Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Эўразьвязе заявілі, што блякаваньне Будапэштам уваходу Ўкраіны ў ЭЗ можа прывесьці да больш раньняга ўступленьня Малдовы
https://smarturl.click/e05eD
У інтэрвію Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода эўракамісарка ў пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Марта Кос расказала, як мірнае пагадненьне з Расеяй можа паўплываць на сяброўства Ўкраіны ў ЭЗ і як зьбіраюцца абыходзіць вугорскае вэта, ці дазволяць Малдове апярэдзіць Украіну на шляху ў ЭЗ, ці дапускаюць у ЭЗ заяўку на сяброўства ад Армэніі і што будуць рабіць з Грузіяй.
#rfe_rl
Зьявілася інфармацыя пра расстрэл расейцамі ўраджэнца Беларусі, які адмовіўся ісьці ў «мясны штурм» на Данбасе
https://smarturl.click/ggpdR
Ураджэнца Беларусі Паўла Глухава расстралялі за адмову ісьці ў «мясны штурм» у складзе расейскіх войскаў, імаверна, у Данецкай вобласьці Ўкраіны, паведамілі Свабодзе ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць». Да вэрбаваньня ў шэрагі расейскай арміі Павал Глухаў адбываў пакараньне за забойства ў папраўчай калёніі № 7 ва Ўдмуртыі. Расказваем, што вядома пра яго.
На Паліну Шарэнду-Панасюк завочна завялі дзьве крымінальныя справы
https://smarturl.click/nVydW
Паводле мужа, Паліну Шарэнду-Панасюк абвінавачваюць ва «ўхіленьні ад прэвэнтыўнага нагляду», а таксама ў «закліках да санкцыяў і іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі». Справы будуць расьсьледаваць завочна.
Пад Варшавай здарылася аварыя аўтобуса, у якім былі грамадзяне Беларусі і Ўкраіны. Ёсьць пацярпелыя
https://smarturl.click/mBpjo
Каля 3-яй гадзіны ночы 29 красавіка на разьвязцы трасаў S2 і S79 непадалёк ад аэрапорту Шапэна ў Варшаве адбылася сур’ёзная аварыя. У аўтобусе, які трапіў у аварыю, знаходзіліся грамадзяне Беларусі і Ўкраіны.
85 гадоў Уладзімеру Ганчарыку
29 красавіка 1940 году на Лагойшчыне нарадзіўся Ўладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле пад спасылкай: https://smarturl.click/VRDAZ
Галоўнае за 28 красавіка
📌У Партугаліі, Гішпаніі і частцы Францыі адбылося маштабнае адключэньне электрычнасьці
📌«Гарантыя ад сьмерці нацыі». Сяргей Дубавец пра актуальнасьць Францішка Багушэвіча
📌Расея зноў абвясьціла перамір’е, гэтым разам да Дня перамогі. Украіна і ЗША адрэагавалі
📌Ва Ўкраіне назвалі імёны больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі: 96 зь іх загінулі, 7 — у палоне
📌Грамадзкі транспарт Беларусі вырашылі абсталяваць відэакамэрамі
📌Шанцы ёсьць, гарантый няма. Дзе гэтым летам можна атрымаць шэнгенскую візу
📌Канкляў для выбараў новага папы Рымскага пачнецца 7 траўня
Беларуску затрымалі на польскай мяжы за падробленыя пячаткі ў пашпарце
https://smarturl.click/mBpeo
На памежным пераходзе Карчова ў Падкарпацкім ваяводзтве Польшчы затрымалі грамадзянку Беларусі. У ейным пашпарце памежнікі знайшлі чатыры падробленыя пячаткі пра ўезд і выезд з Польшчы.
У 2024 годзе па статус уцекача ў Ізраілі зьвярнулася 159 грамадзян Беларусі
https://smarturl.click/vdwev
Колькасьць выхадцаў зь Беларусі істотна скарацілася, калі параўноўваць з 2003 годам.
Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга адрэагаваў на расейскую прапанову пра «перамірʼе».
«Калі Расея сапраўды жадае міру, яна мусіць спыніць агонь неадкладна. Чаму чакаць 8 траўня? Калі агонь можа быць спынены цяпер і ў любы дзень з 30-дзённага перамір’я — гэта рэальна, ня толькі напаказ».Читать полностью…
Пуцін аб'явіў чарговае «перамірʼе» на 8-10 траўня
https://smarturl.click/ZXyRz
Пуцін абвясьціў пра часовае спыненьне Расеяй усіх баявых дзеяньняў «у дні 80-й гадавіны Перамогі» — апоўначы з 7 на 8 траўня да поўначы з 10 на 11 траўня і заклікаў украінскі бок «рушыць усьлед гэтаму прыкладу», піша прэс-служба Крамля.
Раней Пуцін аб'яўляў перамір'е на Вялікдзень. Пасьля яго заканчэньня ва Ўкраіне заявілі, што за Вялікдзень расейскія войскі 2,9 тысячы разоў парушылі аб’яўленае спыненьне агню. Расея таксама абвінавачвала Ўкраіну ў парушэньні перамір'я.
