Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Кантроль на мяжы Беларусі з Расеяй, шэнгенскія візы без гарантый, Зянковіч на волі. Самае цікавае за тыдзень
https://smarturl.click/ggpXO
🔸Дзе гэтым летам можна атрымаць шэнгенскую візу?
🔸Як у Гішпаніі, Партугаліі, Андоры, у паўднёвых рэгіёнах Францыі зьнікла электрычнасьць?
🔸Як працуюць дзіцячыя мэмарыяльныя атрады?
🔸Чаму расейскія спэцслужбы ўвялі кантроль на мяжы зь Беларусьсю?
🔸Што вядома пра апошнія дні жыцьця Сяргея Дубініна, які памёр у Кракаве?
🔸Як «Керамін», які працуе з стратамі, разьлічвае спагнаць з партнэра ва Ўкраіне больш за чвэрць мільёна даляраў?
🔸Як на волю выйшаў Юрась Зянковіч, і што значыць гэтая навіна?
Дасьледаваньне паказала, што побытавы плястык зьвязаны з тысячамі сьмерцяў ва ўсім сьвеце
https://smarturl.click/0Beom
Як паказала новае дасьледаваньне, сынтэтычныя хімічныя рэчывы пад назвай фталаты, якія ўтрымліваюцца ў спажывецкіх таварах, такіх як кантэйнэры для захоўваньня прадуктаў, шампуні, касмэтыка, парфума і дзіцячыя цацкі, маглі стаць прычынай больш за 10% усіх выпадкаў сьмяротнасьці ад сардэчна-судзінных захворваньняў у сьвеце.
Каб мінімізаваць узьдзеяньне фталатаў на арганізм, экспэрты раяць «пазьбягаць плястыку, наколькі гэта магчыма».
Украінскія вайскоўцы зьбілі расейскі самалёт Су-30 з марскога дрона
https://smarturl.click/6W7lD
Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Мінабароны Ўкраіны (ГУР) заявіла, што ўкраінскія вайскоўцы 2 траўня зьбілі расейскі зьнішчальнік Су-30 з марскога безэкіпажнага катэра «Магура», на якім была ўсталяваная зэнітная ўстаноўка.
Гэта адбылося ў акваторыі Чорнага мора непадалёк ад порта ў Наварасійску, дзе базуецца расейскі Чарнаморскі флёт.
Сьцьвярджаецца, што гэта першы ў сьвеце такі выпадак.
На фота марскі дрон «Магура»
Ужо сёньня: дзень памяці паэта Анатоля Сыса
20 год таму, 4 траўня 2005 году памёр Анатоль Сыс, беларускі паэт.
Сыс быў сярод арганізатараў і прамоўцаў на першых дэмакратычных акцыях «Дзяды» у 1987–1988 гадах і мітынгу супраць разбурэньня Верхняга Горада ў Менску.
Памёр Аанатоль Сыс ад сардэчнага прыступу на сваёй менскай кватэры. Пахаваны ў роднай вёсцы – Гарошкаў на Гомельшчыне.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/6W7V2
Рэзка вырасла колькасьць вайскоўцаў, якіх падчас вайны ва Ўкраіне судзяць у Расеі
https://smarturl.click/aRJMD
Амаль у тры разы за апошнія дзесяць гадоў павялічылася колькасьць вайскоўцаў, асуджаных за крымінальныя злачынствы, учыненыя ў Расеі, сьведчыць статыстыка судовага дэпартамэнту Вярхоўнага суда РФ.
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну рэзка вырасла колькасьць вайскоўцаў, якія на момант учыненьня злачынства мелі непагашаную судзімасьць. З 2014 году іх стала ў 16 разоў больш.
«Керамін», які працуе з стратамі, разьлічвае спагнаць з партнэра ва Ўкраіне больш за чвэрць мільёна даляраў
https://smarturl.click/xVBMY
Эканамічны суд Менску задаволіў заяву беларускага прадпрыемства «Керамін» аб спагнаньні грошай з украінскай кампаніі, але ва Ўкраіне адмовіліся выконваць судовае рашэньне.
Свабода знайшла ўкраінскага партнэра беларускага «Кераміну». Ён мае расейскае грамадзянства і жыве ў анэксаваным Расеяй Крыме, ва Ўкраіне яго асудзілі на пазбаўленьне волі за прысабечваньне сродкаў дзяржаўнага бюджэту.
Беларусь — найбольш небясьпечная для журналістаў краіна Эўропы
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі гарантуе «свабоду слова», але пра тое, як выконваецца гэты пункт Асноўнага закону, можна меркаваць зь месца, што займае дзяржава ў міжнародным сьпісе свабоды прэсы. Пра гэта — відэа Свабоды.
Трох мужчынаў асудзілі да 25 гадоў калёніі за спробу падрыву чыгуначнага саставу на Талачыншчыне
https://smarturl.click/E1enZ
У «справе аб спробе падрыву чыгуначнага саставу ў Талачынскім раёне» судзілі трох чалавек. Беларусаў Івана Бародзіча і Барыса Пухальскага і ўкраінца Івана Ліхалата. Прысуд выносіла судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч, даўно вядомая актыўным удзелам у палітычна матываваных судах.
Былая журналістка Натальля Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў супрацы з ГРУ, выехала ў Расею.
Судлянкова зрабіла гэта ў чацьвер, 1 траўня, — у апошні магчымы дзень, які яна атрымала ў рамках распараджэньня аб дэпартацыі.
https://smarturl.click/ReA4v
Раней у інтэрвію чэскаму выданьню Seznam Zprávy яна казала, што разглядае тры варыянты, куды пераехаць з Чэхіі, — у Беларусь (найменш верагодна), а таксама — у Расею ці Ўзбэкістан.
Амэрыканскі рок-гурт R.E.M. выпусьціў рэмікс свайго хіта ў падтрымку Радыё Свабода/ Радыё Свабодная Эўропа.
«Гэта невялікі ўнёсак, які мы маглі б зрабіць у падтрымку свабоды слова і асабліва якаснай журналістыкі», — распавёў лідэр гурта Майкл Стайп у інтэрвію CBS Mornings.
У Грузіі зьмяншаецца колькасьць беларускіх мігрантаў
https://smarturl.click/Gg61E
За 2023-24 гады колькасьць беларускіх грамадзянаў у Грузіі зьменшылася больш чым на тысячу. Што яшчэ гавораць лічбы?
Ад заўтра ў Беларусі 8-ы раз вырастуць цэны на аўтамабільнае паліва
Цэны зноў павялічацца на 2 капейкі. З 15 сакавіка яны агулам вырасьлі на 16 капеек — гэта будзе апошняе падаражэньне з раней анансаваных «Белнафтахімам».
Судзьдзя не адказаў Бяспалаву, але зь ім зьвязваўся невядомы
Сяргей Бяспалаў, камэнтуючы Свабодзе прысуд, сказаў, што вырак для яго чаканы і ён нават больш мяккі, чым магло б быць:
«Яны зьменшылі штраф зь 10 мільёнаў даляраў да 13 тысяч і далі толькі 18 гадоў зьняволеньня, хоць маглі пакараць тэрмінам да 20 гадоў. Я ня меў з судом, сьледчымі ці адвакатамі ніякіх зносінаў. Хоць я рэальна хацеў пагутарыць з судзьдзём, знайшоў яго кантакты, званіў і пісаў яму ў тэлеграм. Але ён не адказаў», — кажа блогер.
Блогера Сяргея Бяспалава завочна асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня
https://smarturl.click/B4629
Судзьдзя Аляксандар Рыбакоў, вядомы прысудамі шэрагу палітвязьняў, завочна беларускаму блогеру, стваральніку тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь» Сяргею Бяспалаву 18 гадоў пазбаўленьня волі і штраф у 42 тысячы рублёў. Яму інкрымінавалі 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Савет рэспублікі прыняў законапраект аб амністыі. Карупцыянэрам палёгка будзе, палітвязьням — не
https://smarturl.click/DYa80
Сталі вядомыя новыя дэталі праекта закона аб амністыі да 80 годзьдзя перамогі ў вайне.
Прапанавана скараціць тэрмін пакараньня на адзін год асобам, якія зьдзейсьнілі карупцыйныя злачынствы, асобам, якія ўчынілі злачынствы, зьвязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, а таксама што амністыя закране і катэгорыю асоб, якія асуджаныя за алімэнты.
Але амністыя не прымяняецца да асобаў, якія маюць дачыненьне да так званай экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці.
Апошні пункт, відавочна, разьлічаны на палітычных вязьняў, якіх несправядліва ўносяць у такія сьпісы.
На фота будынак Савету Рэспублікі.
