беленькі, дэпутат Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, адзін з кіраўнікоў КХП-БНФ (на фота).
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/E1ej1
Кантроль на мяжы Беларусі з Расеяй, шэнгенскія візы без гарантый, Зянковіч на волі. Самае цікавае за тыдзень
https://smarturl.click/ggpXO
🔸Дзе гэтым летам можна атрымаць шэнгенскую візу?
🔸Як у Гішпаніі, Партугаліі, Андоры, у паўднёвых рэгіёнах Францыі зьнікла электрычнасьць?
🔸Як працуюць дзіцячыя мэмарыяльныя атрады?
🔸Чаму расейскія спэцслужбы ўвялі кантроль на мяжы зь Беларусьсю?
🔸Што вядома пра апошнія дні жыцьця Сяргея Дубініна, які памёр у Кракаве?
🔸Як «Керамін», які працуе з стратамі, разьлічвае спагнаць з партнэра ва Ўкраіне больш за чвэрць мільёна даляраў?
🔸Як на волю выйшаў Юрась Зянковіч, і што значыць гэтая навіна?
Дасьледаваньне паказала, што побытавы плястык зьвязаны з тысячамі сьмерцяў ва ўсім сьвеце
https://smarturl.click/0Beom
Як паказала новае дасьледаваньне, сынтэтычныя хімічныя рэчывы пад назвай фталаты, якія ўтрымліваюцца ў спажывецкіх таварах, такіх як кантэйнэры для захоўваньня прадуктаў, шампуні, касмэтыка, парфума і дзіцячыя цацкі, маглі стаць прычынай больш за 10% усіх выпадкаў сьмяротнасьці ад сардэчна-судзінных захворваньняў у сьвеце.
Каб мінімізаваць узьдзеяньне фталатаў на арганізм, экспэрты раяць «пазьбягаць плястыку, наколькі гэта магчыма».
Украінскія вайскоўцы зьбілі расейскі самалёт Су-30 з марскога дрона
https://smarturl.click/6W7lD
Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Мінабароны Ўкраіны (ГУР) заявіла, што ўкраінскія вайскоўцы 2 траўня зьбілі расейскі зьнішчальнік Су-30 з марскога безэкіпажнага катэра «Магура», на якім была ўсталяваная зэнітная ўстаноўка.
Гэта адбылося ў акваторыі Чорнага мора непадалёк ад порта ў Наварасійску, дзе базуецца расейскі Чарнаморскі флёт.
Сьцьвярджаецца, што гэта першы ў сьвеце такі выпадак.
На фота марскі дрон «Магура»
Ужо сёньня: дзень памяці паэта Анатоля Сыса
20 год таму, 4 траўня 2005 году памёр Анатоль Сыс, беларускі паэт.
Сыс быў сярод арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» у 1987–1988 гадах і мітынгу супраць разбурэньня Верхняга Горада ў Менску.
Памёр Аанатоль Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй менскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы – Гарошкаў на Гомельшчыне.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6W7V2
Рэзка вырасла колькасьць вайскоўцаў, якіх падчас вайны ва Ўкраіне судзяць у Расеі
https://smarturl.click/aRJMD
Амаль у тры разы за апошнія дзесяць гадоў павялічылася колькасьць вайскоўцаў, асуджаных за крымінальныя злачынствы, учыненыя ў Расеі, сьведчыць статыстыка судовага дэпартамэнту Вярхоўнага суда РФ.
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну рэзка вырасла колькасьць вайскоўцаў, якія на момант учыненьня злачынства мелі непагашаную судзімасьць. З 2014 году іх стала ў 16 разоў больш.
«Керамін», які працуе з стратамі, разьлічвае спагнаць з партнэра ва Ўкраіне больш за чвэрць мільёна даляраў
https://smarturl.click/xVBMY
Эканамічны суд Менску задаволіў заяву беларускага прадпрыемства «Керамін» аб спагнаньні грошай з украінскай кампаніі, але ва Ўкраіне адмовіліся выконваць судовае рашэньне.
Свабода знайшла ўкраінскага партнэра беларускага «Кераміну». Ён мае расейскае грамадзянства і жыве ў анэксаваным Расеяй Крыме, ва Ўкраіне яго асудзілі на пазбаўленьне волі за прысабечваньне сродкаў дзяржаўнага бюджэту.
Беларусь — найбольш небясьпечная для журналістаў краіна Эўропы
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі гарантуе «свабоду слова», але пра тое, як выконваецца гэты пункт Асноўнага закону, можна меркаваць зь месца, што займае дзяржава ў міжнародным сьпісе свабоды прэсы. Пра гэта — відэа Свабоды.
