radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча выйшла з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў. Іх установяць і ўздоўж мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/oV6lO

Рашэньне ўхваленае пасьля нападу Расеі на Ўкраіну. Міны стануць часткай «Усходняга шчыта» на мяжы Польшчы зь Беларусьсю і Расеяй, там будуць мільёны мінаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве закрываюць музэй ГУЛАГу

https://smarturl.click/zdw6b

У Маскве на месцы Музэя гісторыі ГУЛАГу зьявіцца Музэй памяці, прысьвечаны «ахвярам генацыду савецкага народу».

🔹Музэй гісторыі ГУЛАГу ў Маскве стварылі ў 2001 годзе.
🔹У лістападзе 2024 года музэй паведаміў аб прыпыненьні працы з-за парушэньняў патрабаваньняў пажарнай бясьпекі.
🔹У студзені 2025 года ўлады Масквы звольнілі з пасады дырэктара Рамана Раманава, які ўзначальваў яго з 2012 года.
🔹 Раманава звольнілі пасьля адмовы цэнзураваць выставу аб савецкіх рэпрэсіях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Завочна судзяць былога кіраўніка цэнтру рыхтаваньня ў фрыстайле

https://smarturl.click/j7Epq

20 лютага ў Менску пачынаецца завочны працэс супраць былога дырэктара РЦАП (Рэспубліканскі цэнтар алімпійскай падрыхтоўкі) у фрыстайле Вадзіма Крывашэева, паведамляюць праваабаронцы з ініцыятывы dissidentby.

У верасьні 2020 году Крывашэева звольнілі з пасады дырэктара за «дрэнную ідэалягічную працу ў калектыве». Як цяпер вядома, за тое, што фрыстайлісты Аляксандра Раманоўская і Дзьмітры Дашчынскі, а таксама трэнэр зборнай Мікалай Казека выказвалі незадаволенасьць гвалтам сілавікоў над удзельнікамі пратэстаў 2020 году.

Пасьля тых падзеяў Вадзім Крывашэеў зьехаў зь Беларусі і з 2021 году жыве ў ЗША. Крывашэеў быў прадстаўніком у пытаньнях спорту ў Народным антыкрызісным упраўленьні (НАУ).

Вадзіму Крывашэеву інкрымінуюць 4 артыкулы Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч. 1 артыкулу 357 аб «змове з мэтай захопу ўлады», за што прадугледжана кара пазбаўленьнем волі ад васьмі да дванаццаці гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што зрабілі са Статкевічам у турме? Інсульт, рэанімацыя і вызваленьне

https://youtube.com/live/V0xggl84vc8 

Палітык Мікола Статкевіч дома пасьля інсульту за кратамі і амаль месяцу ў рэанімацыі.

Што адбывалася з палітвязьнем за кратамі апошнія месяцы, калі ён адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці.

У выніковым "ПіКу Свабоды" а16:30 паводле менскага часу абставіны вызваленьня Міколы Статкевіча абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, сябрай сям’і Статкевіча і Адамовіч рэдактаркай Аксанай Колб, яго паплечнікам Яўгенам Вільскім і былым турэмным лекарам Васілём Завадзкім.

Таксама ў нашым эфіры: Як Коля Лукашэнка вярнуў сьвятло ў беларускія гарады. Саміт Трампа без Беларусі. Кіеў абвастрае адносіны з Менскам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

500 рублёў за камуналку. Чаму рахункі вырасьлі на 30%, пры чым тут халады і як дзяржава разьлічвае плату

https://smarturl.click/XD4LW

Жыхары Беларусі атрымалі рахункі за камуналку за студзень і абурыліся падаражэньнем у параўнаньні зь сьнежнем. Найбольш сумы вырасьлі ў тых, каго дзяржава лічыць «дармаедамі», то бок «не занятымі ў эканоміцы». Прыкладамі падаражэньня беларусы актыўна дзеляцца ў сацыяльных сетках. Паводле аднаго з такіх допісаў (спасылку на яго не прыводзім дзеля бясьпекі, копіі рахункаў ёсьць у рэдакцыі. — РС), уласьніку кватэры, большай за 100 м², прыйдзецца заплаціць больш на 36% — каля 500 рублёў.