Кантроль на мяжы Беларусі з Расеяй, шэнгенскія візы без гарантый, Зянковіч на волі.
https://smarturl.click/ggpXO
Калі раптам вы не пасьпелі ці прапусьцілі нашыя самыя цікавыя публікацыі тыдня, то вось яны, калі ласка – глядзіце і чытайце.
Тэст: Сакрэты назваў беларускіх гарадоў
https://smarturl.click/Axd3R
Ці бальшавікі хацелі перайменаваць Гомель?
Дзе ставіць націск у назьве гораду Мазыр?
Як нармальныя людзі завуць вёску Красны Васход?
Гэтых пытаньняў у тэсьце няма, але ёсьць падобныя.
Тэст на веданьне сапраўдных імёнаў беларускіх гарадоў, вёсак, вуліц ды іхнае няпростае гісторыі пад чужымі ўладамі.
«Ад Беларусі да Віетнаму». Куды і як Расея вывозіць прадукцыю з акупаваных тэрыторыяў Украіны
https://smarturl.click/mBpM0
Прадпрыемствы з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны пастаўляюць свае тавары ў Беларусь, Казахстан, Узбэкістан, а таксама ў Віетнам, Індыю і Кітай.
Пра гэта паведаміў кіраўнік праекту разьвіцьця рэгіянальнага бізнэсу «Расейскі экспартны цэнтар» Сяргей Агаеў. Паводле яго словаў, вывозяць перш за ўсё аграрную прадукцыю і вырабы мэталюргіі.
На фота марскі порт акупаванага Расеяй Марыюпаля
Амэрыканскі рок-гурт R.E.M. 2 траўня выпусьціў рэмікс свайго хіта 1981 года «Радыё Свабодная Еўропа» (Radio Free Europe).
Адмыслова да Сусьветнага дня свабоды прэсы R.E.M анансаваў спэцыяльнае перавыданьне сінгла – у гонар 75-годзьдзя з пачатку вяшчаньня Радыё Свабода.
#REM #RadioFreeEurope2025 #WorldPressFreedomDay
«Марнаваць некалькі месяцаў, каб „пагуляць у армію“». Як працуюць дзіцячыя мэмарыяльныя атрады.
У сьвяткаваньні 9 траўня ў мэмарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасьць-герой» ёсьць адна спэцыфічная, але неад’емная дэталь. Каля Вечнага агню нерухома стаяць два хлопцы і дзьве дзяўчыны ў вайсковай форме. Гэта «пост нумар адзін», ганаровая вахта памяці, якую нясуць навучэнцы гарадзкіх школаў і ўстановаў сярэдняй адукацыі.
«Шыхтавы крок, паходны крок, цырыманіяльны крок. Апошні — найцяжэйшы: трэба падымаць нагу на дзевяноста градусаў, прамаўляць сабе „трыста трыццаць тры“, і толькі потым зьмяняць нагу. Старэйшыя трэнавалі нас бязь літасьці».
234 гады першай у Эўропе Канстытуцыі
3 траўня 1791 году сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/WR3Ok
Галоўнае за 2 траўня
📌Трох мужчынаў асудзілі да 25 гадоў калёніі за спробу падрыву чыгуначнага саставу на Талачыншчыне
📌Сьледам за бульбай у Беларусі дэфіцытнай стала цыбуля
📌Былая журналістка Натальля Судлянкова, якую ў Чэхіі абвінавацілі ў супрацы з ГРУ, выехала ў Расею
📌Беларусь па-ранейшаму ў канцы сусьветнага рэйтынгу свабоды прэсы
📌Расея зноў ударыла па Ўкраіне дронамі, у Запарожжы атакавалі лякаматыварамонтны завод, дзясяткі параненых
📌У Латвіі прапанавалі забараніць паездкі ў Беларусь дэпутатам і супрацоўнікам парлямэнту
📌Паміж талерантнасьцю і ксэнафобіяй. Гісторык і псыхоляг тлумачаць, чаму беларусаў абурыла навіна пра 150 тысяч пакістанцаў
📌Гурт R.E.M. выпусьціў рэмікс свайго хіта ў падтрымку Радыё Свабода/ Радыё Свабодная Эўропа
📌Што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін у Валгаградзе. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
Што абмяркоўвалі Лукашэнка і Пуцін у Валгаградзе. Вынікі тыдня ад Карбалевіча
У Беларусі абвясьцілі амністыю, але не для ўсіх. Вызваленьне грамадзяніна Беларусі і ЗША Юрася Зянковіча стала беспрэцэдэнтнай падзеяй. На Радаўніцу Лукашэнка зьлётаў да Пуціна.
