radiosvaboda | Новости и СМИ

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Подписаться на канал

Радыё Свабода — Беларусь

У Заходняй Эўропе адбываюцца маштабныя адключэньні электрычнасьці

https://smarturl.click/ggpeA

Маштабнае адключэнне электраэнэргіі адбылося 28 красавіка ў Гішпаніі, а таксама ў некаторых раёнах Партугаліі і Францыі, перадаюць СМІ са спасылкай на адпаведныя службы.

Урады Гішпаніі і Партугаліі расьсьледуюць сытуацыю з адключэньнем электраэнэргіі, у тым ліку на прадмет кібэратакі, з прыцягненьнем розных тэхнічных групаў зь некалькіх міністэрстваў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канкляў па выбарах новага Папы Рымскага пачнецца 7 траўня

7 траўня рымска-каталіцкія кардыналы зьбяруцца на таемны канкляў, каб абраць новага лідэра сусьветнай каталіцкай царквы, паведамілі ў Ватыкане.

Каля 135 кардыналаў з усяго сьвету, маладзейшых за 80 гадоў, маюць права прыняць удзел у канкляве і вырашыць, хто павінен стаць наступным лідэрам каталіцкай царквы, якая налічвае 1,4 мільярда вернікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шанцы ёсьць, гарантый няма. Дзе гэтым летам можна атрымаць шэнгенскую візу

https://smarturl.click/Axdz9

«Уявіце, колькі гэта выдаткаў: цана візы, сэрвісныя паслугі, засьведчаны пераклад дакумэнтаў, рэзэрвацыя гатэлю, квіткі. Да таго ж трэба паказаць наяўнасьць сродкаў — а цяпер гэта 118 эўра на адзін дзень перабываньня ў краіне. Вынік — мультывіза на 3 месяцы».


Разам зь візавай экспэрткай ацэньваем, дзе і як беларусу сёлета прасьцей атрымаць візу ў эўрапейскую краіну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне назвалі імёны больш як 700 беларусаў, якія ваююць на баку Расеі: 96 зь іх загінулі, 7 — у палоне

https://smarturl.click/ggpk2

Дзяржаўны ўкраінскі праект «Хачу жыць», які выконвае Каардынацыйны штаб у пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, абнародаваў прозьвішчы 743 грамадзян Беларусі, якія з 2023 году ваююць супраць Украіны на баку Расеі. «Гэта толькі тыя, пра каго нам вядома», — паведамілі Свабодзе ў праекце «Хачу жыць».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

КНДР афіцыйна пацьвердзіла ўдзел сваіх Узброеных сіл у вайне супраць Украіны

https://smarturl.click/VRDJj

У Паўночнай Карэі сьцьвярджаюць, што вайскоўцы КНДР удзельнічалі ў баявых дзеяньнях толькі на тэрыторыі Расеі — у Курскай вобласьці. Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын загадаў усталяваць у Пхэньяне помнік у гонар удзелу паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у вайне на баку Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 125 гадоў з дня сьмерці Францішка Багушэвіча

28 красавіка 1900 году памёр Францішак Багушэвіч, паэт, празаік, асьветнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага Адраджэньня.

Пра іншыя падзеі 28 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/B46yw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З 1 траўня ў Беларусі вырасьце бюджэт пражытковага мінімуму і прывязаныя да яго выплаты

https://smarturl.click/aRJW5

У сярэднім бюджэт пражытковага мінімуму вырасьце на 3,3% — да 462,58 руб., гэтыя сумы розьняцца для пэнсіянэраў, людзей працаздольнага ўзросту і дзяцей. Ад велічыні БПМ залежаць дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пэнсіі, даплаты пэнсіянэрам і інш. Расказваем, наколькі яны вырастуць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У асноўным па 30-35 эўра». Хто і як працягвае ахвяраваць грошы на дапамогу сем’ям палітзьняволеных

https://smarturl.click/Qb1n1

Фонд BySol абвесьціў чарговы збор «на летнія вакацыі» для дзяцей палітвязьняў. Заяўкі ўжо падалі бацькі больш як 170 дзяцей.

Зборы на дапамогу дзецям палітвязьняў фонд BySol пачаў у 2021 годзе. Зараз яны праходзяць некалькі разоў на год.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 80 год таму БССР стала адной зь дзяржаў-заснавальніц ААН

Дэлегацыя БССР брала ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі ў Сан-Францыска, скліканай па ініцыятыве СССР, Вялікабрытаніі і ЗША, што выпрацоўвала Статут ААН. 27 красавіка 1945 году Выканаўчы камітэт канфэрэнцыі аднагалосна прыняў рашэньне аб уключэньні Беларускай ССР у лік першапачатковых чальцоў ААН, адзначыўшы яе ўклад у перамогу над фашызмам.

