Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Абвясьцілі доўгі сьпіс беларускай паэтычнай прэміі імя Арсеньневай
https://smarturl.click/DYapE
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў апублікавалі доўгі сьпіс кніг, намінаваных на беларускую паэтычную прэмію імя Натальлі Арсеньневай за 2024 год.
Ксяндза Юхневіча асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня, ён віны не прызнаў
https://smarturl.click/qBl9p
Другі каталіцкі сьвятар у Беларусі асуджаны да працяглага тэрміну зьняволеньня. 30 красавіка ў Шуміліне вынесьлі прысуд айцу Анджэю Юхневічу, пробашчу мясцовага санктуарыя Маці Божай Фацімскай. Абвінавачваньне настойвала на тэрміне ў 15 гадоў.
Былым журналісткам Tut.by Вользе Лойцы і Алене Талкачовай вынесьлі завочныя прысуды і прызналі іх «экстрэмісткамі»
https://smarturl.click/0Bew8
Завочны працэс над журналісткамі ў Менскім гарадзкім пачаўся 4 лютага, ён праходзіў у закрытым фармаце, таму дэталі невядомыя, як і прысуды. Згодна з абноўленым 26 красавіка «сьпісам экстрэмістаў» на сайце МУС Вольга Лойка і Алена Талкачова нібыта «адбываюць пакараньне». Насамрэч, журналісткі пакінулі Беларусь у 2022 годзе пасьля вызваленьня з СІЗА, паведаміў БАЖ.
Праваабаронцы заклікалі ўлады ўжыць амністыю да палітвязьняў
https://smarturl.click/0Bew7
Сёньня Палата прадстаўнікоў Беларусі будзе разглядаць праект закону аб амністыі да 9 траўня адразу ў двух чытаньнях. Беларускія праваабаронцы заклікалі ўлады пачаць пераадольваць нацыянальны крызіс і выкарыстаць для гэтага заплянаваную амністыю, каб вызваліць з турмаў людзей, што праявілі грамадзянскую нязгоду.
Яшчэ два беларусы трапілі ва ўкраінскі палон, адзін зь іх лічыўся зьніклым бязь вестак
https://smarturl.click/9ozbp
Грамадзянін Беларусі Міхаіл Шалгун, якога лічылі зьніклым бязь вестак зь лютага 2025 году, і яшчэ адзін беларус Мікалай Жураўлёў, трапілі ва ўкраінскі палон. Ва ўкраінскім палоне цяпер 9 грамадзян Беларусі. Расказваем пра іх.
Расейскія спэцслужбы ўвялі кантроль на мяжы зь Беларусьсю. Спыталі ў BelPol, навошта
https://smarturl.click/j7kGd
Інфармацыя пра тое, што расейцы масава спыняюць на мяжы для праверак транспарт, які накіроўваецца зь Беларусі ў Расею, зьявілася на мінулых выходных. Час у чэргах на праверку дасягае некалькіх гадзін. Пра магчымыя прычыны гэтага ў размове з Свабодай расказаў прадстаўнік ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў BelPol Уладзімер Жыгар.
Перамовы з Расеяй па спыненьні агню ва Ўкраіне зайшлі ў тупік, — Bloomberg і Financial Times
https://smarturl.click/vdwVG
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін настойвае на поўным кантролі над часткова акупаванымі рэгіёнамі Ўкраіны ў рамках любога пагадненьня аб спыненьні вайны, піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы ў Маскве і ўказвае на расчараваньне ў Белым доме наконт адсутнасьці прагрэсу ў перамовах.
Паводле крыніц Financial Times, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп імкнецца заключыць любую дамову як мага хутчэй, нават калі яна апынецца больш сьціплай за яго першапачатковыя амбіцыі.