Праваабаронцы: у івацэвіцкай калёніі масава хварэюць вязьні, сымптомы падобныя на каранавірус
https://smarturl.click/Qb1kq
Паводле зьвестак праваабаронцаў, вязьні ў калёніі «хварэюць цэлымі атрадамі», эпідэмія доўжыцца сама меней два тыдні, сымптомы хваробы «ідэнтычныя COVID-19». У мэдычнай частцы калёніі бракуе лекаў, таму вязьняў лекуюць парацэтамолам.
За дзень у Беларусі зьліквідавалі 66 прыродных пажараў, вольна наведваць лясы можна толькі ў 5 раёнах рэспублікі
https://smarturl.click/WR3ze
За содні ў Беларусі здарылася 9 лясных пажараў і 57 пажараў травы і кустоў. Буйны лясны пажар учора пачаўся на мяжы з Украінай — загарэлася балоцістая мясцовасьць у Лельчыцкім раёне. Упершыню ў гісторыі пажаранебясьпечны пэрыяд у Беларусі пачаўся зімой — 21 лютага.
Забарона на наведваньне лясоў дзейнічае ў 59 са 118 раёнаў Беларусі. Вольна наведваць лясы можна толькі ў 5 раёнах Берасьцейшчыны, у астатніх раёнах — абмежаваньні.
Вайсковыя выдаткі ў 2024 годзе ў сьвеце паказалі самы імклівы рост з часоў завяршэньня халоднай вайны, — SIPRI
https://smarturl.click/B46Jj
Летась вайсковыя выдаткі ў сьвеце дасягнулі 2,718 трыльёна даляраў — на 9,4% больш у параўнаньні з 2023 годам, гаворыцца ў справаздачы Стакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру SIPRI. Выдаткі на абарону краін-чальцоў NATO летась склалі 55% ад сусьветных.
Вайсковыя выдаткі Расеі, якая вядзе захопніцкую вайну, дасягнулі 149 мільярдаў даляраў — на 38% больш, чым у 2023 годзе. Выдаткі Ўкраіны летась вырасьлі на 29% да 64,7 мільярда даляраў, што эквівалентна 43% выдаткаў Расеі.
«Гарантыя ад сьмерці нацыі». Сяргей Дубавец пра актуальнасьць Францішка Багушэвіча
https://smarturl.click/xVBgn
Сёньня спаўняецца 125 гадоў як пакінуў гэты сьвет Францішак Багушэвіч, клясык беларускай літаратуры, паўстанец Каліноўскага, стваральнік канцэпту сучаснай беларускай нацыі. Пра ролю Багушэвіча ў справе стварэньня і пайменаваньня Беларусі і беларусаў піша журналіст і літаратар Сяргей Дубавец.
Пагрозы Мельнікавай, браневікі зь «ядзернага» ведамства, 150 тысяч пакістанцаў. Самае цікавае за тыдзень
https://smarturl.click/qBlo9
Тыдзень праляцеў імкліва. Калі раптам вы не пасьпелі ці прапусьцілі нашыя самыя цікавыя публікацыі тыдня, то вось яны, калі ласка — глядзіце і чытайце.
«Летась улады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі», — Amnesty International пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі
https://smarturl.click/9ozy4
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 29 красавіка прэзэнтавала чарговы даклад па сытуацыі з правамі чалавека ў сьвеце ў 2024 годзе. Паглядзелі, што ў ім гаворыцца пра Беларусь, а таксама пра агульную сытуацыю з правамі чалавека ва Ўсходняй Эўропе.
«Людзі гаварылі, што гэта ўсё Пуцін, што пачалася вайна». Беларуска з Гішпаніі расказвае, як краіна перажывала адключэньне электрычнасьці
https://smarturl.click/j7kdl
Масавае адключэньне электрычнасьці, якое закранула Гішпанію, Партугалію, Андору і паўднёвыя рэгіёны Францыі, адбылося 28–29 красавіка. Беларуска Юлія Матузава, якая жыве ў Малязе, у размове з Свабодай расказала, што адбывалася ў краіне без электрычнасьці і сувязі.
Падачу электраэнэргіі ў Гішпаніі і Партугаліі аднавілі амаль цалкам, прычыны блэкаўту няясныя
https://smarturl.click/xVBGJ
У тэлезвароце ўвечары 28 красавіка прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс сказаў, што ўлады ўсё яшчэ расьсьледуюць тое, што адбылося. Нацыянальны цэнтар кібэрбясьпекі Партугаліі заявіў, што няма ніякіх прыкмет таго, што адключэньне стала вынікам кібэратакі. Выканаўчая віцэ-прэзыдэнтка Эўракамісіі Тэрэза Рыбэра таксама выключыла сабатаж.
«Думаю, гэта магло быць самагубства». Гісторыя рэчыцкага актывіста, якога знайшлі мёртвым у Польшчы
https://smarturl.click/Y3zoV
«У Тэлеграме вісіць, што ён апошні раз быў а 1:30 у сеціве, а потым ужо ўсё, тэлефон быў недасяжны. Калі я ўжо ў памяшканьне зайшоў, я потым бачыў, што тэлефон ляжаў адключаны на тумбачцы… Калі б ён быў дома, хлопцы б яго ўбачылі. Можа, ён не начаваў у панядзелак дома».