Пра іншыя падзеі 28 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/13dYy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбух у порце на поўдні Ірана: пяць чалавек загінулі, больш за 700 параненыя.

https://smarturl.click/qBlWd

У суботу, 26 красавіка, у порце на поўдні Ірана адбыўся магутны выбух і пажар, якія, як мяркуецца, зьвязаныя з пастаўкай хімічнага інгрэдыенту, які выкарыстоўваецца для вырабу ракетнага паліва, паведамляе Associated Press.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

26 красавіка 1986 году адбыўся выбух на чацьвёртым блёку чарнобыльскага рэактара. Аварыя на ЧАЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя. Традыцыйна з 1989 году ў гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Але ўжо некалькі год акцый у Беларусі няма — мэмарыяльныя акцыі беларусаў праходзяць за мяжой 26 і 27 красавіка.

У Вільні Сьвятлана Ціханоўская разам з дыпляматамі і амбасадарамі Літвы, Польшчы, Эстоніі, Гішпаніі, ЗША, Харватыі, Францыі, Ірляндыі, Чэхіі і Нідэрляндаў усклала кветкі да помніка Маці Чарнобыля. У Варшаве адбыўся мітынг–рэквіем памяці Чарнобыльскай трагедыі з удзелам Кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, ксяндза Вячаслава Барка і іншых.

Больш фота

Шэраг дэмакратычных арганізацый пры падтрымцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі прынялі Рэзалюцыю да 39-годзьдзя катастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вельмі сымбалічная сустрэча, якая мае патэнцыял стаць гістарычнай, калі мы дасягнем сумесных вынікаў».

https://smarturl.click/vdwa2

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пракамэнтаваў сустрэчу ў Трампам у Рыме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад аварыі 1982 году да расейскай акупацыі. Ці шмат вы ведаеце пра Чарнобыль? ТЭСТ

https://smarturl.click/xa4n

Малавядомая аварыя на 1-м рэактары, трансуранавыя элемэнты і эгіпецкія піраміды, злачыннае маўчаньне і расейская акупацыя.

Праверце, ці зможаце Вы адказаць на восем пытаньняў пра найбуйнейшую аварыю ў гісторыі атамнай энэргетыкі і яе наступствы для Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нараджэньне ў музэі Багдановіча, 4 гады легальнай працы з 29. Як паўставала «Вясна»

https://smarturl.click/ReAXm

За 29 гадоў працы «Вясны» была дапамога тысячам беларусаў, ператрусы, канфіскацыя тэхнікі, затрыманьні і арышты супрацоўнікаў, суды за праваабарончую дзейнасьць. Зараз чацьвёра кіраўнікоў «Вясны» за кратамі. Праваабаронцы, якія на волі, працуюць у новых умовах эміграцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў.

За гэты час працы «Вясны» была дапамога тысячам беларусаў, ператрусы, канфіскацыя тэхнікі, затрыманьні і арышты супрацоўнікаў, суды за праваабарончую дзейнасьць. Зараз чацьвёра кіраўнікоў «Вясны» за кратамі. Праваабаронцы, якія на волі, працуюць у новых умовах эміграцыі.

https://smarturl.click/ReAXm

«Тады, у 1996 годзе, ніхто ня верыў, што той рэжым здушэньня грамадзянскіх свабодаў, дэмакратыі замацуецца на такі доўгі тэрмін. Мы меркавалі, што гэта часовая праца, год-два нам трэба будзе ёю займацца. Але жыцьцё склалася так, што гэта стала асноўнай справай для дзясяткаў беларускіх праваабаронцаў», — расказваў Бяляцкі.

Расказваем, як паўставала «Вясна».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін аб'явіў чарговае «перамірʼе» на 8-10 траўня

https://smarturl.click/ZXyRz

Пуцін абвясьціў пра часовае спыненьне Расеяй усіх баявых дзеяньняў «у дні 80-й гадавіны Перамогі» — апоўначы з 7 на 8 траўня да поўначы з 10 на 11 траўня і заклікаў украінскі бок «рушыць усьлед гэтаму прыкладу», піша прэс-служба Крамля.