«Вялікая Перамога» як палітычны інструмэнт для Пуціна і Лукашэнкі. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/JnDjw
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка не хаваюць, што ўрачыстае сьвяткаваньне 80-годзьдзя Перамогі патрэбна ня столькі для шанаваньня пераможцаў, колькі для вырашэньня цяперашніх палітычных задач, якія стаяць перад беларускім і расейскім рэжымамі. Пра падыход уладаў Беларусі і Расеі да гістарычнай памяці піша Валер Карбалевіч.
Пакістан рыхтуе пазовы супраць Індыі за перакрытую раку Інд
https://smarturl.click/Qb18R
Пакістан рыхтуе падачу дакумэнтаў у міжнародныя суды ў сувязі з прыпыненьнем Індыяй дзеяньня ключавой дамовы аб разьмеркаваньні рачных водаў. Напружанасьць паміж дзяржавамі-суседкамі ўзмацнілася пасьля нападу на турыстаў у Кашміры, які знаходзіцца пад кіраваньнем Індыі. Былі забітыя 26 чалавек.
«Кібэрпартызаны» праверылі сьпіс беларускіх наймітаў у расейскім войску: «Да 2021 году далёк ня ўсе мелі пашпарт Беларусі»
https://smarturl.click/Axd0O
Большасьць прыведзеных у сьпісе ўсё ж зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі. Сярод іх вялікая колькасьць людзей з судзімасьцямі, а таксама шмат былых супрацоўнікаў МУС і КДБ.
З трох памяшканьняў закрытай клінікі «Новы зрок» на аўкцыёнах прадалі толькі адно
https://smarturl.click/E1eD4
24 красавіка павінны былі адбыцца таргі па трох памяшканьнях, дзе раней былі афтальмалягічныя клінікі прыватнай кампаніі «Новы зрок», якую спачатку пазбавілі ліцэнзіі, а потым зьліквідавалі ўлады.Але два памяшканьні дагэтуль ня могуць прадаць.
Спартоўцаў-юніёраў зь Беларусі дапусьцілі да спаборніцтваў у водных відах спорту, з адным выключэньнем
https://smarturl.click/JnDa7
Юных спартоўцаў зь Беларусі і Расеі дапусьцяць да спаборніцтваў ва ўсіх дысцыплінах водных відаў спорту, за выключэньнем воднага пола. Што яшчэ вырашылі і чаму?
Кааліцыя «Хуткая гуманітарная дапамога» зьбірае сродкі для рэпрэсаваных людзей з інваліднасьцю
https://smarturl.click/6W73a
У прыватнасьці, сродкі неабходныя для набыцьця мэдыкамэнтаў, інвалідных вазкоў, інструмэнтаў для рэабілітацыі, аплаты мэдыцынскіх паслуг.
У Эўразьвязе заявілі, што блякаваньне Будапэштам уваходу Ўкраіны ў ЭЗ можа прывесьці да больш раньняга ўступленьня Малдовы
https://smarturl.click/e05eD
У інтэрвію Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Марта Кос расказала, як мірнае пагадненьне з Расеяй можа паўплываць на сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ і як зьбіраюцца абыходзіць вугорскае вэта, ці дазволяць Малдове апярэдзіць Украіну на шляху ў ЭЗ, ці дапускаюць у ЭЗ заяўку на сяброўства ад Армэніі і што будуць рабіць з Грузіяй.
#rfe_rl
Зьявілася інфармацыя пра расстрэл расейцамі ўраджэнца Беларусі, які адмовіўся ісьці ў «мясны штурм» на Данбасе
https://smarturl.click/ggpdR
Ураджэнца Беларусі Паўла Глухава расстралялі за адмову ісьці ў «мясны штурм» у складзе расейскіх войскаў, імаверна, у Данецкай вобласьці Ўкраіны, паведамілі Свабодзе ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць». Да вэрбаваньня ў шэрагі расейскай арміі Павал Глухаў адбываў пакараньне за забойства ў папраўчай калёніі № 7 ва Ўдмуртыі. Расказваем, што вядома пра яго.
У Ізраілі абвясьцілі надзвычайнае становішча ў сувязі з масавымі ляснымі пажарамі
https://smarturl.click/7v1Ge
Лясныя пажары за першыя гадзіны прывялі да траўмаў некалькіх людзей і прымусілі міністра абароны Ісраэля Каца абвясьціць «надзвычайную сытуацыю нацыянальнага ўзроўню».
Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб амністыі. Палітвязьняў вызваляць ня будуць
https://smarturl.click/Gg6Dg
У Авальнай залі законапраект прадставілі міністар унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Іван Кубракоў і намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у нацыянальнай бясьпецы Аляксандар Барсукоў.
Беларускі паэт з Бучы Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Ўкраіну
https://smarturl.click/Qb1pp
Ужо больш за два тыдні, як беларускі паэт Сяргей Прылуцкі знаходзіцца ў Інтэрнацыянальным легіёне. Паэт распавёў «Нашай Ніве», як трапіў труды.
У Літве пратэстуць супраць плянаў увесьці ўсеагульны падатак на нерухомасьць
https://smarturl.click/xVBxm
У Вільні тысячы людзей выйшлі на мітынг супраць так званага ўсеагульнага падатку на нерухомасьць, які прапануе ўвесьці літоўскае Міністэрства фінансаў. Цяпер у Літве падаткам абкладаюць толькі нерухомасьць коштам больш за 150 тысяч эўра, а з улікам розных паслабленьняў і льготаў фактычна цяпер зборы спаганяюць прыкладна з 35 тысяч уладальнікаў жыльля.
У міністэрстве фінансаў хацелі б павялічыць гэтую лічбу да 700 тысяч платнікаў. Галоўны аргумэнт ведамства — краіне патрэбныя грошы на павелічэньне ўзброеных сіл і іх пераўзбраеньне ў сувязі з ростам расейскай пагрозы краінам Балтыі.
У Расеі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, якога падазраюць у працы на СБУ і «рыхтаваньні тэрарыстычнага акту»
https://smarturl.click/ggpBD
У Ханты-Мансійску сьледчыя СК Расеі расьсьледуюць крымінальную справу аб рыхтаваньні да тэрарыстычнага акту, замаху на забойства і наўмысным пашкоджаньні маёмасьці.
Паводле вэрсіі расейскіх сьледчых, ураджэнец Украіны і грамадзянін Беларусі, якія нібыта ёсьць «агентамі ўкраінскіх спэцслужбаў», рыхтавалі замах на расейскага добраахвотніка, што ваюе ва Ўкраіне, «з выкарыстаньнем самаробнай выбуховай прылады». Канкрэтных доказаў гэтага сьледчыя не прыводзяць.
Суд у ЗША загадаў аднавіць фінансаваньне Радыё Свабода
https://smarturl.click/lA5WB
Фэдэральны судзьдзя ў Вашынгтоне загадаў Агенцтву ЗША па глябальных мэдыя (USAGM) пералічыць Радыё Cвабодная Эўропа/Радыё Свабода сродкі, ужо выдзеленыя Кангрэсам ЗША на красавік 2025 году.
У сакавіку USAGM замарозіла каля 75 млн даляраў, выдзеленых на фінансаваньне РСЭ/РС Кангрэсам на гэты фінансавы год на падставе ўказу Трампа, які патрабуе «ліквідаваць неэфэктыўнае расходаваньне сродкаў амэрыканскіх падаткаплатнікаў». РСЭ/РС аспрэчыла гэтыя дзеяньні ў фэдэральным акруговым судзе ў Вашынгтоне і 25 сакавіка судзьдзя вынес пастанову на карысьць РСЭ/РС, але USAGM не пералічыла сродкі, абумовіўшы іх выдачу непрымальнымі ўмовамі.
МЗС Літвы нэгатыўна на прапанову Беларускай чыгункі аднавіць пасажырскія зносіны, спыненыя 5 гадоў таму
https://smarturl.click/e05Z5
У літоўскім зьнешнепалітычным ведамстве адзначылі, што не падтрымліваюць ідэю зноў пусьціць пасажырскія цягнікі паміж Вільняй і Менскам. «МЗС цяпер ня бачыць перадумоваў і падставаў для аднаўленьня пасажырскіх чыгуначных перавозак з Рэспублікай Беларусь», — падкрэсьлілі ў міністэрстве.
95 гадоў таму памёр Мікалай Судзілоўскі
30 красавіка 1930 году памёр Мікалай Судзілоўскі, філёзаф і прыродазнаўца, палітык і ўдзельнік грамадзка-палітычных рухаў у розных краінах. Падарожнік-географ, аўтар публіцыстычных твораў, прэзыдэнт Сэнату Гавайскіх астравоў. Паходзіў з Магілёву, валодаў васьмю эўрапейскімі мовамі, а таксама японскай і кітайскай.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/aRJ3g
Галоўнае за 29 красавіка
📌 «Думаю, гэта магло быць самагубства». Гісторыя рэчыцкага актывіста, якога знайшлі мёртвым у Польшчы
📌 Расейскія вайскоўцы праводзілі праверкі на мяжы зь Беларусьсю
📌 Пад Варшавай здарылася аварыя аўтобуса, у якім былі грамадзяне Беларусі і Ўкраіны. Ёсьць пацярпелыя
📌 «Людзі гаварылі, што гэта ўсё Пуцін, што пачалася вайна». Беларуска з Гішпаніі расказвае, як краіна перажывала адключэньне электрычнасьці
📌 Amnesty International апублікавала даклад аб сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў 2024 годзе. Што ў ім пра Беларусь
📌 Пасьля заявы Пуціна аб перамір’і на Дзень перамогі Расея працягвае біць па грамадзянскіх аб’ектах Украіны
📌 «Кібэрпартызаны» праверылі сьпіс беларускіх наймітаў у расейскім войску: «Да 2021 году далёк ня ўсе мелі пашпарт Беларусі»
Цела вернутай Украіне журналісткі расейцы вярнулі бяз часткі органаў. Яе катавалі
https://smarturl.click/zd2RE
Расея вярнула Ўкраіне цела журналісткі Вікторыі Рошчынай са сьлядамі катаваньняў і безь некаторых органаў, гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні некалькіх рэдакцый эўрапейскіх СМІ.
Парлямэнт Вугоршчыны прагаласаваў за выхад дзяржавы зь юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суду
https://smarturl.click/aRJ3J
Як чакаецца, сам працэс выхаду Вугоршчыны зойме каля году.
Дзе працуюць і колькі зарабляюць жанчыны з блізкага атачэньня Лукашэнкі? Відэа Свабоды
Читать полностью…Расейская культурная экспансія, кантроль і цэнзура: апублікавалі агляд пра стан культуры ў Беларусі
https://smarturl.click/VRDdZ
Беларуская Рада культуры на падставе размоваў з творцамі, якія працуюць у Беларусі ў розных галінах культуры, падрыхтавала адмысловы агляд пра стан культуры ўнутры краіны ў 2025 годзе.
У ім падсумавалі, што зьмянілася за апошнія 5 гадоў і вылучылі асноўныя тэндэнцыі. Расказваем пра іх.
«Летась улады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі», — Amnesty International пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
https://smarturl.click/9ozy4
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 29 красавіка прэзэнтавала чарговы даклад па сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў 2024 годзе. Паглядзелі, што ў ім гаворыцца пра Беларусь, а таксама пра агульную сытуацыю з правамі чалавека ва Ўсходняй Эўропе.
«Людзі гаварылі, што гэта ўсё Пуцін, што пачалася вайна». Беларуска з Гішпаніі расказвае, як краіна перажывала адключэньне электрычнасьці
https://smarturl.click/j7kdl
Масавае адключэньне электрычнасьці, якое закранула Гішпанію, Партугалію, Андору і паўднёвыя рэгіёны Францыі, адбылося 28–29 красавіка. Беларуска Юлія Матузава, якая жыве ў Малязе, у размове з Свабодай расказала, што адбывалася ў краіне без электрычнасьці і сувязі.