Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
МУС Грузіі прапанавала ўскладніць іншаземцам атрыманьне прытулку
https://smarturl.click/oVJke
Міністэрства ўнутраных справаў Грузіі ўнесла на разгляд парлямэнту пакет паправак «для ўзмацненьня барацьбы зь нелегальнай міграцыяй і ўдасканаленьня правілаў наданьня міжнароднай абароны».
Сейм Літвы адхіліў папраўкі, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў у краіне
https://smarturl.click/y6dpR
Сейм Літвы падоўжыў на год санкцыі ў дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі. Ад прапанаваных раней больш жорсткіх абмежавальных мераў для беларусаў адмовіліся.
Падчас абмеркаваньня гучалі прапановы адмовіцца прымаць ад беларусаў, як і ад расейцаў, заявы на выдачу дазволаў на пражываньне ў Літве, калі ў іх няма дзейнай візы, а таксама прапаноўвалі ануляваць ужо выдадзеныя ДНЖ, калі грамадзяне Беларусі больш як раз у тры месяцы наведвалі гэтыя краіны. Гэтыя прапановы ў выніку не ўхвалілі.
У Тэлеграме заблякавалі чат беларусаў і ўкраінцаў Беластоку
https://smarturl.click/AxE3v
Адміністратары найбуйнейшай онлайн-супольнасьці беларусаў і ўкраінцаў Беластоку @belastok_chat расказалі выданьню Most, што прычынай блякаваньня стаў мэтанакіраваны напад з выкарыстаньнем акаўнту, зарэгістраванага на расейскі нумар.
Ксяндза Вячаслава Барка прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»
16 красавіка МУС Беларусі дадало ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» каталіцкага ксяндза Вячаслава Барка. Ведамства палічыла «экстрэмісцкімі» сацсеткі сьвятара, тэлеграм і ютуб-каналы, а таксама электронную пошту.
Вячаслаў Барок — каталіцкі сьвятар з Расонаў у Віцебскай вобласьці. Празь перасьлед ён быў вымушаны зьехаць зь Беларусі ў ліпені 2021 году ён пакінуў Беларусь.
У Бэрліне забаранілі амбасадарам Беларусі і Расеі быць на цырымоніі да 80-х угодкаў канца Другой сусьветнай вайны
https://smarturl.click/ReLpm
Бундэстаг адхіліў прысутнасьць амбасадараў Расеі і Беларусі на цырымоніі, прысьвечанай 80-й гадавіне заканчэньня Другой сусьветнай вайны 8 траўня. Рашэньне прынялі па рэкамэндацыі МЗС на фоне напружанай дыскусіі наконт удзелу расейскіх чыноўнікаў у дзяржаўных імпрэзах ФРГ падчас вайны ва Ўкраіне.
У сераду амбасадар Расеі ў Нямеччыне Сяргей Нячаеў наведаў мэмарыял каля Бэрліна. Ва ўрачыстасьці таксама прыняў удзел беларускі прадстаўнік у Нямеччыне Андрэй Шупляк.
«Анжаліка хварэла, і я запытаўся, калі яна будзе ў доступе. Яна адказала мне: „Ужо хутка“. Гэта было апошняе паведамленьне, якое я атрымаў ад яе».
https://smarturl.click/WRDQO
З моманту, калі стала вядома пра зьнікненьне сьпікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, прайшло ўжо тры тыдні. Свабода сабрала разам усё, што вядома пра апошнія месяцы і дні дзейнасьці Мельнікавай на пасадзе, а таксама паразмаўляла зь людзьмі, якія бачылі яе і кантактавалі зь ёю непасрэдна перад зьнікненьнем.
У Беларусі створаць магчымасьць атрымаць вышэйшую адукацыю за тры гады
https://smarturl.click/oVJ9O
З гэтага году ў Міністэрстве адукацыі вырашылі скараціць тэрмін навучаньня па некаторых спэцыяльнасьцях для выпускнікоў каледжаў, якія паступаюць у ВНУ, але толькі на завочную форму. Агулам спэцыяльнасьцяў каля пяцідзесяці.