Галоўныя падзеі тыдня ў аглядзе палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.
ВІДЭА: https://youtu.be/9jgiJZB1EwA
Беларусь апярэдзіла Расею па пастаўках гарэлкі ў Кітай
https://smarturl.click/0Be5m
За першыя тры месяцы 2025 году беларускія вытворцы адправілі ў Кітай 386 тонаў гарэлкі. А хто яшчэ ў лідэрах?
Блогера Лапшына затрымлівалі ў аэрапорце Ерэвану на запыт уладаў Беларусі. Падобныя затрыманьні могуць чакаць і беларусаў
https://smarturl.click/Y3zMv
🇦🇲 У Генэральнай пракуратуры Армэніі блогеру Аляксандру Лапшыну патлумачылі, што ў Менску прымяняюць тактыку «юрыдычнага тэрарызму». Гэта можа чакаць і грамадзянаў Беларусі, пагатоў падобныя выпадкі ўжо здараліся.
Беларусь па-ранейшаму ў канцы сусьветнага рэйтынгу свабоды прэсы
https://smarturl.click/aRJ0q
Беларусь займае 166-е месца са 180 у сусьветным рэйтынгу свабоды прэсы за 2025 год. Але пры гэтым у суседняй Расеі становішча яшчэ горш.
У ФРГ прызналі праваэкстрэмісцкай партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны». Яе дэпутаты маюць сувязі зь Беларусьсю
https://smarturl.click/vdwMw
Рашэньне прызнаць партыю «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) праваэкстрэмісцкай арганізацыяй на фэдэральным узроўні тлумачыцца экстрэмісцкім характарам партыі, якая «грэбуе чалавечай годнасьцю».
У пачатку красавіка ў Беларусь прыяжджаў сябра партыі Ульрых Зінгер, а дэпутат AfD ад фэдэральнай зямлі Саксонія Ёрг Дорнаў мае бізнэс у Беларусі — на ягонай плянтацыі цыбулі пад Лідай працавалі палітвязьні.
Сьледам за бульбай у Беларусі дэфіцытнай стала цыбуля
https://smarturl.click/5ZOQB
На брак у крамах таннай беларускай цыбулі пачалі скардзіцца ў сацыяльных сетках пакупнікі.
Як вынікае з інфармацыі на сайце дастаўкі найбуйнейшай у Беларусі сеткі раздробнага гандлю «Эўраопт» Edostavka.by, у продажы на паліцах няма ня толькі беларускай бульбы, але і цыбулі.
«Эўраопт» прапануе мытую ізраільскую бульбу па 10,49 рубля за кіляграм і чырвоную расейскую цыбулю па 4,21 рубля.
Апошнім часам з крамаў Беларусі зьнікла бульба й іншая гародніна мясцовай вытворчасьці, а калі ёсьць, то дробная і невысокай якасьці.
На фота скрын з сайту сеткі раздробнага гандлю «Эўраопт» Edostavka.by
У Беларусі — масавыя затрыманьні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна», — праваабаронцы
👉🏻 Хроніка перасьледу (абнаўляецца): https://smarturl.click/ZXyDd
Пра затрыманьні праваабаронцам распавялі тыя, хто выйшаў зь менскага ізалятару на Акрэсьціна. Паводле іх, шмат затрыманых за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» ў «справе Гаюна» (пасьля таго, як сілавікі атрымалі доступ да базы кантактаў маніторынгавага праекту «Беларускі гаюн»), фігурантаў адпраўляюць у СІЗА.
Таксама паведамляюць, што шмат затрыманьняў паводле «пратэставага» артыкулу 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
Беларускіх школьнікаў будуць вучыць кіраваць дронамі
https://smarturl.click/E1eJ1
Новы факультатыў «Асновы кіраваньня квадракоптарам» зьявіцца ў школах Беларусі з новага навучальнага году.
Паводле Мінадукацыі, збольшага заняткі будуць прысьвечаныя «працы на віртуальным сымулятары і практыкаваньнях па кіраваньні квадракоптарамі».
Праграма заняткаў разьлічаная на вучняў 8-х і 9-х клясаў.