Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ад аварыі 1982 году да расейскай акупацыі. Ці шмат вы ведаеце пра Чарнобыль? ТЭСТ
https://smarturl.click/xa4n
Малавядомая аварыя на 1-м рэактары, трансуранавыя элемэнты і эгіпецкія піраміды, злачыннае маўчаньне і расейская акупацыя.
Праверце, ці зможаце Вы адказаць на восем пытаньняў пра найбуйнейшую аварыю ў гісторыі атамнай энэргетыкі і яе наступствы для Беларусі.
Нараджэньне ў музэі Багдановіча, 4 гады легальнай працы з 29. Як паўставала «Вясна»
https://smarturl.click/ReAXm
За 29 гадоў працы «Вясны» была дапамога тысячам беларусаў, ператрусы, канфіскацыя тэхнікі, затрыманьні і арышты супрацоўнікаў, суды за праваабарончую дзейнасьць. Зараз чацьвёра кіраўнікоў «Вясны» за кратамі. Праваабаронцы, якія на волі, працуюць у новых умовах эміграцыі.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў.
За гэты час працы «Вясны» была дапамога тысячам беларусаў, ператрусы, канфіскацыя тэхнікі, затрыманьні і арышты супрацоўнікаў, суды за праваабарончую дзейнасьць. Зараз чацьвёра кіраўнікоў «Вясны» за кратамі. Праваабаронцы, якія на волі, працуюць у новых умовах эміграцыі.
https://smarturl.click/ReAXm
«Тады, у 1996 годзе, ніхто ня верыў, што той рэжым здушэньня грамадзянскіх свабодаў, дэмакратыі замацуецца на такі доўгі тэрмін. Мы меркавалі, што гэта часовая праца, год-два нам трэба будзе ёю займацца. Але жыцьцё склалася так, што гэта стала асноўнай справай для дзясяткаў беларускіх праваабаронцаў», — расказваў Бяляцкі.
Расказваем, як паўставала «Вясна».
У Расеі знайшлі шкодныя элемэнты ў беларускіх малацэ і птушцы, у Беларусі — у расейскіх і кітайскіх слодычах
https://smarturl.click/MG1VR
Расьсельгаснагляд знайшоў шкодныя бактэрыі ў прадукцыі адразу чатырох беларускіх прадпрыемстваў. Беларусь забараніла продаж на сваёй тэрыторыі некаторых слодычаў з Расеі і Кітаю.
Галоўнае за 25 красавіка
📌Альбанія прыпыніла «бязьвіз» для беларусаў
📌«Атрымлівала пагрозы блізкім і родным». Што вядома пра зьнікненьне Мельнікавай празь месяц пошукаў
📌Растуць чэргі на выезд зь Беларусі ў Эўразьвяз — цяпер у іх 1675 легкавікоў, большасьць на мяжы з Польшчай
📌Сярэдні заробак чыноўнікаў у Беларусі на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне
📌Інфармацыя пра 150 тысяч пакістанцаў як тэст для грамадзтва і ўлады
📌Чыноўнікі сустрэліся з жыхарамі на размову пра адстойнік фэкаліяў пад Жодзінам
📌Пакістанцы, рэпрэсіі і «прэзыдэнцкі запаведнік». Вынікі тыдня ад Карбалевіча
Чэргі на беларуска-полськай мяжы зноў растуць. Што адбываецца?
Польшча называе ўмовы, пры якіх рух вернецца да звыклага парадку, а зь Беларусі тлумы мігрантаў працягваюць штурмаваць мяжу з Эўразьвязам. Пра становішча на памежжы апавядаем у відэа.
Сярэдні заробак чыноўнікаў у Беларусі на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне
https://smarturl.click/0Bebn
Сярэдні намінальны налічаны заробак бюджэтнікаў у сакавіку 2025 году вырас на 2,6% у параўнаньні з лютым (або на 50,5 рубля) і склаў 1990,5 рубля да выплаты падаткаў.
Інфармацыя пра 150 тысяч пакістанцаў як тэст для грамадзтва і ўлады. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/mBpDO
На сёньня нічога невядома пра практычную рэалізацыю ідэі завезьці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў. Цалкам магчыма, што гэты праект не закончыцца нічым. Аднак сама тэма выклікала вялікія жарсьці — абмеркаваньні ў сацыяльных сетках, мэдыя. Улады былі вымушаныя рэагаваць у сваім звычайным стылі.
Беларусы за дзень сабралі грошы на лекаваньне Данііла Гаркавага
https://smarturl.click/mBpD9
У студзені ў Даніілу Гаркаваму дыягнаставалі рэдкую форму раку — саркому мяккіх тканін. Зь лістапада 2020 па сакавік 2025 году ён працаваў кіраўніком аддзелу зьнешніх сувязяў Офісу Ціханоўскай, але вымушана пакінуў каманду. На апэрацыю і спадарожнае лекаваньне неабходна 6436 эўра, Данііл зьвярнуўся з просьбай аб дапамозе да беларусаў.
У чарзе на выезду зь Беларусі ў Польшчу ўжо 1575 легкавых аўтамабіляў і 30 аўтобусаў
https://smarturl.click/MG1d3
Невялікая чарга сабралася і на выезд зь Беларусі ў Літву: у пункце пропуску Каменны Лог на 12-ю раніцы там стаялі 70 легкавікоў, у Беняконях — 30. На выезд у Латвію чэргаў не было.
У памежных чатах пішуць, што ў пункце пропуску «Брэст» за апошнія содні прапусьцілі 436 легкавікоў, якія зарэгістраваліся ў электроннай чарзе. Паводле прыблізных падлікаў, пры рэгістрацыі ў чарзе цяпер давядзецца чакаць больш за 3 дні.
«Атрымлівала пагрозы блізкім і родным». Што вядома пра зьнікненьне Мельнікавай празь месяц пошукаў
https://smarturl.click/w49bW
Сьпікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву паплечнікі, журналісты і польскія спэцслужбы шукаюць ужо месяц. У размове з Свабодай Павал Латушка і Аляксей Лявончык расказалі, што ўдалося даведацца і якія вэрсіі самыя яны разглядаюць.
У Кіеве абвясьцілі жалобу па ахвярах маштабнай расейскай атакі 24 красавіка
https://smarturl.click/mBp59
У выніку расейскага ўдару ў Кіеве загінулі 12 чалавек, яшчэ 87 пацярпелі, паведамілі раніцай 25 красавіка ратавальнікі пасьля завяршэньня пошукава-выратавальных работ на месцы расейскай атакі па жылым доме. МЗС Украіны і дыпляматычныя місіі краіны за мяжой далучацца да Кіева ў жалобе па ахвярах атак.
Ужо сёньня: дзень народзінаў Зінаіды Бандарэнкі
25 красавіка 1939 году нарадзілася Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі, самы пазнавальны твар Беларускай тэлевізіі, дзе яна працавала амаль 40 гадоў. Вядоўца знакавых праграмаў «Песьню бярыце з сабой», «Калыханка», «Запрашаем на вячоркі», «Чырвоныя гвазьдзікі», «Блакітны агеньчык», «Яшчэ ня вечар» і г. д. Яе заўсёднае вітаньне «Гаворыць і паказвае Мінск!» засталося сымбалем цэлай эпохі.
Пра іншыя памятныя даты 25 красавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/MG1B3
Латвія выйшла з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў
https://smarturl.click/ggpAy
У Рызе гэта тлумачаць расейскай пагрозай. Пра выхад з Атаўскай канвэнцыі афіцыйна паведаміў прэзыдэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс.
Галоўнае за 24 красавіка
📌«Будзе сьмярдзець!». Побач з Жодзінам будуюць адстойнік для фэкаліяў менчукоў, мясцовыя спрабуюць пратэставаць
📌Расея атакавала 9 рэгіёнаў Украіны, найбольш пацярпеў Кіеў, тут загінулі 10 чалавек
📌Дыктатура супраць лясоў. Як палітыка ўладаў Беларусі шкодзіць прыродзе
📌Улады рыхтуюць амністыю для амаль 8 тысяч зьняволеных. Скароцяць тэрміны частцы вязьняў з «наркатычнымі» артыкуламі
📌У Слуцку работнікі крамы «Суседзі» зладзілі страйк супраць нізкіх заробкаў
📌«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі пра яе». Сястра Марыі Калеснікавай расказала Свабодзе апошнія навіны ад яе
📌Генпракуратура Беларусі паведаміла пра завочныя прысуды кіраўнікам падразьдзелаў і байцам палку Каліноўскага
📌Журналісты-расьсьледнікі раскрылі імёны звыш 1500 наймітаў, якія ваююць за Расею супраць Украіны. Сярод іх 71 беларус
Сустрэча Трампа і Зяленскага адбылася ў Рыме, пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Ўкраіны Сяргей Нікіфараў.
«Сустрэча была і скончылася», — сказаў Нікіфараў журналістам.
Падрабязнасьці пакуль невядомыя.
Выданьне Sky News паведаміла, што Зяленскі і Трамп дамовіліся працягнуць размову пасьля пахаваньня папы Францішка.
На фота: прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Меланія Трамп на пахавальнай цырымоніі папы Францішка ў Ватыкане, 26 красавіка 2025 году
Дзясяткі кіраўнікоў дзяржаў сабраліся на пахаваньне папы Рымскага Францішка ў Ватыкане, якое адбудзецца 26 красавіка. Сярод іх — і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Ад Беларусі ў Ватыкан накіраваўся прадстаўнік Лукашэнкі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергеенка. Прысутнічае таксама і прадстаўнік Офіса дэмакратычных сілаў дарадца ў пытаньнях дыпляматыі Дзяніс Кучынскі.
https://smarturl.click/e05RY
Больш за 2500 паліцэйскіх і 1500 салдат сочаць за бясьпекай падчас пахаваньня, якое, як чакаецца, зьбярэ каля 200 000 чалавек на плошчы Сьвятога Пятра і да 300 000 чалавек уздоўж 4-кіламетровага маршруту ад Ватыкана да месца пахаваньня папы ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ.
Ужо сёньня: 39 гадоў чарнобыльскай катастрофе
26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.
Больш падзей гэтага дня — у адмысловай падборцы: https://smarturl.click/dwpok
Зяленскі заявіў, што ў ракетах паўночнакарэйскай вытворчасьці, якімі ўдарылі па Кіеве, ёсьць складнікі з ЗША
https://smarturl.click/7v1zR
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ракета, выпушчаная Расеяй над Кіевам у ноч на 24 красавіка, якая трапіла ў жылы дом, у выніку чаго загінулі 12 чалавек, была выраблена ў Паўночнай Карэі. Ён дадаў, што прынамсі 116 кампанэнтаў ракеты былі імпартаваныя з іншых краін, а большасьць — у ЗША.
Пакістанцы, рэпрэсіі і «прэзыдэнцкі запаведнік». Вынікі тыдня ад Карбалевіча
ВІДЭА: https://youtu.be/6RXqtJrKCRE
Чаму ўлады сталі ахвярай уласнай прапаганды і як Лукашэнка 30 год разьвівае рэгіёны. Вынікі тыдня камэнтуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Чыноўнікі сустрэліся з жыхарамі на размову пра адстойнік фэкаліяў пад Жодзінам
https://smarturl.click/5ZOE0
Непадалёк ад Жодзіны будуюць сажалку-назапашвальнік для адкідаў ад сталічнай каналізацыі. Гэта выклікала вострую рэакцыю жыхароў навакольных вёсак. Чыноўнікі зладзілі сустрэчу з жыхарамі, там было шмат эмоцый.
Каардынацыйная рада зьбіраецца правесьці выбары 13 траўня
https://smarturl.click/y6qmR
Выбары прызначылі пасьля таго, як зьнікла бязь вестак былая старшыня Анжаліка Мельнікава. 12 траўня паўнамоцтвы Мельнікавай пераходзяць намесьніцы Станіславе Гліньнік. На наступны дзень Каардынацыйная рада вырашыла выбіраць віцэ-старшыню.
Пасланьнік Трампа Ўіткаф чацьвёрты раз сустракаецца з Пуціным
https://smarturl.click/ReAWp
Уладзімір Пуцін прымае ў Крамлі спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стыва Уіткафа. Гэта іх чацьвёртая асабістая сустрэча зь лютага 2025 году.
Беларускі мэталюргічны завод зьнізіў аб’ёмы вытворчасьці праз наступствы санкцыяў і «цэны на сусьветным рынку»
https://smarturl.click/WR3a9
Жодзінскі БМЗ зьменшыў аб’ёмы вытворчасьці: прадпрыемства працуе на ўзроўні 90% да мінулага году. На заводзе тлумачаць гэта тым, што санкцыі, вайна Расеі супраць Украіны і забарона праезду да Балтыйскага мора павялічваюць выдаткі на транспартаваньне мэталалому, які БМЗ закупляе ў Расеі.
У траўні 2022 году «Беларускі мэталюргічны завод» трапіў пад санкцыі Ўкраіны, у жніўні — ЭЗ і ЗША. Журналісты высьветлілі, што БМЗ працягвае гандляваць з Эўропай, абыходзячы санкцыі ЭЗ, празь літоўскія кампаніі.
26 красавіка беларусы ў сьвеце праводзяць Чарнобыльскі шлях. Дзе будуць акцыі
https://smarturl.click/3Qk3B
Да 39-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларускія апазыцыйныя партыі, актывісты незалежных грамадзкіх арганізацый, прадстаўнікі дыяспар традыцыйна ладзяць акцыі Чарнобыльскі шлях. Беларусы Польшчы, Літвы і ЗША ўжо анансавалі акцыі ў розных гарадах. Публікуем расклад.
У Беларусі ўлады абвясьцілі 26 красавіка працоўным днём у сувязі зь пераносам выходнага дня на 28 чысло перад Радуніцай.
У Менску 2 і 6 траўня абмяжуюць рух транспарту для правядзеньня рэпэтыцый параду
https://smarturl.click/j7kDq
2 і 6 траўня ў сталіцы будуць праводзіць генэральныя рэпэтыцыі вайсковага параду, прысьвечанага 80-й гадавіне перамогі ў Другой сусьветнай вайне. У сувязі з гэтым на шэрагу вуліц і праспэктаў Менску цалкам абмяжуюць рух усіх відаў транспарту.
Для ўдзелу ў парадзе ў Менску ўжо прыляцелі кітайскія вайскоўцы. Вядома, што Аляксандар Лукашэнка 9 траўня будзе прысутнічаць на вайсковым парадзе ў Маскве.
Альбанія прыпыніла «бязьвіз» для беларусаў
https://smarturl.click/6W79Z
Савет міністраў Альбаніі 24 красавіка ўхваліў прыпыненьне дзеяньня пагадненьня з урадам Беларусі аб узаемнай адмене візавых патрабаваньняў. Рашэньне набывае сілу неадкладна.
Беларусь і Альбанія падпісалі пагадненьне аб узаемным скасаваньні візавых патрабаваньняў 27 сьнежня 2019 году. З таго часу грамадзяне Беларусі маглі бязь візаў прыяжджаць, знаходзіцца і праяжджаць транзытам праз Альбанію на тэрмін да 30 дзён.
Беларусы сабралі амаль 2 мільёны даляраў на лекі для хлопчыка з сындромам СМА з Баранавічаў
https://smarturl.click/8pE0v
Беларусы сабралі 1,8 мільёна даляраў на самыя дарагія лекі ў сьвеце Zolgensma для яшчэ аднаго хлопчыка са сьпінальнай мускульнай атрафіяй (СМА) — 9-месячнага Сашы Астрога з Баранавічаў.
У Ватыкан на пахаваньне Папы Рымскага паляціць па прадстаўніку ад Лукашэнкі і Ціханоўскай
https://smarturl.click/nVyqA
На хаўтуры Папы Рымскага Францішка 26 красавіка прыбудуць прадстаўнікі дзейнай улады і апазыцыі Беларусі. Прычым прадстаўнік Лукашэнкі прыляціць у Рым, нягледзячы на знаходжаньне ў санкцыйных сьпісах Эўразьвязу.
Палітзьняволенай Калесьнікавай споўнілася 43 гады. Яна за кратамі і бяз сувязі з роднымі
Свабода паразмаўляла зь сястрой Марыі Калесьнікавай Тацянай Хоміч, якая паведаміла, што пасьля сустрэчы з бацькам Марыя зноў у рэжыме «інкамунікада». Да той сустрэчы яна была бяз сувязі з роднымі 21 месяц, і ніхто ня ведае, ці надоўга зацягнецца чарговы пэрыяд бязь вестак.