Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Аб’яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў Лявона Вольскага мэдалём Францішка Скарыны
https://smarturl.click/VRy4x
Мэдаль Францішка Скарыны прысуджаецца за ўнёсак у разьвіцьцё беларускай навукі, адукацыі і культуры. У выпадку зь Лявонам Вольскім — гэта прызнаньне шматгадовай працы, якая зрабіла яго творчасьць неад’емнай часткай музычнага жыцьця Беларусі, адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.
Ці завязуць у Беларусь пакістанцаў? Відэа Свабоды
Звыш паўмільёна чалавек, пераважна маладых і адукаваных беларусаў вымушана пакінулі радзіму ў апошнія пяць гадоў. Гэта адбылося праз палітычны перасьлед, які ўчыніў у дзяржаве рэжым Лукашэнкі. Цяпер дыктатар зьбіраецца завезьці ў краіну да 150 тысяч пакістанцаў. Ці ёсьць нейкія перадумовы для гэтага? Адказ у відэа.
На спатканьні ў калёніі пачалі пускаць людзей, якія жывуць у «грамадзянскім» шлюбе
https://smarturl.click/MGEMp
Праваабаронцам вядомыя чатыры такія выпадкі па ўсёй Беларусі, але сярод іх няма палітычных зьняволеных.
Ці можа Эўразьвяз падоўжыць санкцыі супраць Расеі, не зважаючы на шантаж Вугоршчыны?
https://smarturl.click/9ox4v
Падаўжэньне санкцыяў супраць Расеі стала адным з самых вострых пытаньняў для Эўразьвязу, асабліва сёлета. І тое, што Вугоршчына сыстэматычна перашкаджае такім мерам, прымушае чыноўнікаў у Брусэлі непакоіцца, што будзе ў ліпені, калі прыйдзе час іх чарговага працягу.
Пра тое, які санкцыйны «плян Б» (іх некалькі) разглядаюць у Эўропе, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
#rfe_rl
Даўгі беларускіх прадпрыемстваў за год вырасьлі на 37,2%
https://smarturl.click/3QRZ7
На 1 сакавіка даўгі беларускіх прадпрыемстваў склалі 107,6 мільярда рублёў — за год таму яны вырасьлі на 37,2%. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў за год вырасла на 16%.
Нарышкін прыгразіў Польшчы і краінам Балтыі «ў выпадку агрэсіі NATO»
Кіраўнік расейскай выведкі заявіў, што ў «Польшчы і Прыбалтыцы павінны зразумець, што яны пацерпяць першымі ў выпадку агрэсіі NATO супраць саюзнай дзяржавы». Таксама Нарышкін перадаў Лукашэнку прывітаньне ад Пуціна і заявіў, што, на яго думку, «мірнае рашэньне ва Ўкраіне мае на ўвазе яе бязьядзерны статус, адмену дыскрымінацыйных законаў і прызнаньне сувэрэнітэту межаў РФ».
Два беларускія выдаўцы трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі. Расказваем пра яе падрабязьней
https://smarturl.click/DYmb0
Беларускія выдаўцы Надзея Кандрусевіч і Дзьмітры Строцаў трапілі ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі IPA Prix Voltaire 2025 (прэмія Вальтэ́ра Міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў за свабоду публікаваньня). Запыталіся ў старшыні ПЭН і выдаўца, чаму гэта так важна для Беларусі.
«Мы, выдаўцы ў выгнаньні, адарваныя ад сваёй глебы, існуем як бы ў падвешаным стане, і нам вельмі важна атрымліваць знакі, сыгналы таго, што нас бачаць, заўважаюць, нас прызнаюць як паўнавартасных удзельнікаў эўрапейскага выдавецкага працэсу».Читать полностью…
Урад зноў павялічыў частку дзяржавы ў 7 заводах, сярод іх — цэмэнтавыя і дрэваапрацоўчыя. Летась ім далі 46,55 млн рублёў падтрымкі
https://smarturl.click/mB8Jm
Павялічаць долю дзяржавы ў статутных фондах 7 прадпрыемстваў: сярод іх — стратныя цэмэнтныя заводы («Беларускі цэмэнтны завод», «Крычаўцэмэнтнашыфэр», «Краснасельскбудматэрыялы»), прадпрыемствы канцэрну «Беллеспаперапрам», які раней крытыкаваў Лукашэнка («Барысаўдрэў», «Івацэвічдрэў» і «Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат»), а таксама «Гомельшкло».