Найбольшы артыкул выдаткаў паводле гэтай квітанцыі — ацяпленьне. Плату за яго вылічылі паводле поўных тарыфаў, бо дзяржава прызнала ўласьніка «дармаедам». Гэта значыць, што плата за 1 Гкал складае 134,94 рубля, а ільготны тарыф — 27,2323 рубля (усе рахункі ёсьць у рэдакцыі. — РС).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Будрыс анансаваў пашырэньне санкцыяў супраць Беларусі ў 20-м пакеце Эўразьвязу

https://smarturl.click/qBQjW

Улады Літвы абвінавачваюць Беларусь у патураньні запускам паветраных балёнаў, якія перашкаджаюць працы Віленскага аэрапорту, і ў незаконным блякаваньні літоўскіх грузавікоў.

Міністар замежных справаў Літвы Кястуціс Будрыс у інтэрвію LRT заявіў, што некаторыя санкцыі супраць Беларусі будуць пашыраныя ў 20-м пакеце санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, які плянуюць прыняць да чарговай гадавіны пачатку шырокамаштабнага расейскага ўварваньня ва Украіну.

24 лютага 2026 году споўніцца 4 гады, як войскі Расеі напалі на Ўкраіну, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

«Яшчэ адзін важны момант: у межах 20-га пакету некаторыя захады адносна Беларусі будуць нават пашыраныя. Спадзяюся, 23 лютага Рада замежных справаў яго ўхваліць. Так што на наступным тыдні тэма санкцыяў будзе закрытая», — сказаў Будрыс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайсковая выведка Літвы выявіла, як замаўляюць надпісы «Вільня наша». Вінавацяць спэцслужбы «варожых краін»

https://smarturl.click/1383D

Да варожых краін у Літве адносяць Расею і Беларусь.

Помнік каралю Міндоўгу ў Вільні стаў мішэньню вандалаў. На яго пастамэнце 17 лютага нанесьлі фарбай надпіс па-беларуску «Вільня наша».

Помнік стаіць ў самым цэнтры Вільні. Помнік ачысьцілі, але, паводле гарадзкой мэрыі, немагчыма высьветліць, хто яго пашкодзіў, паведаміў сайт 15min.lt.

Паводле агенцтва BNS, Другі дэпартамэнт апэратыўных службаў (вайсковая выведка Літвы) заявіў, што «назірае актыўную дзейнасьць службаў выведкі і бясьпекі варожых дзяржаваў у сацыяльных сетках, падчас якой робяцца спробы вэрбаваць жыхароў краіны».

Праз мэсэнджэры распаўсюджваюць прапановы выконваць заданьні ў Літве ў інтарэсах варожых дзяржаў — фіксуюцца выпадкі, калі асобы, якія часьцей за ўсё называюць сябе іншаземнымі імёнамі за ўзнагароджаньне просяць распаўсюджваць пасты, якія распальваюць этнічную варожасьць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У адным з раёнаў Менску прарвала водаправод. Рамантавалі амаль 12 гадзін

https://smarturl.click/0BgBn

У адміністрацыі Заводзкага раёну Менску паведамілі аб аднаўленьні водазабесьпячэньня, якое спынілася ўвечары 19 лютага праз прарыў водаправоднай сеткі на вуліцы Ташкенцкай, 22.

Як вынікае з афіцыйных паведамленьняў, у выніку затапіла пад’язныя шляхі да некалькіх жылых дамоў.

У адміністрацыі сьцьвярджаюць, што цягам усяго часу, што ішоў рамонт, жыхарам падвозілі пітную ваду.

Аб аднаўленьні водазабесьпячэньня паведамілі бліжэй да 7-й раніцы 20 лютага.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліцыя Вялікай Брытаніі вызваліла колішняга прынца Эндру пасьля 12 гадзін допыту ў справе Эпштэйна

https://smarturl.click/vdndE

Малодшага брата караля Вялікай Брытаніі Карла III, колішняга прынцы Эндру, затрыманага 19 лютага ў межах расьсьледаваньня справы памерлага амэрыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна, вызвалілі з паліцыі праз 12 гадзін.

Як паведаміла Sky News, расьсьледаваньне датычна яго будзе прадоўжана.