Раней Пуцін аб'яўляў перамір'е на Вялікдзень. Пасьля яго заканчэньня ва Ўкраіне заявілі, што за Вялікдзень расейскія войскі 2,9 тысячы разоў парушылі аб’яўленае спыненьне агню. Расея таксама абвінавачвала Ўкраіну ў парушэньні перамір'я.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы: у івацэвіцкай калёніі масава хварэюць вязьні, сымптомы падобныя на каранавірус

https://smarturl.click/Qb1kq

Паводле зьвестак праваабаронцаў, вязьні ў калёніі «хварэюць цэлымі атрадамі», эпідэмія доўжыцца сама меней два тыдні, сымптомы хваробы «ідэнтычныя COVID-19». У мэдычнай частцы калёніі бракуе лекаў, таму вязьняў лекуюць парацэтамолам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За дзень у Беларусі зьліквідавалі 66 прыродных пажараў, вольна наведваць лясы можна толькі ў 5 раёнах рэспублікі

https://smarturl.click/WR3ze

За содні ў Беларусі здарылася 9 лясных пажараў і 57 пажараў травы і кустоў. Буйны лясны пажар учора пачаўся на мяжы з Украінай — загарэлася балоцістая мясцовасьць у Лельчыцкім раёне. Упершыню ў гісторыі пажаранебясьпечны пэрыяд у Беларусі пачаўся зімой — 21 лютага.

Забарона на наведваньне лясоў дзейнічае ў 59 са 118 раёнаў Беларусі. Вольна наведваць лясы можна толькі ў 5 раёнах Берасьцейшчыны, у астатніх раёнах — абмежаваньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайсковыя выдаткі ў 2024 годзе ў сьвеце паказалі самы імклівы рост з часоў завяршэньня халоднай вайны, — SIPRI

https://smarturl.click/B46Jj

Летась вайсковыя выдаткі ў сьвеце дасягнулі 2,718 трыльёна даляраў — на 9,4% больш у параўнаньні з 2023 годам, гаворыцца ў справаздачы Стакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньня праблемаў міру SIPRI. Выдаткі на абарону краін-чальцоў NATO летась склалі 55% ад сусьветных.

Вайсковыя выдаткі Расеі, якая вядзе захопніцкую вайну, дасягнулі 149 мільярдаў даляраў — на 38% больш, чым у 2023 годзе. Выдаткі Ўкраіны летась вырасьлі на 29% да 64,7 мільярда даляраў, што эквівалентна 43% выдаткаў Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гарантыя ад сьмерці нацыі». Сяргей Дубавец пра актуальнасьць Францішка Багушэвіча

https://smarturl.click/xVBgn

Сёньня спаўняецца 125 гадоў як пакінуў гэты сьвет Францішак Багушэвіч, клясык беларускай літаратуры, паўстанец Каліноўскага, стваральнік канцэпту сучаснай беларускай нацыі. Пра ролю Багушэвіча ў справе стварэньня і пайменаваньня Беларусі і беларусаў піша журналіст і літаратар Сяргей Дубавец.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пагрозы Мельнікавай, браневікі зь «ядзернага» ведамства, 150 тысяч пакістанцаў. Самае цікавае за тыдзень

https://smarturl.click/qBlo9

Тыдзень праляцеў імкліва. Калі раптам вы не пасьпелі ці прапусьцілі нашыя самыя цікавыя публікацыі тыдня, то вось яны, калі ласка — глядзіце і чытайце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку году на Гарадзеншчыне завялі 68 крымінальных і 882 адміністрацыйных спраў за хатні гвалт

https://smarturl.click/aRJWY

Крымінальныя справы за хатні гвалт заводзілі паводле артыкулаў аб «наўмысным прычыненьні лёгкага цялеснага пашкоджаньня», «катаваньні» і «пагрозе забойствам». Па стане на 1 красавіка на прафіляктычным уліку ў Горадзенскай вобласьці былі 2656 чалавек, якія дапусьцілі хатні гвалт.

Зразумець рэальны маштаб гендэрнага гвалту ў Беларусі вельмі цяжка. Цэнтралізаваную статыстыку не публікуюць, канкрэтныя гісторыі толькі зрэдку зьяўляюцца ў дзяржаўных мэдыя. Тым ня менш, толькі паводле афіцыйных заяваў, штогод у Беларусі рэгіструюць каля 80 тысяч паведамленьняў пра хатні гвалт. Кожнае трэцяе забойства зьдзяйсьняецца рукамі блізкіх.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі дэфіцыт кадраў на рынку працы Беларусі вырас амаль у 9 разоў

https://smarturl.click/vdwGw

Колькасьць свабодных працоўных месцаў (вакансій), заяўленых арганізацыямі Беларусі ў органы па працы, занятасьці і сацыяльнай абароны, за апошнія 30 гадоў вырасла ў 8,8 раза (з 18 315 да 161 281), вынікае з праведзенага @pozirkonline аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Паводле Белстату, за апошнія пяць гадоў насельніцтва Беларусі скарацілася на 300 тысяч чалавек, і гэта калі ня ўлічваць вынікаў масавай палітычнай эміграцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 26 красавіка

📌 Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў. Расказваем, як паўставала гэтая арганізацыя.