Агульная сума дзяржаўнай падтрымкі, якую надалі заводам у 2024 годзе, складае 46,55 млн беларускіх рублёў.
10 гадоў без айца Аляксандра Надсана
15 красавіка 2015 году ў Лёндане пайшоў з жыцьця айцец Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VRyjQ
Два кітайцы, захопленыя Ўкраінай у палон, расказалі, як апынуліся на лініі фронту
https://smarturl.click/ReL3b
Два палонныя грамадзяне Кітая — Ван Гуанцзюнь і Чжан Рэнба запэўніваюць, што не чакалі апынуцца ў зоне баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.
Яны стваралі будучыню Беларусі, а цяпер яны ў кароўніках, ШЫЗА, ПКТ і турмах
Пра каго гаворка? Адказ — у новым відэа Свабоды.
Зьнікненьнем Анжалікі Мельнікавай зоймецца Нацыянальная пракуратура Польшчы
https://smarturl.click/b5gx1
Справа старшыні Каардынацыйнай рады набірае розгаласу ў Польшчы, адкуль яна выехала ў сакавіку ў невядомым напрамку.
У Беларусі за два гады колькасьць бібліятэк зьменшылася на 4%
https://smarturl.click/w4Y8v
Паменшала таксама музэяў, дзіцячых школ мастацтваў.
Яшчэ адзін інцыдэнт на беларуска-польскай мяжы: салдата камянямі паранілі ў твар
https://smarturl.click/6W03Y
Прадстаўнікі Падляскага аддзела Памежнай аховы Польшчы паведамілі, што 12 красавіка падчас аднаго з нападаў у раёне вёскі Чарамха быў паранены супрацоўнік памежнай службы. Камяні двойчы патрапілі яму ў твар.
Апрача таго польскі бок сьвярджае, што 13 красавіка разам з мігрантамі польскі патруль атакаваў мужчына ў форме.
Беларуская памежная служба не камэнтуе здарэньні.
На архіўным фота польскі памежнік на мяжы зь Беларусьсю.
У Віцебскай вобласьці пракуратура выявіла дэфіцыт асноўных прадуктаў у крамах
https://smarturl.click/p2wdX
Пракуроры праверылі крамы Сеньненскага раёна Віцебскай вобласьці і не знайшлі дастаткова сыру яек, рыбы і іншых харчоў.
Як паведаміла Генэральная пракуратура Беларусі, пракуратура Сеньненскага раёна праверыла 35 крамаў Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства і дзьве прыватныя крамы на тэрыторыі раёна.
Пракуроры выявілі дэфіцыт асноўных прадуктаў харчаваньня: з 106 прадуктаў харчаваньня з абавязковага пераліку, які павінен быць у кожнай краме, у продажы не было 22, што складае 20,6 працэнта.
Як паведамляе Генэральная пракуратура, у продажы ў крамах Сеньненскага раёна адсутнічалі сыры, яйкі, ёгурты, рыба, на паліцах былі знойдзеныя пратэрмінаваныя слоікі з дзіцячым харчаваньнем і пратэрмінаваны хлеб.
Выкарыстаньне «беларускага балькону». Навошта Нарышкін прыяжджаў у Беларусь
https://smarturl.click/aRB9A
Сэнс візыту ў Менск дырэктара Службы зьнешняй разьведкі РФ Сяргея Нарышкіна палягае ў тым, каб пагражаць суседзям Беларусі і адначасова поўнасьцю ангажаваць паслухмянага саюзьніка ў сваю ваенную палітыку, геапалітычны канфлікт з Захадам, лічыць Валер Карбалевіч.
У Рызе заявілі пра актывізацыю мігранцкага крызісу на беларуска-латвійскай мяжы
https://smarturl.click/oVJYD
З пачатку 2025 году латвійскія памежнікі спынілі 877 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы. 7 чалавек прапусьцілі з гуманітарных меркаваньняў.