Раней у лютым стала вядома аб стварэньні спэцыяльнай каардынацыйнай групы для расьсьледаваньня новых абвінавачваньняў на адрас высокіх адказных асобаў Вялікай Брытаніі, якія фігуруюць у апублікаваных дакумэнтах у справе Эпштэйна. З гэтых дакумэнтаў вынікала, што Эндру, які ў мінулым займаў пасаду гандлёвага прадстаўніка Вялікай Брытаніі, перадаваў Эпштэйну канфідэнцыйныя матэрыялы.

Карл III пазбавіў яго тытулаў і распарадзіўся выселіць з каралеўскай рэзыдэнцыі. Манарх падтрымаў расьсьледаваньне, выказаў занепакаеньне дзеяньнямі малодшага брату і паабяцаў садзейнічаць сьледзтву.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень стварэньня першага ўраду БНР; у 2022 годзе расейскія войскі засталіся ў Беларусі пасьля вучэньняў

⚪️🔴⚪️ 20 лютага 1918 году ў Менску створаны Народны сакратарыят, першы ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта быў орган выканаўчай улады, створаны ў Менску Выканаўчым камітэтам Рады Ўсебеларускага зьезду.

Сакратарыят абвясьціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «скліканьня на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі».

Сядзіба Народнага Сакратарыяту знаходзілася ў Доме губэрнатара (Менск, пл. Свабоды, 9).

🇷🇺 20 лютага 2022 году на тэрыторыі Беларусі завяршыліся расейска-беларускія вучэньні «Саюзная рашучасьць — 2022». Але вываду расейскіх войскаў зь беларускай зямлі не адбылося. 24 лютага расейскія войскі з тэрыторыі Беларусі з баямі пачалі марш на Кіеў.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі: https://smarturl.click/Y3431

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Украіна ня будзе байкатаваць зімовую Паралімпіяду, нягледзячы на допуск дзяржаўных сьцягоў Расеі і Беларусі

https://smarturl.click/b545B

У Кіеве жорстка засудзілі рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту дазволіць на Паралімпійскіх гульнях выкарыстаньне дзяржаўных сьцягоў Беларусі і Расеі, але не зьбіраюцца байкатаваць спаборніцтвы.

У паралімпійскім камітэце Ўкраіны заявілі, што абураныя рашэньнем МАК, але няўдзел украінскіх паралімпійцаў у спаборніцтвах будзе перамогай Пуціна, а яны таго ня хочуць.

🇵🇱🇱🇹 Раней пра байкот цырымоніі адкрыцьця Белай Паралімпіяды заявілі ў Польшчы і Літве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску назвалі прычыну, чаму міністар замежных спраў не бярэ ўдзелу ў працы першай сустрэчы сяброў Рады міру

https://smarturl.click/L3D33

У беларускім МЗС заявілі, што Рыжанкоў не паляцеў у ЗША на першае паседжаньне Рады міру, бо дэлегацыі ня выдалі візаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📸 Здымак беларускай дакумэнталісткі Ксеніі Галубовіч стаў адным зь пераможцаў міжнароднага конкурсу Female in Focus за 2025 год

https://smarturl.click/208qm

Ксенія Галубовіч расказала Радыё Свабода пра гісторыю здымка:

«Сябар падказаў мне гэтае месца, калі даведаўся, што я еду ў Харкаў. Гісторыі пра людзей, якія страцілі дом праз акупацыю, вельмі блізкія мне. Я пагаварыла, з кім атрымалася, і зьбіралася сыходзіць. Гэта фота было апошнім. Я выпадкова павярнулася і ўбачыла гэты кадр. І мяне гэта зачаравала».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЭЗ падрыхтавалі праект патрабаваньняў да Расеі. Там ёсьць забарона на разьмяшчэньне расейскіх войскаў і ядзернай зброі ў Беларусі

https://smarturl.click/RewAx

Кіраўніца замежнапалітычнага ведамства Эўразьвязу Кая Калас распаўсюдзіла сярод прадстаўнікоў краін ЭЗ дакумэнт, у якім выкладзеныя саступкі, на якія Расея павінна пайсьці ў ходзе перамоваў з Украінай, піша рэдактар ​​Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа ў эўрапейскіх пытаньнях Рыкард Юзьвяк.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На волі Натальля Левая