Галоўнае за 16 красавіка:
📌Восем краін далучыліся да апошняга пакету санкцыяў Эўразьвязу для Беларусі
📌Расейскія вайскоўцы зноў ударылі дронамі па Адэсе, ёсьць пацярпелыя. Учора горад наведаў генэральны сакратар NATO
📌ЗША скасавалі гранты на падтрыманьне дэмакратыі для Беларусі і шэрагу іншых краінаў на 214 мільёнаў даляраў
📌Вечная праблема Лукашэнкі. Анджэю Пачобуту за кратамі споўнілася 52 гады
📌Польшча абвясьціла новую праграму падтрыманьня навукоўцаў пад міжнароднай абаронай
📌ЭЗ плянуе ўзмацніць жорсткасьць візавых правілаў: для 61 краіны могуць спыніць бязьвіз з Эўразьвязам
📌«Чорны лебедзь» Дональд Трамп: як ён мяняе сьвет і Беларусь. Аналіз Валера Карбалевіча
📌Падляскія беларусы сабралі грошы і адрамантавалі надмагільлі беларускіх дзеячаў
Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў наведала Косава, дзе абмяркоўвала «Пашпарт Новай Беларусі»
https://smarturl.click/w4YpW
У будучыні часткова прызнаным Косаве пройдуць кансультацыі па новым беларускім пашпарце. Пра гэта дамовілася ў час візыту ў Прыштыну дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі ў складзе дарадцаў Ціханоўскай Франака Вячоркі, Дзяніса Кучынскага і Анатоля Лябедзькі.
Былы муж Анжалікі Мельнікавай заявіў, што ня будзе зьвяртацца ў міліцыю з прычыны ейнага зьнікненьня
https://smarturl.click/DYmD3
Адначасна з гэтым высьветлілася, што старшыня Каардынацыйнай рады дакладна пакінула Лёндан, куды прыляцела з Польшчы. Пра гэта заявіў Аляксей Лявончык, які займаецца ўласным расьсьледаваньнем зьнікненьня.
У Польшчы ў памежнай зь Беларусьсю рацэ Буг за дзень выявілі целы двух мігрантаў
https://smarturl.click/ZXavy
У Янаве Падляскім памежнікі затрымалі 13 грамадзян Афганістану, якія незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу.
Польшча абвясьціла новую праграму падтрыманьня навукоўцаў пад міжнароднай абаронай
https://smarturl.click/WRDZ9
Навукоўцы, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе міжнароднай абароны, могуць займець падтрымку на працяг дасьледчай працы. Вылучаныя Нацыянальным агенцтвам акадэмічнага абмену Польшчы грошы (амаль мільён эўра) пойдуць на пакрыцьцё выдаткаў на працаўладкаваньне навукоўцаў і заробкі ягоных апекуноў у часе праекту.
ЭЗ плянуе ўзмацніць жорсткасьць візавых правілаў: для 61 краіны могуць спыніць бязьвіз з Эўразьвязам
https://smarturl.click/Y3dB1
Эўразьвяз, выглядае, у канцы году плянуе ўдасканаліць мэханізм прыпыненьня дзеяньня візаў. Тады Брусэлю будзе лягчэй скасаваць бязьвізавы рэжым для грамадзян 61 краіны, якія цяпер ім карыстаюцца, уключна з прэтэндэнтамі на ўступленьне ў Эўразьвяз на Заходніх Бальканах, а таксама Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
#rfe_rl
У Літве расьсьледавалі пастаўкі ў Беларусь мэдычных тавараў: ці не дапамагае гэта лячэньню расейскіх вайскоўцаў
https://smarturl.click/B4z5n
«Кіраўніца Ўкраінска-літоўскай гандлёвай палаты ў Вільні зарабляе на экспарце ў Беларусь», — сьцьвярджае Літоўскае радыё ў новым расьсьледаваньні. Аўтар матэрыялу апавядае, як Крысьціна Лайма Алекнене атрымала дазвол на вываз у Беларусь вялікага сьпісу тавараў, у тым ліку мэдычнага прызначэньня, на суму ў некалькі мільёнаў эўра.
Выданьне нагадвае, што пацярпелыя на ўкраінскім фронце расейскія вайскоўцы таксама лечацца ў беларускіх шпіталях.
ЗША адмянілі гранты на дэмакратыю для Беларусі і шэрагу іншых краінаў на 214 мільёны даляраў
https://smarturl.click/ReLlx
Ведамства адмяніла 139 грантаў на агульную суму 214 мільёнаў даляраў, у прыватнасьці — грант на 2,4 мільёна даляраў на «Рэагаваньне на дэзінфармацыю з дапамогай крэатыўнага кантэнту ў Беларусі». Таксама адмянілі гранты для Ўзбэкістану, Малдовы, Кіргізстану, грант у 1,7 млн даляраў на «Незалежныя СМІ за мір і дэмакратыю» у Эўропе і іншыя.
BySol абвясьціў традыцыйны збор на летні адпачынак дзяцей палітвязьняў
https://smarturl.click/5ZRL0
Сабраныя грошы выдаткуюць на летнія экскурсіі, паездкі і падарожжы для дзяцей палітвязьняў, дзіцячыя лягеры, адукацыйныя гурткі, спартовыя сэкцыі і рыштунак для гульняў і спорту. Расказваем, як падтрымаць ініцыятыву і хто можа атрымаць дапамогу.
У Польшчы пры загадкавых абставінах загінуў беларускі эмігрант
https://smarturl.click/0BM5M
15 красавіка ў Кракаве знайшлі мёртвым 50-гадовага беларуса з Рэчыцы Сяргея Дубініна. Яго цела знайшлі ў доме, дзе ён жыў. Пра сьмерць актывіста ўжо паведамілі ягонай сям’і ў Беларусі, брат хоча пахаваць яго на радзіме.
Былога дарадцу Пуціна Глазьева прызначылі новым дзяржаўным сакратаром «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/7vMxR
Новым дзяржсакратаром так званай «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі прызначылі расейскага эканаміста і палітыка Сяргея Глазьева, вядомага сваёй падтрымкай прарасейскіх сэпаратыстаў на ўкраінскім Данбасе. Расказваем пра яго.
Дзьмітрыя Мезенцава, які з 2021 году кіраваў сакратарыятам так званай «саюзнай дзяржавы», Пуцін прызначыў сваім прадстаўніком у Канстытуцыйным судзе Расеі.
Самы высокі паказчык суіцыдаў у Беларусі зафіксавалі ў Менску
https://smarturl.click/gg2M4
Найбольшы ўзровень суіцыдаў у Беларусі ў 2024 годзе быў у Менску — 9,2 выпадка на 100 тысяч насельніцтва, найменшы — у Менскай вобласьці (5,02 выпадка).
Прадстаўніца РНПЦ псыхічнага здароўя Аксана Шылава таксама прызнала рост летась на на 5,8% колькасьці парасуіцыдаў сярод падлеткаў (гэта наўмысная шкода свайму здароўю, якая ня мае мэтай пазбавіць сябе жыцьця; дэманстратыўная, звычайна няўдалая, спроба самагубства).
Бульба, цыбуля, капуста: у Беларусі зноў скарэктавалі сыстэму рэгуляваньня цэнаў
https://smarturl.click/0BMoM
«Для падтрымкі айчынных вытворцаў» да 15 траўня павялічылі гранічныя максымальныя адпускныя і розьнічныя (аптовыя) цэны на сьвежую бульбу (акрамя мытай), сьвежую белакачанную капусту (акрамя раньняй) і рэпчатую цыбулю (акрамя чырвонай і белай). Таксама павялічаць гранічныя аптовыя, гандлёвыя надбаўкі на запасныя часткі да легкавых аўтамабіляў, якія вырабляюць у Беларусі.
Дзень памяці Вітаўта Мартыненкі, заснавальніка першага беларускага рок-клюбу
Вітаўт Мартыненка нарадзіўся ў Менску ў 1959 годзе, адвучыўся на факультэце журналістыкі БДУ. Вядомы як папулярызатар беларускай рок-музыкі, суаўтар кніг «Праз рок-прызму» (1989, Нью-Ёрк) і «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Менск) разам з Анатолем Мяльгуем, аўтар кнігі «Rock On-line» (2010, Менск).
Працаваў у моладзевай газэце «Чырвоная зьмена» (1982–1994), дзе ад 1983 году вёў музычную рубрыку; супрацоўнічаў з Радыё Свабода (1989–1995); быў намесьнікам галоўнага рэдактара газэты «Кинонеделя Минска» (1994–1997); кансультаваў лэйбл «БМАgroup» (1994–2006).
Супольна з Анатолем Мяльгуем арганізаваў першы беларускі рок-клюб «Няміга» (1985–2003).
У некаторых крыніцах сьцьвярджаецца, што гэта ён прыдумаў ужываць азначэньне «беларускі рок». Працяглы час хварэў на цукровы дыябэт, памёр у 2016 годзе, пахаваны на Паўночных могілках Менску.
Іншыя падзеі дня пад спасылкай: https://smarturl.click/gg2JO
Звыш 200 набліжаных да Крамля асобаў атрымалі пашпарты Сэрбіі і могуць бязьвізава езьдзіць у Эўразьвяз
https://smarturl.click/5ZRQj
🇷🇸 Улады Сэрбіі з 2022 году па красавік 2025-га прынялі больш за 330 чалавек у грамадзянства краіны, сярод якіх 204 — грамадзяне Расеі. Ёсьць у сьпісе і зьвязаныя зь Беларусьсю. Пра гэта сьведчаць матэрыялы расьсьледаваньня.