Вольгу Бондараву адлічылі з унівэрсытэту пасьля содняў на Акрэсьціна
https://smarturl.click/WRDgD
З 2022 году Вольга Бондарава навучалася на дзённым аддзяленьні філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка на спэцыяльнасьці «Беларуская мова і літаратура». Цяпер @zerkalo_io даведалася, што кіраўніцтва ўстановы адлічыла прарасейскую актывістку.
Летась хворнасьць на гепатыт А ў Беларусі вырасла ў 8,4 раза ў гадавым вымярэньні
https://smarturl.click/20MkR
Хворнасьць на гепатыт А ў Беларусі ў 2024 годзе склала 7,48 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва (выпадкі зафіксаваныя ў 56 адміністрацыйных адзінках краіны), у 2023 годзе — 0,35 выпадка, вынікае з дакладу прадстаўніцы РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі Тамары Амвросьевай. Прычыны ўспышкі прафэсарка не назвала.
Новую хвалю ціску на журналістаў і іхных родных у Беларусі фіксуе Беларуская асацыяцыя журналістаў
https://smarturl.click/L3vbO
Паводле БАЖ, у большасьці выпадкаў сілавікі прыходзілі па месцы рэгістрацыі журналістаў, якія цяпер вымушана працуюць па-за межамі Беларусі. Часам візыты сілавікоў суправаджаліся аглядам памяшканьня ў сувязі з заведзенай на журналіста крымінальнай справы.
Кіраўнік расейскай выведкі Нарышкін прыбыў з неанансаваным візытам у Менск, сустракаецца з Лукашэнкам
Абнаўляецца: https://smarturl.click/gg2BB
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дырэктарам Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргеем Нарышкіным заявіў пра намер абмеркаваць шэраг пытаньняў і сумесныя дзеяньні на пэрспэктыву «недалёкую пэрспэктыву». Пасьля гэтай заявы сустрэча працягнулася ў закрытым фармаце.
У перамовах прымае ўдзел кіраўнік КДБ Беларусі Іван Тэртэль. Візыт Нарышкіна ў Менск раней не анасавалі.
Рэйтынгавае агенцтва Moody’s выставіла крэдытны рэйтынг Беларусі на самым нізкім узроўні
https://smarturl.click/0BM8m
Рэйтынг Беларусі захаваны на ўзроўні С: пазыкавыя абавязацельствы з рэйтынгам C уяўляюць сабой кляс аблігацый з самым нізкім рэйтынгам і звычайна знаходзяцца ў стане дэфолту. Верагоднасьць выплаты асноўнай сумы доўгу і працэнтаў па такіх аблігацыях малая.
Гомельская вобласьць апошняй павысіла цану праезду ў грамадзкім транспарце
https://smarturl.click/7vM5G
Цяпер адна паездка на звычайных і хуткасных аўтобусах і тралейбусах Гомельскай вобласьці каштуе 90 капеек, а на экспрэсных — 1 рубель. Тарыфы ў прыгарадным транспарце павялічылі на 1 капейку.
Раней праезд падаражэў у 5 вобласьцях Беларусі і ў Менску.
Трамп абвінаваціў у пачатку расейска-ўкраінскай вайны Зяленскага і Байдэна
https://smarturl.click/3QR5k
Цяперашнія словы Трампа ня першы выпадак, калі ён публічна вінаваціць у вайне іншыя сілы, а не Расею. Напрыклад, у лютым 2025 году Трамп назваў Зяленскага «дыктатарам бяз выбараў» і абвінаваціў яго ў «жахлівай працы» па прадухіленьні вайны.