Трох мужчынаў асудзілі да 25 гадоў калёніі за спробу падрыву чыгуначнага саставу на Талачыншчыне
https://smarturl.click/E1enZ
У «справе аб спробе падрыву чыгуначнага саставу ў Талачынскім раёне» судзілі трох чалавек. Беларусаў Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага і ўкраінца Івана Ліхалата. Прысуд выносіла судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч, даўно вядомая актыўным удзелам у палітычна матываваных судах.
YouTube-канал гурта «BRUTTO» прызналі «экстрэмісцкім»
https://smarturl.click/4OkjY
Суд Ганцавіцкага раёну 26 красавіка вырашыў прызнаць «экстрэмісцкім» тэлеграм-канал музычнага калектыву «BRUTTO». Сам гурт ужо не выступае і не існуе некалькі гадоў.
Літва выдаткуе 1,1 млрд эўра на ўмацаваньне мяжы зь Беларусьсю і Расеяй
https://smarturl.click/7v1gR
Літва назапасіць супрацьтанкавыя сыстэмы і іншыя ўмацаваньні паблізу так званага Сувалскага калідора.
У Беларусі за кратамі застаюцца прынамсі дзевяць палітвязьняў з інваліднасьцю
https://smarturl.click/8pE5a
На сёньня за кратамі ў Беларусі знаходзяцца прынамсі дзевяць палітзьняволеных з інваліднасьцю, падлічыў праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Для гэтых людзей умовы зьняволеньня зьяўляюцца катаваньнямі часьцей, чым для іншых», — пішуць праваабаронцы.
5 траўня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за правы людзей з інваліднасьцю.
Украіна абвясьціла вышук ураджэнца Беларусі
Яго абвінавачваюць у катаваньні жыхароў акупаванага Расеяй Скадоўску Херсонскай вобласьці
https://smarturl.click/3Qk8X
Сьледчыя ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны ў Херсонскай вобласьці завялі супраць ураджэнца Слуцку, грамадзяніна Расеі Віктара Багатурава крымінальную справу за парушэньне законаў і звычаяў вайны.
Як стала вядома Свабодзе, міжнародны вышук Віктара Багатурава абвясьцілі 31 сакавіка і завочна арыштавалі яго 24 красавіка 2025 году.
Багатураў выконваў функцыі вайсковага камэнданта Скадоўскага раёну Херсонскай вобласьці. Ён асабіста ўдзельнічаў у допытах і пабіцьці прадстаўнікоў кіраўніцтва Скадоўску — мэра Аляксандра Якаўлева, ягонага намесьніка і сакратара гарадзкой рады.
Лясны пажар на мяжы Беларусі і Літвы тушылі амаль тыдзень
https://smarturl.click/aRJVY
Вечарам 4 траўня МНС Беларусі ліквідавала лясны пажар на мяжы зь Літвой, які пачаўся ў канцы красавіка.
Аб тым, што ў Воранаўскім раёне агнём ахоплена 60 гэктараў лесу, стала вядома ўвечары 30 красавіка. На наступны дзень Горадзенскі аблвыканкам пасьпяшаўся аб'явіць пажар ліквідаваным, аднак ажно да сёньня МНС рэгулярна рапартаваў аб тым, што тушэньне асяродкаў узгараньня працягваецца, піша «Позірк».
Шмат у якіх раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы.
Чыгунка, якая паўдзельнічала ў абвяшчэньні незалежнасьці БНР
Якія цягнікі хадзілі паміж Менскам і Вільняй і чаму іх няма цяпер
https://smarturl.click/8pEQx
Чарговая спроба беларускіх уладаў аднавіць пасажырскі рух паміж Беларусьсю і Літвой зноў скончылася няўдачай.
Расказваем, чаму квіток на цягнік да Вільні зь Менску нельга набыць ужо пяць гадоў і якія цягнікі хадзілі на гэтай гістарычна важнай для беларусаў лініі раней.
У Румыніі праходзяць выбары прэзыдэнта. Папярэднія адмянілі, заявіўшы пра ўмяшаньне Расеі
https://smarturl.click/OL0pA
На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць 11 кандыдатаў. Сярод іх няма лідэра папярэдніх выбараў, якія былі скасаваныя.
Летась па выніках галасаваньня ў першым туры правы папуліст Кэлін Джарджэску, былі ануляваныя Канстытуцыйным судом з-за магчымага расейскага ўмяшаньня ў выбары і парушэньня правілаў вядзеньня выбарчай кампаніі.
Але сярод кандыдатаў цяпер — блізкі да Джарджэску па поглядах правы папуліст Джорджэ Сыміён.
Яны разам прыйшлі на выбарчы ўчастак сёньня.
На фота Кэлін Джарджэску і Джорджэ Сыміён на выбарчым участку 4 траўня 2025
Кантроль на мяжы Беларусі з Расеяй, шэнгенскія візы без гарантый, Зянковіч на волі.
https://smarturl.click/ggpXO
Калі раптам вы не пасьпелі ці прапусьцілі нашыя самыя цікавыя публікацыі тыдня, то вось яны, калі ласка – глядзіце і чытайце.
Тэст: Сакрэты назваў беларускіх гарадоў
https://smarturl.click/Axd3R
Ці бальшавікі хацелі перайменаваць Гомель?
Дзе ставіць націск у назьве гораду Мазыр?
Як нармальныя людзі завуць вёску Красны Васход?
Гэтых пытаньняў у тэсьце няма, але ёсьць падобныя.
Тэст на веданьне сапраўдных імёнаў беларускіх гарадоў, вёсак, вуліц ды іхнае няпростае гісторыі пад чужымі ўладамі.
«Ад Беларусі да Віетнаму». Куды і як Расея вывозіць прадукцыю з акупаваных тэрыторыяў Украіны
https://smarturl.click/mBpM0
Прадпрыемствы з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны пастаўляюць свае тавары ў Беларусь, Казахстан, Узбэкістан, а таксама ў Віетнам, Індыю і Кітай.
Пра гэта паведаміў кіраўнік праекту разьвіцьця рэгіянальнага бізнэсу «Расейскі экспартны цэнтар» Сяргей Агаеў. Паводле яго словаў, вывозяць перш за ўсё аграрную прадукцыю і вырабы мэталюргіі.
На фота марскі порт акупаванага Расеяй Марыюпаля
Амэрыканскі рок-гурт R.E.M. 2 траўня выпусьціў рэмікс свайго хіта 1981 года «Радыё Свабодная Еўропа» (Radio Free Europe).
Адмыслова да Сусьветнага дня свабоды прэсы R.E.M анансаваў спэцыяльнае перавыданьне сінгла – у гонар 75-годзьдзя з пачатку вяшчаньня Радыё Свабода.
#REM #RadioFreeEurope2025 #WorldPressFreedomDay
«Марнаваць некалькі месяцаў, каб „пагуляць у армію“». Як працуюць дзіцячыя мэмарыяльныя атрады.
У сьвяткаваньні 9 траўня ў мэмарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасьць-герой» ёсьць адна спэцыфічная, але неад’емная дэталь. Каля Вечнага агню нерухома стаяць два хлопцы і дзьве дзяўчыны ў вайсковай форме. Гэта «пост нумар адзін», ганаровая вахта памяці, якую нясуць навучэнцы гарадзкіх школаў і ўстановаў сярэдняй адукацыі.
«Шыхтавы крок, паходны крок, цырыманіяльны крок. Апошні — найцяжэйшы: трэба падымаць нагу на дзевяноста градусаў, прамаўляць сабе „трыста трыццаць тры“, і толькі потым зьмяняць нагу. Старэйшыя трэнавалі нас бязь літасьці».
234 гады першай у Эўропе Канстытуцыі
3 траўня 1791 году сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/WR3Ok
Галоўнае за 2 траўня
📌Трох мужчынаў асудзілі да 25 гадоў калёніі за спробу падрыву чыгуначнага саставу на Талачыншчыне
📌Сьледам за бульбай у Беларусі дэфіцытнай стала цыбуля
📌Былая журналістка Натальля Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў супрацы з ГРУ, выехала ў Расею
📌Беларусь па-ранейшаму ў канцы сусьветнага рэйтынгу свабоды прэсы
📌Расея зноў ударыла па Ўкраіне дронамі, у Запарожжы атакавалі лякаматыварамонтны завод, дзясяткі параненых
📌У Латвіі прапанавалі забараніць паездкі ў Беларусь дэпутатам і супрацоўнікам парлямэнту
📌Паміж талерантнасьцю і ксэнафобіяй. Гісторык і псыхоляг тлумачаць, чаму беларусаў абурыла навіна пра 150 тысяч пакістанцаў
📌Гурт R.E.M. выпусьціў рэмікс свайго хіта ў падтрымку Радыё Свабода/ Радыё Свабодная Эўропа
📌Што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін у Валгаградзе. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
Што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін у Валгаградзе. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
У Беларусі абвясьцілі амністыю, але не для ўсіх. Вызваленьне грамадзяніна Беларусі і ЗША Юрася Зянковіча стала беспрэцэдэнтнай падзеяй. На Радаўніцу Лукашэнка зьлётаў да Пуціна.
Галоўныя падзеі тыдня ў аглядзе палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.
ВІДЭА: https://youtu.be/9jgiJZB1EwA