Партугалія празь некалькі гадзін пасьля адключэньня электраэнэргіі застаецца безь сьвятла. Гішпанія абвясьціла надзвычайнае становішча
https://smarturl.click/3Qkw8
🇵🇹 Партугальскі апэратар электрасеткі REN заявіў, што ў яго няма ніякай інфармацыі пра кібэратаку на энэргетычныя сеткі.
🇪🇸 Тым часам гішпанскі ўрад абвясьціў у дзяржаве надзвычайнае становішча з прычыны масавага адключэньня электраэнэргіі.
Польшча да 2036 году зьбіраецца пабудаваць АЭС
https://smarturl.click/0BeX5
Дакумэнт падпісаны прадстаўнікамі абедзьвюх кампаній у прысутнасьці Дональда Туска і міністра энэргетыкі ЗША Крыса Райта ў офісе прэм’ер-міністра.
Чыноўнікі зь Берасьцейскага аблвыканкаму хочуць закупіць флягі з чаркамі. Відэа
У Берасьці пусьцяць дзяржаўныя грошы на набыцьцё флягаў і чарак. На кожнай зь іх будуць яшчэ і надпісы. Што гэта і навошта?
👫 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў у ЗША, Канадзе і іншых краінах, на бізнэс якіх моцна паўплывала ўвядзеньне тарыфаў новай адміністрацыяй у Вашынгтоне. Ананімнасьць пры неабходнасьці гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
У Заходняй Эўропе адбываюцца маштабныя адключэньні электрычнасьці
https://smarturl.click/ggpeA
Маштабнае адключэнне электраэнэргіі адбылося 28 красавіка ў Гішпаніі, а таксама ў некаторых раёнах Партугаліі і Францыі, перадаюць СМІ са спасылкай на адпаведныя службы.
Урады Гішпаніі і Партугаліі расьсьледуюць сытуацыю з адключэньнем электраэнэргіі, у тым ліку на прадмет кібэратакі, з прыцягненьнем розных тэхнічных групаў зь некалькіх міністэрстваў.
Канкляў па выбарах новага Папы Рымскага пачнецца 7 траўня
7 траўня рымска-каталіцкія кардыналы зьбяруцца на таемны канкляў, каб абраць новага лідэра сусьветнай каталіцкай царквы, паведамілі ў Ватыкане.
Каля 135 кардыналаў з усяго сьвету, маладзейшых за 80 гадоў, маюць права прыняць удзел у канкляве і вырашыць, хто павінен стаць наступным лідэрам каталіцкай царквы, якая налічвае 1,4 мільярда вернікаў.
Шанцы ёсьць, гарантый няма. Дзе гэтым летам можна атрымаць шэнгенскую візу
https://smarturl.click/Axdz9
«Уявіце, колькі гэта выдаткаў: цана візы, сэрвісныя паслугі, засьведчаны пераклад дакумэнтаў, рэзэрвацыя гатэлю, квіткі. Да таго ж трэба паказаць наяўнасьць сродкаў — а цяпер гэта 118 эўра на адзін дзень перабываньня ў краіне. Вынік — мультывіза на 3 месяцы».
Ва Ўкраіне назвалі імёны больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі: 96 зь іх загінулі, 7 — у палоне
https://smarturl.click/ggpk2
Дзяржаўны ўкраінскі праект «Хачу жыць», які выконвае Каардынацыйны штаб у пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, абнародаваў прозьвішчы 743 грамадзян Беларусі, якія з 2023 году ваююць супраць Украіны на баку Расеі. «Гэта толькі тыя, пра каго нам вядома», — паведамілі Свабодзе ў праекце «Хачу жыць».
КНДР афіцыйна пацьвердзіла ўдзел сваіх Узброеных сіл у вайне супраць Украіны
https://smarturl.click/VRDJj
У Паўночнай Карэі сьцьвярджаюць, што вайскоўцы КНДР удзельнічалі ў баявых дзеяньнях толькі на тэрыторыі Расеі — у Курскай вобласьці. Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын загадаў усталяваць у Пхэньяне помнік у гонар удзелу паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у вайне на баку Расеі.
Ужо сёньня: 125 гадоў з дня сьмерці Францішка Багушэвіча
28 красавіка 1900 году памёр Францішак Багушэвіч, паэт, празаік, асьветнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага Адраджэньня.
Пра іншыя падзеі 28 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B46yw
З 1 траўня ў Беларусі вырасьце бюджэт пражытковага мінімуму і прывязаныя да яго выплаты
https://smarturl.click/aRJW5
У сярэднім бюджэт пражытковага мінімуму вырасьце на 3,3% — да 462,58 руб., гэтыя сумы розьняцца для пэнсіянэраў, людзей працаздольнага ўзросту і дзяцей. Ад велічыні БПМ залежаць дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пэнсіі, даплаты пэнсіянэрам і інш. Расказваем, наколькі яны вырастуць.