Пра яе вызваленьне паведамілі крыніцы Свабоды. Былая палітзьняволеная ў турме зацяжарыла. У 39-гадовай жанчыны ў пачатку красавіка народзіцца дзіця.

https://smarturl.click/kZxjQ

У ліпені 2024 году Натальлю асудзілі за данаты на 6 гадоў калёніі паводле трох крымінальных артыкулаў: «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці», «фінансаваньне ўдзелу ў ваенных дзеяньнях на тэрыторыі замежнай дзяржавы» і «фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Будуць далейшыя санкцыі». Украінскі ўпаўнаважаны патлумачыў, чаму ўлады Ўкраіны ўзяліся за Лукашэнку

https://smarturl.click/E1aGz

Уладзіслаў Уласюк, упаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях санкцыйнай палітыкі, патлумачыў у артыкуле на сайце «Європейська правда», што стаіць за нядаўнімі ўкраінскімі санкцыямі супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦🇲🇩 Ва Ўкраіне і Малдове затрымалі агентаў, якія рыхтавалі забойствы ўкраінскіх журналістаў і замежных добраахвотнікаў

https://smarturl.click/mBal9

Праваахоўныя органы Ўкраіны і Малдовы затрымалі 10 чалавек з «агентурна-баявой групы Расеі», якая рыхтавала рэзанансныя забойствы на ўкраінскай тэрыторыі.

Як адзначаецца ў паведамленьні Службы бясьпекі Ўкраіны, спэцыяльная апэрацыя атрымала кодавую назву «Энігма 2.0», у яе межах правялі больш за 20 ператрусаў у розных рэгіёнах Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Блёк Пракоп’ева-Ягорава сыходзіць з Каардынацыйнай рады

https://smarturl.click/dw4Jo

Блёк заявіў, што працягне сваю працу, але па-за межамі Каардынацыйнай рады.

«Цяперашняя арганізацыя дэмсілаў не набліжае зьмену рэжыму і дэмакратызацыю Беларусі. Значная частка актараў арыентаваная на захаваньне статусу-кво і імітацыю працэсу. Нашы прынцыпы не падзяляюцца тымі, хто прымае рашэньні», — сказана ў заяве блёку з нагоды сыходу.


Старшыня Каардынацыйнай рады Арцём Брухан у адказ на заяву Блёку Пракоп’ева-Ягорава назваў франкцыю «блёкам скандалістаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчу пасьля 2020 году вымушаныя былі зьехаць больш за 50 беларускіх гісторыкаў

https://smarturl.click/y6j5L

Перад гэтым на сталай працы ў Польшчы знаходзіліся ня больш за 20 дасьледнікаў зь Беларусі.

Такія лічбы агучылі на круглым стале «Беларускія дасьледнікі і дасьледаваньні Беларусі ў Польшчы: магчымасьці і праблемы», які ладзіўся ў межах ініцыятывы па разьвіцьці супольнасьці (Community Building Initiatives) праграмы Эўрапейскага зьвязу EU4BELARUS: Support to Advanced Learning and Training (SALT II).

«Пасьля 2020 году ў Польшчу былі вымушаныя выехаць больш за 50 прафэсійных гісторыкаў з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, унівэрсытэтаў, музэяў і архіваў. Гэтая вымушаная міграцыя стала вынікам рэпрэсіўнай палітыкі ў Беларусі, але адначасова прывяла да ўзмацненьня беларусацэнтрычных дасьледаваньняў у Польшчы», — адзначаецца ў прэс-рэлізе па выніках круглага стала.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лукашэнкі паведамілі дэталі вызваленьня Статкевіча

https://smarturl.click/WR4y9

Натальля Эйсмант, прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі заявіла, што Міколу Статкевіча вызвалілі «на просьбу сваякоў».

Як адзначаецца ў Telegram-канале прэсавай службы Лукашэнкі, яна нагадала, што Лукашэнка «рашэньне аб памілаваньні Міколы Статкевіча ўхваліў ужо даўно».

«Але тады ехаць у „райскі сад“ Статкевіч адмовіўся і вярнуўся ў турму. З таго моманту прайшло нямала часу — у асуджанага пачаліся праблемы з здароўем. У прыватнасьці, адбыўся інфаркт галаўнога мозгу», — сказала Эйсмант.