📌У Вільні і Варшаве прайшлі акцыі да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі. Паглядзіце фатаздымкі


📌 У Ватыкане разьвіталіся з папам Францішкам. Дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў і каля 200 000 вернікаў сабраліся на яго пахаваньне ў Рыме. Пачытайце, як гэта было, і паглядзіце фатаздымкі.


📌 Там жа, у Рыме, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Зяленскі пасьля адзначыў, што «сустрэча мае патэнцыял стаць гістарычнай».


📌 Выбух у порце на поўдні Ірана: пяць чалавек загінулі, больш за 700 параненыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

150 дзён пратэстаў — у Тбілісі праходзіць «Марш свабоды».

https://smarturl.click/OL078

У акцыі бяруць удзел бацькі, сваякі, сябры і прыхільнікі людзей, затрыманых па крымінальных артыкулах пасьля ўдзелу ў праэўрапейскіх мітынгах. Менавіта бацькі арыштаваных узначалілі шэсьце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

26 красавіка 1986 году адбыўся выбух на чацьвёртым блёку чарнобыльскага рэактара. Аварыя на ЧАЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя. Традыцыйна з 1989 году ў гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце — Чарнобыльскі шлях. Але ўжо некалькі год акцый у Беларусі няма — мэмарыяльныя акцыі беларусаў праходзяць за мяжой 26 і 27 красавіка.

У Вільні Сьвятлана Ціханоўская разам з дыпляматамі і амбасадарамі Літвы, Польшчы, Эстоніі, Гішпаніі, ЗША, Харватыі, Францыі, Ірляндыі, Чэхіі і Нідэрляндаў усклала кветкі да помніка Маці Чарнобыля. У Варшаве адбыўся мітынг–рэквіем памяці Чарнобыльскай трагедыі з удзелам Кіраўніка НАУ Паўла Латушкі, ксяндза Вячаслава Барка і іншых.

Больш фота

Шэраг дэмакратычных арганізацый пры падтрымцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі, Офіса Сьвятланы Ціханоўскай прынялі Рэзалюцыю да 39-годзьдзя катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане сабраліся тысячы людзей, якія прыйшлі разьвітацца з папам Рымскім Францішкам.

Францішак стане першым папам, пахаваным за межамі Ватыкану за больш чым стагодзьдзе. Згодна зь яго запаветам, яго пахаваюць у рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, а не ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, як многіх папярэдніх пантыфікаў.

Паведамляюць, што ўсяго на пляц Сьвятога Пятра і прылеглыя вуліцы прыйшлі каля 200 тысяч чалавек.

Больш фота тут

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сустрэча Трампа і Зяленскага адбылася ў Рыме, пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Нікіфараў.

«Сустрэча была і скончылася», — сказаў Нікіфараў журналістам.

Падрабязнасьці пакуль невядомыя.

Выданьне Sky News паведаміла, што Зяленскі і Трамп дамовіліся працягнуць размову пасьля пахаваньня папы Францішка.

На фота: прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Меланія Трамп на пахавальнай цырымоніі папы Францішка ў Ватыкане, 26 красавіка 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў сабраліся на пахаваньне папы Рымскага Францішка ў Ватыкане, якое адбудзецца 26 красавіка. Сярод іх — і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Ад Беларусі ў Ватыкан накіраваўся прадстаўнік Лукашэнкі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергеенка. Прысутнічае таксама і прадстаўнік Офіса дэмакратычных сілаў дарадца ў пытаньнях дыпляматыі Дзяніс Кучынскі.

https://smarturl.click/e05RY

Больш за 2500 паліцэйскіх і 1500 салдат сочаць за бясьпекай падчас пахаваньня, якое, як чакаецца, зьбярэ каля 200 000 чалавек на плошчы Сьвятога Пятра і да 300 000 чалавек уздоўж 4-кіламетровага маршруту ад Ватыкана да месца пахаваньня папы ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 39 гадоў чарнобыльскай катастрофе

26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

Больш падзей гэтага дня — у адмысловай падборцы: https://smarturl.click/dwpok

Читать полностью…
Подписаться на канал