Падляскія беларусы сабралі грошы і адрамантавалі надмагільлі беларускіх дзеячаў
https://smarturl.click/ReLGp
Завершаны рамонт і добраўпарадкаваньне магілаў беларускіх дзеячаў у Беластоку, паведаміла грамадзкая ініцыятыва, якая займаецца аховай і рамонтам надмагільляў. Яна апавясьціла пра вынікі кампаніі.
Аршанскі авіярамонтны завод перапрафілююць пад выпуск новай прадукцыі
https://smarturl.click/kZ6w6
Цяпер на заводзе пачынаюць «маштабны праект, накіраваны на імпартазамяшчэньне ў галіне авіябудаваньня», гавораць улады.
«Чорны лебедзь» Дональд Трамп: як ён мяняе сьвет і Беларусь. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/AxEQg
Прыход да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа стаў чыньнікам моцнай дэстабілізацыі ўсяго сусьветнага парадку. Як бы слаба Беларусь ні была інтэграваная ў працэсы глябалізацыі, хвалі з Вашынгтону непазьбежна закрануць краіну, лічыць Валер Карбалевіч.
Маці і дачка ўратаваліся з ахопленага вагнём аўтобусу ў Сумах
Сумчанка расказвае, як цудам здолела ўратаваць дзіця і сябе пасьля расейскага ракетнага ўдару па горадзе. Жанчына зьдзіўляецца сваёй адносна спакойнай рэакцыі на пабачанае. Відэа Свабоды.
У выніку абстрэлу цэнтру Сумаў у Вербную нядзелю 13 красавіка загінулі 35 чалавек, больш за сотню былі параненыя.
З аўкцыёну прадаюць нерухомасьць клінікі «Новы зрок», якая ў 2023-ым трапіла пад ціск уладаў
https://smarturl.click/xVp2Q
З аўкцыёну прадаюць памяшканьні мэдцэнтру «Новы зрок» у Горадні і Магілёве. Таксама на аўкцыён паўторна выставілі нерухомасьць мэдцэнтру ў Гомлі (яе ўжо спрабавалі прадаць у сакавіку, але пакупнікоў не знайшлося).
На заснавальніка клінікі Алега Каўрыгіна вясной 2023 году завялі крымінальную справу за нявыплату падаткаў, пасьля чаго Мінздароўя забрала ліцэнзію ў «Новага зроку» . У лістападзе 2024-га Каўрыгіна завочна асудзілі на 12 гадоў зьняволеньня, а пасьля ўнесьлі ў «сьпіс тэрарыстаў». Пад крымінальны перасьлед, акрамя яго, трапілі яшчэ шэраг супрацоўнікаў клінікі.
Вечная праблема Лукашэнкі. Анджэю Пачобуту за кратамі споўнілася 52 гады
https://smarturl.click/dw6EJ
Сёньня 52 гады спаўняецца палітвязьню Анджэю Пачобуту. Пяты дзень народзінаў ён сустракае за кратамі. І, падобна, зноў у ізаляцыі — у памяшканьні камэрнага тыпу.
«Да Пачобута не пускаюць нікога. Чаго хоча сам Пачобут — ніхто ня ведае: што ён мяркуе, што думае, на што гатовы. Таму часта ўсе гэтыя выказваньні — палітычныя спэкуляцыі», — перакананая знаёмая Пачобута.Читать полностью…
Большасьць снарадаў, якія Расея выкарыстоўвае ў вайне супраць Украіны, пастаўляе КНДР, — расьсьледаваньне
https://smarturl.click/20M3m
Брытанская дасьледчая арганізацыя Open Source Centre адсачыла 64 рэйсы, якія зь верасьня 2023 па сакавік 2025 году зрабілі 4 расейскімі кантэйнэравозы — агулам яны перавезьлі каля 15809 кантэйнэраў з артылерыйскімі і мінамётнымі снарадамі. Кантэйнэры на грузавых судах дастаўлялі з порта Раджын у КНДР у расейскія парты Ўсходні і Дунай, а потым па чыгунцы – на склады боепрыпасаў.
Фота ілюстрацыйнае: карэйская гаўбіца «Каксан» М1989, якую таксама заўважылі на палях вайны ва Ўкраіне
Восем краін далучыліся да апошняга пакету санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі
https://smarturl.click/aRBlA
Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Нарвэгія, Паўночная Македонія і Ўкраіна далучыліся да апошніх санкцыяў ЭЗ ад 27 сакавіка ў дачыненьні да 7 юрыдычных і 25 фізычных асобаў зь Беларусі.