Паводле яе, калі Лукашэнку пра гэта паведамілі, ён распарадзіўся «тэрмінова перавесьці яго ў лякарню», дзе Статкевіча забясьпечылі ўсёй неабходнай і своечасовай дапамогай — яго выратавалі.

Потым, дадала Эйсмант, Лукашэнка атрымаў «шматлікія звароты сваякоў — жонкі, родных — з просьбамі адпусьціць яго дадому, каб мець магчымасьць даглядаць яго».

«У сувязі з гэтым (наколькі нам вядома), згодна з просьбай сваякоў, цяпер ён дома, аднаўляецца», — заявіла Эйсмант.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мыцьцё посуду і рэвалюцыя. Гутарка з блогерам Паўлам Сьпірыным

https://smarturl.click/oV6jO

Гутарка з блогерам Паўлам Сьпірыным, які за свае відэа правёў за кратамі больш за пяць гадоў. Ён расказаў Свабодзе пра рыхтаваньне пратэстаў у калёніі, спачувальнае стаўленьне супрацоўнікаў сыстэмы да яго і пра мыцьцё посуду.

Павал Сьпірын — юрыст, блогер, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай. Арыштаваны 9 верасьня 2020 году. Адбыў у турме увесь прысуджаны тэрмін — больш за пяць гадоў. Цяпер у Літве.

«Калі я пераступіў парог калёніі, я не адчуў нічога — ні радасьці, ні гора», — кажа Павал пра момант свайго вызваленьня.


З словаў Сьпірына, ён выйшаў на волю па сканчэньні тэрміну, 4 лістапада 2025 году. Аднак адразу мала каму пра гэта казаў. Пра ягонае вызваленьне стала публічна вядома толькі ў пачатку студзеня мінулага году. Павал тлумачыць, што адразу на месяц зьехаў у «глухую вёску», дзе адыходзіў і дарабляў справы, патрэбныя для далейшай дзейнасьці, «якая патрабавала цішыні».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы заявілі аб дыскрымінацыі жанчын у беларускіх турмах

https://smarturl.click/VR5R0

У беларускіх турмах пагаршэньне ўмоў утрыманьня, доступ да сродкаў гігіены выкарыстоўваюць як сродак пакараньня.

Падчас зьняволеньня беларускі церпяць ад сыстэмнай дыскрымінацыі незалежна ад артыкулу, палітычны ён ці не, упэўненыя праваабаронцы, якія падрыхтавалі спэцыяльны даклад.

У Беларусі з аднолькавымі дыскрымінацыйнымі ўмовамі ўтрыманьня сутыкаюцца як жанчыны, якія адбываюць адміністрацыйны арышт, так і жанчыны, пазбаўленыя волі ў сувязі з крымінальным перасьледам, адзначаецца ў падрыхтаваным праваабарончай арганізацыяй Respect-Protect-Fulfil аналітычным дакладзе аб дыскрымінацыі жанчын у месцах несвабоды за 2020 — 2025 гады, які цытуе Позірк.

У дакумэнце на аснове інтэрвію з колішнімі зьняволенымі праваабаронцы зафіксавалі дыскрымінацыйныя мэтады ў беларускіх пэнітэнцыярных установах і ацанілі іх з пункту гледжаньня адпаведнасьці нормам міжнароднага права.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі генэрал пахваліўся жонцы адрэзанымі ва ўкраінцаў вушамі. Гэта не адзіныя катаваньні, якімі ён ганарыўся

https://smarturl.click/aR4RY

Расейскі военачальнік Раман Дземурчыеў выхваляўся родным і калегам катаваньнямі, пакараньнямі сьмерцю і зьдзекамі над целамі ўкраінскіх вайскоўцаў. Гэта вынікае з архіву яго перапіскі ў 2022-2024 гадах, які вывучылі расьсьледніцкія праекты Радыё Свабода «Сыстэма» і Ўкраінскай службы «Схемы».

Журналісты пацьвердзілі сапраўднасьць перапіскі і аднавілі кантэкст згаданых у ёй падзеяў. Шматлікія апісаньні, фота і відэа зьверстваў даказваюць: расейскае камандаваньне ня проста ведае аб падобнай практыцы на фронце, але і заахвочвае іх.

Папярэджаньне: матэрыял зьмяшчае шакавальныя падрабязнасьці, апісаньні катаваньняў і забойстваў. У цытатах зь перапіскі галоўнага героя захавана аўтарская артаграфія і ненарматыўная лексыка. Гэта зроблена для таго, каб задакумэнтаваць сапраўдны характар учыненых дзеяньняў і іх абмеркаваньняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка гуляе з Трампам за сьпіной Пуціна і Масква нэрвуецца — палітоляг Марозаў

https://smarturl.click/WR4R9

Лукашэнка ня здолеў узгадніць з Пуціным сваю паездку на саміт Рады міру, заснаванай прэзыдэнтам ЗША Трампам, аднак пры гэтым прэзыдэнт РФ не зьбіраецца рабіць ніякіх крокаў, каб зьмяніць уладу ў Менску, мяркуе палітоляг Аляксандар Марозаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З трэцяй спробы і ў 10 разоў таньней прадалі Ілаўскі вінзавод — прадпрыемства, якому амаль 200 гадоў

https://smarturl.click/qBQBO

Вінакурня ў Ілаве — прадпрыемства з багатай гісторыяй. У свой час гэта было адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў Мядзельскага раёну, там працавалі да 150 чалавек, асартымэнт прадукцыі — пладова-ягаднае віно, павідла, соўсы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️Як стала вядома Свабодзе з дасьведчаных крыніц, інсульт у Статкевіча здарыўся яшчэ 21 студзеня.

Вядома, што ён знаходзіцца ў сябе дома ў Менску, але праз наступствы інсульту ў яго парушана маўленьне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 лютага на Радыё Свабода

📌Мікола Статкевіч перанес інсульт у зьняволеньні і цяпер аднаўляецца дома

📌Беларусаў масава і тэрмінова выклікаюць на вайсковыя зборы, людзі абураюцца

📌На волю выйшла цяжарная Натальля Левая, асуджаная за данаты

📌У ЭЗ падрыхтавалі праект патрабаваньняў да Расеі. Там ёсьць забарона на разьмяшчэньне расейскіх войскаў і ядзернай зброі ў Беларусі

📌«Жывы донар — гэта ж я!» Як беларуска вырашыла ўратаваць мужа, аддаўшы яму нырку

📌Нямецкія вайскоўцы заявілі, што Расея і Беларусь парушаюць іх сыстэмы сувязі на Балтыцы

📌Украінскі дыплямат: санкцыі Кіева ня ўдараць па Лукашэнку, яны падпарадкаваныя іншым мэтам

📌Як пройдзе Дзень матчынай мовы ў Беларусі і за межамі. Расклад

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Чаму расейцаў каробіць слова «Беларусь»

https://youtu.be/ye9iavVZGEg

Беларусь плянуе павялічыць даходы ад турызму і раўняецца на ААЭ. Лукашэнка заяўляе пра амбіцыйныя мэты, а расейскія турысты ўжо масава едуць у краіну — за год іх стала на 30% больш. Ім падабаецца чысьціня, архітэктура і «эўрапейская» атмасфэра. Але чаму беларусаў раздражняе слова «Белоруссия»? Чаму важна казаць «Нёман», а не «Неман»? І чаму Беларусь — гэта не СССР 2.0?

Дзьмітры Гурневіч разьбірае турыстычны бум, рэакцыю беларусаў і культурныя нюансы, пра якія варта ведаць кожнаму, хто едзе ў Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны адрэагавала на незадаволенасьць тэрміновымі вайсковымі зборамі

https://smarturl.click/0Bgeg

Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства абароны падпалкоўнік Натальля Гаўрусік патлумачыла, чаму позва на зборы часта прыходзіць адразу перад яўкай у вайсковы камісарыят.

Раней стала вядома, што беларусы масава абураліся ў сваіх сацыяльных сетках, што позвы ім прыносяць за лічаныя гадзіны да ўпісанага там часу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем, што вядома пра Мікалая Статкевіча, які амаль 6 гадоў правёў за кратамі, адмовіўся быць вывезеным зь Беларусі і цяпер знаходзіцца дома.

Читать полностью…
Subscribe to a channel