Галоўнае за 14 красавіка
📌Кароўнік, сьвінарнік, гандаль крыптай. Як беларускія IT-спэцыялісты прафэсійна дэградуюць падчас зьняволеньня «за палітыку»
📌Інфляцыя ў Беларусі за тры месяцы перасягнула гадавы прагноз, у лідэрах — прадукты харчаваньня
📌Наступствы ракетнай атакі Расеі на цэнтар гораду Сумы. ФОТА
📌Ашмянская разьня. Што ў Беларусі рабіла «польскае» паўстаньне
📌150 тысяч пакістанцаў замест 500 тысяч беларусаў: стратэгічны ход Лукашэнкі як спосаб умацаваньня рэжыму? Аналіз Валера Карбалевіча
📌Намесьнік старшыні БАЖ Гарэцкі: пад выглядам журналістаў да людзей зьвяртаюцца трэція асобы
📌Зьнікненьнем Анжалікі Мельнікавай зоймецца Нацыянальная пракуратура Польшчы
Каля ўваходу ў Чырвоны касьцёл парэзалі абраз Езуса Міласэрнага
https://smarturl.click/dw6a0
Каля ўвахода ў менскі касьцёл сьв. Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл) невядомыя парэзалі нажом абраз-банэр Езуса Міласэрнага.
Здымак Katolik.life
Удар расейцаў па Сумах. Відэа Свабоды
Сярод ахвяраў салістка-арганістка філярмоніі і некалькі дзяцей. Расея не спыняе ракетныя атакі на жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
❗️Увага! Зьмест гэтага відэа можа вас устурбаваць.
Ахвярамі агрэсіі Расеі сталі не менш як 618 украінскіх дзяцей
https://smarturl.click/ReLOl
Не менш як 618 дзяцей загінулі ва Ўкраіне ў выніку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі, паведаміў 14 красавіка Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны.
Паводле дадзеных ведамства, як мінімум 1884 дзіцяці атрымалі раненьні.
Дзеці гінулі і цярпелі ад ран у выніку апошніх расейскіх удараў па Крывому Рогу, Сумах, Нікапалю, іншых гарадах Украіны.
У выніку расейскага ўдару па горадзе Крывы Рог ахвярамі сталі дзевяць дзяцей.
Расея адмаўляе, што наносіць прыцэльныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры Ўкраіны, забіваючы мірных жыхароў і руйнуючы шпіталі, школы, дзіцячыя сады, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.
Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.
На фота месца расейскай ракетнай атакі па Крывым Рогу, падчас якой загінула 9 дзяцей.
150 тысяч пакістанцаў замест 500 тысяч беларусаў. Стратэгічны ход Лукашэнкі як спосаб умацаваньня рэжыму?
https://smarturl.click/vdbEg
Валер Карбалевіч аналізуе, як пасьля 2020 году Лукашэнка аб’явіў пра геапалітычны разварот, разрыў з Захадам, з Эўропай, саюз з Глябальным Поўднем, і як на гэта ўплывае міграцыя:
«Беларуская эміграцыя мае свае асаблівасьці. Бо галоўны яе чыньнік — палітычны. За кароткі час пасьля 2020 году з краіны з’ехала 500-600 тысяч чалавек. Прычым маладых, адукаваных, кваліфікаваных. Палітычныя рэпрэсіі, распачатыя рэжымам, сталі хоць не адзінай, але важнай прычынай эміграцыі.
А вось цяпер высьвятляецца, што паварот на Поўдзень беларусы могуць адчуць у паўсядзённым жыцьці. Бо калі сюды прыедзе 150 тысяч пакістанцаў з сем’ямі, то давядзецца іх інтэграваць. Ці гатовыя беларусы маральна-псыхалягічна жыць побач з людзьмі іншай культуры?»
Пачаўся суд над былым прэзыдэнтам Паўднёвай Карэі за арганізацыю мяцяжу
https://smarturl.click/JnGOD
Былы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль 14 красавіка паўстаў перад судом у справе аб увядзеньні ваеннага становішча.
У судзе Юн Сок Ёль адмаўляў, што меў намер учыніць мяцеж.
Юн Сок Ёля абвінавачваюць у спробе мяцяжу празь няўдалае абвяшчэньне ваеннага становішча, але каманда ягоных адвакатаў адпрэчыла абвінавачаньні, а былы прэзыдэнт выступіў, каб абараніць сябе.
Пракуратура сьцьвярджае, што Юн Сок Ёль «плянаваў падбухторваць да мяцяжу з мэтай падарваць канстытуцыйны парадак».
Вэрдыкт, як чакаецца, вынесуць у жніўні.
На фота былы прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль.